публикация №1291837230, версия для печати

Час вікінгаў на Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст.


Дата публикации: 08 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1291837230)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Источник: (c) http://library.by




Скандынаўская калянізацыя Вялікага Ўсходняга шляху
Скандынаўскія цэнтры на абшарах Беларуси: Полацак, Маскавічы, Пруднікі, Гнёздава/Сьвінецак
Вараскія знаходкі на абшарах Беларусі
Полацак і Полацкае княства ў скандынаўскіх сагах
Вікінгі ў беларускім фальклёры
Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі
Скандынаўскі ўплыў на старажытнабеларускую культуру
Скандынаўская калянізацыя Вялікага Ўсходняга шляху

Гістарычна Швэцыя была павернутая сваім тварам на Усход.
Гаральд Ернэ (Harald Hjarne, 1848-1922)
клясык швэдскай гістарычнай навукі.

Вікінгі ўва Ўсходняй Эўропе зьяўляюцца ў сярэдзіне VIII ст. і працягваюць сваю дзейнасьць да пачатку XIII ст. На жаль, пры мностве гіпотэзаў дагэтуль бракуе праўдападобных крыніцаў. Але калі савецкая "антынарманская" школа бьша пабудаваная цалкам на мітах пра "русы люд", "раксаланаў", "рэчку Русь", дык швэдзкія й заходнія гісторыкі заўсёды ішлі ад фактаў, якіх, тым ня менш, не хапае, каб скласьці ясны абраз тагачасных падзеяў. Як і абсалютная бальшыня сучасных гісторыкаў, аўтар падтрымлівае "нарманскую", дакладней, "вараскую" канцэпцыю гісторыі старажытнай Русі*.

*Тэрмін "нарманізм" не пасуе да рэаліяў Усходняй Эўропы, бо "norrman" (паўночны чалавек) - пазначэньне вікінгаў на Захадзе Эўропы. У нашых крыніцах яны вядомыя як "варагі", "русь", альбо "сьвеі".

Як вядома, мэтаю данскіх і нарвэскіх вікінгаў быў Захад. Акурат у Заходняй Эўропе былі заснаваныя скандынаўскія дзяржавы ў Ангельшчыне (Ёрвік), Нармандыі, Сыцыліі. У сваю чаргу, швэдзкія вікінгі прасоўваліся на Усход у землі тагачасных фінскіх і славянскіх плямёнаў [Arbman 1961:89]. Асноўным цэнтрам гэтага прасоўваньня на усход была старашвэдзкая Бірка на высьпе возера Мэларэн (Malaren). Потым да яе далучыўся горад Вісьбю (Visby) на высьпе Готлянд (Gotland) [Sawyer 1985:167]. Першай швэдзкай калёніяй бьша Старая Ладага/Aldejgjuborg, заснаваная ў сяр. VIII ст. на паўночным захадзе сучаснай Расеі. Акурат тут швэдзкія вікінгі-купцы атрымалі ад навакольнага фінскага насельніцтва назоў "Русь" ("Routsi"). Этнонім гэты паходзіць альбо ад назвы паморскай швэдзкай правінцыі Русьлаген (Roslagen), альбо ад назвы маракоў-веславаньнікаў "русь-чалавек" (rops-maen). Пабудаваны этнонім строга паводле законаў фінскіх дыялектаў. Параўнайце наступныя назвы фінскіх плямёнаў: "Чудзь", "Весь", "Водзь", "Сумь", "Лібь". Дагэтуль тэрмін "Русь" ("Routsi") выкарыстоўваецца для пазначэньня Швэцыі ў фінскай ды эстонскай мовах.

У заходняй гістарычнай навуцы паходжаньне паняцьця "Русь" лічыцца канчаткова вырашаным, а ўсе спэкуляцыі на гэты конт ("русы", "раксаланы" й г.д.) антынавуковымі [Stender-Petersen 1953:242-245]. Яўхім Карскі яшчэ ў 1930 годзе заўважьгў, што назва швэдзкіх вікінгаў "роусь" была запазычана ў фінскіх этнасаў наўгародзкімі славенамі й полацкімі крывічамі. У першыя стагодзьдзі існаваньня старажытнага Полацкага й Ноўгарадзка-Кіеўскага княстваў назоў "Русь" ніколі ня зьмешваўся з назовам "Славяне". Напрыклад, выразна адрозьнівае "Русь" ад "Славянаў" збор законаў "Руская праўда" [Karskii 1930:90]. Усе імёны першых князёў і грыдзяў (чаляднікаў) у даўнейшых памятках выключна скандынаўскія.

У IX ст., паступова прасоўваючыся з Ладагі й Ноўгараду на ўсход, швэдзкія вікінгі праклалі міжнародны гандлёвы шлях ад Балтыцкага да Чорнага мора й далей на ўсход. Сымбалем далечыні падарожжаў швэдзкіх ваяроў-купцоў лічыцца фігурка Буды зь Індыі, знойдзеная на высьпе Гельгё (Helgo) возера Мэларэн ля Стакгольму, якая сёньня захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музэі Швэцыі (Statens Historiska Museum).

На рачных прасторах паміж Балтыкай і Чорным морам швэдзкія ві-кінгі засноўваюць гандлёвую карпарацыю, якая атрымала назву "варагі" (varjager, varingar). Слова гэтае мае скандынаўскі карэнь "var" -клятва. Згодна з "Рускай праўдай" варагі валодалі выключна прывілеяваным становішчам у старажытнарускім грамадзтве [Stender-Petersen 1953:250]. Старажытнарускія летапісы злучалі паняцьце "Русь" і "Варагі" ў адно, маючы на ўвазе, безумоўна, скандынаваў: "идоша за мо рекь Варагом к Русі, сіце боса звахуть Варази суть яко се друзии зъвутся Свеі, друзии же Оурмане, Ангелане, друзии Гете" [PSRL 1997-1:19].

Першая зьвестка пра скандьшаўскае гаспадарства на абшарах плямёнаў фінаў і ўсходніх славянаў датуецца 839 годам. Праз Хазарскі каганат і Бізантыю да імпэратара Сьвятой Рымскай імпзрыі Людвіка прыбыло пасольства ад народу "Русь" (Rhos). Якраз так назваў дэлегацыю ў сваім лісьце імпэратар Бізантыі Тэафіль. Але нямецкае баярства са зьдзіўленьнем адзначыла, што насамрэч гэтыя Русы па сваёй мове належаць да швэдаў (Suetos) [Stender-Petersen 1953:247]. Швэдзкай дзяржавай лічылі старажытную Русь таксама арабскія аўтары [Karras 1989:46].

У X ст., перамогшы Хазарскі каганат (акурат у часе вайны паўстала неабходнасьць пабудовы "гарадоў"-умацаваньняў уздоўж Дняпра), швэдзкія вікінгі апанавалі ўсе рачныя шляхі ад Балтыкі да Чорнага мора. Балтыцкае мора па-швэдзку мае назоў Усходняе мора (Ostersjon). Славяне й фіны гэтае мора "ўсходнім" называць ня маглі, бо для іх яно было заходнім. Таму назвалі яго "Вараскім" на імя купцоў, якія прыходзілі са Скандынавіі [Labuda 1960:64]. Пра гэта пісаў пры канцы XVII ст. гісторык Хвядос Сафановіч: "словяни осели ажь до Двины и там все берега и того край осели на остаток ажь до Ледова и Балтгского мора, которое Варяжским Русь называет" [Safanovic 1952:96]. У сваю чаргу, Чорнае мора называлі "морам Русое" усходнія географы, напрыклад,Аль-Масудзі(сярэдзіна Хст.)[П 1989:189],тое самае мы сустракаем у "Аповесьці мінулых гадоў". "Рускім" Чорнае мора называе таксама заходнеэўрапейская "Славянская хроніка" Гельмольда (др. пал. XIICT.)[LI 1989:189].

Зь цягам часу скандынаўская дзяржава "Русь", палітычная ўлада ў якой належала швэдзкім вікінгам, апанавала ўсе рачныя шляхі ад Балтыкі да Чорнага мора. Сыстэма Вялікага Ўсходняга шляху (Storosterled), якую кантралявалі скандьшавы, была досыпь складанай. Існавала колькі маршрутаў яго праходжаньня. Сярод іх не згаданы канкурэнтнай Полацку кіеўскай хронікай "Аповесьць мінулых гадоў" шлях з Балтыкі наўпрост праз Полацак і Віцебск па Дзьвіне ў Дняпро, які быў карацейшы за Неўска-Ладаскі маршрут. Менавіта полацкі варыянт вялікага ўсходняга шляху ўзгадвае адзіная швэдзкая сага "Гутасага" (Gutasagan). Згодна гэтай гісторыі Готлянду, пісанай у пачатку ХШ ст. готляндзкай гаворкай: "ля 1030 году Ігар Дальняход зь сябрамі праплыў парацэДзьвіна (Dyna) праз Русь (Ryzaland) у Грэцыю...".

У швэдзкіх крыніцах краіна Русь атрымала ўласны назоў "Гардарыка" (Gardarike) - краіна ўмацаваных гарадкоў, бо ў мэтрапольнай Швэцыі VIII-X стст. не было жаднай патрэбы будаваць умацаваньні.

Цэнтрамі "Гардарыкі", альбо "Вялікай Швэцыі", сталі Aldejgjuborg /Старая Ладага, Holmgard/Ноўгарад, Palteskia/Полацак, Syrnes/Гнёздава, Konugard/Кіеў (Княскі горад). Мэтаю падарожжа варагаў-купцоў быў Miklagard/Kaнcтaнтынопaль - найбуйнейшы гандлёвы цэнтар тагачаснага сьвету. Падарожжа ад швэдзкай Біркі праз Балтыку на Русь пры добрым надвор'і займалаўсяго пяць дзён [L1 1989:145]. Багата швэдзкіх вікінгаў служыла ў каралеўскай гвардыі Бізантыйскай імпэрыі, дзе яны былі вядомы як "варангі" (varangus) [Stender-Petersen 1953]. Шмат зь іх складалі гвардыю вугорскага караля Х-ХІ стст., дзе яны былі вядомы як "оруш" (orosz) [LI 1989:115]. Нарвэскі кароль Гаральд (Harald, 1047-1066) у маладосьці служыў зьбіральнікам палюдзьдзя ("бірчым") у кіеўскага князя Яраслава/Jaritsleif Мудрага, жонкаю якога была швэдка Інгегерд/Ірына. Закахаўшыся ў дачку Яраслава скандынаўку Елізавету/Ellisiv, Гаральд прысьвяціў ей верш на старашвэдзкай мове. Твор гэты захаваўся.

Галоўнаю мэтай усходняга гандлю швэдзкіх вікінгаў былі рабы, якіх абменьвалі на срэбра. Невыпадкова куфіцкія дырхемы знойдзены на ўсходнім узьбярэжжы Швэцыі ды на заходнім, нашым, баку Балтыкі -у Беларусі, Латвіі й на поўначы сучаснай Расеі. Гандлёвае падарожжа ў Бізантыю ("Усход", "Грэцыю"), мяркуючы па надпісах рунічных камянёў Уплянду, было звычайнаю справай швэдзкіх вікінгаў. Акурат яны пакінулі падчас свайго побыту рунічныя надпісы на старашвэдзкай мове ў Ноўгарадзе, Полацку, Кіеве, Канстантынопалі (Сафійскі сабор). На абшарах старажытнай Русі знойдзена вялізарная колькасыдь скандынаўскіх памятак, большую за якую археолягі знайшлі толькі ў самой Швэцыі ды на фінскім узьбярэжжы. Заўважым, што на абшарах старажытнай Русі дагэтуль ня знойдзена жаднай памяткі альбо комплексу памятак данскага ці нарвэскага паходжаньня. Усе знаходкі атрыбутуюцца дасьледнікамі як акурат швэдзкія [Sverdlov, Shaskolskii 1986:113].

Гандлёвы шлях на ўсход меў выключнае значэньне для старажытнай Швэцыі. На Ўсход везьлі футра, мячы, медзь, сьвінец, коней. На абшарах усходніх славянаў і старажьггаых фінаў як падатак зьбіраліся каштоўныя шкуры, воск (тагачасны сьвет меў моцную патрэбу ў сьвечках), мёд. Важнае значэньне набыў гандаль рабамі, які красаваў у тагачаснай Швэцыі. Рабы былі хадавым таварам на рынках Усходу. Асноўным пастаўніком была Ўсходняя Балтыка. Напрыклад, эстонцам (эстам) паходжаньнем быў захоплены калісьці вікінгамі ў рабства нарвэскі кароль Улаф Трыгвасон (Olof Tryggvason) [Karras 1989: 47].
Скандынаўскія знаходкі на абшарах Беларусі. Складальнік Ф.Гурэвіч.



Скандынаўскія русы кантралявалі з DC ст. Чорнае мора, а таксама грабил шэраг паходаў на караблёх на Касыгі. Апонші швэдзкі паход на Усход датуецца другой паловай XI ст., калі караблі вікінгаў на чале зь Ігарам Дальняходам (Ingvar Vittfame), верагодна, трапілі ў Грузію, але ня здолелі вярнуцца дадому. Успаміны пра гэтую выправу адбітыя на 26 рунічных камянёх Уплянду, афармленьне якіх у свой час патрабавала вялікіх сродкаў [Kan 1996:48]. Вядома, што менавіта Ігар Дальняход на чале ўласнай дружыны ля 1030г.зрабіў рэйд па Дзьвіне [Abrahamson 2002].

Што да полацкіх крывічоў, наўгародзкіх славенаў альбо кіеўскіх палянаў дык скандынаўскія калёніі здаваліся выспачкамі ў іх моры. Швэдзкія вікінгі забясьпечвалі збыт прадукцыі тутэйшых гаспадарак ды вызначалі памер, характар ("палюдзьдзе") і месца ("пагост") збору падаткаў. Бедныя славянскія плямёны (пра гэта сьведчаць пахаваньні) ня мела аніякага сэнсу рабаваць.

Паступова, на працягу стагодзьдзяў, скандынаўская палітычная эліта асымілявалася ў славянскім асяродзьдзі. Тутэйшыя абшары, населеныя ўсходнімі славянамі, атрымалі назву Русь і вызналі праваслаўе. Вынікам стаўся своеасаблівы скандынаўска-славянскі сымбіёз. Этнолягі даўно заўважылі, што ў адрозьненьне ад звычайных палітонімаў (этнонімаў), палітонім "рускі" адказвае на пытаньне "чый", але не на пытаньне "хто" (паляк, немец і т.д.). Таму ўсходнеславянскія этнасы лічыліся ў сярэдня-веччы "рускімі". Акурат таму вызнаюць праваслаўе і лічаць сябе "рускімі" фінамоўныя карэлы й карпацкія русіны, на мову якіх паўплывалі заходнеславянскія гаворкі. Бо ад Карэліі да Карпатаў у паўночным і паўднёвым кірунку сягалі межы старажытнай Русі. Сёньня скандынаўскі карэнь "Русь" захавалі дзьве краіны Ўсходняй Эўропы: Беларусь і Расея.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Скандынаўскія цэнтры на абшарах Беларуси: Полацак, Маскавічы, Пруднікі, Гнёздава/Сьвінецак

Полацак горда стаіць над Дзьвіной.
Яго землямі зноў авалодаў,
вярнуўшыся ў град
пераможны й свой,
княскі род Рагвалодаў.
Ларыса Геніюш

Полацак. Цэнтрам першага скандынаўскага княства на абшарах сучаснай Беларусі стаўся Полацак. Зь вікінгамі-русамі наўпрост зьвязана зьяўленьне места Полацкага ў гісторыі. Першае паведамленьне пра Полацак датуецца 862 г., калі вараскі конунг Рурык (Rorik) аддаў умацаванае селішча Полацкае аднаму са сваіх ярлаў: "овому Полотеск, овому Ростов, другомуБелоозеро" [Paszkiewicz 1963:151]. Падкрэсьлім, што найбольш раньнія "гарадзкія" памяткі Полацку паходзяць з другой паловы IX ст. Пра існаваньне славянскага "дагарадзкога" селішча сьведчыць толькі ляпны посуд VIII - першай паловы DC ст. [Shtykhau 1993:507].

Наступная зьвестка пра Полацак датуецца 980 г. і зноў зьвязана з княжаньнем у горадзе аднаго з вараскіх конунгаў Рангвальда/Rangvald, які прыйшоў "изъ заморья имаше власть свою в Полотьске". Імя Рангвальд было досыць папулярнае сярод швэдзкіх вікінгаў і рыцараў ажно да XV ст. Напрыклад, Рангвальдам звалі ярла скандынаўскай калёніі А1-dejgjuborg/Старая Ладага ў пачатку XI ст., які прыбыў на Усход са Швэцыі разам з прынцэсай Інгегерд/Ingegerd (пам. 1050), дачкой першага хрысьціянскага караля Швэцыі Улафа Шотконунга (Olof Skotkonung, пам. 1020).

Акурат вікінг Рангвальд стварыў першую гістарычную дзяржаву ў Беларусі, заклаў пачатак дынастыі полацкіх князёў Княства Рангвальда (15 тыс. кв. км) супадае, згодна з археалягічнымі памяткамі, з абшарамі полацкіх крывічоў [Semyanchuk 1996:42]. Крывічы былі асноўным насельніцтвам гэтай дзяржавы, празваўшы свайго конунга-князя славянізаванай мянушкай Рагвалод. Хутка Полацкае княства пашырыла свае межы за кошт земляў ліваў і латгалаў. Апошняе, відаць, і выклікала імкненьне канкурэнта - Ноўгараду - на чале зь вікінгам Уладзімерам/Valdemar распачаць татальную вайну. Рэч у тым, што згаданы кіеўска-наўгародзкімі летапісамі клясычны шлях "з варагаў у грэкі" быў нашмат менш эфэктыўны за ягоны полацкі варыянт. Праз Рыскую затоку й Даугаву-Дзьвіну (старашвэдзкае Duna) можна было хутчэй выйсьці ў Дняпро й Чорнае мора. Клясычны "наўгародзкі" шлях: Фінская затока-Нява-Ладаскае возера-Старая Ладага/Aldejg-juborg -Волхаў-Ноўгарад/Ноlmgard-Ільмень-Дняпро - быў больш складаны, доўгі й нязручны. Канкурэнцыя Полацку зводзіла на тлум міжнародны гандаль швэдзкіх купецкіх карпарацыяў Біркі й Сігтуны. Маем на ўвазе перадусім варагаў (varjager) i калбягаў (kulbingar/kyl-fingar). Гэтыя вараскія карпарацыі кантралявалі Ноўгарад/ Holmgard і Кіеў/Konugard. Такім чынам, наўгародзка-кіеўская скандынаўска-славянская дзяржава "вельмі хутка сутыкнулася са спробаю гегемона з боку іншай скандынаўска-славянскай дзяржавы, узьніклай, верагодна, адначасова ў басэйне Дзьвіны з цэнтраму Полацку, якая імкнулася пракласьці новы шлях з Балтыцкага мора ў Дняпро" [Stender-Petersen 1953:248]. Акурат на грошы варагаў і калбягаў наўгародзкі конунг Уладзімер/Valdemar за тры гады (977-980) назьбіраў вялізарнае войска ў Швэцыі, каб зруйнаваць Полацак і Полацкае княства [Stender-Petersen 1953: 250-251].
Скарб скандынаўскіх ювэлірных вырабаў (6 прадметаў). XI cт. Золата 958", ліцьцё. Знойдзены ў Полацку на Ніжнім замку ў 1984 г.



Наступная смутная гісторыя-захоп Уладзімерам Полацку, забойства Рангвальда і ўсіх ягоных сыноў, згвалтаваньне Рагнеды/Ragnhild, зруйнаваньне места (якому давялося адбудоўвацца на новым мейсцы) -добра вядомая беларускаму чытачу Іншая справа, што ключ усіх гэтых падзеяў знаходзіцца ў старажытнай Швэцыі й барацьбе розных купецкіх карпарацыяў (bolag) швэдзкіх вікінгаў за Вялікі Ўсходні шлях (Storosterled). Нагадаем, што барацьба Полацку з Ноўгарадам і Кіевам праходзіць скрозьусю гісторыю старажытнай Русі: "и оттоле мечь взимають Рогволожи внуци противу Ярославлим внуком". Дасьледнікі лічаць, што "Полацкае княства ўяўляла сабою найболыи самастойную палітычную адзінку старажытнай Pyci" [Alekseev 1966:290]. Мэтаю самастойнай палітыкі гэтай скандынаўска-славянскай дзяржавы быў кантроль над гандлёвымі шляхамі з Балтыкі празь Дзьвіну й Дняпро ў Чорнае мора.

Каб забясьпечыць кантроль і абарону, Полацкае княства заснавала ў XI стагодзьдзі шэраг невялікіх гарадзішчаў-умацаваньняў. У заходнім (неславянскім) кірунку імі былі Герцыке (Gersika, Jersika) й Кукенойс (Кокnese). Ува ўсходнім кірунку - Усьвяты, Сураж, Друцак, Кавалі, Каспля, Ворша, Магілёў, Быхаў, Рагачоў Жлобін, Стрэшьш, Рэчьща. Скандынаўская назва Русі - Гардарыка (Gardarike) - азначала якраз сеціва ўмацаваньняў-гарадзішчаў, але не краіну заможных местаў. У самой тагачаснай Швэцыі ўмацаваньні селішчаў адсутнічалі, бо не было сталай пагрозы. Прыгадаем, што ў беларускай мове захавалася слова "гарадою" альбо пастарабеларуску "гарадзец" у значэньні "невялікі ўмацаваны горад" [HSBM 7-1986:86].
Вараскі меч. X ст. Франскі майстар Ульфбэрт. Жалеза, коўка. Знойдзены на тэрыторыі Полацку падчас будаўнічых працаў у 1957 г.



Свайго росквіту Полацкая дзяржава дасягнула ў XI ст. Акурат тады князі дынастыі Рангвальда Брачыслаў/Bertsilejf (1003-1044) і УсяслаўЧарадзей (1041-1101) кантралявалі Рыска-Дзьвінскі й Дзьвінска-Дняпроўскі абшар Вялікага Усходняга шляху. Невыпадкова, што, паводле матэр'ялаў раскопак, з другой паловы XI ст. рэзка ўзрастае колькасьць заходнеэўрапейскіх манэтаў у скарбах, хаваных па Дзьвіне [НВ 2000-1:15 8]. Сымбалем дзяржаўніцкіх амбіцыяў робіцца збудаваная ў сярэдзіне XI ст. у Полацку катэдра Сьв. Сафіі. Апрача Полацку, такі храм маюць толькі Канстантынопаль, Кіеў і Ноўгарад і пазьней - Стакгольм.

Заняпад Полацкага княства наўпрост зьвязаны са стратай кантролю над воднымі гандлёвымі шляхамі, перадусім над выхадам у Балтыцкае мора. У 1212 годзе Полацкая дружына на чале з князем Уладзімерам (пам. 1216) прайграла вайну з рыскім біскупствам і ордэнам мечаношаў за кантроль над Рыска-Дзьвінскім шляхам. У сваёй "Славянский хроніцы" варожы Полацку Арнольд зь Любэку (пачатак XIII ст.) паведамляе: "Такім чынам расьцьвіў касьцёл Божы ў Лівоніі дзякуючы біскупу Альбэртуале кароль Русі з Полацку меў звычай зьбіраць даніну зь ліваў, у чым яму адмовіў біскуп. Таму гэты кароль (Уладзімер Полацкі. - Аўт.,) рабіў жорсткія напады на Лівонію й Рыгу" [1990:365]. Па вайне палітычнае значэньне Полацку падае. У XIII- XIV стст. Полацак, як Віцебск і Смаленск, працягвае гандлёвыя стасункі з швэдзкім Готляндам (да 1361 г.), але ўжо толькі праз пасярэдніцтва Рыгі. Адначасова зьнікае скандынаўскі матэр'ял археалягічньгх помнікаў, пачынаецца так званы безманэтны пэрыяд у гісторыі Беларусі, западаюць скандынаўскія калёніі ў Маскавічах і Прудніках. Новая беларуска-летувіская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, палітычным цэнтрам якой сьпярша быў Наваградак, пераймае мэты балтыцкай палітыкі Полацкага княства. Кульмінацыяй гэтай палітыкі стаўся 1566 г., калі ВКЛ завалодала Лівоніяй і Рыгай ды зьліквідавала Ордэн мечаношаў.

Палітычная гісторыя Полацку/Palteskia й Полацкага княства IX-ХI стст., як убачым далей, была добра вядомая старажытнаскандынаўскім крыніцам. Між тым у наш час галоўныя гістарычныя школы (расейская й швэдзкая), якія дасьледуюць гэтую тэматыку, звычайна зьмяншаюць значэньне Полацку, гаворачы толькі пра два палітычныя цэнтры Старажытнай Русі - Ноўгарад і Кіеў. Як вынік, нават у клясычных заходніх працах [Arbman 1961, Sawyer 1971 ] Полацак адсутнічае на мапах паходаў швэдзкіх вікінгаў. Толькі год таму зьявілася першая швэдзкая публікацыя, прысьвечаная Полацку часоў вікінгаў [Edberg 2001 ].

Сталая прысутнасьць швэдзкіх вікінгаў у Полацку/Palteskia добра адсочваецца з тагачасных наратьгўных крыніцаў. Яны ж гавораць пра суіснаваньне скандынаўскага й славянскага (крывіцкага) этнасаў. Дзяржаўны й юрыдычны лад Полацкага княства быў пераняты са Скандынавіі. Скандынаўскага паходжаньня была "Руская праўда" -збор законаў, якімі рэгулявалася жыцьцё Полацкай дзяржавы [Shchepkin 1915; Karskii 1930]. Полацкае веча ("вота"- па-старабеларуску) было аналягам скандынаўскага (старашвэдзкага) "т'юну" ("ting"). Скандынаўскай была гандлёвая сыстэма вагі й аб'ёму [Chakvin: 338]. Але хрысьціянства ў Полацак прыйшло з Усходу. Народная месцкая культура, відаць, сынтэзавала культурныя ўплывы й этнічныя традыцыі крывічоў, скандынаваў і балтаў. Вынікам было стварэньне ўні кальнай асобнай школы старажытнага полацкага мастацтва, архітэктуры й літаратуры.
Сыгнэт віты з выспы Готлянд. XI ст.Золата 900°, скань, D-25,0. Раскопкі В.Булкіна на Верхнім замку ў Полацку ў 1978 г.



Згодна з археалягічнымі раскопкамі Полацку, якія ўпершыню распачаў у 1928 г. А. Ляўданскі, асноўным насельніцтвам места былі крывічы. Перавага славянскіх памятак у культурных стратах ІХ-ХІІІ стст. відавочная. Тым ня менш, за савецкім часам замоўчвалася праўда пра існаваньне вялізнай колькасьці тьшова скандынаўскіх памятак. На жаль, дагэтуль навуковая праца ў гэтым пытаньні адсутнічае. Таму трэба спыніцца на маркерах скандынаўскай прысутнасьці ў месьце. Сярод іх вырабы, якія нясуць адбітак паўночнай школы й міталёгіі вікінгаў. Шмат якія памяткі выкарыстоўваліся як тыповы ўбор і зброя тагачаснага вікінга. Вельмі цікава параўнаць неславянскія памяткі Полацку з адначасовымі адзінкамі культурных стратаў швэдзкай Біркі, Упсолы, Сігтуны, Готлянду і адзначыць высокую долю супадзеньняў.

Сярод вараскіх маркераў, знойдзеных у Полацку, адзначым каралінгскі меч X ст. франскага майстра Ульфбэрта -тыповую зброю швэдзкіх вікінгаў. Меч выяўлены пры будаўнічых работах выпадкова, у 1957 годзе. У Полацку (а таксама ў Друцку) знойдзены бронзавыя наканечнікі похвы мяча з тыпова скандынаўскім арнамэнтам і выяваю птушак [Laskavy 1992:40-41]. Залаты віты сыгнэт XI ст. з выспы Готлянд адшуканы ў часе раскопак Полацкага Верхняга замку ў 1978 годзе. Тамсама знойдзены грабят скандынаўскага тыпу Х-ХПІ стст. і футаралы да іх [Shtykhov 1975: мал. 48]. Касьцяная гульнявая біта з рунічным надпісам пачатку XIII ст. адшуканая ў часе экспэдыцыі 1961-1962 гг. у Полацкім Верхнім замку. Рунічны надпіс "kapi", пісаны малодшымі швэдзкімі рунамі, азначае "карысьць". Сёньня гэты ўнікальны помнік захоўваецца ў Музэі старажытнабеларускай культуры ў Менску [Melnikova, Sedova, Shtykhov 1983:187-188]. Яскрава скандынаўская знаходка - ледаходныя шыпы на боты XIII ст. [Shtykhov 1975: мал. 31-23]. Падобнаярэчвельмірэдкаязнаходка на абшарах Усходняй Эўропы й тыповая для Швэцыі [Arbman 1943:86]. Адзначым таксама знаходкі ключоў ад замкоў Х-ХІ стст. [Shtykhov 1975: мал. 31-18], зробленыя альбо ў Швэцыі, альбо на швэдзкія ўзоры скандынаўскім рамесьнікам у Полацку. Швэдзкія аналягі гэтых полацкіх ключоў часта знаходзяць у стратах Біркі [Arbman 1943 Abb 327 Grab 950].

Сярод іншых памятак:
- падковападобная фібула DC ст.; колцападобная фібула з доўгаю іглой XIII ст. [Shtykhov 1975]. Такія фібулы XI ст. Знойдзеныя таксама ў курганным могільніку Ізьбішча (Лагойскі раён);
- касьцяная пласьціна XIII ст. у выглядзе галавы пачвары-цмока [Shtykhov 1975:мал. 59]. "Зьвярыны стыль" - папулярная тэма акурат скандынаўскіх рамесьнікаў [Simpson 1967:89];
- срэбная сэрцападобная бляшка скандынаўскай вытворчасьці X ст. з раскопак А.Ляўданскага 1928 г. Аналягічная па арнамэнце й тыпе знойдзеная ў вараскім магільніку Яраслаўскага Паволжа [Shtykhov 1975:22]. Шмат гэткіх бляшак раскапана ў вараскіх пахаваньнях Фінляндыі.
Косьць для гульні з рунічным надпісам "kapi" (карысьць). Пачатак XIII cm. Полацак.



У Полацку знойдзены 8 скандынаўскіх гірак-разнавагаў X ст. Вагі гірак заснаваныя на скандынаўскай сыстэме [Bektineev 1992:5-6].

Зьвяртае на сябе ўвагу вельмі спэцыфічны абутак полацкіх месьцічаў ХІ-ХІІІ стст., г. зв. цісьненьне скуры "сетачкай". Гэты ўзор прысутнічае таксама на скураных торбачках для нажоў і нажніцаў. Усяго ў Полацку знойдзены 92 падобныя боты. 3 аднаго боку, абутак мае яскравыя скандынаўскія аналёгіі, сустракаючыся ў археалягічных матэр'ялах Стакгольму. Зь іншага боку, гэты тып абутку не тыповы для месцкай культуры Старажытнай Русі [Kurbatov 1999:100-116].

У 1910 годзе ў Полацку знойдзены багаты скандынаўскі скарб (XI ст.), які складаўся зь вялікай колькасьці кавалкаў срэбра, срэбных пласьцінак, кавальскага дроту, фрагмэнтаў упрыгажэньняў. Шмат падобных рэчавых скарбаў знойдзена ў Швэцыі й месьціцца сёньня ў экспазыцыі Дзяржаўнага музэю старажытнасьцяў (Statens Historiska Museum).

Найвялікшы ў Беларусі скарб усходніх дырхемаў выяўлены таксама ў Полацку. У 1973 годзе на ўскрайку места (веска Казьянкі) адшуканы скарб X ст., які складаўся зь 7 660 манэтаў агульнаю вагой каля 20 кг. Частыя знаходкі ў Полацку ювэлірных ды кавальскіх прыладаў [Shtykhov 1975: мал. 31,32], якія выкарыстоўваліся акурат у майстэрні скандынаўскага рамесьніка. Падобныя памяткі знойдзеныя ў культурных стратах першай старашвэдзкай калёніі на абшарах Усходняй Эўропы - Старой Ладазе [Ryabinin 1980:161-178]. 3 Полацкага княства паходзяць брактэаты - унікальныя вараскія манэты-мэдалі [Gurevich 1990:119].

Такім чынам, комплекс археалягічных крыніцаў пераканаўча сьведчыць пра сталую прысутнасьць скандынаўскай культуры ў Полацку. У сваю чаргу прыгадаем, што наратыўныя крыніцы адкрыта падкрэсьліваюць вялікую ролю вікінгаў у палітычнай гісторыі Полацкага княства.

Маскавічы. Абарончым фарпостам Полацкага княства на мяжы з балтамі былі Маскавічы. Але галоўнаю мэтай існаваньня гэтага селішча ў сучасным Браслаўскім раёне быў кантроль волакаў на Браслаўскіх азёрах. Сам назоў гарадзішча - Маскавічы - сучасны. Магчыма, старое селішча мела назоў Рубеж, бо так называецца суседняя вёска.

Месьцяцца Маскавічы на грудзе плошчаю 1 га, на адлегласьці 6 км ад Браслава. Забудова селішча тыпова скандынаўская. Плян гарадзішча мае ўласьцівую паўночнай традыцыі форму кола [Duchyts&Melnikova 1980:185-186]. Таксама на карысьць гэтага сьведчыць тое, што згодна зь мілітарнай тактыкай вікінгаў лягер ніколі не будаваўся на беразе ракі, але заўсёды "хаваўся" ў глыбі азёраў. Маскавічы знаходзяцца на ўсходнім беразе возера Дзябро, празь якое толькі мінуючы складаную сыстэму Браслаўскіх азёраў можна выйсьці да рэчкі Друйка, а потым да Дзьвіны. Росквіт Маскавічаў прыпадае на ХII-пачатак ХШ ст. і супадае з часам магутнасьці полацка-скандынаўскай каралеўскай дынастыі Рагвалодавічаў
Рэчы са скандынаўскага селішча Маскавічы.



3 1976 г. у Маскавічах працуе сталая беларуская экспэдыцыя археолягаў. Сёньня багаты збор рэчаў з Маскавічаў захоўваецца ў Менскім музэі старажытнабеларускай культуры. Як і Гнёздава/Сьвінецак, Маскавічы былі вайскова-рамесьніцка-гандлёвай скандынаўскай калёніяй Вялікага Ўсходняга шляху. Пра гэта сьведчыць археалягічны матэр'ял, абсалютная бальшыня якога мае выразнае скандынаўскае паходжаньне. Гэта вараская зброя, лянцэтападобныя дзіды й стрэлы, а таксама рэчы з конскай вупражы. На вялікай колькасьці знойдзеных малюнкаў, што выкананыя на косьці і мелі магічнае значэньне, - выявы збройных вікінгаў.

Гандлёва-рамесьніцкая дзейнасьць насельніцтва Маскавічаў цьвердзіцца знаходкамі жалезных і бронзавых прыладаў, формачкі для ліцьця, вялікай колькасьці касьцяных вырабаў. Купецкі карабельчастая выява малюнкаў з Маскавічаў. Асаблівае значэньне ў гаспадарцы жыхароў мела рыбалка [Duchyts&Melnikova 1980:190-192].

Відавочна скандынаўскімі маркерамі адзначаюцца каштоўнасьці, аналягі якіх знойдзеныя як у цэнтрах вараскай актыўнасьці старажытнай Беларусі (Полацак, Пруднікі, Гнёздава/Сьвінецак), гэтак і мэтраполіі -Швэцыі (Бірка, Готлянд). Удакладнім паняцьце "скандынаўскія рэчы". Гэта рэчы, зробленыя скандынавамі-вікінгамі ў Беларусі, скандынаўскі экспарт альбо падробкі паўночных рэчаў мясцовымі, славянскімі рамесьнікамі (апошняе давесьці немагчыма). Сярод скандынаўскіх рэчаў - шпілька-амулет з косткі з зааморфнаю галоўкай (Х-ХІ стст.). На думку Т. Пушкінай, вырабы такога кшталту належалі рамесьніку-скандынаву [Pushkina 1979].
Рунічныя надпісы на косьці, знойдзеныя ў Маскавічах.


Да згаданых рэчаў належыць даволі рэдкая знаходка ўва Ўсходняй Эўропе - скандынаўская раўнаплечная фібула [Gurevich 1990:114]. Аналяпчныя фібулы - даволі частая знаходка ў швэдзкай Бірцы [Arbman 1943:23, Ab. 253:4,307]. Таксама ў Маскавічах знойдзена іншая выразна скандынаўская рэч - чарапахападобная фібула-брошка XII ст., зробле-ная на высокім мастацкім узроўні. Сярод іншых вараскіх рэчаў простыя аналягі да якіх знойдзеныя ўва адначасовых культурных стратах Біркі й Готлянду, адзначым сыгнэты [Arbman 1943:Abb 275], срэбную бляшку з паганскім арнамэнтам [Arbmann 1943:Аbb 63],жалезныяшыйныя грыўні [Arbman 1943: Abb 14], паля для гульні ў шашкі. Знаходкі жаночых скандынаўскіх рэчаў - сьведчаньне таго, што швэдзкія вікінгі жылі ў Маскавічах сем'ямі. Невялікая колькасьць рэчаў крывіцкай культуры (завушніцы й г.д.) дазваляе меркаваць, што побач са скандынавамі жыхарыў і грудок славянаў.

Але ўнікальнасьць Маскавічаў у іншым. Падчас археалягічных раскопак на гарадзінгчы знойдзена каля 100 (!) рунічныхнадпісаў на косьці. Гэта найбуйнейшая знаходка рунічнага пісьма па-за межамі Скандынавіі. Усяго на 86 касьцёх нанесена каля 265 рунічньгх знакаў малодшага (старашвэдзкага) альфабэту. Сярод надпісаў розныя паганскія магічныя замовы, вараскія імёны. Дзіўна, але сэнсацыйная знаходка вялікага значэньня, якую зрабіла 20 гадоў таму беларускі археоляг Людміла Дучыц, дагэтуль амаль невядомая ў Швэцыі. Між тым матэр'ялы археалягічных дасьледаваньняў патрабуюць сур'ёзнага ўсебаковага вывучэньня, якое магчыма зрабіць толькі ў межах сумеснага бела руска-швэдзкага праекту. Знаходкі рунічных надпісаў даюць падставы гаварыць пра міжэтнічнае культурнае ўзаемадзеяньне паміж швэдамі й крывічамі. Сярод каля 300 знакаў, якімі карысталася насельніцnва Маскавічаў ёсьць 11 літараў кірылічнага альфабэту [Duchyts&Melnikova 1980:205].

Даць веры, што крывічы маглі ведаць таемную рунічную пісьменнасьць, немагчыма. Таму кірыліцаю карысталіся акуратскандынавы - насельнікі Маскавічаў, якія згодна з полацкай традыцыяй былі фармальна хрысьціянамі ўсходняга абраду. Фармальна, бо на прыкладзе Маскавічаў мы бачым фэномэн "двувер'я". Сярод вялікай колькасьці паганскіх замоваў, малюнкаў сустракаюцца малюнкі крыжа, мэталёвыя нацельныя крыжыкі. Дарэчы, простая раўнаплечная форма крыжоў з Маскавічаў нагадвае крыжы рунічных каменьняў Уплянду.

Такім чынам, Маскавічы - добры прыклад узаемных культурных уплываў паміж старашвэдзкім (скандынаўскім) і крывіцкім (славянскім) насельніцтвам Полацкага княства другой паловы ІХ-пачатку XIII ст. Пэўная адрознасьць рунаў з Маскавічаў ад клясычных швэдзкіх рунаў таго часу дазваляе меркаваць, што мы маем справу з скандынавамі, якія нарадзіліся ўжо на Полацкай зямлі. На маю думку, няма аніякіх падставаў сьцьвярджаць, што руны існавалі ў асяродзьдзі "славянізаваных нашчадкаў выхадцаў з Скандынавіі" [Duchyts&Melnikova 1980:215].

Заняпад Маскавічаў у першай палове - сярэдзіне XIII ст. супадае зь дзьвюма эпахальнымі падзеямі ў гісторыі Полацкага княства й Швэцыі. Па-першае, гэта параза Полацкага княства (эліту якога ў значнай ступені складалі варагі) у барацьбе зь нямецкай Рыгай за кантроль Дзьвінска-Балтыцкага шляху. Па-другое, гэта спыненьне брутальнай вайны паміж Сьвеаляндам/Svealand і Готляндам за панаваньне ў Швэцыі.

У 1212 годзе згодна з "Славянскай хронікай" Арнольда зь Любэку "король Русі з Полацку Ўладзімер" страціў кантроль над Лівоніяй і Латгаліяй накарысьць Рыгі [LI 1989:363-365]. 3 старашвэдзкай "Кронікі Эрыка" ведама, што ў сярэдзіне ХІП ст. скончылася грамадзянская вайна ў Швэцыі, калі Ярл Біргер злучыў усе землі і заклаў новую супольную дынастыю Фалькунгаў/Falkkungaatten [Svanidze 1999:143-172]. Цалкам верагодна, што каля 1250 году ўва ўмовах заняпаду міжнароднага гандлю Полацку на Дзьвіне й стабільнасьці ў Швэцыі скандынавы Маскавпічаў перабраліся на гістарычную радзіму. Пагатоў шлях з Полацку да 1 ІІвэцыі на ладзьдзях вікінгаў трываў усяго 5 дзён [LI1989:145]. Да таго ж у 13 61 годзе данскі кароль Вальдэмар/Valdemar зруйнаваў Вісьбю/ Visby на Готляндзе - галоўнага канкурэнта Ганзы на чале зь ЛюбэкамI на Балтыцы. Гандаль паміж Готляндам і Полацкам ды Смаленскам цалкам заняпаў. Гоцкія купецкія двары ў Полацку й Смаленску перайшлі да немцаў [ Jansson 1996:100-101].

Пруднікі. Другім пасьля Маскавічаў скандынаўскім цэнтрам басэйну ракі Дзьвіна была сяліба з сучаснай назвай Пруднікі (Мёрскі раён на Віцебшчыне). Знаходзяцца Пруднікі нарацэ Вятаў адлегласьці 1,5 км ад сутокаў гэтай ракі зь Дзьвіной. Археалягічны комплекс складаецца з гарадзішча "Замак" і селішча "Пруднікі" далавах гары.

Раскопкі распачаліся ў 1984 годзе. На сёньня пошук працягваецца. Знойдзена шмат прадметаў, аналягічных цэнтрам скандынаўскай пры-сутнасьці ў Беларусі (Полацак, Гнёздава/Сьвінецак, Маскавічы), Расеі (Старая Ладага, Прыладажжа, Ноўгарад, Яраслаўскае Паволжа), Украіне (Кіеў, Шаставіцы). Найбліжэйшыя аналёгіі рэчам з Пруднікаў дае матэр'ял у швэдзкай Бірцы [Arbman 1943]. Да прыкладу, тыпова скандынаўскі вусаты рубчатаканечны сыгнэт з Пруднікаў мае просты аналяг у Бірцы [Arbman: Abb 275, Grab: 854 №1,2d]. Разам з сыгаэтам у Прудніках знойдзена формачка для ліцьця сыгнэтаў, якая датуецца другой паловай Х-ХІ ст. [Shadyro 1986:255-262]. Важна, што скандынаўскія рэчы ў Прудніках адшуканыя ў культурных стратах Х-пачатку XII ст. Апошняя дата адпавядае часу прыходу швэдзкіх вікінгаў у Беларусь.

Сярод іншых скандьшаўскіх рэчаў - мэталёвая скрынька для каганца, бронзавы пярсьцёнак, гірка-разнавага скандынаўскага тыпу (другая палова Х-пачатак XI ст.). Знойдзена шмат артэфактаў, якія належаць рэчам міжнароднага гандлю вікінгаў, перадусім гэта пацеркі з шкла бізантыйскай і ўсходняй вытворчасьці [Milutin, Shadyro 1994:256-259].

Тыповая для скандынаўскіх сялібаў знаходка-усходнія грошы. На сёньня ў Прудніках выяўлены 6 куфіцкіх дырхемаў (1Х-пачатак XI ст.), а таксама ўнікальны,рымскі дьшары, які бьгў у паўторным абарачэньні, тыповым для Скандынавіі (выспа Готлянд). Наагул, дырхемы - важны паказьнік актыўнасьці вікінгаў на Вялікім Усходнім шляху.

Параўноўваючы Беларускае й Латыскае Падзьвіньне, варта падкрэсьліць, што пераважная балыныня вялікіх скарбаў дырхемаў знойдзеная акурат на абшарах Беларусі. Суадносіны знаходак гэткага кшталту 30:5.

Як іншыя швэдзка-скандынаўскія сялібы Ўсходняй Прыбалтыкі, Пруднікі заняпалі ў пачатку XIII ст. Прычына, верагодна, тая самая - перамога Ганзы зь нямецкай Рыгі ды эканамічны й палітычны заняпад Полацкай дзяржавы. Археалягічны матэр'ял не дае падставаў сьцьвярджаць, што ў Прудніках вікінгі жылі сем'ямі. Відаць, гэта быў апорны цэнтар скандынаўскага міжнароднага гандлю на валоках Вялікага Ўсходняга шляху Гнёздава/Сьвінецак. Калі ўПадзьвіньні цэнтрамі дзейнасьці швэдзкіх вікінгаў быў Полацак, дык на зямлі смаленскіх крывічоў ім сталася Гнёздава.

Скандынаўскі кампанэнт у археалягічных стратах Гнёздава прасочваецца з IX ст. побач са славянскім [Lebedev 1996:20]. Такім чынам пачатковая археалягічная дата супадае са зьвесткамі наратыўных крыніцаў, што апісваюць зьяўленьне варагаў на Русі.

Варта падкрэсьліць, што паняцьце "Гнёздава" ёсьць сучаснай мадэрнізацыяй, выбранай археолягамі ў пачатку XX ст. паводле назову найбуйнейшага побач з курганамі паселішча. Мястэчка Гнёздава Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага ўпершыню згадваеццаля 1646г.у грамаце Ўладзіслава IV Васы[Murzakevich 1804:38-47].У стараскандынаўскіх крыніцах Гнёздава вядома як Syrnes/Сырнец [Dzakson 1986:73-83]. Алошняе дае падставы для рэканструкцыі праўдзівага славянскага назову скандынаўскай сялібы.

Навуцы вядома, што назовы крывіцкіх местаў часьцей за ўсё паходзяць ад імя тутэйшай ракі. Акурат так узьніклі: Вільня ад Вяльлі, Віцебск - Віцьбы, Полацак - Палаты, Слуцак - Случы, Смаленск - Смольні. Таму першапачатковае крывіцкае селішча на рацэ Сьвінец, што цячэ каля Гнёздава, дало ў старабеларускай мове форму Сьвінецак. У сваю чаргу гэты назоў у старашвэдзкай мове даў адпаведнік Syrnes-Сьвіны мыс, бо селішча Гнёздава сапраўды месьціцца на беразе (мысе) ракі Сьвінец (Dzakson 1986:73-83).

Гнёздаўскі нэкропаль - найбуйнейшая ў Эўропе група з 3 826 скандынаўскіх курганоў, якая знаходзіцца на этнічных абшарах беларусаў (сёньня ў Расеі) і складаецца з шэрагу археалягічных помнікаў: Заазер'е, Навасёлкі, Кушляншчына, Беразьнікі, Каўшарава.

На сёньня з усіх 3 826 курганоў раскапана каля 500. Падчас другой сусьветнай вайны праз гнёздаўскі нэкропаль прайшла лінія фронту, таму частка курганоў была зьніштожана. Альшанскую групу курганоў разбурыла ў 70-я гг. XX ст. савецкая ўлада, праклаўшы празь яе аўтатрасу.

Да 20-х гп XX ст. лічылася, што Гнёздава - гэта толькі нэкропаль, які ня мае селішча. Беларускія экспэдыцыі 1924-1936 гг. пад кіраўніцтвам А Ляўданскага давялі, што селішча існуе. Памерамі 16 га, яно месьціцца на левым і правым берагахракі Сьвінец [Pushkina 1974:87]. Аэраздымкі селішча, якія зрабіў К.Шышкін, пацьвердзілі, што плян Гнёздава меў тыловую для калёніяў вікінгаў забудову ў форме кола [ Avdusin&Pushkina 1989:80].

Нават першыя археалягічныя раскопкі канца ХІХ-пачатку XX ст. пераканалі навукоўцаў, што на месцы Гнёздава існавала найбуйнейшая скандынаўская калёнія ўва Ўсходняй Эўропе [Spitcyn 1905:7]. Але за савецкіх часоў з-за ціску афіцыйнай "антынарманскай" ідэалёгіі гісторыкі мусілі заплюшчыць вочы на факты ды цьвердзіць, што Гнёздава было галоўным чынам "славянскай сялібай", у якой купка скандынаваў хутка асымілявалася [Avdusin 1967]. Навукоўцы "амаладзілі" ўсе скандынаўскія памяткі з Гнёздава на 50-100 гадоў, каб, крый Божа, ня трапіць у IX ст. - час пранікненьня варагаў на славянскія землі.

Між тым акурат з IX ст. прасочваецца наяўнасьць скандынаўскіх памятак у Гнёздаве. Агромністая колькасьць знаходак паходзіць зь сярэдзіны -другой паловы X ст. Тэта час росквіту Сьвінецку, які цалкам супадае з часамі росквіту швэдзкай Біркі й Готлянду ды таксама са зьвесткамі пра вялікую актыўнасьць вікінгаў на абшарах усходніх славянаў. Унікальнасьцю Гнёздава ёсьць адсутнасыдь корпусу наратыўных тэкстаў пра селішча. Таму ўсе пабудовы будуюцца выключна на падставе археалягічных памятак. На маю думку, этнічная ідэнтыфікацыя ў гэтым выпадку магчымая. Нягледзячы на існаваньне шэрагу рэчаў міжнароднага гандлю (бізантыйскія пацеркі, частка зброі, грошы), якія належалі розным этнасам, існавалі ды існуюць да сёньня так званыя этнічныя маркеры. Гаворка йдзе пра элемэнты матэр'яльнай культуры, якія заўсёды адпавядаюць этнічным межам. Вядома, што культурная разнастайнасьць здольная захоўвацца нават ва ўмовах міжэтнічных кантактаў [Jones 1997].

Вызначыць скандынаўскія памяткі ў пахаваньнях сёньня не склада-на. Да іх адносяцца каралінгскія мячы, шчыты з мэталёвым умбонам, леваручныя кінжалы-скарамаксы, лянцэтападобныя дзіды й стрэлы, баявыя сякіры, амулеты зь сякіркамі Тура, рунічныя надпісы на косьці. Але нашы апанэнты лічаць, што ўсе гэтыя рэчы неабавязкова належалі скандынавам. Маўляў, варагі былі сацыяльнай групай вяскоўцаў і гандляроў, а гэта рознью этнасы, у тым ліку славяне [Bulkin 1975:144]. У такім выпадку на дапамогу прыходзіць этналёгія. Генуе шэраг прадметаў, носьбітам якіх мог быць толькі скандынаў/ка. Па-першае, гэта жаночыя чарапахападобныя брошкі-фібулы, да якіх пасуе толькі скандынаўскі (неславянскі!) убор. Парныя фібулы трымалі шлейкі натыпова старашвэдзкім жаночым уборы, таму не маглі стаць прадметам міжнароднага гандлю на славянскіх абшарах [Jansson 1987:777-778]. Да таго ж арнамэнт гнёздаўскіх фібулаў адлюстроўвае матывы скандьгааўскай паганскай міталёгіі. Як вядома, крывічы мелі ўласных паганскіх бажкоў. Касьцяныя выбары Гнёздава з магічным арнамэнтам выкананы цалкам у скандынаўскай традьпдыі й маюць простыя аналёгіі ў Швэцыі [Arbman 1943:155-1,155-2]. Яны мусяць быць толькі вытворчасьцю гнёздаўскіх рамесьнікаў-скандынаваў [Pushkina 1979:172-173]. У Гнёздаве знойдзена спэцыфічна скандынаўская зашчапка птушкападобнай формы, да якой пасуе толькі скандынаўскі абутак [Avdusin 1974:77]. Сярод пабытовых рэчаў увагу маюць касьцяныя грабяні ды скандынаўскія торбачкі да іх з бронзавымі заклёпкамі й арнамэнтам.

Важны маркер - знойдзеныя ў Гнёздаве (як і ў Полацку) ледаходныя шыпы-"шпорцы". Гэтая дапаможная прылада да прагулянкі па лёдзе ўласьцівая выключна скандынаўскай традыцыі. У культурных стратах Упсолы "шпорцы" - частая знаходка, пачынаючы з VII ст.

Як слушна заўважыла Т.Пушкіна, калі мы будзем лічыць фібулы, мэ-галёвыя грыўні зь сякіркамі Тура ды іншыя рэчы звычайным імпартам, гады трэба прызнаць: тутэйшае славянскае насельніцтва карысталася рэчамі, што належалі іншай этнічнай традыцыі. Але для таго часу радыкальная зьмена этнічнага ўбору была немагчымая [Pushkina 1972:94].

Сярод вялікіх "каралеўскіх" курганоў Гнёздава на тле агромністай колькасьці вараскай зброі й рэчаў археолягі адшукалі сьляды тыпова скандынаўскіх абрадаў. Маем наўвазе пахавальную цырымонію спаленьня вікінга ў ладзьдзі разам з жонкамі, канём і г.д. Довадам гэтага абраду ёсьць мноства мэталёвых карабельных заклёпак. У кургане №74 знойдзены чэрап і косьці казла ў ахвярным катле. На катле знайшлі скандынаўскі скармакс, ручку якога ўпрыгожвала срэбная маска бога Тура (Tor, швэдзкая літара "о" чытаецца як "у". - Аўт.). Перад намі паўстае досыць папулярны ў стараскандынаўскай міталёгіі рытуал "уваскрашэньня" ахвярных казлоў Тура [Bulkin 1975:134-145].

3 усіх скандынаўскіх паганскіх амулетаў, знойдзеных на абшарах Усходняй Эўропы, 30% паходзяць акурат з Гнёздава [Novikov 1991:175- 200]. Усе яны маюць простыя аналёгіі з старашвэдзкай традыцыяй і не сустракаюцца ў тыпова славянскіх пахаваньнях крывічоў. Сярод амулетаў мужчынскія жалезныя грыўны зь "сякіркамі Тура" ды жаночыя шчытападобныя й крэслападобныя пацеркі й мініятурныя ланцужкі. Гэтыя рэчы не былі прадметам міжнароднага гандлю й апынуліся ў Гнёздаве толькі разам з носьбітамі-скандынавамі альбо зробленыя імі на месцы. Распаўсюджанасьць жаночых амулетаў сьведчыць, што вікінгі жылі ў Гнёздаве разам з жонкамі й дзеткамі, таму вайсковае селішча мела й гандлёва-рамесьніцкую накіраванасьць. Сучасныя дасьледнікі рашуча адхіляюць тэзу пра тое, што гэтыя амулеты маглі належаць славянскім накладніцам вікінгаў [Novikov 1991:197].

З 371 лянцэтападобнай скандынаўскай стралы 152, ці 40%, знойдзены ў Гнёздаве [Kainov 1999:49]. Вялікая канцэнтрацыя гэтых стрэлаў суправаджаецца ў Гнёздаве зброяй скандынаўскага кшталту, рунічнымі надпісамі й г.д. Апошняе сьведчыць пра "беспасярэдні й актыўны ўдзел вікінгаў у жыцьці Гнёздава" [Kainov 1999:62].

Наступнае важнае пытаньне - ці жылі ў Гнёздаве побач са скандынавамі крывічы, ці адбываліся ў гэтым выпадку нейкія асыміляцыйныя працэсы?

Археалягічны матэр'ял з Гнёздава дае падставы казаць пра невялічкую прысутнасьць тут крывічоў [Pushkina 1974:89]. Ёсьць адзінкі рэчаў, якія магчыма інтэрпрэтаваць як балцкія памяткі [Shmidt 1970], дарма што згодна зь іншай тэзай крывічы наагул ёсьць зьбеларушчанымі балтамі [Pritsak 1981:26-27].

Савецкія археолягі цьвердзілі, што асыміляцыя скандынаваў Гнёздава была імклівай. Як довад прыводзілі той факт, што да сярэдзіны X ст. у Гнёздаве зьнікае абрад спаленьня ў ладзьдзі, а ў пач. XI ст. - скандынаўскія амулеты. Шмат гаварылася пра зьяўленьне рэчаў-гібрыдаў. Лічылася, што так званае "размываньне" скандынаўскіх абрадаў і рэчаў у Гнёздаве ёсьць яскравым доказам "паступовай і няўхільнай асыміляцыі чужынцаў са Скандинавы ды іх культуры" [Bulkin 1975: 145].

Але, як слушна адзначыў Ю.Жарноў, усе гэтыя факты сьведчаць не пра вынікі асыміляцыі, але пра хрысьціянізацыю вараскай эліты, якая адбывалася ў другой палове X - пачатку XI ст. [Zharnov 1991:220]. Заўважым - апошнія часавыя межы цалкам суадносяцца з наратыўнымі крыніцамі пра час хросту Русі. Археалёгіі вядома, што акурат у скандынаўскіх, а не славянскіх пахаваньнях Старой Русі сустракаюцца першыя памяткі хрысьціянскага культу (крыжыкі, сьвечкі) [Zhamov 1991:220].

Што да памятак-гібрыдаў, іх колькасьць надта малая, хутчэй, іх можна лічыць выпадковасьцю. Пад гібрыдамі археолягі маюць на ўвазе скандынаўскія вырабы, выкананыя з парушэньнем традыцыі, як, напрыклад, меч з кургана Ц-2, ручка якога ўпрыгожана арнамэнтам, уласьцівым для жаночай брошкі-фібулы. 3 тэзаю пра славянскае паходжаньне гібрыдаў Гнёздава не пагаджаюцца сучасныя швэдзкія дасьледнікі, якія лічаць гэтыя рэчы вытворчасьцю другой генэрацыі швэдзкіх рамесьнікаў, якія згубілі сталую сувязь з Радзімай, бо нарадзілася ўжо ў Гнёздаве [Jansson 1987:780].

Як падкрэсьлівае У.Сядоў, пры канцы X ст. на адлегласьці ў 12 км ад Гнёздава засноўваецца іншае селішча - Смаленск/Milinskia. У адрозьненьне ад Гнёздава асноўнае жыхарства Смаленску складалі крывічы. Нейкіх сьлядоў міграцыі па лініі Смаленск-Гнёздава археолягі не знайшлі. У XI - пачатку XIII ст. два протагарадзкія цэнтры (славянскі й скандынаўскі) суіснуюць побач [Sedov 1999:206-210].

Такім чынам, на працягу ўсяго ўласнага існаваньня Сьвінецак быў досыць замкнёным паселішчам. Вайсковы характар Гнёздава відавочны. Колькасьць зброі проста ўражвае. "Мячы, дзіды, стрэлы знойдзеныя амаль штоў кожным пахаваньні" [Arcichovskii 1938:60]. Як і ў полацкіх Маскавічах, наўгародзкіх Курэваніхах, кіеўскіх Шаставіцах нейкіх асыміляцыйных працэсаў у скандынаўскім асяродзьдзі Гнёздава не заўважана. Да прыкладу, у Курэваніхах, знаходзячыся цэлыя два з паловай стагодзьдзі (!) у славянскім асяродзьдзі, скандынавы здолелі захаваць уласны антрапалягічны тып [Sankina 2000].

На карысьць тэзы пра сталы скандынаўскі характар Гнёздава сьведчыць наступнае:
- Гнёздава захавала замкнёны характар вайскова-гандлёва-рамесьніцкай калёніі вікінгаў;
- пэрманэнтная сувязь Сьвінецку з мэтрапольнай Швэцыяй цьвердзіцца трывалым прытокам у Гнёздава швэдзкіх вырабаў;
- навідавоку сынхроннасьць тыпаў амулетаў, прыладаў і зброі Гнёздава з уласна швэдзкімі аналягамі Біркі й Готлянду.

Усё гэта дае падставы сьцьвярджаць, што тэза пра асыміляцыю скандынаваў Гнёздава - чарговы міт савецкай ідэалёгіі, рэпрэзэнтаванай антынавуковай школай "антынарманістыкі".

Іншае пытаньне ўяўляюць сабой міжэтнічныя дачыненьні. Яны, пэўна, былі. Згодна зь сьведчаньнем імпэратара Бізантыі Канстанціна Парфірароднага (905-959) тыя вікінгі, якія прыходзілі да Царграду з-пад Смаленску, карысталіся дапамогай "іхных падатчыкаў - славянаў з плямёнаўКрывітэйны йЛенцаніні (ліцьвіны!?). Гэтыя славянерабілі для вікінгаў узімку ладзьдзі ды дапамагалі сплаўляць іх падчас вялікай вады" [Shahmatov&Krimskii 1924:135].

Важным сьведчаньнем міжэтнічных дачьгаеньняў ёсьць таксама най-старажытнейшы беларускі надпіс з гнёздаўскага кургану № 13 першай чвэрці X ст. У гэтым тыпова скандынаўскім пахаваньні вікінга й дзьвюх жонак знойдзены ахвярны посуд, на якім кірьтліцай напісана: "гороухша".

Расейскія дасьледнікі не далі колькі-небудзь імавернага тлумачэньня гэткаму слову, апроч - "горчица" (?!) [Avdusin&Tikhomirov 1950:74]. Між тым, надпіс прачытваецца зыходзячы зь беларускай мовы. На маю думку, "гороухша" - старабеларускае "гору вша" альбо пасучасна-му "ўгору ўзышла". Маецца на ўвазе душа чалавека, якая пайшла да Багоў на нябёсы. Улічваючырытуальны характар збана, гэта цалкам верагодна. Менш вядома, што побач з кірылічным надпісам на той самай крыніцы захавалася скандынаўская руна "N", якую можна тлумачыць як сымбаль-пажаданьне багацьця й заможнасьці.

Такім чынам, матэр'ялы Гнёздава/Сьвінецку сьведчаць пра вялікую ролю швэдзкіх вікінгаў у жыцьці гэтага селішча. Заўважым, што ўзае-мадзеяньне паміж крывічамі й скандынавамі абумовіла будучы росквіт пераемніка Гнёздава- Смаленску, які разам з Полацкам атрымаў кан-троль над беларускаю часткай Вялікага Усходняга шляху. У 1229 годзе смаленскі князь Мсьціслаў Давыдавіч накіраваў "на Готляндзкі бераг" двух паслоў, якія ў месьце Вісьбю падпісалі гандлёвую дамову "з усім латыньскім народам"[Jansson 1996:61]. Існаваньне доўгі час у старажытным Смаленску каталіцкай "Вараскай бажніцы" ўскосна сьведчыць пра важную ролю швэдзкіх вікінгаў-кугадоў у гандлёвым разьвіцьці гэтага места [Rappoport 1972:283-289].

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Вараскія знаходкі на абшарах Беларусі

Усходняя й Цэнтральная Беларусь. Як адзначаюць дасьледнікі, асноўная колькасьць знаходак скарбаў вікінгаў на абшарах колішняй Русі (Беларусі, Расеі, Украіны) сканцэнтраваная перадусім на паўночным захадзе Расеі й Беларусі [Potin 1970:76].

Скандынаўскія знаходкі ў Беларусі (упрыгажэньні, зброя, манэты й рунічныя знакі на касьцёх жывёлаў) адшуканыя ў асноўным уздоўж Дзьвіны й Дняпра [Duchyts 1993,2:113].

3 гэтага вынікаюць дзьве вельмі важныя высновы. Па-першае, шчыльнасьць знаходак супадае зь межамі старажытнага Полацкага княства [Semianchuk 1996:32-52].

Па-другое, зьвесткі археалёгіі адпавядаюць паведамленьням скандынаўскіх і "рускіх" (скандынаўска-славянскіх) крыніцаў аб палітычных ды эканамічньгх стасунках вікінгаў з насельніцтвам Беларусі.

3 гледзішча геаграфіі сыстэма дзьвінскіх і дняпроўскіх волакаў Беларусі займала выключнае становішча на найкаротшым шляху з Балтыцкага ў Чорнае мора. Грунтоўнае дасьледаваньне вараскіх знаходак на абшарах Беларусі выходзіць за межы нашай кнігі. Але адсутнасьць манаграфіі ў гэтай тэме вымушае спыніцца на асабліва цікавых знаходках.

Важным маркерам ёсьць усходнія дырхемы - галоўная манэта скандьшаўскага міжнароднага гандлю да 1015 г. [Sawyer 1985:168]. Бальшыня знаходак, зразумела, паходзіць з абшараў сучаснай Швэцыі. Напрыклад, толькі на высьпе Готлянд знойдзены 372 буйныя скарбы дырхемаў з агульнай колькасьцю 43 000 манэтаў [Potin 1970:65]. У Беларусі знойдзеныя каля 40 буйных скарбаў з агульнай колькасьцю 16 000 манэтаў ды звыш 50 адзінкавых знаходак дырхемаў [Gurevich 1990:119]. Падкрэсьлю, што бальшыня буйных скарбаў зьмяшчала таксама тагачасныя заходнеэўрапейскія манэты.

У 1973 годзе ў вёсцы Казьянкі, што на ўскрайку Полацку, знойдзены вялізарны скарб з 7650 усходніх дырхемаў V1II-X стст. На Віцебшчыне ў вёсцы Стражавічы (Чашніцкі раён) знойдзеныя два манэтнарэчавыя скарбы. Скарб 1898 г. складаўся з 48 (16 цэлых, 32 фрагмэнтаваньгх) куфіцкіх дырхемаў Арабскага Халіфату 916-995 гг., 150 заходнеэўра-пейскіх манэтаў (дынарыі ды іх падробкі) і 9 манэтападобных пласьцінак. Скарб 1903 г. уключаў рэчы скандынаўскага паходжаньня: фрагмэнты срэбнай шыйнай грыўні, 2 залатыя сыгнэты з круглага чатырох-граннага дроту. Манэтная частка налічвала 46 куфіцкіх дырхемаў 915-1011 гг. і іх падробак ды 273 заходнеэўрапейскія манэты ды іх падробкі, сяродякіх Юдацкіх манэтаў 1035-1047 гг.

Буйны манэтны скарб знойдзены ў 1871 годзе ля вёскі Новы Двор Менскага павету. Сярод знаходак - 92 куфіцкія дырхемы і іх падробкі, 273 заходнеэўрапейскія дынарыі ды іх падробкі, адзінкавы бізантыйскі міліярысій.
Мячы вікінгаў: 1 - Горадня, 2 - Полацак.



У пачатку XX ст. у вёсцы Стары Дзедзін (Амсьціслаўскі павет), за 15 мэтраў ад старыцы ракі Астра, знойдзены манэтна-рэчавы скарб. Сярод 170 манэтаў 167 куфіцкіх дырхемаў ІХ-Х стст. і 3 эўрапейскія манэты, бітыя ў Бізантыі (969-976) ды Нямеччыне (936-973). Скандынаўскае паходжаньне скарбу не выклікала ў навукоўцаў сумневу [Kharlampo-vich l927 №51].

Падобны скарб са 130 аднолькавымі дырхемамі 913-914 гг. знойдзены ў вёсцы Ведь Быхаўскага павету [Тамсама, №64].

Заўважым, што як усходнія, гэтак і заходнія манэты з скарбаў адлюстроўваюць абсягі міжнароднага скандынаўскага гандлю.

Апрача буйных знаходак, сустракаюцца й адзінкавыя. Напрыклад, у 1925 годзе селянін вёскі Усьвіца (Полацкі павет) Рыгор Сьляпнёу знайшоў на левым беразе Дзьвіны ў полі саманідзкі дырхем 907-908 гг. [Kharlampovich 1927 №144].

Важным паказьнікам старашвэдзкай прысутнасьці ёсьць брактэаты - манэты-мэдалі. Высокамастацкія ўнікальныя брактэаты выраблялі кавалі швэдзкай Біркі (Birka) i данскага Хедэбю (Hedeby). На сёньня на аб-шарах старажытнай Pyci знойдзены ўсяго 24 брактэаты й паўбрактэа-ты [Potin 1970:75]. Зь ix 5 манэтаў-у Беларусь У ХIХ ст. унікальны брактэат адшуканы ў Менскай губэрні. Дыямэтар манэты складаў 15 мм. 3 аднаго боку была выява бога Тура з молатам у левай руцэ й стралою ў правай. Вакол Тура былі адбітыя каршуны - мітычныя падарожнікі скандынаўскіх герояў, якія зьядалі целы забітых ворагаў. 3 адваротнага боку бьша выява вершніка [Tatar 1892:106].

Два брактэаты знойдзеныя ў 1967 годзе на этнічных абшарах беларусаў у вёсцы Кіслае (Смаленшчьша) у скарбе з 600 усходніхдырхемаў [Potin 1970: 75]. Паўбрактэат 1000 г. выяўлены ля вёскі Новы Двор за тры кілямэтры ад гарадзішча на рацэ Менцы. Апошні пяты брактэат знойдзены ў вышэйзгаданым Старажавіцкім скарбе (між Чашнікамі й Лукомлем).

Сярод унікальных скандынаўскіх памятак у Беларусі бронзавьы літыя амулеты-фігуркі вікінгаў. Яны прызнаюцца спэцыялістамі безумоўнымі вырабамі скандынаўскага рамесьніка[Petrenko 1970:253-261]. Знаходку падобнага кшталту ў кургане ля вёскі Лудчьщы ля ракі Рдзіца (Быхаўскі павет) зрабіў у 1892 годзе археоляг С.Чалоўскі. Гэта бронзавая фігурка вікінга зь мечам на пасе й вітым колам у правай руцэ. У 1973 годзе ў кургане XI ст. бронзавую фігурку з выявай вікінга адшукаў падчас раскопкаў Я.Рыер. Знаходка трапілася сярод пахаваньняў радзімічаў ля вёскі Калодзецкая (Касьцюковіцкі раён).

Са зброі, якая, магчыма, належала вікінгам, перадусім адзначым мячы паўночна- й заходнеэўрапейскай вытворчасьці. Усяго на этнічных беларускіх абшарах з пачатку навуковых археалягічных пошукаў у XIX ст. знойдзены 10 мечаў падобнага кшталту: 1 (Горадня), 1 (Полацак), 1 (Франопаль, Берасьцейскі павет), 1 (в. Студзёнка, Бярэзінскі павет), 2 (в. Гарадзілава, Валожынскі павет) і 4 (в. Гуркавічы, Вялейскі павет).

Першую знаходку яшчэ ў XIX ст. зрабіў Адам Кіркор, які й адкапаў ля вёскі Гарадзілава 2 мячы другой паловы X ст. Лязо аднаго зь іх было колькі разоў пераламана згодна з пахавальна-забабонным рытуалам, характэрным скандынаўскай міталёгіі. Побач зь мечамі знойдзена скандынаўская колцападобная фібула з доўгаю (абламанаю) іглой. Чатыры мячы XI-XIII стст. знойдзеныя ў XIX ст. у адным з усходнебалцкіх курганоў вёскі Гуркавічы Вялейскага павету. Іх собсьнікамі маглі таксама быць вікінгі.

Нарэшце, літаральна два гады таму экспэдыцыя Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, шукаючы ля вёскі Студзёнка францускія скарбы 1812 г., выявіла крыжавіну скандынаўскага мяча X ст. Прыгадаем, што ў гэтым найболып зручным месцы пераправы празь Бярэзіну ў пачатку XX ст. выпадкова знойдзены заходнеэўрапейскі срэбны дынары (канец Х-пачатак XI ст.) [Kharlampovich 1927 №42].

Яскрава скандынаўскія тыпы зброі - лянцэтападобныя дзіды, упрыгожаныя срэбрам [Sawyer 1985:283]. Каля Лукомлю ў пачатку XX ст. і ў 1969 годзе знойдзеныя дзьве падобныя дзіды. Аналягічныя дзіды - частая знаходка на высьпе Готлянд і ў швэдзкіх калёніях Фінляндыі [Gurevich 1990: 111; Sawyer 1985:282-283]. Яшчэ адна дзіда знойдзена ля Менску [Gurevich 1990:112], іншую знайшоў у пачатку XX ст. у Вяліскам павеце Віцебскай губэрні (сёньня Расея) Е.Раманаў [Romanov 1898:24]. Скандынаўскаі тып зброі - лянцэтападобныя стрэлы. 3 усіх блізка 400 штук, знойдзеных на абшарах старажытнай Русі, ля 90% (!) паходзяць з этнічнай прасторы беларусаў. 40% сканцэнтравана ў Сьвінецку/Гнёздаве й 50% - на абшарах сучаснай Беларусі (Полацак, Маскавічы, Пруднікі, Усьвяты, Лукомль, Ваўкавыск і т.д.). Як сьведчаць дасьледнікі, высокая шчыльнасьць гэткіх памятак у спалучэньні зь іншай зброяй - першая адзнака скандынаўскай прысутнасьці [Kainov 1999:60].

Да пачатку XX ст. ля вёскі Пнеўшчына, што ля мястэчка Дрыбін, стаяў камень з рунічным надшсам. Камень "зь літарамі, якіх ніхто прачытаць няможа", стаяў ля вёскі Лыскава ў Панямоньні [Federow-ski 1902:31].

Знаходкі скандынаўскіх памятак у Менску і яго ваколіцах, а таксама ля Лукомлю сьведчаць, што вікінгам быў знаёмы сухадарожны шлях зь Дзьвіны й Дняпра ў Неман. Яшчэ ў 1865 годзе на тэта зьвярнуў увагу беларускіархеоляг К.Тышкевіч [Tyszkiewicz, К. 1865:41-62]. У пахаваньнях Менскага павету ён знайшоў 21 рытуальны збан з попелам нябожчыка й рунічнымі надпісамі на гліне. У адным з курганоў выяўлены касьцяк вікінга з бронзаваю "сякіркай Тура" на шыі [Тамсама:41]. Ля вёскі Антоніенбург (Мядзельскі павет) знойдзены скарб куфіцкіх дырхемаў VIII-IX стст., які складаўся зь 500 манэтаў [Gurevich 1990:119]. У Губскай пушчы ля Лагойску К.Тышкевіч выявіў мэталёвыя гіркі скандынаўскага тыпу [Tyszkiewicz, К. 1865:101 ]. Фібулы й сыгнэты скандынаўскага тыпу - знаходкі селішча Гарадзішча Менскага павету на рацэ Менцы - магчымым месцы першаснай забудовы старога Менску. Асаблівую цікавасьць выклікае адшуканы там ключ відавочна старашвэдзкай вытворчасьці [Arbman 1943 :Abb 327, Grab: 950] і навершнік похвы мяча XI ст.

Адзначым таксама сацыяльны характар скандынаўскіх памятак. Усе яны знойдзены альбо ў буйных местах, альбо ў скандынаўскіх калёніях кшталту Маскавічаў, альбо ў адзінкавых багатых пахаваньнях. Падкрэсьлім і вялікую рознасьць паміж імі й тагачаснымі сялянскімі ўсходнесла-вянскімі й балцкімі пахаваньнямі ў Беларусь Паказальным у гэтым сэнсе ёсьць археалягічны матэр'ял курганоў XI ст. ля вёскі Ізьбішча Лагойскага раёну. Калі звычайныя курганы даюць звычайна бедны ўсходне-славянскі інвэнтар, дык багатае пахаваньне (курган №26) рэпрэзэнтуе набор выразна скандынаўскіх рэчаў. Сярод іх сыгнэты, фібулы, маніста з падвескамі, бронзавы грэбень з футаралам ды іншае. Да прыкладу, у якасьці падвесак у згаданых маністах выкарыстаны куфіцкія дырхемы, бізантыйскія міліярысіі, заходнеэўрапейскія манэты. Сярод 9 срэбных падвесак адна - унікальны ўзор старашвэдзкага мастацтва стылю "Ба-рэ" з выяваю мітычнага драпежніка [Shtykhau, Kazej 1993:281-282].

Берасьцейшчына. Найбяднейшым на колькасьць вараскіх знаходак у Беларусі застаецца гістарычная Берасьцейшчына. Археалягічны матэр'ял Турава, Пінску, Берасьця моцна розьніцца ад матэр'ялаў скандынаўскіх калёніяў Полацку, Пруднікаў, Маскавічаў, Сьвінецку/Гнёздава. Ускосныя зьвесткі сьведчаць, што зрэдку вікінгі ўсё ж выкарыстоўвалі шляхі праз гэты абшар.

3 геаграфічнага пункту гледжаньня з Чорнага ("Рускага") мора ў Балтыцкае ("Вараскае") можна было трапіць таксама праз Дняпро- Прыпяць-Піну-Мухавец-Буг-Віслу. Таксама празь Берасьце, праўдападобна, ішоў сухаводны шлях праз Кракаў па Вісьле ў Прагу - адзін з найбуйнейшых цэнтраў міжнароднага гандлю Эўропы IХ-ХІ стст. Згодна са зьвесткамі Ібрахіма абн Якуба, "русы й славяне (! - Аўт.) прыходзілі да гэтага места (Прагі) празь места Кракаўскае" (LI 1989:29). Пра тое, што гэты шлях пачынаўся ў басэйне Дзьвіны й Дняпра й ішоў праз Прыпяць, сьведчаць скарбы арабскіх дырхемаў ІХ-Х стст. Важкі маркер - шматлікія знаходкі ў Беларусі чэскіх "праскіх" дынарыяў [Perkhavko 1992:49]. Як заўважыў В.Янін, гэтыя скарбы ідуць уздоўж Прыпяці акурат у заходнім кіpунку [Janin 1981:102,120]. Адзіндырхем (Самарканд, 952-953) знойдзены ў 1871 годзе пры аматарскіх раскопках знакамітага каралеўскага кургану - "магілы Войшалка" ў Пінску.
Мастацтва вікінгаў. Срэбная фігурка з швэдзкай выспы Олянд (Oland) ІХ-Х стст. Дзьве падобныя знаходкі зробленыя ў Беларуси Нацыянальны гістарычны музэй Швэцыі (Statens Historiska Museum).


У вёсцы Рагачы Берасьцейскага раёну пры пабудове млына (пача-так XX ст.) знойдзены шкілет варага. Сярод знаходак бьгў срэбны пфэніг XI ст. з Аўсбургу [Kharlampovich 1927 №167]. У часе беларускай палявой экспэдыцыі 1989-1991 гг. археолягі ля вёскі Франопаль (20 км ад Берасьця) натрапілі на крыжавіну скандынаўскага мяча канца X ст. Скандынаўскае паходжаньне, як лічаць дасьледнікі, маюць так званыя "каралеўскія" курганы Беларусі. Археолягам на сёньня вядомыя 5 такіх вялізных курганоў: два ў Пінску; адзін ("Магіла месяца") на рацэ Буг у вёсцы Гусыньня (цяпер у Польшчы); два - у басэйне ракі Дняпро ля вёскі Азёры Круглянскага павету й ля вёскі Гара Краснапольскага павету [Sedych 1997:31-32].

Панямоньне. Шэраг скандынаўскіх памятак знойдзены ўздоўж Нёмну. Гэта невыпадкова, бо Нёман быў натуральным шляхам вікінгаў, празь які яны з Балтыкі рухаліся да Дняпра, а адтуль у Чорнае мора.

Багаты збор скандынаўскіх рэчаў паходзіць з Ваўкавыску. Най-перш гэта каштоўная дзіда зь пяром прастакутнай формы, упрыгожаным срэбнай насечкай. Дзіда знойдзена на так званай Мышкавай гары. Сёньня яна захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім Эрмітажы [Z vertigo 1975:101 ]. Аналягічныя дзіды скандынаўскага тыпу Х-ХІ стст. -частая знаходка на швэдзкай высьпе Готлянд [Gurevich 1981:11], су-стракаюцца яны амаль ва ўсіх селішчах швэдзкіх вікінгаў на абшарах Фінляндыі.

Шмат скандынаўскіх рэчаў паходзяць з ваўкавыскага гарадзішча Муравельнік, культурныя страты якога належаць да Х-ХІ стст. Гэта колькі лянцэтападобных стрэлаў скандынаўскага тыпу, срэбны амулет-прывеска з малюнкам чатырохрукага бажка й тварам чалавека, жалезны ключ ад кубічнага замка - таксама скандынаўскага тыпу, шпоры з заклёпкам!. Гэтыя рэчы маюць простыя аналёгіі ў тагачасных культурных стратах швэдзкай Біркі й Готлянду [Gurevich 1990:120]. Побач з скандынаўскімі памяткамі адшуканы важны маркер скандынаўскага гандлю - куфіцкі дырхем 738-739 гт.

Шэраг тыпова скандынаўскіх памятак знойдзены ў раньніх стратах Наваградку. Гэта скандынаўскія грабяні з арнамэнтам ды накладкамі, прымацаванымі цьвічкамі. Важны паказьнік скандынаўскай вытворчасьці - касьцяны футарал на грэбень. Знойдзена таксама колькі лянцэтападобных стрэлаў. Дадам, што якраз у Панямоньні знойдзены вялікі скарб гэткіх навершшаў дзідаў і стрэлаў (гарадзішча Кульбачына). Як вядома, дадзеная зброя была распаўсюджана ў Скандынавіі ў часе вікінгаў [Pivavarchyk 1999:244]. 3 Наваградку паходзяць дзьве пацеркі з блакітнага й зялёнага шкла (XII ст.). Найбліжэйшыя аналёгіі гэтым пацеркам сустракаюцца ў стратах Біркі. Асобныя знаходкі з Наваградку можна разглядаць як падробку скандынаўскіх рэчаў. Гэта жалезная спражка з увагнутымі бакамі (X ст.). Падобныя сустракаюцца таксама ў Бірцы, але "швэдзкія" інкруставаныя срэбрам. Аналягам рэчаў швэдзкай Біркі ёсьць таксама наваградзкая крыжападобная прывеска й бронзавая шпілька з галоўкай у выглядзе птушкі [Gurevich 1981:100-105].

У Горадні ў 1975 годзе недалёка ад цэнтру места знойдзены абламаны вараскі меч X ст. зь седлападобным перакрыжаваньнем. Лязо абламанае, але ў пачатку ляза з абодвух бакоў захавалася падковападобнае таўро наўзор скандынаўскага [Nikolaev 1983: 81-82].

Цікавая знаходка зробленая ў Слоніме. У старажытных стратах места адшукалі круглы гельм вэндэльскай эпохі. Аналёгіі гэтага вараскага гельму сустракаюцца ў Швэцыі (Готлянд) і Кіеве. Ён добра захаваўся, з кавалкамі скуры знутры [Gurevich 1990:114]. Зь іншьгх скандынаўскіх рэчаў, знойдзеных у Панямоньні, адзначу падвеску з Гальшанаў [Pivavarchyk 1999:244] ды вялікі скарб куфіцкіх дырхемаў зь в.Ракаўцы Смургонскага раёну, які налічвае 827 манэтаў 952-953 гг. [Gurevich 1990: 120]. На думку Ф.Гурэвіч, акурат гандлёвыя цэнтры Швэцыі зьяўляліся дастаўнікамі медзі ў старажытны Наваградак [Gurevich 1981:100-105]. Вараскае пахаваньне выяўленае ў адным з капцоў верхняга Панямоньня [НВ 2000-1:214].

Дасьледнікі заўважылі, што "ўнікальнасьць Панямоньня [...] палягае ў тым, што, нягледзячы на невялікую колькасьць гарадоў, у XII-XIII стст. рэгіён дасягнуў высокага эканамічага й культурнага разьвіцьця" [Pivavarchyk 1999:244]. Адной з прычынаў эканамічнага росквіту была роля гарадоў краю ў міжнародным гандлі Балтыцкага арэалу.

Зьвязваць гэты факт зь дзейнасьцю вікінгаў наагул слушна [Pivavarchyk 1996:19-21 ]. Сапраўды, знаходкі аднатыповых і храналягічна сынхронных рэчаў у Беларускім Панямоньні й Швэцыі (Скандынавіі) зусім не выпадковыя. Да таго ж культурныя страты знаходак скандынаўскіх рэчаў цалкам супадаюць з часам скандынаўскай актыўнасьці на ўсходзе Балтыкі згодна з наратыўнымі крыніцамі. Складзеная Ф. Гурэвіч мапа знаходак скандынаўскіх памятак добра адлюстроўвае мэтадычны характар паступовага прасоўваньня вікінгаў уздоўж Нёмну. 3 аднаго боку, знаходкі скандынаўскіх памятак у Беларускім Панямоньні кантрастуюць зь іх адсутнасьцю ў басэйне Бугу й Прыпяці. Зь іншага боку, багатыя скандынаўскія скарбы знойдзеныя таксама ўздоўж летувіскай часткі Нёмну. Такім чынам, тэза пра актыўную дзейнасьць вікінгаў у Панямоньні мае сур'ёзны археалягічны грунт. Напэўна, наперадзе новыя знаходкі.

Такім чынам, археалягічны матэр'ял пацьвярджае паведамленьні наратыўных крыніцаў пра актыўную дзейнасьць швэдзкіх вікінгаў на абшарах Беларуси Агульная колькасьць такіх знаходак, будучы меншай, чымся ў Швэцыі, Фінляндыі й поўначы Расеі, удвая пераўзыходзіць ад-паведную колькасьць знаходак у Нармандыі. Між тым наратыўныя крыніцы з Нармандыі даводзяць вялікую ролю скандынаваў у гісторыі гэтага францускага рэгіёну.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Полацак і Полацкае княства ў скандынаўскіх сагах

Як вядома, абшары Полацкай і Кіеўскай Русі вікінгі ўважалі за "Вялікую" альбо "Халодную" Швэцыю [Machinski, 1997]. У адрозьненьне ад часткі сучасных швэдзкіх дасьледнікаў, якія часам ня ўзгадваюць Полацкага княства ў сваіх працах, не пазначаючы яго на мапах Вялікага Усходняга шляху [Mats, Rune 1994:15; Ingelman-Sundberg 2000:2-3; Bente 2000: 9], вікінгі добра ведалі першую сталіцу Беларусі.

У сагах Полацак вядомы як Palteskia/Палтеськ'я. Адразу падкрэсьлю, што назоў гэты ёсьць трансьлітарацыяй мясцовай (старабеларускай) назвы. Дарэчы, тычыцца гэта й іншых гарадоў крывічоў. Але славянскія назовы ў старашвэдзкай мове захоўвалі сваю фанэтыку. Да прыкладу, Смаленск/Smalefnjskia [Dzhakson 1986:95]. Апрача таго, нямецкі дасьледнік Г.Шрам давёў, што тапонім Полацак перайшоў у стараскандынаўскія мовы ды замацаваўся ў іх не пазьней за сярэдзшу IX ст. Гэта значыць, да канчатковага фармаваньня беларускага поўнагалосься (ал>ола). Бо пазьнейшае за сярэдзшу IX ст. запазычаньне дало б у старашвэдзкай мове форму Polateskia, але ніколі не Palteskia [Schramm 1982: 283-284]. Высновы мовазнаўцы вельмі важныя, бо супадаюць са зьвесткамі наратыўных ды археалягічных крыніцаў, якія датуюць прыход вікінгаў у Полацак акурат 862 годам.

Пад назваю Palteskia наша колішняе "сталечнае" места ўзгадваецца ў шэрагу сагаў ды іншых стараскадынаўскіх твораў. Найстаршы сьпіс, дзе ўзгадваецца Полацак, які захаваўся да сёньня - "Нарыс зямлі I" (апошняя чвэрць XII ст.). Полацак прысутнічае таксама ў сазе "Гісторыя датчанаў" Саксона Граматыка, каралеўскай сазе "Прадзі аб Эймундзе", "Сазе пра Хрост" ды яшчэ ў пяцёх сагах. Ува ўсіх творах назва места застаецца нязьменнай: Pal[l]teskia. Толькі "Сага пра Одда Стралу" дае трохі іншы варыянт, а менавіта Pallteskiuborg (ад borg - мур, замак). Верагодна, аўтара сагі альбо ягонага інфарматара моцна ўразіла багацьце Полацку ды моцныя абарончыя збудаваньні з дрэва. Месты вікінгаў, як правіла, абарончых сьценаў ня мелі [Dzakson 2000:285].

Найдоўжшае апавяданьне пра Полацак захавалася ў сазе "Прадзі аб Эймундзе". Гэтая сага, як высьветлілі дасьледнікі, апісвае падзеі 1020- 1041 гг. [Zaiats 1992:23-24]. Важна тое, што гэтыя зьвесткі супадаюць з хронікай, занатаванай ува "ўнутранай" стараславянскай іфыніцы "Аповесьць мінулых гадоў". Розьняцца творы тым, што ўсе галоўныя героі швэдзкай сагі ўважаюцца за вікінгаў, маюць скандынаўскія варыянты імёнаў, дзеюць згодна з вараскай традыцыяй. Паводле "Аповесьці мінулых гадоў" усе яны ўважаюцца за тутэйшых гаспадароў і маюць славянізаваныя варыянты імёнаў.

Зь зьвестак "Прадзі аб Эймундзе" вядома, што князь Эймунд/Eumund з дружынай ваяроў-скандынаваў перайшоў на службу да Брачыслава (які ў сазе названы Вартылавым). Падчас сутычкі паміж Брачыславам і наўгародзкім князем Яраславам (у сазе ён Jarizleifr) Эймунд нібыта спрыяў укладаньню мірнай дамовы паміж князямі, згодна зь якой Яраслаў-Ярызлейфр (пазьней празваны Мудрым) застаўся князем у Ноўгарадзе, Эймунд атрымаў ува ўладаньне Полацак, а Брачыслаў - Кіеў [НВ1:153].

Адзначу, што выключную ролю скандынаваў у гісторыі Полацкага княства, як падае сага, немагчыма аспрэчыць на падставе іншых крыніцаў!

Наагул колькасьць сюжэтаў скандынаўскіх сагаў, якія датычацца Полацку, не саступае іншым вялікім цэнтрам вараскай калянізацыі: Старой Ладазе, Ноўгараду Вялікаму, Кіеву. Інфармацыя скандынаўскіх сагаў пра Полацак сынхронна адпавядае стараславянскім крыніцам [Dziarnovich 1998:92].

Часам скандынаўскія сагі цьвердзяць пра выключную ролю вікінгаў у хросьце ўсходніх славянаў. Дзіўнага ў гэтым нічога няма. Акурат вікінг Уладзімер ахрысьціў Кіеўскую й Ноўгарадзкую землі. Скандынаўка Рагнеда/Ragnhild заснавала першы на абшарах Беларусі манастыр у Заслаўі. Згодна з тураўскімі паданьнямі вікінг Тур/Tor хрысьціў тутэйшы люд. Як заўважылі археолягі, якраз у скандынаўскіх пахаваньнях Беларусі сустракаюцца першыя прадметы хрысьціянскага культу [Zharnov 1991:220].

Вікінгі нашай часткі Эўропы былі носьбітамі ўсходняй вэрсіі хрысьціянства. У Канстантынопалі амаль што ўся гвардыя часоў Позьняй імпэрыі ІХ-ХІІ стст. складалася з варагаў, вядомых у бізантыйскіх крыніцах як "варангірусь" [Stender-Petersen 1953:252]. Гэтыя скандынавы (як, напрыклад, полацкія Рагвалодавічы) узначальвалі бізантыйскія палкі.

Хрост Русі ў 980-1036 гт. адбыўся сынхронна з хростам іншых скандынаўскіх уладаньняў. У 912 годзе хрост прайшла Нармандыя, у 943 г. скандынаўскае княства Ёрвік у Ангельшчыне, у 965-986 гг. - Данія, у 995-1000 гг. - Нарвэгія, ля 1000 году - Ісьляндыя, у 1008 годзе - Готлянд, нарэшце паміж 1050-1100 гг. - мэтрапольная Швэцыя.

Няма дзіва, што "Сага пра Хрост" пасьля хрысьціянізацыі Ісьляндыі паведамляе пра хрост скандынавамі Полацкага княства прыканцы Хст.:

"У тое лета, калі было принята хрысьціянства ў Ісьляндыі, ад нараджэньня Госпада нашага Ісуса Христа прайшло 1000 гадоў [...] Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын Таргіля, сустрэліся пасьля (сьмерці) конунга Алава. Яны падарожжавалі ўдвух паўсім сьвеце і да самага Ёрсалахейма (Ерусаліму), адтуль - да Міклагарда (Канстантынопалю) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па Непры (Дняпры). Торвальд памёр у Русі недалёка ад Палтэск'і (Полацку). Там ён пахаваны ў адной гары ў царкве Яна Хрысьціцеля, і называюцъ палачанеяго съвятым. Так гаворыць Бранд Ван-дроўнік: "Я прыйшоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос day супакой; там ён пахаваны ў высокой гары ўверх па цячэньні Дроўны (Дрёвны) у царкве Яна. Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію"[...] так паведаміў Ары Стары" [НВ-12000:280].

Пад гідронімам "Дрёвна" ў "Сазе пра Хрост" згадваецца не Дзьвіна, але невялічкая рэчка Друя. Рэч у тым, што маленькая Друя выконвала выключную ролю ў Дзьвінска-Друйскім вузьле Вялікага Усходняга шляху [Pritsak 1981:297]. Ананімная сага (канец XII ст.) пералічвае рэкі Ўсходняй Эўропы, якія мелі выключную вагу ўва ўсходнім гандлі вікінгаў. Дык вось, з шасьцёх рэчак тры - беларускія! Гэта Дзьвіна (Duna), Дняпро (Nepr) і невялікая Друя (Drofn) [Pritsak 1981:297]. Дадам, што найкаротшы водны шлях вікінгаў з Балтыкі ў Чорнае "Вараскае" мора ішоў якраз празь Дзьвіну. Таму Дзьвіна (Duna, Tuna, Dyna) успамінаецца ў надпісах рунічных камянёў Уплянду. Напрыклад: "Сумір загінуў на ўсходзе ля вусьця ракі Дзьвіна" [Pritsak 1981:363-364].

Усе гэтыя факты сьведчаць пра асаблівае эканамічнае й палітычнае становішча скандынаўскага гандлю для Полацкага княства - аднаго з трох цэнтраў Русі.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Вікінгі ў беларускім фальклёры

Няма выдумкі бяз праўды.
Народная прыказка

Пад мурамі фантастычных
легендаў народу заўсёды
хаваюцца кавалкі праўды.
Чэслаў Мілаш

Уяўленьні беларускага народу пра ўласную гісторыю, старажытных суседзяў ёсьць складаным, неадназначным сацыякультурным фэномэнам, вывучэньне якога яшчэ наперадзе. Але няма сумневу, што побач з народнай міталягізацыяй гісторыі існуе міжпакаленная повязь ведаў у яе вуснай фальклёрнай форме [Mylnikov 1996:7-16,322].

Ігнаруючы гісторыю факту (што, дзе й калі адбывалася), народная памяць захоўвае тым ня менш цікавыя "ўяўленьні" пра розныя падзеі мінуўшчыны. Напрыклад, даволі вялікая колькасьць беларускіх легендаў пра вікінгаў Рагнвальда, Тура, князёўну Рагнеду сьведчыць пра інтэнсіўнасьць кантактаў нашых народаў з паўночнымі гасьцьмі. Да таго ж, пабудова легендарных сюжэтаў пра вікінгаў мае шмат супольнага са скандынаўскай міталёгіяй. Пагатоў вобраз полацкага князя Ўсяслава Чарадзея з дынастыі Рагнвальда мае шмат супольнага са старашвэдзкай мітаэпічнай традыцыяй. У хроніках гаворыцца пра тое, што матка Ўсяслава нарадзіла яго ў выніку нейкага чараўніцтва і "бысть яму язвено на главе его" (НВ 1:153). Добра ведамая галоўная рыса вобразу Ўсяслава Чарадзея - ягоная здольнасьць абяртацца ў ваўкалака: "... Ад іх скочыў зьверам дзікім. Апоўначы зь Белгарада ахутаўся сіняй імглой... скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак" ("Слова аб паходзе Ігаравым", пераклад Янкі Купалы). Вобраз Усяслававаўкалака быў нагэтулькі пашыраны, што захаваўся ў былінах як княжа-ваўкалак - "Волх Всеславович".

Заўважу, што ў беларускім фальклёры вобраз ваўкалака хутчэй адмоўны, часам жаласны, і ніколі гераічны. Між тым у скандынаўскай міфалёгіі здольнасьць вікінга перакінуцца ў ваўка лічылася галоўнай здольнасьцю вікінга-ваяра, якога пры яе наяўнасьці звалі бярсэркам. Ha Pyci гэты талент меў яшчэ адзін скандынаў, адзін зь бярсэркаў конунга Эйрыка / Eirikr - Грым Эгір. Згодна з "Сагай аб Грольву-Пешаходу" акурат Грым Эгір захапіў Старую Ладагу, цэнтар вараскай актыўнасьці на поўначы Русі, бо "ён быў здольны набываць аблічча ваўка й розных іншых зьвяроў так хутка, што гэта ніхто не заўважаў" [Pankratova 1997:7-12].

Добра вядомы сюжэт у беларускім фальклёры - легенда пра "волатаў" - мітычных асілкаў, якія жылі на зямлі Беларусі ў векапомныя часы. Шмат курганоў наш люд заве "валатоўкамі". Лічыцца, што ў іх пахаваныя "вялікія, доўгія людзі". Цікава, што тэма волатаў ёсьць надзвычай папулярнай таксама ў скандынаўскай міталёгіі. Абшарамі, заселенымі во-латамі, скандынавы лічылі найхутчэй нашу частку Эўропы "Вялікую" альбо "Халодную" Швэцыю. Волаты займалі важнае месца ў эпасе вікінгаў і як захавальнікі глыбіннай мудрасьці[МасЫп5кіі 1997:158].

Між іншым у "Сазе Тыдрэкса" паведамляецца імя галоўнага героя асілка-каваля. Невядомы аўтар кажа, што асілка звалі па-нямецку "Велент" (Velent), а па-вараску Вола[н]т (Volont) [Stender-Petersen 1953:261]!

Зьвернем увагу на відавочную сувязь паміж беларускімі легендамі пра Тура зь існым у паганскай скандынаўскай культуры богам Турам/Tor.

У тураўскай легендзе "Прарочы сон князя" важную роль выконвае "воз" заснавальніка места вікінга Тура [Pamiats 1994:94]. Між тым вядома, што "воз" - адзін з найгалаўнейшых атрыбутаў бога Тура. Таксама можна гаварыць пра падкрэсьлены ў легендзе матыў рыбы й рыбалкі. Як вядома, рыбалка - улюбёны занятак бога Тура. Таму гаварыць, быццам вараскі князь Тур - выдумка й міт, значыць, супярэчыць адзінай наратыўнай крыніцы пра заснаваньне Турава. На зьмену гэтай крыніцы можа прыйсьці толькі фантазія аўтараў. Гаварыць пра тое, што зь іншых старажытных беларускіх местаў ніводнае не названа "вараскім імем" [HB-1:171] супярэчыць зьвесткам тапанімікі, згодна зь якой мястэчка Рагнедзіна колішняга Полацкага княства паходзіць ад імя князёўны-скандынаўкі Рагнеды/Ragnhild.

У беларускіх легендах пра Тура ("Турава гара") сустракаецца вядомая скандынаўскай міталёгіі апазыцыя бог Тур / зьмеі. Падкрэсьлю, бадай галоўным сымбалем культу бога Тура ёсьць "кола" - салярны дыск. Выява салярнага дыску часта сустракаецца на срэбных амулетах старажытнабеларускіх местаў часу вікінгаў. Ведама, гэтыя амулеты належалі эліце грамадзтва. Цікава, што толькі ў Тураве існаваў унікальны для Беларусі звычай упрыгожваць шчыты хатаў зробленым з дрэва салярным знакам з крыжам угары (сымбалем перамогі хрысьціянства). Дарэчы, у гонар "бога" Тура скандынавы дагэтуль называюць сваіх дзетак. Прыгадаем хіба знакамітага нарвэскага падарожніка Тура Хэердала/Thor Heyerdahl.

Цікавымі ёсьць таксама полацкія легенды пра курган Рагвалода й Рагнеды, што месьціцца ў Расонскім раёне [LIP: 279,280]. Па-першае, легенда дакладна перадае зьвесткі пра забойства полацкага князя. Дарэчы, у фальклёры бытуе акурат скандынаўская форма князевага імя -Рогвальд [LIP:279]. Забойства Рагвалода адбылося "каменным молатам" - рытуальнай мітычнай зброяй скандынаўскага эпасу. Пра папулярнасьць вобразу Рагнеды ў беларускім фальклёры ды пра тое, што частка інфармацыі можа адпавядаць праўдзе, добра напісаў Юрка Віцьбіч: "У Падзьвіньні між маляўнічымі азёрамі, якіх паблізу амінае рака Дрыса, прытока Дзьвіны, знаходзіцца парослая векавымі дубамі Гара Рагнеды. Паводле народнага паданьня, чэлядзъ кіеўскага князя Ўладзіміра забіла тут каменным молатам полацкага князя Рагвалода з сынамі, а потым тут-жа суродзічы пахавалі ягоную дачку Рагнеду-Гарыславу, выконваючы гэтым ейную перадсъмяротную просьбу. Магчыма, гэтае паданьне і адпавядае праўдзе, бо калі ў 1866 г. навукоўцы дасьледавалі магілу Рагнеды ў Заслаўі, дык у знойдзенай і багата звонку аздобленай труне адсутнічаў касьцяк. Затое наступнае паданьне ёсъцъ усяго толькіпрыгожы домысл, у якім, аднак, адбіліся адвечныя мары народу: скрозь і на Полаччыне і на Віцебшчыне кажуць, што напярэдадні вайны зъяжджае з Гары Рагнеды на белым кані магутны, увесь закуты ў панцыр коньнік. На Дзьвіне ж, паміж Дрысай і Дзьвінскам, знаходзіцца старажытнае і прыгожае мястэчка Краслаўка (Kraslava). Калісьці гэта адзін з заходніх полацкіх прыгарадаў, які менаваўся Гарыслаўка, у гонар другога імя Рагнеды-Гарыславы, што цалкам адпавядала ейнаму жыцьцю. Паводле паданьня Гарыслава неаднойчы наведвала сваю Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумлявацца, бо да прыгранічнага заходняга полацкага прыгараду - гістарычнай Герцыке - адсюль 70 кілямэтраў, а яшчэ далей, паблізу сучаснага Ашэрадэна (Aizkraukle), омывала Дзьвіна найболыи заходні з усіх Барысавых камянёў.

На Раслаўшчыне Ізяслаў і Рагнеда знайшлі адбітак у трох геаграфічных назовах - сяло Саслаўль, мястэчка Рагнедзіна і ўрочышча Ляпёхі. Цяперашняе сяло Саслаўль адзначана на мапах XII ст. як вялікі горад Ізяслаўль. Паблізу ад Саслаўляў прыгожай мясцовасьці на трох рэчках, зь якіх адна Чарняўка сваім назовам нагадвае рэчку Чарніцу ў Заслаўі, разьляглося мястэчка Рагнедзіна. У двох кілямэтрах ад мястэчка знаходзіцца ўрочышча Ляпёхі і адразу ж прыгадваецца Ляпёха - адзін з найболыи прыбліжаных слугаў Рагнеды" [Vitsbich 1956:8].

Народная памяць упарта лічыць першых прадстаўнікоў вараскай дынастыі ў Беларусі ініцыятарамі хросту тутэйшага насельніцтва. Рагнеда згодна з паданьнем была першай хрысьціянкай Беларусі, узяла імя Анастасься ды заснавала ў Заслаўі першы манастыр [ОСМЕ 1878-1:80]. Тураўскі люд дагэтуль верыць, што места было ахрышчана зь ініцыятывы князя Тура [Pamiats 1994:94]. Нагадаем, што час жыцьця Рагнеды й Тура (канец IX - пач. X ст.) супадае з пачаткам хросту Pyci.

Сярод беларускіх легендаў захавалася адна, у якой дзеюць швэдзкія вікінгі пад сваім імем - "сьвеі". Акурат гэты этнонім (suiar) cycтракаецца ў рунічных надпісах магільных камянёў Уплянду [Pritsak 1981:348]. Побач з "варагамі" назоў "сьвеі" ўжывалі й старажытнабе-ларускія хронікі [Letapis Avraamki 2000:188]. Дык вось, "сьвеі"-швэды, якія жылі ў Падзьвіньні, - галоўныя героі беларускай легенды пра паходжаньне назову возера "Сьвеўлівы", што каля Себежу. Нягледзячы на фантастычны сюжэт, легенда адлюстроўвае памяць народу пра колішнія эпахальныя падзеі краіны. Па-першае, гэта барацьба нямецкай Рыгі й Полацкага княства, у ваярскай дружыне якога служылі скандынавы. У легендзе "добрым сьвеям" супрацьстаіць злавесны "нямецкі рыцар Ліхадзей" [LIP 101:86]. Па-другое, побач зь сьвеямі жыве згодна зь легендай іншы неславянскі народ - "лівы", які ўрэшце "пакінуў сваё гарадзішча ды пайшоў к сіняму мору" [Тамсама: 89]. Гаворка ідзе пра старажытнае насельніцтва сучаснай Латгаліі - фіна-вугорскі народ "лівы" альбо "лібь" старабеларускіх хронікаў. Міграцыя ліваў да Балтыкі сапраўды пацьвярджаецца археалягічнымі крыніцамі. Цяпер у селішчах каля Рыгі (Livod Randa) жывуць і маюць культурную аўтаномію апошнія прадстаўнікі гэтага народу (каля 1 700 чалавек), збольшага асыміляванага латышамі.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі

Разам з наратыўнымі й археалягічнымі зьвесткамі важным паказьнікам скандынаўскай прысутнасьці ў старавечнай Беларусі ёсьць тапаніміка. Ведама, паводле агульнай колькасьці скандынаўская тапаніміка нашай зямлі значна саступае, напрыклад, Вялікай Брытаніі, толькі на паўночным узьбярэжжы якой налічваецца каля 1 000 айконімаў скандынаўскага паходжаньня [Simpson 1967:33]. Але супольная рыса ёсьць. Як у Ангельшчыне, дык у Беларусі ўсе скандынаўскія айконімы гуртуюцца ў межах колішняе гістарычнае дзейнасьці вікінгаў. У Ангелынчыне гэта паўночнае й паўночна-заходняе ўзьбярэжжа. У Беларусі гэта Падзьвіньне й Падняпроўе - абшары колішняга Полацкага княства. Ёсьць паралелі ў характары тапанімікі. Найчасьцей гэта вытворныя ад мянушак скандынаўскіх конунгаў, гандлёвыя паняткі, розныя этнонімы паўночных "гасьцей". Да прыкладу, вядомы скандынаўскі айконім старажытнага Ноўгараду "Парамонім двор" - славянізаваная назва старашвэдзкага слова "Farmannagarpr", што ад "farman" - купец [Stender-Petersen 1953:257].

На беларускіх землях найбольш значны адбітак пакінула так званая этнатапаніміка, гэта значыць, айконімы, сугучныя старашвэдзкаму этноніму "сьвеі".

Паходжаньне гэтай назвы сувязана з гістарычным айконімам цэнтральнага абшару сучаснай Швэцыі - "Сьвеялянду". У перакладзе з швэдзкай мовы "Сьвеялянд" значыць "зямля сьвеяў". Акурат "сьвеі", а ня "готы" далі назву сучаснай швэдзкай дзяржаве. На зямлі сьвеяў існавалі месты (Бірка, Сіггуна, Упсола), якія мелі гандаль на Вялікім Усходнім шляху. Этнонім "сьвеі" добра вядомы скандынаўскай сага-эпічнай традыцыі, рунічным каменьням Уплянду ў форме "suiar" [Pritsak 1981: 348]. Беларусы ведалі швэдзкіх вікінгаў пад рознымі назовамі**: "русь", "варагі", "калбягі", "сьвеі". Назва "сьвеі" сустракаецца ў старабеларускіх летапісах [Letapis Avraamki 2000:188], вядомая яна й беларускаму фальклёру [LIP: 84-90].

**Гэта залежала ад шэрагу прычынаў, якія патрабуюць спэцыяльнага дасьледаваньня.

Сярод тапонімаў гэтага шэрагу рака Сьведзь - прыток Бярэзіны ў басэйне Дняпра [Zhuchkevich 1968:165]. Якраз тут пралягаў шлях вікінгаў у Польшчу (Кракаў), адтуль у Нямеччыну й Прагу. Таксама гэта рэчка Сьвень - прыток Дзясны, адной зь нітак Вялікага Ўсходняга шляху. Прыгадаем яшчэ азёры Падняпроўя: Сьвядзёра й Сьведзкае. У Падзьвіньні ёсьць легендарнае возера Сьвеўлівы, існавалае нібыта на мяжы двух народаў: сьвеяў і ліваў. Каля Прапойску-Слаўгараду месьціцца веска Сьвенск [Zhuchkevich 1974:335]. На сучаснай беларуска-расейскай этнічнай мяжы з 1211 г. дзейнічае праваслаўны Сьвенскі манастыр (мястэчка Сьвень, Бранская вобласьць, Расея). Манастыр заснаваны як філія Кіева-Пячорскай лаўры. Сярод манахаў лаўры бьші вікінгі-скандынавы, між іншым, славутыя сьвятыя праваслаўныя Сымон й Афрыкан [Braun 1902:365]. Заснаваньне манастыра было выклікана вострай патрэбай хрысьціянізацыі радзімічаў, якія забілі першага казаньніка на імя Кукша. Адзначым, што ўсе назовы з асновай "сьвеі", відавочна, неславянскія.

Два вядомыя сёньня скандынаўскія тапонімы паходзяць з Турава. Гэта назоў места, які адказвае на пытаньне: каму належыць горад? Toe, што назоў паходзіць ад імя вікінга Тура /Tor, цьвердзяць як наратьгўныя, так і фальклёрныя крыніцы. У прадмесьце Турава, Пагосьце (сёньня гэта асобная веска), цячэ невялічкі раўчук Тур. Цікава, што акурат "Пагост" быў месцам збору падаткаў, так званага палюдзьдзя. Таму прысутнасьць тут князя-конунга цалкам верагодная.

Шэраг тапонімаў зьвязаны з полацкай князёўнай Рагнедай/Ragnhild. Па-першае, гэта возера Рагнедзь на поўначы Заслаўя, горад, пабудаваны Ўладзімерам Вялікім (Valdemar) для Рагнеды, і ў якім яна спачыла.

У XIX ст. возера высахла, але назоў захаваўся [ОСМЕ 1878-1:80]. Па-другое, гэтае места Рагнедзіна (сёньня расейскае мястэчка "Рогнедино", сучасная Бранская вобласьць), заснаванае згодна з паданьнем Рагнедай [Vitsbich 1956]. Каля возера Дрыса на паўвысьпе Перавоз паміж рэчкамі Дрыса й Буша стаіць славутая гара "Рогвальда й (Р)Ягнеды".

3 старашвэдзкае (а не старанямецкае!) мовы беларусы запазычылі назоў "Інфлянты", які ў старабеларускай мове выкарыстоўваўся для пазначэньня сучасных латыскіх земляў. Гэты назоў латыскага Падзьвіньня ("Inflanti") значыцца на адным з рунічных каменяў Уплянду [Pritsak 1981:363]. Зрэшты, назоў нашае краіны "Беларусь" утрымлівае скандынаўскі карэнь "русь" (Roslagen).

Наяўнасьць скандынаўскай тапанімікі ў Беларусі сьведчыць пра інтэнсіўнасьць кантактаў паміж продкамі нашых народаў за часам росквіту Полацкага княства. Маючы шчыльную повязь з гістарычнымі фактамі, тапаніміка дапамагае зразумець характар міжэтнічных дачыненьняў, тлумачыць некаторыя цьмяныя падзеі даўнейшых часоў.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Скандынаўскі ўплыў на старажытнабеларускую культуру

Перадгісторыя. Прыкладна ў V ст. верагодныя продкі швэдаў готы, сярод якіх было племя tervingi (людзі дрэва - драўляне), прайшлі цераз абшары сучаснай Берасьцейшчыны ды Беласточчыны [Labuda 1960:120-121]. Колькі гадоў жыцьця готаў пакінулі на абшарах Беларусі селішчы вяльбарскай культуры. Ці не адсюль паходзіць літоўскі экзаэтнонім беларусаў "гуды" ды таксама палескі мікраэтнонім "гідуны". 3 мовы готаў у беларускую трапіла колькі словаў: мыта (mota), меч (mekeis), пенязі (pinnings), князь (kuniggs) [Vasmer 1964-1973].

Час вікінгаў. Тагачасныя культурныя дачыненьні паміж Беларусьсю й Швэцыяй мелі ўзаемную скіраванасьць. У XI ст. праваслаўная (усходняя) місія, якой кіраваў уладыка Асмунд (Osmund), дзеяла ў швэдзкай Сігтуне. Перад тым уладыка Асмунд быў япіскапам альбо ў Полацку, альбо Кіеве: "a quodam Polaniae archiepiscopo" [Sjoberg 1985: 69-78]. Пра тэта ўскосна сьведчыць і праваслаўная формула напісаньня імя Маці Божай на рунічных каменьнях Уплянду, дзе яна названа згодна з праваслаўнай традыцыяй Божая Маці (Theotokos), але ня Панна Марыя [Sjoberg 1985:76]. Падмурак дзьвюх праваслаўных цэркваў XII-XIII стст. швэдзкія археолягі знайшлі ў горадзе Вісьбю (Visby) на Готляндзе. Велікодныя гліняныя яйкі, як мяркуюць дасьледнікі з Палесься, знойдзеныя ў стратах XI ст. у Сігтуне (Sigtuna), на Готляндзе й ува Упляндзе. У 1967 г. у Бурге/Burge (выспа Готлянд) знойдзены скарб другой паловы XII ст., у склад якога ўваходзілі 44 грыўні, зь іх 15 з кірылічнымі надпісамі, сярод якіх імёны "Бынята, Селята, Илия", ды малюнкамі крыжоў [Jansson 1996:68-69]. Шмат у Скандынавіі знойдзе на каштоўных праваслаўных крыжоў-энкапілёнаў бізантыйскай вытворчасці.
Велікодныя гліняныя яйкі XII ст., знойдзеныя ў Швэцыі, паходзяць з абшараў украінска-беларускага Палесься.



Заўважу, што сярод першых хрысьціянаў-асьветнікаў на абшарах старажытнай Беларусі было шмат скандынаваў, якія бралі хрост па ўсходнім абрадзе ў Бізантыі. Прыгадаем імёны вялікай княгіні Вольгі/ Helga й полацкай князёўны Рагнеды/Ragnhild. Адным з заснавальнікаў цэнтру ўсходнеславянскага ("рускага") праваслаўя Кіева-Пячорскай лаўры быў швэдзкі вікінг Сымон/Simon, які ў 1073 годзе пастрыгся ў манахі й прыняў імя Антоні [Pritsak 1981:419]. Вядомыя яшчэ два вікінгі - найпадобныя ўсходнеславянскай ("рускай") праваслаўнай царквы, Афрыкан і Фрыянд [Braun 1902]. Скандынаўскія сьвятыя Магнус і Конут узгадваюцца ў адным з твораў Кірылы Тураўскага XII ст. [Kotliar-chuk 1999:188]. Службы "Памяці Афрыкана" й "Памяці Пр. Магнуса" чыталіся ў беларускай праваслаўнай царкве яшчэ ў XVI ст. [Opisanie №1318,1322].

Шмат якія дзеяньні старажытнабеларускіх князёў можна растлумачыць толькі зыходзячы з скандынаўскай традыцыі. Напрыклад, чаму пасьля спробы забойства свайго мужа вялікага князя кіеўскага Уладзімера/ Valdemar полацкая князёўна Рагнеда/Ragnhild замест пакараньня атрымала сваю полацкую спадчыну? Рэч у тым, што згодна з старашвэдзкім звычаёвым правам па вясельлі жонка павінна атрымаць так званы "ранішні дар" [Svanidze 1999:170]. Памер і склад "ранішняга дару" вызначаўся яшчэ да вясельля пры дамове аб шлюбе ("заручынах"). У выпадку княскай дынастыі гэта было места з ладным абшарам зямлі. Акурат з Рагнедай Полацкай, хрысьціянкай і багабойнай скандынаўкай, афіцыйна ажаніўся пры хросьце ў 988 годзе вялікі князь кіеўскі Ўладзімер/Valdemar Вялікі. Зроблена гэта было, відаць, з палітычных прычынаў, а таксама, каб унікнуць скандынаўскага звычаю кроўнай помсты з боку Рагнвальдавічаў. Умоваю шлюбу са скандынаўкаю, відаць, стала атрыманьне "ранішняга дару" - места Ізяслаў/Заслаўе. Цікава, што кароль Даніі Вальдэмар Вялікі (Valdemar I den Store, 1131-1182) пабраўся шлюбам з дачкою князя Менскага Валадара Глебавіча Зоф'яй Менскай (1141-1198).
Грыўня з выспы Готлянд (ля Бурге) з кірылічным надпісам "Бынята". Другая полова XII ст.


Трохі пазьней, у 1019 годзе, падобны "ранішні дар" (места Ладага) атрымала ад сына Рагнеды Яраслава/Jartsilejf швэдзкая князёўна Інгегерд-Ірына, дачка першага швэдзкага караля-хрысьціяніна Улафа Шотконунга й славянкі-хрысьціянкі Эстрэд з племені абадрытаў. Зазначу, што Рагнеда/Ragnhild шанавалася як першая сьвятая сярод беларускіх крывічоў. Ірына/Ingegerd з Ладагі сталася першаю расейскаю сьвятой. Скандынаўскага паходжаньня традыцыяй трэба лічыць высылку ў 1129 годзе ўсіх полацкіх князёў (Давыда, Расьціслава й Сьвятаслава) у Бізантыю. У той час у Бізантыі служылі тысячы вікінгаў, зь якіх былі сфармаваныя гвардзейскія палкі "варагаў".

У бізантыйскіх крыніцах Х-ХІІ стст. гэтая вараская гвардыя з Скандынавіі звалася "варангі" альбо "варангі-Русь" ці "Русь-варангі" [Sten-der-Petersen 1953:252]. Акурат такую формулу мы сустракаем у "Аповесьці мінулых гадоў" каля 944 г., дзе гаворка йдзе пра злучэньне пад уладаю вялікага князя Irapa/Ingvar: "вой многи: варяги-Русь и поляны (и) словяни" [Тамсама]. Падарожжа ў далёкую Бізантыю было звычайнаю зьявай у жыцьці скандынава. Нават старажытнашвэдзкае права мела норму, "што ніхто ня можа атрымаць спадчыну, пакуль застаецца ўГрэцыі" (Бізантыі. * Аўт.) [LI 1990:285].

Апрача Бізантыі, русы-скандынавы служылі ў гвардыі вугорскіх каралёў Іштвана (970/75-1038) і Імрэ (1007-1031). Назоў "рускі" (orosz) у сярэднявечнай Вугоршчыне азначаў каралеўскіх драбантаў [LI 1989: 115]. Пахаваньне швэдзкага вікінга ў заможным вугорскім убраньні й зброі археолягі адшукалі каля Стакгольму.

Багата паралеляў паміж першымі асьветніцамі й нябеснымі заступніцамі Беларусі й Швэцыі: Сьвятымі Эўфрасіньняй і Біргітай. Як вядома, Эўфрасіньня Полацкая (ля 1110 - ля 1173) са скандынаўскага роду Рагнвальда/Рагвалодавіча заснавала Спасаўскі жаночы манастыр, пабудавала царкву Спаса - вяршыню полацкай архітэктурнай школы. Была кіраўнічкай першага скрыпторыя - майстэрні па перапісваньні кніжак. Магчыма, аўтарам уласных твораў ("нача книгы писати своими руками"). На яе замову ў 1161 годзе майстар Лазар Богша змайстравау крыж, які ў XX ст. атрымаў славу нацыянальнай сьвятыні Беларусі. Памерла Эўфрасіньня ў цэнтры ўсходняга хрысьціянства - Ерусаліме. У сваю чаргу, Сьвятая Біргіта (Brigida, Birgitta) (1303-1373) да Рэфармацыі лічылася неафіцыйнай патронкай Швэцыі. У 1343 годзе яна заснавала першы ў Швэцыі зьмешаны (мужчынска-жаночы) кляштар у Вадстэне (Vadstena), які стаў духоўным цэнтрам краіны і паклаў пачатак ордэну біргітак. Біргіта пісала ўласныя творы, занатоўвала сны. Яе кніга "Скарбы нябесных таемніцаў" была вельмі папулярная ў сярэднявечнай Эўропе. Памерла Біргіта ў цэнтры заходняга хрысьціянства - Рыме. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі тры кляштары Сьв. Брыгіты ("брыгітак") - у Вільні (з 1650), Горадні (1624-1830) і Берасьці (1650-1830).

Постаці Рагнеды Полацкай, Эўфрасіньні Полацкай і Сьвятой Біргіты сваёй прагай да ведаў і добрай адукацыяй тыповыя для сярэднявечнай швэдзкай арыстакратыі. У старашвэдзкім грамадзтве жанчына карысталася вялізнаю павагай. Швэдзкая князёўна мусіла валодаць ня толькі пісьменнасьцяй, але наагул быць лепшым кнігазнаўцам пры двары. Дарэчы, нярэдка швэдзкія кабеты валодалі рукапісамі сагаў, розных рэлігійных твораў, перадавалі гэтыя кніжкі ў спадчыну [Svanidze 1999: 170,175; Sawyer, B 2000].
Сьв. Брыгіта. Малюнак XV cт. Музэй места Лінчопінг (Linkopings museum).



Як вядома, скандынаўскага паходжаньня быў збор законаў "Руская праўда", якімі кіраваліся Полацкае й Тураўскае княствы [Karskii 1930]. Гэтыя праўныя нормы наклалі свой адбітак і на заканадаўства беларуска-летувіскай дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае [Bardach 1988:112]. Як заўважыў адзін з найлепшых знаўцаў права Вялікага Княства Літоўскага І.Якаўкін (И-Яковкин), без грунтоўных ведаў старажытнашвэдзкага (скандынаўскага) права немагчыма дакладна зразумець праўнай сыстэмы ВКЛ.

Ад скандынаваў продкі беларусаў запазычылі сыстэму вагі, асновай якой стаў "бирковискъ" ("берковец") - мера вагі старашвэдзкага места Бірка (Birka). Першая згадка пра беркавец у полацкіх крыніцах датуецца 1135 годам (грамата полацкага князя Ўсяслава Чарадзея з дынастыі Рагнвальда/Рагвалода [Skurat 1974]. I пасьля гэтая сыстэма працягвала шырока выкарыстоўвацца пры гандлёвых адносінах Полацку, Віцебску й Смаленску з Рыгаю й швэдзкім Готляндам. Потым беркавец перайшоў у "вялікалітоўскую" сыстэму вагі. Трэці літоўскі статут 1588 г. замацаваў гэта: "бирсковиск [...]яко звыклый а постановленный обычай есть у великом князстве Литовском..." [HSBM 1982-1:281-282].

Як пераканаўча даказала Г.Карзухіна [Korzukhina 1963], акурат ві-кінгі прынесьлі на землі старажытнай Русі шахматы. Прыгадаем, што шахматныя фігуркі - частая знаходка ў культурных стратах беларускіх местаў часоў вікінгаў. Уменьне гуляць у шахматы было важкай часткаю выхаваньня будучага швэдзкага вікінга [Schulz 1889:535].

Першыя скандынаўскія конунгі на абшарах старажытнай Русі прымалі разам з скандынаўскімі славянізаваныя варыянты імёнаў. Апошняе сьведчыць пра ўзаемную інтэграцыю скандынаўскай эліты і ўсходнеславянскіх этнасаў У той час са старашвэдзкай мовы ў старабеларус-кія дыялекты трапілі імёны, якія дагэтуль ёсьць пашыранымі як у Швэцыі, гэтак і Беларусі. Маем наўвазе: Рагвалод/Ragnvald, Рагнеда/Ragnhild, Уладзімер/Valdemar, Алег/Helgar, Вольга/Helga, Irap/Ingvar, Ірына/ Ingegerd. У сваю чаргу, вікінгі запазычылі ад славянаў імя Сьвятаполк, якое ў форме Svante дагэтуль папулярнае ў Швэцыі.

Швэдзка-беларускія лексычныя паралелі. Агульнавядома, што ў нашай мове шмат германізмаў (глядзі, напрыклад, дасьледаваньне В.Выхоты "Нямецка-беларускія моўныя паралелі" (Менск, 1999). Між тым, з гістарычнага гледзішча актыўная дзейнасьць варагаў на абшарах старажытнай Беларусі павінна была пакінуць адбітак у нашай мове. Але да Новага часу існавалі тры хвалі кантактаў: 1) Протаславянска-германскія; 2) Кантакты за часам вікінгаў; 3) Запазычаньні зь нямецкай мовы праз польскую ці непасрэдна ў XIII-XVI стст. Таму вызначыць розьніцу паміж старажытнымі запазычаньнямі з заходнегерманскіх і паўночнагерманскіх (скандынаўскіх) дыялектаў амаль немагчыма.

Але трэба адзначыць, што рыскія й ганзейскія немцы, якія апанавалі з XIII ст. гандаль на Дзьвіне, запазычылі гандлёвую й геаграфічную лексыку ад сваіх папярэднікаў, швэдзкіх варагаў [Stender-Petersen 1953:258]. Такім чынам, верагодна, шмат якія "германізмы" таго часу з гандлёва-гаспадарскай і дзяржаўнай лексыкі ў беларускай мове насамрэч прыйшлі з стараскандынаўскіх дыялектаў.

Тэма беларуска-швэдзкіх моўных паралеляў яшчэ ня стала спакмянём філялягічнага аналізу. Бракуе беларуска-швэдзкага (швэдзка-беларускага) слоўніка. Пытаньнем расейска-швэдзкіх моўных стасункаў займаліся швэдзкія славісты Клара Торнквіст [Thomqvist 1948] і Юліюш Форшман [Forssman 1967] ды іншыя. Важна, што абодва ўзгаданыя навукоўцы ў сваіх аналізах карысталіся слоўнікам беларускай мовы Івана Насовіча [Nosovich 1870]. He кранаючы складанай праблемы філяля-гічнага аналізу, разгледзім гэтае пытаньне з гістарычнага й этнакулыурнага пункту погляду.

Вялізная колькасьць беларуска-швэдзкіх (старабеларуска-скандынаўскіх) лексычных паралеляў належыць да гандлёва-рэчавай сфэры:

акула - стараскандынаўскае "hakall",

бязьмен - "besman",

багор - стараскандынаўскае "batgarr" (літаральна чаўновая дзіда). Сучаснае швэдзкае "batshake",

бірка - дошчачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-небудзь. Запазычана са стараскандынаўскай "birkja". Параўнайце фінскае "pirkka", латыскае "birka". У беларускай культуры "бірка" захоўвалася ажио да пачатку XX ст. Непісьменны беларускі гаспадар, як трэба, меў колькі біркаў, з дапамогай якіх ён лічыў ("карбаваў") копы ў полі, жыта ў гумне, чаркі ў карчме. Заможныя гаспадары лічылі працоўныя дні чаляднікаў. Парабкі лічылі, колькі яны адпрацавалі. Да скасаваньня прыгону біркай лічылі дні паншчыны. Гаспадыня лічыла на бірцы яйкі, сонечныя ці марозныя дні й г.д. Асаблівае значэньне мела бірка з клёну. На ёй занатоўвалі выключна "шчасьлівыя дзянькі". Захаваліся прыказкі: "шчасьлівы дзянёк, хоць на кляновай бірачцы закарбуй" альбо "няма нічога на сьвеце лепшага за бірку - закарбуй, і ніхто не сатрэ" [Pietkiewicz 1938:6-9,40],

буда - невялікая гаспадарская пабудова - швэдзкае "bod",

буса (старабеларускае "нямец-кая буса") [HSBM 1981 -2:255] -замежны гандлёвы карабель з шырокай кармой, - стараскан-дынаўскае "bussa" - вялікі й шырокі гандлёвы карабель. У пачатку XIII ст. гэтае слова ад швэдзкіх купцоў запазычылі рыскія нем- 3 суцэльнага кавалку дрэва. цы. Ад гэтага слова паходзіць састарэлае беларускае бусак (назва багра ў Падзьвіньні). Параўнайце ў Якуба Коласа: "Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак",

вандраваць - швэдзкае "vandra". Сучасны "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" [1977-1:460-461] ня бачыць розьніцы сэнсу паміж дзеясловамі "вандраваць" і "падарожнічаць". Між тым у старабеларускай мове "вендровати" азначала падарожнічаць далека, у іншыя краіны [HSBM 1983-3:101 ]. Гэтае значэньне фіксуе выдадзены ў другой палове XIX ст. слоўнік Івана Насовіча [Nosovich 1870:43],

ворвань (старабеларускае ворволь) тлушч, здабыгы з марскіх жывёлаў альбо рыбаў, - старашвэдзкае narhval, швэдзкае narval. Запазычана беларусамі з старашвэдзкай мовы [Thomqvist 1948:225],

гандаль (старабеларускае гандэл, гандэль) - швэдзкае handel. Калісьці гандаль у беларускай мове азначаў "мену тавараў альбо рэчаў", гэта значыць, архаічную пачатковую форму тавара-абмену. Параўнайце: "на гандаль нехачу, а купі так" [Nosovich 1870:109], госьць - гоцкае gasts, швэдзкае gast. Адзначу, што ў старабеларускай мове слова "гость" мела два значэньні: 1. Купец; 2. Чужаземец [HSBM 1987;7:112]. Гэтае слова дало ў тадышні час цэлае гняздо лексычных адзінак: гасьціны люд (чужаземцы), гасьціная справа (справа ў замежжы), гасьціны тавар (замежны тавар), гасьцінец (гандлёвы шлях; памяшканьне для прыежджых, гатэль; або падарунак). Як бачым, першапачатковы сэнс слова адсылаў да чужаземных купцоў, першымі зь якіх у Беларусі былі вікінгі,

дрот - мэталёвы выраб у выглядзе гнуткай ніці альбо ценкага прута. Лічыцца, што гэтае запазычаньне ў старабеларускай мове зь нямецкай праз польскае drut. Між тым, акурат Швэцыя была асноўным пастаўніком мэталёвых вырабаў у старажытныя Полацак і Наваградак, а потым ўва ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Слова "дрот" сустракаецца ў найранейшых помніках старабеларускай мовы, да часоў актыўных культурных кантактаў [HSBM 9:79]. Швэдзкае "trad",

крагі (састарэлае беларускае "халявы на чобатах" - састарэлае швэдзкае "kragstovlar", сучаснае "benlader"). Сучаснае беларускае "крагі" - раструбы на пальчатках - відавочны русізм,

крук - стараскандынаўскае "krykr", швэдзкае "krok" (чытаецца "крук"),

мармур - швэдзкае "marmor" (чытаецца "мармур"). Нагадаем, што ў XV-XV1II стст. Швэцыя была асноўным пастаўніком мар-муру ў Беларусь. Гэтае слова дало яшчэ адну лексычную адзінку ў беларускай мове - "мармурок" - папера, афарбаваная пад мармур [Nosovich 1870:280],

скрыня - швэдзкае "skrina",

торг - швэдзкае "torg". Агульнапрызнанае запазычаньне ў швэдзкай мове ад усходніх славянаў,

якар (стараславянскае котва, котвіца) - стараскандынаўскае "ankari".

Да моўных паралеляў у дзяржаўна-вайсковай лексыцы належаць:

бармы (старабеларускае - частка сьвяточнага ўбору полацкіх князёў у выглядзе наплечнікаў з залатым шытвом) [HSBM 1980-1:197-198] - "barm" (швэдзкае паэтычнае "грудзі"),

бірчы (старабеларускае) - дзяржаўная пасада ў ВКЛ: зьбіральнік падаткаў; бирчество (старабеларускае) - збор падаткаў. Першы раз гэтае слова ўзгадваецца ў Смаленскай грамаце 1229 г. Запазычана са старашвэдзкай празь "бирка" (палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-небудзь) - швэдзкае "bjork",гельм - "hjalm",

грыдзь (старабеларускае - княскі ваяр) - "hird" (састарэлае швэдзкае з тым самым значэньнем),

драбант (старабеларускае - целаахоўнік): "дзьве роты былі прэбраных жаўнераў, якабы драбантаў а старажоў цела кралеўскага" - "drabant". Запазычаньне са старашвэдзкай мовы [Thornqvist 1948:283],

кгрот, грот (старабеларускае - вастрыё, наканечнік). Гэтага слова няма ў сучаснай мове, але яно сустракаецца ў Ф.Скарыны: "і ў няго грот на канцы кап 'я жалезны, важыў есьць трысталотаў" [HSBM 1996-15:63]. Стараскандынаўскае (ісьляндзкае) - "darrdt", швэдзкае "grad" - кант тэхнічны,

кляймо, кляйно, кляйнот (старабеларускае): "маецелі вы клейна тыі сваі, іж бы есьце зь века былі баярэ" (1495); "шляхта кляйноты своімае" (1495) [HSBM 15-1996:110-111] - "klei-та" (стараскандынаўскае),

кофта (старабеларускае - копта,) - верхняе кароткае жаночае адзеньне. Адзнака шляхоцкага стану: "прыбраласяў копту дык і вялікая паня стала!" [Nosovich 1870:245]. Згодна з М.Фасмэрам [Vasmer 1967-2:355] запазычана са старашвэдзкай "kofta". Гэтага слова няма ў нямецкай мове,

маршалак (кіраўнік павятовай шляхты, вайсковая годнасьць, дзяржаўная пасада ў ВКЛ, дружка на вясельлі) - "marskalk" (ста-рашвэдзкае, кіраўнік аддзелу вікінгаў, потым афіцыйная дзяржаўная пасада ў Швэдзкім каралеўстве да 1676 г.),

стод (паганскі балван) - "stod" (швэдзкае сучаснае "балван", "балванка"),

сьцяг - "stang". Запазычаньне са старашвэдзкай мовы [Thornqvist 1948:83],

цівун (старабеларускае - тиоун) - "thjonn", "thiunn" (старашвэдзкае), tung - састарэлае швэдзкае "сялянскі сход". Як адзначыўЯ.Карскі [Karskii 1930:91], гэтае слова беларускія славяне запазычылі ад скандынаваў. Першым разам яно ўзгадваецца ў зборы законаў XI ст. "Руская праўда". У часы вікінгаў "цівун" азначала хутчэй за ўсё княскага ўрадніка, які кантраляваў валокі на Вялікім Усходнім шляху. Потым гэтае паняцьце ўвайшло ў дзяр-жаўны сьпіс пасадаў Вялікага Княства Літоўскага. Па упадку ВКЛ "цівуном" да канца прыгону беларускія сяляне называлі панскага старасту. Захавалася прыказка: "Баяцца не цівуна, але яго бізуна" [Nosovich 1870:689].

Лексычны матэр'ял пераконвае, што найбольш моцныя сувязі паміж тагачаснымі беларусамі й швэдзкімі вікінгамі адбываліся перадусім у дзяржаўнай і гаспадарска-гандлёвай сфэрах. Гэта пацьвярджаецца зьвесткамі наратыўных крыніцаў і археалягічных дасьледаваньняў.

Скандынаўскі ўплыў на традыцыі кавальскага й ювэлірнага мастацтва старажытнай Беларусі. Вікінгі (рамесьнікі й купцы) паспрыялі станаўленьню мастацтва Полацкага ды Смаленскага княстваў. На карысьць гэтай тэзы сьведчыць наступнае. Па-першае, скандынаўскія купцы былі пастаўнікамі жалеза й медзі, а таксама шматлікіх вырабаў з гэтых мэталяў у нашу частку Эўропы. Па-другое, вікінгі кантралявалі таксама патокі ўсходняга золата й срэбра. Па-трэцяе, майстэрні скандынаўскіх рамесьнікаў існавалі ў Гнёздаве й Полацку. Дарма што працавалі паводле родных узораў, яны мелі сталы кантакт з Мэтраполіяй. Што да ўласна швэдзкіх народных традыцыяў кавальства й ювэлірнага мастацтва, яны дагэтуль застаюцца найбагатшымі ў Эўропе.

Навуковыя факты ў пацьверджаньне нашае тэзы падае дасьледаваньне гісторыка кавальскага мастацтва Беларусі М. Гурына [Gurin 1997:93:98]. На падставе грунтоўнага аналізу археалягічнага матэр'ялу дасьледнік вызначае ў гісторыі беларускага кавальскага мастацтва VII- XVIII стст. тры этапы:
1. VII-IX стст. - прымітыў
2. Х-ХІІ стст. -росквіт
3. XIII-XVIII стст. - заняпад.

Высновы дасьледніка вельмі характэрныя. Да прыкладу, найвышэйшы тэхналягічны ўзровень назіраецца ня ў часе Вялікага Княства Літоўскага, але ў больш раньні пэрыяд Полацкага княства. Больш за тое, якраз XIII ст. азначылася найглыбейшым заняпадам [Gurin 1997:93]. Прыгадаем, што акурат тады канчаецца прысутнасьць вікінгаў у Беларусі. 3 гэтага можна зрабіць цалкам імаверную выснову: якраз у часе прысутнасьці вікінгаў у нашым краі адбыўся хуткі пераход ад прымітыву да выдатных тэхналёгіяў кавальскага мастацтва.

Узровень тэхналёгіі кавальскіх майстэрняў старажытнага Полацку, Друцку, Слуцку нашмат пераўзыходзіць адпаведны ўзровень XVIII ст.

Сярод невядомых раней новых тэхналёгіяў кавальства ў Беларусь у Х-ХІІ стст. прыйшлі:
- трохпалосная сыстэма зваркі,
- загартоўка, празь якую праходзіла да 90 адсоткаў (!) адказнай вытворчасьці,
- гарнавая пайка з выкарыстаньнем цьвёрдых прыпояў зь медзі,
- інкрустацыя,
- пакрыцьцё прыладаў з жалеза каляровымі й каштоўнымі мэталямі, выкарыстаньне складаных нікелевых флюсаў,
- мастацкая коўка [Gurin 1997].

У галіне ювэлірнага мастацтва трэба адзначыць новыя для таго часу тэхналёгіі, якія пазьней атрымалі назовы "зернь", "чэрнь", "кручэньне" і відавочна скандынаўскага паходжаньня. Вырабы гэтага кшталту зь Беларусі маюць простыя аналёгіі з скандынаўскім цэнтрам Усходняй Эўропы (Даўгмаля, Старая Ладага, Ноўгарад) і Швэцыі (Упсола, Сігтуна, Бірка, Готлянд).

Зазначу, што кавальскія й ювэлірныя вырабы зь местаў Полацкага княства моцна розьняцца ад знаходак, напрыклад, старажытнага Берасьця, дзе вараскіх сялібаў блізу не было.

3 XIII ст. у Беларусі пачаўся моцны заняпад кавальства, які ня быў пераадолены нават да XVIII ст. (!).

Факты сьведчаць, што, напрыклад, у XVIII ст. толькі 15% кавальскіх вырабаў Беларусі праходзілі высокатэхналягічную хіміятэрмічную загартоўку, тымчасам у Х-ХІІ стст. гэты адсотак сягаў да 90 [Gurin 1997]. Пацьверджаньне нашае думкі можна знайсьці ў беларускім фальклёры. Згодна зь легендай "Заклятае возера" замежныя госьці, якія прыплылі на сваіх караблёх па Дняпры (!), навучылі тутэйшы люд здабываць руду й займацца кавальствам [Batskaudar 1985:217-219].

Што да ювэлірнага мастацтва, дык ягоны заняпад, які пачынаецца ў XIII ст., спыняецца толькі ў XVI ст. Выпадкова гэткія зьявы ў гісторыі не адбываюцца. Верагодна, менавіта з адыходам скандынаваў з абшараў Беларусі ў пачатку XIII ст. адбываецца натуральны заняпад кавальства й ювэлірнага мастацтва. Імітацыя скандынаўскіх вырабаў славянскімі майстрамі, бязь веданьня таямніцаў рамяства, вынікаў, відаць, не дала. У савецкай гістарыяграфіі гэты заняпад тлумачыўся татара-мангольскай навалай XIII ст. Але Беларусь яе не зазнала! Адсутнасьць вараскага сьледу тлумачыцца ціскам савецкае, вялікадзяржаўнае ідэалёгіі на навуку, так званым "страхам" перад "нарманскай канцэпцыяй" гісторыі Старажытнай Русі, панаваньнем замшэлых вульгарна-марксісцкіх догмаў, калі дасьледнік быў запраграмаваны на пошук нейкіх "аб'ектыўных", разумей - унутраных, - прычынаў разьвіцьця. Між тым, культура кожнага народу ніколі ня ёсьць замкнёнай сыстэмаю й жыве "на ўздыху".

Такім чынам, скандынаўскі (старашвэдзкі) этнакультурны ўпльгў быў моцны на землях старажытнай Беларусі. Пра гэта сьведчаць зьвесткі наратыўных крыніцаў, археалёгіі, этналёгіі, тапанімікі, лінгвістыкі, анамастыкі. Аналягічны ўплыў мелі вікінгі на старажытную Ангельшчыну. Данскія вікінгі прынесьлі туды сваю мову, элемэнты культуры, собскі праўны лад (згадаем пра збор законаў канца X ст. з Дэйнло (Danelaw - абсяг данскага права). Тут з 866 г. існавала скандынаўскае каралеўства са сталіцаю ў сучасным ангельскім месьце Ёрк (York), скандынаўская назва якога гучыць як Ёрвік (Jorvick). Сёньня ў Ёрвіку месьціцца найбуйнейшы музэй і цэнтар вывучэньня вікінгаў у Заходняй Эўропе -Jorvick Viking Center. Чарга за Полацкам.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Опубликовано 08 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1291837230 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Час вікінгаў на Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст.

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network