Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Манументальны жывапіс у ВКЛ

Манументальны жывапіс у ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Манументальны жывапіс ВКЛ стылістычна можна падзяліць на наступныя перыяды: візантыйская і рамана-гатычная традыцыя (13-16 ст.), размалёўкі пераходнага готыка-рэнесансавага перыяду (16 ст.), барочны жывапіс (17-18 ст.). Гэта ансамблевыя цыклы размалёвак, якія на сённяшні дзень захаваліся фрагментарна ці радзей цалкам. Архіўныя крыніцы паведамляюць пра наяўнасць размалёваку інтэр'ерах каралеўскіх і магнацкіх палацаўу Вільні, Гародні і несталічных гарадах ВКЛ. Сакральныя ансамблі (захаваліся лепш за іншыя) сведчаць пра выкарыстанне гэтага віду мастацтва ў аздабленні інтэр'ераў манастырскіх і гар. сабораў, унутраных памяшканняў манастыроў (калідораў, рэфек-торыяў - залаў для прыёму ежы і г.д.).

Открыть полную версию

Партрэтны жывапіс у ВКЛ

Партрэтны жывапіс у ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Першыя ўзоры партрэтных адлюстраванняў з'явіліся ў бел. мастацтве пад уплывам візантыйскай традыцыі: выявы тураўскага кн. Яраполка.яго маці Гертруды і жонкі Ірыны ў«Кодэксе Гертруды» (паміж 1078 і 1087), прасапаграфіі - вобразы асоб, прадстаўленых апецы нябесных патронаў; партрэты данатарскія і ктытарскія выявы (Альгерда і Ульяны ў Віцебску). На ранняй стадыі развіцця жанру (выявы Ягайлы ў замкавай капліцы ў Любліне, Вітаўта ў фрэсках Трокскага замка) гал. быў са-слоўна-рэпрэзентатыўны і сац.-статусны пачатак, а не псі-халагічна-асабовы. Партрэты ствараліся ў асяроддзі кня-жацкай эліты, выконвалі дыпламат. і прадстаўнічыя функ-цыі (высылка выявы вял. кн. літоўскага Аляксандра ў Маск-ву ў час сватаўства да княгіні Алены Іванаўны, 1483). 3 15 ст. пашырыліся кола заказчыкаў (удзельныя князі, ба-ярства), геаграфія ўзнікнення (Вільня, Слуцк, Берасце, Мсці-слаў і менш значныя цэнтры) і разнастайнасць жанравага прызначэння твораў [мемарыяльная рэпрэзентацыя -партрэт пахавальны і эпітафійны, пазней - мемарыяльна-дакумент. і сац.-рэфлексіўная рэпрэзентацыя ў складзе прыватных маст. калекцый (Жыгімонта II Аўгуста ў Вільні, М.Радзівіла Чорнага і М.К.Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы)].

Открыть полную версию

Іканапіс і алтарны жывапіс у ВКЛ

Іканапіс і алтарны жывапіс у ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

На працягу 13-15 ст. развіццё іканапісу ў ВКЛ адбывалася на глебе візантыйскага і стараж.-рус. мастацтва. На жаль, іканапісная спадчына гэтага перыяду амаль поўнасцю страчана. Захаваліся унікальныя помнікі «візантыйскага» перыяду: «Адзігітрыя» з Дарагабужа на Валыні (13 ст.), маларыцкае «Замі-лаванне» афінскага майстра Ніколаса Ламбудзіса, «Блакітнае Успен-не» з Менска і «Пакроў» з Рэчыцы на Валыні (усе 15 ст.). Асн. вобразам Маці Божай была «Адзігітрыя» смаленскага тыпу (абразы з Дубянца і Слуцка), а ў каталіцкім касцёле - «Маці Божая Снежная». Пры кіеўскім мітрапаліце Кіпрыяне на ўсх.-слав. землях з'явіўся іканаграфічны тып «Маці Божая Ціхвінская» («Іерусалімская»), да яко-га належаць «Віленская Адзігітрыя», «Адзігітрыі» з Пінска пач. 16 ст. і Здзітава (Бярэсця) канца 16 ст. У здзітаўскім абразе прыкметны ўжо ўплыў рэне-сансавага мастацтва на сярэдневяковую правасл. іканаграфію, што і стала пачаткам бел. школы ікана-пісу. Пры захаванні кананічнай кампазіцыі высвят-ляецца каларыттвараў, вобразы надзяляюццаінды-відуальнасцю і аб'ёмнасцю. Абразы малююцца ў змешанай, тэмперна-алейнай тэхніцы, а на фоне з'яўляецца раслінны арнамент, гравіраваны па ляў-касе. Бел. школа іканапісу фарміруецца на мяжы 16-17 ст. ва ўмовах імклівых перамен у грамадска-культ. жыцці і кантактаў з Зах. Еўропай, найперш з Італіяй. Разам з тым некат. творы сведчаць аб трываласці сувязей з правасл. Усходам («Спас» 1593 з Дубровіцы італа-крыцкай школы, фундаваны Ганнай Гальшанскай).

Открыть полную версию

Літаратура ў ВКЛ

Літаратура ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Развіццё л-ры ў ВКЛ спачатку цалкам грунтавалася на тых пісьмова-моўных тра-дыцыях, якія існавалі на бел. землях, што ўвайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Пераважала л-ра царк.-рэліг. характару, перапісваліся асобныя кнігі Бібліі, розныя зб-кі богаслу-жэбнага прызначэння, словы, прытчы, павучанні, жыціі святых, духоўныя аповесці і інш. напісаныя на царк.-слав. моветворы. Захаваліся Полацкія, Друцкае, Аршанскае,Лаўры-шаўскае, Мсціжскае евангеллі - выдатныя помнікі кніжнай культуры Беларусі 13-14 ст. 314 ст. старабел. мова пачала выконваць у ВКЛ ролю агульнадзяржаўнай, стала важным сродкам грамадскіх зносін, асновай культ.-гіст. жыцця краіны. Гэта спрыяла яеўдаска-наленню і шырокаму распаўсюджанню, актыўнаму развіццю ў краіне свецкага дзелавога пісьменства. На гэтай мове складаліся розныя граматы, лісты, прывілеі, дагаворы і інш. акты службовага прызначэння, што выдаваліся вял. князямі і мясц. ўладамі,у т. л. буйных гарадоў, напр., Полацка,таму шматякія помнікі дзелавога пісьменства ВКЛ, складзеныя на старабел. літ. мове (статуты, агульнадзярж. летапісы і хронікі, шматтомная Метрыка), з'яўляюцца агульнай культ. спадчынай бел. і літоўскага народаў. У зносінах з зарубеж-нымі краінамі, з прадстаўнікамі свецкіх і духоўных улад каталіцкай Еўропы выкарыс-тоўвалася лац. мова, на якой напісаны граматы Міндоўга, Гедзіміна і інш. Лацінамоўнае пісьменства з канца 14 ст. стала паволі пашырацца на тэр. этнічнай Літвы ў сувязі з пачаткам яе хрысціянізацыі па каталіцкім абрадзе, а пасля і на бел. землях.

Открыть полную версию

Асвета ў ВКЛ

Асвета ў ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

Развіццё асветы ў ВКЛ мела сваім фундаментам значныя дасягненні стараж. усх.-славянскай культуры. У10-13 ст. пісьменнасць была распаўсюджана нават сярод менш радавітых і заможных гараджан. Менавіта ім, а не прадстаўнікам духавенства і феад. знаці, належаць «аўтографы», што дайшлі да нас з тых часоў. Творчасць асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і інш. мела вял. мастацка-педагагічную каштоўнасць для развіцця культуры ў ВКЛ і была прадуктам мясцовага духоўнага жыцця.

Открыть полную версию

Іудзейскае і мусульманскае веравызнанне ў ВКЛ

Іудзейскае і мусульманскае веравызнанне ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Першыя дакладныя звесткі аб пасяленні яўрэяў-іудаістаў на землях ВКЛ вядомы з прывілея 1388 вял. кн. Вітаўта, дадзенага яўр. абшчыне Берасця.

Открыть полную версию

Пратэстанцкія цэрквы ў ВКЛ

Пратэстанцкія цэрквы ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У ВКЛ пратэстанцтва пашырылася з 16 ст. ў перыяд Рэфармацыі ў выглядзе лютэранства, кальвінізму, антытрынітарызму і інш.

Открыть полную версию

Уніяцкаяцарква, грэка-каталіцкая царква ў ВКЛ

Уніяцкаяцарква, грэка-каталіцкая царква ў ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

Створанаўвыніку Берасцейскай уніі 1596, калі правасл. царква арганізацыйна аб'ядналася з рымска-каталіцкай на ўмовах падпарадкавання рымскаму папе і прыняцця каталіцкай дагматыкі пры захаванні правасл. абраднасці. Спробы ажыццявіць царк. унію ў ВКЛ рабіліся з пач. 15 ст. (гл. Канстанцкі сабор 1414-18). Фларэнційская унія 1439, падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнута ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-новагародскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у т.л. Грыгорый Балгарын, Місаіл, Іосіф I. На Берасцейскім саборы 1596 большасць правасл. епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам падтрымала унію.

Открыть полную версию

Рымска-каталіцкая царква ў ВКЛ

Рымска-каталіцкая царква ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Спроба арганізацыйнага афармлення рым-ска-каталіцкай царквы ў ВКЛ зроблена вял. князем Міндоўгам, які ў канцы 1250 ці 1251 прыняў каталіцкае хрышчэнне, а ў 1252 (паводле інш. звестак у 1253) каралеўскую карону. Восенню 1253 адбылося пасвячэнне ў літоўскія біскупы Хрысціяна і Віта. Хрысціян прадстаўляў крыжакоў і атрымаў па-свячэнне ад рыжскага арцыбіскупа. Вітбыў польскім місіянерам дамініканцам у Прусіі, яго пасвяціў гнезненскі арцыбіскуп. Місія Віта была няўдалай і фак-тычна Літоўскае біскупства не было арганізавана. Міндоўг адмовіўся ад ка-таліцтва, а Хрысціян выехаў за мяжу. Пасля княжання Міндоўга на тэрыторыі ВКЛ працягвалася місіянерская дзейнасць каталіцкага духавенства. У 1320-я г. дамініканцы і францысканцы мелі ў Вільні і Новагародку па аднаму кляштару, каталіцкія манахі былі пры дварах вял. князёў Віценя і Гедзіміна.

Открыть полную версию

Праваслаўная царква ў ВКЛ

Праваслаўная царква ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Хрысціянства ў яго ўсх. форме (з 1054 праваслаўе) уведзена на бел. землях у канцы 10 ст. як дзярж. рэлігія. Большасць даслед-чыкаў схіляецца да думкі, што заснаванне Полацкай правасл. епархіі - першай на тэр. Беларусі - адбы-лося ў 992.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.