Літаратура ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Літаратура ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by



Развіццё л-ры ў ВКЛ спачатку цалкам грунтавалася на тых пісьмова-моўных тра-дыцыях, якія існавалі на бел. землях, што ўвайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Пераважала л-ра царк.-рэліг. характару, перапісваліся асобныя кнігі Бібліі, розныя зб-кі богаслу-жэбнага прызначэння, словы, прытчы, павучанні, жыціі святых, духоўныя аповесці і інш. напісаныя на царк.-слав. моветворы. Захаваліся Полацкія, Друцкае, Аршанскае,Лаўры-шаўскае, Мсціжскае евангеллі - выдатныя помнікі кніжнай культуры Беларусі 13-14 ст. 314 ст. старабел. мова пачала выконваць у ВКЛ ролю агульнадзяржаўнай, стала важным сродкам грамадскіх зносін, асновай культ.-гіст. жыцця краіны. Гэта спрыяла яеўдаска-наленню і шырокаму распаўсюджанню, актыўнаму развіццю ў краіне свецкага дзелавога пісьменства. На гэтай мове складаліся розныя граматы, лісты, прывілеі, дагаворы і інш. акты службовага прызначэння, што выдаваліся вял. князямі і мясц. ўладамі,у т. л. буйных гарадоў, напр., Полацка,таму шматякія помнікі дзелавога пісьменства ВКЛ, складзеныя на старабел. літ. мове (статуты, агульнадзярж. летапісы і хронікі, шматтомная Метрыка), з'яўляюцца агульнай культ. спадчынай бел. і літоўскага народаў. У зносінах з зарубеж-нымі краінамі, з прадстаўнікамі свецкіх і духоўных улад каталіцкай Еўропы выкарыс-тоўвалася лац. мова, на якой напісаны граматы Міндоўга, Гедзіміна і інш. Лацінамоўнае пісьменства з канца 14 ст. стала паволі пашырацца на тэр. этнічнай Літвы ў сувязі з пачаткам яе хрысціянізацыі па каталіцкім абрадзе, а пасля і на бел. землях.

У эпоху позняга сярэдневякоўя ў ВКЛ працягвалася станаўленне ўласна бел. л-ры, якое адбывалася даволі марудліва. Слаба развіваліся аратарская проза і публіцыстыка, перажывала крызіс агіяграфія. «Жыціе віленскіх пакутнікаў», тэматычна звязанае з бел.-літ. рэгіёнам, узнікла за межамі ВКЛ. Відным прадстаўніком царк. красамоўства быў Грыгорый Цамблак, абраны ў 1415 у Новагародку кіеўскім мітрапалітам. Яго ўра-чыстыя словы-пропаведзі, напісаныя вобразнай мовай, былі значнаю з'яваю ў царк. аратарскай прозе таго часу. Новыя якасці набыла паломніцкая проза. Апісанні пада-рожжаў на Блізкі Усход змястоўна ўзбагаціліся: апрача «святых» мясцін аўтары пачалі цікавіцца інш. краінамі, падзеямі грамадска-паліт. і культ. гісторыі розных народаў. Асобныя творы паломніцкай л-ры нагадвалі дзённікі падарожжаў. Значным крокам у развіцці гэтага жанру было «Хаджэнне ў Царград» Ігнація Смаляніна (канец 14 ст.), напісанае назіральным і таленавітым аўтарам. У 15-пач. 16 ст. ўзнік панегірычны жанр пахвал, што прысвячаліся асобным дзярж. дзеячам ВКЛ («Пахвала Вітаўту», «Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму» і інш.).

На раннім этапе гісторыі ВКЛ найб. росквіту дасягнула летапісанне, якое адчула значны ўплыў стараж.-рус. і адыграла выдатную ролю ў станаўленні бел. і літоўскай гіст. прозы. На змену мясц. летапісам з'явіліся агульнадзярж. бел.-літоўскія, у якіх адлюстравана багатае мінулае бел. і літоўскага народаў. 3 агульнадзярж. пазіцый асвятляліся падзеі ў «Летапісцы вялікіх князёўлітоўскіх» (1-я трэць 15 ст.) і Беларуска-літоўскім летапісе 1446. У іх выявіліся погляды грамадскіх колаў Беларусі і Літвы, што падтрымлівалі велікакняжацкую ўладу ў яе барацьбе з феад. раздробленасцю, за паліт. адзінства і магутнасць сваёй краіны. Істотна змянілася і жанравая прырода бел.-лі-тоўскіхлетапісаў,асаблівасцюякой стала спалучэннетрадыц. пагадовай формы выкладу з прагматычным апавяданнем пра мінулае. Быў выпрацаваны своеасаблівы летапісны стыль, лаканічны, выразны, блізкі да стылю дзелавога пісьменства. Важным гіст. падзеям прысвячаліся невял. аповесці - асобныя творы са сваімі героямі і самастойным сюжэтам.

У 15 ст. з'явіліся і першыя пераклады на бел. мову твораў рэліг. характару (асобныя кнігі Бібліі, аповесці «Пакуты Хрыста», «Жы-ціе Аляксея, чалавека божага» і інш.), што засведчыла пачатак працэсу дэмакратызацыі на бел. землях царк.-рэліг. пісьменства і паказала вял. лексіка-стылістыч-ныя багацці і маст.-выяўл. магчы-масці бел. літ. мовы таго часу.

Істотныя сац.-паліт. і культ. зрухі ў жыцці грамадства (16 ст.), зараджэнне гуманіст. светапогля-ду, пашырэнне ўзаемасувязей з

перадавымі краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і інш. фактары спрыялі больш актыўнаму развіццю л-ры ВКЛ. Узніклі Статуты ВКЛ 1529,1566 і 1588, складзеныя адпа-ведна пад кіраўніцтвам канцлераў А.Гаштольда, ІА.Радзівіла Чорнага, к.Валовічаі пад-канцлера Л .Сапегі - выдатныя, еўрап. ўзроўню помнікі дзелавога пісьменства, прававой думкі і культуры бел. і літоўскага народаў, з'явілася плеяда высокаадукаваных і тале-навітых пісьменнікаў, зарадзіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, рэфармацыйная публіцыстыка, гіст.-мемуарная л-ра, драматургія). Л-ра набыла большую публіцыс-тычнасць і сац. завостранасць, у ёй з'яўляліся творы, напісаныя з пазіцый рэнесансавага гуманізму, узмацняўся асабовы пачатак, зараджаліся індывід. стылі.

Этапнае значэнне ў гісторыі бел. л-ры і культуры ВКЛ мела дзей-насць бел. гуманіста-асветніка, заснавальнікаўсх.-слав. кнігадрука-вання, пісьменніка і перакладчыка Ф.Скарыны. Дасканалы пераклад і высокамастацкае выданне Скарынам 23 кніг Бібліі (Прага, 1517-19), «Малой падарожнай кніжкі» і «Апостала» (Вільня, 1522-25), рацыяналістычна-асветніцкі дух яго каментарыяў, свецкі характар афармлення кніг садзейнічалі секулярызацыі і дэмакратызацыі л-ры ў Беларусі і Літве. Скарына быў пачынальнікам бел. вершаскладання і гімнаграфіі, ён давёў да высокай дасканаласці жанр прадмоў -зародкаў бел. літ.-знаўства і крытыкі, бел. філалогіі.

У эпоху Адраджэння ў ВКЛ ва ўмовах росту грамадска-паліт. і нац. самасвядомасці народаўузмацнілася цікавасць да мінулага. У 1-й пал. 16 ст. ўзнікла «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», у якой пададзена легендарная гісторыя ўзнікнення гэтай дзяржавы, сцвярджалася высакароднае паходжанне літоўскіх князёўі паноў (ад рымскіх патрыцыяў). Найвышэйшае дасягненне агульнадзярж. бел.-літоўскага летапісання - Хроніка Быхаўца (2-я чвэрць 16 ст.), напіса-ная ў форме гіст. аповесці і прысвечаная палітычнай гісторыі Беларусі і Літвы ад легендарных часоў да пач. 16 ст. У хроніках удасканальваліся прыёмы і формы белет-рызацыі гісторыі, хоць у цэлым яны захавалі сярэдневяковы характар (ананімнасць, кампіляцыйнасць, сінкрэтызм, апісанне падзей па іх знешняй сувязі і інш.). Бел.-літоўскія летапісы і хронікі прыкметна паўплывалі на польскую хранаграфію 16—17 ст. Пераважна паводле гэтых твораў выклаў гісторыю ВКЛ гА.Стрыйкоўскі, які доўгі час жыў, служыўі працаваўу Літве і Беларусі. Яго «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая іўсей Русі» (Каралявец, 1582) была першай друкаванай гістарыяграфічнай працай, у якой мінулае літоўскага і бел. народаў пададзена ў агульнаеўрап. кантэксце і ў сувязі з гісторыяй Польшчы і стараж. Русі.

Пачынальнікам рэнесансавай паэзіі ў ВКЛ быў гА.Гусоўскі - паэт-лацініст, аўтар прынлады з псторыі і жыцця прыроды, горача адстойвае думку, што роднае слова з'яўляецца неадменнай умовай існавання нацыі. Прадмова Даўкшы - глыбо-капатрыятычны помнік гуманіст. ідэй эпохі, узор высокага рытарычнага мастацтва. Важную ролю ў развіцці старалітоўскага пісьменства гэтага часу адыгралі К.Сірвідас, укладальнікі і перакладчыкі духоўных твораў М.Пяткявічус, С.Яўгеліс-Целега, С.Славачынскіс, Б.СХілінскі.

Феад.-каталіцкая рэакцыя, што пачалася ў ВКЛ у 1570-я г., надала л-ры іншы кірунак. Кнігадрукаванне і літ. дзейнасць правасл. брацт-ваў, публіцыстыка і палемічная л-ра 16-17 ст. з'яўляюцца агульным здабыткам бел. і ўкр. л-р. Многія выдатныя дзеячы культуры гэтага перыяду (М.Сматрыцкі, Хрыстафор Філалеі, П.Зізаній і С.Зізаній, С.Косаў), нягледзячы на ўваходжанне пасля Люблінскай уніі 1569 земляў Украіны ў склад Польскай Кароны, былі адначасова бел. і ўкр. пісьменнікамі. Асн. зместам іх публіцыстыкі стала палеміка вакол царкоўнай уніі. Важную ролю адыгралі ў той час брацтвы, якія са-дзейнічалі кансалідацыі патрыят. сіл бел. і ўкр. народаўу іх барацьбе супраць наступу каталіцкай царквы і асімілятарскай палітыкі Поль-шчы. У палеміцы ўдзельнічалі людзі розных класавых інтарэсаў, нац.-культ. і рэліг. арыентацыі, літ. густу і таленту; яна была вострай зброяй ідэалагічнай барацьбы, таму нямала твораў выйшла ананімна або пад псеўданімамі («Апокрысіс»,«Перасцярога»,«Унія»,«Гармонія»іінш.). Непрымірымымі змагарамі за веру продкаў і нац. традыцыі былі Лявонцій Карповіч - яркі прадстаўнік аратарскай прозы пач. 17 ст. і Афанасій Берасцейскі - аўтар палемічна-публіцыстычнага «Дыя-рыуша». Складальнікам першай грунтоўнай граматыкі царк.-слав. мовы быў Сматрыцкі, які ў розны час заўзята абараняў і праваслаўе («Фрынас»), і унію («Апалогія»). Лагер каталіцка-уніяцкіх палемістаў прадстаўлялі П.Скарга (аўтар «Казанняў сеймовых» і трактата «Пра адзінства Царквы Божае»), І.Пацей (аўтар публіцыстычных твораў на бел. і польск. мовах, прасякнутых духам кампрамісу з каталіцкай царквой). Багаслоўскія і палемічныя творы многіх укр. пісьменнікаў эпохі ранняга ба-рока (І.ВішанскагаДово Барэцкага,/7озоро Барановіча, І.Галятоўскага, З.Капысценскага, Пятра Магілы, К.Сакавіча і інш.) былі вядомы і ў Беларусі і ўдзельнічалі ў шмат у чым агульным бел.-ўкр. літ. працэсе таго часу.

У непасрэднай сувязі з царк.-рэліг. палемікай у л-ры ВКЛ развіўся жанр пропаведзі (Карповіч, Пацей,Сматрыцкі, Сірвідас, І.Брэткунасінш.). Грамадска-паліт. жыццёў ВКЛ садзейнічала развіццю свецкага красамоўства. Найб. відным прадстаўніком бел. аратарскай прозы быў Сапега. Шырокае бытаванне атрымаўжанр прадмоў, якому спрыяў росквіт кнігадрукавання ў 2-й пал. 16-17 ст. 3 узнікненнем школьнага тэатра зара-джаецца драматургія. Першыя яе спробы - інсцэніроўкі біблейскіх сюжэтаў. Паміж актамі школьных драм разыгрываліся камедыйныя сцэнкі - інтэрмедыі, паводле паходжання і характару напаўфальклорныя творы, прасякнутыя нар. гумарам. 3 імі звязана з'яўленне ў бел., укр. і літоўскай л-рах дэмакратычнага героя - прадстаўніка трэцяга саслоўя (студэнта, рамесніка, селяніна).

Новай з'явай у л-ры 16-1-й пал. 17 ст. была кніжная паэзія, пачатак якой паклалі яшчэ Скарына і Мажвідас. Яна вызначалася ідэйна-тэматычнай і жанрава-стылявой разнастайнасцю. Вяліся пошукі ў жанры паэмы, папулярнасцю карыстаўся жанр эпіграм - рытарычных пахвал, пададзеных у форме вершаваных надпісаў да гербаў мецэнатаў. Бытавалі таксама дэкламацыі, элегіі, сатыр. і духоўныя вершы, грамадз. лірыка, найлепшы ўзор якой удаўняй бел. паэзіі - верш Я.К.Пашкевіча«Польска квнтнет лацнною...». Некат. тагачасныя паэты ВКЛ пісалі на польскай (ІК.Рымша, [.Пель-грымоўскі, Я.Пратасовіч, 1.Яўлевіч) і лац. мовах (Я.Радван, Ц,.Набароўскі, С.Рысінскі і інш.). Сярод лацінамоўных твораў 2-й пал. 16 ст. вылучаецца «Радзівіліяда» (Вільня, 1588) Радвана. У гэтай пісанай гекзаметрам (на ўзор «Энеіды» Вергілія) патрыятычнай паэме аўтар узвялічыў заслугі М.Радзівіла як палкаводца і палітыка, уславіў гераічныя подзвігі абаронцаў Айчыны. 3 твораў, напісаных па-польску, вылучаюцца ананімныя «Пратэй» (1564, Берасце, магчымы аўтар - .Базылік) і «Лямант на смерць Рыгора Осціка» (Вільня, 1580). У «Пратэі» ў сатырычным асвятленні закранаюцца надзвычай вершаў і паэм, у т. л. глыбокапатрыятычнай «Песні пра зубра» (Кракаў, 1523). 3 вял. мастацкай сілаю і любоўю паказана ў паэме прыгажосць прыроды роднага краю, апеты ратныя і мірныя справы, заняткі і звычаі беларусаў і літоўцаў, услаўлена іх гераічнае мінулае. У творы выявіўся рэнесансавы эстэтычны ідэал аўтара з яго верай у чалавека дзейнага, гарманічна развітога, духоўна і фізічна дасканалага. «Песня пра зубра» -першы ў бел. і літоўскай л-рах буйны вершаваны твор, першая песня пра «Літву», складзеная для зах.-еўрап. чытача.

На 1-ю пал. 16 ст. прыпадае зараджэнне пісьменства на літоўскай мове, якое пача-лося ва Усх. Прусіі і мела пераважна рэліг. характар. Першыя пераклады рэліг. пес-напенняў на літоўскую мову зрабілі дзеячы Рэфармацыі С.Рапалёнкі А.Кульвец. У1547 у Караляўцы гА.Мажвідас падрыхтаваў і выдаў па-літоўску «Простыя словы катэхізіса». Акрамя катэхізіса, кніга змяшчае і 1-ы літоўскі буквар («Танная і сціслая навука пісаць і чытаць») і пераклад 11 духоўных песень, якія ўтрымліваюць нямала гіст. і бытавых рэалій.

У 2-й пал. 16 ст. ў сувязі з актывізацыяй усяго грамадска-паліт. і культ. жыцця ВКЛ больш хутка развівалася і л-ра. Шмат у якіх бел., літоўскіх і ўкр. гарадах былі адкрыты друкарні і школы розных кірункаў (пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія), выдаваліся буквары, граматыкі, слоўнікі. Творы пісаліся і друкаваліся на бел., царк.-слав., літоўскай, польск. і лац. мовах. Найб. развіццё атрымала палемічная публіцыстыка.

У 1560-70-я г. л-ра развівалася пад моцным уплывам рэфарма-цыйных ідэй, што было абумоўлена бытаваннем на літ.-бел. землях рэліг. вальнадумства, гуманістычнага рацыяналізму, пранікненнем у ВКЛ розных плыняў зах.-еўрап. пратэстантызму (лютэранства, каль-вінізму,антытрынітарызму). Прапаведніцкая і асветніцкая дзейнасць рэфарматараў па сутнасці мела антыфеад., раннебуржуазны характар і адыграла важную ролю ў абуджэнні грамадскай думкі, спрыяла пашырэнню ідэй рацыяналізму і ўмацаванню рэліг. верацярпімасці. Рэфармацыйная публіцыстыка ўзбагаціла ідэйны змест бел. і літоў-скай л-р, іх тэматыку і праблематыку, жанры і стылі.

Рэфармацыя ў ВКЛ вылучыла плеяду публіцыстаў, сярод якіх найб. значныя С.Будны, В.Цяпінскі, к.Волан, Міхалон Літвін і к.Ратундус. Бліскучы палеміст, ідэолаг антытрынітарыяў ВКЛ Будны ўвайшоў у гісторыю слав. культуры як аўтар «Катэхізіса» (Нясвіж, 1562) з анты-клерыкальнай прадмовай, публіцыстычных трактатаў, у т. л. «Пра свецкую ўладу» (1583), як перакладчык (на польск. мову) і адзін з заснавальнікаў філал. крытыкі Бібліі ў Еўропе. Паслядоўнік скары-наўскіх традыцый Цяпінскі ўпершыню пераклаў на бел. мову «Еван-гелле» (1570-я г.), з патрыят. пазіцый абараняў родную мову і куль-туру, гнеўна асудзіў своекарыслівасць і рэнегацтва бел. духавенства і свецкіх феадалаў. Больш за 20 публіцыст. твораў апублікаваў на лац. і польск. мовах Волан, які з'едліва высмейваўу іх абскурантызм рэліг. фанатыкаў, адстойваў свабоду асобы. Шырока вядомы яго палемічныя выступленні супраць езуітаў; іх перавыдавалі ням. пратэс-танты і франц. гугеноты, а каталіцкая царква занесла ўіндэкс забаро-неных кніг. Сярод аўтараў, якія пісалі на літоўскія тэмы на лацінцы, асабліва вылучаецца Міхалон Літвін з яго трактатам «Пра норавы та-тар, літвінаў і маскавітаў» (1550, часткова надрук. ў 1615, Базель). Аўтар супастаўляе быт літвінскай шляхты з бытам падданых Маскоў-скай Русі і татараў. Ён крытыкуе «вольнасці» літвінскай шляхты як крыніцу магчымай анархіі. Разам з тым Літвін захапляецца Кіевам і прыроднымі багаццямі Падняпроўя, падрабязна апісвае культ. і сац.-паліт. становішча Русі.

На гэты ж час прыпадае зараджэнне літоўскамоўнага пісьменства на тэр. ВКЛ. Яго пачынальнікам быў гАДаўкша, які зрабіў дасканалы пераклад на літоўскую мову «Катэхізіса» Я.Лядэсмы (1595) і зб. про-паведзяў Я.Вуека «Пасціла каталіцкая» (1599). Акрамя лац. пры-свячэння, «Пасціла» мае 2 прадмовы: адну на літоўскай, другую на польскай мовах. Асабліва прыкметная другая, у якой аўтар, падаючы важныя пытанні грамадска-палітычнага і культ.-рэлігійнага жыцця Польшчы і ВКЛ, па-казваецца, да якой бяды можа давесці дзяржаву неабдуманасць дзеянняў з боку шля-хецкага стану. «Лямант на смерць Рыгора Осціка» на прыкладзе аднайменнага героя ўздымае не менш актуальныя пытанні шляхецкай здрады Радзіме і пакарання за гэтае злачынства з боку дзяржавы, грамадства і сям'і. «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла» (Вільня, 1585) паэта-панегірыста Рымшы, аўтара эпіграм на бел. мове і вершаванай «Храналогіі» (Астрог, 1581), - найбуйнейшы з створаных у той час на тэр. ВКЛ польскамоўных эпічных твораў, прысвечаны апісанню вайсковых выпраў К.Радзівіла на працягу 10 гадоў (1572-82). Важныя пытанні грамадска-паліт. жыцця, міждзярж. узаемаадносін ВКЛ і Расіі канца 16-пач. 17 ст. узнімаўу сваіхбагатых зместам паэмах Пельгрымоўскі, сакратар пасольства Л.Сапегі ў Масквуў 1600-01. Знач-най з'явай у літ. жыцці было з'яўленне першай вершаванай энцыклапедыі «Вынаходнікі рэчаў» Пратасовіча (Вільня, 1608). Найб. значнае дасягненне бел. паэзіі таго часу -ананімная лірычная паэма «Лямант насмерцьЛявонція Карповіча» (Вільня, 1620), напі-саная па-беларуску ў стылі элегіі.

Развіццё літоўскай паэзіі адбывалася пераважна ў рэліг. рэчышчы [зб. духоўных песень Брэткунаса, 1589; «Пасціла» Ё.Маркунаса, 1600 (пер. польск. кальвінісцкай «Пасцілы» М.Рэя); «Новая кніга песень» І.Клейна, 1666 і інш.], хаця пэўнае развіццё зведалі жанры эпітафіі (Б.Пятравічус) і прысвячэння (С.Яўгеліс-Целега).У сярэдзіне 17 ст. пачаў літ. дзейнасць паэт, драматург і асветнік Сімяон Полацні. Ён узбагаціў бел. паэзію новымі тэмамі і ідэямі, формамі і жанрамі,узняў сілабічнае вершаскладанне ўсх. славян на больш высокую ступень. У 16-1-й пал. 17 ст. актыўна развівалася і бел. проза свецкага кірунку. Характэрнай яе рысай была белетрызацыя п'ст.-дакументальных дзелавых запісаў, што выявілася ўжо ў Хроніцы Быхаўца. У гэтым рэчышчы з'явіліся лісты Ф.Кміты-Чарнабыльскага (1573-74), напі-саныя каларытнай моваю, перасыпанай нар. прымаўкамі. Працэс белетрызацыі і дэмакратызацыі бел. публіцыст. прозы прадаўжалі па-радыйна-сатыр. «Прамова Мялешкі» (1-я пал. 17 ст.) і «Ліст да Абу-ховіча» (1655) - творы вял. грамадска-паліт. гучання, яркія і сама-бытныя.

Глыбокуютрансфармацыю перажывала гіст.-дакументальная про-за. Замест агульнадзярж. летапісаў і хронік узніклі новыя літ. жанры: мемуары (дыярыушы), мясц. летапісы і хранографы. У пач. 17 ст. новагародскі шляхціц Ф.Еўлашоўскі стварыў адзін з першых бел. дыярыушаў, у якім малюнкі жыцця і побыту бел. шляхты пададзены ў сувязі з біяграфіяй аўтара. Багатыя і цікавыя зместам напісаныя па-польску дыярыушы С.І.Маскевіча і Б.К.Маскевіча,у якіх занатаваны бурныя падзеі вайны з Расіяй у пач. 17 ст. і нац.-вызв. вайны бел. і ўкр. народаў сярэдзіны 17 ст. Шырокую вядомасць набыла сухая, аднак надзвычай працяглы час папулярная лац. «Гісторыя Літвы» (1650-69) Ь.Каяловіча. Мясцовым святаром з Магілёўшчыны складзены Баркулабаўскілетапіс, у якім апісаны важныя гіст. падзеі канца 16-пач. 17 ст., праўдзіва пададзены запамінальныя малюнкі цяжкага жыцця бел. вёскі таго часу. Яскравым прыкладам жанру хранографа была «Вялікаяхроніка», складзеная ў 17 ст. на падставе перакладзеных на бел. мову польскіх хронік М.Бельскага, Стрыйкоўскага, сярэдневяковых гіст. аповесцей і інш. крыніц.

Актывізавалася і перакладчыцкая дзейнасць, што сведчыла пра павелічэнне чы-тацкага попыту і ўзмацненне культ. узаемасувязей народаў ВКЛ з інш. народамі свету. Сярод перакладаў на бел. мову пачалі пераважаць творы свецкага характару, белет-рыстычная проза: зб-кі дыдактычных навел («Вялікае зярцала», «Зорка прасветлая», «Рымскія дзяянні»), воінскія аповесці («Гісторыя пра Атылу», «Аповесць пра Скандэр-бега»), рыцарскія раманы («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву»), прыгод-ніцкая л-ра («Гісторыя пра Апалона Цірскага»), але ніводны з бел. перакладаў не быў надрукаваны. У літоўскай л-ры пач. 17 ст. таксама з'яўляюцца перакладныя творы, пер-шымі сярод іх сталі «Байкі Эзопа» ў перакладзе І.Шульцаса (1706, Каралявец), якія адначасова былі і першай свецкай кнігай на літоўскай мове. Адметнай рысай л-ры ВКЛ 16-17 ст. было павелічэнне польскамоўных перакладаў з зах.-еўрап. л-р. Пераважна гэта былі гістарыяграфічныя і біяграфічныя крыніцы па антычнай і сярэдневяковай гісторыі, як, напр., «Жыццё Юрыя Кастрыёта» албанца М.Бар-леція ў перакладзе берасцейскага друкара Ц.Базыліка (1569) або «Гісторыя іудзейскай вайны» І.Флавія (1617, Любча). Часам падобныя творы адвольна скарачаліся перакладчыкам або белетрызаваліся ў інтарэсах чытача. Так, Б.Будны да «Апафегматаў» (1614, Любча), апрацоўкі 80 анекдотаў з аднайм. твора Плутарха, дадаў шэраг польскіх, а «Гісторыя пра Тэагеніса і Харыклею» новагародскага шляхціца А.За-харэўскага (1588, б.м.) з'яўляецца пераробкай «Эфіопікі» Геліядора.

У цэлым л-ра ВКЛ эпохі контррэфармацыі развівалася ў рэчышчы барока. Характэрныя асаблівасці гэтага стылю прык-метны ўжо ў асобных творах панегірычнай паэзіі, драматургіі, палемічнай і аратарскай прозы канца 1б-пач. 17 ст. Ідэйна-маст. прынцыпы барока, светаадчуванне той складанай эпохі найб. паслядоўна выявіліся ў філас.-рэліг. лірыцы. Дасягнен-ню пэўнага адзінства творчых прынцыпаў л-ры садзейнічалі тэарэт. працы, напр., паэтыка Н.К.Сарбеўскага.

У вельмі складаных умовах агульнага сац.-эканам. і гра-мадска-паліт. крызісу Рэчы Паспалітай, у складзе якой зна-ходзіліся Беларусь і Літва, разбуральных войнаў, напружанай ідэалаг. барацьбы і рэліг. канфрантацыі, узмацнення сац. і нац. ўціску, паланізацыі адбываўся працэс развіцця бел. і літоўскай л-р у пераходны перыяд (2-я пал. 17-1-я пал. 18 ст.). Адмірала старая эстэт. сістэма, занепадалі традыц. літ. жанры. Далейшая секулярызацыя і дэмакратызацыя, уплыў фальклору і інш. прывялі да ўзнікнення інтымнай лірыкі, парадыйна-сатыр. і гумарыстычнай прозы, з'яўлення новыхтрадыцый. Разам зтым далейшае развіццё атрымала гіст.-мемуарная л-ра, у стварэнні якой найб. ролю адыгралі прадстаўнікі шляхты. У канцы 17-1-й пал. 18 ст. Т.Суртам і Ю.Трубніцкім была напісана Магілёўская хроніка, выдатны помнік гар. летапісання Беларусі, каштоўная крыніца па гісторыі ВКЛ таго часу. Яркай з'явай стала творчасць драматурга і паэтэсы Ф.У.Радзівіл.

Ідэі Асветніцтва садзейнічалі пераасэнсаванню і пераадоленню ў др. пал. 18 ст. старых літ. традыцый,узмацненню новых эстэт. тэндэнцый, з'яўленню якасна новых маст. твораў, якія паклалі пачатак фарміраванню нац. бел. і літоўскай л-р на нар. мовах. Найб. яркімі і выдатнымі літ. помнікамі той эпохі на землях ВКЛ былі паэма КДанелайціса «Поры года» і «Камедыя» К.Марашэўскага. Лацінамоўная творчасць паэта-асветніка М.Карыцкага, хоць і была значнай літ. з'явай свайго часу, аднак ужо не вызначала вядучыя тэндэнцыі ў станаўленні новых бел. і літоўскай л-р.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Літаратура ў ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.