публикация №1695159369, версия для печати

Мастацкая гармонія пушчы


Дата публикации: 20 сентября 2023
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695159369)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ
Источник: (c) https://svisgaz.by/news/culture/631-mastackaya-garmoniya-pushchy.html


Знакаміты беларускі мастак Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі, акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, неаднаразова наведваў Свіслаччыну і пакінуў некалькі цыклаў карцін, напісаных па матывах Свіслацкай пушчы.

Нарадзіўся мастак у 1875 годзе на Гродзеншчыне ў вёсцы Ендрыхаўцы, што знаходзіцца недалёка ад пасёлка Рось. Потым сям’я пераехала ў маёнтак Старая Воля каля Ваўкавыска, дзе і прайшло дзяцінства Станіслава.

Бацькі мастака рабілі ўсё, каб даць сыну грунтоўную адукацыю. З гэтай мэтай яны накіравалі яго ў Варшаву, дзе ён вучыўся ў прагімназіі, а потым прадоўжыў навучанне ў Беластоцкім рэальным вучылішчы. Тут дзякуючы педагогу і знакамітаму мастаку Сяргею Южаніну Станіслаў захапіўся жывапісам.

У 1892 годзе ён накіроўваецца ў Маскву, паступае ў вучылішча жывапісу. Сярод яго настаўнікаў — знакамітыя І. Левітан, С. Каровін, К. Савіцкі. Яны спрыялі творчаму станаўленню юнака, падтрымлівалі яго пошукі, знаёмілі з таямніцамі мастацкай творчасці. Дзякуючы дапамозе сваіх настаўнікаў, асабліва К. Савіцкага, Жукоўскі выстаўляе свае карціны сярод шэдэўраў 24-й перасовачнай выстаўкі ў Пецярбургу. Прызнанне да мастака прыйшло ў 1907 годзе, калі яму было нададзена званне акадэміка. Прымаюць яго і ў Саюз рускіх мастакоў.

Вярнуўшыся на радзіму, Жукоўскі многа падарожнічаў па Гродзеншчыне, дзе пісаў пейзажы. Неаднаразова бываў мастак і на Свіслаччыне, маляваў пейзажы Белавежскай (Свіслацкай) пушчы. У 1935 годзе ў Варшаве адбылася персанальная выстаўка Жукоўскага, якая так і называлася “Белавежская пушча”. На ёй аўтар прадставіў 29 твораў — плён трохгадовай працы. Увогуле, пушчу мастак наведваў не раз. Пра гэта сведчаць карціны, напісаныя ў 1936 і 1938 гадах: “Свіслацкая пушча” і “Абуджэнне. Спякотны чэрвень. Свіслацкая пушча”.

Пушча не была адзіным месцам у нашым краі, якое вабіла мастака сваёй прыгажосцю. У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў Жукоўскі часта прыязджае ў Гарнастаевічы, радавы маёнтак Бутаўт-Анджэйковічаў. Пасля смерці ўдзельніка паўстання 1863 года Яраслава Бутаўт-Анджэйковіча маёнтак у 1920-м перайшоў да яго дачкі Марыі Магдалены, адной з першых беларускіх жанчын-мастачак. Яна неаднаразова запрашала да сябе Станіслава Жукоўскага. Тут ён напісаў некалькі партрэтаў, а таксама адлюстраваў у сваіх карцінах прыроду ваколіц. Гэтаму прысвечаны палотны “Пачатак зімы” (знаходзіцца ў Дзяржаўным рускім музеі) і “Восеньская раніца” (Днепрапятроўскі мастацкі музей).

Мастацкая гармонія пушчыЖукоўскага вабілі простыя матывы, навеяныя прыродай. Ён рабіў некалькі варыянтаў аднаго і таго ж сюжэта, як, напрыклад, “Броды і Пушча”, “Ялінавы лес”. Мастацкі крытык Вітальд Бунікевіч так напісаў пра гэта: “Кожны з гэтых матываў мае іншую мелодыю, іншую інструментацыю адценняў і іншае напружанне мастацкай гармоніі”.

Апошняя выстаўка мастака адбылася ў сакавіку 1939 года. Загінуў Станіслаў Жукоўскі восенню 1939 года ў Прушкаўскім канцлагеры, куды ён трапіў пасля Варшаўскага паўстання.

А. ПЯСЕЦКІ

Опубликовано 20 сентября 2023 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1695159369 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Мастацкая гармонія пушчы

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network