Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Вытокі беларускага пасьляваеннага антыбальшавіцкага ўзброенага руху 0 за 24 часа
Беларускі антысавецкі ўзброены рух другой паловы 1940-х-1950-х гадоў не вывучаўся гісторыкамі савецкай Беларусі, як і навукоўцамі незалежнай Рэспублікі Беларусь. Для айчыннай гістарыяграфіі такой праблемы, як антысавецкі ўзброены рух, наогул не існавала. Фактычна, не існуе яе і цяпер. У савецкай Беларусі, як і сёньняшняй Рэспубліцы Беларусь, пад забаронай знаходзяцца любыя станоўчыя альбо нават і нэўтральныя згадкі пра пасьляваенны антыбальшавіцкі рух. Афіцыйная прапаганда працягвае прытрымлівацца міту, што ў нашай краіне арганізаванага і масавага антысавецкага супраціву не было, што “мелі месца толькі асобныя варожыя праяўленьні”, якія зьдзяйсьнялі “фашысцкія недабіткі”. Насамрэч, гэта абсалютна не адпавядае сапраўднасьці. І што дзіўна, гэтую неадпаведнасьць выяўляюць найперш афіцыйныя крыніцы.
Пасьляваенны супраціў бальшавіцкім акупантам на Беларусі 0 за 24 часа
Наш народ “старэйшыя браты” і мясцовыя калябаранты заўсёды стараліся прынізіць. Яны любілі зьдзекавацца з нашай мовы, гісторыі... Беларусам першым было даручана ўвайсьці ў камунізм, а таму ў іх памяці не павінна было застацца нічога “нацыяналістычнага”. Мы спрадвечна былі “лепшымі сябрамі расейскіх братоў” і ніколі ў нас зь імі не было непаразуменьняў... Хто б рызыкнуў тады ўспомніць пра ваенны й паваенны супраціў бальшавікам? Гэта была надзвычай забароненая тэма і толькі кадэбісты ў сваіх мэмуарах дазвалялі сабе сказаць колькі слоў пра “бандытызм”, “нацыяналістычнае падпольле”, “кулацкі тэрор” і г. д. Але і гэта сьпіхвалі, у сваёй большасьці, на акоўцаў і бандэраўцаў. У беларусаў жа нібыта не было варожасьці да савецкае ўлады...
Апазыцыя на Беларусі (1944—1953) 0 за 24 часа
Пры разглядзе факту існаваньня апазыцыйных арганізацыяў зьвяртае на сябе ўвагу характэрная акалічнасьць: абсалютная большасьць моладзевых антысавецкіх арганізацыяў дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у той самай частцы краіны, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай (1921-1939). Чаму гэтага не адбылося ва Ўсходняй Беларусі?
Вызначэнне беларуска-польскай мяжы ў 1939-1948 гг. 22 за 24 часа
Праблема савецка-польскай мяжы пачынаючы з восені 1939 г. істотна ўскладняла знешнепалітычнае становішча СССР. Злучаныя Штаты Амерыкі і Вялікабрытанія, якая дала прытулак польскаму эмігранцкаму ўраду, як вядома, не прызналі новай заходняй мяжы СССР. Урады гэтых краін неаднаразова падкрэслівалі ў сваіх заявах, што ў 1939 г. мела месца інкарпарацыя Усходняй Польшчы ў склад СССР, а таму пасля перамогі над Германіяй Польшча павінна быць адноўлена ў межах, у якіх яна існавала да верасня 1939 г. Такую ж пазіцыю займаў і польскі эмігранцкі ўрад у Лондане, які не прызнаваў за беларусамі і ўкраінцамі права на існаванне ва ўласных нацыянальных рэспубліках і катэгарычна адмаўляўся ад перагляду савецка-польскай мяжы, што склалася ў выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.
Беларускі Супраціў у 1940-х—1950-я гады 0 за 24 часа
Прапануецца наступная пэрыядызацыя Беларускага пасьляваеннага Супраціву. За пачатак гэтага руху варта лічыць 1944 год - час выгнаньня зь Беларусі нямецкіх войскаў і зьмены нямецкай акупацыі на савецкую. Ужо ў той час распачынаецца пераважна стыхійная антысавецкая партызанская і падпольная барацьба. Аднак арганізацыйныя рамкі Беларускі Супраціў пачаў набываць у 1945 годзе. Па некаторых зьвестках, менавіта 1945 год лічылі часам заснаваньня антыбальшавіцкай партызанкі ў Беларусі самыя яе ўдзельнікі. Прынамсі, у 1950 годзе беларускімі партызанамі адзначалася пяцігодзьдзе партызанскае дзейнасьці. Заканчэньнем арганізаванага антысавецкага Супраціву ў Беларусі лічыцца 1956 год, год паразы Вугорскага антыкамуністычнага паўстаньня, калі стала зразумела, што Захад не падтрымае антыбальшавіцкія рухі ва Ўсходняй Эўропе. Тым не менш, і пасьля 1956 году яшчэ адбываліся дробныя збройныя акцыі ў розных раёнах Беларусі, якія праводзілі апошнія змагары.
Беларуская партызанка 2 за 24 часа
Увесь час камуністычнага панаваньня любыя згадкі пра беларускі нацыянальны партызанскі рух у гады нямецкай акупацыі 1941-44 гг. былі забаронены. Больш таго, рабілася ўсё магчымае, каб зьнішчыць або надзейна прыхаваць дакумэнты, якія сьведчылі б пра дзейнасьць беларускіх партызанаў, каб прымусіць замаўчаць (многіх - назаўсёды) жывых сьведкаў. Камуністычная ўлада прапагандавала толькі савецкі партызанскі рух, які пачала называць "беларускім". Сапраўдным жа беларускім партызанам не было месца ў афіцыйнай гісторыі...
Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны 1 за 24 часа
Ужо паўстагодзьдзя прайшло пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, але да гэтага часу не сказана яшчэ ўся праўда пра антынямецкі супраціў на Беларусі. Дзесяткі пасьляваенных гадоў камуністычныя гісторыкі стваралі міт пра выключную ролю бальшавіцкай партыі ў кіраўніцтве антынямецкім падпольлем і партызанскім рухам, не дапускаючы аніякай рэвізіі ў гэтым пытаньні. Толькі беларускія і польскія эміграцыйныя гісторыкі ды непасрэдныя ўдзельнікі ваенных падзей, якія апынуліся на Захадзе, асьмельваліся выступаць са сваёй, не падобнай на афіцыйную, трактоўкай таго зацятага змаганьня, што ішло на абшарах нашай Бацькаўшчыны. Але яны адразу ж шальмаваліся бальшавіцкаю прапагандаю, як нямецкія калябаранты, нацыянал-фашысты, забойцы і... фантазёры. Так, калі не заставалася аргумэнтаў супраць іх канцэпцыяў, у ход ішло абсурднае абвінавачаньне ў фантазіраваньні...
Забойства Фабіяна Акінчыца 1 за 24 часа
Фабіян Акінчыц нарадзіўся 20 студзеня 1886 году ў вёсцы Акінчыцы каля Стоўбцаў. У 1913 г. скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, працаваў адкаватам, належаў да партыі эсэраў. “Белай плямай” застаецца пэрыяд ягонага жыцьця ад бальшавіцкага перавароту 1917-га да канца грамадзянскай вайны ў Расеі. Сам Акінчыц сьцьвярджаў, што ў гэты час ён быў у Кіеве, працаваў рабочым, а пасьля настаўнікам. А па вэрсіі Браніслава Тарашкевіча, Фабіян Акінчыц “рабіў у Ноўгарадзе на адказным палітычным становішчы”.. Таму ня дзіўна, што палітычныя апанэнты закідалі яму працу ў ГПУ…
Байкі для патрыётаў 5 за 24 часа
Кніга Сяргея Ярша і Сержука Горбіка "Беларускі супраціў" з'яўляецца першай спробай напісаць поўную гісторыю беларускага збройнага супраціву і ўжо таму заслугоўвае на цікавасць. Аўтары акрэсліваюць сваю працу як навуковую і абмяжоўваюць яе рамкі перыядам 1939-1957 гг. Уражвае шырокая геаграфія даследавання - ад Смаленшчыны і Браншчыны да Беласточчыны, ад Віленшчыны да Берасцейшчыны.
Армія Краёва на Беларусі. Частка І. Прадвеснікі АК 6 за 24 часа
Верасень 1939 г. прынёс насельніцтву Заходняй Беларусі кардынальныя змены ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Кастрычнік-лістапад характарызаваўся даволі талерантнымі адносінамі савецкай адміністрацыі да мясцовых жыхараў. Польскія чыноўнікі і службоўцы ніжэйшага рангу, акрамя асобаў, належных да рэпрэсіўнага апарату, засталіся на сваіх пасадах, дапамагалі ствараць органы новай улады. Функцыі дзяржаўнай міліцыі выконвала рабочая міліцыя. Ва ўсіх дзяржаўных установах беларуская, польская, руская і яўрэйская мовы лічыліся раўнапраўнымі. Праводзіўся добраахвотны набор насельніцтва на вугальныя шахты Данецкага басейна. Была ўведзена ўсеагульная абавязковая адукацыя для дзяцей і моладзі.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций