публикация №1292071279, версия для печати

Народы і мовы ў ВКЛ


Дата публикации: 11 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292071279)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ НАУКА И КУЛЬТУРА
Источник: (c) http://library.by




У 8-9 ст. славяне Усх. Еўропы падзяляліся на 13-15 т.зв. племянных княжанняў. На тэр. Беларусі гэта былі крывічы (палачане),дрыгавічы і радзімічы. На 3 і ПнЗ іх суседзямі былі балцкія плямёны. Яцвягі займалі тэр. сучаснай зах. Беларусі, паўн.-ўсх. раёны Польшчы, паўд. раёны Літвы. Пануе думка, што яцвягі падзяляліся на 4 буйныя плямёны. У паўн. частцы іх тэрыторыі жыла дайнава - суседка літоўцаў; у паўн.-зах. - судава (зямля Судовія),тэрыторыя якой межавала з надравой і борцямі; у паўд.-зах. частцы, на р. Элк (Лыха), жылі паляксяне - суседзі галіндаў і мазаўшан; у цэнтр. і ўсх. частках -уласна яцвяп', якія раней за ўсіх сутыкнуліся з пашыраючай у 10-11 ст. сваю ўладу Кіеўскай Руссю, а пазней - з галіцка-валынскімі князямі. Маглі быць і больш дробныя яцвяжскія плямёны, найменні якіх, аднак, не захаваліся. Яцвягі не імкнуліся аб'яднацца, стварыць сваю дзяржаву, а літ. кн. Міндоўг не жадаў далучаць іх да сваёй дзяржавы. Яны былі аб'ектам нападаў з боку галіцка-валынскіх, польскіх і літ. князёў, а таксама крыжакоў. У канцы 13 ст. Нямецкі ордэн канчаткова спустошыўяцвяжскія землі: частка іх насельніцтва была знішчана, частку крыжакі вывелі ў няволю, некаторых пасялілі ў Самбіі, на 3 ад Караляўца (Кёнігсберга), іншыя ўцяклі ў Літву.

На У і ПнУ ад яцвягаў размяшчаласяЛітва. Гэта быў шматлікі балцкі народ. Даслед-чыкі звязваюць Літву 11 ст. з археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў, арэал якой ахоплівае тэр. ад сярэдняга цячэння р. Нёман і р. Швянтойі да Свіра, Паставаў, Маладзечна. У межах арэала Літвы ці па суседстве лакалізуюцца Аўкштайція, Дзяволтва і Нальшчаны.

На 3 ад Літвы ляжала Жамойць. Паводле пісьмовых звестак, там існавалі такія ж тэр. адзінкі, як у землях самастойных балцкіх народаў (Цекліс, Коршаў і інш.), што да-зваляе лічыць яе насельніцтва не малым племем, а асобным вял. этнасам. Некат. групы жамойтаў, ратуючыся ад крыжакоў, мігрыравалі на тэр. суседняй Аўкштайціі, Беларусі, Польшчы. 3 1413 (афіцыйная дата прыняцця жамойтамі хрысціянства) да сярэдзіны 16 ст. жамойты былі паступова хрысціянізаваны літ., польскімі і бел. каталіцкімі місія-нерамі.

Этнічная мяжа паміж Літвой і зах. землямі Русі праходзіла прыкладна па сучаснай лініі Браслаў-Паставы-Смаргонь-Ліда (далей Русь межавала з яцвяжскім племем дайнава). Яе перасякалі плыні міграцыі: асобныя літ. сем'і сяліліся на рус. землях, а рускія - на літоўскіх. Пазней, пасля ўтварэння ВКЛ, слав. каланізацыя берагоў Віліі яшчэ больш узмацнілася. Адначасова са слав. каланізацыяй Літвы літоўцы прасоўваліся на землі панямонскіх княстваў (таксама магчыма, што рус. князі сялілі іх там як ваенна-палонных). Шэраг вёсак з назвай Літва ў вярхоўях Нёмана мае менавіта такое па-ходжанне. У 1216 полацкі кн. Уладзімір для паходу на крыжакоў сабраў войска, якое напалову складалася з літоўцаў. У сярэдзіне 19 ст. жыхары некат. вёсак Ашмянскага, Лідскага і Слонімскага паветаў карысталіся яшчэ літ. мовай. Беларусізацыя груп літ. насельніцтва працягвалася да 1920-ЗО-х г. Летапіс паведамляе, што ў 1276 пад націскам крыжакоўу раёны Гародні, Слоніма, КамянцаДурыйска эмігрыравалі вял. групы заход-нябалцкіх плямён борцяў і прусаў. Літ. насельніцтва трапляла і на землі сучаснай усх. Беларусі. Рэтраспектыўнае вывучэнне гісторыі адной з такіх экстэрытарыяльных груп літоўцаў, якія жылі ў воласці Абольцы сучаснага Талачынскага р-на Віцебскай вобл. і ў Гайне Лагойскага р-на Мінскай вобл., зрабіў Е.Ахманскі. Польскі храніст Я.Длугаш адзначыў заснаванне ў Абольцах у 1387 Ягайлам касцёла (з 8 заснаваных у ВКЛ у той час касцёлаў толькі 2 былі размешчаны на землях сучаснай Беларусі і адзін з іх - у Абольцах). Грунтуючыся на гіст. і лінгвістычных даных, Ахманскі паказаў, што ў 14 ст. там сапраўды пражывала дастаткова кампактная група літоўцаў, якая паступоваў 16 ст. была ўцягнута ў працэс асіміляцыі. Актыўную асіміляцыю літоўцаў, якія пражывалі ў межах асн. этнічнага масіву беларусаў, пацвярджаюць і інш. матэрыялы. Паступовай славянізацыі літоўцаў садзейнічалі іх паходы на Полаччыну, якія пачаліся з канца 12 ст. У маладосці ў паходах на Русь мог удзельнічаць літ. князь Міндоўг. У набегах ён пры-глядаўся да жыцця суседзяў, грамадскі лад якіх знаходзіўся на больш высокім узроўні. Магчыма, тады ў яго з'явіліся асабістыя сувязі з князямі і баярамі суседніх рус. княстваў. У «Летапісцы Вялікага княства Літоўскага» неаднаразова звяртаецца ўвага на такі сродак умацавання ўлады літ. князёў на Русі, як шлюбныя сувязі з прадстаўнікамі мясц. княжацкіх родаў. Адзначаюцца таксама факты прыняцця князямі праваслаўя і «наукм языка руского» (бел. мовы). Уліку першых прыняў правасл. веру сын Міндоўга Войшалк пасляўцёкаўу 1246 з Літвыў Новагародак. Нашчадкі вял. князя Гедзіміна насілі правасл. славянскія імёны Фёдар, Міхаіл, Юрый, Аляксандр, Патрыкей, Андрэй, Дзмітрый, Ула-дзімір, Канстанцін, Сямён, Лазар, Васіль, Іван, Раман, Ян, Леў, Васіль. У летапісах 15-16 ст. літ. князі, якія прынялі правасл. веру, не раз называюцца «русінамі». Значным фактарам славянізацыі літ. князёў было пашырэнне межаў ВКЛ, у якім пераважаў ўсх.-слав. (бел. і ўкр.) этнас. Стаўшы на чале пераважна слав. княства або асобных яго рэгіёнаў, літ. князі ўспрымалі бел. мову і культуру.

Размежаваннеліт. і слав. арэалаўу ранні часіснавання ВКЛ з-за складанай моўнай сітуацыі - даволі цяжкая задача: «усходняя мяжа тэрыторыі літоўскай мовы вельмі няясная», адзначае літ. лінгвіст З.Зінкявічус. Уздоўж усёй мяжы Літвы і Беларусі цягнецца ланцужок астраўных літ. гаворак, акружаных цяпер бел. асяроддзем. У старажытнасці іх было яшчэ больш. Зінкявічус разглядае літ. анклавы на Беларусі як частку сістэмы дыялектаў літ. мовы. Гаворкі Пелясы, Воранава, Радуні і Рамашканцаў з'яўляюцца часткай масіву паўднёвааўкштайцкіх гаворак. На 3 ад в. Дзевянішкес па тэр. Беларусі праходзіць мяжа паміж паўднёвааўкштайцкім дыялектам і віленскімі гаворкамі ўсходнеаўкштайцкага дыялекта, бел. часткай масіву якіх з'яўляецца невял.

паласа тэрыторыі паміж вёскамі Рамашканцы і Дзевянішкес. Часткай віленскіх гаворак усходнеаўкштайцкага дыялекта з'яўляецца таксама гаворка в. Лаздуны Іўеўскага р-на і в. Гервяты Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., атаксама в. Опса Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. На Пд ад Ліды знаходзіўся масіў пашырэння заходнеаўкштайцкіх (шаў-ляйскіх) гаворак - Дзятлава і Засецце. Гэта пацвярджае аўтахтоннасць насельніцтва літ. анклаваў на Беларусі.

Працяглае суіснаванне карэннага балцкага насельніцтва з прыбы-лымі славянамі абумовіла фарміраванне ў мове першага значнага па аб'ёме слав. суперстрату, а ў мове-пераемніцы другіх - балцкага ле-ксічнага субстрату. Вынікі гэтых кантактаў аказаліся асіметрычнымі: у той час як у стараліт. мове словы бел. паходжання склалі значны пласт, у старабеларускай літоўскі лексічны струмень абмежаваўся ўсяго чатырма дзесяткамі адзінак. Такая асіметрычнасць тлумачыцца дзярж. статусам старабел. мовы ў ВКЛ, абумоўленым шматразовай перавагай слав. насельніцтва над балцкім у аб'яднанай балта-славянскай дзяржаве.

Длугаш у сваёй хроніцы першы змясціў легенду аб рымскім паходжанні літ. знаці. Потым яна былаўключана ўбел.-літ. лета-пісы. Яе імкнуўся пацвердзіць у сваім трактаце «Пра норавы татараў, літвінаў і маскавітаў» літ. паліт. дзеяч 16 ст. Міхалон Літвін. Адначасова ён выказаўся супраць ужывання старабел. мовы ў якасці афіцыйнай. Першая кніга на літ. мове - пра-тэстанцкі «Катэхізіс» М.Мажвідаса - выдадзена ў Караляўцы ў 1547. Да канца 16 ст. ў Прусіі надрукавана 16 кніг на літ. мове (без уліку 4 загадаў герцага Альбрэхта). Буйнейшым выданнем была «Пасціла» Ё.Брэткунаса. У16 ст. ў Прусіі створана значная колькасць літ. рукапісаў, самы значны з якіх пераклад Бібліі Брэткунаса. Пашырэнне ў Літве літ. кніг, выдадзеных у Караляўцы, было вельмі нязначным з-за іх вельмі малых тыражоў. У 1595 у Вільні на літ. мове надрукаваны каталіцкі катэхізіс, у 1598 - каль-вінісцкі польска-літ. катэхізіс М.Пяткевіча,у 1599 - «Пасціла» М.Даўкшы,у 1600 - «Пас-ціла» М.Рэя ў перакладзе з польскай Я.Маркунаса. У сярэдзіне 17 ст. з'явіліся друкава-ныя граматыкі Д.Клейна (1633 і 1654), К.СапунасаіТ.Шульца (1673),якія заклалі аснову для далейшага апісання літ. мовы.

Пэўны ўдзел у фарміраванні моўнай сітуацыі ў ВКЛ пры-малі і латышскія гаворкі (гл. Латышы). Так, на тэр. латгалаў знаходзіўся старажытны полацкі горад Герцыке,дзе з латгаламі суіснавалі і групы ўсх.-слав. насельніцтва. Генрых Латвійскі ў сваёй «Хроніцы Лівоніі» адзначаў, што ў горадзе было некалькі правасл. цэркваў. Паколькі тэрмін «латгалы» захаваўся ў назвах некалькіх вёсак на Віцебшчыне, то можна меркаваць, што ў канцы 1-пач. 2-га тыс. латгалы жылі ўперамежку са славянамі натэр. цяперашняй паўн.-ўсх. Беларусі. Ёсць падставы мерка-ваць, што прыбалтыйскія купцы, а таксама сем'і сялян, што ра-таваліся ад крыжакоў, з'явіліся на бел. землях ў 13 ст. У 1373 полацкі кн. Андрэй Альгердавіч прыйшоў з дружынай пад Дынабург, захапіў там шмат людзей і павёў іх з сабой. Паміж латгаламі і беларусамі былі і цесныя гандлёвыя сувязі. Полацкія, смаленскія і віцебскія купцы мелі ў Рызе сваю калонію, насялялі асобны «канец» - квартал. Рыжскі магістрат, зацікаўлены ва ўмацаванні гандлёвых сувязей з суседзямі-беларусамі, вырашыў пабудаваць для іх царкву з падпарадкаваннем архіепіскапу по-лацкаму. Купцы-лівонцы таксама мелі гандлёвыя прадстаўніцт-вы ў бел. гарадах. У выніку гэтых кантактаў беларусы засвойвалі мову мясц. жыхароў Лівоніі, а лівонцы пашыралі яе сярод бел. насельніцтва. Для схілення мясц. язычніцкага насельніцтва ў хрысціянства нямецкія місіянеры ў Прыбалтыцы падрыхтавалі першыя кнігі для латышоўі эстаў. Першая кніга на латышскай мове «Нямецкая імша» надрукавана ў 1525 у Германіі, але ў Латвію не трапіла. У 1585 у Вільні па-латышску надрукаваны каталіцкі катэхізіс, у 1586 у Караляўцы - «Малы катэхізіс» М.Лютэра.

Побач з беларускай на тэр. ВКЛ ад самага пачатку развівалася і ўкраінская мова. Дагэтуль ідзе дыскусія адносна таго, якая ўсх.-слав. мова (ці адзіная ўсходнеславянская) была дзяржаўнай у ВКЛ. Укр. мовазнаўцы вызначылі крытэрыі размежавання ўкр. і бел. пісьмовых помнікаў. На думку У.В.Анічэнкі, сілу навук. доказу набыла тэорыя, паводле якой на Беларусі і Украіне вельмі рана ўзніклі асобныя жывыя нар. мовы з характэрнымі для кожнай з іх асаблівасцямі і здаўна развіваліся і прадаўжаюць развівацца паводле ўласцівых ім унутраных законаў. У16-18 ст. беларусы і ўкраінцы называлі сваю родную мову «рускай». Аднак да сярэдзіны 17 ст. ўсё мацней пачала праяўляцца тэндэнцыя да дыферэнцыяцыі. Укр. і бел. мовы ў часы ВКЛ розныя ўжо хаця б таму, што ўзніклі на розных субстратах (беларуская - на балцкім, украінская - на пакуль нявысветленым). Асобныя рысы жывой укр. мовы зафіксаваны ўжо ў помніках 12 ст. Пранікненню ўкраінізмаў у старабел. пісьмовыя помнікі ў 16-17 ст. садзейнічалі аўтары (пісцы), якія паходзілі з Украіны, але пісалі свае творы на бел. і літ. землях - Л.Зізаній, М.Сматрыцкі і інш. Тэксты з сумежных тэрыторый капіраваліся не стэрэатыпна, а ў адпаведнасці з нормамі мясц. пісьмова-літаратурнай мовы, што дазваляе гаварыць пра бел.-ўкр. ўзаемапераклад, а значыць, і пра асобныя старабел. і стараўкр. мовы, а паколькі сярод перакладаемых значацца і агульнадзярж. дакументы (Статуты ВКЛ 1566 і 1588), то ўкр. мова выступае як афіцыйная рэгіянальная.

Каб адрозніваць ад бел. і ўкр. моў мову Вял. княства Маскоўскага, яе называлі «маскоўскай», прычым не толькі жыхары ВКЛ (Я.Ласіцкі) і самі маскавіты, але і прадстаўнікі інш. краін (латвійскі перакладчык малітвы «Ойча наш» на 40 моў свету, у т.л. і на маскоўскую, І.Ройтэр і П.Одэрборн). У эпоху Маскоўскай дзяржавы значна выраслі структурныя адрозненні паміж маскоўскай гутарковай і маскоўскай літаратурнай мовамі. Дзелавыя мовы Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ грунтаваліся на жывой гутарковай мове, аднак кожная на сваёй, што і абумовіла неабходнасць перакладу Статута ВКЛ у Маскоўскай дзяржаве на сваю дзелавую мову. Адрозненні паміж маскоўскай і бел. мовамі засведчаны сучаснікамі. Імпарцёрамі ўзораў і навыкаў маскоўскага пісьма ў ВКЛ былі маскоўскія ратнікі, якія траплялі ў палон у час войнаў, вольныя перасяленцы-ерэтыкі (Арцемій, Ф.Касой і інш.), паліт. эмігранты з Масквы, Цверы, Ноўгарада, Пскова і інш., ут.л. прадстаўнікі княжацкіх родаў Мажайскіх, Адоеўскіх, Варатынскіх, Серпухаўскіх, Ма-сальскіх, А.Курбскі і інш. Маскоўскае пісьмо пачало афіцыйна функцыянаваць на бел. землях з 1560-х г. Ім карысталася мас-коўская адміністрацыя на тэрыторыях, захопленых у ходзе Інфлянцкай вайны 1558-82 і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67. Пазней у ВКЛ імігрыравалі стараабраднікі. Сучасныя даследаванні паказваюць, што па сваёй дыялектнай прыналеж-насці рус. гаворкі Беларусі прадстаўлены 2 вял. групамі: адна з іх носіць ярка выражаны паўд.-рус. характар (рус. вёскі Вет-каўскага і Добрушскага р-наў), другая - пскоўскія гаворкі, нось-біты якіх выяўлены ў розных абласцях Беларусі (Жлобінскі, Барысаўскі, Браслаўскі р-ны).

Пасля хрышчэння Русі на землі ўсх. славян пранікаюць рэліг. творы на стараслав. мове, якая ўяўляла сабой салунска-маке-донскі дыялект старажытнабалгарскай мовы. Функцыянаванне царкоўнаславянскай мовыў ВКЛ прывяло да ўзнікнення яе бел. варыянта (рэдакцыі, зводу). Узорамі гэтага зводу з'яўляюцца: «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (14 ст.), выданні Ш.Фіёля «Актоіх», «Часаслоў» (1491), «Трыёдзь каляровая», «Трыёдзь посная» (1493), Чэцця 1489, выданні Ф.Скарыны і інш. Імкнучыся выдаць Біблію на зразумелай для землякоў-беларусаў мове, Скарына прычыніўся да стварэння бел. рэдакцыі царкоўнаслав. мовы, надаўшы традыцыйнай мове правасл. царквы бел. афарбоўку на ўсіх узроўнях мовы - пісьма, граматыкі, сін-таксісу, лексікі, разам з тым захаваўшы ў сілу мясц. абставін традыцыйную моўную аснову Бібліі. Асаблівасці мовы выданняў Скарыны абумоўлены таксама і складам кры-ніц, якімі ён карыстаўся. Аднак рэфармацыйная ініцыятыва ўсх.-слав. першадрукара з-за няспеласці ўмоў для Рэфармацыі не знайшла поўнага разумення на радзіме. У 2-й пал. 16 ст., калі Рэфармацыя на бел., літ. і ўкр. землях стала здабыткам грамадскай свядо-масці, справу Скарыны давялі да канца яго паслядоўнікі -С.Будны і В.Цяпінскі, якія, увёўшы бел. мову ў сферу кана-нічных тэкстаў, узнялі яе да ўзроўню царкоўнаславянскай. Пасля правасл. царква ў ВКЛ уступіла ў перыяд свайго заня-паду. Звузілі кола носьбітаў царкоўнаслав. моўнай кампе-тэнцыі і заключэнне Берасцейскай царк. уніі (1596), пасту-повая вестэрнізацыя уніяцкага веравызнання. Вынікам дзей-насці брацтваў,якія ў 16 ст. правасл. гараджане арганізавалі для выпраўлення становішча ў сваёй царкве, было стварэнне брацкіх школ і друкарняў. Яны друкавалі граматыкі і слоўнікі царкоўнаслав. мовы - гэта была рэакцыя на дэмакратызацыю пісьма і спроба прадухіліць яго секулярызацыю.


Пасрэднікамі ў перадачы польскай мовы і культуры былі найперш перасяленцы з Польшчы. Яны з'явіліся на землях ВКЛ у 2-й пал. 14 ст. ў якасці палонных пасля ваенных паходаў літ. князёў на Польшчу. Аднак некампактнае іх рассяленне на землях княства, абмежаваны прававы статус і патэнцыяльная магчымасць уступлення ў шлюб з прадстаўнікамі мясц. насельніцтва прыводзілі да іх асіміляцыі. У заканадаўстве 16 ст. вельмі шмат увагі аддавалася недапушчэнню ў ВКЛ «чужаземцаў», пад якімі звычайна разумеліся палякі (менавіта, шляхта), ім забаранялася набываць землі і ўрады (пасады) у ВКЛ. Аднак гэтыя абмежаванні не датычылі іншых сац. груп польскага этнасу, напр., рамеснікаў і купцоў. Пачынаючы з 15 ст. носьбіты польскіх гаворак трыма міграцыйнымі патокамі перасяляліся на Палессе. Міграцыя ахапіла і інш. рэгіёны ВКЛ. Адукаваныя перася-ленцы прыносілі з сабой сваю маўленчую манеру і пісьмовую трады-цыю. Пачатак функцыянавання польскага пісьма на Беларусі па-кладзены пранікненнем каталіцызму і польскай культуры на тэр. ВКЛ і набыццём апошняй прэс-тыжнасці ў выніку заключэння дзярж. уній ВКЛ з Польшчай. Пасля заключэння Люблінскайуніі 1569 у ВКЛ пачала набіраць моц паланізацыя, польска-каталіцкая культура атрымлівала перавагу над візантыйскай. Раннім паказчыкам польскага моўнага ўплыву была мода бел. арыстакратаў ставіць свае прозвішчы польскімі літарамі пад дакументамі на бел. мове. У пач. 17 ст. ўжо амаль уся вышэйшая знаць падпісвалася па-польску. Польская мова стала пранікаць і ў тэкст саміх дакументаў. 3 сярэдзіны 17 ст. акты, цалкам напісаныя на бел. мове, становяцца зусім рэдкімі. Польская культура і мова ў асяроддзі вышэйшых слаёў грамадства ВКЛ набыла прэстыжнасць. Пастановай «Ураўнаванне правоў» 1697 сойм Рэчы Паспалітай замяніў бел. мову ў дзярж. ужытку ў ВКЛ польскай мовай.

Уплыву польскай і лацінскай моў не пазбег практычна ніводны з узроўняў старабел. мовы. Вынікі гэтага ўзаемадзеяння мелі ў цэлым станоўчае значэнне для развіцця старабел. кірылічнага пісьма. Яно значна ўдасканалілася, дапоўнілася новымі дадатковымі элементамі, узятымі непасрэдна з лацінскага пісьма або распрацаванымі пад яго ўплывам, а таксама больш простымі і практычнымі прыёмамі пісання, што дазволіла ў большай меры прыстасаваць яго для перадачы гукавога ладу жывой бел. мовы. Павелічэнне колькасці лексічных паланізмаўу старабел. пісьменнасці ў канцы 16-17 ст. было абумоўлена перабудовай дзярж. кіравання і судаводства ВКЛ на польскі ўзор у выніку дзярж. уній, а таксама пранікненнем з Захаду праз польскае пасрэдніцтва каталіцызмуі пратэстантызму, новых з'яў культуры. Гэтыя абставіны выклікалі ўзнікненне масы новых паняццяў, для намінацыі якіх у старабел. мове не хапала уласных сродкаў выражэння.

У сваю чаргу і польская мова ва ўмовах цеснага функцыянальнага ўзаемадзеяння, найперш папераменнага выкарыстання абедзвюх моў аднымі і тымі ж індывідуумамі падвяргалася мадыфікацыі, у выніку чаго выпрацаваўся мясц. варыянт польскай мовы, які ў навук. л-ры атрымаў назву «роіьгсгугпа кгезош», г.зн. «ускраінная польская мова».

Значнай нацыянальнай меншасцю ў ВКЛ былі татары. Яны ўдзельнічалі ў вайне Гедзіміна супраць крыжакоў яшчэ ў 1319. У 1350 ардынскія атрады разам з войскам вял. князя Кейстута хадзілі ў паход супраць Польшчы. 3 2-й пал. 14 ст. Гедзімінавічы ўмешваліся ў барацьбу за ўладу феад. груповак у Ардзе. Пачатак актыўнага супрацоўніцтва ардынцаў з ВКЛ звязаны з ханам Тахтамышам. Разбіты ў 1395 войскамі Цімура, Тахтамыш са сваімі людзьмі ўцёк у ВКЛ і пасяліўся ў Лідзе. Частка татараў, якія прыйшлі ў ВКЛ з Тахтамышам, відаць, засталася на службе ў вял. князя. Як лічаць даследчыкі, ядром групы служылых татараў ВКЛ сталі татарскія сем'і, прыведзеныя Вітаўтам у Літву ў 1397 і паселеныя, паводле сведчання польскіх храністаў, на р. Вака паблізу ад Трокаў. На чале іх, відаць, стаялі прыбліжаныя да Тахтамыша татарскія феадалы, якія карысталіся даверам Вітаўта. У далейшым да пач. 16 ст. татарская этнічная супольнасць ВКЛ папаўнялася пераважна за кошт уцекачоў з Арды і Крыма. 3 2-й чвэрці 16 ст. працэс перасялення амаль цалкам спыніўся, нешматлікіх палонных сялілі ва ўжо існуючых татарскіх пася-леннях,аўдалейшым павелічэнне колькасці татараў у ВКЛ адбывалася ў асноўным за кошт натуральнага прыросту. На думку польскага гісторыка А.Гуркі, у 16 ст. ў ВКЛ налічвалася каля 7 тыс. татараў. У пач. 17 ст., відаць, іх было 8-9 тыс. чал. Паводле падлікаў С.Крычынскага, у сярэдзіне 17 ст. та-тарскае насельніцтва ў ВКЛ і на Валыні дасягала 14-16 тыс. чал. Хоць гэта складала невял. працэнт адагульнай колькасці насельніцтва княства, аднак татары змаглі пазбегнуць асіміляцыі. Відаць, моўны бар'ер, які існаваў на пачатковым этапе пражывання татараў на новым месцы, быў перашкодай для кантактаў з карэнным насельніцтвам да таго часу, пакуль татары не страцілі сваю спрадвечную моўную кампетэнцыю. Затое інтэнсіўныя кантакты падтрымліваліся з ардынскімі татарамі, што садзейнічала прытоку новых перасяленцаў. Такія кантакты ажыццяўляліся дзякуючы наяўнасці гэтай кампетэнцыі і адначасова падтрымлівалі яе. Татары служылі ў канцылярыі вял. князёў талмачамі (перакладчыкамі) і «пісарамі татарскімі»,ездзілі пасламі ў Вял. Арду і Крым, выконвалі адказныя даручэнні ўрада. Рэліг. адасобленасць, захаванне татарскай супольнасцю сваёй веры сталі магчымымі таму, што ў ВКЛ былі моцныя традыцыі талерантнасці, параўнальна мірна ўжываліся розныя канфесіі. Асн. маса татараў у 16-17 ст. ужо не ведала дастаткова не толькі рытуальную арабскую мову, якой шырокія слаі татарскага насельніцтва, відаць, ніколі не валодалі нават на гіст. радзіме, але забыла і сваю спрадвечную мову паўсядзённых зносін - татарскую. У такіх умовах адзіна магчымым сродкам захавання камунікацыі паміж мусульманскімі прапаведнікамі і прыхаджанамі быў пераклад рэліг. л-ры на мясц. мовы. У сярэдзіне 16 ст. татарскую мову ведалі ўжо толькі татары апошняй хвалі міграцыі. Можна меркаваць, што і першыя бел. тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, адносяцца да сярэдзіны 16 ст. Як сведчаць даследаванні, першыя каланісты, якіх умоўна прынята называць татарамі, на самай справе належалі да розных плямён, якія часам вельмі адрозніваліся паміж сабой у моўных адносінах. Былі ўласна татары, якія належалі да кыпчацкай групы, іншыя - да ўгорскіх народаў, частка - да мангольскіх. Трэба думаць, што сярод іх пераважаў цюркскамоўны элемент. 3-за недахопу жанчын-мусульманак адбываліся змешаныя ў этнічных адносінах шлюбы. Дзеці змешаных татарска-бел. сем'яў выхоўваліся ў мусульманскай веры. Перадача веравызнання менавіта па бацькоўскай лініі садзейнічала захаванню татарамі на новым месцы жыхарства сваёй культурна-рэліг. адметнасці. Зносіны ў змешаных сем'ях напачатку, паводле агульнага правіла, былі двухмоўнымі. Гэты білінгвізм, мяркуючы па выніках яго эвалюцыі, быў з'явай часовай і прадвызначыў наступны пераход да аднамоўнай сітуацыі - да бел. мовы ўякасці адзінага сродку зносін. Мужчынская палавіна змешанай татарска-бел. сям'і пераходзіла на мову жаночай як на мову пераважнага карэннага этнасу. Страта бел. мовай яе ранейшых пазіцый у гра-мадстве прывяла да паніжэння яе прэстыжу ў асяроддзі этнічных меншасцей ВКЛ. Татары пачалі пераходзіць на польскую, захоўваючы арабскую мовуў рэліг. сферы.

У1397-98 вял. князь Вітаўт перасяліўу ВКЛ адначасова з татарамі каля 400 сем'яў караімаў. Перасяляліся яны сюды і самастойна ў канцы 14-пач. 15 ст. Іх гал. месцамі пасялення ў ВКЛ былі Трокі (адм. цэнтр) і Луцк; караімскія абшчыны ўзніклі і ў Галіцыі і Падоллі. Усяго ў этнічнай Літве магло быць каля 5 тыс. караімаў. Уадрозненне ад татараў ВКЛ караімы да нашых дзён захавалі сваю мову, якая ўзыходзіць да кыпчацкай групы цюркскіх моў. Для караімскай мовы выкарыстоўваліся старажытнаяўрэйскі, лацінскі і славянскі (кірылічны) алфавіты. Даўняя караімская л-ра прадстаўлена рэліг. творамі - рукапіснымі перакладамі Бібліі, друкаваныя ўрыўкі з якіх з'явіліся ў 16 ст. Захаваўся багаты фальклор караімаў. У сярэдневякоўі караімы ўспрымаліся ўладамі і мясц. насель-ніцтвам ВКЛ як яўрэі.У 1495 пры выгнанні яўрэяў з ВКЛ караімы таксама пад-лягалі высяленню,у час войнаўі бунтаў,якіяўрэі, падвяргаліся пагромам. У пра-цэсе зносін з літоўцамі караімы адчулі пэўны ўплыў літ. мовы і запазычылі літ. словы.

У канцы 14 ст. на бел. землях з'явіліся яўрэі. Больш інтэнсіўная іх міграцыя была ў 16 ст. з Зах. Еўропы, найб. з Германіі і Польшчы. Для рэліг. патрэб яўрэі перапісвалі свае святыя кнігі, у тым ліку гал. з іх - Тору. У ВКЛ ужываліся абедзве яўрэйскія мовы. Старажытнаяўрэйская была прадстаўлена тэкстамі Старога запавету. У сваіхуспамінах Ф.Еўлашоўскі піша, што, акрамя ведання бел. і польскай моў, «м по жмдовскм напнсать умелом, але тое пмсмо мх потребуе умеетностм езыка эбрайского або хоть немецкого, кгдыж вжо тепер Бкблмя жндовская немецкмм езыком а лнтэрамм мх выдана, чого полскмм езыком учмннть бы се не могло для ортографмк, якей в ыншых языкох немаш». Гэта сведчанне таго, што Еўлашоўскі разбіраўся ў сістэме яўрэйскіх моў. А мова, для карыстання якой дастаткова валодаць нямецкай мовай, -ідыш. Яна ўзнікла з верхненямецкай мовы. Гэта адбылося тады, калі сярэдневерхненямецкая мова эвалюцыяніравала ў новую верхненямецкую мову. Свой сучасны выгляд ідыш набыў у 1450-1550, у ранненоваверхненямецкі перыяд. У Польшчы і ВКЛ ідыш запазычыў слав. элементы. У ВКЛ яўрэі, мяркуецца, былі двухмоўнымі.

Прыток немцаўу ВКЛ пачаўся ў 14 ст., калі вял. князь Гедзімін,імкнучыся ўмацаваць становішча і эканомікудзяр-жавы, запрашаў іншаземцаў, абяцаючы ім свабоду вера-вызнання і пэўныя льготы. Па яго запрашэнні ў Беларусь і Літву з-за мяжы прыбывалі рыцары, купцы, гандляры, ра-

меснікі. Сяліліся яны і ў гарадах, і ў вёсках. Частка іх працавала ў маёнтках феадалаў. Вядома, што Нямецкі ордэн абвінавачваў Ягайлу ў тым, што Літва прадае палонных немцаў у халопства на Русь (відаць, ва ўсх. Беларусь). Рыжскі арцыбіскуп таксама скардзіўся на тое, што былі выпадкі продажу мясц. чэлядзі ў Літву і «рускім». Пазней васальная залежнасць Нямецкага ордэна ад Польшчы абумовіла больш шырокі прыток немцаў-каланістаў на землі Беларусі і Літвы (часцей за ўсё ў гарады). Запазычанні з нямецкай мовы ў старабеларускую адбываліся пераважна праз польскае пасрэдніцтва, найб. у 2-й пал. 16-17 ст.,ужо пасля заключэння Люблінскай уніі 1569, калі паланізацыя на бел. землях адбывалася асабліва інтэнсіўна. У 1588 у Вільні пабачыў свет у пера-кладзе з нямецкай на польскую мову славуты антычны раман пра каханне «Эфіопіка» грэчаскага пісьменніка 3 ст. Геліядора. У пачатку кнігі змешчана прадмова пера-кладчыка А.Захарэўскага, напісаная ў Новагародку. Відаць, аўтар перакладу жыў у гэтым горадзе і тут ажыццявіў сваю задуму. Дакументы на ніжненямецкай мове змяшчаліся ў Метрыцы ВКЛ.

У асноўным праз Польшчу з сярэдзіны 15 ст. ў ВКЛ перасяляліся цыганы. Сваю п'ст. радзіму Індыю гэта этнічная група пакінула ў 1-5 ст. і пазней распаўсюдзілася па Пярэдняй Азіі, Еўропе і часткова Амерыцы. У 1501 вял. князь Аляксандр афі-цыйна дазволіў цыганам сяліцца ў ВКЛ і даў ім некат. прывілеі. Цыганская мова - адзіная з новаіндаарыйскіх моў, пашыраная на ўсіх кантынентах. Яна ўяўляе сабой сукупнасць дыялектаў, якія ўтварыліся па-за межамі Індыі. Асобную групу цыганскіх дыялектаў складае балтыйская, якая ўключае дыялекты цыганоў Цэнтр. Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі, Валыні, паўн., цэнтр. і ўсх. абласцей Расіі. Сучасны цыганскі дыялект на Беларусі - па сутнасці цыганска-бел. макаранічны жаргон, пачатак фарміравання якога, відаць, быў пакладзены адразу пасля перасялення іх на нашы землі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 11 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292071279 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Народы і мовы ў ВКЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network