публикация №1291889703, версия для печати

Голад 1932—1934 гг. і БССР


Дата публикации: 09 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291889703)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by


Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да заняпаду сельскагаспадарчай вытворчасці. Наступствам стала зніжэнне карткавых нормаў хлеба і скарачэнне колькасці гараджанаў і рабочых, якія цэнтралізавана забяспечваліся харчаваннем. У гарадах пачаліся антыўрадавыя выступленні.

На пачатку вясны 1932 г. улады паспрабавалі стварыць матэрыяльныя стымулы для працаўнікоў сельскай гаспадаркі шляхам увядзення здзельнай аплаты працы, прыняцця пастановаў аб забеспячэнні маламаёмных калгаснікаў жывёлай і дазволе гандлю па свабодных цэнах на калгасным рынку. Кіраўніцтва, відаць, было ўпэўнена, што калгасная сістэма ўжо дастаткова ўмацавалася і здольна задаволіць патрэбы дзяржавы. Аднак адкрыццё калгасных рынкаў стала адной з прычынаў змяншэння нарыхтовак. "Рычагоў партыі" аказалася недастаткова, каб выправіць сітуацыю.

Сталін быў перакананы, што сяляне хаваюць хлеб, каб пасля яго прадаць, а мясцовым партыйным кіраўнікам не хапае рашучасці яго адабраць. З сярэдзіны 1932-1933 г. зноў узмацняецца адміністраванне: прымаецца "Закон аб пяці каласках" (7 жніўня 1932 г.), ствараюцца палітаддзелы МТС, наладжваецца жорсткі кантроль за фондам заработнай платы і дысцыплінай на прадпрыемствах, праводзіцца партыйная чыстка; шырокамаштабнымі рэпрэсіямі суправаджаецца працэс пашпартызацыі, узмацняецца барацьба з продажам збожжа, мукі альбо вялікай колькасці хлеба (больш як пуд) калгаснікамі альбо аднаасобнікамі да выканання плана нарыхтовак. Сяляне, баючыся канфіскацыі хлеба на рынках, перанеслі гандаль на прыватныя кватэры і вялі яго падпольна. Разгортваецца рашучая барацьба "з спекулянцкімі элементамі і сабатажнікамі хлебанарыхтовак" "вплоть до выселения их из пределов Белоруссии, не останавливаясь перед применением расстрелов в отношении более злостных". Камуністы, якія не забяспечылі выкананне заданняў партыі, падлягалі дэпартацыі разам з кулакамі, хаўруснікамі якіх яны аб’яўляліся, "сабатажнікі, перараджэнцы, якія прыкрываліся партбілетам", падлягалі арышту на 5-10 гадоў турэмнага заняволення і нават расстрэлу.

Калгасы, прызнаныя сабатажнікамі, заносіліся на "чорную дошку", што фактычна азначала галодную смерць. У такіх калгасах гандаль забараняўся, з магазінаў забіраліся ўсе тавары, датэрмінова спаганяліся крэдыты і пазыкі, склады з зернем для спажывання апячатваліся, насенны фонд размяркоўваўся паміж іншымі калгасамі, зачыняліся млыны, вялася рашучая барацьба і з памолам на ручных жорнах. ОГПУ прапаноўвалася правесці чыстку гэтых калгасаў ад чужых і контррэвалюцыйных элементаў, партыйныя ячэйкі падлягалі роспуску. Калі і пасля гэтага калгас не выпраўляўся, яго распускалі і ўсю маёмасць канфіскоўвалі.

З шэрагу партыйных органаў у цэнтр пайшлі хадайніцтвы пра спыненне водпуску тавараў і крэдытаў для сельсаветаў іх раёнаў, якія "злосна не выконваюць хлебанарыхтовак". З сакавіка 1932 г. райвыканкамам было дазволена заносіць на "чорную дошку" з усімі наступствамі асобныя вёскі.

Адначасова праводзілася новая хваля арыштаў, ссылак і выключэнняў з калгасаў "кулакоў" і "падкулачнікаў" (амаль усе яны не мелі нічога агульнага з адпаведнай сацыяльна-эканамічнай катэгорыяй: гэта былі сяляне, якіх улада лічыла бунтаўшчыкамі ці проста нядобранадзейнымі; значная частка з іх з’яўлялася калгаснікамі).

Устаноўкі цэнтру, боязь трапіць у лік "правых укланістаў", а таксама "чырвонабандыцкія" замашкі нізавых выканаўцаў вялі да поўнага бязладдзя. Бальшыня нізавых службовых асобаў не мела паняцця аб прававых нормах і працэдурах, а ідэалізацыя "каманднай" мадэлі часоў грамадзянскай вайны вяла да таго, што кіруючыя кадры ў вёсцы часта насілі з сабой зброю, прымянялі фізічную сілу, кідалі сялянаў у турмы, ладзілі начныя аблавы і г.д. Не магла абудзіць у іх разуменне неабходасці прытрымлівацца закону ў 30-я гады і палітыка партыі. Кіраўнікі ніжэйшага звяна, у сваю чаргу, зазнавалі гэткае ж самадурства з боку вышэйстаячых функцыянераў.

Кіраўніцтва Стайскага сельсавета Лепельскага раёна пры нарыхтоўках 1933 г. карысталася наступнымі "пераканаўчымі аргументамі": "В морозы, доходившие до 20, арестовывали и садили в сарай, в баню, где были обморожения лица, ног, рук, проводили обыски ночью, брали коров, производили конфискацию имущества". У Барысаўскім раёне: "[...] Незаконные обыски, бравирование наганом - неслучайное явление в Корсаковском сельсовете [...]. После всего сказанного нет ничего удивительного, что когда приезжает сельсоветское начальство в деревню, то крестьяне прячутся по избам, потому, что вся "массовая" работа заключается в штрафах и угрозах и только". Масавыя канфіскацыі збожжа і маёмасці, пагрозы зброяй, збіццё і арышты ў 1934 г. зафіксаваны ў Горацкім, Уздзенскім, Заслаўскім раёнах і інш.

Вырашэннем асноўных праблемаў вёскі (складанасць абстаноўкі і неабходнасць узяць там хлеб) бачылася і стварэнне надзвычайных органаў улады ў вёсцы - палітычных аддзелаў пры МТС, зарыентаваных найперш на здзяйсненне надзвычайных мераў, ачыстка ў калгасах ад "чужых элементаў", а таксама чыстка мясцовых партыйных кадраў (у тым ліку "памяркоўных", якія заяўлялі, што голад не дазваляе ім выканаць план хлебанарыхтовак). Палітаддзелы, якія не падпарадкоўваліся мясцовым партыйна-савецкім уладам, мусілі ўзяць пад кантроль мясцовую надзвычайшчыну і вырашыць даволі складаную задачу: з аднаго боку, забяспечыць "безумоўнае і першачарговае" (з першых абмалотаў) выкананне планаў хлебанарыхтовак, а з іншага - яны адказвалі перад дзяржавай за агульны стан калгасаў і былі абавязаны ўмацоўваць іх арганізацыйна-гаспадарча і палітычна.

Першыя данясенні палітаддзелаў (яны адказвалі за паспяховае правядзенне пасяўной кампаніі і не маглі насуперак афіцыйнай прапагандзе крывіць душой) выкрывалі сапраўдны малюнак стану калгасаў і сельскай гаспадаркі пасля "завяршэння ў асноўным" суцэльнай калектывізацыі, цалкам развенчвалі міф пра адсутнасць голаду ў вёсцы і пра тое, што калгаснікі свядома прытрымліваюць хлеб, ухіляючыся ад выканання хлебанарыхтовак, каб пасля гэты хлеб прадаць. Мясцовыя працаўнікі, у тым ліку і загадчыкі палітаддзелаў, ставілі пытанні пра нерэальнасць планаў нарыхтовак і патрабавалі зменшыць пастаўкі збожжа. Ацэнка вышэйстаячымі органамі заяваў такога кшталту была адназначнай - "антыдзяржаўныя тэндэнцыі ў хлебанарыхтоўках". Палітаддзелы абвінавачваліся ў тым, што перайшлі на пазіцыі месніцтва, забыліся аб інтарэсах дзяржавы.

Становішча ўскладнялася неўпарадкаванасцю значнай часткі земляў калгасаў. Мясцовыя органы дакладна ўсведамлялі сабе, што як у правядзенні калектывізацыі, так і ў рапартаванні пра колькасць засеянай зямлі "лепш перагнуць, чым не дагнуць" і падавалі ў цэнтр завышаныя лічбы. Так начальнік палітаддзела Плешчаніцкай МТС Сапун даводзіў пра становішча ў яго зоне: "В 1933 г. весь посевной клин по колхозам МТС официально числился 9753 га, а фактически было на 600 га меньше. При озимом севе в 1932 г. "рапортнули" на 400 га больше, чем посеяли. Это было установлено осенью этого [года], и эти 400 га сняли с поставок государству. С яровым клином было не лучше, пример: в колхозе "Вольный Шлях" земля обмерена, колхоз землеустроен, имеется карта, на которой числится 120 га земли, план сева (1932 ) дали ему 180 га и хлебопоставки сдавали из 180 га, т.е. на 60 га больше, чем есть земли. Это в землеустроенном колхозе. А в не землеустроенных, черт знает что творилось [...]". Аналагічная сітуацыя склалася і ў іншых раёнах. Напрыклад, кіраўніцтва Тураўскага раёна "рапартанула" ў наркамат земляробства на 1000 га больш, чым было рэальна засеяна ўвесну 1933 г.

Планы нарыхтовак складаліся ўладаю на падставе колькасці палеткаў папярэдніх разлікаў, зробленых яшчэ да ўборкі хлеба. Савецкія ж сяляне ніколі не збіралі ўраджай цалкам з усяе засеянае зямлі. Па падліках В.П. Данілава, напрыклад, з ураджаю 1932 г. на полі засталося каля паловы. Прычынаў таму было некалькі.

Кампанія па высяленні, раскулачванні і выключэнні з калгасаў прывяла да разбурэння вялікай колькасці сялянскіх гаспадарак, у шэрагу калгасаў не было каму працаваць. З Плешчаніцаў даводзілі да ведама кіраўніцтва: "[...] осталось большое количество дворов, где лишь дети и 70-летние старики. Если учесть не двор, а трудоспособных, то приходится на трудоспособного мужчину 15-25 га пахоты и 10-15 га сенокосу". У дакладной "Аб росце калектывізацыі ў БССР" (1934) адзначалася, што ў мностве калгасаў стварылася вялікая зямельная перагружанасць, што адмоўна адбіваецца на развіцці калгасаў. У асобных з іх на двор прыпадала па 30,4 і нават, 53,6 га. З чырвонаармейскага калгаса імя Сталіна Дзяржынскага раёна пісалі ў цэнтр: "Если даже при своевременной организации помощи другими колхозами нашего района весенний сев по колхозу имени Сталина будет выполнен полностью, при наличии обеспечения колхоза недостающими семенами, то прошлые годы показали, что урожай из-за недостатка рабочей силы почти в половинном размере сгнивал и оставался на поле не убранным [...] а после уборки и обмолота фактически не достает для создания семенных фондов, и на протяжении 3-х лет колхозники по трудодням не получали, а все время обеспечивались из фондов центральных и районых организаций". Таксама паведамлялася: "Те колхозы, где 10-12 га на двор не имели чем выполнить гос. поставки и получили отсрочки, не имели семян на озимый сев - получили ссуду, не имеют кормов для свиноферм, не обеспечены полностью семенами на яровой, и колхозники уже голодают. В этих колхозах колхозники голодали прошлый год, сейчас трут мелко сено и пекут лепешки, дети занимаются нищенством. Часть колхозников продают коров на хлеб, часть бросает колхозы и уезжают на Украину, чем еще больше ухудшается положение с рабочей силой в этих колхозах".

Мерапрыемствы ўладаў усіх узроўняў выклікалі масавае супрацьстаянне сялянства. Перш за ўсё даволі шырокія маштабы набыў пасіўны (ці паўсядзённы) супраціў: праца спусціўшы рукавы, неразуменне атрыманых загадаў, безыніцыятыўнасць, дробныя крадзяжы, нявыхад на працу і г.д., пад дэвізам "Хлеб усё адно забяруць". У ліпеньскай зводцы ОГПУ (1932) рабіліся высновы аб "ухудшении политнастроения части колхозников", "росте массовых выходов из колхозов, разбора скота, имущества и сельскохозяйственного инвентаря", "усилении тенденции к индивидуальному сбору урожая", "самочинном захвате и разделе в единоличное пользование земли и посевов", "продолжение многочисленных случаев отказа от работы целых групп колхозников, мотивированных отсутствием хлеба". З Чавускага раёна, напрыклад, паведамлялі: "усе жанчыны, 2 брыгады, крычаць, што "не пойдзем на працу і ўсё, няхай даюць хлеб". Яны так і робяць, а калі выходзяць на работу, дык працуюць на смех". "Ёсць група ў начале з партызанамі, якія ўжо наперад гавораць, што бульбу даб’ёмся выбіраць паасобна, нічога ніхто не зробіць. Не дадуць зазімаваць, а зазімуе, будуць біць раённае кіраўніцтва [...]. У Дружаўскім сельсавеце, дзе распаўся калгас, мы не змаглі дабіцца абмалоту, зжалі калектыўна, а падзялілі па снапам [на полі] упартасцю нас заставілі пайсці на гэта [...]. Другога выхаду не было, ліба вараўство і захват, ліба даць мірным пуцём, пасля правядзення работы".

Нежаданне сялянаў прыбіраць ураджай на калгасных палях выклікала сур’ёзную занепакоенасць уладаў. У Асвейскім раёнае пагнілі і засталіся пад снегам сотні гектараў лёну, аўса, канюшыны і г.д., у Барысаўскім раёне ў саўгасе "Весялова" і калгасе "Красная смена" зімавала пад снегам па 200 га сенакосу. У інтэрнацыянальным калгасе "Прафінтэрн" Пухавіцкага раёна "з 200 добрых кароў асталося 100, якія чуць трымаюцца на нагах, з коньмі працаваць нельга, з 300 кур асталось 100, гэта з прычыны таго, што зімой не было кармоў. Сеў зацягнуўся і выкананы ўсяго на 25%. Шмат культураў папсавана з прычыны зацяжкі зняцця з поля. У калгасе поўная адсутнасць працдысцыпліны, значная частка калгаснікаў не цікавіцца калгасам, бо займаюцца спэкуляцыяй, пакражамі, патаемнай апрацоўкай скур. Збожжа крадзецца з поля і амбараў, а вартаўнікі дапамагаюць гэтым прадзелкам". Вынікам інтэрнацыянальнасці калгасу, як адзначалася ў гэтым паведамленні, было тое, што "яўрэі віну прыпісваюць татарам, а апошнія наадварот".

Мелі месца і актыўныя выступленні сялянаў, перш за ўсё г.зв. "баб’і бунты". Так, з Талачынскага раёну 30 чэрвеня 1932 г. паведамлялі: "Старые методы устарели и больше не годятся для дальнейшей работы, ибо женщины вооружились кольями и идут на нас в наступление". З Кармянскага раёну ў 1932 г. дакладвалі: "16 августа от поджога сгорели постройки председателя Руднянского колхоза. 20 августа ограблено Бычанское сельпо [...] 22 августа от поджога сгорело колхозное гумно с зерном [...] за 4 дня уворовано в колхозах 3 лошади, 4 свиньи, 12 овец, 1 бык".

Яшчэ адной формай пратэсту супраць калектывізацыі было ўцякацтва сялянаў у гарады, на адыходныя заробкі і нават у Польшчу.

Такім чынам, сяляне выкарыстоўвалі розныя формы паўсядзённага супраціву і стратэгіі выжывання: адны расчароўваліся і збягалі, іншыя пісалі скаргі Сталіну і Калініну, бальшыня ж "крала" ўласнае зерне, каб не даць дзяржаве забраць яго шляхам хлебанарыхтовак, а ўласную жывёлу з калгасных хлявоў. Дзяржава на гэта адказала законам ад 7 жніўня 1932 г., згодна з якім за крадзеж калгаснай і кааператыўнай маёмасці прадугледжвалася вышэйшая мера пакарання - расстрэл, які пры змякчаючых абставінах мог быць заменены на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Паміж дзяржавай і сялянамі вялася сапраўдная вайна: дзяржава складала планы нарыхтовак, вызначаючы памеры будучага ўраджаю наўздагад, і пры гэтым імкнулася выціснуць з сялянаў максімум; сяляне ж, са свайго боку, рабілі ўсё магчымае, каб парушыць планы абавязковых паставак. Ціск зверху, пагроза трапіць у лік "правых укланістаў" з-за недастаткова рашучых мераў прымушалі мясцовых працаўнікоў у сваіх дакладных вышэйстаячым органам перабольшваць поспехі, а на месцах прымяняць розныя спосабы дзеля дасягнення неабходных вынікаў: пагрозы, гвалт, рэпрэсіі, якія нярэдка мала дапамагалі, і наступнымі ахвярамі рэпрэсіяў станавіліся зацятыя выканаўцы.

У снежні 1932 г. інспектуючы Нараўлянскі раён даслаў на тройку па загатоўках наступныя факты і рэкамендацыі: "Один польский колхоз сжал 75 га ржи и намолотил 81 цнтн. зерна - даже не собрал семян. Тяжеловато по некоторым местам с низкой почвой и по картофелю. Но все же, если бы не была допущена глупость РК по уменьшению плана, - не было бы демобилизационного настроения и положение было бы гораздо лучше, чем оно сейчас [...]. Удивительно хорошо действуют штрафы натурой, пока применимы не ко многим хозяйствам, но там, где применили, заготовки пошли хорошо".

Усё гэта ў сукупнасці вяло да дэзарганізацыі ў сельскай гаспадарцы, лакальны голад не пакідаў вёску нават ва ўраджайныя гады. Неспрыяльныя прыродныя ўмовы 1931, 1932 гг. пагоршылі і без таго дрэннае становішча сельскай гаспадаркі, але не сталіся падставай для тэрміновага перагляду дзяржаўных планаў нарыхтовак. Масавы голад 1932-1934 гг. - фінал гвалтоўнай калектывізацыі і валюнтарысцкай эканамічнай палітыкі першага перыяду "рэвалюцыі зверху".

Улады ўтойвалі сапраўдную карціну пра голад. Факты жабрацтва кваліфікаваліся бальшавікамі як дыверсіі класавага ворагу і агентаў Польшчы з мэтай агітацыі супраць савецкай улады. Аднак беларусы былі добра інфармаваны аб становічшы з хлебам на Украіне, што выклікала вялікую занепакоенасць уладаў: "Почти в каждом колхозе приходится слышать такой вопрос "а что теперь делается на Украине и верно-ли, что там в колхозах все позабирали - голодают"; "Пачынаюць засыпаць пытаньнямі на ўсіх сходах як вёскі, так і горада, што робіцца на Украіне, чаму такая маса калгаснікаў едзець шукаць хлеба?".

Беларусы прыбылым украінцам верылі больш, чым прадстаўнікам улады, якія ў выпадку немагчымасці абвергнуць факты "традыцыйна" спісвалі ўсё на шпіёнаў, ворагаў, прыроду і надвор’е. Украінцы ж расказвалі: "Урожай в этом году был очень хороший, но власть весь хлеб забрала, и мы остались без хлеба и вынуждены променивать свою последнюю одежду. Чем объяснить, что у нас все забрали, - мы не знаем, но известно только, что ничего не осталось и даже нет семян для посева"; "Мясозаготовки мы выполнили на 100%. Урожай у нас был довольно хороший, а хлеба почему-то нет. Питаемся очень плохо. Мешаем кочаны из-под кукурузы и на этом только живем. Продаем последнюю одежду и на эти деньги едем покупать хлеб. За хлебом мне больше ездить не придется, так как у меня больше нет средств - все уже продал" (Гилех Федор Маркович). "В колхоз отдали все, что имели в своем распоряжении, и даже все, что было в распоряжении колхозников. С 1930 года план выполняется только на 77%" (Шаповал)"; "Несмотря на то, что наш колхоз отдал в заготовку все имеющиеся у него запасы - план заготовок не выполнен полностью помимо того, что колхоз остался без посеяных семян. Поэтому нам приходится самим добывать себе продукты. Я собрал дома две пары ботинок, одну пару брюк, одну рубашку, одно женское платье и головной платок, чтобы променять где-нибудь на хлеб [...]. За эти вещи в дер. Путь я получил 2 пуд. 10 ф. ржаной муки и 10 руб. наличными деньгами для того, чтобы купить обратно билет для проезда по железной дороге" (Гора Серафим Васильевич).

Прыбылыя, каб не быць прынятымі за жабракоў і спекулянтаў, здабывалі даведкі, завераныя пячаткай сельгасарцелі, што хлеб набываецца імі для асабістага спажывання. Старшыня праўлення калгасцэнтра БССР Міцько паведамляў Гікала: "За апошні час, амаль кожны дзень прыязджаюць дэлегацыі з калгасаў Украіны з адносінамі і просьбамі раённых арганізацый аб аказанні дапамогі як у набыцці прадуктаў харчавання, так і пасеўнага матэр’ялу [...]. Кожны такі прыезд прадстаўнікоў калгасаў з вышэй паказанымі "матывамі" шырока выкарыстоўваецца кулацтвам у сваёй барацьбе супроць нас. І той факт, што ўсе гэтыя дэлегацыі прымушаны зварочвацца назад без належных вынікаў, у сваю чаргу, прыносіць вялікую палітычную шкоду".

Хадакі папярэджвалі, што такое становішча ў хуткім часе будзе і ў Беларусі.

Значная колькасць дакладных з месцаў утрымлівае паведамленне, што масавы наплыў украінцаў, якія хадзілі па вёсках, скуплялі хлеб і расказвалі пра голад, стаў стымулам для масавага выхаду з калгасаў і развалу шэрагу з іх: "Мы галодныя, раздзетыя, босыя, баімся, што да лета і нам прыйдзецца ісці па свету, як украінцам, але нам ніхто нічога не дасць, бо ў нас няма чаго прадаваць". Інструктар ЦК КПБ Галодка паведамляў: у Быхаўскім раёне сяляне загадзя шыюць торбы.

Сакратар ЦК КП(б)Б М. Гікала ў дакладной, накіраванай у Маскву на імя Сталіна і Кагановіча, адзначаў: "Разговоры о голоде на Украине, о несостоятельности колхозов, в особенности к концу апреля, приняли массовый характер, и районным организациям главное внимание в это время пришлось сосредоточить на этих вопросах".

Звесткі пра голад у Беларусі з месцаў паступалі з лета 1932 г.: "Положение в районе [Тураўскім] с обеспечением хлебом нуждающейся части колхозников до чрезвычайности напряженное. Для погран. колхозов: Малишева - 130 хозяйств, расположенных на самой границе, колхоз Дзержинский - 140 хозяйств, тоже на самой границе, ряд других колхозов, расположенных в 3-5-8 км от границы, совершенно сидят без хлеба [...] опять началось хождение колхозников с сумками по деревням в порядке побиранничанья. Конец сева в этих колхозах характерен невыходами на работу по причине голодания и невозможности физически работать. В случае непринятия теперь-же решительных мер по оказанию помощи, возможны массовые бегства из колхозов с целью найти работу, где можно было бы пропитаться, и полный срыв прополочной и уборочной кампании". Па выніках інспекцыі гэтага раёну НК РСІ паведамлялася: з прычыны адсутнасці дакладнага ўліку вымачаных пасеваў для складання плана нарыхтовак "у части населения забрали последний хлеб, и уже сейчас имеются факты голодной опухоли (Тонеж, Бухча)".

З лета 1933 г. сігналы з месцаў у цэнтр пра голад сталі масавымі. У Уздзенскім раёне па 8 калгасах налічвалася 1290 чалавек, якім патрабавалася дапамога хлебам. Аналагічнае становічша склалася ў Ушацкім раёне, дзе "многие колхозники уже теперь не имеют хлеба и питаются разными суррогатами". У цяжкім становішчы, адпаведна дакладной з Жыткавіцкага раёну, знаходзіліся 33 калгасы, альбо каля 4,5 тыс. чалавек. Па 68 калгасах зоны Клімавіцкай МТС з 4200 сем’яў 3000 не мелі ўвогуле ніякіх прадуктаў.

У Пухавіцкім раёне "во многих колхозах района положение с недостатком хлеба создалось неважное. В частности, по колхозам - Задащенского сельсовета - к/с "Дружба", Шацкого сельсовета, к/с "Сталинец" и др., благодаря чему имеются случаи заболевания от голода, невыход на работу и т.д.". У Мінскім раёне былі адзначаны "случаи отказов от работы со стороны отдельных колхозников колхоза "Перамога" на почве недоедания и голода. В этом колхозе на протяжении последних нескольких месяцев почти совершенно отсутствует хлеб, картофель, крупа и т.д., и колхозники в большинстве случаев питаются травой, которую варят и забеливают молоком. За последнюю неделю имеются случаи опухания у отдельных колхозников ног, рук, лица, и во время работы валятся с ног. На сегодняшний день зарегистрированы следующие колхозники, опухшие на почве недоедания: Яркевич Валентин Иванович, Василевский Аксен, Янощук Петр Степанович, Косовский Степан Селивестрович, Владико Василий, Барташевич Владимир, Аносин Герасим и ряд других. Вся семья колхозницы Скоромной Маланьи, состоящая из 7 душ, лежат опухшие и не в состоянии подняться с постели. 9 июля с.г. колхозники устроили выходной день, и большинство из них отправились в Минск за хлебом [...] в колхозе имеются отказы от работы на почве недоедания [...]. Среди колхозников царит упадочное настроение и паника. Ожидают смерти и просят разным лицам забрать у них детей и спасти их от голодной смерти. По имеющимся данным, аналогичное положение имеет место в колхозах "Молотова" и "Луч Социализма" Острошицко-Городецкого с/с".

Аб надзвычайна цяжкім становішчы з харчаваннем даводзілі з Гомельшчыны: "З 93-х калгасаў у раёне прыкладна па 45 калгасам адсутнічаюць якія бы то ні было прадукты харчаваньня як у калгасах, так і ў саміх калгаснікаў. Штодзённа з гэтых калгасаў з’яўляюцца ў РК і РВК за аказаньнем дапамогі хлебам да новага ураджаю. Некалькі выпадкаў зарэгістравана, што калгаснікі калгасу "Вольная праца" памерлі з-за адсутнасці харчавання (4 чалавекі), у калгасе "Воля" памерла 3 чалавекі, у калгасе "Пескі" 2 чал. і немалая частка ўжо захварэла - апухаюць [...]. Акрамя таго, што ў гэтых калгасах, якія востра адчуваюць патрэбу і адсутнічаюць зусім прадукты харчавання - значная колькасць пасеваў прапала дзякуючы заліўным дажджам, аб чым Вам раней паведамлялась. Калгаснікі, прама-такі, панічэскі настроены, што ня будзе чаго ўбіраць і нічога не атрымаем. Што было ў нашых магчымасцях, мы пайшлі гэтым калгасам на сустрэчу, але становішча з харчаваннем надзвычайна невынасімае. Большасць калгаснікаў - калгасніц, выйшаўшы на работу, асабліва па праполцы, сенакашэнні ня могуць выпрацаваць і паўнормы. Гэтакае, зразумела, становішча па гэтых 7-8 неўраджайным сельсаветам і аднаасобным сэктарам, якія буквальна сядзяць і пітаюцца адным шчавелем, карэннямі раслін, лісцямі і г.д. Падаюць заяву аб перасяленні ў другія мейсцы".

З прычыны недароду і непагадзі ў 1932 і 1933 гг. па калгасах зоны Клімавіцкай МТС "колхозники на трудодень получили очень мало, как-то, зерновых культур свыше одного кгр получили 25% колхозов, а остальные и то меньше. Картофеля благодаря вымочкам, которые составляли в среднем 50%, после засыпки семфондов, сдачи госпоставок и натуроплаты, к распределению ничего не осталось, даже во многих колхозах не хватило семян картофеля, которую колхозы получили для засева в счет семссуды. В результате чего в колхозах ощущается острая продовольственная нужда", "Нужда в продовольствии так велика, что по колхозам МТС имеются следующие факты: В колхозе "им. Кагановича" от сибязвы пала корова. Согласно распоряжений ветврачей, эта корова была зарыта, а голодные колхозники Панасенко Иван Николаевич, Панасенко Ганна Авраамовна и Панасенко Софья Елистратовна вырыли ее и съели. В результате среди колхозников имеются заболевания сибязвой. Панасенко Софья умерла, а Панасенко Ганна Авраамовна и Панасенко Иван Николаевич находятся на излечении. В колхозе "Чырвоны Край" на почве недоедания среди колхозников свирепствует сыпной тиф, и несмотря на принятие ряда мер медицинского порядка, тиф никак нельзя ликвидировать в данном колхозе из-за отсутствия продовольствия. Имеются факты опухания колхозников на почве недоедания, а именно: в колхозе "им. Криницкого" опухли колхозники Колдыбаева Аксюта, Ковалева Анастасия и др. В колхозе "им. Калинина" колхозник ударник Беляев Максим на работе упал в обморок, ввиду того, что последний в течении нескольких дней питается исключительно травой, и обморок получился ввиду недоедания. Во многих колхозах колхозники питаются крапивой, травой, листьями липы и лозы, а именно: в колхозе "Парижская коммуна" колхозница Сапсалева Софья, ударница, не имеет хлеба начиная с 10-го апреля с.г., кормится исключительно травой, крапивой. В дни сева таковая была исключительно на работе с утра до позднего вечера, и ей не хватало времени собирать крапиву, и с ней часто на работе бывали обмороки. Таких фактов можно привести еще десятки. В настоящее время в колхозах МТС приступили к сеноуборке, и люди буквально голодные выходят на работу, а поэтому производительность труда очень низкая, и к тому создается угроза в том, что уборочная кампания затянется, что, безусловно, даст большой % потерь и к тому же не обойдется без массового воровства урожая, как-то: стрижки колосьев, несвоевременная копка картофеля и т.д.".

Сакратар РК КП(б)Б Жыткавіцкага раёна ў 1934 г. папярэджваў ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б, што з прычыны неспрыяльных прыродных умоў (дажджы ў перыяд выспявання культур) і высокіх абавязковых паставак у раёне склалася надзвычайнае становішча: "В случае, если не будут приняты необходимые меры помощи, то эта весна будет второй год голодной весной для большинства колхозов р-на, что, само собой разумеется, не может не отразиться на усилении и активизации деятельности антисоветских элементов, а также на обострении отрицательных политических настроений в колхозной масе (что явится базой для деятельности антисоветских элементов)". "Потребление хлеба нового урожая началось в порядке выдачи авансов с самого начала его обмолота, т.е. с авгута месяца. Отсюда следует, что [многія] съели свой хлеб еще до 1.01.34 г., т.е. до окончательного распределения урожая и при окончательном распределении или не получили ничего или получили в количествах 10-20-30 кгр. В результате всего этого уже к январю-февралю эти группы не имеют хлеба". "Авансам" з’елі свой хлеб і сяляне Тураўскага раёну, а са студзеня 1934 г. пачалі праядаць і насенне, "и к началу сева у большинства не оказалось семян. На почве недоедания - опухоли, особенно среди единоличников".

З успамінаў жыхароў Мазырскага раёну пра голад 1933 г. Жыльская П.Д. (1917 г. нар., в. Слабада): "Быў сільны голад. К нам ішлі ўкраінцы. Хацелася ім даць. А яны нам адзежу насілі - "дайце вось хоць столечкі хлеба". Украінцы прыхадзілі і паміралі пад плотам. Падалі і паміралі. У 1933 г. прыйшоў голад, дык бацька апух і памёр ад голада. У мацяры быў парок сэрца, памерла. Нас засталося пяцера - малодшаму тры месяцы"; Хоміч Ф.С. (1910 г. нар., в. Слабада): "У голад 1933 г. паміралі яшчэ сколькі. Не ўсе, але паміралі. А нас трошкі паддзяржаў дырэктар саўгаса. Пасеяў грэчку, аб якой раённае начальства не ведала. Свёкар падмяшаў кары тоўчанай, а яна набілася яму ў грудзі, да як стаў кашляць"; Дулуб В.М. (1926 г. нар, в. М.Аўцюкі): "У 1933 годзе голад быў, уміралі многа, можа чалавек 100 у нас памерла, а яшчэ многа ўкраінцаў умірала. Прасілі хлеба, а патом падалі і ўміралі". Буйнавец В.А. (1924 г. нар., в. Слабада): "Хлеба не было ні грама. Голад быў. Я помню, мне ўжо 9 лет было, а этат голад запомніў бы і трохгадовы рэбёнак. Людзей очэнь многа памерла. Сем’ямі не ўміралі. Пухлі сільна. Вот пад заборам сядзіць, а патом і ўсё. Самая страшная смерць ад голада. Украінцы прыязджалі, ды мянялі ўсё. Прывозілі кохты, мацерыял, мянялі на хлеб. Голад там тожа быў. Украінцы прыходзілі, прама пад заборам паміралі. Ой страшно было. І прыезджыя і нашыя з дзеравень паміралі. І ў Казіміраўке паміралі, і ў Слабадзе". У Крычаўскім раёне, па ўспамінах, галадалі ў вёсках Хацілавічы, Сваткавічы, Прыгаўка, Сакольнічы, Поклады, Задабрэсць і іншых (М.І. Ерамеева, 1916 г. нар., в. Хацілавічы, Крычаўскага раёна). Пра тое, чым ратаваліся ад голаду, успамінаюць: "Нішчымны шчавель елі, не было яго чым забяліць, елі нішчымны. Верабейчы шчавель рвалі да елі, ён па полю расце. Картофлі гнілыя па полю збіралі, да таўклі, да (а)ладкі пяклі. Па лесу хадзілі, траву сабіралі, таўклі яе, бліны пяклі. Верас, такая трава ёсць. З іх цвяты. Картошка прашлагодняя, яна ж ужо пагніла, крахмал эты. Не дай бог!" (Буйнавец В.А.). "Бралі лісце травы "ракавыя шыйкі", сушылі, таўклі пранікамі, дабаўлялі вады, солі і пяклі як бліны. "Пупышкі" краснай канюшыны сушылі, таўклі яе ў ступе, дадавалі соль, ваду і пяклі таксама. Але канюшына горкая вельмі, ды і мошкі ў ёй усякія. Гнілую бульбу, перамерзлую, увесну хадзілі на Крычаўскае поле сабіраць і елі - праснакі называецца. Палявы шчавель (казелец) збіралі ў фартух здаравенны, як мяшок, усё зараз у чыгун клалі, а заўтра зноў ідзеш па яго. Казелец варылі з вадой і соллю. Пасля ідзеш, а ў жываце - пялёсь, пялёсь. Але вельмі смачна было. Выратавала, мусіць тое, што побач рэчка была, а па берагах многа ўсякай травы расло. Але і шчас помню, як хацелася есці!" (Ерамеева М.І.).

Пра голад расказвалі такую гісторыю ці, хутчэй, нават байку: "Есці не было чаго. А маці дастала недзе кусочак хлеба. Ды думае, я сама яго з’ем, патаму што еслі я умру з голаду, ды дзеці памруць. Яна стала да печкі, аблакацілася, дый і жуе той хлеб, каб дзеці не бачылі. Падыйшло да яе дзіця: "Мама, я есці хочу, што ты робіш? Ясі?" А яна гаворыць: "Не, сынок (ілі дочачка), не ем". "А чаго ж, - гаворыць дзіця, - у цябе галава трасецца?" (Грыгаровіч М.М., 1926 г. нар., в. Загалле, Хойніцкі раён).

Адсутнасць хлеба і голад выклікалі чарговы віток знішчэння жывёлы. Па звестках на 1 студзеня 1934 г. у параўнанні з 1929 г. пагалоўе жывёлы ў Жыткавіцкім раёне складала: па конях - 72%, буйной рагатай жывёле - 56%, авечках - 24% і свіннях - 60%; у Тураўскім раёне, у параўнанні з 1931 г., коней засталося 85%, буйной рагатай жывёлы - 88%, авечак - 55%. Адзначалася, што працэс працягваўся: "По далеко неполным сведениям, по Туровскому району поголовье сократилось: в январе - на 164 гол., в феврале - на 218 и в марте - на 257 голов, которые были забиты. Практикуется сознательное увечье, обкармливание и скрытие рождения скота с последующим убоем".

Сяляне сумна жартавалі: "Дожили, что едим мясо с хлебом - вместо хлеба с мясом". Cкарачэнне пагалоўя адбывалася і з прычыны таго, што жывёла здыхала з-за адсутнасці кармоў. На 1 студзеня 1934 г. у Тураўскім раёне 23% аднаасобных гаспадарак мелі слабую цяглавую сілу і 29% зусім яе не мелі; на 15 сакавіка ў Жыткавіцкім раёне "из всего конского поголовья оказалось в средних телах –12 %, ниже средних - 45%, худых - 29%, истощенных - 8%, с дефектами - 6%. Наибольший процент худых и истощенных падает на единоличный сектор". Тэхніка МТС у той час жывую цяглавую сілу замяніць не магла: знясіленыя ад голаду сяляне павінны былі апрацоўваць землі "сацыялістычнага сектару народнай гаспадаркі" на такіх жа знясіленых конях альбо нават на сабе.

Галодныя сяляне знішчалі не толькі ўласную жывёлу, але і капалі раней часу маладую бульбу, зрывалі няспелыя каласы і г.д. - адным словам, спажывалася ўсё, што магло даць хоць кароткачасовае пазбаўленне ад пачуцця голаду. Пра будучае думаць было немагчыма - задача заключалася ў тым, каб выжыць цяпер. Усе праявы такога тыпу, як і пакражы, тлумачыліся дзейнасцю антысавецкіх і разлажыўшыхся элементаў. Відаць, у такім выпадку цалкам "па-савецку" было б нават не паспрабаваць выжыць, а даць замарыць сябе і сваіх дзяцей голадам. З 500 справаў, якія знаходзіліся на разглядзе ў Жыткавіцкім нарсудзе на 25 красавіка 1934 г. абсалютную бальшыню складалі справы аб крадзяжы жывёлы і прадуктаў харчавання.

Голад вёў да агрублення нораваў, над злоўленымі зладзеямі сяляне ладзілі самасуд, як даводзіла кіраўніцтва Жыткавіцкага раёну: "Здзекі да смерці, ня гледзячы на прынятыя намі меры".

Вытворчасць прадуктаў харчавання зніжалася, няглядзячы на рост хлебанарыхтовак. Харчу для гарадоў, колькасць жыхароў якіх хутка павялічвалася, станавілася ўсё менш. У 1931 г. урад зменшыў карткавыя нормы для многіх катэгорыяў і пазбавіў цэлыя групы працоўных забеспячэння ўвогуле. У 1932 г. былі ўведзены яшчэ больш жорсткія абмежаванні: скараціліся нормы для рабочых, а іх сямейнікі ўвогуле не атрымлівалі прадукты па картках. Цэны на рынку раслі, грошай на іх набыццё не хапала. Хлебныя нормы няўхільна зніжаліся і не забяспечваліся цалкам; людзі мусілі кідаць працу і выстойваць доўгія чэргі. Шырока распаўсюджваліся тыф, туберкулёз, воспа. Людзі кідалі фабрыкі і заводы, сяляне ўцякалі з вёсак, у выніку - мільёны людзей мыкаліся па краіне.

Савецкія сродкі масавай інфармацыі не прызнавалі факт голаду ў СССР, затое ўсе газеты зімой і вясной 1932-33 г. наперабой расказвалі сваім чытачам пра страшэнны голад і неўраджаі ва ўсім астатнім свеце. "Это не кризис, это катастрофа" - назва артыкулу пра Польшчу, дзе сяляне вымушаны былі прасіць міласціну, каб пракарміцца; "Вымирающие деревни" - называўся іншы артыкул - пра Чэхаславакію, "Зарубежное крестьянство в тисках нищеты и разорения" - так была названа перадавіца, якая паведамляла, што фермеры ў ЗША і Канадзе знаходяцца на мяжы банкруцтва, а ў Польшчы, Славакіі, Закарпацкай Украіне, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі й Балгарыі - катастрафічны неўраджай пшаніцы.

Нярэдка рэакцыя працоўных была адваротнай, чаканай. Так, напрыклад, рабочыя пісалі ў ЦВК: "Мы рабочие работающие хотели бы так жить, как в Америке безработные, и мы больше ничего не хотели бы... У нас только в газетах хорошо и красиво пишут, как, например, развить торговлю, улучшить снабжение рабочих. Чем торговать? Кажется, уже доторговались, что только по магазинам и лавкам одна водка и вино и больше ничего. Обидно слушать, как ежедневно пишут об улучшении рабочего снабжения, а на самом деле оно ухудшается... Далее в газетах наших пишут, что за границей безработные в мусорных ямах гнилые яйца собирают и кушают и что стоят в очередях за чашкою супа. Попробуйте у нас найти в мусорных ямах гнилое яйцо, уверяем, что не найдете, ибо у нас работающий сам его скушает...". З ліста, які быў кваліфікаваны як антысавецкі, у рэдакцыю сенненскай райгазеты "Камунар": "Сами ходим голые, поели усю траву, липовый лист, брагу з Оболи и Янова, а з нас требуют молока, мясо [...] ни знаю как передать, как вы издеваетесь над нами, писать есть чево, да некому чытать это подумать изгалить Украину, теперь принялись за Белоруссию и послед смерть СТАЛИНУ, долой социализм".

Значна больш было лістоў іншага кшталту. Паколькі ў газетах і па радыё нічога не гаварылася пра сапраўднае становішча ў краіне, аўтарам лістоў здавалася, што менавіта іх сям’я, вёска, горад перажывае найбольшыя цяжкасці. Разам узятыя, гэтыя пісьмы паказваюць жудасную карціну крызісу. З ліста ў ЦК ВКП(б) Марка Собалева пра становішча ў Магілёўскім раёне: "Товарищи! Полагая, что Вы не в курсе всего того, что происходит на местах, я решил обратить Ваше внимание на некоторые вопиющие факты [...]. Станкевич сам умер от разрыва сердца или, вернее, от того, что он был бессилен кормить свою семью, теперь осталась жена с четырьмя детьми. Ходит просит милостыню у соседей, вымаливая по две-три картофельки и, сваривши один горшок, этим живет с детьми целые сутки. Грудной ребенок в 1,5 года выглядит как трехмесячный, весь черный и высох в орех. Нет нужды добавлять, что на него страшно смотреть, и этот ужасный кошмарный вид будет преследовать видевшего целые годы... Мать хочет покончить самоубийством. Я бы от себя посоветовал создать музей коллективизации и все такие диковины собирать и показать всему миру, до каких ужасов мы докатились". З лістоў сыну-чырвонаармейцу Касмачову ў г. Бабруйск ад родных з вёскі Ціхань Клімавіцкага раёна: "Праздники справили хорошо, только кушать было нечего [...] [трудо] дней много, около 800, а хлеба получили 3 пуда, а картофель и др. культур совсем не получили, так что обстоятельства наши очень и очень неважные" (ліст ад 12.01.1934 г.). У наступным лісце ад 28.01.34 г.: "Дальше ты пишешь, сынок, сколько мы получили хлеба, жита получили 7 пуд., ячменя 6,5 пуд., 3,5 п. суборы жита. Когда жито стали давать, то пополам с землей и совершенно сырое, то когда пересушили, то получилось 4 п. 7 ф., и так ячмень и другие продукты. Картошки ни фунта не получили, и надежды на получение нет, чтобы получить хлеба. Так что, до сих пор хоть жили мякиной, и теперь нечего есть". Апошні ліст бацькі напісаць самі ўжо не маглі: "Дорогой брат, уведомляю о том, что отец Ваш сильно опух и плох и мать Ваша, а телеграмму послать нет денег, то, пожалуйста, проситесь домой, Ваш отец пока жив, но без сознания, то, пожалуйста, проситесь, хотя Вы и служите на военной службе, то, пожалуйста, извернитесь домой, может быть, отца застанете в живых, но а мать не заспеете. Сестра Ваша в больнице, так приезжайте, распорядитесь сами, а то у нас хоронить теперь очень дорого. Ямку рыть - все трудодень пропадает, но мы хотели бумажку оформить, но не было председателя нашего колхоза, а ежели не отпустят, то, пожалуйста, шлите немедленно письмо".

Наступствамі такога становішча называліся: рост антысавецкіх і антыкалгасных настрояў, настрояў упадніцтва і азлобленасці; пасіленне эміграцыі ў іншыя раёны СССР (Украіна, Крым), "причем эта эмиграция, в связи с тем, что она задерживается самими колхозами и партийными и советскими организациями р-на, чаще всего принимает характер бегства (в одиночку и группами)". У дакладной "Аб наяўнасці эміграцыйных тэндэнцый у пагранічных раёнах БССР" (красавік 1934 г.) адзначалася: "Эмиграционные настроения фиксируются почти по всем погранрайонам, но наибольшее распространение их отмечается в Житковичском, Туровском и Дриссенском р-нах. Вместе с тем, в этих-же районах, наряду с настроениями к уходу за кардон, имеются также настроения и к отъезду в Сибирь и на Украину".

Калі ў 1932 г. асноўную масу шукаючых хлеба складалі ўкраінцы, то ў 1933-1934 гг. да іх дадаліся беларусы. Так, жыхары Жыткавіцкага раёна ездзілі ў пошуках хлеба ў Бабруйск, Слуцк, Тураў, Петрыкаў, Старобін і інш., на Украіну. Праз чыгуначную станцыю Жыткавічы штодзень праходзіла па 220-300 мяшочнікаў, якія везлі па 2-3 пуды хлеба (часцей печанага). Яшчэ большая колькасць ездзіла шукаць хлеб на падводах. Аднак турбавала такое становішча ўлады перш за ўсё таму, што "Это движение за хлебом не только вредно политически, но оно вредно так же с точки зрения хозяйственной, т.к. оттягивает из колхозов много рабсилы, ставя некоторые из них в затруднительное положение при выполнении госуд. заданий (лесоразработки)".

Раённыя кіраўнікі прасілі харчовай дапамогі, дазволу на скарыстанне страхавых фондаў, якія меліся не толькі ў калгасах, але і ў аднаасобным сектары. Улады з адказам не спяшаліся. Дапамога прыходзіла са значным спазненнем і не ў патрэбным памеры. Да таго ж хлеб размяркоўваўся толькі паміж калгаснікамі "по признакам отношения к труду и имущественного положения", аднаасобнікі ніякай харчовай дапамогі не атрымлівалі.

Немцы, якія жылі ў Нараўлянскім і Ельскім раёнах і да суцэльнай калектывізацыі спецыялізаваліся на малочнай таварнай жывёлагадоўлі, звярнуліся за дапамогай да германскіх консульстваў у Маскве і Кіеве і пачалі атрымліваць грашовыя пераводы па 8-10 марак на сям’ю. У Ельскім раёне у гэты час голадам былі ахоплены 3 сельсаветы, у Нараўлянскім - 6, якія разам налічвалі да 500 гаспадарак. Да сярэдзіны чэрвеня 1933 г. у першым з іх памерлі з гэтай прычыны 70 чалавек, у другім - 60. Людзі ў літаральным сэнсе пухлі ад голаду - такіх па двух раёнах налічвалася 230 чалавек. Зварот за дапамогай у Германію быў расцэнены савецкім урадам як палітычна шкодная акцыя, накіраваная на падрыў аўтарырэту савецкай улады, германская дапамога кваліфікавалася як работа шпіёнаў і фашысцкіх агентаў. Аб поспехах апошняй сведчыла спыненне ўступлення ў калгасы, нават тыя, хто падаў раней заявы, забіралі іх. Да падпісання пра дапамогу далучыліся беларускія і ўкраінскія сельсаветы Нараўлянскага раёна і суседнія раёны - Хойніцкі і Камарынскі. Савецкая ўлада перайшла да актыўных дзеянняў. За 1934 г. органамі ОГПУ было арыштавана 80 чалавек "из активных антисоветских элементов, действующих в качестве агентов немецких консульств в Москве и Киеве". Выязная сесія спецыяльнай Калегіі Вярхоўнага суда знайшла даказаным, што з пачатку 1934 г. шэраг асобаў з ліку застаўшыхся ад ліквідаванай у снежні 1933 г. НКВД БССР контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі падтрымлівалі сістэматычную сувязь з германскімі консульствамі ў гарадах Маскве і Кіеве і на заданне апошніх вялі контррэвалюцыйную работу сярод насельніцтва нямецкіх калоніяў, а таксама сярод насельніцтва іншых нацыянальнасцяў у Нараўлянскім і сумежных з ім раёнаў БССР і УССР. У паказальным парадку да адказнасці было прыцягнута 15 чалавек, з якіх 5 "актыўных агентаў Германскага фашызму" былі прыгавораны да вышэйшай меры сацыяльнай абароны (расстрэлу), 9 чалавек - да пазбаўлення волі ў аддаленых мясцовасцях СССР на тэрмін ад 10 да 5 гадоў і адзін чалавек быў апраўданы.

Калгаснікі Касцюковіцкага раёна ехалі ў пошуках сродкаў існавання на руднікі, у выніку калгасныя палі аказаліся альбо зусім неапрацаваныя, альбо дрэнна апрацаваныя. Раённыя партыйныя органы прычыну такога стану ўбачылі не ў голадзе і адсутнасці якіх-небудзь матываў для працы на калгасных палях, а ў дзейнасці варожай арганізацыі. 21 жніўня 1933 г. Магілёўскім ОГПУ было арыштавана ў раёне 56 чалавек, якія пры катаванні "прызналі", што яны з’яўляюцца ворагамі савецкай улады, сабатажнікамі і г.д., на падставе чаго і былі высланы ў Заходнюю Сібір.

Хлебанарыхтоўкі, нягледзячы ні на што, былі выкананы. Лістападаўскі пленум (1934) прыняў рашэнне аб адмене з 1 студзеня 1935 г. карткавай сістэмы на хлеб і некаторыя прадукты. Гэты факт Сталін падаў як радыкальную эканамічную рэформу, накіраваную на развіццё ў краіне таварна-грашовых дачыненняў. Нізкія карткавыя цэны ён ахарактарызаваў як "дар дзяржавы рабочаму класу". Прыкладна так, дарэчы, думалі і сяляне.

Як адзначае расійская даследніца А.Асокіна: "Калі забеспячэнне гараджанаў уяўляла іерархію ў беднасці, то забеспячэнне вясковага насельніцтва фармавала іерархію жабракоў. У 30-я гады ў перыяды крызісаў не гараджане ехалі ў вёску за прадуктамі, а, наадварот, вяскоўцы з мяшкамі за спінай штурмавалі гарады ў надзеі "разжыцца" хлебам і іншымі прадуктамі, няхітрай мануфактурай". Помач галадаючым раёнам пачалі аказваць толькі напярэдадні пасяўной, у асноўным насеннем, аднак гэта была не столькі помач, колькі турбота пра будучы ўраджай. Выдадзеныя пазыкі падлягалі вяртанню не пазней восені таго ж году.

Становішча ў беларускай вёсцы па-ранейшаму заставалася складаным. А ў 1936 г. краіна зноў была на мяжы масавага голаду.

У 1938 г. НКВД падводзіў вынікі разгрому "антысавецкага падполля" ў БССР, сярод асноўных абвінавачванняў апошняга - шкодніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. Гэта дало магчымасць спісаць на ворагаў народа і шкоднікаў і голад 1932-1934 гг.: "При составлении плана первой пятилетки, которая определялась в направлении сельского хозяйства, в результате в отдельных районах было проведено активное вредительство, которое выразилось в том, что эти планы были составлены в противоречие с экономическими природными условиями районов. Так, например: Районы Полесья, которые издавна занимались животноводством, были подведены под общую рубрику неживотноводческих районов и в результате этого вредительского акта, в течение первых трех лет первой пятилетки, в районах Полесья произошло огромное сокращение скота, что вызвало сильное экономическое понижение экономического благосостояния крестьян, и в ряде случаев привело к голоду. По нашим данным, только в одном Наровлянском районе за 1932-1933 годы от голода умерло до 1000 человек". Гэта фактычна адзіная лічба, якую ўдалося знайсці ў архіўных дакументах пра колькасць ахвяраў на тэрыторыі БССР, інспіраванага дзяржавай мору ўласнага народу. Улічваючы, што дакладны ўлік памерлых ад голаду ў той час ніхто не вёў, можна меркаваць, што і звесткі па Нараўлянскім раёне няпоўныя.

Акрамя раёнаў Палесся, найбольш у БССР пацярпелі ад голаду памежныя з Польшчай раёны, прычынай чаго ў значнай ступені стала палітыка "па ўмацаванні заходняга фарпосту сацыялістычнай дзяржавы", што праводзілася там.

Як сведчаць архіўныя дакументы і ўспаміны, людзі былі і застаюцца ўпэўненымі - голад узнік перш за ўсё не з-за надвор’я, а па віне дзяржавы: "Вялікая суша была, а ўласць забрала хлеб" (Праскоўя Самойлаўна, 1917 г. нар., в. М. Аўцюкі, Мазырскі р-н); "У 1933 гаду быў сільны голад. Гаварылі, што гасударства пагрузіла хлеб для адпраўкі за граніцу" (Лось А.Г., 1921 г., в. Кіраў, Нараўлянскі р-н); "Ураджай быў, но забралі, бо надо было другіх карміць - гарада дзяржалі" (Дулуб О.М., 1926 г. нар., в. М. Аўцюкі, Мазырскі р-н) і інш.

Трагедыя карэнілася ў тым, што ўлада голад не прызнавала, таму не магла весціся размова і аб выратаванні людзей: няма голаду - няма і праблемы. Аднак у парадку заспакаення грамадскай думкі было расстраляна 10 кіраўнікоў Наркамата земляробства СССР, рэпрэсавана значная колькасць рэспубліканскіх, абласных, раённых, сельсавецкіх і калгасных кіраўнікоў "за арганізацыю голаду ў краіне".
НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 268, 272, 322, 336, 341, 344, 357, 359, 368, 369, 383, 391, 467, 619, 633, 654, 656, 657, 658, 683, 689, 698, 790, 871, 1410.
Звесткі пра голад на Мазыршчыне сабраны аўтарам падчас экспедыцыі, арганізаванай Міжнароднай школай гуманістычнай (ОВТА пры Варшаўскім універсітэце, травень 2003 г., сесія "Беларуска-ўкраінскае памежжа").
Данилов В. Коллективизация: как это было // Страницы истории КПСС: Факты, проблемы, уроки. М., 1988.
Зеленин И. Политотделы МТС - продолжение политики "чрезвычайщины" // Отечественная история. 1992. № 6.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х частках. Ч. 2. Мн., 1995.
Осокина Е. За фасадом "сталинского изобилия": Распределение и рынок в снабжении населения в годы индустриализации. 1927-1941. М., 1999.
Раманава І. "Зона". Беларускае памежжа па савецкі бок дзяржаўнага кардону ў 1930-я гг. // Спадчына. 2001. № 1-2.
Судьбы российского крестьянства. М., 1995.
Фицпатрик Ш. Сталинские крестьяне. Социальная история Советской России в 30-е годы: Деревня. М., 2001.

Ірына РАМАНАВА
Крыніца: Часопіс "СПАДЧЫНА" № 1/2003

Опубликовано 09 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291889703 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Голад 1932—1934 гг. і БССР

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network