публикация №1291893835, версия для печати

Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291893835)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by


Нацыянальныя меншасці і рухі
Традыцыя, імпульсы, духоўныя правадыры
Спробы стварэння падпольных арганізацый
Першыя нефармальныя асяродкі Менска (1950-1970-я гг.)
Індывідуальны супраціў (Ржэўскі, Ермаловіч, Сідарэвіч, Карпюк)
Уздым нацыянальна-патрыятычнага руху ў 80-х гадах
Заключэнне
Нацыянальныя меншасці і рухі

Пра нацыянальна-дэмакратычны рух самай вялікай, расійскай, меншасці ў Беларусі не даводзіцца казаць. Нашы “старэйшыя браты” хоць колькасна і заставаліся меншасцю, але практычна за ўсё гады савецкай улады палітычна дамінавалі ў Беларусі, займаючы кіроўныя пасады фактычна ва ўсіх сферах жыцця. А іх нацыянальна-культурныя патрэбы не маглі быць не задаволеныя, бо расійская культура і мова дамінавалі ў сістэме школьніцтва, вышэйшай адукацыі, тэатры, кіно, выдавецкай дзейнасці, сродках масавай інфармацыі і г.д.

Што да польская меншасці, дык са знішчэннем Арміі Краёвай яна аказалася абяскроўленай. Да таго ж, найбольш актыўныя дзеячы ў выніку пасляваенных пераследаў былі вымушаны з’ехаць у Польшчу. Тыя, што засталіся ў Беларусі, гуртаваліся вакол польскамоўных касцёлаў ды імкнуліся захоўваць нацыянальныя каштоўнасці і повязі, слухаючы польскія і заходнія польскамоўныя радыёстанцыі, чытаючы варшаўскія перыёдыкі, якія свабодна траплялі ў беларускія газетныя шапікі. Значная ж частка “пашпартных” палякаў гэтак жа сама, як і “пашпартных” беларусаў, русіфікавалася і саветызавалася. Забягаючы наперад, мушу, аднак, адзначыць, што беларускія палякі здолелі захаваць больш нацыянальнай моцы. Таму сёння, напрыклад, у Горадні маецца польская школа, а беларускай там няма ніводнай!

Літоўцы, якія жылі пераважна ў міні-анклавах на паўночным захадзе Беларусі, былі крыху больш паспяховыя. Атрымліваючы маральную і пэўную матэрыяльную падтрымку з ЛітССР, да якой было літаральна падаць рукой, яны імкнуліся захоўваць як сваю традыцыйную культуру, так і мову.

Што да даволі значнай па сваіх памерах украінскай меншасці, дык яна, расцярушаная па ўсёй краіне, з цяжкасцю захоўвала сваю ідэнтычнасць. Больш за тое, абруселыя ўкраінцы-асаднікі з былых савецкіх афіцэраў самі нярэдка выступалі заўзятымі русіфікатарамі.

Беларускія татары, якія ўжо колькі стагоддзяў перайшлі на беларускую мову, таксама трацілі яе і русіфікаваліся. Хаця, параўнальна з беларусамі, працэс русіфікацыі быў менш інтэнсіўны. Праз іслам і гістарычную традыцыю (у ВКЛ сваімі правамі татары раўняліся з тутэйшай шляхтай) яны мацней адчувалі сваю адметнасць і самабытнасць.

Становішча габрэйскай меншасці было іншае. Частка яе была цалкам зрасійшчыная дый увогуле не імкнулася афішаваць сваё паходжанне. Большасць жа пасля ўтварэння дзяржавы Ізраіль ды з пачаткам савецкай антысіянісцкай прапаганды паступова набрыньвала ідэяй вяртання на “гістарычную радзіму”. Беларускія нацдэмы шчыра падрымлівалі гэтыя памкненні. Разам з тым, было шкада бачыць, як Беларусь губляла цэлы кантынент культуры на ідыш, якая цягам паўтысячы гадоў была часткай нашай культурнай традыцыі. Габрэйскі рух “зыходу” жорстка падаўляўся камуністычным рэжымам (справы Д.Д.Марошака, А.П.Рубіна, Г.Я.Кіпніса).

У паслясталінскі час рубам паўстала і “беларускае пытанне”. Камуністычны рэжым меў на мэце поўную русіфікацыю беларускага этнасу. Таму з усіх сфераў ужытку выцяснялася беларуская мова, нішчылася гістарычная памяць, разбуралася ці хавалася ўсё, што нагадвала пра беларускую мінуўшчыну. У такіх умовах публічнае выкарыстанне беларускай мовы было праявай таго, што не толькі не ўхвалялася, але нават выклікала падазронасць. Усё, што заставалася звязаным з беларускай культурай і мовай, паступова адсоўвалася ў своеасаблівае культурнае гета. Селяніну, паўда, даравалася яго нерасійскасць, пісьменніку - ужыванне беларускай мовы. Але што да астатніх, то тыя, хто карыстаўся беларускай мовай па-за прафесійным дазволам, знаходзіліся на ўліку ў адпаведных установах, былі пад пільным наглядам як "нацыяналісты" і, адпаведна, як антысаветчыкі і антыкамуністы, калі не яўныя, то патэнцыйныя.

Знамянальна, што і сёння беларушчына зноў стала адной з формаў супраціву рэжыму. Нездарма ўсе, хто актыўна ўсталёўваў сённяшні рэжым ці абслугоўвае яго, не карыстаюцца беларускай мовай.

У 1960-я гг., асабліва пасля прыходу да партыйнай улады ў рэспубліцы П.Машэрава, сітуацыя характарызавалася далейшай ліквідацыяй беларускага школьніцтва, беларускамоўнага перыядычнага друку. Нават айчынную літаратуру ўжо пачыналі вывучаць у расійскіх перакладах, а чынавенства спяшалася здзейсніць заклік Хрушчова хутчэй прыйсці да камунізму, пазбыўшыся роднай мовы.

Традыцыя, імпульсы, духоўныя правадыры

Калі на мапе Беларусі кропкамі пазначыць месцы нараджэння і дзейнасці беларускіх антыкамуністаў (гл. даведнікі Архіву найноўшае гісторыі), то выявіцца, што яны знаходзяцца пераважна ў Заходняй Беларусі. А калі тое ж зрабіць датычна паслясталінскага часу, то кропкі даволі раўнамерна размяркоўваюцца па ўсёй тэрыторыі краіны. На гэта былі прычыны: перадусім ужо існавала традыцыя супраціву, па-другое, пасля смерці Сталіна паслабеў тэрор, нарэшце, у 1980-х гг. у беларускія нацдэмаўскія шэрагі прыходзіць, не гледзячы на татальную русіфікацыю, усё больш моладзі, што нарадзілася ў горадзе і атрымала някепскую адукацыю.

Светапогляд і патрыятычная пазіцыя беларускіх адраджэнцаў 1950-1980-х гг. галоўным чынам фармаваліся пад уплывам:

- заходнебеларускай традыцыі супраціву (кантакты з жывымі змагарамі, знаёмства з патрыятычнай літаратурай);

- міфалогіі беларусізацыі другой паловы 1920-х гг. (праз знаёмства з тагачаснай літаратурай, якая ацалела);

- узноўленай гістарычнай памяці (чыталіся забароненыя кніжкі В.Ластаўскага, У.Ігнатоўскага, Я.Смоліча, польскамоўныя выданні);

- беларускай эміграцыі (праз радыё “Свабода” і дзякуючы “выкрывальным” савецкім публікацыям, з якіх выбіралася патрэбная інфармацыя);

- украінскага нацыянальна-вызвольнага руху (праз асабістыя кантакты) і, у некаторай ступені, аналагічных рухаў Прыбалтыкі;

- расійскага дысідэнцкага руху (праз самвыдат);

- кантактаў з прадстаўнікамі старога Беларускага Адраджэння, якія вярнуліся з канцлагераў, або з іх сваякамі (Язэп Сушынскі, Ларыса Геніюш, Мікола Улашчык, Паўліна Мядзёлка, у некаторай ступені Гаўрыла Гарэцкі, жонка Аркадзя Смоліча і інш.).

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі паслясталінскага нацыянальна-патрыятычнага руху былі студэнты, маладыя мастакі, навукоўцы-гуманітарыі (больш падрабязна пра гэта далей).

Жывымі абуджальнікамі гэтага перыяду былі найперш Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Мікола Ермаловіч, а таксама легендарныя постаці беларускай гісторыі і культуры: Каліноўскі, Багдановіч, малады Купала.

Спробы стварэння падпольных арганізацый

Спробы стварыць падпольныя патрыятычныя арганізацыі былі адзінкавыя. Падобныя арганізацыі, як правіла, мелі статут, праграму, а сяброўства ў іх было фіксаванае. У дзейнасці гэтых арганізацый на першым месцы стаяла задача нацыянальна-патрыятычнай прапаганды і асветы.

Вядома пра існаванне ў канцы 1950-х - 1963 г. Беларускай рэвалюцыйнай партыі (БРП), якая дзейнічала на Берасцейшчыне, стаяла на пазіцыях узброенай барацьбы і была разгромленая карнымі органамі восенню 1963 г. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі. На сёння звесткі пра БРП, на жаль, мінімальныя. Разам з тым існавалі і іншыя формы аб’яднання, якія аніяк не фіксаваліся на паперы і не мелі адпаведных арганізацыйных дакументаў. Гэта так званыя нефармальныя асяродкі.

Першыя нефармальныя асяродкі Менска (1950-1970-я гг.)

Група Лявона і Міхася Белых. Існавала ў 1957 г. За выраб і распаўсюд улётак у абарону беларускай мовы абодва браты былі асуджаныя на 10 гадоў зняволення.

У пачатку 1960-х гг. паўстае акадэмічны асяродак, а менавіта кола патрыятычна настроеных беларускіх навукоўцаў. Каб уявіць сабе сітуацыю, якая на той час існавала ў АН БССР, дастаткова прывесці наступныя факты: дырэктар Інстытута мовазнаўства не ўмеў размаўляць па-беларуску, не карысталіся беларускай мовай і ў іншых навуковых інстытутах, навуковая літаратура, за рэдкімі выключэннямі, друкавалася па-расійску. Прыём у аспірантуру ажыццяўляўся праз шчыльнае партыйна-кагэбісцкае сіта. А значная частка супрацоўнікаў, асабліва звязаных з беларусазнаўствам, была спецагентурай.

Усеагульная і ваяўнічая палітыка зрасійшчывання выклікала пратэсты шмат якіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку і акадэмічнай. Праўда, далёка не кожны адважваўся на выказванне сваёй пазіцыі, тым больш - на нейкія дзеянні. Хоць хрушчоўская адліга быццам яшчэ і працягвалася, але страх, які глыбока ўеўся ў падсвядомасць беларуса, спаралюшваў хоць якую дзейнасць. І ўсё ж ад пачатку 1960-х гг. у асяроддзі маладых навукоўцаў і аспірантаў пераважна гуманітарных навуковых інстытутаў Акадэміі пачало складвацца нефармальнае кола аднадумцаў. Кола пастаянна пашыралася, але рух не быў фармалізаваны: не вялося ні спісаў, ні пратаколаў, не прымалася нейкіх пісьмовых рашэнняў. Некаторыя яго ўдзельнікі нават не былі між сабою знаёмыя.

Шмат хто з сяброў руху да таго як трапіць у сталіцу ўжо былі нацыянальназаангажаванымі асобамі. Знамянальна, што большасць паходзіла з Заходняй Беларусі або пэўны час там працавала. Менавіта там маладым людзям пашчасціла пазнаёміцца з жывымі ўдзельнікамі заходнебеларускага незалежніцкага руху, там ім у рукі трапляліся беларускія віленскія выданні, якіх нямала ацалела ў куфрах ды на паддашках.

Вось тыя асобы, якія ў 1974-1975 гг. былі звольненыя з працы на падставе абвінавачанняў у беларускім нацыяналізме (усе спісы прозвішчаў тут і далей пададзены ў алфавітным парадку):

Каўрус Алесь, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства, нарадзіўся на Мядзельшчыне;

Лапуць Віктар, загадчык аддзела Інстытута геалогіі, нарадзіўся на Капыльшчыне ў сям’і, дэпартаванай у 1937 г. у Казахстан, вучыўся ў Львове;

Міско Сцяпан, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, нарадзіўся на Слонімшчыне;

Пазняк Зянон, аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, нарадзіўся на Івеншчыне;

Прашковіч Мікола, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, нарадзіўся ў Бярэзінскім р-не, працаваў настаўнікам на Смаргоншчыне;

Рабкевіч Валянцін, старшы рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі, нарадзіўся на Капыльшчыне, працаваў журналістам на Браслаўшчыне і Валожыншчыне;

Чарняўскі Міхась, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, нарадзіўся і настаўнічаў на Мядзельшчыне.

Разам з тым быў і шэраг іншых удзельнікаў акадэмічнага асяродка, датычна якіх улады абмежаваліся “прафілактычнымі размовамі” і запалохваннямі.

Амаль кожны з гэтых асобаў меў кантакты з аднадумцамі па-за акадэміяй - з універсітэцкай групоўкай студэнтаў-філфакаўцаў, з аб’яднаннем “На Паддашку”, з групоўкамі Гарадзеншчыны (Ларыса Геніюш, Алесь Белакоз і інш.), Маладзечна (Генадзь Каханоўскі, Мікола Ермаловіч і інш.), Баранавіч, Наваполацка. Важную ролю ў тагачасным патрыятычным руху адыгрывалі таксама мастак Лявон Баразна (забіты пры загадкавых абставінах у 1972 г.) і асабліва Уладзімір Караткевіч.

Чым займаўся акадэмічны асяродак?

Перадусім збіралі і назапашвалі інфармацыю адносна гісторыі нацыянальнага беларускага руху і яго дзеячаў, калекцыянавалі ўспаміны, кніжкі і часопісы, пераважна віленскага друку або часу Інбелкульту. Дзеля гэтага ладзіліся паездкі па вёсках і мястэчках Заходняй Беларусі, дзе яшчэ жылі старыя настаўнікі, дзеячы Грамады або КПЗБ. Асабліва плённымі былі экспедыцыі да віленскіх букіністаў. Здабытае чыталася, памнажалася фотаспосабам або на друкарках, перадавалася сябрам і знаёмым, студэнтам. Такім чынам адбывалася патрыятычная самаадукацыя і адукацыя.

Даволі рэгулярна ладзіліся сустрэчы з ветэранамі Беларускага Адраджэння. Яны адбываліся ў асноўным на кватэры ўдзельніка 1-га Усебеларускага кангрэса Язэпа Сушынскага. У іншых выпадках збіраліся пераважна ў пакоях аспіранцкага інтэрната на Акадэмічнай або інтэрната для навуковых супрацоўнікаў на Тыпаграфскай (цяпер Сурганава). Часта сустракаліся і на кватэры Уладзіміра Караткевіча. Абмяркоўваліся пытанні палітычнага і нацыянальнага жыцця, рабіліся спробы аналізу і вызначэння перспектыў, абгаворваліся магчымыя шляхі ўздзеяння на сітуацыю.

Вяліся пошукі аднадумцаў і ўсталёўваліся з імі кантакты. Асаблівая ўвага скіроўвалася на студэнтаў. Шукаліся таксама кантакты з іншымі патрыятычныямі асяродкамі. У выніку паўсталі (пераважна з дапамогай Міколы Прашковіча і аспіранта-ўкраінца, які навучаўся пры адным з акадэмічных інстытутаў) даволі шчыльныя сувязі з украінскім нацыянальным рухам.

Сябры асяродка стараліся знаходзіць здольных школьнікаў з беларускіх сем’яў і дапамагаць ім атрымаць вышэйшую адукацыю. Заахвочвалі выпускнікоў ВНУ з патрыятычнымі перакананнямі да паступлення ў аспірантуру. Стараліся правесці сваіх людзей на патрэбныя службовыя пасады, заахвочвалі іх да паступлення ў КПСС, разумеючы мажлівасці ўплыву тых, хто належаў да гэтай структуры. Быў папулярны лозунг: “Усе прыбалтыйскія нацыяналісты - камуністы”.

Летам 1973 г. КГБ ушчыльную занялося акадэмічным асяродкам. Рэпрэсіўная хваля накацілася з Украіны, дзе ўжо поўным ходам ішоў разгром тамтэйшага патрыятычнага руху. На допытах і пры ператрусах натрапілі на сляды сувязяў з Беларуссю. У руках кагэбістаў апынуліся лісты некаторых сяброў асяродка з ацэнкай нацыянальнай палітыкі КПСС і з планамі каардынацыі супраціву ёй. Допыты ў Менску і іншых гарадах Беларусі разгарнуліся летам 1973 г. Па прыкладных разліках “на сумоўе” трапіла агулам да сотні навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, студэнтаў. Мяркуючы паводле пытанняў, якія задаваліся на допытах, спецслужбы стараліся прыпісаць дысідэнтам стварэнне падпольнай нацыяналістычнай арганізацыі, з адпаведным кіраўніцтвам, структурай і сувязямі з замежжам. Асабліва цікавіліся асобай Уладзіміра Караткевіча, якому, здаецца, меркавалася надаць ролю лідэра беларускіх нацыяналістаў. Не міналася ўвагай і Ларыса Геніюш.

З версіяй КГБ аб існаванні падпольнай нацыяналістычнай арганізацыі не атрымалася. Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Беларусі не было зацікаўленае ў раздзіманні справы “аб нацыяналістах”. У рэспубліцы, жыхары якой з энтузіязмам пагалоўна ператвараліся ў рускамоўных савецкіх людзей, не магло быць нацыяналізму! Аднак кагэбісцкае начальства было іншай думкі. Яно чакала за праведзеную работу падзяк і ўзнагарод і заапелявала да Масквы. Адтуль прыехаў адпаведны эмісар, азнаёміўся са справамі падазраваных, і рэпрэсіўная машына закруцілася зноў. Для пакарання (звальненні з працы) былі найперш вылучаны Алесь Каўрус, Сцяпан Міско, Мікола Прашковіч, Валянцін Рабкевіч і Міхась Чарняўскі. Выбралі тых, хто найбольш засвяціўся радыкальнасцю сваёй пазіцыі або выказванняў і на каго меліся рэчавыя доказы “віны”. У Прашковіча гэта былі лісты ва Украіну, Чарняўскі ж перавёз у Беларусь рукапіс вядомай тады працы У. Дзюбы “Інтэрнацыяналізм, або русіфікацыя”.

Зімой 1973-1974 гг. вялася ідэалагічная падрыхтоўка да акцыі пакарання. Па ўсёй Беларусі партыйныя прапагандысты пачалі ў лекцыях расказваць аб выкрыцці нацыяналістычнай арганізацыі, якая рыхтавалася адарваць Беларусь ад сям’і брацкіх народаў СССР, прэтэндавала на адабранне ад Расіі Смаленшчыны і Браншчыны, ну і, канечне ж, імкнулася да рэстаўрацыі капіталізму. Называліся канкрэтныя прозвішчы ўдзельнікаў падполля. А чорная прапаганда ішла значна далей. Драбнейшыя партыйныя функцыянеры распускалі чуткі аб сувязях з замежнымі цэнтрамі, аб вагонах антысавецкай і нацыяналістычнай літаратуры, аб падвалах са зброяй. Не забываліся прапагандысты і на маральнае аблічча нацыяналістаў. Тады яшчэ не былі ў модзе наркотыкі, таму ім стараліся прыпісаць п’янства.

За “ўдзельнікамі арганізацыі” і іх сямейнікамі было ўстаноўленае пастаяннае назіранне. Віжы не адставалі ні на крок, нават сачылі, што жонкі паднаглядных купляюць у гастраномах. Раптам з’явіліся некаторыя даўнія і ўжо паўзабытыя знаёмыя, якія запаліся сяброўскімі пачуццямі, жаданнем увайсці ў сутнасць справы і, зразумела, дапамагчы.

У акадэмічных інстытутах акцыю пакарання арганізоўваў парткам акадэміі (старшыня парткаму - П.Ц.Петрыкаў). У сакавіку справа дасягнула эпагею. Даваенным камсамольцам, якія яшчэ памяталі барацьбу з “ворагамі народа”, даручалася пісаць гнеўныя лісты з патрабаванем кары вінаватым. У аддзелах праводзіліся сходы, дзе кляймілі нацыяналістаў, якія вайной “палілі беларускія вёскі і тапілі дзяцей у калодзежах”. З вуснаў партфункцыянераў гучалі заклікі прыгледзецца да ўсіх, хто размаўляе па-беларуску.

Затым прыйшла чарга звальненняў з працы. Трэба адзначыць, што не ўсіх калегаў-навукоўцаў спаралюшаваў страх. Напрыклад, у Інстытуце літаратуры супраць пакарання М.Прашковіча выступіў пазнейшы вязень савецкіх псіхушак В. Зайцаў. У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ў абарону С.Міско выступіла М.Казлоўская. Годна сябе паводзілі некаторыя гісторыкі - рускія і габрэі па нацыянальнасці, да таго ж, іх было цяжка абвінаваціць у “беларускім нацыяналізме”. Некалькі пазней, так бы мовіць наўздагон, паводле тых жа абвінавачанняў у нацыяналізме былі звольненыя з працы выкладчык Інстытута замежных моваў Павел Дзядзюля, Віктар Лапуць, Зянон Пазняк.

Бадай найбольш несамавітае адчуванне было з-за інфармацыйнай блакады. Рукапісы кніжак і артыкулаў удзельнікаў асяродка выкідаліся з планаў выдавецтваў і з рэдакцый, з усіх публікацый выкрэслівалася нават упамінанне іх прозвішчаў, забаранялася рабіць спасылкі на іх працы. Чалавек быццам знікаў з белага свету, як ніколі і не жыў!

Пасля звальнення з інстытутаў пакараным была даступная толькі нейкая фізічная праца. Які ж быў далейшы лёс удзельнікаў акадэмічнага патрыятычнага асяродка?

Цераз год-два частцы іх, з дапамогай Максіма Танка і пры спрыянні некаторых работнікаў апарата ЦК КПБ, нават удалося вярнуцца ў свае ранейшыя навуковыя ўстановы. Іншыя ўладкаваліся ў розныя рэдакцыі і выдавецтвы. Практычна ўсе яны на доўгі час захавалі актыўную творчую і патрыятычную пазіцыю, працягнулі працу як навукоўцы, удзельнічалі і ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці. Праўда, у першыя гады ім стваралі цяжкасці з публікацыямі, ну і, зразумела, яны заставаліся “невыязнымі” за мяжу ажно да гарбачоўскай перабудовы. Найбольш цяжка склаўся лёс Прашковіча. У яго адбыўся душэўны надлом. Ён цяжка захварэў на паралюш ног і згарэў у вясковай хаце, не здолеўшы выпаўзці з агню.

Асяродак студэнтаў філфака БДУ. Існаваў у 1962-1963 гг. Меў каля дзесяці сяброў. Выступалі супраць палітыкі зрасійшчвання, абмяжоўваліся вуснай прапагандай. Вясной 1963 г. асяродак разгромлены КГБ, частка студэнтаў выключана з універсітэта.

Асяродак “На Паддашку”. Існаваў у 1966-1985 гг. Пра гэта аб’яднанне творчай (пераважна мастакоўскай) і навуковай маладой інтэлігенцыі Менска ўспамінае “гаспадар” майстэрні Яўген Кулік:

А мы жылі ў той час і мелі сваё кола. У ім былі збольшага мастакі. У той час быў таксама асяродак у Акадэміі навук. Ну, і Зянон Пазняк, то гэта проста была асоба, якая была асобна. Мы ніколі не дазведваліся ў яго пра ягоныя справы, а ён нас не лічыў такімі заўзятымі падпольшчыкамі.

У 190-х, калі толькі зараджаўся “Паддашак”, больш-менш сведамых людзей было замала. Iмы займаліся тым, што лічылі патрэбным - у асноўным культурніцкай работай, але абсалютна не цураліся праяваў грамадзкай працы. У грамадзкім плане ўсё пачыналася з Купалля, з падпольных Купалляў, якія якраз прыпадалі на самыя чорныя гады: 1973, 1974, 1976 гг. Падчас святкавання Купалля ў Заслаўі ў ваколіцах хадзілі міліцыянты з аўчарамі і стаялі пажарныя машыны, было вусцішна....

Нас тады цікавіла ўсё, што б сведчыла пра нашу самастойнасць, самабытнасць. Мы нават выпісвалі цытаты з Энгельса, Леніна, дзе нейкім чынам згадвалася пра Беларусь. Цяпер гэта гучыць, магчыма, вельмі смешна, а тады такі быў час. (...)

Мы абсалютна давяралі адзін аднаму, аднак былі дастаткова замкнёным колам. Гэта ўжо нашыя спадкаемцы, "маладзёны", што прыйшлі пасля нас, казыраюць тым, што іхная дзейнасць была накіраваная і вонкі, а ў 1970-х быў зусім іншы час.

...Майстэрня была маленькая, 15 квадратных мэтраў, дый групы, што збіраліся, былі розныя. 3 адной размаўлялі пра гэта, з іншай яшчэ пра нешта. Мы самазасцерагаліся, можа, нават больш, чым трэба. Аднак асяродак быў шырокі, да нас прыязджалі з Віцебска Алесь Лабанок, з Рыгі Вячка Целеш, якіх мы пасвячалі ва ўсе тайны. Асноваю ж “Паддашка” былі мастакі.

Усё пачалося ў 1966 г., калі я атрымаў майстэрню. Да гэтага збіраліся ў прыяцеля, які здымаў пакой. Першымі былі Пеця Драчоў, Валя і Пятро Свентахоўскія, Барыс Мельнікаў, Лявон Баразна. Потым з’явіліся Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец. У 1972 г. мы разам хавалі Лявона Баразну, і ягоная смерць нас загартавала, сцэментавала.

“Паддашак” быў "шырокагаліновым прадпрыемствам". Людзі збіраліся ў мяне, але ў кожнага быў яшчэ свой асяродак. Нам нават цяжка нешта было інкрымінаваць, бо мы займаліся гісторыяй, а нават “Полымя” друкавала такое.

Падобныя сходкі інтэлігенцыі, можа, не такія рэгулярныя, адбываліся і ў некаторых іншых мастакоўскіх майстэрнях - А.Шатэрніка і В.Маркаўца, А.Марачкіна.

Асяродак студэнтаў філфака БДУ. Існаваў у 1978 г. Галоўнае патрабаванне - выкладанне навучальных прадметаў на беларускай мове. За гэтыя патрабаванні А.Разанаў і В.Ярац былі выключаныя з універсітэта.

“Беларуская майстроўня”. Існавала ў 1979-1984 гг. Аб'яднанне, створанае пераважна студэнтамі універсітэта і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзейнічала пераважна ў Менску. Ставіла за мэту адраджэнне ў гарадскіх умовах беларускай народнай культуры, усяго беларускага. Пазней сваю актыўнасць “Майстроўня” пачала пашыраць на іншыя гарады Беларусі. Пасля пратэстаў у красавіку 1964 г. супраць зносу будынка былога Менскага гарадскога тэатра пачаліся затрыманні і пераслед сяброў аб'яднання, і яно спыніла сваё існаванне, трансфармаваўшыся ў шэраг іншых, з такой жа культурна-асветніцкай, а таксама палітычнай скіраванасцю дзейнасці (напрыклад, клуб імя Караткевіча і клуб “Талака”).

Індывідуальны супраціў (Ржэўскі, Ермаловіч, Сідарэвіч, Карпюк)

З ліста Браніслава Ржэўскага старшыні камісіі заканадаўчых прапаноў Савета Саюза Д.С.Палянскаму:

Председателю Комиссии законодательных предложений

Совета Союза Д.С.Полянскому

от Ржевского Бронислава Андреевича,

1905 г. рожд., уроженца дер. Добрицкое Борисовского района Минской области, белоруса, г-на СССР, беспартийного, семейного, имеющего высшее образование, кандидата филологических наук, ранее не судимого, до ареста работавшего старшим преподавателем Гродненского пединститута, приговоренного судебной коллегией по уголовным делам Гродненского областного суда 25 марта 1957 г. по ст. 72-а УК БССР к лишению свободы сроком на семь лет с последующим поражением в избирательных правах на пять лет, ныне находящегося в ИТЛ Мордовской АССР, Зубово, Полянский р-н, п/я 385/7.

(…)

Третий год я нахожусь в заключении. Но меня мучает не столько заключение, сколько горе и страдание от убежденности в своей невиновности и в сознании незаконности судебного приговора. Свободные часы своего тягостного заключения я посвятил одному: по трудам В.И.Ленина, по первоисточникам марксистской литературы проверить себя, найти свои ошибки. Этих ошибок у себя я не нашел и еще больше убедился, что прав я. Я обращаюсь к Вам и прошу только об одном: Разъясните мне, в чем я заблуждаюсь, в чем мое уголовное преступление?

(...)

Я прошу Вас, разъясните мне, в силу каких реальных законов (кем и когда изданных) белорусский язык в БССР оказался изгнанным из партийных и советских органов и заменен русским языком (тогда как русский язык является в СССР для союзных республик только языком интернациональных связей)? Почему суды в БССР защиту мною известных партийных решений по вопросу о языках нацменьшинств в союзных республиках квалифицируют контрреволюционными действиями и социально опасными?

(...)

Статья 86 Конституции БССР и статья 110 Конституции СССР обязывает органы прокуратуры и все судопроизводство в республике вести на белорусском языке. За последние 25 лет ни одного судебного дела не было оформлено на белорусском языке. Где, в какой стране можно встретить такое отношение прокуратуры и суда к законам собственной страны?

(…)

Статья 96 Конституции БССР и статья 121 Конституции СССР обеспечивают права гражданам БССР на воспитание и обучение на родном языке. Может ли осуществиться это право практически при условии, что:

а) в средних и высших педагогических учебных заведениях БССР преподавание ведется только на русском языке, и будущие педагоги, естественно, не подготовлены вести преподавание на белорусском языке;

б) в органах народного образования, как и во всех других советских учреждениях, белорусский язык практически исключен, а контроль школ проводят люди, в большинстве случаев не владеющие белорусским языком;

в) когда в школы, которые официально числятся с преподаванием на белорусском языке, на работу директоров, завучей, пионервожатых, библиотекарей посылаются люди, не владеющие белорусским языком;

г) когда во всех городах и райцентрах БССР все школы с белорусским языком преподавания были закрыты. При этом причиной, поводом для закрытия белорусских школ чаще всего было: кто-то из руководящих работников не пожелал своих детей обучать в школе с белорусским языком преподавания;

д) когда во всех детских яслях, детских садах в БССР белорусские дети не слышат белорусского слова. Когда со дня рождения они отрываются от своей родной почвы.

(…)

Б.Ржевский, Дубровлаг. 1959 г., 20-го мая

Яскравымі прыкладамі індывідуальнага супраціву была і дзейнасць такіх асобаў як гісторык Мікола Ермаловіч, гісторык і філосаф Анатоль Сідарэвіч, пісьменнік Аляксей Карпюк. Да спісу гэтых людзей трэба далучыць Міхала Дубянецкага і Аляксея Каўку, першых беларускіх нацыянал-камуністаў у паслясталінскі час. Жыццё і дзейнасць кожнай з гэтых асобаў заслугоўвае асобнага даследавання.

Уздым нацыянальна-патрыятычнага руху ў 80-х гадах

1985 г. - пачатак новай хвалі Беларускага Адраджэння. Па ўсёй краіне пачынаюць паўставаць патрыятычныя клубы. Не заглыбляючыся ў гэты адметны перыяд нашай найноўшай гісторыі, працытуем адно "Ліст 28-мі" (1986 г.) Генеральнаму сакратару Цэнтральнага камітэта КПСС М.С.Гарбачову, які добра перадае патрыятычную атмасферу тых гадоў.

(…)

Мы переживаем сложный период в истории белорусского народа, когда требуются решительные действия по спасению (именно спасению, ибо отдельные меры поверхностно-косметического характера положения не исправят) родного языка, родной культуры, а следовательно, белорусского народа от духовного вымирания. Для этого, на наш взгляд, необходимо осуществить в первую очередь следующие мероприятия:

а) приступить к введению белорусского языка в качестве рабочего в партийные, государственные (прежде всего это касается министерств просвещения, культуры, высшего и среднего специального образования, связи, государственных комитетов по делам издательств, полиграфии и книжной торговли, по кинематографии, по телевидению и радиовещанию, Академии наук) и советские органы и учреждения республики;

б) ввести обязательный выпускной экзамен по белорусскому языку и литературе (сочинение) в средней школе и по белорусскому языку (диктант) в восьмилетней (неполной средней) школе, независимо от того, на каком языке ведется обучение в этих школах;

в) ввести обязательный для всех абитуриентов (кроме прибывших из-за пределов БССР и СССР) вступительный экзамен по белорусскому языку и литературе (сочинение) во всех учебных заведениях и по белорусскому языку (диктант) в средних специальных учебных заведениях (техникумах) республики.

Белорусский язык является одной из основ существования государственности белорусского народа, и поэтому он должен охраняться законодательными актами. Его использование во всех сферах государственной и общественной жизни должно обеспечиваться и стимулироваться всеобъемлющим комплексом мероприятий, органическую часть которых составляют и мероприятия по патриотическому воспитанию ("Комплекс предлложений по коренному улучшению положения родного языка, культуры и патриотического воспитания в Белорусской ССР" на 6 страницах прилагается). Мы считаем, что предварительным условием осуществления этих мероприятий должно быть обновление кадров, не заинтересованных в развитии культуры и образования на белорусском языке, в Министерстве просвещения, Министерстве высшего и среднего специального образования, Министерстве культуры, Госкомиздате, Госкино, Гостелерадио Белорусской ССР.

Уважаемый Михаил Сергеевич! Мы не прибегали в этом письме к цитированию известных суждений о развитии национальных культур и языков выдающихся мыслителей, положений по этому вопросу классиков марксизма, глубоких, мудрых высказываний В. И. Ленина, равно как и не стали ссылаться на общеизвестные программные документы по этому вопросу партийных съездов. Мы постарались изложить факты и наши суждения о мерах на наш взгляд, необходимых для исправления сложившегося положения с родным языком в республике.

Гэты ліст мог бы быць напісаны і сёння. Але ўжо ў 1986 г. людзі не баяліся адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Гэты страх прапаў амаль на цэлае дзесяцігоддзе! З гэтага ж часу пачалося легальнае змаганне за беларускую мову і культуру, а хутка - і за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

Заключэнне

Замест заключэння пададзім тут зусім не поўны пералік колькасці затрыманых ці рэпрэсаваных нейкім іншым чынам асобаў за антысавецкую дзейнасць па гадах.

1953 г. - 10 ас.
1954 г. - 3 ас.
1955 г. - 2 ас.
1956 г. - 2 ас.
1957 г. - 48 ас.
1958 г. - 15 ас.
1959 г. - 5 ас.
1960 г. - 4 ас.
1961 г. - 3 ас.
1962 г. - 8 ас.
1963 г. - 13 ас.
1964 г. - 4 ас.
1968 г. - 2 ас.
1970 г. - 2 ас.
1972 г. - 3 ас.
1979 г. - 2 ас.
1980 г. - 1 ас.
1982 г. - 2 ас.
1983 г. - 2 ас.
1984 г. - 2 ас.
1985 г. - 2 ас.
1986 г. - 2 ас.
1987 г. - 2 ас.

МІХАЛ ЧАРНЯЎСКІ
Крыніца: Беларускі Калегіюм
Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944-1956): Даведнік. - Мінск, 1999.
Дэмакратычная апазіцыя Беларусі (1956 -1991). Персанажы і кантэкст: Даведнік. - Мінск, 1999.
Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. - Мінск, 1996.
Нонканфармізм у Беларусі: 1953 -1985: Даведнік. Т. 1. Мінск, 2004.
Пазацэнзурны перыядычны друк Беларусі (1971 -1990): Каталёг. Менск, 1998.
Уліцёнак А. Іншадумцы = мыслящие иначе. - Мінск, 1991.
Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 -2002). - Мінск, 2003.
Акадэмічны патрыятычны асяродак (1960-я гады) // Шуфляда. Т. 1. Менск, 1999.

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291893835 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network