Бабруйск (цяпер горад, цэнтр Баб-руйскага р-на Магілёўскай вобл., Рэспуб-ліка Беларусь), горад у Рэчыцкім пав. Менскага ваяв, на р. Бярэзіна. Упершыню ўпамінаецца ў прывілеі вял. князя ВКЛ Ягайлы 27.4.1387,уім пацвярджаюцца правы кн. Скіргайлы на валоданне сярод інш. зямель i Бабруйскай воласцю (ста-раствам),якая складалася з«Внленской н Троцкой половнцы». 31392 падпарад-коўваўся вял. князю Вітаўту; Б. — рэзі-дэнцыя велікакняжацкага намесніка (ста-расты), які быў падначалены віленскаму ваяводу. 314 ст. існавалі Бабруйскізамак i Бабруйскія гарадскія ўмацаванні. У канцы 15—пач. 16 ст. горадзахоплівалі i палілі татары. У час войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1507—08 i 1534—37 неаднаразова спустошаны маскоўскімі войскамі. У пач. 1508 захоплены атрадамі М.Л.Глінскага (гл. Глінскіх мяцеж 1508). 316 ст. Б. перадаваўся ў часовае кіраван-не прадстаўнікам найб. магутных шляхец-кіх родаў. Паводле рэвізіі 1560 былі ўнармаваны павіннасці бабруйскіх месцічаў, перамераны ворныя землі горада. 3 1565 Б. у Рэчыцкім пав. Мен-скага ваяв. У 2-й пал. 16 ст. дзейнічала царква св. Міколы, пры якой існавала правасл. брацтва. 3 1618 у Б. пачалі місіянерскую дзейнасць нясвіжскія езуіты. Паводле інвентара 1626 у Б. 409 двароў, 15 вуліц, 2 завулкі, 75 крам, цэрквы св. Міколы i св. Ільі, касцёл св. Пятра i Паўла; горад абнесены земляным валам з драўлянымі сценамі, якія былі ўмацаваны двухпавярховымі вежамі (каля 10), меў 5 брам: Падольную, Свіслацкую, Кісялёўскую, Слуцкую i Прудовую. Паводле прывілея 1639 вял. кн. ВКЛ Уладзіслава IV месцічам Б. дазвалялася праводзіць 2 кірмашы па 2 тыдні кожны, a таксама пацвярджаліся ўсе ранейшыя прывілеі пачынаючы з 1561. У1639—44 Бабруйскае стараства разам з Б. належала Цэцыліі Рэнаце, жонцы Уладзіслава IV. У кастр. 1648 Б. захоплены казацкім загонам атамана Паддубскага пры дапамозе жыхароў-паўстанцаў, шляхта перабіта, a стараста ўтоплены ў Бярэзіне. У лют. 1649 вызва-лены войскам гетмана Я. Радзівіла, які жорстка расправіўся з казакамі (гл. Бабруйска абарона 1649). У вайну Расіі 3 Рэччу Паспалітай 1654—67улют. 1655 казакі наказнога гетмана І.Залатарэнкі захапілі i спалілі Б., жыхары знішчаны. Згодна Гадзяцкага дагавора 1658 казацкі палкоўнік І.Нячай атрымаў Б. у пажыц-цёвае валоданне. У1665 укр. казакі зноў захапілі i разбурылі Б. 3 2-й пал. 17 ст. Б. называлі мястэчкам,у 1671 было 170 дамоў. У Паўночную вайну 1700—21 моцна пацярпеў, калі ў 1708 праз яго праходзілі шведскія i pac. войскі. У пач. 1790-х r. у Б. 1884 ж., 314 дамоў. Пасля 1772 у Б. з Рэчыцы перанесены пасяджэн-ні павятовых судоўі соймікаў, перавезены архівы Рэчыцкага пав. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Pac. імперыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.