Базыльяне, манахі грэка-каталіцкага (уніяцкага) ордэна св. Васіля (Базыля) Вялікага (лац. Ordo Sancti Basilii Magni, 0SMB). Узнік пасля абвяшчэння Берас-цейскай уніі 1596 з правасл. манахаў, якія прынялі унію. Стваральнік ордэна Б. — уніяцкі мітрапаліт І.Руцкі. У 1607 ён з дапамогай І.Кунцэвіча пачаў выха-ваўчую працу сярод паслушнікаўу пад-началеным яму Віленскім Троіцкім манас-тыры, у 1615 атрымаў папскі дазвол на пасылку манахаў на вучобу ў папскія алюмнаты ў Вільню, Бранева, Прагу, Оламаўй, Вену,у Грэчаскі калегіум у Рыме. У1616 арганізаваны першы базыльянскі навіцыят у Быценскім Успенскім манастыры. У 1617 у Новагародку адбылася 1-я генеральная капітула (кангрэгацыя) базыльянскіх манастыроў ВКЛ, на якой быў прыняты статут, распрацаваны Руцкім на аснове правіл св. Васіля на ўзор статутаў рымска-каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Была ўтворана Віленская (Літоўская) кангрэгацыя Св. Тройцы.якая аб'яднала манахаў 5 падначаленых Руцкаму манастыроў. Руцкі быўабраны першым протаархімандрытам (гене-ралам) ордэна. Рэформа была зацвер-джана ў 1624 Кангрэгацыяй прапаганды веры i ў 1631 папам Урбанам VIII. Для ўмацавання ордэна Б. папа Павел V у 1613 дазволіў прымаць у яго католікаў лацінскага абраду (са зменай абраду на ўсходні). Згодна з прывілеем 1635 караля Уладзіслава IV епіскапамі грэка-ката-ліцкай царквы маглі выбірацца толькі манахі-Б., што яшчэ больш узмацніла пазіцыі ордэна. У1622 у Віленскай кан-грэгацыі было 13 манастыроў, у 1648 — 39 манастыроў. Замойскі сабор 1720 па-станавіў базыльянсю'я манастыры Луцкай, Уладзімірскай, Холмскай, Львоўскай i Перамышльскай дыяцэзій аб'яднаць у асобную правінцыю, што рэалізавана на генеральнай капітуле 1739уЛьвове,якая стварыла Рускую (Польскую, або Карон-ную) кангрэгацыю Пакрова Багародзіцы. Генеральная капітула 1743 у Дубне згодна з брэве папы Бенядзікта XIV ад 27.12.1742 злучыла абедзве кангрэгацыі ў адзін манаскі ордэн,які складаўся з 2 правін-цый (былых кангрэгацый) — Літоўскай i Польскай. Протаархімандрыт Б. выбі-раўся з прадааўнікоўабедзвюх правін-цый па чарзе. Сваім брэве ад 11.5.1744 папа Бенядзікт XIV даў Б. афіцыйную назву «Рускі ордэн святога Васіля Вялікага» (лац. Ordo Sanrti Basilii Magm' Ruthenorum, праіснавала да 1932). У 1744—48 Б. мелі ў Літоўскай правінцыі 66 манастыроўі 446 манахаў,у Польскай правінцыі — 122 манастыры i каля 650 манахаў; непасрэдна кіеўскаму мітрапаліту была падначалена асобная Суп-расльская архімандрыя з 2 рэзідэнцыямі i 30 манахамі. У1773 у Літоўскай правін-цыі 72 манастыры i 612 манахаў. Найбуй-нейшымі з ix былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценсю'. Рэзідэнцыя протаархімандрыта Б. была ў Тарананскім манастыры, рэзідэнцыя літоўскага правінцыяла (кіраўніка правінцыі) — у Віленскім Троіцкім манастыры. Паводле статута 1658 протаархімандрыт ордэна абіраўся на генеральнай капітуле на 4 гады і падпарадкоўваўся кіеўскаму мітрапаліту. Вышэйшым органам улады Б. была генеральная капітула (кангрэгацыя),якая склікалася не радзей, чым раз у 4 гады i на якой павінен быў прысутнічаць кіеўскі мітрапаліт, архіепіскапы i епіскапы, протаархімандрыт, настаяцелі манасты-роў, выбраныя прадстаўнікі ад кожнага манастыра. Б. актыўна займаліся спра-вай асветы,утрымлівалі шматпікія базыль-янскія школы. Сярод ix былі ўнутра-ныя базыльянскія школы, публічныя школы i калегіумы, епархіяльныя духоў-ныя семінарыі. Друкарні Б. былі ў Вільні, Супраслі, Менску, Львове, Пачаеве. У 1628—1800 у ix выдадзена каля 1080 кнігуасн. на польскай,лац., царк.-слав. мовах, каля 40 % складала свецкая л-ра.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) генеральная капітулаўТараканях у 1780 стварыла 2 новыя правінцыі Б.: Беларускую св. Мікалая, якая аб'яднала манастыры, што адышлі да Pac. імперыі, i Галіцкую Найсвяцейшага Спаса,у якую ўвайшлі манастыры, што апынуліся ў Аўстрыі. Манааыры ў Беларускай правін-цыі pac. ўлады падначалілі полацкаму архіепіскапу, кантакты зуладамі ордэна Б. ў Рэчы Паспалітай былі забаронены. У1804 пасада протаархімандрыта скаса-вана, a ўсе манастыры Б. падначалены мясц. епіскапам. У час правядзення палітыкі скасавання уніі ў 1830-я г. базыльянскія манастыры ў Pac. імперыі былі скасаваны або пераўтвораны ў праваслаўныя.
Існавала жаночая галіна ордэна. У ВКЛ першыя манастыры базыльянак утварыліся ў выніку дзейнасці Руцкага каля 1610 у Вільні i Быцені (апошні хутка быў перанесены ў Пінск). У сярэдзіне 17 ст. яны існавалі ў Вільні, Новагародку, Менску, Гародні, Полацку, Оршы, Пінску, Падборцах каля Дубны, пасля з'явіліся
ў Віцебску (1697) i Мазалаве (1727). У 1772 у Рэчы Паспалітай было 25 манас-тыроў базыльянак i каля 200 манашак. У адрозненне ад Б. манастыры базылья-нак неўтваралі цэнтралізаванай арганіза-цыі i дзейнічалі аўтаномна, падпарад-коўваліся мясц. епіскапам.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.