публикация №1291896091, версия для печати

Думкі аб Слуцкім паўстаньні


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291896091)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by




Думкі аб Слуцкім паўстаньні
Голас былога старшыні зьезду случчыны
Вытрымка зь невядомага артыкула В. Русака*
Ліст Васіля Русака Канстанціну Езавітаву
Думкі аб Слуцкім паўстаньні

Адным зь яскравых змаганьняў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, каб надзець свой панцыр, каб у будучыні ізноў не папасьці ў каляніяльную залежнасьць ад другіх народаў, было Слуцкае Паўстаньне ў лістападзе - сьнежні 1920 г., у якім прымала ўчасьце - дабравольна ўсё здольнае насіць зброю населеньне Случчыны. 3 усіх тагачасных паўстанчых рухаў на Беларусі адно Слуцкае Паўстаньне ясна паставіла мэтаю свайго змаганьня Вольную і Незалежную Дзяржаву Беларусі. Вызначаецца яно й тым, што было праявай волі й жаданьняў ня толькі ўзброеных змагароў-паўстанцаў, але ўсяе Случчыны, бо вялося згодна з фармальнай пастановай усяго жыхарства "…"**

Паўстаньне распачалося па загаду Рады Случчыны, якую выбраў і якой даручыў выкананьне сваёй волі зьезд Случчыны, што адбыўся 14-15 лістапада 1920 г. пад маім кіраўніцтвам. І ўжо 21 лістапада была першая ахвяра праліцьця крыві сябра паўстанца Ф. Валодзькі

3 Паўстаньнем Случчыны салідарызавалася тагды ўся Беларусь. Беларускія жаноцкія арганізацыі прыслалі 1-му Слуцкаму палку палкавы сьцяг нацыянальны з Пагоняй, вышытымі на ім словамі прысьвячэньня: "Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!" <...>

Вораг быў у чысленнай перавазе і падгатаваны к вайне. Мы былі ў меншым ліку - хто ня быў малы, ня будзе вялікі! 12 тысяч паўстанцаў з аружжам у руках цэлай Случчыне сказалі голасна: "Гнаць польскіх паноў і маскоўскіх камісараў! Нехай жыве Вольная Беларусь!" <...>

Так, пад нацыянальным сьцягам і Пагоняй вастанаўлівалася традыцыя сівой мінуўшчыны з 1249 г., калі былі разьбіты батыйскія поўчышчы на рацэ Няцеча каля Койданава. Рада Случчыны, як кіраўнічы орган паўстаньня, прытрымоўвалася дзяржаўных прынцыпаў, прагалошаных на 1-ым Усебеларускім зьездзе 5-17 сьнежня 1917 г. і Граматы акту 3 25 сакавіка 1918 г.*** аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў этнаграфічных межах: Беларуская Дзяржава мае быць Рэспублікай. <...>
НАРБ, ф. 459, воп. 1, спр. 13, арк. 48-49 адв. Аўтэнт., рук.

*Дата напісаньня невядомая.

**Далей нечытэльна.

*** Маецца на ўвазе Трэцяя Ўстаўная Грамата БНР.


Голас былога старшыні зьезду случчыны
1936 г.

Пазнаёміўшыся з гістарычнымі дакумэнтамі, якія адносяцца да Слуцкага Паўстаньня і заслухаўшы некалькі дакладаў па гэтаму пытаньню ўдзельніка Паўстаньня гр. Бусла, Рэдакцыя нашае часопісі ахвотна ўзяла на сябе абавязак знаёміць грамадзянства з гэтай вялікай беларускай гістарычнай падзеяй. Уважалася, што факт Слуцкага Паўстаньня ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу з перадавымі народамі СССР (грузінамі, украінцамі), якія пасьля развалу расійскай імпэрыі хоць і не змаглі ўтрымаць сваю палітычную незалежнасьць, то ў кожным выпадку вялі за яе ўпорнае змаганьне. Мы нат уважалі, што з гісторыяй Слуцкага паўстаньня варта было б знаёміць ня толькі сваё грамадзянства, але й іншыя народы. Фактам барацьбы за сваю незалежнасьць беларусы маглі б здабыць толькі пашану.

На жаль, не заўсёды й ня ўсё ў нас робіцца для таго, каб умацаваць свае пазыцыі. Беларусы часта, сьведама ці ня сьведама, ідуць па лініі сабезьнішчэньня. Штосьці падобнае праявілася ў некаторых кругох беларускага грамадзянства і ў адношаньні да Слуцкага Паўстаньня. Хадэкі паставіліся да яго негатыўна. Нэгавала яго і бел. санацыйная прэса. А ў ня так даўно выданай брашуры кс. Ад. Станкевіча, лідэра бел. хадэцыі (пад назовам "Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня"), знаходзім наступнае: "У канцы 1920 г. - беларускае Слуцкае паўстаньне проціў бальшавікоў: арганізавала яго, пры падтрыманьні польскага гэнэральнага штабу, беларуская Найвышэйшая Рада". Што пабудзіла кс. Станкевіча да такога цьвярджэньня, якія ён меў на гэта дадзеныя - нічога няведама.

Каб дакладней высьветліць гэтую справу, рэдакцыя "Золака" зьвярнулася ды былога Старшыні Зьезду Случчыны і ўдзельніка Паўстаньня інж. В.Русака з просьбай сьцвярджэньня сапраўднага характару Слуцкага Паўстаньня. Гр. В.Русак на ўспомненым Зьездзе ў 1920 г. быў выбраны да Рады Случчыны, якая тагды на тэрыторыі Случчыны зьяўлялася адзінай вышэйшай уладай і якая кіравала Паўстаньнем. Гр. В.Русак надаслаў нам абшырны ліст, які з тэхнічных прычын цалком тут надрукаваць ня маем магчымасьцяў, а падаем толькі зьмест яго і некаторыя цытаты.

Аўтар выказвае ў лісьце пажаданьне, каб удзельнікі пэўных гістарычных падзеяў нядаўных дзён забіралі голас у справе гэтых здарэньняў, бо часта гісторыка-літаратары, пішучы аб фактах недалёкай нашай мінуўшчыны, або зусім з імі незнаёмы, або надаюць ім фальшывае асьвятленьне. Асабліва важным уважае В.Русак знаёмства нашай моладзі з беларускай гістарычнай сапраўднасьцяй.

Адносна самаго Паўстаньня б. Старшыня Зьезду падае наступнае: "Пасланец (жанчына)*, які перабраўся з Менску праз 2 франты, сказаў, што Менск чакае на падзеі на месцох і што кіраўніцтва пры дадзеных ўмовах з аддаленага цэнтру немагчыма". Напярэдадні Паўстаньня "ішла ўнутраная, арганізацыйная праца, каб не дапусьціць у кіраўніцтва паўстаньнем авантурызму". "На выпадак, калі пратэст будзе мець значэньне**, то [трэба] падпарадкавацца Менскаму беларускаму цэнтру. У адношаньні да іншых беларускіх цэнтраў гр. В.Русак зазначае, што Слуцкімі беларускімі ўладамі пастаўлена было пры азбройным змаганьні навязаць зносіны з Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне і з "Найвышэйшай Радай" у Варшаве, каб праз іх падаць пратэсты заграніцай і знайсьці падтрыманьне ў няроўным змаганьні. Для гэтых Урадаў дзьверы былі адчыненыя... каб выканаць сваю гістарычную місыю... Ніякіх загадаў і распараджэньняў ад іх*** не паступала і ніякіх дырэктываў ніхто Радзе**** не даваў. Яна выпаўняла волю насельніцтва, і толькі".

3 пададзеных вытрымак відаць, што Слуцкае Паўстаньне (як гэта ў свой час ужо гаварылася!) было арганізавана самымі Случчакамі і вялося пад іх уласным кіраўніцтвам, а не "Найвышэйшай Рады" ды яшчэ з дапамогай польскага гэнэральнага штабу, як гэта цьвердзіць кс. Станкевіч...
Золак. 1936. №1 (7). С. 14-15.

*Гаворка ідзе пра Любу Зяньковіч.

** Пратэст Беларускае Рады Случчыны ўраду РСФСР.

*** Вышэй узгаданых урадаў.

****Радзе Случчыны.

Вытрымка зь невядомага артыкула В. Русака*

"…" Являясь выразителем воли народа, Слуцкая рада диктует твердо стоять за независимость родной Белоруссии и защищать интересы крестьянства от насилия со стороны чужеземцев-захватчиков и в случае потребности даже силою оружия, несмотря на количественный перевес врага, думая, что наше дело - дело правды, а правда всегда переможет.

В волостях и деревнях восставали Белорусские Национальные Комитеты, организовывалась самооборона. Рада Слутчины создала регулярные воинские белорусские отделы, ядром чего являлась милиция. Тем временем, большевики приближались уже к Слуцку. Времени было мало и оборона не была организована, для этого главное воинское белорусское командование, созданное при Раде Слутчины, издало приказ частям и милиции оставить Слуцк и собираться в Семежеве, где в общем количестве объединилось около 10 000 повстанцев. Здесь же в Семежеве создался белорусский Слуцкий полк под командованием полковника Гавриловича и сразу же, хотя не имели достаточного количества оружия и обмундирования, приступили к вооруженной борьбе с большевиками. В свое время в Семежеве возник и второй белорусский Грозовский полк, состоящий исключительно из молодежи Грозова, под командованием капитана Семенюка. Из Слуцкого и Грозовского полка образовалась Первая слуцкая дивизия, командование которой вначале поручили капитану Анциповичу, затем капитану Сокол-Кутыловскому. И так организованная первая белорусская дивизия 27-го ноября 1920 года пошла в кровавый бой за родную Беларусь. Бои разворачивались около деревень Быстрица, Верабейчицы, Васильчицы, Черногубова, Василишки, Дашнова, Лютавичи, Мацкевичи около Копыля, Тимковичи, Вызна и другие. Во многих пунктах повстанцам удалось не только задержать большевиков, но и отобрать у них деревни и местечки. К примеру, повстанцы забрали у большевиков Тимковичи и другие местности.

Большевики имели большие потери убитыми и ранеными. Многие красноармейцы слушали призыв Рады Слутчины, которая обращалась к ним с адмысловыми (дословно) воззваниями, чтобы сдавались в плен или переходили на сторону повстанцев. Видя это, большевистское командование направило против повстанцев более надежные коммунистические части, которые не так легко сдавались, проводили массовые аресты и расстрелы среди жителей. Белорусские повстанцы, не имея надлежащее количество оружия и обмундирования, не могли давать отпор большевикам и вынуждены были отступать к реке Лань. Позже все-таки еще несколько раз повстанцам удавалось делать удачные контратаки, набывать перемогу, но защитить Беларусь от большевиков они не смогли. 28-го декабря 1920 году Слуцкая дивизия вынуждена была перейти польскую границу. Здесь же поляки разоружили и интернировали вначале около Синявки, а затем в Белостоке.

Часть повстанцев, однако, не отдала оружия полякам. Эти повстанцы пошли в слуцкие леса, организовались в отделы и еще целыми годами с неслыханной настойчивостью боролись с большевиками, до тех пор, пока совсем не были побеждены.

Случчаки, таким образом, дали Белоруссии множество борцов за лучшую долю, дали много прекрасных деятелей.

Переводчик следственной части НКВД БССР, мл. лейтенант Турко (подпись)
НАРБ, ф. 459, вол. 1, спр. 5, арк. 11-13, 15. Аўтэнтп., рук.

*Арыгінал артыкула ня выяўлены. Дата напісання невядомая. Пераклад на расейскую мову зроблены ў 1946 г. тлумачом сьледчай часткі НКВД БССР.

Ліст Васіля Русака Канстанціну Езавітаву
1 сакавіка 1944 г.

м. Прага

Вельмі шаноўны сябру К. Езавітаў.

На Ваш ліст і матэрыялы па Случчыне адказаў пісулькай, цяпер пішуліста. Пачну з надрукаванага ў [часопісе] "Б[еларус на] варце". Артыкул набліжаецца зусім да праўды, але самае галоўнае не дагаворана і яно ні можа быць дагаворана, бо ўсю складну ператасоўку праводзіў я і знаў Сяргей Бусел, якога зь Вільні вывязьлі. Часцічна знаў Пракулевіч. Пасьля зьезду ў Менску ўлетку 1920 года, на якім былі случакі, мы былі зьвязаны партыйнаю дысцыплінаю, і таму было роблена мною як бы за кулісамі і толькі, калі ўжо ні можна было выйсьці з палажэньня, браўся афіцыйна. Станавілася так справа, што ўся праца папярэдніх гадоў (гл. "Нашую Думку" за 1921 год, № 9, 10, 11*) магла б пайсьці не на карысьць Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня. "Тройка" - Паўлюкевіч, Мацэля і Бочка, якія арганізовывалі мітынг у Слуцку, выбраўшы 9 дэлегатаў на папаўненьне Беларускага Нацыянальнага Камітэту, і ў гэты спосаб захапіць у сваё кіраўніцтва Камітэт, было зроблена ўсё, каб гэтага не сталася, а пры перагаворах прышлі да згоды сазваць зьезд Случчыны разом, каб ужо зьезд выдзяліў кіраўніцтва. Ужыта слова ні Слуцкага павету, а Случчыны з шыршым зьместам, бо былі прадстаўнікі і з другіх паветаў. Прадстаўнікі былі: ад вёскі па 2 дэлегаты, а ад беларускіх арганізацыяў па 5.

Уся ідэёвая нацыянальная праца вялася дужа сьціскла; былі вызваны вучні зь мест, сябры "Папар[аць]-Кветкі", каб намеціць кандыдатаў на месцах, і праводзілі выбары. Першы дзень зьезда - 14 лістапада 1920 года, і выбары старшыні прайшлі як найлепей. Тагды "тройка" бачыць, што ўсе яе камбінацыі з Балаховічамі йдуць на змар, рашылі папробаваць тэрор. 3 гэтаю мэтаю быў арэстованы Асьвяцімскі і пушчана правакацыя на старшыню зьезда Васіля Русака, а гэта ўжо іх была бестактоўнасьць, бо на яго ні мог ніхто маральна сказаць слова, яго добра ведалі як аднаго з чэсных змагароў-рэвалюцыянераў, беларускіх дзяржаўнікаў. На другі дзень, 15 ліст., пайшло бурленьне, пачалі ўносіць рэзалюцыі. Іх было тры. Каб ні разьбіваць галасоў, адна была зьнята, дзе коратка вітаўся ўрад Народнай Беларускай Рэспублікі". Дзьве другія былі прыняты для ўжытку, і старшыня пасьля прыняцьця аканчальна зьбіў Паўлюкевіча, а тым самым даў знаць брату Балаховіча, што німа што ў Случчыне рабіць.

Пасьведчаньне В.Русака, рэвідэнта БВК.

Гэта было так: посьле прыняцьця рэзалюцыі, дзе віталася Найвышэйшая Рада БНР, старшыня зьезду, знаючы, што Павал Жаўрыд меў грамату ад Найвышэйшай Рады БНР, зараз жа даў міма чаргі слова яму як прадстаўніку Найвышэйшай Рады <...> [Тут балахоўцы] кінуліся крычаць: "Як то!"... Тагды старшыня <...> усьцешыў і разьясьніў, у чым справа, і ўсе крыкі ўжо няўмесны, паколькі прынята рэзалюцыя аб прызнаньні Рады БНР і мусімо*яе камісара. Пасьля чаго была выбрана Рада Случчыны зь 17 асоб, якая зь сябе выдзяліла Прэзыдыюм з 7 сяброў, старшынёю быў Ул. Пракулевіч.

Пасьля зьезду разьвярнулася гарачая рэвалюцыйная праца, бо час ні ждаў. У Слуцак наплывала многа народу, якія ўцякалі ад маскоўскай навалы. Быў выдан пратэст на імя народнага камісара Леніна праз дэлегацыю, якая была пры польскім штабе пры [перамовах] па перамір'ю, што да ўвода Чырвонай арміі на Беларусь, паколькі яе прызнаюць пры перамір'і, і што калі ня будзе прыняты гэты пратэст к пагоджаным, то Рада Случчыны, выпаўняючы волю жыхарства, павядзе яго на аружнае змаганьне. У даны срок отпаведзі ні было, тагды Рада Случчыны дадала заяву аб зборцы ў мяст. Семежава і прыняцьці фарміраваньня 1-е Слуцкай брыгады войск БНР, так што з былое міліцыі арганізоўвалі ўжо войска на барацьбу з ворагамі за Дзяржаўную Незалежнасьць Беларусь Каб паказаць перад сьветам ужо сваю правату і за што змагацца, Рада Случчыны 28-29.ХІ.1920 г. у м. Семежаве выдала Дэклярацыю, якая дзялілася на ўступ і 8 аддзелаў пры ім. Да Семежава прыехаў прадстаўнік Найвышэйшай Рады Тэрэшчанка, які, убачыўшы, як стройна радамі йшлі жаўнеры Случчыны, расплакаўся, раздаваў усё, што меў. На паседжаньні Рады гаварыў, што ён увойдзе ў перагаворы з Польскаю ўладаю і паможа нам амуніцыяй і аружжам, к таму што Вайсковая Камісія ў Лодзі вышле афіцэраў <...> Абніякай помачы амуніцыяй і аружжам ня было ні слуху ні духу, а некалькі афіцэраў прыбыло. Частка іх была сумленна і нават патрыятычна <...>, другая нечага баялася, і яны пакінулі Семежава. Пасьля ўдачных і няўдачных баёў (гл. сводку ў "Новым Шляху", 25 лістапада 1937года;№3(24)).*<...>

Што датычыцца асобаў, іх характарыстык, то проста ўстрымовываюся, паколькі ні знаю, у якім яны стане ёсьць і дзе. Знаю толькі, што Кутылоўскі-Сокал у Ганцавічах цяпер, а Якубецкі ў Дзьвінску. Уладзімер Пракулевіч быў пракурорам суда, Павал Жаўрыд - юрыст пасьля Варшаўскага ўніверсытэту. Паўлюкевіч - ваенны ўрач. Мацэлі, здаецца, Вы яго зналі, бо некаторы час быў у Менску ў Вайсковай Камісіі, потым Рада Случчыны дала дзеля сувязі ў штаб Балаховіча, як і Балаховіч і Савінкаў далі нам афіцэра дзеля сувязі. Бо Рада Случчыны вяла зь імі кантакт толькі як з вайсковымі і не ўступала ў другія якія бы то ні было перагаворы, каб гэтыя польскія найміты не скампраметавалі ў вачох грамадзянства і Беларусі справы незалежнасьці. Бо прызыў у Рады Случчыны быў: "Ні польскага пана, ні маскоўскага камісара". Хаця ж гэта з* увайшло як слуцкае паўстаньне, але правідлова яго можам назваць "Барацьба Случчыны ў 1920 г. за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі проці акупацыі".

НАРБ, ф. 459, воп. 1, спр. 9, арк. 35-39. Аўтэнт., рук. Апубл.: Спадчына. 1995. №6. С.31-36.

*Узгадваецца артыкул Юркі Лістапада "Узьбіліся на свой шлях", зьмешчаны ў віленскай газэце "Наша Думка" ў 1921 г. Гл. с. 142-152.

** Маецца на ўвазе ўрад В. Ластоўскага.

* Наступнае слова нечытэльнае.

Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с.

Аўтар: В. Русак

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291896091 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Думкі аб Слуцкім паўстаньні

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network