Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Сельская гаспадарка ў ВКЛ

Сельская гаспадарка ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Сацыяльна-эканамічнай асновай феад. грамадства была сельская гаспадарка, а адносіны, што ўзнікалі ў сферы дачыненняў да асн. сродка вытворчасці - зямлі, былі гал. фактарамі, якія вызначалі стан эканомікі ў дзяржаве. У ВКЛ асн. формы феад. землеўладання, адпаведныя катэгорыі феадалаў, асн. віды сял. землекарыстання і катэгорыі феад.-залежнага насельніцтва склаліся ў 13-14 ст. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі ў ВКЛ лічыўся вял. князь (гаспадар). Яму належалі і т.зв. гаспадарскія землі (велікакняжацкі дамен), якія ў сярэдзіне 16 ст. складалі амаль палову тэр. краіны. Велікакняжацкі дамен фарміраваўся ў выніку далучэння да старых вотчын Гедзімінавічаў заваяваных і канфіскаваных земляў, вымарачных маёнткаўі інш. У 2-й пал. 16 ст. гэтыя землі набылі статус дзяржаўных. Адна іх частка (сталовыя эканоміі і стараствы) заставаліся ў падпарадкаванні гаспадарскага скарбу, даходы з іх ішлі на карысць вял. князя і ўтрыманне двара, астатнія аддаваліся ў часовае трыманне феадалам за выкананне пэўнай дзярж. службы ці за заслугі перад дзяржавай з выплатай скарбу чацвёртай часткі даходаў - т.зв. кварты. Да канца 16 сг. існавала практыка раздачы гаспадарскіх земляў феадалам не толькі ў часовае трыманне, але і ва ўласнасць у якасці велікакняжацкіх падараванняў за вайсковую і інш. службу. Значную, а з 16 ст. пераважную (каля 65%) удзельную вагу ў структуры феад. землеўладання на Беларусі мела прыватнае зем-леўладанне - уласнасць свецкіх феадалаў (шляхты). Састаўной часткай феад.-аграрнай структуры была таксама ўласнасць царк. устаноў, якую ў асноўным складалі маёнткі каталіцкай, правасл. і уніяцкай цэркваў. Буйным землеўласнікам з'яўлялася каталіцкая царква, якой належалі такія значныя ўладанні, як Стрэшынская, Сожыцкая, Брашэвіцкая, Ігуменская, Убарцкая воласці, інш. маёнткі.

Открыть полную версию

Духавенства ў ВКЛ

Духавенства ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Духавенства ВКЛ складалася з прафесійных служак культу правасл., рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай канфесій. На чале правасл. духавенства ВКЛ стаяў кіеўскі мітрапаліт, якому былі падначалены архіепіскапы і епіскапы - кіраўнікі епархій; усе яны павінны былі быць манахамі. Прыходы ўзначальвалі настаяцелі, якія былі белымі (жанатымі) святарамі і мелі сем'і. Белае духавенства пераважала. Падобную структуру мела і уніяцкае духавенства. Паводле падлікаў даследчыкаў, у ВКЛ у 14-16 ст. было некалькі тысяч правасл. прыходаў, а агульныя больш-менш дакладныя звесткі адносяцца да 1-й чвэрці 17 ст. Паводле рэляцыі папскага нунцыя Торэса, у Рэчы Паспалітай у 1621 было 2169 уніяцкіх і 1089 правасл. цэркваў. У 2-й пал. 17-18 ст. уніяцкія цэрквы пераважалі на Беларусі і ў ВКЛ. Паводле звестак люстрацыі падымнага за 1790, у 14 бел. паветах ВКЛ налічвалася 1199 уніяцкіх прыходаў, 143 правасл., 83 рымска-каталіцкія і 16 каль-вінісцкіх, а ва ўсім ВКЛ толькі ў гарадах зафіксавана 345 рымска-каталіцкіх прыходаў, 201 уніяцкі, 56 праваслаўных. Большасць невял. правасл. цэркваў, што абслугоўваліся адной ці некалькімі духоўнымі асобамі, знаходзіліся ў сёлах і мястэчках. У апісаннях прыгранічных валасцей Полацкага пав. ў 1560-я г. зарэгістравана 41 царква, у рэвізіях сярэдзіны 16 ст. адзначана 14 цэркваў у Пінску, 10 у Новагародку, па 9 у Берасці і Полацку, 7 у Віцебску, па 6 у Гародні і Слоніме, па 5 у Магілёве, Клецку і Слуцку. У Вільні ў 1-й пал. 16 ст. было 17 правасл. цэркваў. Многія з іх заснаваны самімі святарамі «на сыром коренн», некаторыя - мясц. феадаламі, мяшчанамі і сялянамі. Пасада сельскага ці местачковага святара нярэдка станавілася традыцыйна сямейнай «яко ж ест обычай в Русп», а ў гаспадарскіх маёнтках пацвярджалася велікакняжацкімі прывілеямі або лістамі мясц. адміністрацыі. Заканадаўства ВКЛ дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы, калі яны выходзілі за межы царк. юрысдыкцыі. Жыццёвы ўзровень многіх святароў пры невял. цэрквах амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама с.-г. працай.

Открыть полную версию

Шляхта ў ВКЛ

Шляхта ў ВКЛ 7 за 24 часа

11 декабря 2010

Тэрмін «шляхта» (польск. $2Іаспт.а ад сярэдневерхненям. 51аспт_а род, парода) ужываўся для абазначэння прывілеяванага саслоўя ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне ў 13-пач. 20 ст., часам - у Чэхіі, а ў 2-й чвэрці-сярэдзіне 18 ст. і ў Расіі для назвы дваранскага саслоўя. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхта займала пануючае становішча, эканам. падставай гэтага была феад. ўласнасць на зямлю. Шляхта была вайсковым саслоўем, удзельнічала ў войнах, адыгрывала вял. ролю ў паліт., гасп. і культ. жыцці да канца 18 ст. Шляхта - асн. фактар у змаганні за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы і ВКЛ у паўстаннях 1794,1830-31 і 1863-64.

Открыть полную версию

Мяшчанства

Мяшчанства 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У склад мяшчанства ўваходзілі людзі розных сац. катэгорый - ад простых і ўбогіх да гар. паспольства і патрыцыяту, розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Паводле прафесійных прыкмет у складзе мяшчанства былі разнастайныя рамеснікі (майстры, падмайстры, вучні), якія звычайна аб'ядноўваліся ў цэхі, пазацэхавыя рамеснікі (партачы), купцы (гл. Купецтва), крамнікі, прасалы, прадстаўнікі дробных гар. урадаў (вартаўнікі, брамнікі, бубністы, агнянікі, каты, магістрацкія слугі, у 18 ст. - возныя), а таксама пастухі, земляробы (асабліва ў мястэчках) і інш. У асобных гарадах (Віцебск, Полацк) да канца 16 ст. існавалі конныя мяшчане, якія неслі ваенную земскую павін-насць і па сац. і прававым статусе набліжаліся да шляхты.

Открыть полную версию

Сялянства ў ВКЛ

Сялянства ў ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

Жыццё сялян, самага шматлікага саслоўя ў ВКЛ, уяўляла сабой цэласны комплекс асабістых, сваяцка-суседскіх, бытавых, прыродных, эканамічных, сацыяльных, прававых, ваенна-палітычных, рэлігійных, светапоглядных фактараў.

Открыть полную версию

Народы і мовы ў ВКЛ

Народы і мовы ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У 8-9 ст. славяне Усх. Еўропы падзяляліся на 13-15 т.зв. племянных княжанняў. На тэр. Беларусі гэта былі крывічы (палачане),дрыгавічы і радзімічы. На 3 і ПнЗ іх суседзямі былі балцкія плямёны. Яцвягі займалі тэр. сучаснай зах. Беларусі, паўн.-ўсх. раёны Польшчы, паўд. раёны Літвы. Пануе думка, што яцвягі падзяляліся на 4 буйныя плямёны. У паўн. частцы іх тэрыторыі жыла дайнава - суседка літоўцаў; у паўн.-зах. - судава (зямля Судовія),тэрыторыя якой межавала з надравой і борцямі; у паўд.-зах. частцы, на р. Элк (Лыха), жылі паляксяне - суседзі галіндаў і мазаўшан; у цэнтр. і ўсх. частках -уласна яцвяп', якія раней за ўсіх сутыкнуліся з пашыраючай у 10-11 ст. сваю ўладу Кіеўскай Руссю, а пазней - з галіцка-валынскімі князямі. Маглі быць і больш дробныя яцвяжскія плямёны, найменні якіх, аднак, не захаваліся. Яцвягі не імкнуліся аб'яднацца, стварыць сваю дзяржаву, а літ. кн. Міндоўг не жадаў далучаць іх да сваёй дзяржавы. Яны былі аб'ектам нападаў з боку галіцка-валынскіх, польскіх і літ. князёў, а таксама крыжакоў. У канцы 13 ст. Нямецкі ордэн канчаткова спустошыўяцвяжскія землі: частка іх насельніцтва была знішчана, частку крыжакі вывелі ў няволю, некаторых пасялілі ў Самбіі, на 3 ад Караляўца (Кёнігсберга), іншыя ўцяклі ў Літву.

Открыть полную версию

ВКЛ пасля Люблінскай уніі (з 1569 да 1795)

ВКЛ пасля Люблінскай уніі (з 1569 да 1795) 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста польскім каралём і вял. князем літоўскім выбраны Генрык Валезы [1573-74] (брат французскага караля Карла IX), які прабыў на троне некалькі месяцаў і, даведаўшыся аб смерці брата, у ноч на 19.6.1574 уцёк у Францыю, дзе стаў каралём Генрыхам III. Новым каралём польскім і вял. князем літоўскім выбраны князьТрансільваніі Стафан Баторый [1576-86]. Выкарыстаўшы нестабільнасць паліт. становішча ў Рэчы Паспалітай, Іван IV Грозны пачаў наступленне ў Інфлянтах, рас. войскі занялі тэрыторыю ад Дынабурга да Рыгі. У ліп. 1579 40-тысячнае польскае і бел.-літ. войска Стафана Баторыя разам з венгерскімі і ням. наёмнікамі, адрэзаўшы рас. войскі ў Інфлянтах ад Расіі, рушыла да Полацка.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.