публикация №1290779702, версия для печати

СЯРГЕЙ ПАЎЛОВІЧ ЯК АСВЕТНІК І ПЕРАКЛАДЧЫК


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779702)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч - багаслоў, педагог, перакладчык, актыўны дзеяч у галіне царкоўнай асветы - з 'яўляецца адной з выдатных, але незаслужана забытых асобаў беларускага духоўнага асветніцтва. Звестак пра яго захавалася няшмат. У сучасным друку імя яго сустракаецца рэдка. Невялікія артыкулы без фотаздымка змешчаны ў Беларускай Савецкай энцыклапедыіСГ. В.Мн., 1974; аўтар А. Ліс) і Энцыклапедычным даведніку "Беларусь" (Мн., 1995). Артыкулы 3. Сіцкі ("Наша слова", № 27, 1992) і А. Вабішэвіча ("Голас Радзімы", 19 і 26 снежня, 1996) прабіваюць сцяну маўчання вакол Паўловіча і абуджаюць цікавасць даяго як педагога і рэдактара. Біяграфічныя звесткі, якія падаюцца ў друку, фрагментарныя і патрабуюць праверкі, пошукаў дакументаў у арвівах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Досыць вялікая багаслоўска-педагагічная спадчына С. Паўловіча амаль не перавыдавалася, за выключэннем укладзенай ім "Свяшчэннай гісторыі Старога Завету" ("Спадчына", 1995, № 1-4) і "Свяшчэннай гісторыі Новага Завету" (перавыдана місійна-асветным аддзелам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Кліўленд, 1964). Некаторыя яго працы ўвогуле не друкаваліся, напрыклад, падрыхтаваная ім работа аб гісторыі змагання за нацыянальную школу ў Заходняй Беларусі.

Сяргей Паўловіч нарадзіўся 13 (ст.ст.) верасня 1875 г. у в. Асавец Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Ён скончыў Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, пасля вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Сваю кандыдацкую працу Паўловіч прысвяціў гісторыка-культурнай тзматыцы. У Кіеўскай духоўнай акадэміі вялікая ўвага надзялялася вывучэнню гісторыі Царквы на Украіне і Беларусі, таму тэмай дысертацыі быў абраны Замойскі уніяцкі сабор 1720 г. Рэцэнзент работы заслужаны ардынатарскі прафесар Н. Пятроў падкрэсліў уласцівую аўтару жывасць падачы матэрыялу, якая дасягалася праз спробы даць псіхалагічныя матывіроўкі дзеянням гістарычных асобаў. Ва ўсім даследаванні Паўловіч намагаўся прытрымлівацца свайго ўласнага пункту гледжання на прадмет. У рэцэнзіі падкрэслівалася, што малады багаслоў падчас навучання выпрацаваў пэўныя гістарычныя прынцыпы і прыёмы даследавання. Дабавім, што арыентацыя ла аўдыторыю, схільнасць да папулярнай перадачы матэрыялу застануцца характэрнымі і для пазнейшых работ Паўловіча і будуць дасканальвацца ім пры напісанні навучальных дапаможнікаў.Кандыдацкае сачыненне Паўловіча было адзначана як "весьма хорошее". Па агульнаму сярэдняму балу Паўловіч быў адзінаццатым сярод 47 выпускнікоў (гл. матэрыяды паседжання Савета Кіеўскай духоўнай акадэміі 5-7 чэрвеня 1900 г.// Труды Киевской Духовной Академии. 1900 г.). У Ігэтым жа 1900 г. ён скончыў акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

Матэрыяльнае становішча Паўловіча за гады навучаннх было, відаць, нялёгкім. У 1900 г. Богаяўленскае брацтва, створанае пры акадэміі для дапамогі студэнтам і педагогам, якія жылі ў нястачы, пазычала яму 25 рублёў. Аддаць у тым жа годзе хаця б частку пазычанага ён не змог (Труды Киевской Духовной Академии. 1901. Т.Ш. 0.10-14)

Пасля заканчэння Кіеўскай духоўнай акадэміі Сяргей Канстанцінавіч выкладаў Закон Божы ў духоўным вучылішчы. У 1904 годзе Гродзенскія епархіальныя ведамасці надрукавалі дапрацаванае ім кандыдацкае сачыненне пад назвай "Опыт истории Замойского униатского провинциального собора (1720 г.), а потым яно выйшла асобным выданнем у 254 старонкі.

3 1909 па 1912 гады Паўловіч выкладаў Закон Божы ў настаўніцкай семінарыі і жаночай гімназіі г. Рагачова (Віленская навучальная акруга). 3 1913 г. ён быў прызначаны інспектарам народных вучылішчаў у г. Ваўкавыску на Гродзеншчыне. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны выехаў як бежанец у Калужскую губерню. Там займаў пасаду загадчыка фінансавага аддзялення ў аддзеле народнай адукацыі, а яго жонка Марыя Мікалаеўна працавала памочнікам бухгалтара ў Калужскім аддзяленні Дзяржаўиага банка. Паўловічы вярнуліся з Расіі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскай дамовы 1921 г. увайшла ў склад Польскай дзяржавы. Захавалася прашэнне Сяргея Канстанцінавіча і Марыі Мікалаеўны ад 20 лютага 1925 г. да архіепіскапа Віленскага Феадосія, у якім яны прасілі прызначыць іх на якія-небудзь канцылярскія пасады ў духоўнай кансісторыі. Пасля пераезду ў Вільню Сяргей Канстанцінавіч працаваў выкладчыкам Закона Божага ў Віленскай беларускай гімназіі, аў 1927-28 навучальнымгодзе займаў пасаду дырэктара гэтай гімназіі.

Педагагічная і грамадская дзейнасць Паўловіча была цесна звязана з Таварыствам беларускай школы (1921-1937 гг.), некаторы час ён уваходзіў у склад кіраўніцтва гэтай культурна-асветнай арганізацыі. Ён рэдагаваў часопісы "Летапіс Таварыства беларускае школы" (з 1936 г. — "Беларускі летапіс") і "Беларускі календар", якія выдаваліся гэтым Таварыствам. Акрамя таго, Паўловіч дапамагаў Беларускаму выдавецкаму таварыству, з' яўляўся членам Беларускага навуковага таварыства, выступаў з рэфератамі па гісторыі хрысціянства на яго паседжаннях. Пэўны час Таварыства беларускай школы было канцэсіянерам Віленскай беларускай гімназіі, г. зн. яна ўтрымлівалася на яго сродкі. Палітыка паланізацыі не спрыяла дзейнасці Таварыства. Гэта датычыла і беларускай гімназіі: польскі кураторыум не пацвердзіў кандыдатуру Паўловіча на пост дырэктара ў 1928-29 навучальным годзе і забараніў дзейнасць Таварыства. Узнікла пагроза закрыцця гімназіі, але канцэсію на ўтрыманне гімназіі пашчасціла замацаваць за сабой бацькоўскаму камітэту

16 кастрычніка 1930 г. і ў 1933 г. Паўловіч быў арыштаваны і сядзеў у турме на Лукішках. У канцы 1936 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была канчаткова забаронена польскімі ўладамі.

3 канца 1920-х гадоў рэзка ўзмацнілася паланізацыя школы. Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы запланавала на 1929-30 навучальны год увядзеннеў беларускія школы падручніка Ст. Любіч-Маеўскага. Крытычны аналіз яго быў зроблены С. Паўловічам у брашуры "Некалькі ўваг аб бела-рускім "Лемантары" Ст. Любіч-Маеўскага" (пад псеўданімам Паляшук), дзе аўтар выкрываў шкоднасць гэтага дапаможніка для нацыянальнай свядомасці дзяцей. Прыкмечаныя Паўловічам 88 арфаграфічных памылак вымусілі чыноўнікаў зняць буквар з карыстання, але ў наступным годзе "выпраўлены" падручнік усё ж такі быў уведзены ў навучальчы працэс.

На працягу І920-30х гадоў заходне-беларускай грамадскасцю актыўна абмяркоўвалася пытанне беларускай школы. Інтэлігенцыя, сяляне дабіваліся школы, зразумелай для іх і іх дзяцей. Аднак у канцы 1937 г. 60% беларускіх дзяцей не мелі сваёй школы. Зразумелыя таму намаганні дзеячоў беларускай культуры актывізаваць самаадукацыю сярод беларускага насельніцтва. У 1929 г. у Вільні, у беларускай друкарні імя Ф. Скарыны быў выдадзены падручнік С. Паўловіча "Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. Ч. 1: першы год навучання (пасля азбукі)".

У тым жа годзе выйшлі ў свет і "Метадычныя ўвагі" да пасобніка "Пішы самадзейна". Яны былі дапушчаны Міністэрствам асветы ў настаўніцкія бібліятэкі пачатковых школ з беларускай мовай навучання. У іх С. Паўловіч змясціў асноўныя прынцыпы навучання ў пачатковай школе, якія не згубілі сваёй вартасці і да сёння:

1. Творчы падыход. Пісьмо павінна быць накіраваным на выказванне сваіх думак і пачуццяў, для чаго ва ўмовах вясковых школ Паўловіч прапаноўвае праводзіць як мага больш экскурсій з загадзя вызначанай мэтай. Пасля перапрацоўкі ўражанняў разам у класе ў вуснай форме можна даваць дзецям заданне напісаць пра экскурсію. Галоўным для настаўніка Паўловіч лічыць сумесную творчую працу з вучнем. Паводле Паўловіча, у адукацыйным працэсе заўсёды павінны прысутнічаць элементы хрысціянскага выхавання -так, пра экскурсіі ён заўважае, што назіранне за прыродай не можа не прымусіць нас падумаць пра Вышэйшую сілу, якая заклала мэтазгоднасці у існаванне ўсяго жывога, і пра маральны закон, якім павінны кіравацца чалавек у адрозненне ад жывёльнага свету, дзе гаспадарыць сляпая неабходнасць.

2. Пранікненне ў сэнс слова, дзеля чаго яно заўсёды падаецца ў кантэксце і ў жывой сувязі з прадметам, які яно азначае. Для гэтага шырока выкарыстоўваюцца непасрэднае назіранне і малюнкі. Паўловіч прапаноўвае наступны ланцужок: падумаць - прагаварыць - выправіць - уявіць - напісаць. Паколькі на першых этапах навучання такая сувязь магчыма толькі ў тым выпадку, калі гаворка ідзе пра добра знаёмыя вучню рэчы, Паўловіч прапа-ноўвае настаўніку шырока выкарыстоўваць роднае для вучня багацце народнай творчасці.

3. Неабходнасць ручной працы, таму што развіццё мыслення праходзіць

і практычным шляхам. Паўловіч прапанаваў стварыць сетку беларускіх працоўных школ, у якіх усе работы павінны выконвацца вучнямі. Адны з вынікаў таго, як ён спадзяваўся, магло быць і паляпшэнне культуры вядзення гаспадаркі сярод сялян. Працоўная школа, паводле Паўловіча, адпавядала іменталітэту беларусаў.

У 1936 г. у Вільні быў надрукаваны буквар Паўловіча "Першыя зерняткі".

Нацыянальнай азбукай беларусаў С. Паўловіч лічыў кірыліцу і абгрунтоўваў гэта прычынамі гісторыка-культурнага характару. Ва ўмовах паглыблення паланізацыі ён быў вымушаны надрукаваць другое выданне буквара (193? г.) лацінкай пад назвай "Zasieuki”. Нягледзячы на гэта, тыраж быў канфіскаваны.

Найбольш цікавай выглядае постаць С. Паўловіча як багаслова-асветніка. У 1926 г. была надрукавана падрыхтаваная ім "Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімнаэій". Сінод дазволіў увесці гэты падручнік у навучальны працэс. Пад рэдакцняй Сяргея Паўловіча ў 1933 г. быў выдадзены "Праваслаўны малітваслоў" на царкоўна-славянскай і беларускай мовах, які часова быў дапушчаньі да ўжывання ў беларускіх пачатковых школах Віленскай зкругі. У справаздачах Сінода адзначаецца, што ён быў прыняты вельмі доора ў колах праваслаўнай і каталіцкай грамадскасці.

1920-30 гг. былі цяжкімі для праваслаўя ў Польшчы. Праваслаўных святароў не дапускалі да выкладання Закону Божага, прычынай для гэтага было тое, што падручнікі на рускай мове былі забаронены, а на беларусжзй іх не было ўвогуле. Стварэнне беларускага падручніка было жыццёзяй неабходнасцю. Да сярэдзіны І020-х гадоў адносяцца першыя спробя іх напісання. Шмат якія з іх не вытрымлівалі крытыкі з-за няўдалага перакладу і багаслоўскіх памылак. Вялікая папулярнасць падручнікаў С. Паўловіча і высокі ўзровень яго ведаў былі прычынай таго, што ў адной з пастаноў Варшаўскага Сінода яго асоба прапаноўваецца ў якасці адзінага кандыдата ў камісію са спецыялістаў-багасловаў і мовазнаўцаў па стварэнню падручнікаў Закону Божага на беларускай мове. Па рэкамендацьіі Віленскай камісіі па беларускіх падручніках Закону Божага выйшла ў свет апрацаваная Паўловічам "Першая навука Закону Божага. Падручнік для пачатковай школы (1-У аддзелы)" (Варшава, 1935) і "Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі" (Вільня, 1936).

Царкоўна-асветніцкая і перакладчыцкая работа Паўловіча вялася ў русле традыцыі перакладу Свяшчэннага Пісання на сучаснуіо беларускую мову, якая была закладзена ў пач. 20 ст. Яна прадстаўлена работамі дзеячоў розных канфесій: каталікоў В. Гадлеўскага, Я. Пятроўскага, А. і Я. Станкевічаў, П. Татарыновіча, уніята Л. Гарошкі, пратэстантаў А. Луцкевіча і Л. Дзекуць-Малея. Асаблівасцямі перакладу С. Паўловіча з’яўляюцца беражлівыя адносіны да царкоўнаславянізмаў, што дапамагло яму захаваць узнёсласць і глыбіню сэнсу Свяшчэнных тэкстаў. Трапары святаў, запаведзі блажэнстваў даюцца паралельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах з захаваннем суадноснай арфаграфіі. Імёны святых падаюцца ў двух варыянтах: царкоўным (у фанетычнай беларускай апрацоўцы) і ў народным, традыцыйна замацаваным ў беларускім побыце, напрыклад, Іосіф (Язэп). Падручнікі і малітваслоў Сяргея Паўловіча напісаны літаратурнай мовай, зразумелай для простага народа, але не перагружанай дыялектызмамі і бытавізмамі. Простамоўе сустракаецца, у большасці сваёй, толькі ў прытчах, якія першапачатко-ва былі найбольш даступным для народа вытлумачэннем асноваў Евангелля.

Падручнікі Свяшчэннай гісторыі Сяргея Паўловіча разлічаны ў асноў-ным на дзяцей і самавукаў з простага народа. Даюцца тлумачэнні (з улікам святаайцоўскай традыцыі) пэўных эпізодаў Свяшчэннай гісторыі, яна пада-ецца ў простай, даступнай і цікавай для дзяцей форм. Прысутнічаюць даведкі гістарычнага характару, геаграфічны, этнаграфічны каментарый (абазначэнне грашовых адзінак, тлумачэнне бытавых рэалій і г. д.). Біблейская гісторыя падаецца ў храналагічным парадку, зручным для дзіцячага ўспрыняцця. Так, у раздзеле пра Узнясенне Хрыстовае гаворыцца, што пасля таго быў выбраны ў лік дванаццаці апосталаў замест здрадніка Іуды Матфей. Гэты храналагізм з’яўляецца характэрным для дзіцячых Біблій увогуле.

Паўловіч намагаецца, наколькі гэта магчыма, пазбегнуць залішняй эма-цыянальнасці ў перадачы зместу і тлумачэння псіхалагічнага стану. Ён робіць гэта толькі ў выпадку неабходнасці: для больш дакладнага разумення (пра выкрыццё Збавіцелем фарысееў, напрыклад, гаворыцца, што словы яго гучалі не гнеўна, а з сумам) ці для эмацыянальнай настройкі чытача (апісанне Гефсіманскага саду). Словы Госпада, наколькі гэта магчыма, увогуле не пераказваюцца, а перакладаюцца даслоўна і выдзяляюцца ў асноўных месцах іншым шрыфтам. Тлумачэнне эпізодаў даецца не ў ходзе апавядання, а, у асноўным, пасля яго пераказу ці перакладу. Паўловіч дамагаецца найвялікшай аб’ектыўнасці, набліжэння да Біблейскіх тэкстаў пры пераказе.

Па некаторых звестках, у 1937 г. С. Паўловіч жыў у Варшаве, дзе рэдагаваў дзіцячы ілюстраваны царкоўна-культурны часопіс "Снапок", які з’яўляўся дадаткам да газеты праваслаўнай мітраполіі "Слово". У часопісе змяшчаўся такі матэрыял, што маленькі беларус з простай сям’і аказваўся ў цэнтры сучаснага яму царкоўнага і культурнага жыцця, ацэньваючы яго з хрысціянскіх пазіцый. Перадавы артыкул нумара прысвячаўся святу (Вялікадню, Троіцы, Ражджаству) ці жыццю святых, памяць якіх святкавалася ў адпаведным месяцы. 3 мэтай набліжэння да ўспрымання дзіцяці з простай сям’і ў форме апавяданняў, дыялогаў ці вершаў давалася апісанне таго, як праходзіць тое ці іншае свята ў вёсцы. У нумарах змяшчаліся паведамленні пра значныя падзеі царкоўнага жыцця за бягучы месяц. Гстарычны матэрыял абавязкова звязваўся з сучаснасцю. Часопіс быў насычаны цікавымі і карыснымі для дзіцяці фактамі: пад рубрыкай "Усячына" змящчаліся разнастайныя звесткі з галіны геаграфіі, біялогіі і іншых навук. У форме размовы сялянскіх дзяцей і гімназістаў было пабудавана апавяданне пра Абісінію, з якога маленькія чытачы па параўнанню даведваліся і аб прыродзе сваёй Радзімы. Матэрыял часопіса будаваўся з улікам творчага развіцця дзіцяці і яго сацыяльнай, узроставай, нацыянальнай прыналежнасці, Параўнанні ў артыкулах часопіса ўзяты са зразумелай дзіцяці вобласці беларускага побыту. Перадавыя артыкулы прысвячаліся менавіта беларускім святым (Тром Віленскім мучанікам (№1), св. Еўфрасінні Полацкай (№6)), святым Кірылу і Мяфодзію, стваральнікам славянскай азбукі (№3) і г. д. Шырока былі прадстаўлены асноўныя жанры беларускага фальклору: народныя казкі, песні, прымаўкі, загадкі, прапанаваныя ў часопіс Р. Шырмай. Апавяданні пра народныя звычаі выконвалі і асветніцкую функцыю, вучылі распазнаваць язычніцкую аснову абраднасці ў многіх прынятых у народзе святкаваннях. Паўловіч намагаўся выхаваць у дзіцяці пачуццё прыналежнасці да беларускага народа, які гаворыць на роднай мове і мае сваю асабістую форму хрысціянскай культуры.

Разнастайнасць матэрыялаў, высокі ўзровень перакладаў класікаў сусветнай літаратуры (Лермантава, Нікіціна, Цютчава), строгі адбор беларускіх твораў (Багдановіча, Коласа, Купалы, Танка) былі прычынамі вялікай папулярнасці часопіса. Польскія ўлады, спалохаўшыся гэтага, праз год забаранілі выданне.

У 1940 г. С. Паўловіч памёр ад хваробы сэрца і быў пахаваны на Літоўскіхмогілках у Вільні.Розныя палітычныя абставіны не перашкаджаяі Паўловічу цвёрда трымацца пастаўленай мэты і сваіх прынцыпаў. Гэтак атрымлівалася з-за цвёрдага спадзявання на Промысел Божы. У тлумачэнні словаў Збавіцеля "аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу" ён гаворыць, што страта дзяржаўнасці, якая павяла за сабой змену грашовай сістэмы на рымскую, была паслана яўрэям за іх грахі Богам, таму няма падставы адмаўляцца плаціць падаткі кесару.

Паўловіч меў надзвычайны дар слова. Пасля размовы з ім у 1936 г. малады М. Танк запісаў у сваім дзённіку пра тое, што Камуністычная партыя павінна супрацьстаць паланізацыі Царквы на Заходняй Беларусі: "Мы да гэтага часу, занятыя іншымі справамі, не звярталі ўвагі, што робіцца на рэлігійнай ніве... Відаць, давядзецца нам, бязбожнікам, умяшацца і ў гэтыя справы" (Збор твораў у А-х тт. Т. 4. Мн., 1967).

Значнасць асобы С. Паўловіча ў тым, што па-першае, ён, міранін з тэалагічнай адукацыяй, шмат папрацаваў на ніве духгўнага асветніцтва беларусаў; па-другое, ён як асветнік, клапаціўся пра тое, каб самыя шырокія колы насельніцтва, асабліва моладзь, спасцігалі асновы хрысціянскай веры. Для гэтага ён выкарыстоўваў дасягненні педагогікі, псіхалогіі і іншых навук, у тым ліку зарубежныя даследаванні, таму яго метадычныя рэкамендацыі, падручнікі, часопіс, нават з пазіцыі сённяшняга дня, знаходзяцца на даволі высокім узроўні. У якасці падручнікаў Свяшчэннай гісторыі кнігі Паўловіча пакуль што не маюць аналагаў. 3 пэўнымі каментарамі і рэдактарскай дапрацоўкай яны маглі б выкарыстоўвацца ў беларускіх нядзельных школах і сярэдніх навучальных установах і сёння.

Багаслоўска-асветніцкая спадчына Сяргея Паўловіча

Падручнікі:

1. Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій. Відьня, 1926.

2. Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. 4.1: першы год навучання (пасля азбукі). Вільня, 1929.

3. Метадычныя ўвагі да пасобніка "Пішы самадзеина". Вільня, 1929.

4. Першыя зерняткі. Вільня, 1936 (І-е выданне пад назвай Zasieuki, Вільня, 1937).

5. Свящчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі. Варшава, 1936.

6. Першая навука Закона Божага. Вільня, 1936.

Кнігі і брашуры:

1. Опыт истории Замойского униатского провинциального собора (1720 г.). Гродно,1904.

2. Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы. Відьня, 1928.

3. Пазашкольная асвета. Культурна-асветніцкая праца ў гуртках Тавары-ства беларускае школы. Вільня, 1928.

4. Некалькі ўваг аб беларускім "Лемантары" Ст. Любіч-Маеўскага. Вільня, 1929 (пад псеўд. Палешук).

Артыкулы:

1. К открытию Рогачевской учительской семинарии // Народное образо-вание в Виленском учебном округе, 1909, №11,0. 462 - 465.

2. Аб асноўных прынцыпах навучання і ўзгадавання ў пачатковай бела-рускай школе // Родныя гоні, 1927, кн. П.

3. Самаадукацыя // Беларускі летапіс, 1937, № 9 - 11 і шэраг іншых артыкулаў у "Летапісы Таварыства беларускае школы" (з 1936 г. - "Беларускі летапіс") і "Беларускім календары" (1929).

Пад рэдакцыяй С. Паўловіча выйшаў "Праваслаўны малітваслоў". Вільня, 1938; выдаваўся дзіцячы царкоўны, культурна-асветніцкі ілюстраваны часопіс "Сна-пок" (Варшава, 1937), часопісы "Беларускі летапіс" і "Беларускі каляндар".

Літаратура пра С. Паўловіча:

1. "Амаль усе вершы М. Танка..." // Літаратура і мастацтва. - 1997. - 20 чэрвеня.

2. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старонак часопісаў да 1917 года. - Мінск, 1985. - С. 240 - 243.

3.Беларускі Савецкі Энцыклапедычны даведнік.-Мінск, 1974.-С. 332.

4. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мінск, 1995. - С. 569.

5. Вабішэвіч А. "Каб жыць пад сваім небам...": Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча// Голас Радзімы. -1996. -19 снежня, 26 снежня.

6. Кахановіч М. Здрада ў Вільні // Асвета. - 1929. - № 4. - С. 118 - 130.

7. Максім Танк. Лісткі календара // Збор твораў: У 4 т. - Мінск, 1967. - Т. А.-С. 309-311.

8. Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. -Мінск,1968.

9. Сіцько 3. Стары Паўловіч // Наша слова. - 1992. - № 27.

10. Суровьм гады падполля. - Мінск, 1958. - С. 306.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779702 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ СЯРГЕЙ ПАЎЛОВІЧ ЯК АСВЕТНІК І ПЕРАКЛАДЧЫК

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network