публикация №1291891755, версия для печати

Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291891755)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by


Ідэолёгічная глеба ўзбраеньня.
Ператварэньне магчымасьцей у сапраўднасьць.
Першыя крокі жыцьця і змаганьня.
Ідэолёгічная глеба ўзбраеньня.

Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне, як і на іншых абшарах Беларусі, стварылася раньняй вясною 1944 года. Бліжэйшыя вонкавыя ўмовы яе стварэньня і першапачатковага існаваньня і дзейнасьці былі, з аднаго боку,вельмі спрыяючымі, а з другога, - не далі ёй, пакуль-што, магчымасьці праявіць сябе і выказаць сваё гістарычнае прызначэньне ў той меры, у якой яназахоўвала ў сабе ўнутраныя патэнцыяльныя сілы і здольнасьці і да якога яна паклікана. Ваенныя падзеі і асабліва падзеі на фронце прымусілі яшчэне зусім умацаваныя арганізацыйна і толькі пачаткова вышкаленыя аддзелы зусім маладое Беларускае Краёвае Абароны вельмі рана прыняць удзел ужорсткіх бойках супроць у сотні раз колькасна пераважных, па-навейшаму узброеных і больш вопытных ворагаў, а затым - альбо адыйсьці за заходніямежы Беларусі, альбо працягваць змаганьне супроць і ў абкружэньні тых жа ворагаў нашага народу - бальшавіцкіх гордаў, і ў такіх умовах перабудоўваць арганізацыйна і амаль нанава cвае шэрагі для будучыхбоек. Але ўжо і з тым, што створана дасюль, Беларуская Краёвая Абарона, - незалежна ад якіх бы там ні было магчымых зьмен ва ўзбраеньні Беларускага Гаспадарства ў будучыні, - уваходзіць слаўнаю старонкаю ў гісторыю многавяковага змаганьня беларускага народу пад сьцягам сваёй ніколі нязьменнай ідэолёгіі Вольнай і Незалежнай Беларусі.

Случчына, як адна з частак спрадвеку гістарычна і тэрыторыяльна, палітычна і этнаграфічна, эканамічна і ідэолёгічна адзінай Беларусі, мае свае прыродныя і традыцыйныя асаблівасьці і кожная іншая частка Беларусі. Гутарка ідзе ў першую чаргу аб змаганьні народа супроць найбольш лютага ворага - бальшавізма - за вольную і незалежную Беларусь. У недалёкім мінулым, калі барацьба супроць бальшавізма толькі пачалася, Слуцкія Паўстанцы 1920-1921 і пазьнейшых гадоў сваіммасавым пачынам, сваёй мужнасьцю і самахвярнасьцю ў барацьбе з ім стварылі Случчыне і случчанам няўміручы гонар народных змагароў за бацькаўшчыну. Здань Слуцкіх паўстанцаў на працягу 20-ці гадоў палохала бальшавіцкіх катаў; усе 20 гадоў бальшавікі стараліся афіцыяльна замаўчаць гэтую гістарычную падзею слуцкага паўстаньня і ў той час усе 20 гадоў яны займалісяпаляваньнем супроць яе ўдзельнікаў і “вырывалі карэньні” яе. Слуцкія паўстанцы паказалі прыклад узброенага народнага змаганьня, а іхныя пасьлядоўцы пацьвердзілі, што на Случчыне яно было не выпадковым.

Беларус-случчанін па сваёй прыродзе ёсьць паслядоўны ідэалісты сваёй праўнай вольнасьці і незалежнасьці. Хлебародныя палеткі Случчыны, яе многалюднасьць, багацьце яе разнастайнае гаспадаркі і высокая прадукцыйнасьць працы ўзгадоўваюць у жыхара Случчыны ўпартую працавітасьць і незалежнасьць багатага гаспадара, які прадстаўляе сабе гаспадарку толькіяк собскую на собскай зямлі і гатоў заўсёды бараніць свае натуральныя правы на вольную працу і неабмежаванае распараджэньне прадуктамі свае працы. Ён не трывае вонкавага ўмешваньня ў справы свае гаспадаркі, прымусу,ашуканства і дармаедзтва. А раўніннасьць і шырыня палеткавых прастораў,гушчыня насельніцтва і ягоная гаспадарская лучнасьць узгадоўваюць у Случчаніне пачуцьцё народнага задзіночаньня і сапраўды спрыяюць задзіночаньню Случчан у грамадзкіх дзеяньнях.

У часы, калі бальшавікі пачалі агульнае спустошаньне і ліквідаваньне вольнага сялянства пад назваю “калектывізацыі”, Случчына паказала прыклад масавага стыхійнага бунту, пачуўшы сваім нутром рабскую істоту калектывізацыі. Случчане і тады выказалі сваю вольналюбівую прыроду і ў той жа час сваё адзінства, бо бунтарскі гоман у аднэй вёсцы, як водгук далёкагазвону ці як супроцьпажарны кліч, чуцён быў у такіх жа вакольных вёсках. Шмат случчан трапіла тады пад расстрэлы і ў ссылкі за супраціў калектывізацыі ці і проста за неўваход у калгасы, але цэлыя дзясяткі процантаў сялянства так і засталося па-за калгасамі, - дашчэнту абрабаванымі, але вольнымі, - калі не гаспадарамі, дык асобамі. Случчына без усякай прапаганды, стыхійна ёсьць вораг бальшавізму і ўсім, хто імкнецца паняволіць беларускі народ. Слуцкія паўстанцы і супраціў калектывізацыі вырасьліна слуцкай глебе.

Паказьнікам варожасьці Случчыны да бальшавізму, пасьлядоўцам слуцкіхпаўстанцаў і непасрэдным прадшэственікам Беларускае Краёвае Абароны на Случчыне зьявілася Слуцкая Беларуская Паліцыя, якая пачала сваё існаваньне 6-га ліпеня 1941 года. Характэрнымі рысамі Беларускае паліцыі Случчыны было і ёсьць тое, што яна і па прынцыпах свайго стварэньня, і па выключнабеларускаму персанальнаму складу, і па характару дзейнасьці зьявіласяад крыві і косьці паліцыяй свайго народу; яна любіла і абараняла свой народ і з усёй маладой палкасьцю і бязлітасна зьніштажала ворагаў сваёй бацькаўшчыны Беларусі - бальшавіцкіх бандытаў і іх агэнтаў. Адзін ужо досыць стары селянін з вёскі С... на Случчыне, толькі пачуўшы аб стварэньні паліцыі, 8 ліпеня 1941 года выказаў такую думку: “Цяпер кожны селянін будзе паліцыянтам супроць бальшавізма”. Твораная ад самага пачатку і да канца на дабраахвотніцкім прынцыпе Слуцкая беларуская паліцыя налічвала ў сваіхшэрагах: на 1.VIII.41 г. - 43 чал.; на 1.I.42 г. - 130 чал.; на 6.VII.42 г. - 420 чал.; на 1.I.43 г. - 650 ч.; на 6.VII.43 г.- 960 ч.; на 1.I.44 г. - 1380 ч., і ў канцы чэрвеня 1944 г. - 1760 чал. Рост паліцыі ішоў адпаведна ўзрастаючым задачам аховы жыцьця і маёмасьці народу ад маскоўска-бальшавіцкіх бандытаў. Узброеныя случчакі-паліцыянты без усякай вонкавайдапамогі ахоўвалі самі ўсю тэрыторыю Случчыны на працягу трох гадоў. Каля сотні сапраўдных боек і больш тысячы дробных сутычак вытрымалі аддзелы беларускай паліцыі Случчыны, абараняючы сваё жыхарства, сваю зямлю і гаспадарку ад бальшавіцкіх валацугаў, драпежнікаў, падпальшчыкаў, забойцаў і правакатараў. Случчына ніколі не забудзе боек сваіх паліцыянтаў супроць бандаў пад Старобінам, Соснамі, Доўгае, Міцявічы, пад Рожанам, каля Копыля, пад Раёўкаю, каля Лавы, у Дзехцяны і многа-многа іншых, у якіх паліцыянты выказвалі сапраўдны гэраізм. Сотні народных гэрояў-змагароў за бацькаўшчыну выхаваліся ў шэрагах Слуцкай паліцыі за тры гады. Гэта была непаліцыя ў вузкім разуменьні, а жаўнеры свайго народу. Яна вылучыла такіхгэрояў, як Логвін, Даўматовіч з групаю сваіх сяброў, аб якіх жыхарства Случчыны складалі легэнды і аповесьці1. Яна зьнішчыла дзесяткібандыцкіх лясных лаговішчаў і тысячы насланых бальшавіцкаю Масквою бандытаў і захапіла шмат бандыцкае зброі і складаў нарабаванай бандытамісялянскай маёмасьці. Не апошнім па важнасьці для характэрыстыкі Случчыны, яе ідэолёгіі, зьяўляецца, па-першае, тое, што за тры гады - 1941-1944, ня гледзячы на несьціханую і па-жыдоўскі хітрую правакацыю бальшавіцкіх бандытаў і іх пагрозы тэрору, бандытам не ўдалося перацягнуць да сябе з Слуцкае паліцыі ані жаднай групкі паліцыянтаў, і, па-другое, 418 беларускіх случчакоў-паліцыянтаў загінулі сьмерцю гэрояў у бойках супроць бандытаў за беларускую народную справу. Такімі паказалі сябе случчакі ў тыя часы, калі выгнаны з афіцыйнага жыцьця бальшавізм усімі сродкамі тэрору, хлусьні і правакацыі імкнуўся да здабычы страчанай улады, і калі беларусы атрымалі ўмовы на справе выказваць сваю волю.

Беларусы Случчыны выказалі сваю волю ў тым жа напрамку і творчасьцю ў другіх галінах народнага жыцьця. Яны высунулі са свайго асяродзьдзя сотніздольных дабраахвотнікаў кіраўніцтва адміністрацыйнай, гаспадарчай ікультурнай працы, якія стварылі дзейныя апараты гарадзкіх і павятовых управаў, прамысловых, фінансавых, гандлёвых, будаўнічых, школьна-асьветных і іншых кіраўніцтваў, стварылі сваю “Газэту Случчыны”, Саюз Беларускае Моладзі, дом культуры, тэатры, сваё беларускае культурнае згуртаваньнеі г.д., урэшце сваю гэраічную слуцкую паліцыю, і сваёй дзейнасьцю практычна даказалі, што случчане цалкам гатовы да дзяржаўнага самакіраўніцтва іда стварэньня свайго ўласнага войска.

Такія былі спрыяючыя агульныя ўмовы, у якіх утваралася Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне.

***

Былі ў наліччы і спецыфічныя ўмовы стварэньня Беларускае Краёвае Абароны. За лета і восень 1943 і зіму 1943-44 гадоў наблізіўся фронт. Бальшавіцкія горды ўварваліся ва ўсходнія абшары Беларусі, на поўдзень ад яе яны прасунуліся далёка на захад - аж пад Пінск, і спраўлялі свае хаўтуры ў непасрэднай блізасьці ад паўднёвых межаў Случчыны, - на самой Прыпяці. Доўгія абозы ўцекачоў з усходу цягнулся праз Слуцак і ўздоўж Случчыны на захад, якія ратаваліся ад сваіх “освободителей”. Случчыне пагражала непасрэдная небясьпека бальшавіцкай навалы, а зь ёю і пэрспэктыва аднаўленьня энкавэдыстскага тэрору, калгаснагапаняволеньня і агульнага вынішчэньня. Азьвярэлыя бальшавіцкія банды засабліваю лютасьцю распачалі сваю начную прафэсыянальную дзейнасьць драпежніцтва, забойстваў і разбурэньня сялянства. Перад беларускім народам паўсталі самыя каранныя пытаньні жыцьця і сьмерці. Селянін баяўся начаваць у сваёй хаце, каб ня быць забітым або спаленым бальшавіцкімі катамі.

У такія моманты случчакі якраз застаюцца вернымі сабе, сваім традыцыям і сваёй беларускай ідэолёгіі, імі авалодвае ня спуг і паніка, а, наадварот,рашучасьць да змаганьня. Гэта сталася якасьцю не паасобных случчакоў ціякой-небудзь часткі іх; калі пэрыяд змаганьня Случчакоў праз сваю паліцыю быў пэрыядам змаганьня галоўным чынам за вычышчэньне Случчыны ад рэшткаў бальшавізму і за забясьпячэньне мірнае працы, дык цяпер насьпела сузнаньне ўсяе масы іх да неабходнасьці мабілізацыі ўсіх сілаў дляабароны ўсяго таго, што складае паняцьце Радзімы. Радзіма - гэта свае гарады і вёскі, свае хаты, семьі, бацькі, жонкі і дзеці; свая ўласная зямля, гаспадарка, прадукты свае працы, сваё жыцьцё і маёмасьць; свае правы, звычаі,мова, рэлігія; свае палеткі, лясы і сядзібы; свой самаўрад, праца і воля; словам - сваё насьледзтва, сучаснасьць і будучыня. Перад народам паўсталажывая здань бальшавіцкага драпежніцтва, зьдзекаў, расстрэлаў, ссылак, калгасаў, ашуканства, голаду, безпраўя, падзяленьня на клясы, укаваньня, вечнага страху, усюды прысутнага шпіянажу і правакацыі, “самаабкладаньняў”, “дабраахвотных” займаў, працы ў начы і ў сьвята, чаргі за кавалкам хлеба, словам - здань “поўнага камунізма” з поўнай ізаляцыяй ад усяго замежнага сьвету.

Случчына адказвала на пытаньні вельмі рэальна, па-гаспадарску. Што рабіць? Змагацца! Супроць каго? Сягоньня супроць бальшавізма! За што? За радзіму, за вольную і незалежную Беларусь, каб самім быць гаспадарамі на сваёй зямлі! Якімі сіламі? Усімі сваімі собскімі сіламі! Сродкі? Патрэбна ўзброіцца і як найхутчэй!

Случчына ідэолёгічна была ўзброена. Сузнаньне неабходнасьці мабілізацыі свайго войска апанавала ўсю масу насельніцтва. Ужо зімою па ўсёй Случчыне хадзілі чуткі аб прадстаячай мабілізацыі. Яны ўзьнікалі стыхійна, з пачуцьця неабходнасьці і гатоўнасьці насельніцтва. Запытай, бывала, любога случчака, ці хоча ён запісацца ў паліцыю і ён адкажэ: “пачакаю мабілізацыі, тады пайду”. Такі настрой панаваў без перапынку ад лета 1943 года і да сапраўднага абвяшчэньня пакліканьня ў вясну 1944 году. А пытаньні: “Ці будземабілізацыя?”, ці “Калі будзе мабілізацыя?” магчыма было пачуць на Случчыне з вясны 1942 году, калі зьявіліся першыя бальшавіцкія банды.

Па сваему сузнаньню Случчына была мабілізаванай. Патрэбны былі толькі арганізацыйныя формы.

Ператварэньне магчымасьцей у сапраўднасьць.

Справа мабілізацыі і стварэньня войска ёсьць справа сур’ёзная, і як і ва усякай сур’ёзнай грамадзкай, дзяржаўнай ці вайсковай справе, дзеходзіць пытаньне аб арганізацыі мас, мала аднэй толькі ідэолёгічнай падрыхтоўкі і налічча волі мас да дзеяньня. Апошняе зьяўляецца толькі неабходнай прадумовай справы. У такіх справах патрэбна даць сталыя, масам зразумелыя і даступныя арганізацыйныя формы. Без іх нават самая харошая пазьместу прапаганда заданьняў і закліканьні зьяўляюцца пустою і падчасшкоднаю балбатнёю. Бо калі ідэя распаўсюджана і авалодала сузнаньнем людзей, гатовых да дзеяньня, а практычна нічога ня робіцца, каб зматэрыялізаваць сьпелую ідэю, тады праз некаторы час чаканьня надыходзіць разчараваньне мас і ідэйныя кіраўнікі губляюць давер.

У справе стварэньня Беларускае Краёвае Абароны адбылося якраз патрэбнае. Стварэньне Беларускае Цэнтральнае Рады зьявілася пачаткам арганізацыі. Случчына даўно чакала і жадала падобнай арганізацыі. У сузнаньні масы людзей на Случчыне акт стварэньня Беларускае Цэнтральнае Рады быў адразу ўспрыняты як сталы пачатак усенароднай арганізацыі. Случчына даўно чакала і жадала падобнай арганізацыі. З утварэньнем Цэнтральнае Рады ўсе ўбачылі нейкі канец той дэзарыентаванасьці і дэзарганізацыі, якую перажываў доўгі час беларускі народ. У выглядзе Цэнтральнае Радынарод убачыў пачатак свае дзяржаўнасьці, свайго палітычнага, гаспадарчага, прававога і духовага самастойнага і незалежнага беларускага задзіночаньня.

Беларуская Цэнтральная Рада адразу ж выклікала ў народзе вялікія надзеі і сымпатыі да сябе. Гэта сталася тым больш, што яна на чале з Прэзыдэнтампрафэсарам Р. Астроўскім з самага пачатку ўзялася за самую ў той час асноўную справу, - за стварэньне свайго нацыянальнага беларускага войска іза вайсковую абарону свайго народа. Ва ўсякі час, асабліва ў час вайны, толькі сталая збройная сіла зьяўляецца паказчыкам сілы народу і гаспадарства, гарантам яго дзяржаўнае і нацыянальнае самастойнасьці і незалежнасьці. Цэнтральная Рада абвясьціла ўтварэньне Беларускае Краёвае Абароны. Тым самым, яна дала народу канкрэтную і зразумелую форму збройнае арганізацыі.

7 лютага 1944 года ў Слуцак прыехаў Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады прафэсар Радаслаў Астроўскі. Случчыне і случчакам асабліва пашчасьцілаі з асобаю прэзыдэнта. Ён зьяўляецца случчаком. Ягоныя землякі хутка ўбачылі і пераканаліся, што Р. Астроўскі ёсьць беларус і случчак ня толькі папаходжаньню, але і па ўсёй сваёй натуры. Случчане былі ў гонары яшчэ і тым,што іменна Случчына дала Цэнтральнай Радзе гэтую асобу.

У той жа дзень 7 лютага ў Слуцку адбылася вузкая нарада з удзелам Прэзыдэнта Р. Астроўскага і кіраўнікоў паветаў Слуцкай акругі. Прысутнічала ўсяго 8 чалавек. Пытаньне стаяла толькі адно, - аб утварэньні абароны. Р. Астроўскі, як вопытны грамадзкі дзеяч, паставіў скромна пытаньне так: маскоўска-бальшавіцкія забойцы лютуюць на нашай зямлі; трэба тварыць сталую збройную абарону; ці зможам правясьці мабілізацыю і стварыць сваё войска? Усамым характары і тоне пастаноўкі Р. Астроўскім пытаньня чуўся перакананы і не выклікаючы ніякага сумлева адказ: безумоўна правядзем. Чуўся духСлуцкіх паўстанцаў, а ў натуры самога Астроўскага - дух случчака. На працягу двух гадзін нарады быў ня толькі дан станоўчы адказ на пастаўленаепытаньне, але абмеркаваны і таксама станоўча вырашаны грунтоўныя арганізацыйныя пытаньні мабілізацыі. Гэтыя пы[таньні] былі не такія ўжо лёгкія; справа йшла аб забясьпечэньні паклікаемых і іх сем’яў ад бальшавіцка-бандыцкага тэрору, аб афіцэрскіх кадрах, аб кашарах, вопратцы, харчаваньні, зброі, абсталяваньні, аб транспарту і інш. Самым лёгкім для Случчыны было пытаньне, - ці гатоў да мабілізацыі народ, ці пойдзе ён у войска. Гэтаепытаньне не выклікала ані жадных спрэчак і было вырашана надта хутка, бонарод даўно быў гатоў. А гэта галоўнае. Калі ж гэтае пытаньне ўсё такі ставілася, дык іменна таму, што прадугледжвалася мабілізацыю праводзіць не мэтадамі бальшавіцкага прымусу і тэрору, а толькі ў згодзе з усім народам,на падставе ягоных стыхійных імкненьняў і ягонае волі. А раз лёгка вырашана галоўнае, то прыватнасьці вырашаліся самі-сабой. Народ, які стыхійнагатоў да стварэньня свайго войска, які гатоў паслаць на бой сваіх лепшыхі дужэйшых сыноў, здолее вырашыць сваімі сіламі ўсе пытаньні ўтрыманьнятакога войска; бо яно зьяўляецца не чужынскаю сілаю прыгнечаньня народу, а сваім родным, собскім народным тварэньнем.

На другі дзень, 8 лютага 1944 году, у Слуцку адбыўся народны сход жыхарства Случчыны, на якім Прэзыдэнт Цэнтральнае Рады Р. Астроўскі выступіў з вялікай прамоваю аб становішчы і задачах беларускага народу. Такога сходу памногалюднасьці Случчына не бачыла з часоў 1917 году. Мімавольна ўспамінаюцца бальшавіцкія часы. І тады былі сходы, нарады, мітынгі, дэманстрацыі, паседжаньня і т.д. і т.д.; іх было занадта многа, так што і дыхаць не давалі. Але на іх тады людзей сілком цягнулі, агіціравалі, пагражалі, шпіёнілі, упаўнаважаных прызначалі, камуністым і камсамольцам спецыяльныя “нагрузкі” давалі, адсутных у газэтах працягвалі і што толькі не выраблялі, каб забясьпечыць прысутнасьць. Бо абрыдлі людзям бальшавіцкія сходы з іхашуканскаю балбатнёю. На сход 8 лютага 1944 года зьявілася з усёй акругі столькі прадстаўнікоў народу, што іх не магло ўмясьціць памяшканьне; яны запоўнілі сабою калідоры, двары і прылегаючую вуліцу. Яны зьявіліся толькітаму, што пачулі аб сходзе. Кожнаму хацелася паслухаць аб тым, як ягоны зямляк-прэзыдэнт афар[м]ляе ў сваім рэфераце народную думку. А думка была адна: ўзбраеньне народа, змаганьне за вольную і незалежную Беларусь, зьніштажэньне бальшавіцкіх забойцаў. У народнай думцы стаяла і такое пытаньне: чаму так позна? Прэзыдэнт даў адказ:

“Змагацца за сваю радзіму і за свой народ ніколі ня позна”.

Ня сум і сьлёзы аб новых падатках і новых “ворагах народу” бальшавіцкіхчасоў панесьлі з сходу людзі па вёсках усяе Случчыны, а надзею радасьці. Бо кожнае слова прэзыдэнта біла ва ўнісон усенародным жаданьням.

Пасьля гэтага ўсім стала зразумелым, што там у сталіцы Беларусі, у пакояхЦэнтральнае рады зараз жа пойдзе творчая праца па ператварэньню народных жаданьняў у жыцьцё.

***

Пакліканьне да Беларускае Краёвае Абароны пачалося 11 сакавіка 1944 году. Гэты тэрмін быў вызначаны загадам №1 Беларускае Цэнтральнае Рады ад дня 7 сакавіка 1944 г.

За два дні на зборныя пункты зьявіліся ўсе мужчыны тых гадоў, якія падлягалі паклікань[н]ю, за выняткам тых, каторыя загадам Цэнтральнае Радыаслабаняліся ад пакліканьня. У павятовыя цэнтры - Слуцак, Старобін, Семежава, Копыль і Грэск ішлі аграмадныя абозы, на якіх случчакі зья[ж]джаліся да войска. Характэрным зьяўлялася арганізаванасьць і спакой. З кожнайволасьці паклікаемыя зьяўляліся разам і прадстаўляліся старшынёю воласьці ў прызыўныя камісіі.

Першай цяжкасьцю ў пакліканьні было тое, што працаўнікі прыймовых камісіяў ня мелі мабілізацыйнага вопыту. Прыймовая праца зацягнулася да 14-га, а ў двух паветах нават да 15-га сакавіка. Але адсутнасьць вопыту прыймовых камісіяў была васпоўнена іх жаданьнем і арганізаванасьцю паклікаемых. Шмат іх абвяшчала сябе здаровымі, годнымі да службы ў войску і залічвалася ў аддзелы Краёвае Абароны без усякай прыймовае працэдуры. Усе ж тыя, хто павінен быў такую працэдуру прайсьці і не пасьпявалі зрабіць гэтага заадзін дзень, зьяўляліся ў камісію з самай раніцы чарговага дня. Камісіі не пасьпявалі рэгістрыраваць. Аблягчалася прыймовая праца тым, што паклікаемых ня трэба было правяраць адносна іх мандатных якасьцей, як гэта робіцца ў бальшавікоў праз розныя энкавэдыстскія, партыйныя, савецкія і іншыя досьледы. Цяпер людзі былі ўсе свае незалежна ад сацыяльнагапаходжаньня, роду заняткаў, прафэсіі і т.п. Бальшавікі пры ўсякім пакліканьні праяўляюць “бдительность” і сочаць за тым, каб у іх армію не папаў “ворожы элемэнт”. Дзеля гэтага яны зьбіраюць на кожнага паклікаемага весткі і дасьледуюць, хто такі быў яго дзед і прабабка, якую гаспадарку мелі яго прародзічы, кім быў ён і бацька да рэвалюцыі, ці быў на тэрыторыі, занятай “белымі”, хто з родзічаў быў ці ёсьць за граніцаю і ці мае ён сувязь зь ім,якую сувязь меў з расстрэляным дзядзькай і высланай цёткай, ці быў у палоне ў “белых”, ці пад судом, ці пакараны, колькі родзічаў пазбаўлена правоўці сядзіць у турмах і т.д. і т.д., прыстаўлялі да новага ваякі колькі патайных агэнтаў, а самога рабілі такім жа патайным даносчыкам на другога ваяку,сартавалі на “маланадзейных”, “ненадзейных”, “падазроных”, “падучотных” і так без канца, зацягваючы такім чынам працу на цэлыя тыдні толькі на пакліканьні якога-небудзь аднаго году. Бальшавікі баяліся падуласнага ім народу. Пры пакліканьні ў Беларускую Краёвую Абарону праца праходзіла так, нібы ўсе паклікаемыя былі сябрамі аднэй сямьі. Беларуская Цэнтральная Рада і беларускія мясцовыя ўлады неабмежавана верылі свайму народу. З першага і да апошняга дня пакліканьня з’яўляліся дабраахвотнікі і прасілі залічыць іх у Краёвую Абарону.

Загадам Цэнтральнае Рады была зволена ад пакліканьня частка акраінныхваласьцей толькі дзеля таго, каб пазбавіць іх насельніцтва ад узмоцненага бальшавіцка-бандыцкага тэрору. Так было зволена і не зьяўляліся на пакліканьне: па Слуцкаму павету 1 Старэўская воласьць з агульнага ліку 20 валасьцей; па Старобінскаму - 5 з 18-ці; па Семежаўскаму - 3 з 17-ці; па Капыльскаму - 3 з 18 і па Грэскаму - 4 з 19-ці. Усяго не павінны былі зьяўляцца 16 валасьцейз агульнага ліку 92. Пакліканьне не ахапіла такім чынам 17,4% ад усяе тэрыторыі Случчыны з насельніцтвам у 6,5%. Гэта былі лясныя мясцовасьці з вельмі малою гушчынёю насельніцтва. Але і з такіх зволеных валасьцей зьяўляліся вялікімі групамі дабраахвотнікі, якія, як у Капыльскім павеце, падабстрэлам і з боем супроць бандытаў прабіраліся да зборнага пункту ў павятовы цэнтр.

Загад аб пакліканьні ў Беларускую Краёвую Абарону, зразумела, стаў вядомы бандытам. Гэтыя валацугі па[с]прабавалі прапагандзіраваць супроць выкананьня загаду Цэнтральнае Рады. Вынікі гэтай прапаганды абярнуліся якраз супроць бандытаў. Напярэдадні пакліканьня ўцяклі з бандаў 620 чалавекмаладых случчакоў аднаго толькі Слуцкага павету, якіх бандыты гвалтам зацягнулі зімою ў лес і там трымалі іх пад вартаю і пад пагрозаю расстрэлаў. Усе гэтыя ўцекачы з бандаў зьявіліся ў Слуцак у першыя дні пакліканьня,каб залічыцца ў Беларускую Краёвую Абарону. Зразумела, што яны былі залічаны.

Загадам Цэнтральнае Рады былі зволены ад пакліканьня кіраўнікі паветаў і валасьцей, некаторыя лекары і аграномы, інжынэрна-тэхнічныя кадры чыгуначнікаў, работнікі прадпрыемстваў вайсковай важнасці, настаўнікі івучні сярэдніх школ, паліцыянты і г.д., а таксама адзінокія працаўнікі ў сямьі і наогул вельмі патрэбныя ў прадпрыемствах работнікі. На зборныя пункты пакліканьня зьявілася 7740 чалавек, амаль у два разы больш таго, што былопатрэбна для ўкамплектаваньня аддзелаў. Не зьявілася па невядомых, але,як лічылася, па неўважлівых прычынах па Слуцкаму павету 4 чалавекі, па Старобінскаму - 41, па Семежаўскаму - 35, па Капыльскаму - 16 і па Грэскаму - 14. Гэта склала 1,4% ад усяго ліку тых, якія падлягалі пакліканьню. Большасьць іх прыпадае на хворых.

Зьявілася 98,6%.

Гэта было на справе ўсенародным выказаньнем волі супроць бальшавізму, за Вольную і Незалежную Беларусь, за Беларускую Цэнтральную Раду, словамза Радзіму без бальшавікоў, жыдоў і іншых чужынцаў.

***

Камплектаваньне аддзелаў БеларускаеКраёвае Абароны ўтваралася ў тым колькасным складзе, які быў азначаны загадам Цэнтральнае Рады і загадамі Галоўнага Кіраўніцтва БКА. Таму ня ўсе пакліканыя маглі быць залічаны. З усёй колькасьці зьявіўшыхся было залічана 4304 чалавекі. Зь іх былі ўкамплектаваны 8 батальёнаў: 5 пяхотных і 3 сапёрных. У кожным павеце было сфарміравана па аднаму пяхотнаму батальёну.

Канкрэтна Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне была зарганізавана ўтакім выглядзе і складзе:
Цэнтры фармаваньня
Назвы аддзелаў
Пэрсанальны склад
Усяго

Афіцэраў
Падафіцэраў
Жаўнераў

У Слуцку........
Акруговы штаб БКА
4
4
19
57

“ “ .............
5-ты пяхотны бат.
13
37
506
556

“ Стробіне
33-ты “ “
18
34
515
567

“ Семежаве
25-ты “ “
9
28
470
507

“ Капылі
18-ты “ “
12
29
482
523

“ Грэску
11-ты “ “
14
27
474
515

“ Слуцку
6-ты сапёрн. “
11
18
483
512

“ “ .............
7-мы “ “
9
16
467
502

“ Слуцкай акрузе
8-мы “ “

(зводны) .....
6
18
581
605

Разам

96
211
3997
4304


Паданыя Галоўным Кіраўніцтвам БКА пры Цэнтральнай Радзе штаты фактычна былі перавышаны. Акрамя таго заставаліся рэзэрвы з пакліканых гадоў 3400 чалавек і зволеных ад пакліканьня ў першую чаргу 4500 чалавек. Мелася ў хуткім часе сфармаваць яшчэ 2 пяхотных батальёны. А наогул Случчына мела магчамасьць сфармаваць 24 батальёны або 6 палкоў толькі з тых гадоў, якія падлягалі пакліканьню. Усіх жа здольных да вайсковае службы лічылася 22500 чалавек у веку ад 19 да 40 гадоў. Пры колькасьці насельніцтва Случчыны ў 365.000 чалавек, мабілізацыя ўсіх вайсковаздольных была б не цяжкой.

Адным з самых сколькі важных, столькі і практычна марудных было пытаньне аб афіцэрскіх і часткова падафіцэрскіх кадрах. Гэта датычыцца амаль у аднолькавай ступені як колькасьці, так і якасьці іх. Каб задаволіць патрэбнасьць сфармаваных 8 батальёнаў у камандзірскіх кадрах патрэбна было мець прыблізна 175 чалавек афіцэраў і 320 падафіцэраў, лічачы кадры інтэндантскае, санітарнае і інш. службаў. Не хапала фактычна афіцэраў 80 чалавек ці 45%патрэбнасьці і падафіцэраў 110 чалавек ці каля 35% патрэбнасьці. Зразумела, што па сваіх камандзірскіх якасьцях пакліканыя і залічаныя ў першую чаргу былыя афіцэры царскай і савецкай арміяў у сваёй пераважнай частцы адпавядалі свайму прызначэньню. З першых жа дзён службы і далей у бойках супроць бандытаў хутка вызначыліся вельмі добрыя, шчыра адданыя беларускайсправе энергічныя афіцэры. Асабліва адзначаюцца Іван Пісарык, лейтэнант на пасадзе ад’ютанта Акруговага Начальніка БКА; Мірон Курьяновіч, лейтэнант, павятовы афіцэр у Грэску і камандзір 11-га пяхотнага батальёна; Мікалай Хартановіч, лейтэнант, павятовы афіцэр у Старобіне і камандзір 33-габатальёна; Пунчык, камандзір роты 5-га батальёна ў Слуцку; Каржанеўскі і Ізотаў, афіцэры акруговага штаба; /Сандраноў?/, ад’ютант павятовага афіцэра ў Старобіне і шмат іншых. Харошыя якасьці выказалі афіцэры, якія прайшлі курсы афіцэрскай перападрыхтоўкі ў Менску. Шчырымі ў будаўніцтве Беларускае Краёвае Абароны выказаліся афіцэры былое царскае арміі. Не хапала ім аднаго: яны шмат забылі з таго, што калісь ведалі. Большасьць зь іх вельмі хутка аднаўлялі забытае.

Ня ўсе афіцэры і падафіцэры выказалі свае здольнасьці. Для гэтага яшчэ не было часу. Але перапрашаючымі гэтаму былі асабліва два моманты: па-першае, афіцэры ня мелі магчымасьці выказаць свае собскае ініцыятывы, бо яныбылі сьціснутыя адпаведнымі ўмовамі, па-другое, частка афіцэраў не хацела паказаць сваіх здольнасьцей таму, што яна баялася рэалізацыі зусім рэальнае бальшавіцка-бандыцкае правакацыі, - іменна не тэрору, а правакацыі. Перад вачыма стаялі жывыя прыклады рэалізацыі бруднай правакацыі супроць першага павятовага афіцэра ў Слуцку і камандзіра 5-га батальёна Язьвінскага, а затым і ягонага заступніка Новіка.

Як і заўсёды бывае, сям’я аказалася ня без урода. Знайшліся і сярод камандзіраў брудныя правакатары і авантурыстыя. На шчасьце іх было мала: нейкі каўказец невядомай нацыянальнасьці Кушкоў, адзін расеяц Праўдзін і трэці прышлы Казлоўскі. Выказаў таксама не высокія маральныя якасьці Ждановіч.

Праблема афіцэрскіх і падафіцэрскіх кадраў была б аднак хутка вырашана.Масавай падставай гэтага была высокая якасьць жаўнераў. Ужо зь іх асяродзьдзя было высунута да 25 вельмі здольных на становішчы падафіцэраў і каля 20 падафіцэраў занялі службовыя становішчы афіцэраў. Зразумела, што спадзявацца доўга на самародкі не магчыма. Ніякая армія не магчыма без сталых кадраў афіцэраў. У большасьці камандзіры-самародкі вельмі адданыя народнай справе, харобрыя і самаахвярныя, але слабыя як камандзіры для арганізаванай і дысцыплінаванай рэгулярнай арміі. Войску патрэбны такія камандзіры, каторыя не прымірымы да ворагаў свае радзімы, патрыёты свайго народу і бацькаўшчыны, аўтарытэтныя ў народзе, энэргічныя, сталыя арганізатары і выхаванцы мас, авалодаўшыя вайсковым мастацтвам і к таму з шырокім грамадзянскім кругазорам. Вырашэньне праблемы падрыхтоўкі падобных афіцэрскіх кадраў павінна стаць адным з галоўных заданьняў бліжэйшага часу. Вышэйшая афіцэрская школа можа стаць аднэй з арганізацыйных формаў вырашэньня гэтае праблемы.

Практычна на чарзе стаяла пытаньне арганізацыі акруговае школы для падрыхтоўкі падафіцэраў.

Засталося ня вырашанай справай падрыхтоўкі судовых і асьветных кадраў.Арганізаванае войска, асабліва ў часы нацыянальна-ідэолёгічнае вайны, патрабуе, акрамя ўсяго іншага, арганізаванай і сыстэматычнай працы над фармаваньнем сьветапагляду масы жаўнераў. Гэта даецца праз асьветную працу. Беларуская Цэнтральная Рада і Галоўнае Кіраўніцтва БКА правідлова вырашалі справу асьветы, уключыўшы ў штаты штабоў, аддзелаў і падразьдзелаў асьветных афіцэраў і падафіцэраў. Але на практыцы прызначаныя асьветныя кадры на мяйсцох былі надта слабыя, а падчас і выпадковыя людзі. Асьветная праца праводзілася рэгулярна, але была вельмі слабой па якасьці.

Зусім не было вырашана пытаньне арганізацыі судовай справы. Вядома, штоінтарэс грамадзкі і інтарэс пэрсанальны ў звычайнага чалавека, як правіла, не супадаюць. Каб трымаць такога чалавека заўсёды на вышыні агульна-нацыянальных інтарэсаў, патрэбна сыстэматычная і высокаякасная нацыянальна-палітычная асьвета, з аднаго боку, і разумны прымус, - з другога. Паўстае пытаньне падрыхтоўкі сталых кадраў асьветы і юрыдычных кадраў для БКА. У вайсковай справе ніколі не магчыма абмяжоўвацца і грунтавацца толькі на прапагандзе і спадзявацца выключна на сузнацельнасьць. Асьвета і разумны прымус павінны ісьці паралельна. Мусіць правідловым будзе сказаць, што пры наліччы правідловай палітыкі і мінімуму матэрыяльных умоў, толькі стройная арганізацыя, сталае вышкаленьне, ясны сьветапагляд іразумны прымус у іх узаімадзейнасьці зьяўляюцца сродкамі дасягненьнямэты ў будаўніцтве войска.

Не былі ўкамлектаваны штабы і аддзелы кадрамі афіцэраў і падафіцэраў спецыяльных служб: сапёрнай, сувязі, разьведкі і кадрамі спецыяльных работ, як ружэйныя майстры, краўцы, шаўцы. У аддзелах людзі для гэтых служб і работ былі. Так зусім лёгка быў вырашан[ы] падбор кадраў інтэндантуры, кухні,лекароў, цырульнікаў, абозьнікаў і тэхнічных працаўнікоў штабоў.

У камплектаваньні і дзейнасьці штабоў быў адзін вельмі значны недахоп,- адсутнасьць аперацыйна-разьведчай службы. Штабы, як акруговы, так і батальёнаў, былі больш прыстасаваны да працы ў мірныя часы, чым да баявой дзейнасьці. Слабым мейсцам было і з службаю сувязі. У выніку, калі аддзелы Краёвае Абароны апынуліся ў баявой абстаноўцы і пайшлі ў бой, то камандзіры прымушаны былі на хаду арганізоўваць разьведку і сувязь альбо адплачвацца ахвярамі і ў лепшым выпадку блуканьнем у пацёмках і губляньнем часу. Тут аперацыйна-разьведчая служба разумеецца ня ў вузкім сэнсе разьведкі непасрэдна перад боем ці ў баю, а ў сэнсе пастаяннай дзейнасьці па зьнішчэньню разьведкі ворага ці, правідловей кажучы, шпіянажу і правакацыі бальшавіцкіх бандытаў і вядзеньня кожнадзённай сваёй разьведкі аб ворагу. Патрэбны адмыслова падрыхтаваныя штатныя кадры аперацыйна-разьведчай службы і службы сувязі; патрэбна арганізацыя і вышкаленьне гэтых службаў; іхняя дзейнасьць азначае сапра[ў]днае прыстасаваньне войска да ўмоваў вайны. Войска для вайны, арганізацыя і дзейнасьць войска таксама длявайны.

Першыя крокі жыцьця і змаганьня.

Матэрыяльна-тэхнічнае забяспячэньне аддзелаў Беларускае КраёваеАбароны на Случчыне прадстаўляла падчас не малыя цяжкасьці. Але яны досыць хутка вырашаліся. Забяспячэньне кашарамі было вырашана проста: ва ўсіх паветах для аддзелаў БКА былі вызначаны альбо спецыяльныя кашары, альбо лепшыя агульна-грамадзкія будынкі. Абсталяваньнем кашараў у большасьці забясьпечыла само насельніцтва. Але ня ў гэтым кірунку наогул вырашалася справа; кожны жаўнер ведаў, што ягонай кашарай павінна стаць вёска, лес, бункер, акоп, - мейсцы, адкуль патрэбна было абараняць народ ад бальшавіцкіх забойцаў.

Харчаваньне аказалася аднэй з самых лёгкіх спраў. Між іншым - цікавая традыцыя голаду бальшавіцкіх часоў: усе жаўнеры зьявіліся на пункты пакліканьня з аграмаднымі торбамі, напакаванымі салам, маслам, сырам, каўбасамі і інш., з прыкладам... самагонкі, як слуцкія гаспадары, якія разбагацелі без бальшавікоў, але не забылі мінулага. Торбы аднак аказаліся залішнімі, бо ўсе пакліканыя з першага дня атрымалі поўны салдацкі паёк: хлеб, крупы, агародніну, бульбу, мяса, масла, цукар, каву, каўбасу, розныя кансэрвы, мёд, цукеркі, мармаляду, усе патрэбныя прыправы і... прыгожую гарэлку. Насельніцтва ў сваю чаргу зусім нечакана дастаўляла само ад сябе падарункі: муку, бульбу, крупу, мяса, яйца і іншыя добрыя рэчы. У часе паходу супроць бальшавіцкіх бандаў жаўнер БКА быў заўсёды прошаным госьцем селяніна. Прынесеныя жаўнерамі торбы заставаліся заўсёды поўнымі. Жаўнерскія кухні і сталоўкі былі арганізаваны на другі ж дзень пакліканьня і кожны дзень жаўнер меў гарачую ежу і каву2.

Справа з вопраткай была маруднай; яна так і засталася не развязанай.Толькі жаўнеры сапёрных батальёнаў атрымалі жаўнерскую вопратку і пасьцелі. Пяхотныя батальёны засталіся ва ўласнай сялянскай вопратцы. А між іншым, вельмі трудна ўявіць сабе жаўнера без жаўнерскага мундзіра.

Санітарная і лекарская служба была наладжана вельмі хутка; лекары Случчыны з энэргіяй выпаўнілі свой абавязак. Санітарныя мерапрыемствы, становішча з харчаваньнем і жыльлём забясьпечылі аддзелы ад усякіх захворваньняў. Жаўнер выглядаў заўсёды бадзёрым, здаровым і выказваў у вольныя гадзіны свае здольнасьці на турніку і іншых спартовых прыладах.

Зброя была набыта, але мала. Кожны батальён меў у сярэднім па 100-120 вінтовак, некаторыя мелі кулямёты, аўтаматы і ручныя гранаты. Цяжкое зброі не было зусім. Але аддзелы Беларускае Краёвае Абароны добра сябравалі з беларускай паліцыяй і для барацьбы з бандытамі зброі хапала.

Аб сродках абозу і аб тэхнічных сродках сувязі магчыма сказаць тое ж самае, што і аб зброі.

Як і ва ўсякім пачатку, мелася шмат і іншых недахопаў у матэр’яльна-тэхнічным забясьпечаньні як дробнага, так і сталага характару. Ня выразна былі створаны апараты і падразьдзелы матэр’яльнага, тэхнічнага і баявога забясьпечаньня і санітарна-лекарскае службы, годныя для дзейнасьці ў баявой абстаноўцы і асабліва ў бегу боя. Гутарка ідзе аб такім апараце, якіпавінен у абставінах боя забясьпечваць харчаваньнем, боепрыпасамі, падбіраць і эвакуіраваць параненых і інш. Дзеля гэтага патрэбны абоз, палявыя кухні, санітарны абоз, адпаведныя каманды, падносчыкі патронаў і т. д. Ня былі яшчэ набыты ваенна-інжынерныя прылады, як то сапёрныя малыя і вялікія рыдлёўкі, сякеры, кіркі, пілкі, вяроўкі, дрот. Афіцэры ня мелі неабходных камандзірскіх прыладаў як карты, компасы, сьвісткі, палявыя сумкі, а жаўнеры мелі, замест ранцаў, свае торбачкі і мяшочкі, і самую каляровую пасуду, конаўкі, лыжкі і інш.

Для баявога вышкаленьня аддзелы былі вельмі бедныя на матэрыяльныя прылады і падручнікі. Для тактычна-палявой падрыхтоўкі меліся памешканьні,вучэбныя пляцоўкі і поле, а для стралковай падрыхтоўкі - налічная зброя і самадзельныя стралковыя прылады. З падручнікаў меўся досыць прыгожы,хоць і абмежаваны “Страявы вайсковы статут” у апрацоўцы падпаручніка Мікулы Віталі, вельмі не прыгожага выданьня падручнік па топографіі таго-ж аўтара, а па унутранай і вартовай службе былі скарыстаны скарочаныя выняткі падрыхтаванага да выданьня статуту унутранай службы і “Устанаўленьні для паліцыйнае вартавое службы” у выданьні слуцкае беларускае паліцыі. Фактычна самымі сталымі падручнікамі былі веды, вопыт і жаданьніафіцэраў і падафіцэраў.

Набыцьцё абсталяваньня для усякіх падсобных і рамонтных майстэрняў, складаў, амбуляторыяў, прыладаў для фізычнага выхаваньня толькі пачалося.

Але аб гэтым усім гаворыцца з прэтэнзіяй на забясьпячэньне жыцьця і вучобы не маладога рэгулярнага войска. Для Беларускай жа Краёвай Абароны зробленае было вялікім дасягненьнем. У тых умовах і за той кароткі час, у якіх стваралася Беларуская Краёвая Абарона, наўрад ці магла і зрабіць большае на’т багацейшая краіна. Тое, што было створана, забясьпечвало для пачатку нармальнае функцыяніраваньне аддзелаў БКА, як вайсковых адзінак. Матэрыяльныя недахопы васпаўняліся воляй, энэргіяй і вопытам камандзірскіх і жаўнерскіх кадраў, якія, як сыны і абаронцы свайго народу, імкнуліся усімі сіламі да стварэньня свайго собскага беларускага войска.

***

Вайсковая дысцыпліна была выдатнай, ня гледзячы на пачатковасьць уся[е] справы і на усе матэр’яльныя недахопы. Яна грунтавалася цалкам і толькі на нацыянальнай беларускай сьвядомасьці камандзіраў і жаўнераў. У канечным шчоце стан вайсковае дысцыпліныапрэдзеляе сабою баездольнасьць войска, бо у ей рэалізуюцца і ідэйныя імкненьні народа і вынікі усяе працы унутры самога войска. Дысцыплінарныхпакараньняў было вельмі мала, бо такіх парушэньняў вайсковых абавязкаў,як невыкананьне загаду, самавольныя адлучкі і т. п. амаль зусім ня было.

Высокая сьвядомасьць камандзіраў і жаўнераў і іхняя адданасьць справебудаўніцтва свайго нацыянальнага беларускага войска была з першых жа дзён дапоўнена сталай арганізацыяй унутра[на]га распарадку і вайсковагавышкаленьня. Гэта адразу знесло у асяродзьдзе камандзіраў і жаўнераў моцную спайку, пачуцьцё сяброўства і узаемнага даверу. Гэтаму спрыяла ў падаснове характар случчака. Случчак такі: калі ен бярэцца за справу, то ён не хістаецца. Таму случчакі вераць моцна адзін другому і ніколі не здрадзяць адзін перад другім, як не здрадзяць і самой справе. У случчака гэта грунтуецца не на упартасьці характару ў залежнасьці ад часу і часовых інтарэсаў, а на сталай псіхалёгіі, традыцыях і пачуцьцёх слуцкага гаспадара-беларуса.

Вайсковае вышкаленьнеў аддзелах пачалося на другі і трэйці дзень пакліканьня. Перш за ўсе узяліся за авалоданьне зброяй. Арганізаванае вышкаленьне па пляну і праграме пачалося ва ўсіх аддзелах на 6-ты дзен[ь] пакліканьня, - 16 сакавіка. Праз два-тры тыдні навучаньня аддзелы і падразьдзелы сталі годнымі да умелага вядзеньня бою.

Не абыйшлося і без недарэчнасьцей. У некаторых мяйсцох кіраўнікі падышлі да справы вышкаленьня з непатрэбнаю пэдантычнасьцюі фармалізмам: занадта многа удзялілі увагі і часу на страявое вышкаленьне і вывучэньне зброі і мала на стралковую падрыхтоўку і стрэльбы, а таксама на такую найважнейшую справу, як тактычна-палявая падрыхтоўка. Таўкліся ня у меру многа у памяшканьні і на вучэбным пляцу і ня пушчалі жаўнераў далей ад кашараў, дзе ішла сапраўднае вышкаленьне да дзеяньні у полі, у лесе, у насялёныхмяйсцох, ноччу, у тумане і т. д. Гэта былі такія кіраўнікі, каторыя баялісяспазьніцца на полудзень к 12 гадзінам і пачаць зноў працу раней 14 гадзін. Яны школі[лі] жаўнера больш для паказу і меньш для бою у тых умовах, у якіх якраз даводзілася яго вясьці. Было прыемна адно: такіх кіраўнікоў было мала.Большасьць разумела і праводзіла задачы вышкаленьня правідлова. Праз кароткі час аддзелы аформіліся і прынялі выгляд вышкаленых годных вайсковых частак.

26 сакавіка 1944 года, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Рэспублікі, афіцэры, падафіцэры і жаўнеры Беларускае Краёвае Абароны, прынялі прысягу на вернасьць свайму народу і бацькаўшчыне. Вялікія народныя надзеі нясла ў сабе Беларуская Краёвая Абарона. Народ Случчыны аглядаў маршыруючыя па вуліцах Слуцка, Старобіна, Семежава, Капыля і Грэска батальёны Краёвае Абароны з пачуцьцём вялікага гонару і радасьці. У батальёнах Беларускае Краёвае Абароны беларускі народ, раптам, пасьля стагодзьдзяз большым гістарычнага нябыцьця, убачыў сябе узброеным. Случчына зьяўляецца такой часткай Беларусі, дзе заўсёды кіпела у глыбіні народа абурэньне супроць крывавага бальшавізму; яно пры першым жа повадзе то стыхійна,то больш ці меньш арганізавана прарывалася ў паўстаньне ці бунт. Цяпер Случчына убачыла сябе арганізавана узброенай.

Праз некалькі дзён яна пачула аб першых бойках свайго арганізаванага, дысцыплінаванага і вышкаленага войска супроць сьмяротнага ворага народу - бальшавіцкіх бандаў. Першым на бой выйшаў Грэскі батальён. 8-9-га сакавіка сумесна з беларускімі паліцыянтамі ён атрымаў первыя ваявыя хрысьціны і разам першую пабеду над ворагам у райёне Грозава. Неўзабаве былі выгнаны ці зьніштожаны бандыты у іншых частках Грэскага павету. За Грэскамдалі аб сабе баявыя весткі аб пабедах Старобінскія жаўнеры, потым Капыльскія і т. д. Афіцэры, падафіцэры і жаўнеры, удзельнікі баёў, а таксама іх сьведкі-случчане маюць шмат расказаць аб тым, як, калі і дзе аддзелы Беларускае Краёвае Абароны Случчыны вялі гэраічныя бойкі супроць маскоўска-бальшавіцкіх лясных драпежнікаў. Сталіновыя прафэсыянальныя дармаеды-забойцы палізлі глыбей у свае лаговішчы і крыху прыціхлі, а тая моладзь, якая гвалтам была зацягнута бандытамі да сябе у лес, пачала уцякаць адтуль да сваіх вёсак і зьяўляцца у БКА. Бальшавіцкія бандыты перайшлі даголай і адчыненай помсты жыхарству Случчыны праз забойствы і падпалы. Адна бальшавіцкая банда выпусьціла і распаўсюджвала друкаваны лісток, якія быў так і названы самымі бандытамі: “народны мсьцівец”. Асабліва варьяцелі бандыты сваёю помстаю супроць семьяў, родзічаў і гаспадарак афіцэраў і жаўнераў Беларускае Краевае Абароны. Каты забылі, што такім спосабам нельга утрымаць Случчакоў у пакорнасьці і няволі.

Сябравала БКА з аддзеламі беларускае паліцыі. У барацьбе і бойках супроць бандаў яны шчыльна супрацоўнічалі. У гэтых дачыненьнях паліцыя дапамагала аддзелам Краёвае Абароны і ў справах арганізацыйных, і у вышкаленьні, і у забяспячэчьні зброяй і наогул сваім вопытам барацьбы з бальшавіцкімі бандамі. Шмат папрацавалі на карысьць Беларускае Краёвае абароны кіраўнікі Беларускае паліцыі Багдановіч і Няслухоўскі у Старобіне, Купау Грэску, Стоукі у Капылі і шмат іншых. Беларуская Краёвая Абарона і Беларуская Слуцкая Паліцыя ад сакавіка месяца былі неразлучнымі у бойках супроць бальшавіцкіх бандаў; краёвая абарона і паліцыя Случчыны зьяўляюцца сынамі аднаго і таго ж бацькі - беларускага народу Случчыны, тварэньнем яе няумірушчае ідэі Вольнай і Незалежнай Беларусі.

---------

Беларуская Цэнтральная Рада на чале з Прэзыдэнтам прафэсарам Р. Астроўскім, мясцовыя беларускія урадавыя установы і асобныя грамадзкія працаўнікі, афіцэры і спецыялісты розных прафэсіяў, урэшце усе беларусы Случчыны прылажылі шмат стараньняў і энэргіі і стварылі свае уласнае нацыянальнае войска - Беларускую Краёвую Абарону. У параўнаньні з усімі папярэднімі формамі арганізацыі і змаганьня беларускага народа у недалекай мінуўшчыне Беларуская Краевая Абарона зьявілася вышэйшай ступеньню..

Навала бальшавіцкіх гордаў улетку 1944 году прымусіла вельмі рана маладыяаддзелы БКА уступіць у няроўны бой. Яны не маглі вытрымаць націску у сотні раз пераважнага па колькасьці і узброенага усімі навейшымі сродкамі вайсковай тэхнікі ворага, як ня можна змагацца з голымі кулакамі супроцьаўтаматаў і гарматаў. 28-30 чэрвеня 1944 года Случчына зноў акупавана маскоўска-бальшавіцкімі разбойнікамі. Аддзелы Беларускае Краёвае Абароны прымушаны былі адыходзіць на захад. У адыходных бойках шмат жаўнераў яе загінула гэраічнаю сьмерцьцю змагароў за бацкаўшчыну. Другая частка засталася на тэрыторыі роднае Случчыны і наогул Беларусі, каб працягваць змаганьне супроць акупантаў разам з сваім народам. Трэйцяя частка адышла за межы Беларусі і апынулася ў асноўным у Нямеччыне. Беларускі народ трапіўчасова зноў у бальшавіцкае ярмо. Самы люты з лютых ворагаў беларускага народу топчэ сягоньня сьвятую для нас зямлю і пустошыць усё жывое у народзе, што там засталося.

Але не пагасіць крываваму бальшавізму духу змаганьня. Сягоньня сотні тысяч беларускіх хлапцаў і дзяўчат, юнакоў і юначак, паліцыянтаў і жаўнераў БКА, службоўцаў і сялян, работнікаў і інтылігенцыі рыхтуюцца да апошняй рашучай барацьбы за зьніштажэньне бальшавізма і за жыцьцё вольнай і самастойнай Беларусі. Адны на фабрыках куюць зброю і вытвараюць рэчы забясьпячэньня; другія у сельскай гаспадарцы вырабляюць ежу; трэйція на транспарце рыхтуюць спраўнасьць шляхоў; чацьвертыя у вайсковых злучэньнях гатовяцца да бою. А там на радзіме да жаўнераў БКА далучаюцца новыя масы змагароў, далучаецца народ. Ніякому ворагу не пагасіць у Случчакоў духу слуцкіх паўстанцаў. Кожны дзен[ь] нясуцца весткі з радзімы аб уключэньні у барацьбу усе новых і новых сілаў супроць бальшавізму.

Сягоньня бальшавіцкія каты душаць беларускі народ, але яны ня могуць выкараніць зь яго духу змаганьня. Бо, па першае, бальшавізм застаўся бальшавізмам з усімі жудасьцямі свайго панаваньня, паказаўшы к таму ж на справесваю імпэрыялістычную натуру. Ніякія унівэрсытэты ня здольны так навучыць разумець сутнасьць бальшавізма, як ён сам навучыў народ за 25 гадоў свайго крывавага панаваньня, свайго ашуканства, драпежніцтва, тэрору, зьдзекаў. Антынародную сутнасьць бальшавізма уразумеў народ. А хто змагаеццасупроць народа, той ахвяраваны на паражэньне. Па-другое, дух змаганьня сядзіць глыбока ў мінулым беларускага народа; ён не выпадковы, а грунтуецца на сацыяльным жыцьці народа і на яго гісторыі.

Ня толькі Случчына і ня толькі беларускі народ супроцьстаіць бальшавізму. Усе народы: расейскі, украінскі, каўказкія, азіяцкія паўсталі супроцьяго, як свайго агульнага ворага. У гэтым агульным фронце усіх народаў бальшавізм будзе раздушаны.

Але каб гэта здарылася патрэбна актыўная узброеная і жорсткая барацьбаза яго зьніштажэньне. Усе беларусы павінны шчыльнымі шэрагамі задзіночыцца пад кіраўніцтва сваей Беларускай Цэнтральнай Рады, каб у шчыльным саюзе з усімі іншымі народамі і ў першую чаргу з самымі сільнымі і ажыцьцявіць сваю спрадвечную мэту. Толькі супольнымі сіламі і толькі у аб’еднаньні усіх народаў магчыма зьніштожыць бальшавізм і заваяваць кожнаму народу вольнасьць і незалежнасьць. Такое аб’еднаньне надыдзе, і у ім Случчына агнём і кроўю прадоўжыць гісторыю свае Беларускае Краевае Абароны.

С. Шнэк,
Капітан Беларускае Краевае Абароны
Пра абставіны гібелі Логвіна і іншых сьведчыць архіўны дакумэнт - ліст старобінскіх паліцыянтаў, перахоплены бальшавіцкімі партызанамі:

“Пісьмо. 23/XII – 43 года.

Здравствуй дарагой друг і таварыш Язэп.

Наперш за ўсё перадаю Табе свой гарачы Прывет. Таксама перадаюць Табе Прывет Твае друзья Ваня, Іван Кірылавіч, Васіль Мурашка, Коля Даўматовіч, Павел Пракаповіч, Еўхім Ілюшчыц і Юзік, і другія хлопцы з нашага паста.

А таксама Табе, Язэп, перадаюць Прывет цётка, дзедушка і сястра Поля і Вашыя дамашнія. Бацька, Васіль, Акіліна, Алеша, Вера, Оля і другія дзяўчата. ВераБ., Надзя Б.; некаторыя дзяўчата Старобінскія, як-та [Ксеня?], Надзя, Зіна, Ева і іншыя. Новасьцей за той перыяд, як Ты паехаў са Старобіна, вельмі і вельмімнога.

Перш за ўсё я хачу апісаць свае новасьці, якія праходзяць у нас.

Я з Ваняю, як ты паехаў, перайшлі на пост. Нас хацелі аднаго направіць у Урэчча, а другога на Зажовіцкі пост, але мы сталі прасіць і асталіся на старым месцы. Цяпер у нас начальнік Ефім. Ты пішаш, дарагі друг, што мы некаторы пападзем к Табе ў Іванец, але гэта наўрат?

Дома мы штодня, у сьвяты дзень устрайваем гулянкі і гэтым мы пака гаранціруем, што мы туда не паедзем. На пасту мы стаім кожныя суткі, выхадных паканяма, але я две нядзелі прагуляў, на пост не хадзіў, быў асвабаждзён.

У нас, у Старобіне, быў арганізаваны баявы ўзвод з начальнікам Логвінам. Угэтым узводзе былі хлопцы з нашага паста Юзік Сарока, Коля Тарасевіч, Максімовіч і з нашай вёскі Гапановіч і Таміла Коля.

Аднаго разу яны пайшлі на выхад туды пад Крывічы і за Крывічы, і прабылі на выхадзе трое сутак. Але іх пасцігло няшчасце. Вечарам, прыблізно чысла 10/XII-43 г., нашыя хлопцы былі ў Заўшчыц, і там былі партызаны, конныя, так, і былі ў партызанаў пушкі. Партызаны ўдарылі з пушак па нашых паліцэйскіх, а пасля сталі паліцэйскіх акружаць, але акружыць ім не ўдалося з усіх старон, таму, што іхнія коні не былі кутыя, а па ерап’і некутага каня не пагоніш.

Партызанаў там былі сотні, а нашых паліцыянтаў было ўсяго чалавек трынаццаць. У гэтым баі палі нашыя друзья Логвін, Таміла Коля з Пвашоў, Іван Радзюк і Лёня Валодзько, ранілі Стракуна і Тарасевіча Івана.

После бою партызаны зверскі распраўляліся са трупамі паўшых паліцыянтаў. Лёні выпеклі крэст на грудзях, Радзюку бараду разарвалі і іншыя здекі,Коля сам па сабе памёр (яго ранілі ў грудзі). А труп Логвіна вазілі з сабою, але вазіць ім не ўдалося. Слуцкая паліцыя, і Семежаўская і войска аднялі труп Логвіна, і разбілі гэты лагер, убілі нач. лагера Тіхамірава. Цяпер партызан[ы] у вёсках бяруць хлапцоў, узялі з Чыжэвіч, з Лістападавіч і з др. Партызаны ездзяць па вёсках абіраюць людзей, разоў некалькі былі і на нашым пасёлку, забралі чатыры коні, у тым ліку і Фядосавага, і так абабралі пасёлак, што ў кожнай хаце былі і што-небудзь узялі. Плоха ты зрабіў з палучкай. Мы толькі атрымалі непрыятнасць. Нам не жалка, але плоха, што не сказаў. Твае пісьмо мы палучылі 23/XII-43 г., за якое вельмі благадарым. Больш навасцей такія вельмі няма, жыццё праходзіць па-стараму.

Пісьмо мы пер[а]далі Тваім бацькам, адказ далі ці не, мы не знаем, але ў Старобін пака не прыносілі.

На гэтым свае пісьмо канчаю. Жалаю Табе ўсяго добрага ў мястэчку Іванец.

Пака дасвідання, астаёмся жывы і здаровы, чаго і Табе жалаем у Іванцы. Апісвай новасці і скорэй прыезжай сюда.

Твой друг В. [Байко?] і Борташэвіч, сваякі і знакомыя

27/XII – 43 года 9 часоў раніцы, канец. Васіль”.

(НАРБ, ф. 3601, в.1, спр.21, арк. 63, 63 адв., рукапіс).

Пра месца пахаваньня Логвіна і іншых паліцыянтаў паведамляла “Газэта Случчыны” 25 сакавіка 1944 г. У пляне сьвяткаваньня Дня Волі на Случчыне былі такія радкі: “…Да 25 сакавіка дагледзець і ўпрыгожыць магілы беларусаў, якія загінулі за волю Бацькаўшчыны: у Слуцку - магілы Афанасьева, Самусевіча, Проніна і іншых паліцыянтаў; у Семежаве - магілы 11 паліцыянтаў; у Старобіне - магілу Логвіна; у Копылі - магілу Лобана. Вянкі на магілу гэтых герояў будуць арганізавана ўскладзеныя а 3 гадзіне ўвечары 25 сакавіка”.

У 1948-49 гадах у Францыі дзейнічаў беларускі скаўцкі зьвяз, які насіў імя Логвіна. Зьвязовы Ўладзімер Шнэк пісаў у допісе ў газэту: “Вывучаючы далёкую і блізкую мінуўшчыну змаганьня за Вольную Бацькаўшчыну - Беларусь, Зьвяз назваў сябе імем Логвіна - легэндарнага на Случчыне героя, які загінуў за Бацькаўшчыну ў нядаўняй барацьбе супроць маскоўска-бальшавіцкіх і гітлераўскіх акупантаў” (Ул. Ш-к. Скаўцкі Сьцяг імя Логвіна // Беларускае слова (Штутгарт, Зах. Нямеччына), 1949, 5 лютага, № 3 (4).
У сьпецпаведамленьні разьведкі савецкіх партызанаў прамабілізацыю ў БКА да П. Панамарэнкі падаецца другі погляд на сытуацыю:

“У г. Слуцак, Менскай вобласьці, да 5.4.44 было сабрана з суседніх раёнаў да 4000 мабілізаваных, разьмешчаных па казармах і праходзячых навучаньне. Па даных ад 15.4.44, якія адносяцца да часткі раёнаў Менскай вобласьці, колькасьць мабілізаваных дасягае: у Старобінскім раёне - 520 чалавек, у Капыльскім - 710,Узьдзенскім - 590, Дзяржынскім - 785, Слуцкім і Любанскім - 2820, Чырвонаслабодзкім - 513. Навучаньне мабілізаваных праводзіцца бяз зброі, харчаваньнеарганізавана дрэнна, абмундзіраваньне не выдаецца. Настрой мабілізаваных падаўлены. Сямейныя ўтрымліваюцца за дротам, і, нягледзячы на гэта, маюць месца ўцёкі. Так, з Чырвонай Слабодкі да партызанаў зьбегла 145 мабілізаваных, у Дзяржынскім раёне - 90, і 130 чалавек арыштавана пры спробе да ўцёкаў. Асобы апошняй катэгорыі, у выпадку вызваленьня іх з-пад арышту, разьбіваюцца на сотні й нумеруюцца лічбамі - ад 1 да 100.

За час правядзеньня мабілізацыі ў паўднёвых раёнах Менскай вобласьці- Капыльскім, Узьдзенскім, Слуцкім, Дзяржынскім, Любаньскім і іншых - партызанамі распаўсюджана 62.000 паасобнікаў улётак і 54.000 - газэт з тэкстам звароту ЦК КП/б/Б і Ўраду Беларусі...” (НАРБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк. 292-293, пераклад з расейскай).

Крыніца: Часопіс "Беларускі Рэзыстанс" №1 / 2004 г.

Аўтар: С. Шнэк

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291891755 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network