Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Беларусь: ад этнічнага згуртавання да нацыянальнай супольнасці 1 за 24 часа
Заключаныя ў назве паняцці маюць служыць даследаванню нацыятворчых працэсаў на абшары Цэнтральна-Усход няй Еўропы (з асаблівай увагай да ўсходніх земляў былой Рэчы Паспалітай, адпаведна, Беларусі, Украіны і Літвы) у XIX і першыя дзесяцігоддзі XX ст., асабліва працэсаў пераходу ад этнічных згуртаванняў да нацыянальных супольнасцяў...
"Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г. 1 за 24 часа
Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы з'явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп. Апошнiя праявы краёвасцi адносяцца да 1939-1940 г...
Перыядызацыя беларускай гісторыі 0 за 24 часа
Як вядома, перыядызацыя наогул - гэта падзел гiсторыi на эпохi, перыяды, падперыяды etc., якi ажыццяўляецца на падставе пэўных крытэрыяў. Межы памiж iмi мусяць адлюстроўваць змены якаснага характару. Iх вызначэнне павiнна не толькi залежаць ад аб'екту даследавання, але i ўзгадняцца з метадамi пазнання, г.зн. у iдэале метады вывучэння адной эпохi адрознiваюцца ад метадаў даследавання другой. Наогул, усялякi падзел гiстарычнага часу адносны i ўмоўны, ён iдэйны, iснуючы толькi ў галаве даследчыка, аднак дзяленне гэтае па-трэбна для лепшага разумення мiнулага...
Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф. Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939-1944/47 0 за 24 часа
Калi ў 1944 г. у вызваленай Беларусi савецкiя войскi пераможна рухалiся на захад, адзiн малады афiцэр быў шакаваны сцэнаю, якую ён убачыў у маленькiм сяле i апiсаў у выглядзе этналагiчнай справаздачы аб экспедыцыi1. З шалашоў, прымiтыўных сховiшчаў i паўразбураных хацiнаў яму насустрач выходзiла рэшта людзей, недаверлiвым i няўпэўненым паводзiнам якiх адпавядаў iх знешнi выгляд...
Берасцейская Ўнія і этнічная свядомасць беларусаў 2 за 24 часа
Вось ужо два стагоддзi беларусам навязваюць адмоўны гiстарычны стэрэатып царкоўнай унii, якi грунтуецца галоўным чынам на крынiцах, напiсаных яе незычлiўцамi. Унii iнкрымiнуецца мноства злачынстваў супраць народу, самым вялiкiм з якiх быў нiбыта замах на само яго iснаванне. Спроба спраўдзiць трывала ўкаранёны ў нашай свядомасцi набор тэзаў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii адносна унii, якiм раней беспадзельна давяраў i аўтар гэтых радкоў, дала нечаканыя вынiкi...
Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? Беларусь у 1990-1996 гг. 0 за 24 часа
Яшчэ ўлетку 1990 г. беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч выказаў думку, што рэальнай небяспекай для палітыкі перабудовы можа з'явіцца павольнае спаўзанне ў дыктатуру або ў грамадзянскую вайну. Мінулі гады, і ў Беларусі, якая лічылася спакойнай у палітычным сэнсе краінай, з'явіліся яскравыя прыкметы абедзвюх гэтых небяспек...
Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919—1921) 0 за 24 часа
Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай сферай сваiх iнтарэсаў — Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы...
Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага 0 за 24 часа
Пасля рэвалюцыі 1917 г., калі актыўна ішлі працэсы палітычнага пераўпарадкавання тэрыторый Расійскай імперыі, беларусы атрымалі рэальны шанс на стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы. Аднак агульная палітычная кан'юнктура ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе склалася так, што гэтая магчымасць была толькі часткова рэалізавана ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920-30-х г. значная частка беларускіх земляў не ўвайшла ў склад БССР, а была далучана да Польшчы, і беларусы — жыхары гэтых тэрыторый — апынуліся ў становішчы нацыянальнай меншасці ў чужой дзяржаве, хоць і жылі на сваёй уласнай зямлі...
Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. 0 за 24 часа
Вывучэнне палітычнага ладу беларускіх земляў у складзе Вялікага Kняства Літоўскага (ВКЛ) да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці. У айчыннай гістарыяграфіі савецкага перыяду гэтай праблеме, як вядома, аддавалася вельмі сціплая ўвага. Таму яе здабыткі абмяжоўваюцца асобнымі заўвагамі ў досыць нешматлікіх працах, прысвечаных гісторыі Беларусі эпохі ВКЛ. Аднак наўрад ці сёння нехта будзе аспрэчваць важнасць і актуальнасць дадзенага пытання...
Лёс беларускіх габрэяў 2 за 24 часа
Улетку 1944 г. Чырвоная Армія заняла Беларусь. Нямецкі вермахт адступаў на ўсіх франтах. Савецкія жаўнеры былі з радасцю вітаныя жыхарствам краю з нагоды вызвалення ад нямецкае акупацыі. Гэтаксама сярод яго заўважаліся недавер і страх, што Саветы пачнуць караць тых, хто ў часе вайны заставаўся на акупаваным абшары. Габрэяў, што жылі ў 1941 г. у Беларусі і былі тады (побач з беларусамі і палякамі) адной з найбуйнейшых групаў насельніцтва, болей немагчыма было напаткаць ані ў гарадах, ані ў вёсках. Абсалютная бальшыня іх сталася ахвяраю галакосту. Разам з людзьмі зніклі мовы ідыш ды іўрыт, бальшыня сінагогаў была разбураная. Шмат дзе апошнім напамінам заставалі ся могілкі...
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций