публикация №1695159865, версия для печати

Свіслаччына на старонках штогодніка «Обзор Гродненской губернии»


Дата публикации: 20 сентября 2023
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695159865)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ


У 2-й палове ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў у г. Гродна выдаваўся штогоднік «Обзор Гродненской губернии». У кожнай з гэтых кніг (а іх выдавалася па адной у год) падводзіліся вынікі, рабіўся агляд падзей, з'яў, здарэнняў мінулага года. Гартаючы старонкі гэтых цікавых, зараз вельмі рэдкіх выказванняў, я заўважыла шэраг сціплых звестак па культуры і грамадскаму жыццю насельніцтва мястэчкаў Свіслач і Поразава.

«Обзор Гродненской губернии за 1887 год», Гродна, 1888.

У мястэчку Свіслач дзейнічае бальніца яўрэйскага таварыства, у якой у мінулым годзе лячылася 57 хворых, з якіх 10 асоб памерла, а астатнія паправіліся.

«Обзор Гродненской губернии за 1894 год», Гродна, 1895.

У мястэчку Свіслач працуе сельская лячэбніца. За мінулы год ёй карысталася 117 хворых, з іх выздаравела 106, памерла 5 чалавек.

У Свіслацкай настаўніцкай семінарыі ў справаздачным годзе налічвалася 103 выхаванцы, усе з'яўляліся праваслаўнымі. Па саслоўям навучэнцы семінарыі размяркоўваліся такім чынам: дзеці дваран і чыноўнікаў — адна асоба, духавенства — 2, гарадскіх саслоўяў — 5, сялян — 95. У 1894 годзе поўны курс Свіслацкай настаўніцкай семінарыі скончылі і атрымалі пасведчанні на званне народных настаўнікаў 16 чалавек.

«Обзор Гродненской губернии за 1896 год», Гродна, 1897.

У мястэчку Свіслач існуе конная паштовая станцыя.

У Свіслацкай настаўніцкай семінарыі ў мінулым годзе знаходзілася 102 выхаванцы. Усе навучэнцы семінарыі праваслаўныя. Па саслоўях яны размяркоўваліся на: дзяцей дваран і чыноўнікаў — 2 асобы, духавенства — 2, гарадскіх саслоўяў — 11, сялянскага саслоўя — 87 чалавек. У 1896 годзе поўны курс Свіслацкай настаўніцкай семінарыі скончылі і атрымалі пасведчанні на званне настаўніка народнага вучылішча 18 навучэнцаў. У семінарыі і пры пачатковым вучылішчы пры ёй працавалі 8 настаўнікаў.

«Обзор Гродненской губернии за 1902 год», Гродна, 1903.

У мінулым годзе ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі знаходзілася 114 выхаванцаў, усе яны былі праваслаўнага спавядання. З іх вучылася: адна асоба з чыноўнікаў, адзін з гарадскіх саслоўяў, 112 выхаванцаў з'яўляліся выхадцамі з сялян. У справаздачны год скончылі поўны курс Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і атрымалі пасведчанні на званне народнага настаўніка 25 навучэнцаў.

«Обзор Гродненской губернии за 1903 год», Гродна, 1904.

У Свіслацкай семінарыі ў справаздачным годзе было 125 выхаванцаў. Усе яны адносіліся да праваслаўнага спавядання. Поўны курс семінарыі ў 1903 годзе скончылі і атрымалі пасведчанні на званне народнага настаўніка 19 навучэнцаў.

У мястэчку Свіслач працуе кніжны магазін.

«Обзор Гродненской губернии за 1905 год», Гродна, 1906.

У мінулым годзе ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі выхоўвалася 140 асоб, усе яны былі праваслаўнага спавядання. З усіх навучэнцаў адзін адносіўся да праваслаўнага спавядання, 6 належалі да гарадскіх саслоўяў, 133 з'яўляліся дзецьмі сялян. У 1905 годзе скончылі поўны курс і атрымалі пасведчанні на званне народнага настаўніка 25 выпускнікоў.

«Обзор Гродненской губернии за 1907 год», Гродна, 1908.

У мінулы год у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі вучылася 142 чалавекі, з якіх адзін быў з дваран, 6 з’яўляліся дзецьмі настаўнікаў народных вучылішчаў, 2 належалі да гарадскіх саслоўяў, 133 — дзеці сялян. У справаздачным годзе поўны курс закончылі і атрымалі пасведчанні на званне народнага настаўніка 23 навучэнцы.

«Обзор Гродненской губернии за 1909 год», Гродна, 1910.

1 мая 1907 года ў мястэчку Свіслач адчынена крэдытна-ашчаднае таварыства. Тут дзейнічае сельская лячэбніца. За справаздачны год адрамантаваны драўляны будынак лячэбніцы.

У мінулым годзе Свіслацкае паштова-тэлеграфнае аддзяленне пераўтварылася ў паштова-тэлеграфную кантору 6-га класа. У Поразаўскім паштова-тэлеграфным аддзяленні ў 1909 годзе ўстаноўлены прыём міжнародных тэлеграм.

«Обзор Гродненской губернии за 1910 год», Гродна, 1911.

У мястэчку Свіслач дзейнічае пазыкова-крэдытнае таварыства.

«Обзор Гродненской губернии за 1913 год», Гродна, 1914.

У мястэчку Поразава ў мінулым годзе адкрыта крэдытнае таварыства.

Падрыхтавала Ганна ДУЛЕБА, г. Мінск

Опубликовано 20 сентября 2023 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1695159865 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Свіслаччына на старонках штогодніка «Обзор Гродненской губернии»

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network