публикация №1291902315, версия для печати

Адаменка на Беларусі


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291902315)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ НАУКА И КУЛЬТУРА
Источник: (c) http://library.by


АДАМЕНКА, археалагічныя помнікі - селішчы і могільнікі каля вёскі Адаменка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Селішча - 1 за 0,5 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўрочышчы Абідня. У навуковай літаратуры вядома як селішча Абідня. Размешчана на 3 пясчаных узгорках выш. 2-4 м. Памеры 270-330 х 550-580 м. Л.Д.Побаль у 1960, 1962, 1964-67 даследаваў 16 404 м2. Культтурны пласт 0,15- 0,35 м (у ямах да 1,1м). Выяўлены 29 паўзямлянак і рэшткі наземных слупавых пабудоў рознага прызначэння. Паўзямлянкі квадратнай ці прамавугольнай формы, пл. 6-16 м2, заглыблены ў мацярык на 0,2-0,9 м. Агнішчы знаходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыб. 0,2 м, дыям. 0,75 м. У паўзямлянцы № 29 знойдзены рэшткі глінабітнай печы падковападобнай формы. Частка пабудоў мела зрубную канструкцыю сцен, некаторыя былі з каркасна-плятнёвымі сценамі, уздоўж якіх зафіксаваны ямкі дыям. 0,2-0,3 м, глыб, да 0,7 м і гліняная абмазка з адбіткамі прутоў. Паўзямлянка № 27 пл. 3,36 м2 без ачага аднесена да гаспадарчых пабудоў. Кераміка грубаляпная гладкасценная (80,8%), з расчосамі (11,5%), штрыхаваная (5%) і глянцаваная (2,7%). Прадстаўлена карчагамі, гаршкамі, міскамі, мініяцюрнай пасудзінай, стопкамі і дыскамі. Знойдзены гліняныя прасліцы, грузікі, пацеркі, формы для адліўкі бронзавых упрыгажэнняў, тыглі і льячкі. Шмат вырабаў з жалеза: прылады працы (нажы, сярпы, іголкі, шылы, крэсівы, нажніцы, вастрыі, фрагменты ляза сякер і інш.), зброя (наканечнікі стрэл, утулка кап'я), упрыгажэнні і дэталі адзення (посахападобныя шпількі, падвязныя арбалетападобныя фібулы, паясныя спражкі, розныя кольцы). Бронзавыя рэчы: 4 лунніцы і круглая фібула-брошка з чырвонай эмаллю, 1 фрагмент лунніцы без эмалі, трапеца- і вочкападобныя падвескі, посахападобныя шпількі, бранзалет, скроневыя кольцы, гузікі, пранізкі, пласцінкі, ланцужкі. Знойдзены пацеркі з аднакаляровага шкла (чырвоныя з глухога шкла, золаташкляныя, жоўтыя, зялёныя, сінія, блакітныя, чорныя, белыя), паліхромныя з перыстым і разеткавым арнаментам і бурштынавыя. Цікавыя знаходкі антычнага рымскага імпарту: манета Геты, выбітая ў 209-212 у г. Аўгуста-Траяна (цяпер балгарскі г. Філінопаль), чырваналакавая кераміка, бронзавая ручка ад куфра. Датуецца к. 2 - пач. 4 ст. Л.Д.Побаль адносіў помнік да позняга этапу зарубінецкай культуры. Большасць даследчыкаў звязваюць гэтыя старажытнасці з верхнедня-проўскім варыянтам кіеўскай культуры Беларусі, за якім замацавалася назва - помнікі тыпу Абідня.



Шкляныя і паставыя пацеркі (1-13, 19-23), бронзавыя лунніцы з эмалямі і фібула (14-17), прасліца з чырваналакавага посу¬ду (18) з селішча-1 Адаменка.

Бескурганны могільнік на тэрыторыі селішча-1.11 пахаванняў з трупаспаленнем даследаваў у 1960, 1962 Л.Д.Побаль. Круглыя ямы дыям. 0,45-1,05 м, авальныя памерамі 1-1,4 х 0,7-0,8 м. Глыб, пахаванняў 0,17-0,3 м. 8 пахаванняў мелі розную колькасць фрагментаўтаў керамікі. У адным знойдзена некалькі фрагментаў посуду, прасліца, бронзавая трапецападобная падвеска, жалезная посахападобная шпілька і золаташкляная пацерка, у трох - косткі жывёл. 3 пахаванні - безынвентарныя. Могільнік датуецца 3 ст., магчыма, ахоплівае к. 2 ст. і пач. 4 ст.

Селішча-2 на правым беразе р. Дняпро, паміж урочышчамі Абідня і Радышава гара, за 0,5-0,8 км на поўдзень ад селішча-1. Даўж. каля 0,5 км. Абследаваўу 1965 Л.Д.Побаль.

Селішча-3 за 0,5-0,7 км на поўдзень ад селішча-2. Памеры 200 х 300 х 50 м. Абследаваў у 1965 Л.Д.Побаль. На селішчах-2 і 3 знойдзена ляпная кераміка 1-га тыс. і кальцыніраваныя косці.

Курганны могільнік на правым беразе р. Адаменка, у лесе. 10 насыпаў. У 1964 Л.Д.Побаль даследаваў 1 курган дыям. 5 і выш. да 0,6 м. Сярод знаходак: рэшткі ляпных пасудзін, абпаленай гліны, камяні, попел. За 20-30 м ад кургана знойдзены спаленыя косці чалавека.

А.У.Ільюцік, Л.Д.Побаль.

Літаратура:
Поболь Л.Д. Поздний этап зарубинецкой культуры // Очерки по археологии Белоруссии. Минск, 1970. Ч. ;
Поболь Л.Д., Ильютик А.В. Жилища второй четверти 1 тысячелетия н.э. из поселения Абидня (по материалам раскопок 1960 г.) // МАБ. 2001. № 3;
Iх жа. Жилища второй четверти 1 тысячелетия н.э. из Абидни (по материалам раскопок 1962,1965,1966 гг.)// Там жа. № 5;
Iх жа. Могильник Абидня в Верхнем Поднепровье // Там жа. 2003. № 8.

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291902315 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Адаменка на Беларусі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network