публикация №1291895923, версия для печати

Успаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291895923)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by




Паўстанне Ашмянскага павету
Завілейскае паўстанне
Аб'яднанне літоўскіх паўстанцаў з польскімі войскамі
Эмісарства
Варшава (2 жніў[ня] - 7 верас[ня])
Выхад з Варшавы
Блуканне
Паўстанне Ашмянскага павету

...што адзначае гэты нечаканы адыход, аднак нідзе яго дагнаць не атрымалася. Амаль у міле ад Ашмян спаткаў шэфа штаба Язвінскага, які рухаўся разам з войскам, каторы мне паведаміў, што на ваеннай радзе, што адбылася пасля выхаду з Ашмян, было прынята рашэнне аб адступленні перад перавышаючай сілай праціўніка ў кірунку лясоў, абараняючыся да таго моманту, пакуль не будуць арганізаваны нашыя сілы. I што Пшэздзецкі, пакінуўшы войска без паведамлення, накіраваўся проста да Смаргоні.

У гэтай сітуацыі, калі паўстанцкае войска пакінуў кіраўнік, вопыт якога выклікаў поўны давер, натуральна, што мусіў аслабець духоўны настрой, хаця гэтага яшчэ зусім не выяўлялася. Крычалі болей аб здрадзе, недаверу ў распачатую справу і баязлівасць, але ні прыпыняць дзейнасць, ні адхіляцца ад мэты ўвесь натоўп нават не меркаваў. Вышэйшая вайсковая ўлада зноў была вернута Важынскаму, і зноў чакалі, бо яго яшчэ разам з войскам не было, і рабілі на яго паклёп, што таксама збег з Ашмян.

Калі ў такой няўпэўненасці рушыўся без усялякай мэты па мінскаму гасцінцу паўстанцкі натоўп, разам перамешаны, сялянства, узброенае пікамі і косамі, з конніцай і экіпажамі, спяваючы набожныя посныя песні; і калі ўсё шэсце болей мела падабенства да нейкай узброенай і набожнай працэсіі, чым да ваеннага хвалявання, калі мы ўжо аддаліліся ад Ашмян на паўтары мілі, завылі недалёка гарматы. Праз шматлюдныя шэрэнгі натоўпу прабег непакой, спыніліся спевы, і ў глухім нараканні мы вырашалі, у які бок падацца. Адныя жадалі на Смаргонь, другія на Баруны і Вішнева. У такім раздваенні поглядаў пры сталым гуку адлеглых гармат і марнай трывазе, узнятай баязлівым шэфам штабу Язвінскім, у праходзе праз лясныя мясціны разбеглася шмат сялянства, і цэлыя атрады паразміналіся ў дарозе. У разброд нам не верылася. I толькі ў вечары таго ж самага лня [3 красавіка] сабраліся хаатычна паразбеглыя і збіўшыяся са шляху атрады за Жупранскай пушчай у вёсцы Заблоць званай, куды раней прыбыў з атрадам Важынскі. Была створана наспех рада, і вырашана прасоўвацца ў кірунку лясоў каля Вішнева.

Пад час нашай дарогі ў малым мястэчку Суцькава застала нас паведамленне ад Пшэздзецкага, што ён моцна шкадуе аб тым, што застаўся адсунутым ад нас непрыяцельскім войскам, якое не пажадала за ім адступаць; што, як хутчэй з намі жадае аб'яднацца, што яго займае толькі распачатае паўстанне і г. д. Нягледзячы на тое, што было гэта звычайнай адгаворкай, гэта навіна ўзрадавала простых людзей, што яны хутка дачакаюцца свайго генерала. У сэрцах беднага сялянства ажыла надзея і ахвота. Хутка, як і абяцаў, прыбыў Пшэздзецкі. Была створана ваенная рада, на якой адныя прапаноўвалі аб'яднацца з вілейскімі паўстанцамі, а другія арганізоўвацца ў Вішнева. Якія довады скланялі да гэтага абодва бакі, убачым ніжэй. Зараз звернем увагу на дзень забойстваў і разні ў Ашмянах 3 красавіка.

Да самага мястэчка болей чым з тысячай пяхоты, да пяцісот конных чаркесаў і кабардзінаў, з чатырма гарматамі, двума пазіцыйнымі і двума палявымі, набліжаўся Вярзілін. Усе адпаведна загадам адступілі. Адзін толькі Сцяльніцкі, якому ў паўстанні было даручана фарміраванне конніцы, ці ад таго, што не зразумеў распараджэння, ці з-за ўпартасці, ці дрэнна зразумелай адвагі, застаўся ў мястэчку з дваццаццю чалавекамі з конніцы і стральцоў, перамешаных з касінерамі.

Пачынаючы з восьмай гадзіны раніцы маскалі пачалі няспынна страляць з гармат па мястэчку, напэўна для запужвання паўстанцаў магутнасцю сваёй артылерыі. У хуткасці закацілі яны на Віленскую вуліцу палявую гармату. Сцяльніцкі атакаваў яе ўздоўж вуліцы, аднак некалькі выстралаў карцеччу разбілі і рассыпалі конніцу, якая налічвала каля дваццаці чалавек і добраахвотна кінулася на пагібель з-за неразумнага загаду асляплёнага кіраўніка.

Мацвей Храпавіцкі - віленскі і гродненскі ваенны губернатар, знят з пасады ў жніўні 1831 года за нерашучыя дзеянні па падаўленню паўстання.

Пасля таго, як невялікі атрад Сцяльніцкага быў разбіты, неўтаймаваны зброд уварваўся ў горад, быццам яго захапілі штурмам, не прапускаючы ні слабога пола, ні састарэлых. Для іх не было нічога святога. Жанчыны і дзеці, схаваўшыяся пад боскай аховай у касцёле, палі ахвярай лютасці раз'юшаных дзікуноў. I была гэта ахвяра, апырсканая крывёю бязвінных! Не прыпыняліся забойствы на вуліцах. Былі забіты два ксяндзы, жыхары Завадскі, Ган і ш[мат] і[ншых]. Аднак сама смерць яшчэ не знішчала ў вачах полчышч акупантаў выступлення з узняццем зброі за вольнасць. Ім патрэбны былі яшчэ пакутніцкія забойствы. У якасці трафеяў перамогі варвараў над бяззбройным народам застанецца ўспарыванне нутра ў аднаго з жыхароў, калі дапытваліся ў яго пра грошы; рассяканне доктара Закржэўскага, і забойства каля двухсот простых жыхароў. Іх кроў цяжарам ляжа на галаву віноўніка ўсяго гэтага - Храпавіцкага, калі людскія паводзіны на зямлі паддаюцца вышэйшай наканаванасці, наўмысна паслаўшай зборышча катаў для таго, каб спалохаць паўстанцаў!

Закапаўшы шматлікія кучы няшчасных ахвяр, Вярзілін вярнуўся ў Вільна, а яго войска знаходзілася ў стане трыумфу, вартага часоў Тамерлана, займалася крадзяжом начыння з касцёлаў і прыватнай уласнасці забітых жыхароў. Так помсцілі бязвінным і бяззбройным у XIX стагоддзі! Але што значаць стагоддзі для варварскага ўрада? Любы дэспатызм ніколі не ведае мяжы і зменаў.

Пасля вяртання расійскай улады ў Ашмяны, разаслалі ў розныя бакі шукаць Тышкевіча, Важынскага і мяне, а нашы маёнткі трапілі пад канфіскацыю, каб спагнаць тую суму грошаў, якая была забрана з пошты на выдаткі паўстання. Члены Камітэта Ваньковіч і Сарока зніклі загадзя. 3 першым не ведаю, што стала, а другога злавілі чаркесы ў Крэва і, закаванага ў кайданы, адвезлі ў Вільна. Гэты паважаны стары, які некалькі разоў бачыў падымаючуюся з труны айчыну, адважна ішоў на насільніцкі суд, размаўляючы з сапраўднай шляхетнай адвагай: "Можаце адабраць апошнія дні майго жыцця, якое і так ужо хутка скончыцца. Не шмат чым мая смерць вам спатрэбіцца. А Польшча была і быць павінна".

Калі адбывалася гэта ў мясцінах, пакінутых паўстанцамі, у Суцькава на ваеннай радзе атрымаў перамогу праект аб размяшчэнні ў Вішнева. Намер Язвінскага аб аб'яднанні з вілейскімі паўстанцамі быў адхілены.

Вішнева, размешчанае ў лясным атачэнні, давала добры прытулак яшчэ не сфарміраваным нашым сілам. Жалезаапрацоўчая фабрыка абяцала лёгкае забеспячэнне зброяй і карцеччу. Але найважнейшым было тое, што мы засталіся на тэрыторыі павета, займаліся арганізаваннем сваіх сіл, садзейнічалі ўзмацненню ў гэтых мясцінах духу, і раз'яднанню непрыяцельскіх сіл на значных прасторах. Наколькі гэты намер меў слушную перавагу над шкадлівым аб'яднаннем у вялікія масы, што супярэчыць прыродзе партызанскай вайны, выявіў вопыт. Бо, сабраўшыяся паўсюль у адным месцы, нявопытныя і дрэнна ўзброенныя натоўпы паўстанцаў былі разбіты і раз'яднаны ў адкрытых бітвах. I наадварот, найлепей распаўсюджвалася паўстанне, дзе паўстанцы праводзілі малую вайну невялікімі групамі, пазбягаючы шыкоўных бітваў. Аднак усё сапсавала баязлівасць і адсутнасць духу ў ваеннага кіраўніка.

Ежы Сарока - дзейнічаў у складзе ашмянскіх паўстанцаў, член ашмянскага ўрадавага камітэта. Арыштаваны, сядзеў у турме. Рашэннем ваеннага суда асуджаны да смяротнага пакарання. Памёр у турме.

Перад самым выхадам з Суцькава ў Вішнева з Вільна прыбылі поўныя запалу ў поўным узбраенні больш за дваццаць акадэмікаў. (Усе гэтыя акадэмікі падзялялі ўсе цяжары нашага паўстання ажно да аб'яднання з рэгулярнымі польскімі войскамі, і пазней ажно да заканчэння вайны служылі айчыне як простыя салдаты. Варта, каб іх імёны былі запісаны. Былі гэта наступныя - Лазоўскі, Цэзарый Свянціцкі, Свентаржыцкі, М. Ленартовіч, Якубоўскі, Навіцкі, Адам Махвіц, Пятроўскі, Эрнест Вашкелевіч, Савіцкі, а з німі і іншая цывільная моладзь, Канстанцін Янкоўскі і шмат іншых, каторых прозвішча ў гэтую хвіліну прыгадаць не магу). Такі ўзнёслы дух моладзі ўзрадаваў усіх паўстанцаў. Выступілі мы ў вызначаным кірунку. Прыпыніліся на адзін дзень у Крэва, дзе мясцоваму кіраўніку Шаціле27, быўшаму калісьці легіянеру, было даручана фарміраванне і збор паўстанцаў Быў ён п'яніцай па прафесіі, як звычайна гэта адбываецца са старымі салдатамі, не шмат здолеў ён зрабіць, так як хутка яго, сапраўды п'янага, як мне паведамілі, засеклі чаркесы.

Адтуль рушылі мы, як было запланавана, спешным маршам у накірунку Вішнева. Прыпыніліся перад ім, а яўрэі, якія ўжо не аднойчы здраджвалі нашаму паўстанню, занепакоеныя нечаканым падыходам узброенных паўстанцаў у колькасці да паўтары тысячы, выйшлі да нас з хлебам і соллю.

Пасля адпачынку на працягу ночы і наступнага дня, у значным бязладдзі сабранага натоўпу паўстанцаў, выйшлі ўвечары і сталі біваком у полі. Гэта было першы раз, калі ўбачылі мы сапраўднае абознае вогнішча і войска наша размеркаванае і пастаўленае лагерам. Выставілі мы пікеты і заставы. Усё гэта ўпарадкоўваў Язвінскі. Ён адзін меў хоць якое ўяўленне аб вайсковай навуцы, будучы з гэтага часу душою і правадніком усяго. Без яго ўсё развалілася б ад бязладдзя.

Назаўтра, пасля таго як выйшлі мы ў поле, калі спакойна цэлым штабам абедалі ў Пшэздзецкага, пачуліся блізкія выстралы вартаўнікоў. Яны такім чынам паведамлялі, што падыходзяць маскалі. Як можна хутчэй падрыхтаваліся мы да бою, размясціўшы ў густых, каля дарогі зарасніках стральцоў, а кавалерыю выставіўшы недалёка ад гасцінца, на раўніне каля леса, а на дарозе - гарматкі. [8/20 красав[іка]. Маскалі супраць нас выслалі эскадрон гусараў і эскадрон уланаў, перамешаных з казакамі. Аднак пасля таго, як нашы стральцы пачалі страляць і падстрэлілі двух гусараў, астатнія разбегліся.

Перамога засталася за намі, і дух, які пахіснуўся, ажыў нязмерна. Аднак паведамленне аб падступаючай да мястэчка артылерыі, у склад якой уваходзіла дзесяць ці адзінаццаць гармат, а болей баязлівасць Пшэздзецкага, патрабавала ад нас адступлення ад Вішнева і пошуку больш бяспечнага месца.

Расіяне не пасмелі атакаваць нас у густых і забалочаных зарасніках, яны, налічвая каля тысячы пяхоты і кавалерыі, спакойна прыпыніліся ў Вішнева, заставіўшы гарматы ў болынай частцы ў дэмантаваным ці сапсаваным выглядзе з другога боку мястэчка. Мы са свайго боку адступілі да Бакштаў, а затым да Руму, шукаючы бяспечнага месца, дзе бы спакойна, падрыхтоўваючы наша паўстанне, маглі б затым стаць небяспечнымі і дзейнічаць у сваім павеце.

Людвік Барталамей Ясінскі - ксёндз Ашмянскага павета, скончыў школу ў Гродна. У 1824 прыняў сан, належаў да ордэна дамініканцаў. У паўстанні з сакавіка 1831 года, дзейнічаў сярод ашмянцаў. Пазней капелан 12-га ўланскага палка ў корпусе А. Гелгуда. Адышоў у Прусію.

Праз тыдзень нашага побыту ў Руме пачаў сярод нас аднаўляцца парадак. Пачыналі мы фарміраваць новыя сілы, ці па меньшай меры рабілі для таго пасільныя намаганні. Намі былі сабраны запасы харчавання і ўсё неабходнае для прывядзення паўстанцаў у парадак. Гэтаму дапамагала блізкае размяшчэнне маёнтка Валожын, які належаў Тышкевічу, адкуль мы шляхам рэквізіцыі скарысталіся ўсім, што нам было патрэбна. Адным словам, арганізаваліся мы нанава.

Нечакана прыбылі ад вілейскага паўстання маршалак Гіцэвіч і Аскерка, адрэзаныя ад сваіх і жадаючыя ў сувязі з гэтым аб'яднацца з намі, ці шукаць прытулку. Яны сумавалі з-за слабасьці павятовых літоўскіх паўстанняў Адчувалі слабасць вілейскіх сіл, аднак і нашым давяраць не маглі, аглядаючы пазбіраны натоўп, які складаўся з людзей, не прыстасаваных для гэтай справы. I назаўтра яны пакінулі нас, жадаючы прабірацца да сваіх. Іх намерам з'яўлялася аб'яднанне абодвух паўстанняў памежных паветаў. Аднак сталы наш намер дзейнічаць у сваім павеце, і недавер з іх боку ў нашыя сілы да той ступені, каб маглі яны са сваім паўстаннем аддацца пад нашу апеку, як напачатку сабе ўяўлялі, разладзіла гэтае аб'яднанне і пакінула ўсё лёсу.

Калі ўсё гэта адбывалася, не ведалі мы аб тым, што недалёка знаходзіцца непрыяцель. [17/29 красавіка]. У вялікую пятніцу ранкам былі зняты нашыя пікеты; затым усе селі на коней. Я выехаў аглядаць нашыя заставы, а расійскія фарпосты ўжо набліжаліся прамой дарогай праз лес. Толькі я паспеў аб гэтым паведаміць Пшэздзецкага, як два гарматных выстралы абвясцілі пачатак атакі непрыяцеля на нашу конніцу, якая знаходзілася ў авангардзе. Руткоўскі з падраздзяленнем стральцоў і добраахвотнікаў з татараў, якому была даручана арганізацыя засады ў лесе, ці ад баязлівасці, ці ад несвядомасці, не выстраліўшы ніводнага разу, прапусціў эскадрон уланаў, які дзейнічаў для падстрахоўкі гармат. Пасля таго, як былі адрамантаваны на роўнай і сухой дарозе масткі, разбураныя намі, маскалі закацілі некалькі лёгкіх гармат і зрабіўшы некалькі выстралаў карцеччу, рассыпалі нашу пяхоту, складзеную пабольшасці з касінераў. А стральцы, якія знаходзіліся ў засадзе, без усялякіх выстралаў рассыпаліся перад маскоўскімі егерамі, якія іх высочвалі. Яшчэ абараняўся са сваім падраздзяленнем пяхоты адважны віленскі акадэмік Пудзіноўскі, які ўтрымліваў наш ар'ергард. Ён палажыў болей за дзесятак уланаў, якія імкнуліся прайсці наперад, аднак з падыходам перавышаючай па колькасці непрыяцельскай пяхоты быў вымушаны адыйсці і схавацца ў лесе. Такім чынам, пасля таго як былі разбіты нашы сілы, адышлі мы пад абстрэлам карцечы, налічваючы ледзь восемдзесят коннікаў, разам з Важынскім, Пшэздзецкім, Язвінскім, а таксама Ленартовічам і некалькімі дзесяткамі акадэмікаў праз раку ў брод і балоцісты луг. Услед нам маскалі бросілі яшчэ некалькі гранат, якія аднак не нанеслі нам ніякай шкоды.

Пасля гэтага Саф'янаў са сваім падраздзяленнем увайшоў у вёску Рум. Ад падпаленых ім сядзіб пачаўся пажар, які спаліў магазін, астаўлены намі. Не жадаючы ці не адважваючыся атакаваць таго, што засталося ад нас у лесе, накіраваўся ён да Бакштаў. Там ён перастрэльваўся яшчэ з невялікім нашым атрадам, пакінутым у Бакштах, і затым выступіў далей, у накірунку Вішнева.

Юзаф Зянковіч - памешчык з Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1831 эмісар ЦВПК, адзін з ініцыятараў выступлення ў Ашмянах, кіраваў конным палком ашмянскага апалчэння, затым капітан атрада познаньскай конніцы, 5-га палка лінейнай пяхоты, ад'ютант генерала Серакоўскага, у Варшаву прыбыў у складзе корпуса Г. Дэмбінскага. З 28 ліпеня маёр 16-га палка лінейнай пяхоты. 9 жніўня 1831 абраны паслом на сейм ад Ашмянскага павета, адзначаны залатым крыжам. Пасля паразы паўстання эміграваў у Францыю.

Страціўшы ўсе нашыя сілы, і знаходзячыся ў натуральным бязладдзі з мноствам паклажы ў лесе, адправіліся мы рыссю на Яцкаў, што на мяжы Вілейскага павету. А парушаныя ў час адступлення, ці яшчэ раней, масты не дазволілі раз'яднаным нашым часткам аб'яднацца паміж сабой.

Пад час нашага адыходу на Яцкаў, у Завілейскі павет, калі мы праходзілі праз Доры, прыпыніліся мы ноччу ў маёнтку Куроўскага, дзе Язвінскі, які меў тут знаёмых, застаўся сам і пераканаў у гэтым Важынскага, з якім надалей разам хаваўся па лясах. У такім стане, калі ўсе перасварыліся, на створанай наспех радзе, пастанавілі, што ўсе, хто застаўся, павінны прасоўвацца ў Завілейскі павет і аб'ядноўвацца з мясцовым паўстаннем, так як вілейскае [выступленне] было разагнана і адсунута далей да Мінскай губерні, і не магло нам абяцаць ніякай дапамогі.

Калі мы ішлі для аб'яднання з завілейскім паўстаннем, Пшэздзецкі спаткаў у Аборку Гіцэвіча, які засцярог, што рассыпаныя ў гэтых мясцінах казакі не дазволяць нам ніякім спосабам здзейсніць запланаванае. Не маючы ніводнага спосабу вызваліцца і пазбавіцца ад помсты непрыяцеля, вырашылі мы ў прылягаючым засценку, Целяткі названым, размешчаным у недаступным лясным балоцістым месцы, схавацца на гой час, а затым паасобку шукаць прыстанішча ў завілейскіх паўстанцаў.

Закапаўшы дзве нашы гарматкі, астаткі амуніцыі і паперы, раздаўшы ксёндзу Ясінскаму, Францішку Чаховічу35 і іншым некаторую дапамогу, узяўшы пры гэтым 350 чырвоных злотых для мяне, Зянковіча і Ленартовіча з мэтай забеспячэння зброяй нанава і аказання дапамогі іншым у выпадку, калі яны з намі аб'яднаюцца, пакінуўшы таксама застаўшыяся грошы, што складала каля 40 000 зл[отых], Пшэздзецкаму для перадачы іх жмудскім паўстанцам для вайсковых патрэб, куды ён павінен быў трапіць, вырушылі мы прабірацца ў Завілейскі павет.

Пазней гэтыя грошы былі аддадзены Гелгуду, і, напэўна, без карысці для краіны аселі дзесьці ў Прусіі.

Тым часам часткі нашага паўстання рознымі невялікімі атрадамі прабіраліся ў Завілейскі павет. Я, Зянковіч, Каэтан Ленартовіч, Бутлер і некалькі акадэмікаў, апранутыя пасялянску, везлі ўпотайкі на ўдзельным возе нашу зброю. Прабіраліся мы па бездарожжу на Маркава, Шведы, Гануту, Войстан, Вішнева Сулістроўскай, Дубраўляны, Свір, Лынтупы - да Свянцян, куды прыбылі, наколькі сабе магу нагадаць, 22 красавіка г[этага] г[ода].

Пад час гэтай нашай дарогі заязджаў я разам з Зянковічам да Гюнтэра. Ён прымаў нас з вялікай расчуленасцю і ветлівасцю, аднак яго патрыятызм не пашыраўся настолькі, каб ахвяраваць [на агульную справу] свой маёнтак і сваю асобу. Як сам мне паведаміў, маючы ўзброенных і належным чынам апранутых людзей, не даставіў іх аднак вышэйшым уладам мясцавых паўстанняў, асцерагаючыся пераследавання расіян. Я не магу судзіць, ці рабіў ён гэта з-за разважлівасці, асцярогі, боязі ці з-за іншых якіх прычын, не ведаю ніякіх аб гэтых абставінах падрабязнасцяў. Ведаю толькі, што завілейскія паўстанцы адзываліся аб ім не найлепшым чынам.

I вось рэшткі ашмянскага паўстання, налічвае каля 40 коней і столькі ж пешых стральцоў, зліліся ў адно цэлае з завілейскім паўстаннем з намерам падзяляць далейшы лёс паўстаўшай Літвы.

Значыць, калі мы выратаваліся, маглі зноў быць карыснымі ў вайсковай службе для айчыны. Важынскі, які хаваўся па лясах і там шукаў сховішча ад перамагаючага ворага, трапіў яму ў рукі. Збіраючыся перабрацца са сваімі, служыўшымі ў яго людзьмі, з вілейскіх лясоў у Баруньскую пушчу, наблізіўся ён да свайго маёнтку Аляны. Асцерагаючыся там паказацца, ён выслаў з лесу свайго даверанага чалавека, каб той паведаміў жонцы пра месца яго знаходжання і правёў яе для спаткання. Аднак на няшчасце арэндатар яўрэй даведаўся аб гэтым і данёс казакам, якія стаялі недалёка. Яны прыбылі ў гэтае месца, схапілі прысланага чалавека і пачалі яго распытваць пра пана. А калі не атрымалася ні пагрозамі, ні розгамі нічога ад яго даведацца, паставілі няшчаснага басым на распаленую патэльню. Небарака ад нясцерпнага болю выдаў месца, дзе хаваўся яго пан, якога адразу ж выцягнулі з лесу, павезлі ў Вільню і пасадзілі ў турму. Што стала з ім далей, даведацца я не змог.

Завілейскае паўстанне

Прабіраючыся ўзгаданым шляхам для аб'яднання з завілейскімі паўстанцамі, даводзілася нам чуць розныя звесткі аб паспяховай дзейнасці гэтага паўстання. Тысячы людзей, неабходным чынам узброенныя, збіраліся размясціцца лагерам каля Свянцян, дзе існаваў узорны парадак, што давала нам надзею. Тым часам, калі мы сюды прыбылі, засталі мы ўсё ў такім стане, як было і ў нас, гэта значыць, у значным беспарадку. Заможная шляхта свабодна размясцілася па занятых у мястэчку дамках, як бы непрыяцеля ўжо не было ў краіне. Не было ніякіх пікетаў, ніякіх вартаў, адным словам ніякай асцярожнасці, а між тым вораг ужо набліжаўся.

Пасля таго, як мы прыбылі, адправіліся мы проста да кіраўніка паўстання б[ылога] маршалка Вінцэнта Барткевіча. Прынялі нас ветліва і пачалі распытваць аб нашых прыгодах. Назаўтра я быў запрошаны на ваенную раду, якая складалася з кіраўніка паўстання, Яна Пятроўскага і Вайніцкага, павятовьгх камандуючых конніцай і пяхотай, памешчыка Станіслава Кубліцкага і некалькіх іншых памешчыкаў На ёй мы вырашылі пакінуць перад наступаючым ворагам Свянцяны і адыйсці да Дзвіны для аб'яднання з дзісенскімі паўстанцамі. [Прычынай стаў факт, што мы былі] ужо адрэзаны ад Вількаміра і прабіцца са зброяй у руках было немажліва.

[29 красав[іка] г[этага] г[ода]. Пасля заканчэння пасяджэння ўсе ўселіся на коней і праз Серанчаны, Камаі, Паставы, Соўчын і Мосар прыбылі да мястэчка Лужкі, размешчанага ў Мінскай губерні, дзе нас спаткаў Камітэт і ўзброенныя жыхары дзісенскага паўстання.

Мне падаецца, што я паступлю найлепшым чынам, калі змяшчу тут даслоўнае апісанне завілейскага, вілейскага і дзісенскага паўстанняў, якое выканаў кіраўнік завілейскага паўстання Вінцэнт Барткевіч і аддаў у Варшаве старшыне ўрада генералу Крукавецкаму.

"Гістарычнае апісанне паўстанняў у Завілейскім, Дзісенскім і Вілейскім паветах"

На заклік паўстання ў Варшаве маскоўскае войска прыняла ў Літве баявы парадак, як у варожай краіне: у грамадзян усіх ступеняў і жыхароў была адабрана зброя. 3 Вільні ў Дынабург быў перавезены арсенал, і калі расійскае войска ўвайшло ў Каралеўства Польскае, напачатку Жмудзь, а затым Літва адважыліся паўстаць. Завілейскі павет, размешчаны паміж Вільна і крэпасцю Дынабург, стала заняты з-за. шматлікіх праходаў маскоўскіх войскаў, з'яўляўся месцам, якое не адпавядала выступленню. Як толькі Ашмянскі павет здзейсніў паўстанне, адважныя жыхары Завілейскага павету сабраліся ў колькасці трыццаці коннікаў і здзейснілі напад на павятовы горад Свянцяны, раззброілі каманду, якая налічвала 80 чалавек, а 60 узброенных чалавек са складу коннай гвардыі вымусілі адыйсці да Відзаў, а пры выхадзе забралі трыццаць вазоў з фляжкамі і іншым вайсковым абсталяваннем.

Пасля таго, як былі заняты Свянцяны, жыхары абвясцілі Акт паўстання, утварылі часовы камітэт і ўсе неабходныя для гэтага аддзелы, а мяне [Барткевіча] абралі кіраўніком паўстання ўсяго павету. Камендантам пяхоты быў прызначаны Міхал Вайніцкі, а конніцы Ян Пятроўскі. Усю шляхту без выключэння прызвалі сядаць на коней. Акрамя гэтага было вызначана паставіць з 25 сялянскіх дымоў аднаго коннага салдата і з двух дымоў - аднаго пешага. Адпаведна такому раскладу пры ўмове паспяховага выканання волі Камітэта Завілейскі павет мог бы ў хуткім часе выставіць 1 500 конных і болей за 5 000 пешых салдатаў. Аднак павет, у значнай частцы акупіраваны непрыяцелем, акрамя найлепшых пажаданняў, маючы значныя перашкоды да таго, за некалькі дзён паставіў сто конных салдатаў і трыста стральцоў з паляўнічай зброяй. Знаходзячыся ў такім стане, сілы паўстанцаў Завілейскага павету адбівалі непрыяцеля. Аднак менавіта тады, калі найшчаслівейшае і наймацнейшае ашмянскае паўстанне было разбіта ворагам, а ўдзельнікі гэтага паўстання Зянковіч, Клюкоўскі і Ленартовіч разам з 30 коннікамі і 60 стральцамі асобнымі невялікімі атрадамі далучыліся, князь Хілкаў са сваімі сіламі ў паўтары тысячы рэгулярнага войска і з шасцю гарматамі з аднаго боку, а з другога Кахоўскі з немалым войскам, пачалі націскаць на завілейскіх паўстанцаў. Хаця ж быў яшчэ адкрыты шлях для аб'яднання са жмудскімі паўстанцамі, я лічыў за лепшае арганізацыю дыверсіі супраць непрыяцеля, цягам уратавання паўстанцкіх сіл Мінскай губерні адыйсці ў Дзісенскі павет, размешчаны ад Жмудзі болей за 50 міль. Прычым, аб'яднаўшы нашыя сілы з паўстанцамі Вілейскага павету, намерваўся перайсці Дзвіну і ўдарыць па Дынабургу. 3 гэтым усе падначаленыя, якія ўваходзілі ў раду, пагадзіліся. Зараз жа пасля гэтага, нягледзячы на скудную амуніцыю і невялікія сілы, выйшаў я ў Мінскую губерню ў Дзісенскі павет, дзе спалучыўшы сілы завілейскіх паўстанцаў з паўстанцамі дзісенскімі ў мястэчку Лужках на столькі, на колькі мне дазваляў час. У сваім аддзеле заклаў я фабрыку пораху.

Станіслаў Радзішэўскі - ўзначальваў вілейскае апалчэнне. Пасля бітвы пад Вільна далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, палкоўнік, камандзір 26-га пяхотнага палка, адышоў у Варшаву, дзе 10 жніўня 1831 удзельнічаў у Мінскім сейміку па абранні дэпутатаў на сейм. 30 жніўня 1831 атрымаў залаты крыж. 5 кастрычніка 1831 адышоў з М. Рыбінскім у Прусію, інтэрніраваны.

Начальнік вілейскага паўстання, Станіслаў Радзішэўскі, на сённяшні дзень палкоўнік 26 пяхотнага палка, пасля бітвы пад Вілейкай з прывышаючай непрыяцельскай сілай, ратуючы паўстанне ў гэтым павеце, адышоў да горада Глыбокае, размешчанага ў Дзісенскім павеце, і адлеглага толькі на 4 мілі ад нашага месцазнаходжання. Атрымаўшы звестку аб яго прыбыцці, неадкладна паслаў Радзішэўскаму з майго аддзелу 50 коней. А трохі пазней разам з начальнікам дзісенскага паўстання Брахоцкім і ўсімі нашымі сіламі выступілі мы на дапамогу Радзішэўскаму. Аднак вораг, нястомна спаганяючы вілейскіх паўстанцаў, ударыў па ім, перш чым мы дайшлі да Глыбокага, і прымусіў Радзішэўскага пакінуць гэты пункт. У дарозе, якая вяла ад Лужкоў да Глыбокага, адступаючыя перад непрыяцелем вілейскія сілы аб'ядналіся з намі.

І хаця аб'яднанне павялічыла нашы сілы, адбылася яно ўжо позна, каб здзейсніць нашы намеры па пераходу Дзвіны і правядзення далейшых дзеянняў у гэтым месцы, тым болей, што вораг, праследуючы вілейскіх паўстанцаў, штодзённа атрымліваючы падмацаванні, з'яўляўся пагрозай нават для аб'яднаных сілаў. I апрача таго ад Дзвіны мелі мы загароджаную маскоўскімі часцямі дарогу, а яшчэ болей перашкаджала тое, што набліжаючыяся ад Дынабурга сілы, усё больш сціскалі нашы пазіцыі.

Улічвая гэтыя абставіны, і ўспрымаючы наша знаходжанне ў Дзісенскім павеце як небяспечнае, а пераход праз Дзвіну немажлівым, на сумеснай нарадзе аб'яднаных сіл паўстання прынялі мы рашэнне, значную частку натоўпу, па большай частцы ўзброеную толькі дрэнна насаджанымі косамі і пікамі, і стомленую ваенным рамяством, ці распусціць па хатах, а пасля адбору салдатаў ісці напралом на Жмудзь.

У гэтым Адахоўскія, два браты, аднаго з якіх часовы ўрад ашмянскага паўстання дарэмна накіраваў з невялікім атрадам для ўзняцця паўстання ў Вілейскі павет, як заўсёды выказваючы руплівасць, прапанавалі, што яны ахвотна возьмуць кіраўніцтва над адпушчаным натоўпам, каб распаўсюдзіць паўстанцкі дух у Лепельскім і іншых паветах. Калі Адахоўскі адправіўся па вызначанай дарозе, мы для ўратавання нашых сіл рушылі з-пад Глыбокага ў кірунку Жмудзі. Пасля шэрагу перашкод і цяжкасцяў, з якімі сутыкнуліся мы ў дваццацімільным паходзе, спаткалі мы ў Завілейскім павеце князя Хілкава і Кахоўскага, размешчаных у выглядзе трох блізказнаходзячыхся гарнізонаў, якія імкнуліся акружыць нас і замкнуць дарогу. У такім становішчы вырашылі мы ўдарыць па цэнтральнаму гарнізону непрыяцеля, які размяшчаўся ў Качаргішках. Пасля таго, як была праведзена, наколькі гэта дазваляў час Радзішэўскім праверка, ударылі мы па ворагу, і па двугадзіннай сутычке без усялякіх стратаў з боку паўстанцаў, адбіўшы непрыяцеля са значнымі для яго стратамі, адкрылі дарогу для выканання вызначанага намеру. У далейшай нашай дарозе, каб уратаваць паўстанцкія часці, пазбаўленыя амаль цалкам амуніцыі, патрэбна было толькі падманным абаротам заблытаць настойліва атакуючага нас перавышаючай сілай непрыяцеля. 3 гэтай мэты ад Качаргішак павярнулі мы на дарогу праз Браслаўскі павет...

На гэтым абрываецца рукапіс Барткевіча, пададзены ім Крукавецкаму.

Астатнюю меншую частку справаздачы для заканчэння цэласнага ўяўлення пра ніжзй апісаныя паўстанні дадам з успамінаў, настолькі, наколькі пасля ўсіх зменаў в. 59] і бураў, яны маглі захавацца да гэтай пары. Аднак, калі якія-небудзь падрабязнасці прапусціў, так за агульны сэнс кампаніі, які захаваў [у памяці] ў цэласці, ручаюся. Што тычыцца спосабу напісання, то тут можна знайсці розніцу не толькі ў спосабе бачання справы, а нават у суцэльным адлюстраванні. Бо працяг ніжэйназваных паўстанняў, не адлюстраваны ва ўрадавых дакументах, абявязкова мусіць прыняць каларыт аповяду відавочцы.

Так, рухаючыся на Рымшаны і Салокі. прайшлі мы досыць спакойна Браслаўскі павет і праз Даўгелі выйшлі да Вількамірскага павету. [14/26 мая]. Далей, калі мы накіраваліся да Віжуноў і Свядасці. Радзішэўскі, альбо хутчэй уплываючы на яго камандзір вілейскай конніцы Заверскі51, выказаў пажаданне аддзяліцца ад вілейскага і дзісенскага паўстанняў. Прычынай гэтаму сталі абставіны, што, пасля таго як Барткевіч і Брахоцкі адмовіліся ад кіраўніцтва ўзброенымі сіламі трох паўстанняў, завілейцы і дзісенцы не пагадзіліся з перадачай вышэйшай улады Радзішэўскаму. Пасля шматлікіх высвятленняў адносінаў, куды я быў запрошаны Барткевічам і Брахоцкім, Радзішэўскі паабяцаў, што будзе трымацца разам, каб з-за пустых непаразуменняў не разрываць без усялякай патрэбы нашых сіл, чаго аднак да канца ніколі не выконваў.

Мацей Рыбінскі - польскі генерал, з 1806 года на службе ў французскай, затым польскай арміі. У паўстанні генерал брыгады, а з 11 верасня 1831 генерал дывізіі. 11 верасня 1831 прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў. % кастрычніка 1831 на чале атрада перайшоў межы Прусіі. З красавіка 1832 у эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы, дзе і памёр, пахаваны на могілках Манмартра.

У сітуацыі, калі мы не маглі такім спосабам узгоднена абраць начальніка аб'яднаных паўстанняў, кожны застаўся пры сваім. Барткевіч налічваў 300 чалавек пяхоты, па большай частцы ўзброеных карабінамі са штыкамі, каля ста пяцідзесяці чалавек з завілейскай конніцы і апрача таго ашмянскі атрад, які складаўся з 30 коней і 40 пешых стральцоў, да таго ж яшчэ 30 коннікаў выключна з ліку завілейскіх жыхароў. Брахоцкі налічваў 100 чалавек пяхоты з агнястрэльнай зброяй, 150 касінераў і пікінераў52, 250 коннікаў, прычым на ўсіх была адна жалезная гарматка для салютаў. Радзішэўскі фанабэрыўся сваёй артылерыяй, якая складалася з дзвюх палутарафунтовых гармат, старанна на лафеты насаджаных. забяспечаных прытым неабходнай колькасцю зарадаў. Кіраваў імі Керсноўскі53, больш-менш знаёмы з артылерыйскай навукай. Для падстрахоўкі мелася 80 пехацінцаў з агнястрэльнай зброяй, столькі ж касінераў і 150 коннікаў.

Такім чынам, нашы сілы складаліся з 740 пехацінцаў, 610 коннікаў і трох гармат: увогуле з 1350 людзей. Аднак, калі разрыў з Вілейскім паветам стаў відавочным, а таму і дрэнным прыкладам, пачалося непамернае дэзерцірства сялянства.

Калі гэта адбывалася і мы паглыбляліся ў Вількамірскі павет, да нас дайшло паведамленне, што ў мястэчку Купішкі знаходзіцца павятовы камітэт. Пачуўшы гэтую навіну, накіравалі мяне са Станіславам Кубліцкім [16/28 мая] паўнамоцнымі ад аб'яднаных паўстанняў да названага камітэту з адкрытым лістом, у якім мясцовыя ўлады паведамляліся аб набліжэнні ў гэтыя мясціны нашых сіл, скіраваных для сумесных з вількамірцамі дзеянняў. Аднак не знайшоўшы самога, дакладна кажучы, камітэта, а толькі пасланцаў, накіраваных для збору кантаністаў і аднаго члена камітэту, забяспечыліся мы неабходным харчаваннем і фуражом.

[1 чэрвеня г[этага] г[ода]. Назаўтра сілы аб'яднаных паўстанняў наблізіліся да Купішак. а адтуль выйшлі на Трашкуны.

Вількамірскае паўстанне, калі мы падыйшлі, не канцэнтравалася ў адной масе, як наша, а наадварот было раскідана невялікімі часцямі па велізарнаму павету і малымі сіламі раздзірала ў шматлікіх пунктах ворага. Што падыходзіла для вядзення малай вайны, тут было шкодным. Вярхоўнае кіраўніцтва ўзброеных павятовых сіл было з некаторага часу даручана маладому хлопцу з добрымі намерамі і патрыятызмам, аднак без усялякага вопыту, а тым больш без усялякага знаёмства з ваенным мастацтвам, Медарду Кончы54. Генеральным сакратаром назваўся Міхал Пяткевіч55, які падбухторваў начальніка ў многіх справах. Іншыя вількамірцы, а асабліва Калышкі56, якія кіравалі ваеннай радай, знаходзіліся ў недаступных багнах Вадоклей, недалёка ад Леанішак, размешчаных на паштовым віленскім тракце. Безумоўна, пры галоўнай кватэры павінен быў знаходзіцца адпаведны асноўны корпус. Іншымі невялікімі атрадамі кіравалі Лісецкі, Фердынанд Граткоўскі58 і інш. Яны чакалі падтрымкі ад нашых сіл супраць маскалей, налічваўшых 1000 чалавек і дзве гарматы, акапаныя ў Ракішках. Аднак ні Барткевіч, ні Брахоцкі не адгукнуліся на заклік, калі ўбачылі слабыя сілы, якія налічвалі каля 200 ці 300 чалавек конніцы, і па гэтай прычыне не спадзяваліся на паспяховы вынік бітвы з акапаўшымся ворагам і адмовілі ў дапамозе, спасылаючыся на адсутнасць амуніцыі і залішняе стамленне людзей у такім нечаканым і доўгім паходзе з-за Дзвіны. Пасля гэтага толькі адзін Лісецкі пусціўся на авантуру, выступіўшы на Ракішкі, аднак пасля дарэмных выстралаў, мусіў спешна адступіць на пачатковыя пазіцыі.

Трэба аднак прызнацца, што вількамірскае паўстанне з'яўлялася больш многалюдным у параўнанні з нашым, і лепшым чынам арганізаваным. У папярэдні час з ім было звязана некалькі станоўчых момантаў [у барацьбе] з ворагам. Людзі былі добра апрануты і ўзброены, коні баявыя, старанна ўтрымліваліся складскія запасы. Грамадзянская моладзь стварала так званыя партызанскія атрады59 і ў вялікай колькасці сядала на коней.

Калі мы размясціліся ў Трашкунах, зноў выехаў з Кубліцкім да Кончы для стварэння ўзаемных умоваў супольных дзеянняў з вількамірскімі паўстанцамі. Адпаведна ўкладу з абодвух бакоў пагадзіліся ўтрымліваць аб'яднанымі сіламі ваенную лінію ад паўночных межаў Ковенскага павету да самых Ракішак. Для гэтага вырашылі расставіць атрады, складзеныя з некалькіх сотняў чалавек, на гакой адлегласці адзін ад другога, каб ва ўсякім выпадку дзейнічаць паспяхова, а пры неабходнасці хутка аб'яднацца.

Такім чынам, па выніках умовы Барткевіч і Брахоцкі занялі пазіцыю ў Трашкунах. а Радзішэўскі спачатку ў Шыманцах. затым ён змяніў сваё размяшчэнне ў адпаведнасці са зменай кірунку вількамірскіх атрадаў

Пасля цяжкага і стаміўшага нас паходу, мы на працягу цэлага тыдня адпачывалі ў Трашкунах. Барткевіч, як добры салдат, нягледзячы на яго строгі старапольскі падыход да звычаяў і насуперак значнаму ўжо ўзросту, ніколі не шкадаваў сваёй працы, прысвяціўшы аднойчы жыццё, маёнтак і сям'ю бацькаўшчыне. Адразу з усходам сонца стары, пакрыты сівізной, заўсёды сядаў на каня і аддаваў узброеным людзям загады. Захоплены адной толькі справай ён недасыпаў, недаядаў столькі разоў, колькі гэта было патрэбна. Брахоцкі пры вялікіх разумовых здольнасцях і вышэйшых схільнасцях, рызыкуючы неаднойчы ў дзісенскім паўстанні, смела дзейнічая сярод варожага агня, таксама абцяжараны гадамі і пазбавіўшыся значнага маёнтку, не меў столькі ўпартасці, і не раз, шукаючы ў гарачых напоях асалоды нягодам і супярэчнасцям, станавіўся інэртным і абыякавым. Было гэта відовішча, захапляючае для кожнага, хто мог ацаніць сапраўдную высакародную самаадданасць і забыццё сябе самога дзеля грамадства. Абодва гэтыя старцы ў цывільным аддзенні з карабелямі на баку, сядлаючы коней сярод шматлікай, сабранай дзякуючы іх стараннасці грамадзянскай моладзі, знаходзіліся ў нягодах і небяспеках на чале паўстанцаў.

Пад час нашага тут знаходжання супакойвалі нас сабраныя ў адным месцы значныя сілы паўстанцаў, недаступнасць пазіцыі, усё больш і больш падобныя да праўды пагалоскі аб набліжэнні польскіх войскаў. Мы свабодна размясціліся ў мястэчку Трашкуны. Гэта было па-сапраўднаму маляўнічае відовішча, якое нагадвала сярэднявечча ці нашу Барскую канфедэрацыю. Свабодна сабраная моладзь са сваімі бацькамі ці крэўнымі старэйшага ўзросту абедала і вячэрала за прадаўгаватымі ў тры рады сталамі, пастаўленымі каля трапезнай. Усе яны, узброеныя пісталетамі, шаблямі ці старажытнымі карабелямі з залатымі рукаяцямі, жалезнымі старадаўнімі рапірамі ці загнутымі турэцкімі палашамі, у дзіўным і ў кожнага іншым аддзенні, весела і з ахвотай сядалі за сталы. Шэрага колеру настольнікі, алавяны посуд і алавяныя куфлі з півам, пастаўленыя перад кожным, сціплыя, без лішку (бо ў нашым становішчы гэтага немажліва было ўжываць) стравы, але шчодра настаўленыя; укрыжаваны Хрыстос, выразаны з дрэва і закопчаныя па баках кляшторныя абразы, вокны, якія выходзілі на касцёльныя муры і законніцкі сад; старанны, гасцінны, ветлівы, шчыры бернардынскі гвардыян з цяжкасцю з-за сваёй паўнаты прыслужваў у сваім кляштары ўзброеным гасцям пад час іх гутаркі. Як жа рамантычна выглядала сцэна! Патрэбна была толькі Альцына, каб наша сапраўдная рэчаіснасць перанеслася ў чароўныя краіны з фантазіі Арыёста!..

Каля чвэрці мілі ад Трашкуноў жыў заможны памешчык Хоппен. Яго дачкі, адпаведнага маёнткавага выхавання, яго далёкія крэўныя і шматлікія жанчыны, якія збягаліся ў гэтыя мясціны, каб пабачыць прыбыўшых з незнаёмых мясцін паўстанцаў, прыносілі прыгатаваныя імі стравы для нашых салдатаў, стаяўшых на варце. У спакойным вясковым зацішшы пасля цяжкасцяў і спёкі прыемна правялі мы сярод прыгожых жанчын некалькі дзён з забавамі, музыкай, танцамі і патрыятычнымі спевамі.

Праходзілі дні ў вясёлай бяздзейнасці, калі спраўдзіліся звесткі пра падыход польскіх войскаў да межаў Літвы. Мы выслалі да польскіх генералаў Хлапоўскага і Гелгуда эмісараў, спаткаліся з Кончай і заклікалі да найхутчэйшага далучэння да рэгулярных войскаў. 3 адпаведнымі ж перакананнямі да нас прыбыў Непакойчыцкі, запэўніўшы нас, што яго сын і Канстанцін Залескі гэтую навіну прывезлі ад генералаў, якія знаходзяцца ўжо ў Ковенскім павеце. Хутка і Конча, які прысвоіў сабе вышэйшую ўладу над аб'яднанымі паўстанцкімі сіламі, прыслаў загад Барткевічу, Брахоцкаму і Радзішэўскаму, каб яны далучаліся да Хлапоўскага, накіроўваючы нас шляхам на Вепры, размешчаныя пад Вільна. Гэты загад, напісаны ў рэзкіх і кароткіх выразах, які загадваў паслушэнства пад карай расстрэлу ў 24 гадзіны, абурыў начальнікаў паўстанняў. Так, не звяртаючы ўвагі на пажаданні пана Кончы, рушылі мы з аб'яднанымі сіламі на Леанішкі, Шылы і Вадоклі для злучэння з галоўным корпусам Гелгуда.

[8 чэрвеня]. У далейшай нашай дарозе праз Упіцкі павет, у Пагірах пад урачысты звон усіх званоў выйшаў мясцовы пробашч, апрануты ў касцёльнае ўбранне і акружаны некалькімі ксяндзамі з запаленымі свечкамі і з манстрацыяй у руце, пад балдахінам, расцягнутым для нашага спаткання. Затым, калі набліжаліся мы да Шатаў, па дарозе спаткалі нас пані Гінтаўтаўны і іншыя, прозвішчаў якіх ужо не магу ўзгадаць; яны [к. 72] кідалі сваімі прыгожымі ручкамі пад ногі нам кветкі і гірлянды, з выразам, поўным радасці і шчасця, таму што бачылі нызваляючуюся з-пад цяжкага ярма айчыну. О, хто ж бы на ўсе гэтыя чуллівыя знакі святой любові да бацькаўшчыны, паўстаўшай краіны, не расчуліўся да гарачых слёз!.. Ах! Усё гэта прайшло, як нязбытны прывід!..

Калі мы ў Шатах прыпыніліся для адпачынку, і разам з музыкам дзісенскага паўстання спявалі для сабраўшыхся ў мястэчку на рынку жанчын песні "Яшчэ Польшча не згінула". "Далей, браты, за булат". "Няхай жыве польская моладзь" і іншыя, якія даходзілі да нас з Польшчы, прыбыў ад стралкоў за фуражом падафіцэр 4-га палка. Вось гэта была радасць: убачыць упершыню польскага салдата з рэгулярнага войска; са слязамі яго ўсе распытвалі аб падрабязнейшых дэталях паходу і перамогах польскіх войск, кожны чым мог частаваў яго. А калі праязджаў ён каля лагеру, сялянства схапілася само за зброю і барабаны, выкрыкваючы па тысячы разоў радаснае ўра!

Дэзідэрый Хлапоўскі - польскі генерал, на вайсковай службе з 1802 года. У час паўстання быў накіраваны для дапамогі на беларуска-літоўскія землі, 23 траўня 1831 уступіў у Белавежскую пушчу. Удзельнічаў у сутыкненнях пад Гайнаўкай, Лідай, Аранамі, Вільна.

[10 чэрвеня]. Назаўтра рушылі мы ўсімі сіламі для з'яднання з Гелгудам, які размясціўся лагерам у Жэймах. Радзішэўскі, наколькі магу гэта прыгадаць, пайшоў іншым шляхам і аб'яднаўся з Хлапоўскім.

На гэтым заканчваецца нарыс літоўскіх паўстанняў, сведкай якіх я быў. Далей наступае аб'яднанне з рэгулярнымі польскімі вайскамі і сумесныя нацыянальныя дзеянні, аднак перш чым да гэтага прыступіць, намалюю яшчэ кароценькі вобраз агульнага духу і дзеянняў літоўскіх паўстанняў.

Літоўскія паўстанні нават у вачах нейтральнага і непрыхільнага назіральніка застануцца для гэтай правінцыі ганаровай старонкай гісторыі. Выступленне супраць такога каварнага ворага, без неабходных сіл, узбраення, без усялякіх ваенных сродкаў без усякай дапамогі і сувязі з Польшчай, якая ў лютым і сакавіку перамагала, з'яўляецца рэдкім у ваенных падзеях прыкладам сапраўднай багатырскай самаадданасці, ахвяравання і мужнай волі народу.

3 першымі звесткамі аб паспяховым адпоры польскай зброяй акупацыйным войскам Расіі, ці хутчэй за ўсё пасля простага ўзнікнення домыслаў аб перамогах палякаў, паўстаўшых як добразычлівасць для краіны, разлілася паўстанне ад Нёмана да Дзвіны, асобна і самастойна ўспыхваючы ў кожным павеце. Перш за ўсё падняліся тры жмудскія паветы, затым Упіцкі, Вількамірскі, Ашмянскі, Троцкі, Завілейскі, Віленскі, а ў Мінскай губерні - Вілейскі, Дзісенскі, пашыраючыся аж да Лепельскага. Такім спосабам змагло падняцца ў Літве да 30 000 узброеных людзей для арганізацыі дыверсіі супраць расійскіх войскаў, але найбольшай карысцю было тое, што ўдалася захапіць усе вайсковыя сховішчы, размешчаныя ў Літве, і разарваць усе камунікацыі. I калі б не дапамога збожжам, якое бесперапынна пасылалася з Прусіі для ўсёй арміі Дзібіча, безумоўна пачаўся бы голад.

Ва ўсім гэтым нацыянальным паўстанні, сялянства, спадлелае ад сталькіх часоў галечы, няволі і цемнаты, выявіла, якой можа быць магутнай сіла пакрыўджаная народнасць, каб толькі хто ўмеў ёй удала валодаць. Грамадзянства, а асабліва моладзь, па болынай частцы сядала на коней. Уся моладзь Віленскага універсітэта і тыя, хто вышэйшым духам былі ажыўлены ў сталіцы Літвы, усе паспяшылі да паўстаўшых братніх шарэнгаў Святарства, якое цярпела ўціск і пераследаванне, і ўвесь час пагрозы з боку расійскага ўрада найбольш старанна і найпахвальней дапамагала ў паўстанцкай справе. О, якім узнёслым з'явіўся тады заклік прадстаўнікоў духоўнага сану, яно цалкам загладзіла ўсе кідаемыя ў яго бок абвінавачванні, якія ў многіх выпадках былі і правільнымі. Адныя толькі магнаты, да і то старэйшага ўзросту, не жадалі ніякім чынам прычьтніцца да паўстання. Ні Тышкевічы, ні Чапскія, ні Храптовіч, ні Карп (акрамя яго сына Францішка, які, маючы непамерна слабае здароўе і зусім яшчэ дзіцячы ўзрост, чынна дзейнічаў у паўстанні, а затым, у перыяд адступлення Дэмбінскага, служыў у яго штабе), а таксама і шмат іншых у Літве, хто не пакінуў сваіх прозвішчаў у спісах паўстанцаў ці ім спрыяўшых. Аднак за такія паводзіны не стаў бы я вінаваціць іх у здрадзе ці садзейнічанні Расіі, а абвінавачваў бы ў эгаізме і баязлівасці рызыкнуць, паставіць на карту няпэўнай рэвалюцыі свае вялікія маёнткі.

Сялянтва, сабранае масамі, у значнай частцы ўзброенае толькі косамі і пікамі, без аддзення, без абутку, абарванае, з дрэнным харчаваннем, ахвотна станавілася пад паўстанцкія харугвы, узнятыя за вольнасць і веру, і калі б падтрымліваўся лепшы і дакладнейшы парадак, калі б гэты натоўп лепей кармілі і апраналі, не было бы ніякага дэзерцірства, якое час ад часу адбывалася ў розных месцах.

Пры вельмі слабым узбраенні народа, паўстанцы былі выстаўлены супраць перавашаючых сіл абучанага непрыяцельскага войска і магутнай артылерыі, меўшай палявыя і пазіцыйныя гарматы вялікага калібру, забяспечаныя неабходнай колькасцю карцечы, куль і гранат. Супраць якіх не маглі мы выставіць нічога акрамя малых гарматак, па большай частцы без лафетаў, і зброі, павыточванай з дрэва і абабітай жалезнымі абручамі, якія з-за сталага недахопу боепрыпасаў, вымушаны мы былі набіваць замест карцечы алавянымі кулямі ці пасечаным на дробныя кавалкі жалезам. Акрамя таго, каб маглі мы бесперапынна страляць у непрыяцеля, вымушаны былі мы вазіць за сабой з месца на месца, з леса ў лес фабрыку для вырабу пораху, снарадаў і куль для карабінаў.

Аднак жа з такімі слабымі сродкамі Вільна, асаджаная шматлікім войскам і артылерыяй, па-сапраўднаму была закрытай і знаходзілася ў стане аблогі. Разбураныя ўсюды паштовыя станцыі і пераправы на рэках садзейнічалі таму, што непрыяцель знаходзіўся ў стане поўнай невядомасці. Т не аднойчы адбывалася, што паўстанцы дабіраліся аж да самых муроў горада, здымалі маскоўскія пікеты і выклікалі ў здзіўленага непрыяцеля непамерны страх.

Не было нічога, што магло бы так расчуліць, як выгляд сутычак ці паходаў літоўскага паўстання. Закліканая сесць на коней шляхта, вымушаная нечакана бесперапынна біцца з непрыяцелем, не мела часу на тое, каб неабходным чынам прыбрацца і ўзброіцца. Адныя былі апрануты ў сурдуты, другія ў фракі. капоты, курткі, у ботах і без ботаў, са шпорамі і ў лапцях, узброеныя шаблямі, рапірамі. карабелямі, круціцамі, кінжаламі, нажамі, дзідамі і пікамі, дрэнна насаджанымі, кожны меў за поясам ці ў кабуры не меней, чым па дзве пары пісталетаў, гарцавалі на рослых прыгожых скакунах і тут жа - на схудалых клячах ці сялянскіх дробных коніках. Трэба яшчэ было бачыць галоту, якая ішла пехатой з карабінамі, дубальтоўкамі, мушкетамі, паляўнічымі ручніцамі, косамі і пікамі. Трэба было бачыць жалезныя гарматкі, якія цягнуў адзін ці два коні. Бачыць жанчын, адныя з якіх ахвотна суправаджалі мужоў, братоў, бацькоў ва ўсіх лагерных цяжкасцях, адбывалі працяглыя дарогі ці вандраванне па лясах і балотах, а другія кіравалі ўзброенымі атрадамі, каб па-сапраўднаму ацаніць узнёслы пад'ём народа і поўнае ахвяраванне жыцця і маёнткаў для вызвалення замардаванай айчыны!

Увесь гэты энтузіязм і ўсе такія прыгожыя ахвяры, як прадвеснікі шчаслівага выніку паўстанцкай справы, так злавалі, непакоілі і палохалі непрыяцеля. 3 дзікай помстай ён безупынна здзекваўся над няшчаснымі, якія па воле лёсу трапілі яму ў рукі. Не маю зараз пад рукамі сабраных фактаў, каб мог намаляваць крывавы вобраз іх лютасці, забойстваў, грабяжу і пажарышчаў Маю надзею акрэсліць гэта пазней у асобным месцы і адпаведнымі рысамі. Але разня ў Ашмянах, няспынныя ў перыяд паўстання расстрэлы простых жыхароў, разбоі і гвалты па дамах, грабяжы і жорсткае знішчэнне краіны, ці была гэта помста за здзейснены Матусевічам учынак над некалькімі чаркесамі, на чым так настойваў дзікі наш непрыяцель, як на якім-небудзь небывалым злачынстве? Ах, азірніцеся, тыраны, на патокі крыві невінаватых і спакойных жыхароў вамі пралітай, здзейсненыя вамі шматлікія гвалты і пажары, а тады папракніце нас, калі вашы медныя лбы дазволяць, у бесчалавечнасці ў абыходжанні з непрыяцелем, атрымаўшым перамогу!

Аб'яднанне літоўскіх паўстанцаў з польскімі войскамі


[10 чэрвеня]. Пасля таго, як выйшлі мы з Шатаў, сталі лагерам каля маленькай вёсачкі, на адлегласці некалькіх міль ад мястэчка Жэймы, Ковенскага павета, дзе размясціўся корпус Гелгуда, які яшчэ не аб'яднаўся з аддзелам Хлапоўскага.

На гэтым заканчваюцца дзеянні літоўскіх паўстанцаў, якія з гэтага часу злучаюцца з рэгулярнымі польскімі вайскамі. Ад імені вярхоўнага камандуючага асобнага корпуса ў Літве генерала Гелгуда ва ўсе бакі былі разасланы друкаваныя адозвы, "каб усе літоўскія паўстанцы як найхутчэй далучаліся да польскіх войскаў, якія новай перамогай пад Райгорадам адкрылі сабе шлях праз расійскія сілы, каб падаць сяброўскую руку ліцвінам". Як жа неадкладна з усіх бакоў і куткоў Літвы збягаліся паўстанцы, каб аб'яднацца і стаць у строй сваіх выратавальнікаў.

Не з'яўляючыся з гэтага часу адной са спружын альбо кіраўніком паўстання, уліваючыся паасобку ў веліч нацыянальнай вайны, я заставаўся ўжо толькі выконваючай часткай, не ўплываючы на дзеянні. У сувязі з гэтым і апісанне далейшых дзеянняў не можа чэрпацца з агульнага становішча выпадкаў, не можа раскрыць гатан літоўскай кампаніі і агульнага яе руху, але, што тычыцца маёй асобы, яна была толькі сведкай дзейнасці агульнага кола ваеннай машіны, перанесенай на літоўскую зямлю. Я адлюструю тое, што мяне наймацней з маёй пазіцыі здзівіла, што на мяне зрабіла якое-небудзь уражанне, што заўважаў, што слепа, а што па жаданні рупліва выконваў. Словам, пакіну нарыс ці хутчэй за ўсё ўспаміны, якія датычыць мяне аднаго. Хто цікавіцца агульнымі падзеямі далейшай кампаніі, хай звернецца да ўспамінаў генерала Дэмбінскага, якія, напэўна, хутка будуць надрукаваны ў Францыі. Пісалі ўспаміны аб літоўскай кампаніі і іншыя высокія афіцэрскія чыны, меўшыя дачыненне да ваеннай рады і на падставе, аддаваных ім загадаў, склаўшых больш дакладнае ўяўленне. Паміж іншымі магу прыгадаць падпалкоўніка артылерыі Бартманьскага72, які ўжо пасля заканчэння вайны пісаў у Галіцыі, і наколькі я мог зразумець з яго размоў, быў свядомым у гэтым. Але дастаткова ўжо гэтага, звернемся да свайго.

Такім чынам, калі мы размясціліся ў гэтай вёсачцы, якая знаходзілася недалёка ад Жэймаў, Брахоцкі і Барткевіч, сеўшы на коней, адправіліся на сустрэчу з Гелгудам. Убачыўшы сярод нас некалькі ашмянскіх паўстанцаў, Пшэздзецкі, трымаючыся галоўнага штабу (пасля пераходу праз Вількамірскі і Упіцкі паветы і аб'яднання з войскам), пазнаёміўся з цывільнай ашмянскай конніцай, складзенай па болынай частцы з прыбыўшых з Вільні акадэмікаў, над якімі Зянковіч аднавіў сваё кіраўніцтва, апрануўшы іх у адзенне з намалёванымі рэбрамі, чэрапам і касцямі, а таксама ў чырвоныя плашчы, сам увесь час пазбягаючы бою. Выйшаў да нас Дэмбінскі і пасля ветлівага вайсковага прывітання ў кароткай размове запытаўся аб тым, чым бы мы пажадалі заняцца. У выпадку, калі мы цалкам аддаліся волі кіраўнікоў, ахвяруючы сабой дзеля краіны, параіў запісацца нам у полк познаньскай конніцы, які складаўся з цывільных асабаў. Адвялі нас да палкоўніка Бржэжаньскага, а затым да капітана Ланчкоўскага, дзе мы зараз жа запісаліся простымі салдатамі. Адзіны толькі Зянковіч, прадбачачы цяжкую службу, прыкінуўся хворым і застаўся круціцца пры Пшыздзецкім і па-юнацку невыносна выхваляцца пры штабе.

Уладзіслаў Плятэр

Што за моладзь гэта познаньская! 3 добрымі характарамі, напоўненыя экзальціраваным патрыятызмам, на заклік падняўшайся бацькаўшчыны пакіпулі вялікія маёнткі і любімыя сем'і, і пранікшыся геройскай самаадданасцю, пакінулі чыны дасведчаным, а самі, вырваўшыся з лона пяшчоты і хатніх выгод, выконвалі абавязкі простых салдатаў. Назіраючы за такой моладзью, якая гатавала сабе ў кацялках на пастоях сжу, карміла і паіла коней, назіраючы, як пацямнелі пад гарачым сонцам іх далікатныя твары, назіраючы шаснаццацігадовых, васемнаццацігадовых заваёўнікаў вялізнага войска, якія спалі, апранутыя ў ваеннае кавалерыйскае і адначасова элегантнае аддзенне пад адкрытым небам у спякоту і непагоду, не паверыў бы сам сабе, альбо гэта нейкі надман, пачаўшай марыць фантазіі, ці рэчаіснасць перад табой. Служыць у такім палку, які нядаўна, некалькімі днямі раней, у Райгорадзе дабіўся перамогі над расійскай пяхотай, складзенай са старых салдатаў, хто бы не палічыў гэта для сябе за гонар. Да гэтага часу захаваліся ў маёй памяці прозвішчы Качароўскага Тэртул'яна, Шчанецкіх, Станіслава, Канстанціна і Тэадора, Крымкоўскага, Ланчкоўскага, Бржастоўскага, Пяглоўскага, Варанецкіх і шмат іншых.

Пасля таго, як запісаліся мы ў палкавы спіс і адбылі пяхотную муштру, пабег аглядаць лагер. Для літоўскага паўстанца якое гэта было цудоўнае відовішча! На вялікай раўніне, як толькі мажліва было акінуць вокам, жаўцелі саламяныя [шалашы ?], старанна ў шарэнгі пабудаваныя, і дыміліся кастры ад 12 да 13 000 налічваўшага войска, і якога войска, сама перамога на іх лбе свяцілася! Радаваў таксама яшчэ стан артылерыі, якая складалася з дваццаці васьмі палявых, пазіцыйных гармат і гранатнікаў. Уздымалася грудзь, напоўненая высокароднымі думамі, калі бачыў пякельныя пашчы, якія хутка павінны былі ванітаваць смерць на ворагаў нашага роду! Але бедныя стомленыя і знішчаныя коні, пакінулі непрыемнае ўражанне аб кавалерыі, яны болей нагадвалі сабранае апалчэнне, чым сапраўднае рэгупярнае войска. Кампенсаваў гэта смутнае відовішча бляск шматлікага штаба і новы, і здзіўляючы для лясных воінаў бляск такой колькасці генералаў і штаб-афіцэраў, якія збіраліся хутка помсціць за ганенне Літвы!

Увёсь гэты дзень правёў найпрыемна, як бы ў зачараваным свеце. Краявіды адзін за другім паўставалі ў захапленні перад раскалыханай фантазіяй. Вяртаючыся з лагеру, зайшоў у нейкую хату, дзе ў вялікім пакоі ляжалі, сядзелі ці стаялі да двухсот віленскіх акадзэмікаў па большай частцы ў сваіх мундзірах, кожны з шабляй і пісталетамі. Тут і паўсюль польскія вайскоўцы былі перамешаны з найпяшчотнейшым братэрствам. Адзін з вольных польскіх стральцоў у шэрай з зялёнымі на грудзях ладункамі венгерцы, у чырвонай з паўлінім пяром кракавянцы, пакручваючы весела вусы, заліхвацкі спяваў:

Кастусь каханы, 3 Варшавы выгнаны... а ўсе за ім паўтаралі. Ах, якім расчуллівым быў гэты хор! 3 неба вашы спевы шанаваў херувім, калі б яшчэ раз у жыцці штось адпаведнае мог бы пабачыць і пачуць. Яшчэ да сённяшняга дня гучыць у ілюзорным вуху нота, якую ўпершыню тады пачуў, бачыцца яшчэ ў твар постаць стральца, і мая грудзь яшчэ ўздымаецца ад успамінаў тагачаснай асалоды! Хутка выйшлі мы ўсе на суседняе гумно і некалькі сотняў акадэмікаў са школы падхарунжых практыкаваліся з карабінамі ў руках для ваенных манёўраў. Гонар нашай моладзі, гонар!

Емілія Плятэр - 29 сакавіка 1831 года ўзняла паўстанне ў мястэчку Дусяты, разам з Ц. Плятэрам на чале партызанскага атрада рабіла спробу захапіць Дынабург, пасля разгрому атрада далучылася да фарміравання К. Залускага, затым дзейнічала ў корпусе Д. Хлапоўскага. Пасля адыходу апошняга ў Прусію засталася ў Сейненскім павеце, аднак актыўных дзеянняў з-за слабасці здароўя і хваробаў не прадпрымала.

Адтуль,ахоплены цікавасцю, пабег аглядаць літоўскіх Брадамант і Бабелін. Мае разгарачаныя мыслі малявалі чароўны вобраз ахвяры і адвагі з боку асобаў прыгожага полу. Быў блізкім да экстазу. Аднак, пасля таго як убачыў пані Плятэр і яе сяброўку, прозвішча якой запамятаў, уся чароўнасць растаяла, як сон ці міраж. Як жа, аглядаючы маладых паненак, апранутых у сурдуцікі, якія даходзілі ледзь да паловы бядра, у шапкі, у панталоны, у боцікі са шпорамі, з саблямі, з астрыжанымі па-мужчынску валасамі, размаўляць аб жаночай прыгажосці, аб выкраўшых і здрадзіўшых мужчынскаму ўбранню, завіхаючыхся і з малакасосамі праходжваючыхся пад ручку амазонкамі, акружанымі прыслужлівымі франтамі, не ведаю, што аб іх судзіць. Ці паважаць іх самаадданасць, якая была бы больш карыснай і прыстойнай у справе назірання за параненымі і хворымі, ці смяяцца з гэтых непрыгожых жанчын і святасці, раструбленых у французскіх газетах начлегаў?

[11 чэрвеня]. Назаўтра Дэмбінскі са сваім корпусам, да якога належалі і мы, і які складаўся з двух палкоў пяхоты, палку познаньскай і плоцкай конніц, двух эскадронаў уланаў, 3-га палка, часткі вількамірскіх паўстанцаў, маючы 4 гарматы і ўвогуле налічваў ад чатырох да 5 тыс. людзей, рушыў на тракт, прадвігаючыся праз Янаў. Шырвінты пад Вільню. Барткевіч, а таксама Брахоцкі і Радзішэўскі, якія ўвайшлі ў склад галоўнага корпуса Гелгуда ці Хлапоўскаага, адправіліся другім бокам на Панарскія горы. Усюды па дарозе траплялі мы на знішчаныя і пакінутыя карчмы, парушаныя масты, сляды партызанскай вайны расцягнуліся аж да самых муроў Вільна. Пад час нашага паходу аж да самага гораду сустракаліся нам усюды жанчыны, якія частавалі нас, дзе бы мы не прыпыняліся, і слухалі са слязамі на вачах нашы патрыятычныя песні, якія мы спявалі ім, уваходзячы ў кожнае мястэчка. Усюды радасна гучала забытая больш чым за 20 гадоў песня "Яшчэ Польшча не згінула".

[15 чэрвеня]. Пасля паходу, які працягваўся некалькі дзён, прыпыніліся мы ў вечары 15 чэрвеня на адлегласці паўтары мілі ад Вільна. [16 чэрв[еня]. Назаўтра, калі было вызначана агульнае з усіх бакоў наступленне, рушылі мы раніцай, а чацвёртай гадзіне, на разведку. Супраць нашых нязначных сіл збіралася выступіць да 10 000 маскалёў з 12 гарматамі. Праз чатыры ці пяць гадзін бітвы, калі маскалі пачалі акружаць нас перавышаючымі сіламі, мы адступілі, страціўшы некалькі параненых і забітых, і, мажліва, некалькі было захоплена ў палон. Толькі Эйсмант з атрадам у 30 ці 40 стральцоў літоўскага паўстання, які быў захоплены эскадронам непрыяцельскай конніцы, быў сам паранены, а людзі яго забіты, паранены, палонены ці разбегліся па вёсках. Некаторыя з іх паасобку вярталіся да войска.

Адступленне з-пад муроў Вільны, галоўным чынам з-за таго, што не пачулі мы ніякіх выстралаў з другога боку горада, нямала ўсіх засмуціла. Накіраваліся мы ў Мейшаголу без усялякіх навінаў і загадаў ад Гелгуда, да якога з нагаага палка Дэмбінскім быў накіраваны Каржанеўскі, ліцвін, які на працягу трох дзён не атрымліваў адказу. Гелгуд наўмысна затрымаў яго, знаходзячыся тады на адлегласці некалькіх міль з другога боку Вільна, каб устрывожыць, надакучыць, а, мажліва, і пакрыўдзіць Дэмбінскага, з якім заўсёды быў у дрэнных адносінах.

У такім стане, не атрымліваючы ніякіх загадаў з боку вышэйшых уладаў увесь час змянялі мы наша размяшчэнне, то набліжаліся, то адступалі ад гасцінца, то набліжаючыся да Немянчына - новага Вільна, у адпаведнасці з атрыманым тры дні назад загадам Гелгуда. [19 чэрвеня]. Аднак, калі яго атака на Вільна 19 чэрвеня не атрымалася, выслаў да Дэмбінскага ганца, загадаўшы, каб мы адступалі да Вількаміра і там арганізоўвалі далучыўшыхся да нас, і тых, хто прыбудзе добраахвотна ці ў якасці кантаністаў адпаведна раскладу, вызначанаму паўстанцамі.

У Вількаміры знаходзіліся мы каля дзесяці дзён, выкарыстоўваючы час для муштры і забеспячэння абмундзіравання для навабранцаў. Былі закліканы жыхары Вількамірскага павету і праведзена агульная нарада. Але ўсё адбывалася досыць абыякава і не актыўна, не бачылі мы з гэтага часу натоўпаў паўстанцаў, якія бы цягнуліся пад нашы харугвы, а загаданыя нормы дастаўкі кантаністаў і адаткаў паступалі марудліва. Настолькі няўдалая асада Вільна і распачатае адступленне пачалі паралізоўваць Літву. Надзвычай мала з'ехалася грамадзян і акрамя некаторых дзе-нідзе адбываўшыхся забаў, усюды было нудна і амярцвела.

Генрык Дэмбінскі - арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, генерал брыгады. У пачатку чэрвеня яго атрад уступіў на тэрыторыю Віленскай губерніі. Пасля няўдалага штурму Вільны на чале асобнага фарміравання здзейсніў адыход праз Гродзенскую губернію ў Варшаву. З 7 жніўня 1831 губернатар Варшавы. 5 кастрычніка з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.

Карыстаючыся часовым прыпынкам у знаёмых мясцінах, узялі мы з Бржастоўскім на некалькі дзён адпачынак і накіраваліся ў Рогава да Страшэвіч. Якім падаваўся прыемным пасля працяглых ваенных цяжкасцяў і нягод часовы адпачынак у доме сваякоў. Як жа я фанабэрыўся, апрануты ў мундзір простага улана-салдата! Я, які ніколі не быў прыхільнікам вайсковасці!

На дзесяты дзень нашага побыту ў Вількаміры нечакана пачалася трывога: казацтва і некалькі эскадронаў маскоўскай конніцы нечакана прыблізіліся пад самае мястэчка. Мы паўскоквалі як хутчэй на коней, зрабілі некалькі стрэлаў з нашай пазіцыйнай зброі і рассеялі з немалай стратай нахабна падсунуўшуюся Маскву. Аднак атрымалі мы надзейныя паведамленні, што непрыяцель са значнай сілай спешна падыходзіць да нас. Пасля кароткага адпачынку выйшлі мы да Панявежа. Пераначавалі спакойна, а назаўтра, калі а пятай гадзіне ранку пачулі выстралы варты, усе сталі ў ружжо і выйшлі за горад, дзе пачалася барацьба з перавышаючай сілай непрыяцеля, а дакладней, артылерыяй. Пасля некалькіх гадзін бітвы пакінулі мы Панявеж, не перастаючы аж да самага вечара ўступаць у сутычкі з непрыяцелем. У гэты дзень страцілі мы каля трохсот чалавек параненымі і забітымі, непрыяцель страціў болей чым у два разы, як нам аб гэтым падчас паўторнага знаходжання ў Панявежы паведамілі мяшчане. Назаўтра цэлы дзень прастаялі мы ў аколіцы, расцягнуўшыся на паўтары мілі ад Панявежа. Нашы патрулі перастрэльваліся з непрыяцелем, але ён не адважыўся ў гэты дзень атакаваць нас. [Ліпень]. К вечару жа, атрымаўшы загад ад Гелгуда, выйшлі мы спешным маршам пад Шаўлі.

Маскоўскі палкоўнік Крюг з войскам, якое налічвала ад 5 да 6 тыс. чалавек, і з 6 гарматамі акапаўся ў мястэчку. Корпус Дэмбінскага, які вечарам прыблізіўся да самых Шаўлей, заняўся рэкагнасцыроўкай, да позняй ночы стралялі толькі паляўнічыя85. А пасля таго, як з другога боку падышоў Гелгуд, да Крюга быў высланы парламентарый, каб ён здаваўся. Аднак ён адказаў, што будзе да астатняга змагацца нават супраць перавышаючай нашай сілы. Як толькі развіднелася, пачалася кананада. Бітва працягвалася да адной гадзіны па паўдні, у выніку якой Дэмбінскі страціў каля [з. 97] 400 людзей забітымі і параненымі. Гелгуд - яшчэ болей, і ў колькасці каля 20 тысяч чалавек, з 28 гарматамі пакінулі мы лёгка здабыты важны пункт у Жмудзі, дзе засталіся вялікія запасы амуніцыі, якой нам пачынала ўжо не хапаць. Пасля адступлення ад Шаўляў павінны былі накіравацца мы ў Целыпаўскі павет ці ў хутка вызначанае ваеннай радай месца.

Усё наша войска павінна было сабрацца ў Куршанах. якія знаходзіліся на адлегласці 4 міль ад Шаўлей. У найвялікшай хаатычнасці сцягнуліся мы ў вечары [да вызначанага месца], другі такі прыклад хіба толькі Беразіна бачыла.

На начной радзе праект Гелгуда, устрывожанага тым, якімі вялікімі сіламі непрыяцель акружаў нас з усіх бакоў, аб складанні зброі ў Прусіі і правядзенні пасля адпраўкі ў Полыпчу кавалерыі (на божае наканаванне) і закапання гармат партызанскай вайны, быў з абурэннем адхілены. I калі Гелгуд часткова добраахвотна, а часткова з-за недаверу і дакору вымушаны быў адмовіцца ад вышэйшай улады, войска падзялілася на тры корпусы: Хлапоўскага, за якім з гэтага часу валачыўся Гелгуд, Роланда і Дэмбінскага. Лёс першых, як усім вядома, быў хутка вырашаны. Дэмбінскі жа накіраваўся ў паўднёвую частку Літвы.

[11 ліпеня]. Па дарозе захоплівалі мы невялікія непрыяцельскія часці і карысталіся іх амуніцыяй і грашамі, тым, у чым мы пачыналі ўжо адчуваць неабходнасць. Так, у Мешкуцях. малым мястэчку, захапілі мы роту маскоўскай пяхоты, якую спраўнік Вульф, курляндскага паходжання, на момант, калі капітан ужо збіраўся здацца, заклікаў да дзёрзкай абароны. Яшчэ незадоўга перад гэтым ён задумваў узняць у Літве контррэвалюцыю і праводзіць на чале бурлакоў і іншых добраахвотнікаў малую вайну супраць літоўскіх паўстанцаў. Захопліваючы непрыяцеля ў драўляным касцёле, абнесеным мураваным парканам, страцілі мы сем чалавек з пяхоты і афіцэра Камінскага. 3 нашага палку быў адзіны паранены, які без усялякай неабходнасці быў накіраваны ў атаку і трапіў пад агонь, што вёўся з карабінаў з касцёльнага паддашку. Непрыяцель страціў каля дваццаці чалавек забітымі і трыма выстраламі быў паранены капітан, астатнія здаліся ў палон. Нам дастаўся значны запас патронаў для карабінаў і паўтары сотні зброі, а таксама трохі грошаў.

Юзаф Заліўскі - удзельнік паўстання 1831 года, палкоўнік, кіраўнік каманды бяспекі.

[13 ліпеня]. Далей, прасоўваючыся ў накірунку Панявежа. захапілі мы ў самым мястэчку эскадрон гусараў. Уперад выступіла плоцкая конніца, а закончылі ўсё познаньскія эскадроны. Мы страцілі два чалавекі параненымі, у непрыяцеля было некалькі параненых і забітых, а таксама захапілі мы болей за 60 чалавек і коней, у сувязі з чым наша конніца, якая мела амаль знішчаных коней, трошкі палепшыла свой стан. Астатнія з гусарскага эскадрона разбегліся.

Пераначаваўшы ў Панявежы, назаўтра рана выйшлі мы далейшай дарогай на Каварск і Пеняны. Фелікс Сясіцкі, іх дзедзіч, ветліва прыняў нас і запрасіў усіх афіцэраў на снеданне і раскошны абед. Падыйшоўшае хутка да нашага ар'ергарда казацтва так напалохала беднага гаспадара, што ён, не чакаючы пакуль мы пакінем яго, як хутчэй уцёк у лес, не дбаючы нават пра сабраўшуюся на наша спатканне шматлікую колькасць жанчын.

Калі мы ў далейшым нашым паходзе пры сталым пераследаванні казакаў спакойна і не ведаючы ні аб чым [16 ліпеня] дзесьці каля Аванты адпачывалі, чакаючы заканчэння нязноснай спёкі, прадстаўлены значнай сілай непрыяцель пажадаў нас акружыць і нечакана хутка падсунуў свае фарпосты. Мы ледзь паспелі ўскочыць на коней, калі незаўважна выкацілася з зараснікоў лёгкая гармата і прывітала нас карцеччу, аднак, дзякуючы расійскім артылерыстам, без усялякай для нас перашкоды. Неўзабаве разгорнутыя перавышаючыя па колькасці непрыяцельскія калоны вымусілі нас ухіліцца ад рашаючай бітвы, галоўным чынам і-за таго, што ў нас налічвалася ўсяго ледзь 4 тыс. снарадаў для гармат. 8. 101] У другой гадзіне па паўдні безупынна пераследуемыя непрыяцелем адступілі мы гады, захоўваючы парадак, з Аванты да Малят. У прыцемках мы ўжо пакінулі Маляты. I нягледзячы на шматлікія гарматныя стрэлы, гранаты і кулі, накіраваныя ўздоўж нашых адступаючых шарэнгаў, дайшлі мы да бору без стратаў. А непрыяцель не пасмеў нас атакаваць позняй ноччу. Увогуле нашы страты ў гэты дзень былі надзвычый малымі і амаль нязначнымі.

Выкарыстоўваючы начны час, спешным маршам накіраваліся мы на Інтуркі. дзе знаходзіліся напярэдадні. Пасля таго, як усе нашы сілы перайшлі праз возера, мы спалілі мост і сталі зараз адчуваць сябе спакайна, падмануўшы нашым адыходам непрыяцеля. Распалажэнне мясцовасці [?] спрыяла нашаму адступленню. Возера, якое ўздоўж расцягнулася амаль на мілю, было ў цэлым не шырокім. 3 абодвух бакоў возера знаходзіліся, далёка распрасцёртыя недаступныя балоты, у той час, як супрацьлеглые берагі - перад мастом і за ім - былі зусім сухімі. Пасля таго як быў разбураны мост, каб непрыяцель, калі б пажадаў гнацца за намі, быў вымушаны цягнуцца па-за возерам ад 5 да 6 міль; дзякуючы такому адступленню выйгралі мы ноч і цэлы дзень паходу.

[17 ліпеня]. Пасля такога пахвальнага адступлення і захавання корпуса назаўтра нечакана напалі мы ў Падбродзі на непрыяцеля і захапілі цэлы эскадрон уланаў і роту пяхоты. Наш полк уварваўся галопам у мястэчка праз хісткі мост. Першы эскадрон закрыў дарогу непрыяцелю на выпадак, калі той пажадаў бы адступіць на Немянчын, а другі, пасля некалькіх стрэлаў і страце двух чалавек, захапіў усіх у палон. Тут зноў знайшлі мы коней, зброю, амуніцыю і, асабліва, грошы. Сярод двух забітых з нашага палка быў Страшэвіч, з Упіцкага павета.

Пасля атрымання коней і прыпасаў, што ўзмацніла нашы аслабеўшыя сілы, рушылі мы спешна ў гэтай жа самай хвіліне ў далейшую дарогу, мінуючы як хутчэй Вільна, дзе мы маглі, як заўсёды, сутыкнуцца са значнай сілай непрыяцеля. Тым часам некалькі маскоўскіх салдатаў здолела пад час сутычкі схавацца ў лесе і прабрацца да Немянчына, дзе знаходзіліся 4 непрыяцельскія гарматы. Адразу пасля атрымання навіны аб тым, што ў Падбродзі намі захоплены гарнізон, артылерыя спешна ўцякла ў Вільна і падняла трывогу, бо непрыяцель не мог так хутка сарыентавацца, адкуль і якія польскія сілы маглі знаходзіцца так блізка ад Вільна.

Накіраваўшыся тады да Смаргоні, недалёка ад якой збіраліся мы пераправіцца праз Вілію, прыпыніліся на некалькі дзён для адпачынку ў Сідарышках.

Эмісарства

[18 ліпеня]. Драмаў я стомлены пад вясковым плотам, абапёршыся галавой на уланскі шышак. Глухі гук ад колаў артылерыі, што кацілася па мягкаму грунту каля мяне, абудзіў мяне ад трывожнага сну. На палову адкрытым вокам назіраў я за перасоўваннем гармат і глядзеў на суровыя постаці нашых артылерыстаў. I зноў задрамаў, і зноў быў абуджаны і пазіраў на праходзіўшую рэзва пяхоту - гэта быў цвет жвавых хлопцаў Польшчы, не замардаваных цяжкасцямі і супярэчнасцямі. I зноў я драмаў, і зноў абуджаны - марыў. Калі вызвалі мяне да Дэмбінскага, я сарваўся і пабег. Знайшоў я паважанага камандуючага сідзячым на парозе гумна над картай, тут жа каля яго, расцягнуўшыся на зямлі, спалі стомленыя ад'ютанты. Ён, апусціўшы галаву, глядзеў на карту, а каля яго, апусціўшыся на адно калена на гэтае ж месца глядзеў падафіцэр з артылерыі (затым так знаёмы мне па эмісарскім блуканням - Панятоўскі), якога той высылаў у разведку на адлегласць у некалькі міль для захопу языка, каб даведацца аб перасоўваннях непрыяцеля. Пачуўшы, што хтосьці падыходзіць, падняў галаву і з прыемным шчырым усмехам заклікаў мяне да выканання даручэнняў, аб чым мне намякаў ужо ў Панявежы і выслаў адтуль [14 ліпеня] з гэтай мэтай Канстанціна Граткоўскага, які таксама служыў у познаньскім палку. Тх мэтай было прабрацца паасобку да Скшынецкага, які адпаведна нашаму ўяўленню павінен быў знаходзіцца паміж Беластокам і Гродна, перадаць яму пісьмовы рапарт і вусна падрабязна распавесці аб усёй жахлівасці нашага становішча, і запытацца аб далейшых загадах, папрасіўшы дапамогі калі не людзьмі, так хаця б боепрыпасамі для зброі. У выпадку, калі не застану яго ў тым месцы, на якое мы разлічвалі, павінен буду прабірацца далей аж да самай Варгаавы.

Пасля ваеннага абеда пры штабе, узяўшы на дарогу 100 рублёў асігнацыямі і развітаўшыся са слязамі, як ніколі так чулліва не развітваўся з бацькам, заставіўшы на руках у сяброў каня, зброю і абмундзіраванне, пераправіўся, апрануўшыся ў дранае адцзенне, праз Вілію і накіраваўся проста ў Міхалішкі да знаёмага мне яшчэ са спакойных часоў па Вільна Вінцэнта Жэброўскага. Я застаў яго на лугавіне з касцамі. Ён быў вельмі здзіўлены, калі пазнаў мяне, а пасля таго, як даведаўся аб усіх падрабязнасцях, забяспечыў прыемны начлег, а потым адаслаў мяне на сваіх конях да свайго знаёмага Івашкевіча, які жыў на адлегласці паўтары міль ад Гудзенікаў і павінен быў у далейшым дапамагчы мне і даць неабходныя інструкцыі.

Якім жа мілым пасля ваеннага шуму сярод няспынных няўдач падалося мне вясковае зацішша. Т якім непрыемным - рамяство ваеннага! Ах, не ведаў я яшчэ да гэтага шчасця, якое паходзіла ад цішыні!

Затым было каля дваццаці міль прыемнага падарожжа праз Віленскі і Ашмянскі паветы, бо ўвесь час пераязджаў ад знаёмых да знаёмых. Так, спачатку накіраваўся да Чэрнішак Кундзічаў, адтуль да Мазурышак Людвіка Ходзькі, а таксама да Медніку Януша Козела, адкуль перабраўся праз Каменны Лог. дзе чаркесы пільнавалі паштовую станцыю, аднак на шчасце ў гэтай хвіліне там не было ні воднага з іх, да Табарышак Важынскага, адкуль я пісаў да бацькі. 3 гэтага месца накіраваўся да Антонава. што належала падкаморьгю Вяржбовічу, які адаслаў мяне да Сакалоўшчыны Гжоўскага, а адтуль да Больцэнік Путкамера, што знаходзіліся ўжо ў Гродзенскай губерні.

[20 ліпеня]. Ехаў позняй ноччу, ясна свяціў месяц, які калі-некалі праплываў праз цёмныя хмаркі, я ж набліжаўся да месца, дзе жыла Марыя... каханая нашага першага паэта... Па чарзе прыходзілі на думку вершы:

"На доле туман. а месяц высока.
Кружыць сярод разводдзя чорных хмар.
Імгле не усё ён вока паказаў".

альбо:

"Жанчына, марная пушынка!"

I ў гэтых марах закацілася мая брычка з грукатам на ганак.

Сядзела няверная Марыя (?). Каля яе сядзеў муж, самотны і маўклівы..., не бачыў на іх тварах весялосці... Прынялі мяне найветлівей... Не ведаў дагэтуль бессмяротнай рыфмы пакінутага каханка Марыі, углядаўся ў яе пільна. Стан зграбны, але маладосць ужо прайшла, рысы твару па-сапраўднаму польскія, мала прыемныя..., вочы блакітнага колеру, але поўныя адлюстраваннем меланхалічнай чуллівай душы. Не дзіва, што іх позірку павінны мы "Дзядам". "Свіцязянцы" і "[Конраду] Валянроду"... Ах, такіе ж самыя вочы, і з такім жа самым выразам... Ну, што нам далей казаць?...

Назаўтра, з самай раніцы былі пададзены да ганку коні, і я, як хутчэй сарваўся і накіраваўся на Эйшышкі, Радунь. у плебанію паважанага патрыёта к[сёндза] Мацяёўскага, на Забалоць Вансовіча, да ветлівых жыхароў і руплівых патрыётаў Пірускіх, якія даставілі мяне аж да вёскі Друзкенікі, размешчанай над самай ракой Нёман.

[24 ліпеня]. У гэтай вёсцы перавезлі мяне сяляне праз Нёман і правезлі некалькі міль позняй ноччу да маёнтка Віктарын. размешчанага ў Аўгустоўскім ваяводстве, уласнасці памешчыка Хомскага. Прывітанне, зямля герояў, прывітанне, краіна свабоды, прадстаўляў сабе, што ўжо тваё вольнае паветра ўдыхаю! I вас таксама ніколі не запамятую, бедных, аднак шчырых літоўскіх сялян, з якой расчуллівасцю вы са мной развітваліся, з якой чуллівасцю цалавалі мне рукі, бласлаўлялі і жадалі мне шчаслівага далейшага падарожжа! Хто ж у вашы простыя сэрцы ўліў такое чыстае полымя нацыянальнай свядомасці? О! Прыйдзе да вас бяда, тыраны, што з такой упартасцю абражаеце людскія пачуцці!

Адгэтуль паехаў на Ястшэмну Любавіцкіх, Яцвезь Гансеўскага, ДэМбаў Андрацкага, адкуль мяне па чарзе стральцы правадзілі пеша праз недаступныя балоты да вёскі Капіцы.

[27 ліпеня]. Не даходзячы яшчэ да вёскі, пачуў удалечыні стрэлы ручной зброі, якія станавіліся што раз бліжэй. Праваднікі, спалохаўшыся, пераапрануліся як хутчэй у сялянскія світкі і скрыліся ў вёсцы. Значна змяркалася, па вёсцы хадзілі па некалькі чалавек з ліку разбітых нашых салдатаў, хутка падыйшоў і сам кіраўнік, палкоўнік Пушэт з дзесяткам застаўшыхся салдат. Ён быў разгромлены, як паведаміў мне, перавышаючай непрыяцельскай сілай пад Белагрудай. 3 двухсот ці трохсот чалавек у яго засталося ледзь трыццаць. У сваім адступленні праз балоты страцілі яны ўсіх коней. Самога Пушэта з-за празмернай паўнаты, не здольнага брысці шпарка праз балоты, салдаты валаклі пад рукі. Напэўна, варты быў ён у такім стане спачування, але я знайшоў у гэтым, супраць уласнага жадання, штосьці камічнае. Грузны карміцель, абваляны ў балоце, які страціў з перапуду пісталеты, гадзіннік і ўсё, што было пры ім, і няспынна нагадваў аб сваіх геройскіх учынках, як з самага пачатку вайны, маючы толькі каля двухсот чалавек, супрацьстаяў дзесяткам тысяч маскалёй. Правільна ці няправільна, аднак я ўсміхаўся ў душы над гэтай буфанадай; развітаўся з палкоўнікам, які выбіраўся шукаць прытулак, перабраўшыся праз балоты, у Дэмбаве.

Адтуль пайшоў пеша праз лес на Волькі і Цемнацыі. дзе павінны былі знаходзіцца казакі. Вёскі было яшчэ не бачна, бо яе засланяў густы бор, але ж знаходзіліся мы дзесьці блізка каля яе, бо чулася браханне сабак і крык цемнашыйскіх гусей. Мой праваднік быў спалоханы яшчэ болей, чым я. Ён няспынна азіраўся і выходзіў наперад на разведку, пакідаючы мяне ў кустах за некалькі крокаў ад сябе. Наканец шчасліва мінавалі мы жахлівы прамежак. У Клімашэўніцы наняў коней да мястэчка Ядвабнае. адкуль мяне шчыры солтыс з бліжэйшай вёсцы на канях, як свайго парабка, праводзіў да Драздова. які баяўся ехаць возам з-за таго, што ў гэтых мясцінах снавалі маскоўскія салдаты. Па дарозе спаткаўся з некалькімі дзесяткамі ваенных, апранутых у мундзіры корпуса Хлапоўскага, якія з-пад прускіх межаў прабіраліся ў Варшаву.

3 Драздова, дзе спаткаў каля дваццаці маскоўскіх уланаў, якія суправаджалі з пашы да Ломжы каля двесці коней, адвёз мяне Лявінскі да свайго суседа Ракоўскага, жыўшага ў Ракаве. дзе я пераправіўся праз Нараў.

[28 ліпеня]. Пераправіўшыся праз раку і не знайшоўшы ў доме Гадлеўскага (?), быў я прадастаўлены сам сабе без усялякай дапамогі. У Пнёва плябан прыняў мяне досыць халодна і абыякава, як і ўсё астатняе святарства ў Каралеўстве Польскім. Што за розніца ў параўнанні з літоўскім святарствам! Сустракаючыся яшчэ некалькі разоў з асабнымі маскоўскімі салдатамі, якія снавалі па дарозе, па гарнізонах, знаходзіліся ў маёнтках, дайшоў да вёскі Пухалы. Тут папрасіў воз ці правадніка, аднак лютаваўшая тут халера да канца пазбавіла жыхароў чалавечнасці і патрыятычных пачуццяў, суседства смерці зрабіла іх настолькі нечуллівьші, што яны нават не пажадалі мяне слухаць. Пасля доўгіх намаганняў і спроб наняў для далейшай дарогі правадніка, аднак і Вяржбіцкі ў Козіках, ад якога спадзяваўся атрымаць дапамогу, размяшчаў у сваім доме маскоўскую каманду, таму здзіўлены маім з'яўленнем, пажадаў як хутчэй ад мяне пазбавіцца, даўшы мне з гэтай мэты, як палічыў, некалькі злотых на дарогу. Адмовіўшыся ад яго ўбогага падарунку, з найвялікшым абурэннем і пакорлівасцю мучаніка, стомлены доўгай пешай дарогай, накіраваўся да бліжэйшай вёскі, дзе, адпачыўшы і наняўшы коней да Люботыні Язерскага, вымушаны быў чакаць да вечара, каб мяне не схапілі шматлікія маскоўскія каманды, якія знаходзіліся ў гэтых месцах. Прыпыніўся я ў солтыса, які мяне, прамоклага за цэлы даждлівы дзень да ніткі, схаваў ад прыходзіўшых да яго ў госці маскалёў у невялікім пакойчыку. 3 вялікім хваляваннем чакаў вечара. Як толькі сцямнела, паехаў далей і назаўтра [31 ліпеня] дабраўся да Кельчава Півонскага, дзе вечарам пераправіўся праз Буг.

3 гэтага месца накіраваўся да мястэчка Ядава, якое знаходзілася на адлегнасці толькі 6 міль ад Варшавы. Там, калі ў гандлёвы дзень не мог знайсці ні голтыса, ні нават пры дапамозе маёра Грыневіча, якому адкрыўся, не мог дастаць коней; у такім становішчы чакалі мы павозку. У гэты момапт пад'ехала оратавая Грыневіча, якая па рэкамендацыі брата забрала мяне, апранугага па-сянянску, да сваёй павозкі і адвезла ў Варшаву. Яе муж, сумленны і светлы чалавек, які служыў у французскім войску ў вайне 1812-1814 гг., не мог нарадавацца, убачыўшы так добра настроенага, як мне ён стала апавядаў, ліцвіна, усюды мяне вазіў, знаёміў і паказваў варшаўскія цікавасці, шмат у чым з любога погляду карыстаўся бы яго знаёмствам і сяброўствам, калі б праз некалькі дзён ён не стаў ахвярай пануючай халеры.

[2 жніўня]. Раніцай 2 жніўня, прыбыўшы ў Варшаву і зарэгістрыраваўшыся па Празе ў мясцовых уладаў, яшчэ пакрыты пылам, з адросшымі валасамі і барадой, увесь потны ад спекі, у сялянскім аддзенні пайшоў да Скшынецкага. Ён жыў тады ў палацы Тарноўскіх. Застаў яго за размовай з жонкай, не прыгожай, але прыемнай і прывабнай жанчынай. Пасля таго, як я паведаміў яму аб мэце і спосабе майго прыезду, аддаўшы ў рукі рапарт Дэмбінскага і перадаўшы на словах аб умовах, у якіх знаходзілася Літва, ён чулліва мяне абняў і расцалапаў, шануючы і бласлаўляючы мае ахвяры і здзейсненую працу. Затым запытаўся ў мяне, ці не адчуваю ў чым патрэбы, і калі я, падзякаваўшы яго, адказаў, што нічога не патрабую, прымусіў прыняць ад яго каля двухсот злотых, неабходных для майго новага абмундзіравання. Назаўсёды застанецца ў мяне ў памяці і будзе служыць мацнейшым довадам незаплямленасці яго намераў гэты шчыры і поўны адкрытасці прыём.

Варшава (2 жніў[ня] - 7 верас[ня])

Першым маім жаданнем, пасля таго як скінуў я з сябе сялянскую світку, было сустрэцца з Лялевелем, былым настаўнікам і сапраўдным бацькай віленскай моладзі. Спачатку ён не пазнаў мяне і сказаў, што я значна змяніўся. Сам ён, па праўдзе кажучы, з універсітэцкіх часоў трохі пастарэў, але твар амаль не змяніўся, пазнаў бы яго заўсёды і ў любым месцы. Прыняў ён мяне ветліва, падарыў шэраг кніжак, якія выйшлі апошнім часам і заклікаў часцей да яго наведвацца, што я на працягу свайго побыту ў Варшаве выконваў з вялікай асалодай. Калі я ўжо справіў сябе новае абмундзіраванне і ехаў аднойчы да яго на брычцы, пачуў, як нехта паклікаў мяне па імені. Я азірнуўся і ўбачыў вайскоўца, апранутага ў кароткі, цёмна-сіняга колеру без пагонаў кунтуш і малінавую, з белым пяром ад чаплі і сярэбранай пагоняй спераду канфедэратку. Закручаныя і буйныя вусы аздаблялі яго сапраўдны старапольскі твар. Ён бяжаў да мяне, але я ніяк не мог яго ўзгадаць. Наканец, калі ён усміхнуўся і пачаў са мной размаўляць, я пазнаў яго - гэта быў Валяр'ян!.. Атварыўшы як хутчэй дверцы ў брычцы, уселіся мы разам і пачалі абдымацца і цалавацца без перапынку. Ад расчуленасці з вачэй пацяклі слёзы. Ад красавіка не ведалі мы абодва, ці жывы яшчэ... Літва, Вільна, і ўсё мінулае ў найжывейшым святле, як бы ў якім чароўным люстэрку, паўстала перада мной. Прахожыя прыпыняліся, звяртаючы ўвагу на такую чуллівую і брацкую нашу сустрэчу... Затым разам паехалі мы да Лялевеля.

Зараз звернем сваю ўвагу на агульныя ўчынкі.

Калі я 2 жніўня прыбыў у Варшаву, Дэмбінскі са сваім корпусам таксама набліжаўся да сталіцы і назаўтра ў вечары каля восьмай гадзіны ўехаў сюды са штабам. Гэта было відовішча, якое бачыць рэдка здараецца! Пасля здрады ці непаваротлівасці Гелгуда, Хлапоўскага і Роланда, вяртаўся са страчанай Літвы з горсткай змучанага войска і літоўскіх паўстанцаў адзін толькі генерал, які памятаў аб нацыянальнай славе і абавязках паляка. Не выглядала гэта як трыўмфальны ўваход, хутчэй паўставаў вобраз беззаганнай і нязломнай ніякімі супярэчнасцямі цнатлівасці. На змучаных конях, пакрытыя пылам і потам, з пачарнеўшымі ад пораху эпалетамі, уехалі адважныя [змагары] са сваім Дэмбінскім сярод тысячных радасных воклічаў ура ў горад. Жанчыны ў прыгожых экіпажах выехалі для сустрэчы героя. Просты народ, які сцякаўся адусюль тоўпамі, трымаючы каня за лейцы, распытваў адважнага і цнатлівага генерала аб літоўскай кампаніі. Чарнелі роі шапак, якія бравурна падкідвалі ў гару, і бесперапынна гучалі па ўсіх вуліцах выгукі радасці! Простыя людзі, якіх збіралася ўсё болей, схапілі ў запале пілотку рыцара і, парваўшы, падзялілі яе на тысячы рэліквій!... Сярод такой радаснай, патрыятычнай і расчуленай працэсіі ехаў [Дэмбінскі] са сваім штабам да палаца Намесніка, дзе яго спаткаў і прывітаў у поўным складзе Нацыянальны ўрад.

Назаўтра не менш прыгожым і хвалтоючым было відовішча ў Нацыянальным тэатры, відовішча, якое можна знайсці хіба толькі ў цудоўнай старажытнай гісторыі! Пасля таго, як адыграла музыка і праспявалі патрыятычную песню "Устань, белы арол. устань". на сцэну выйшаў у мундыры нацыянальнай гвардыі акцёр Пясецкі і прадэкламаваў верш у славу бліскучага вяртання Дзмбінскага. Сцены трасліся ад радасных вокрыкаў, а сярод апладысментаў чуліся неаднаразовыя патрабаванні аб паўтарэнні. Пасля заканчэння дэкламацыі тэатр зноў загрымеў ад крыкаў усіх сабраўшыхся: "Няхай жыве Дэмбінскіі" і воклічы гучалі без перапынку. Шаноўны генерал устаў са свайго месца ў ложы і з выразам сапраўднай шчырай удзячнасці сказаў: "Не заслужыў я ад народу столькі знакаў павагі. Выконваў я толькі тое. што мне загадвалі абавязак і гонар. Лепей бы гэтая ўдзячнасць суайчыннікаў. якая аказана сёння мне. была бы стымулам для маладзейшых ніколі не адхіляцца са шляху абавязкаў на карысць краіны і кіравала бы іх крокамі! Я, паўтараю: выконваў толькі свае абавязкі і нічога. акрамя гэтага. не зрабіў". Пасля гэтага зноў пачаліся працяжлівыя вокрыкі: "Няхай жыве Дэмбінскі! Няхай жыве!". Затым сход разышоўся102.

Юзаф Кашыц - удзельнік вайны 1812 года, ваяваў на баку Напалеона ў складзе 17-га уланскага палка. У 1830 абраны навагрудскім маршалкам. Арганізатар паўстання ў Навагрудскім і слонімскім паветах. Стварыў у сваім маёнтку Ятра асобны атрад, які ў ліпені 1831 налічваў каля 1 тысячы чалавек. 22 чэрвеня 1831 выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расійскімі войскамі, нападаў на мястэчка Дзятлава, захапіў мястэчка Беліцу. У навагрудку атрад Кашыца раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў.

3 прыходам у Варшаву корпуса Дэмбінскага ў сталіцы непамерна павялічылася колькасць ліцвінаў. Пасля таго, як Нацыянальнаму ўраду была скіравана нота, заняліся адборам літоўскіх паслоў на сейм. Наколькі магу ўзгадаць, з ваяводства Віленскага [было абрана] шэсць, з Мінскага столькі ж, з Гродзенскага - чатыры, і з Бяластоцкага - тры. Пасяджэнні сеймікаў адбываліся ў зале ратушы. На першае [пасяджэнне] прыбыў кн[язь] Адам Чартарыскі і прапанаваў выбіраць пасэсіянатаў разам. Гэтай сваёй прапановай ён выказаў супярэчлівае меркаванне, тлумачачы, што з даўніх часоў неабходнай і належнай умовай, каб стаць паслом, лічылася наяўнасць зямельнай уласнасці. Аднак у такіх абставінах, у якіх [?] знаходзіліся зараз мы, не меўшыя ніякіх кантактаў з захопленай непрыяцелем Літвой, не мажліва было даказаць такой прыналежнасці. I ў такім стане прапанова князя была толькі пустой формай, недасягальнай і не здольнай нават дасягнуць сваёй мэты. Больш адпаведным было бы звяртанне ўвагі на ўчынкі і настрой кандыдатаў, чым на наяўнасць пасэсіі, чаго мы ніякім спосабам нікому ні прызнаць ні адмовіць былі не ў стане. Аднак паслы, якім надакучыла ўжо вайсковая служба, імкнуліся да значнасці і блеску, яны сцерагліся некалькіх небяспечных паплечнікаў і адзінагалосна адхілілі маю прапанову.

Склалі тады спіс кандыдатаў на паслоў,...

...смейцеся болей з вашай ролі. Здрада толькі абразіла мяне. Т вы вольныя ад усялякіх сурьёзных папрокаў, пакольку вас толькі ў насмешку можна звязваць са зброяй, а болей з пагардай.

3 валынскіх паслоў найбольш заслужаную рэпутацыю слушна заваявалі Накваскі з Брацлаўскага і Ялавіцкі з Гайсенскага [паветаў]. Ксаверый Гадзебскі, які меў гучную славу, выступаў свабодна і квяціста, чым, можна пазначыць, натоўп публікі ўразіў, але негрунтоўнай, незразумелай і незвычайна доўга расцягнутай прамовай стаміў.

Пасля абрання паслоў для актывізацыі іх дзейнасці заснавалі пад старшынствам генерала Несялоўскага Літоўскі камітэт, што таксама было зацверджана Нацыянальным урадам. Членамі яго з'яўляліся: Валяр'ян Пяткевіч, Леан Патоцкі, Ян Граткоўскі, Юзаф Кашыц, Караль Нямцэвіч, пазней Вінцэнт Барткевіч і я, як выканаўца абавязкаў сакратара, заўсёды з захаваннем рашаючага голасу. Асновай дзейнасці гэтага Камітэта была: 1. Падтрымка цесных кантактаў з Літвой і высылка туды эмісараў. 2. Падтрымка непарыўных сувязей з Валынскім камітэтам, ці, па-іншаму, Камітэтам рускіх зямель, маючым агульныя інтарэсы з Літвой. 3. Разнастайная дапамога і ахова прыбываючым, ці тым, хто яшчэ прыбудзе ў Каралеўства ліцвінам. Увогуле гэта былі асноўныя палажэнні ў дзейнасці Камітэта, якія згодна з патрабаваннямі і абставінамі маглі быць выкарыстаны на карысць злучаных правінцый (Падрабязнае пералічэнне ўмоваў дзейнасці Літ[оўскага] кам[ітэта] разам з высвятленнем прычын яго заснавання было змешчана ў выданнях "Усеагульны дзённік" і "Сумленны паляк" за жнівень 1831 г.). Спачатку пасяджэнні адбываліся штодзённа з раніцы ў зале ратушы, затым, з-за нязручнасці месца і сталых перашкодаў, яны былі перанесяны ў Новы свет да старшьгаі Несялоўскага.

Неўзабаве Камітэт рускіх зямель, зыходзячы з агульнасці сваёй працы з нашай, запрасіў нас на сумеснае пасяджэнне ў замку, дзе папярэдне яму было вызначана месца для дзейнасці. Мэтай гэтага запрашэння было з'яднанне абодвух камітэтаў па агульных справах, якія тычыліся адарваных ад Полыпчы правінцый, пакідаючы вырашаць эканамічныя пытанні, дапамогу нова прыбыўшым да Польшчы ліцвінам і валынянам, фінансавую дапамогу ці прадстаўленне ў чын і палёгку ў любым пытанні, асобна кожнаму камітэту.

У сувязі з тым, што ў арганізацыі абодвух камітэтаў назіралася пэўная розніца, для таго, каб пазбегнуць з-за гэтага ў далейшым непаразуменняў, пастанавілі скласці ўмовы для нашага з'яднання. Урэшце, для напісання гэтых палажэнняў з Рускага кам[ітэту] былі вызначаны Ксаверый Саббатын і Ксаверый Гадзебскі, а з Літоўскага Валяр'ян Пяткевіч і я. Наша сумесная дзейнасць пачалася пасля таго, як былі зацверджаны і падпісаны членамі Літоўскага і Валынскага камітэтаў гэтыя ўмовы, а таксама пасля іх унясення ў агульны пратакол злучаных камітэтаў. Мяне зноў запрасілі на пасаду сакратара, не пазбаўляючы таксама прэрагатывы ўласцівай для члена камітэта. Членамі Камітэту рускіх зямель былі: Міхал Радзівіл, Антоній Астроўскі, Ворцаль, Саббатын, Гадзебскі, Капчынскі, Ялавіцкі і іншыя. Кіравалі яны па чарзе.

Станіслаў Габрыэль Ворцаль - граф, публіцыст, рэвалюцыйна-дэмакратычны дзеяч, быў звязаны з таварыствам шубраўцаў. Удзельнік паўстання 1830-1831, абіраўся паслом на сейм, пасля паражэння паўстання эмігрыраваў, знаходзіўся ў Францыі, Бельгіі, Англіі.

Разрозненыя да гэтага часу дзеянні Валыні і Літвы шчасліва зліліся ў адзінае цэлае. Са справамі Літоўскага камітэта перасякаўся яшчэ Вайсковы камітэт пад старшынствам Леана Патоцкага. Ён быў упаўнаважаны генералам Дэмбінскім да выдачы характарыстык заслужаным ліцвінам і прадстаўлення іх да чыноў і ўзнагарод. Але хутка сам жа Вайсковы камітэт, убачыўшы блытаніну сваіх дзеянняў з нашымі, што больш перашкаджала, чым дапамагала, звярнуўся да нас з праектам аб'яднання і зліцця сваіх дзеянняў з нашымі. Не маглі мы адхіліць такога слушнага пажадання. I такім спосабам усе, хто займаўся справамі адарваных правінцый, аб'ядналіся ў адзінае цэлае.

[Пасля 15 жніўня]. Неўзабаве Іаахім Лялевель унёс на разгляд Літоўскага камітэта прапанову, што калі ўрад мог бы выдзеліць нейкую вайсковую сілу для адраджэння літоўскага паўстання, скласці пісьмовы праект ці план, як найлепей і эфектыўней, з якой па колькасці сілай, дзе і калі правесці ў Літву новы паход.

Для вырашэння такога важнага пытання Літоўскі камітэт заклікаў членаў Валынскага камітэта і ўсіх паслоў адарваных правінцый на сумесную нараду, аддаўшы кіраўніцтва на сесіі, дзе павінна была ісці размова аб літоўскай экспедыцыі, Лялевелю.

Мы спыніліся на тым, што кожны асобна да наступнай сесіі падрыхтуе пісьмовы план і падасць яго на абмеркаванне агульнага сходу. Пасля паступлення каля дзесяці праектаў, якія ў большай ці меншай ступені супярэчылі адзін другому, Лялевель даручыў мне адрэдагаваць іх і скласці агульныя патрабаванні.

Увогуле амаль усе пагаджаліся з тым, што не трэба адпраўляць у Літву малыя сілы. Падзяляліся толькі ў пытанні, ці высылаць экспедыцыю ў Жмудзь, ці ў Палессе. Аднак і ў гэтым пытанні большасць была за адпраўку 20, найменш 10, тысяч войска з адпаведнай артылерыяй у Жмудзь для вядзення папярэдняй вайны, і ад трох да чаторых тысяч [я. 130] на Палессе, для правядзення супраць непрыяцеля дыверсій у выглядзе партызанскай вайны.

Несялоўскі, ад усёй душы жадаючы правесці экспедыцыю, склаў вялізны ваенны план, дзе параіў псрапесці вайну на Палессе, абраўшы ў якасці апорнага пункту Давід-Гарадок. Яго праект, мажліва, быў найлепшым і з большым веданнем пытання быў складзены. Па яго асабістым жаданні гэты праект быў далучаны да агульнага, адрэдагаванага без усялякіх змен, плана і ўручаньт ім і Лялевелем Крукавецкаму... Ішоў час... Адказу не было... Урэшце і Несялоўскі не садзейнічаў далейшай справе, так як рашэннем большасці галоўным камандуючым экспедыцыі ў Літву быў абраны генерал Серакоўскі, на гато аднак Галоўны штаб у сваім адказс, дадзеным Літоўскаму камітэту не даў згоды, пазначаючы ў якасці прычыны, што згаданага генерала не магчыма адарваць з баявой лініі пад Варшавай. I ўсё сышло на нет.

Іаахім Лялевель - польскі гісторык, грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, дзе з 1822 года узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі. З 1824 жыў у Варшаве, дзе займаўся навуковай працай. У 1830-1831 старшыня патрыятычнага таварыства, член Часовага ўрада. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў у Францыю.

Такім быў публічны рух, які я назіраў з блізку. Звяртаючыся да грамадства, трэба прызнацца, што такой была абыякавасць у Варшаве ў месяцы жніўні, такое змярцвенне, такім было ўсё нежывым, што складана было ўявіць сабе больш халодны вобраз сталіцы краіны, якая праводзіла такую ўпартую нацыянальную вайну супраць спрадвечнага польскаму імені непрыяцеля. Акрамя няўдалай палітычнай палемікі газстчыкаў не было ніякага рэвалюцыйнага жыцця, ніякіх рэвалюцыйных песен, ніякіх урачыстасцяў і нацыянальных святкаванняў. Прыходзіцца з сорамам прызнаць, што вяртаючыся па заканчэнні вайны праз Прусію, болей бачыў зацікаўлснасці нашай справай у Вроцлаве, чым у жніўне ў Варшаве. Аднак набліжаўся страшэнны крызыс у вайне! Прыход Дэмбінскага і капанне акопаў прадстаўнікамі ўсіх станаў, не звяртаючы ўвагі на пол і ўзрост, было цудоўным, але адзіным выключэннсм ва ўсеагульным змярцвенні. Было абвешчана аб узносе на корпус Дэмбінскага і горад, які налічваў каля дзвюхсот тысяч жыхароў, за два тыдні здолеў сабраць ледзь 10 тыс. злотых. Не бракавала дэкларацый аб братах ліцвінах і жмудзінах, пакідаючых хатнія ачагі дзеля агульнай справы. Спачувалі іх галечы, аднак сталіца Польшчы не здолела сабраць для іх болей і перадаць Літоўскаму камітэту праз недаверлівага Гадлеўскага для размеркавання паміж тымі, кто найболей у гэтым адчуваў патрэбу, толькі тысячу і некалькі сотняў злотых і 30 кашуль. Некалькі тысяч [воінаў] нацыянальнай гвардыі бясчынна бадзялася па гораду. Каманда ўнутранай бяспекі, якая налічвала болей чым 10 тыс. чалавек, узброеных косамі і пікамі, была занядбана і прадастаўлена лёсу. Жыхары, якія выязджалі за мяжу ці ў Кракаў, асірацілі горад. Непрыяцель жа цяпер (усё?) бліжэй падсоўваўся да муроў, войска не магло нарыхтоўваць фураж каля самай сталіцы без гармат. У горадзе была непамерная дарагоўля. Так смутна выглядала Варшава ў жніўні месяцы. Ах! Ужо было відавочным кананне аслабелага народа.

Наблізіўшыся да канца смутнай катастрофы, нрамаўчаў я аб ночы 15 жніўня. ...Гэтым напоўнены публічныя выданні і друкаваныя брашуркі... Прамаўчаў я і аб высланні перад самай атакай сталіцы корпуса Рамарына і адарванні ад кіраўніцтва камандай унутранай бяспекі палкоўніка Заліскага, які быў высланы разам з некалькімі сотнямі чалавек для абароны збудаванага пад гарой маста ад дзесяцітысячнага непрыяцеля. Гэта было відавачнай здрадай і больш нічога не магу аб гэтым сказаць.

Што тычыцца мяне, то адчуваючы набліжэнне канца нашай справы, трымаўся я больш палітычнай дзейнасці, чым вайсковай, да якой ніколі не меў ні ахвоты, а таксама намера на працяглую службу, так як гэтага не дазваляў мне стан здароўя. Адхіляючыся ад вайсковых спраў і чакаючы яшчэ болып смутнага канца, прытвараўся, што заняты выкананнем абавязкаў прадстаўніка Літоўскага камітэта, а сам сумаваў аб асабістых і столькіх іншых нашых ахвярах, прынесеных марна.

Цяжкія хвіліны жыцця, і найжахлівы падман залатых мар і нябесных надзей, падсаладжваў сяброўствам сястры і Таміцкіх, якія нечакана апынуліся ў Варшаве; каб потым аб гэтым яшчэ болей шкадаваць, развітваючыся назаўсёды пад гук гармат, панаваўшый пад усёй Варшавай.

Выхад з Варшавы

[7 верасня], Пасля захаду сонца, калі ўсё рэціравала праз горад на Прагу, выйшлі мьт з Людвікам Замбржыцкім і Янам Граткоўскім, пазіраючы, як ад Волі да Чарнякова штораз пашыраецца зарыва. 1 калі ўжо сцямнела, падавалася, што ўся Варшава з боку Прагі была ахоплена полымем. Пад глухі гук адступаючых праз мост экіпажаў ужо амаль у самім горадзе чуліся бесперапынна гучаўшыя стрэлы гармат і ручной зброі. Нам падавалася, што на вуліцах працягваецца бітва. Аднак, калі паціху стрэлы сталі радзей, я пабег у горад, каб яшчэ раз развітацца з сястрой. Неадкладна вяртаўся сярод бесперапынных стрэлаў ручной зброі і рэдкіх гарматных, грукатаўшых ад Вольскай заставы да гадзіны першай па паўночы.

Назаўтра спаткаўся на Празе з Валяр'янам, і калі ўсе ад выгляду маскоўства, якое рухалася па другім беразе Віслы, ахопленыя панічным страхам началі ўцякаць, рушылі мы пеша ў далейшую дарогу ў кірунку Модліна. У вялікім беспарадку ішлі мы каля самога берага ракі, перамешаныя разам - пяхота, кавалерыя, артылерыя, паклажа. Чатырохмільную дарогу да Модліна пакрывала перамешаная з паслоў, марадзёраў, сенатараў, вівандэрак, газетчыкаў, салдат, абывацелей [калона].

Чаму зараз, пасля таго як выйшлі мы з Варшавы, не накіраваліся мы Брэсцкім гасцінцам для аб'яднання з генералам Рамарына? А якім бы чынам утварылі мы значную сілу, гэтага растлумачыць не магу. Апавядаюць, што ў капітуляцыі Крукавецкага былі змешчаны гэтыя ўмовы. Крукавецкі мог жа сабе сядзець у Модліне, тады ні войска, ні ўрад, ні сейм ніякай капітуляцыі не зведалі б!

[9-10 верас[ня]. Пасля таго, як выйшлі мы з Варшавы, адхіляючыся ўвогуле ад вайсковай справы, галоўным чынам па прычыне, што ў перыяд эмісарства страціў каня, трымаўся я нашых паслоў і з німі прыбыў у Модлін. Недахоп месца ў убогім мястэчку і не магчымасць у сувязі з гэтым правядзення грамадскіх нарад, вымусіла сейм і Нацыянальны ўрад перабрацца ў Закрочым, які знаходзіўся ад Модліна на адлегласці паловы мілі. А тым часам працягваліся перамовы з нспрыяцслем, які паставіў сабе мэту падмануць нас, неразумна яму даверыўшыхся, каб выйграць час для выгаднага размяшчэння свайго войска. Пасля завяршэння гэтага ўсе перамовы ў Новым двары паміж упаўнаважаным Паскевічам генералам Бергам і нашымі былі сарваны і адхілены.

[10-20 [верасня]. Пасля таго, як паслы перабраліся ў Закрочым, пачаў дзейнічаць сейм і выходзіць нерыядычнае выданне пад назвай "Закрочымская газета". якое спрабавала [7] растлумачыць народу і войску, што са стратай Варшавы, мы не страцілі яшчэ айчыны, і што непрыяцель, які жадае ўтрымаць сталіцу нашай краіны, працягваючы ваяваць з намі, будзе павінен разрозніць свае сілы. I гэту сітуацыю мы можам выкарыстаць. Аднак хаця намаганні былі прыгожыя, яны не маглі ўжо ажывіць ні згаслага ў народзе духу, ні абараніць войска, знішчанага галечай і здрадамі.

Галоўны штаб быў завалены просьбамі аб дэмабілізацыі, і войска, страчвая адразу амаль усіх афіцэраў. было б павінна расфарміравацца. У сувязі з гэтым для прадухілення настолькі шкоднай дэмаралізацыі, сейм зацвердзіў Ордэн ці Зорку стойкасці для тых, хто да канца выстаіць у нацыянальнай справе. Форма яе павінна была быць наступнай.

Людвік Багуслаўскі - з 1790 года на вайсковай службе. Выступаў супраць паўстання, па загаду генерала Паца ў снежні 1830 года прызначаны камандуючым брыгады, 10 сакавіка 1831 атрымаў чын генерала брыгады. Дэмабілізаваўся 28 верасня 1831, затым вярнуўся ў Варшаву і аднавіў прысягу на адданасць расійскаму ўраду, высланы ў Пензу.

Ордэн павінен быў быць жалезным крыжам са стужкай нацыянальных колераў, малінавага і цёмнасіняга. Аднак да выніку гэта задума з прычыны заўчаснага разладу кампаніі не здзейснілася.

Аднак жа праект такой узнагароды і папярэдняя ўмова, што ў дазволах на дэмабілізацыю будзе адлюстроўвацца ўхваленне тых, хто нічога для сябе не прасіў у найважнейшую для краіны хвіліну, затрымалі масу афіцэраў на службе.

Аднак, насуперак усёй настойлівасці, сейм нічога ўжо болей карыснага быў нс ў стане зрабіць, як пераездам сваім у абедзве краіны, не пагаджаючыся ні на якія ўмовы непрыяцеля, і выступаючы з пратэстам, паказваць незаконнасць у вачах Еўропы новага, учыненага над Польшчай, разбою дзікім паўночным дэспатам.

У той час, калі ў Закрочыме сейм рабіў намаганні па аднаўленню нацыянальнай справы, у Модліне на ваеннай радзе, пасля таго, як Берг адмовіўся ад усялякіх перамоў, шэсць генералаў, сярод якіх Мухоўскі, Андрыхевіч, Серакоўскі, Міллер і Багуслаўскі, выступілі за безагаворачную капітуляцыю на літасць імператара. Аднак у сувязі з усеагульным абурэннем, гэта прапанова была адхілена, а тых, хто яе прапанаваў зараз жа дэмабілізавалі. Хутка яны атрымалі ад маскалёў узнагароды, вартыя іх подлага рабства. Мухоўскі і Андрыхевіч, якія не прытрымліваліся войска каля прускай мяжы, былі палонены казакамі і накіраваны ў Варшаву. Першага Паскевіч некалькі гадзін трымаў у пярэднім пакоі і ад'ютанты, якія выходзілі да яго, ляскаючы плёткамі, з найвялікшай пагардай прымалі яго; другі, пабіты казакамі, па іроніі атрымаў ад фельдмаршала адказ на сваю скаргу.

Калі збіраліся мы ўжо пакінуць Закрочым, Літоўскі камітэт дабіўся ў Міністэрства фінансаў для ліцвінаў, патрабуючых дапамогі, 10 тыс. зл[отых], прызначаных Нацыянальным урадам яшчэ ў Варшаве. Для атрымання гэтай сумы я быў дэлегаваны камітэтам да міністра Бернацкага. Аднак пасля доўгіх і неаднаразовых, пустых і выкрутлівых размоў я не здолеў вытаргаваць болей, чым не поўных 4 тыс. зл[отых]. I то, як мне паведаміў [Бернацкі], у сувязі з беднасцю нацыянальнай касы, на сённяшні дзень гэта было залішнім. Аднак жа заставалася яшчэ да васьмі мільёнаў, а пасля таго, як выдзелілі болей чым дзесяці паслам пачаткова ў Плоцку па # 50, а затым з гэтай жа самай сумы ў Франкфурсе-на-Одры для некалькіх [прыбліжаных] п[ана] маршалка Астроўскага па # 40 і пасля ўтрымання на працягу двух тыдняў, ад Закрочыма да прускай мяжы войска, якое ўвесь час змяншалася, не ведаю, што стала з астаткам тых мільснаў. Хаця нават у польскім банку [было] 5 мільёнаў. Пасля атрымання прызначанай для ліцвінаў сумы, раздаў яе тым, хто быў вызначаны камітэтам і найболей меў у гэтым патрэбу. Квіткі ад гэтых асобаў, засведчаныя старшынёй камітэта Несялоўскім, я прадставіў у Міністэрства п[ана] Бернацкага.

Пад час дзесяцідзённага побыту ў Закрочыме жыў я разам з Замбржыцкім, Граткоўскім Янам, Людвікам, Валяр'янам Пяткевічамі і Казьмянамі. Часта прыходзіў да нас Зянковіч і гуляў у карты ў другіх пакоях у Хляндоўскай, гэтым жа самым апантанай, быўшай жонкі рэдактара, а зараз шулеркі, якая валачылася за абозам і абыгрывала афіцэраў. Адным вечарам прайграў ёй [Зянковіч] 120 дукатаў, і назаўтра 30 - Серакоўскаму, такім вось чынам разышліся грошы, узятыя ім з ашмянскага паўстання (глядзі 8. 43). Гэта стала магчыма таму, што не зрасходаваў ён са 100 дукатаў, узятых на сваю асобу, болей чым 60, а найболсй 70 [дукатаў] для ўтрымання ашмянскіх паўстанцаў і затрымаў яшчэ 100 дукатаў, якія прызначаліся для ўручэння Ануфрыю Плаўскаму, які пасля бітвы пад Румам, здзейсненай ашмянскім паўстаннем, не здолеў адразу да нас далучыцца. I калі мы нават і ў пазнейшы час нідзе Плаўскага не сустрэлі, не павінен быў пан Зянковіч прагульваць гэтыя грошы, таму яны ніколі не пераставалі быць уласнасцю ашмянскіх паўстанцаў. Нарэшце, калі мы саступаючы капрызам Пшэздзецкага, далі толькі Каэтану Ленартовічу 50 [злотых], а самі ўзялі па 100, паабяцалі мы з ім пры неабходнасці падзяліцца пароўну, чаго ніколі таксама пан Зянковіч не стрымаў. Але пакінем ужо ў спакоі гэтага нягодніка, калі б жадаў я ўсе яго подлыя і пошлыя справы падрабязна пералічваць, не хапіла бы мне, мажліва, гэтых аркушаў.

Самуэль Рожыцкі - польскі генерал. На пачатку паўстання палкоўнік, арганізатар 9-га палка лінейнай пяхоты. 6 ліпеня 1831 на чале корпуса накіраваны ў Палессе, дайшоў да Белавежскай пушчы. 28 ліпеня 1831 пад Нараўкай аб'яднаўся з корпусам Г. Дэмбінскага, у складзе якога вярнуўся ў Варшаву.

У Закрочыме па рэкамендацыі Літоўскага камітэта Замбржыцкі, Валяр'ян Пяткевіч і я атрымалі крыжы і павышэнне ў чыне. У разгар ваеннай справы я ганарыўся бы гэтымі бліскучымі цацкамі, зараз жа прыняў іх як адзіную памятную рэч аб нашай рэвалюцыі, спусціўшуюся на мяне.

[21 верасня]. Нарэшце, 20 верасня выйшлі мы сілай, налічваўшай болей за 20 тыс. чалавек, з Закрочыма да Плоцка, пакінуўшы ў Модліне гарнізон колькасцю ад 4 да 5 тыс. чалавек. Назаўтра прыпыніліся мы ў Плоцку. Адтуль павінны былі рушыць мы ў Кракаўскае ваяводства для злучэння з Рожыцкім і, абапіраючыся на аўстрыйскую мяжу, працягваць дзеянні далей. У адпаведнасці з гзтай мэтай Дэмбінскі з авангардам у 4 тысячы чалавек перайшоў сустрэты ў вярхоўі Віслы мост і павярнуў 23 г[этага] м[есяца] на Гомбін. Аднак, калі ён затрымаўся ў мястэчку для адпачынку, новы галоўнакамандуючы Рыбінскі даслаў загад, каб ён хутчзй вяртаўся ў Плоцк, дзе мы аж да 27 верасня стаялі бяздзейна, назіраючы за дэмаралізацыяй звыш 20-тысячнага войска.

Тут, раззлаваўшыся з-за бяссільнасці і зменлівасці, не ведаючага за што схапіцца камандуючага, сабраліся мы з Валяр'янам, апрануўшыся па-сялянску ці ў цывільнае аддзенне, прабірацца ў вольны горад Кракаў, і там, не чакаючы безумоўнага расфарміравання войска, што павінна было ўжо хутка адбыцца, чакаць навінаў аб канчатковым заняпаду нацыянальнай справы і шукаць для сябе вандроўніцкага прытулку. Аднак затым адмовіліся мы ад гэтага намеру, палічыўшы, што больш надзейным будзе прытрымлівацца да апошняга часу перамяшчэння войска. У тым, што мы не памыліліся, сведчыла тое, што Нсмаеўскі з Алізарам, якія ехалі з прыстанкамі ў Прусію, былі захоплены чаркесамі.

[28 верасня]. Калі ўжо расійскія сілы пачыналі акружаць Плоцк, выйшлі мы праз Добрынь, Горны шпіталь да Улацлаўка, дзе, пасля таго як быў пабудаваны наперадзе па лодках мост, намераваліся зноў перайсці Віслу. Але ледзь фарпосты, выгнаўшы з мястэчка некалькі сотняў маскалёў, пераправіліся, як даведаліся мы, што нас чакае там вораг. [29 [верасня]. Не жадаючы ўступаць у бітву і рызыкаваць у выпадку адступлення да Віслы, павярнулі мы назад да Горнага шпіталя, адстрэльваючыся ад настойліва наступаючых казакаў.

Не магу абмінуць Улацлаўка, каб не выказаць сапраўднай удзячнасці мясцоваму купцу збожжам - тырольчыку Штэйнэру. які асеў у Польшчы болып за дваццаць гадоў назад і які нас з Валяр'янам сапраўдна па-бацькоўску прымаў у сваім доме і запрасіў на начлег. А калі ў начы пачалася трывога і войска нечакана пачало назад праз мост пераходзіць, пабудзіў нас, добра адпачываўшых, і з рызыкай для сябе прапанаваў нас схаваць. Аднак, калі мы адмовіліся ад гэтага, развітаўся з намі са слязамі і ўдучыў ліст да аднаго свайго сябра, які жыў на другім беразе Віслы, каб той дапамог нам ва ўсім, чаго бы мы не пажадалі. У размове з намі, прызнаваючы цывілізаванымі розныя народы, аддаў належнае палякам, пазначыўшы, што наведаўшы не мала замежных краін, ні ў адной з іх не знайшоў столькі чалавечнасці і сапраўднай цнатлівасці, колькі ў нашым народзе.

[3 кастрычн[іка]. У далейшай дарозе да Горнага шпіталя накіраваліся мы на Ліпна, Скомпе, Рыпін, Садлава, Засадкі да Свядзебны, небяспечнага мястэчка, размешчанага каля самай прускай мяжы. Тут Валяр'ян, апрануты па-цывільнаму ад самога Плоцка, прычапіўся да брычкі ваяводы Астроўскага, які ехаў разам з доктарам Галянжоўскім. I я, адшпіліўшы эпалеты і змяніўшы вайсковую познаньскую пілотку, атрыманую ад нейкага незнаёмага, здзейсніў тое ж самае. Перайшлі мы за паўгадзіны мяжу і накіраваліся ў Бродніцу, якая па-нямецку называецца Страсбургам. Такім чынам скончыўся наш з Валяр'янам ваенны шпацыр ад Варшавы праз Плоцк у Прусію.

Блуканне

У Страсбургу, ці па нашаму ў Бродніцы, качаючы ваяводу Астроўскага і выдаючы сябе за яго хатняга, шчасліва пазбегнуў пяцідзённага каранціна, які ўсе, хто прыбыў з Польшчы, павінны былі прайсці ў кляштары, размешчаным за горадам, дзе з-за празмернага зборышча народу давалі непрыдатнае жыллё і горш кармілі, за што аднак небывала дорага трэба было плаціць. У адпаведнасці з прадпісанай формай каранціна, ваявода па статусу сваёй асобы меў дазвол знаходзіцца ў самім горадзе і нават у сваіх пакоях. Валяр'ян і доктар Галянжоўскі, якія таксама знаходзіліся пры ім, маглі свабодна ўвесь час перасоўвацца па гораду.

Пасля таго, як атрымаў у Страсбургу прускі пашпарт (Reise rute), нанялі мы з Кантарберыем Тымоўскім коней і выехалі да Торуня. А Валяр'ян выбраўся ў дарогу з Астроўскім. Я бачыўся з ім потым у Торуні і астатні раз [9-12 [кастрычніка] у Вроцлаве, куды я праз Франкфурт-на-Одэры [15-25 кастрычніка] даехаў дыліжансам. Па дарозе пазнаёміўся я з Паўлам Попелем, знаёмства з якім было для мяне шмат у чым карысным у час побыту ў Кракаве.

[20-25 [кастрычніка]. У Вроцлаве, дзе ў мяне не было нікога знаёмых, пасля ад'езду Попеля я застаўся не болей чым з васьмю талерамі. I калі б Валяр'ян не пакінуў мне пятнаццаць дукатаў, не ведаю, што рабіў бы...

За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. - Мінск: Лімарыус, 2007. - 120 с.

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291895923 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Успаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network