публикация №1290779726, версия для печати

АДАМ СТАНКЕВІЧ І БЕЛАРУСКАЕ КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779726)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Адам Станкевіч быў з тых слаўных рыцараў беларускага нацыянальнага Адраджэння, якія апошнімі вяртаюццаў нашую абкрадзеную гістарычную і культурную традыцыю. Бальшавікі помсцілі яму пры жыцці за ахвярную службу Беларусі. Помсцілі і пасля пакутнай смерці, замучыўшы яго ў сібірскім ГУЛАГу. Помсцілі нават пасля хрушчоўскай «адлігі» (1956—1964) - інфар-мацыйнай блакадай, замоўчваннем самога імя Адама Станкевіча: яно пакуль што не трапіла ні ў адно энцыклапедычнае выданне. Бальшавікі і чарнасоценцы не могуць дараваць яму трох рэчаў: беларускага патрыятызму, беларускага каталіцтва і службы Маці-Радзіме ў трагічныя 1939-1945 гады.

Але судзіць за каталіцтва і патрыятызм было няёмка нават бальшавікам, яны прыдумалі здзеклівае абвінавачванне: поруч з «антысавецкай прапагандай» (вядомы 58-1.1 артыкул крымінальнага кодэксу РСФСР) Станкевічу інкрымінаваўся шпіянаж на карысць Японіі. Прысуд адбыўся 31 жніўня 1949г., а 14 снежня таго ж года пакутнік з Беларусі памёр. Вось даведка МУС СССР, выдадзеная Беларускаму музею гісторыі рэлігіі (Гродна) у 1990 годзе: «Сообщаю, что по учетам ИЧ УВД есть Станкевич Адам Викентьевич, 1891 г. рождения, осужден Особым Совещанием МГБ СССР 31.VIII.1949 г. по ст. 58 УК РСФСР на 25 лет лишения свободы.Умер 4.ХІІ.1949г. от ожирения сердца. Похоронен на кладбище Озерлага вблизи дерв. Шевченко Тайшетского района, могила 3-43. Начальник отдела В.В.Пятница». Літаратурная і навуковая спадчына А.Станкевіча шматгранная, ахоплівае гісторыю Беларусі і нацыянальнай культуры, беларускі нацыянальна-вызваленчы і хрысціянскі рух, літаратуразнаўства, тэалогію, касцёльнае красамоўства, літоўска-беларускія моўныя ўзаемасувязі, шматтэмную публіцыстыку. Ён аўтар дзевятнаццаці кніг і брашур, каля тысячы артыку-лаў, нататкаў, не заўсёды падпісаных, шматлікіх рэдакцыйных матэрыялаў у штотыднёвіку «Крыніца», часопісе «Хрысціянская думка» і іншых выдан-нях. Усе яны выдаваліся ў Вільні. Сярод іх - манаграфіі «Родная мова ў сьвятынях» (1929), «Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня» (1939), «Беларускі хрысьціянскі рух» (1939), «Хрысьціянства і беларускі народ: Спроба сінтэзы» (1940), брашуры «Доктар Францішак Скарына пер-шыдрукарбеларускі: 1525-1925» (1925), «ВітаўтВялікіібеларусы» (1930), «Беларуская мова ў школах Беларусі ХУІ і ХУІІ ст.» (1928), «Франціш Багушэвіч. Яго жыцьцё і творчасьць» (1930), «Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла: 3 яго жыцьця і працы» (1934), «Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі» (1937), «Казімер Сваяк. Нарысы аб яго ідэялёгіі» (1931), «З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка» (1936), «Міхал Забэйда-Суміцкі і беларуская народная песьня» (1938), «На сьвята маткі» (1940).

А яшчэ былі унікальны ў беларускай багаслоўскаіі літаратуры зборнік «Божае Слова: Лекцыі, эванэліі і прамовы на нядзелі і сьвяты» (Львоў -Вільня, 1938), «Беларускі каляндар Крыніца на 1920 год» (Вільня, 1919). Былі яшчэ шматлікія артыкулы ў віленскай газеце «Крыніца» (1917 - 1940), часопісах «Хрысьціянскаядумка» (1928 -1939) і «Калосьсе» (1935 -1939), заснавальнікам і адным з рэдактараў, а найбольш аўтарам якіх быў А.Станкевіч.

Здзіўляе навуковая і літаратурная, сапраўды рэнесансная шматграннасць творчасці ксяндза Станкевіча. Ён не толькі тэолаг, гісторык, філосаф, публ-іцыст, журналіст і кнігавыдавец, але яшчэ літаратуразнаўца, літаратурны крытык і лінгвіст. У часопісе "Калосьсе" ён апублікаваў цыкл лінгвістычных і сацыяльна-філасофскіх нарысаў «Асабовыя назвы па бацьку ў беларусаў» (1935, № 2), «Беларускія філамацкія вершы Яна Чачота» (1935, № 3), «Цені і блескі: Да лозунгу «Культура нацыянальная формай, камуністычная змес-там» (1935, № 4), «Доктар Франціш Скарына і яго культурная праца» (1936, № 2 і 3), «У палоне паэзіі Якуба Коласа» (1936, № 5), шэраг нататкаў «З літуанізмаў у беларускай мове» (1938, № 1; 1939, № 1, 3).

У тым жа «Калосьсі» (1937, № 4) А.Станкевіч апублікаваў рэцэнзію на паэму выдатнага беларускага паэта Максіма Танка (Яўгена Скурко) «Нарач», што друкавалася асобнаю кніжкаю (Вільня, 1937). А па сутнасці атрымаўся першы філасофска-эстэтычны аналіз ранняй творчасці паэта пад назваю «У аспекце сацыяльнай справядлівасці».

Мая задача - пазнаёміць чытачоў з рукапіснай спадчынай А.Станкевіча, у першую чаргу з ягонымі запісамі пра перспектыву развіцця Беларускага Касцёла, напісанымі ў Вільні ў 1944 - 1949 гг. і адрасаванымі савецкаму ўраду. Але спачатку прапаную кароткую біяграфічную даведку.

Адам Станкевіч нарадзіўся 24 снежня (па ст. стылю) 1891 года ў вёсцы Арляняты Крэўскай воласці Ашмянскага павету. 3 гэтых Арлянятаў вылецелі аж тры Станкевічы, выдатныя беларускія дзеячы: Адам, Ян і Станіслаў. Тры арлы з аднаго гнязда! Адам Станкевіч, сын селяніна-паўвалочніка Вінцэнта і сялянкі Антаніны з роду Дасюкевічаў, католікаў з колішніх уніятаў. 3 дзяцінства памагаў па гаспадарцы, а зімою вучыўся ў вясковых «дырэктараў». Паступіў спачатку ў праваслаўную царкоўна-прыходскую школу (Баруны), пазней перавёўся ў народную школу пры Гальшанскім касцёле (1902 - 1904), закончыў Ашмянскае гарадское вучылішча (1904 -1908), пасля падрыхтоўкі ў прыватных настаўнікаў вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі (1910-1914). Там далучыўся да беларускага культурна-нацыянальнага руху пад уплывам «Нашай Нівы» (1906 - 1915).

Як беларускі дзеяч, даследчык і пісьменнік, змагар за беларусізацыю Касцёла сфарміраваўся ў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі (1914 -1918) пад уплывам сваіх папярэднікаў па гэтай Акадэміі, таксама выдатных беларускіх ксяндзоў (А.Цікота, П.Пякарскі, В.Гадлеўскі) і найпершу гуртку прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы. Там жа высвечаны ў ксяндзы, здаў экзамены і абараніў тэзісы на кандыдата багаслоўя, рыхтаваў магістарскую дысертацыю «Вучэнне св.Тамаша Аквінскага пра сям’ю ў параўнанні з сучаснай тэорыяй вольнага саюзу». Але цалкам захоплены актуальнымі праблемамі нацыянальнага адраджэння, страціў цікавасць да гэтай тэмы, застаўся ў званні кандыдата багаслоўя. Супрацоўнічаў у «Нашай Ніве», «Светачы», «Дзянніцы», «Гомане». 31917 года пачаў сваю касцёльна-асветніцкую і пастырскую дзейнасць, спачатку ў Дзісненскім, пазней у Віленскім Свята-Мікольскім і іншых касцёлах. Амаль усё сваё творчае жыццё правёў у Вільні, за выключэннем кароткай ссылкі ў Слонім (1939г.).

А.Станкевіч быў сярод першых ксяндзоў, якія пачлі беларусізацыю Касцёла-гаварылі казанні і праводзілідадатковыя службы па-беларуску. У 1917 годзе ксёндз Станкевіч - адзін з заснавальнікаў Хрысціянска-Дэмакратычнай злучнасці (ХДЗ), пазней пераўтворанай у партыю Беларуская Хрысціянская дэмакратыя (БХД). У 1927 ён заснаваў і выдаваў часопіс «Хрысьціянская думка», дзе друкаваліся яго шматлікія творы. Сем гадоў (1922 - 1928) быў паслом Польскага Сейму ад беларускага народа, адным з кіраўнікоў Беларускага пасольскага клуба (1922 - 1930), Беларускага нацыянальнага камітэта (1921 - 1938), Таварыства беларускай школы (1921 - 1937), Бела-рускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926 -1936), духоўным кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза (1930-1939; з 1935 г. пад назваю Беларускае студэнцкае таварыства імя Ф.Скарыны).

Шмат папрацаваў на ніве нацыянальнай адукацыі ў Заходняй Беларусі, быў пэўны час дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1939 -1944). Быў адным з ініцыятараў адраджэння беларускай школы ў роднай мове. Яго дзейнасць гэтага перыяду яшчэ не даследавана. Захаваўся рарытэт - нідзе не зарэгістраваная кніжачка (31 старонка): "Патрабнейшыя выняткі з Рытуала", якую на беларускую мову перакладаў і выдаў кс. Ад.Ст. (Вільнюс, 1943).

Пасля заняцця Вільні савецкай арміяй А.Станкевіч быў узяты пад пільны нагляд. Захаваўся кароткі пратакол вобыску на ягонай кватэры 22 траўня 1941 года, у якім запісана: "узяты пашпарт, асабістая перапіска і кнігі". Другая «сустрэча» адбылася ў канцы 1944 года адразу пасля заняцця савецкай арміяй Вільні: Адама Станкевіча арыштавалі, пазней вызвалілі. Урэшце, справа закончылася 25-гадовай катаргай - тагачасным «эквівалентам» смяротнай казні.

У Нацыянальным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі захаваліся фрагменты былога Беларускага музея ў Вільні імя Івана Луцкевіча. Сярод іх рэферат «Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы» (машынапісны тэкст на нямецкай мове, 42 лісты, 1936 год). Аўтар паказвае, як здарылася, што народ з тысячагадовай дзяржаўнай і культурнай традыцыяй аказаўся «меншасцю» на сваёй, Богам дадзенай зямлі.

Сёння варта пахваліць дырэкцыю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі Навук Беларусі. 25 гадоў таму назад, калі ў Савецкім Саюзе творы Адама Станкевіча былі пад забаронай, яна паслухалася свайго дарадца прафесара Адама Мальдзіса і набыла ў домработніцы ксяндза, ягонай сваячніцы Марыі Шутовіч, асабісты архіў, рэдкія кнігі з яго бібліятэкі (сярод іх -польскія касцёльныя энцыклапедыі). У архіве ёсць нідзе не апублікаваныя творы, даследаванні па гісторыі Беларусі, два аналітычныя запісы савецкаму ўраду, рэферат «Этычныя асновы народных і культурных правоў нацыяналь-ных меншасцяў» (датавана 8 мая 1937 г.). 3 прадмовы вынікае, што аўтар рэферата выступае як прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні (пераемнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі) на Кангрэсе Нацыянальных Меншасцяў у Лондане 14-15 ліпеня 1937 г.). Скарочаны варыянт даклада друкаваўся па-беларуску ў часопісе «Калосьсе» (1937, № 3).

Тры наступныя рукапісы А.Станкевіча з гэтага фонду ёсць комплекснае гісторыка-культурнае, тэалагічнае і грамадска-палітычнае абгрунтаванне неабходнасці беларусізацыі Касцёла ў пасляваеннай Беларусі, распрацоўка эфектыўных і па-хрысціянску гуманных метадаў яго ўключэння ў кантэкст беларускай нацыянальнай культуры. Усе рукапісы-аўтографы, напісаныя чорным чарнілам з праўкамі рукою аўтара, часткова на лістках блакнота, і найбольш - на адваротным баку бланкаў Упраўлення кніжнага гандлю ў БССР (Віленскі аддзел).

Першы дакумент называецца «Праблемы Каталіцкага Касцёлу ў БССР» (лісты 1-10), напісана па-беларуску ў форме тэзісаў.

Два наступныя дакументы — гэта дзве аналітычньм запіскі, гісторыка-тэарэ-тычнае, рэлігійнае і палітычнае абгрунтаванне думак, выкладзеных раней ўтэзісах. Абодва напісаны па-руску для канкрэтнага адрасата - савецкага кіраў-ніцтва. Пра гэта сведчаць назвы дакументаў: першы называецца «Католическая проблема в БССР (К сведению правительства СССР)». Друі і дакумент назы-ваецца «Католический вопрос вБССР и проблема его разрешения. Вильня, март, 1947». Сінім алоўкам дабаўлена: «К сведению Сов. Правительства». У канцы скарочана подпіс: Ад.Ст.

Па сутнасці ў архіве А.Станкевіча захавалася грунтоўная манаграфія пра каталіцтва ў Беларусі, яго сучасны стан і праблемы адаптацыі Касцёла да кантэксту беларускай культуры.Канцэптуальнае даследаванне з трох частак у жанры аналітычных запіскаў Савецкаму ўраду. Першая частка — уступ у форме тэзісаў; другая частка - гісторыка-тэарэтычная і тэалагічная распрацоўка тэмы; трэцяя частка — навукова-практычная, абгрунтаваны праект стварэння аўтаномнага, незалежнага ад польскага епіскапства, адаптаванага да беларускага культурна-нацыянальнага кантэксту Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Заключная частка першай запіскі А.Станкевіча датычыцца лёсу каталіцкага Касцёла і яго святароў. Яго рэкамендацыі застаюцца актуальнымі сёння. У перспектыве, на яго думку, неабходна Беларускае епіскапства, кананічна залежнае толькі ад Папы Рымскага. Але пачаць рэформу можна з часовага кіраўніцтва Беларускім Касцёлам на чале з літоўскім архіепіскапам Райнісам, як апостальскім адміністратарам. Аўтар праекту праціўнік любых гвал-таў і рэвалюцыяў, рэкамендаваў правесці гэтую рэформу паступова і без гвалту. Бо каталіцтва ў сваёй польскай форме ўрастала ў беларускую глебу каля 500 гадоў. Пагэтаму яго беларусізацыя «павінна праводзіцца строга эвалюцыйна, паступова, але тым не менш упэўнена і рашуча...»

Свой другі мемарандум савецкаму ўраду Адам Станкевіч закончыў ветліва, але таксама рашуча і ўзнёсла: верагодна, падводзіў вынікі свайго ахвярнага жыцця. Гэтае апошняе слова беларускага прарока вельмі ярка падсвечвае духоўнае рыцарства Станкевіча.

Трэцюю сваю запіску (праект стварэння Беларускага Касцёла) ён закончыў у снежні 1947 года. А 31 жніўня 1949 года бальшавіцкі суд засудзіў аднаго з гуманных і таленавітых сыноў Беларусі да 25 гадоў сібірскай катаргі. Там у Тайшэце Іркуцкай вобласці ён загінуў праз тры месяцы пасля адпраўкі. Знішчаныя альбо былі падаўленыя ўсе яго сябры па беларускаму каталіцкаму руху. Фабіян Абрантовіч арыштаваны адразу ж пасля захопу бальшавіцкім войскам Вільні ў 1939 г. і загінуў ў расійскай ссылцы (1940 год). Вінцэнт Гадлеўскі (1898 - 1942) закатаваны нямецкімі гестапаўцамі. Станіслаў Грынкевіч (1902 -1945) расстраляны па прыгавору бальшавіцкага трыбунала 18 траўня 1945 года. Недзе тады ж загінуў бясследна Ян Пазняк, адзін з рэдактараў газеты «Крыніца». Загінула і шмат іншых ксяндзоў, вядомых і невядомых змагароў за Беларусь і Беларускі Касцёл. Удалося выратавацца Язэпу Германовічу (1890 - 1976): ён таксама быў прыгавораны да 25-гадовага зняволення ў расійскіх канцлагерах (1948 г.), але выпушчаны ў 1955 годзе (верагодна, «па недагаяду» ідэалагічнай паліцыі), здолеў выехаць за мяжу, набыў вядомасць як беларускі пісьменнік пад псеўданімам Вінцук Адважны.

Мне застаецца назваць апошнія навукова-асветныя рукапісы Адама Станкевіча, якія ён распачаў у ваенныя 1940 -1944 гады, але не паспеў закончыць, бо ў савецкі час бараніў духоўныя набыткі беларусаў, прапаведваў высокую мараль бальшавісцкай уладзе, урэшце, пакутаваў у астрогах і на сібірскай катарзе. Усе яны захоўваюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Ад ваенных часоў захаваўся чарнавы рукапіс «Расказы з гісторыі Беларусі для школ», пачаты, верагодна, каля 1940 года. Захаваўся канвалют з 111 аркушаў, напісаных ад рукі, часткова надрукаваных на машынцы, месцамі ёсць падклейкі карэктурных лістоў, узятых з ранейшых публікацыяў. Мова ўсюды беларуская. Канцэпцыя аўтара- нацыянальна беларуская, яна выяўляецца ўжо ў назвах раздзелаў і параграфаў. Да кожнага раздзела прыкладзены пытанні для вучняў, напрыклад, такія: Да якога беларускага племені належала Турава-Пінскае княства? Беларускія князі з літоўскага роду і да чаго яны імкнуліся? Хто такія ліцвіны? Яны таксама сведчаць пра канцэпцыю самабытнасці беларусаў, пра іхтысячагадовую гісторыю.Тады ж, у час вайны, Адам Станкевіч задумаў і да свайго першага арышту (1944 г.) часткова ажыццявіў фундаментальнае комплекснае даследаванне пад назваю «Гісторыя Беларусі (Сістэматычны нарыс)». Гэта - чарнавы, але ўжо падрыхтаваны да перадруку рукапіс, 155 старонак, з нешматлікімі праўкамі,устаўкамі машынапісных і друкаваных лістоў.

Як сёння ўжо добра вядома, бальшавікі знішчалі і падаўлялі беларускую нацыянальную эліту, пачынаючы з 1929 - 1930 гг., учынілі пагром пісьменніцкіх арганізацыяў, Беларускай Акадэміі навук, асветнікаў і грамад-ска-палітычных дзеячаў. Але ці ведаў Адам Станкевіч д’ябальскую антыхрысціянскую і антыбеларускую прыроду гэтай праявы апакаліптычнага звера? Верагодна, ведаў, але рабіў тое, што належыць хрысціяніну: прапаведваў і бальшавікам (як прапаведваў Ян Хрысціцель цару Іраду). Але гэты звер аказаўся больш няўмольным і непараўнальна больш злым, чым тыя лагодныя ваўкі, львы і тыгры, якім прапаведвалі і якіх загаворвалі прарокі і святыя.Сялянскі сын Адам Станкевіч быў і застанецца ла сканчэння зямнога веку беларускім прарокам і святым мучанікам.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779726 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ АДАМ СТАНКЕВІЧ І БЕЛАРУСКАЕ КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network