публикация №1291901164, версия для печати

Мялет Сматрыцкі


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291901164)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ
Источник: (c) http://library.by




Мялет Сматрыцкі (1575- 1633) - нарадзіўся на Падоллі ў небагатай праваслаўнай сям'і. Яго Бацька Герасім Сматрыцкі быў рэктарам Астрожскай акадэміі, вядомым пісьменнікам і паэтам; гэта ён разам з Іванам Фёдаравым надрукаваў Астрожскую біблію. Мялет Сматрыцкі навучаўся ў Астрожскай акадэміі, дзе яго настаўнікам быў грэк Кірыл Лукарыс, будучы Канстанцінопальскі патрыярх, а затым - у езуіцкай Віленскай акадэміі. Пазней ён паехаў за мяжу для сканчэння адукацыі і слухаў курс лекцый ў некалькіх вядомых польскіх і нямецкіх універсітэтах, у прыватнасці, у Вітэнбергска.

У заходніх універсітэтах Сматрыцкі атрымаў усебаковую класічную адукацыю, пазнаёміўся з антычнай культурай, з філосафамі і пісьменнікамі Адраджэння, меў магчымасць параўнаць сістэмы адукацыі і філасофіі розных краін, канфесій, універсітэтаў, а галоўнае - стаў сумленным рацыяналістам і прыхільнікам свабоды перакананняў. Сматрыцкі ведаў шмат моваў, уключаючы старажытныя біблейскія, і быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу.

Пасля вяртання на радзіму ў 1604 годзе, Мялет Сматрыцкі прымаў актыўны ўдзел у грамадскім і царкоўным жыцці краіны, адстойваў правы праваслаўных вернікаў, вёў палемікі з уніяцкімі святарамі. Пад яго ўплывам жыхары Менску заснавалі царкоўнае брацтва і узвялі новы храм. У хуткім часе Мялет пераехаў ў Вільню дзе пастаянна жыў як свецкі чалавек ў Святадухаўскай абіцелі. Пасля, некаторы час, працаваў рэктарам ў Кіева-Брацкай школе, дзе выкладаў латынь. У 1617 годзе зноў вярнуўся ў вільню дзе прыняў манаства.

У 1619 годзе ў Еўі пад Вільняй Сматрыцкі выдае "Граматіки Словенския правилное синтагма". "Грамматика" - выдатны помнік славянскай граматычнай думкі. Яна састаяла з наступных частак: арфаграфія, эцімалогія, сінтаксіс, прасодыя. Напісаная па прыкладу грэцкіх граматык, праца Сматрыцкага адлюстроўвае спецыфічныя з'явы царкоўнаславянскай мовы. Гэтую граматыку поруч з "Псалтырам рыфматворным" С.Полацкага М.Ламаносаў назваў "вратами своей учености". Граматыка М.Сматрыцкага сапраўды была "брамаю вучонасці" - і не толькі для расейскага, а для ўсіх славянскіх народаў - да з'яўлення граматык новага часу.

Памёр Мялет Сматрыцкі ў 1633 годзе - архімандрытам уніяцкага Дзерманскага манастыра, тытулярным Іерапалітанскім епіскапам, узведзеным у сан Рымскім папай Урбанам VIII.

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291901164 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Мялет Сматрыцкі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network