публикация №1290779609, версия для печати

НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779609)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


1 лістапада 1593г. адбылося першае набажэнства ў нясвіжскім езуіцкім касцёле. А ў 1601г. нунцый Апостальскай Сталіцы Клаўдзій Рангоні кансэкраваў святыню пад назваю Божага Цела. І з таго часу больш як 400 гадоў амаль без перапынку тут назапашваецца магутная сакральная энергетыка, што пранізвае ўвесь храм. Гэты яго дух адчуваюць таксама людзі іншых канфесій, нават зацятыя атэісгы. Гаворка ідзе пра сучасны фарны касцёл Нясвіжа, які да 1773г. належаў закону езуітаў. Ён быў першым і застаўся адзіным з шматлікіх некалі каталіцкіх касцёлаў горада.

Па сваом значэшп ў гісторыі беларускай культуры нясвіжскі касцёл Божага Цела можа параўнацца толькі са спавутым Сафіискім саборам у Полацку, які паклаў пачатак усяму манументальнаму дойлідству Беларусі. У ідэалагічным супрацьстаянні хрысціянскіх канфесій на Беларусі ў 2-ой палове ХУІ ст. яму належыць вызначальная роля на карысць каталіцтва. Адначасова лёс наканаваў нясвіжскаму касцёлу стаць краевугольным каменем мастацтва барока на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай, уключаючы землі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага (гэты факт неаднаразова адзначалі польскія гісторыкі архітэктуры). Да таго ж з яго ўзвядзеннем звязана з’яўленне ў будаўнічай практыцы Цэнтральна-Усходняй Еўропы праектнага чарцяжа — важнага кроку ў сферы тэхнічнага прагрэсу. Але як і чаму маленькі Нясвіж выйшаў на авангардныя па тым часе рубяжы еўрапейскай культуры?

Сёлета спаўняецца 775 гадоў ад першага ўскоснага летатснага ўпамінання пра Нясвіж, у ім згадваецца, што князь нясвіжскі Юры браў удзел і загінуў у бітве з татарамі на рэчцы Калка. Археалагічныя дадзеныя сведчаць, што паселішча існавала тут ужо на два стагоддзі раней. Аднак дакладныя гістарычныя звесткі пра Нясвіж зяуляюцца толькі у канцы ХУ ст. Вядома, што ў 1492 г. кароль Аляксандр Ягелончык аддаў тады яшчэ невялікае, цалкам драўлянае мястэчка ў валоданне магнату Пятру Кішку, а той, у сваю чаргу, перадаў яго ў пасаг сваёй дачцы Ганне, якая ў 1513 г. узяла шлюб з Янам Радзівілам Барадатым, што пабудаваў у Нясвіжы драўляны замак (да ІЗЗЗг.). Так Нясвіж стаў цэнтрам уладанняў наибуй-нейшага ў Вялікім Княстве Літоўскім магнацкага роду Радзівілаў, яго "некаранаваных каралёў".

Лёс горада моцна знітаваўся з агульнай гісторыяй края. Згадаем, што павароты і хістанні кола гісторыі былі вельмі адчувальнымі і крутымі. У сярэдзіне ХУІ ет., пры сыне Яна Радзівіла — вялікім канцлеры літоўскім Мікалаі Чорным, які спачатку быў лютэранінам, а затым кальвіністам, — Нясвіж стаў цэнтрам калъвінізму. Тут князь заснаваў друкарню, у якой пры ўдзеле Сымона Буднага друкавалася палемічная пратэстанцкая публіцыстыка. У сваіх уладаннях Мікалай Радзівіл Чорны паўсюдна зачыняў касцёлы і цэрквы і ператвараў іх у кальвінскія зборы. Так было, верагодна, з самаю першаю драўлянаю каталіцкаю святыняю ў Нясвіжы, якая, паводле падання, існавала тут здаўна.

Старэйшы сын і спадчынкік М.Радзівіла Чорнага Мікалай Крыштоф у 1567 г. прыняў каталіцтва і з таго часу ўсім сваім жыццём і шматграннаю грамадскаю дзейнасцю абвяргаў рэлігійныя перакананні бацькі, за што і атрымаў у гісторыі роду мянушку Сіротка. Да каталіцтва вярнуліся і яго малодшыя браты — Юры, Альбрэхт і Станіслаў. Юры пазней стаў кардыналам, біскупам віленскім, затым кракаўскім, быў прэтэндэнтам на папскі прастол. Лепшым сродкам для вяртання сваіх падданых да каталіцтва М. К.Радзівіл Сіротка палічыў запрашэнне ў Нясвіж місіі езуітаў — каталіцкага ордэна, заснаванага перад тым святым Ігнацыем Лаёлам для барацьбы з пратэстанцкімі ерасямі. 3 просьбай аб гэтым Сіротка звярнуўся да генерала ордэна Клаўдзія Аквазіва. У 1582 г. для азнаямлення з Нясвіжам прыбылі два прадстаўнікі закону, якім мястэчка не спадабалася да такой ступені, што яны нават назвалі яго "непрыстойным месцам".

Магчыма, гэтая абраза прымусіла Радзівіла Сіротку карэнным чынам змяніць аблітаа свайго радавога гнязда. Ен задумаў, як адзначалі сучаснікі, "у цэнтры Сарматыі утварыць сапраўдную Італію". Яму не бракавала ні багацця, ні ведаў, ні жадання. Яшчэ ў маладосці ён атрымаў добрую адукацыю ў Лейпцыгскім і Страсбургскім універсітэтах, наведаў Аустрыю, Францыю, Італію, іншыя краіны Еўропы. Паводле найбольш дасканалых заходнееўрапейскіх фартыфікацыйных узораў у 1582 г. У Нясвіжы быў закладзены мураваны княжацкі замак, які прынцыпова адрозніваўся ад іншых замкаў Беларусі. Княжацкую рэзідэнцыю і горад перабудоўвалі па агульным плане. Запрудай на рэчцы Уша ўтварылі дзве вялікія сажалкі. Замак апынуўся на паўвостраве паміж імі і элучаўся з горадам разборным (на выпадак аблогі) мостам. Дзеля больш надзейнай абароны замак дадаткова акружылі глыбокімі вадзянымі ірвамі і магутнымі землянымі валамі, абмураванымі каменем.

Тэрыторыя горада таксама была абнесеная абарончымі ўмацаваннямі з праезнымі вартавымі брамамі, што прыкрывалі асноўныя шляхі зносінаў — на Слуцк, Капыль, Вільню і Менск. Адначасова будавалі дарогі, часты, у найбольш значных месцах горада ўзводзіліся мураваныя комплексы жаночага бенедыктынскага і мужчынскага бернардынскага кляштараў. Але духоўным эпіцэнтрам усіх гэтых грандыёзных пераўтварэнняў было будаўніцтва мураванага касцёла і калегіума езуітаў. Гэта зідавочна і з размяшчэння яго ў самым сэрцы пла-ніровачнай структуры горада — каля ўезда ў замак і каля галоўнай гандлёвай плошчы з будынкам ратушы, пастаўленайу 1586—1596 гг. пасля атрымання Нясвіжам магдэбургскага права. На старажытнай гравюры Нясвіжа, выкананай каля 1600 г. прыдворным картографам Радзівілаў Тамашам Макоўскім, мы бачым дэталёвую выяву комплекса касцёла Божага Цела і калегіума езуітаў (апошні не існуе ўжо з сярэдзіны ХІХ ст.). Да нядаўняга часу гэта была адзіная графічная крыніца, якая давала уяўленне пра першапачатковы выгляд усяго ансамбля.

Узвядзенню велічнага гмаха касцёла Божага Цела папярэднічала няпростая драматычная гісторыя, пра якую сведчаць дакументы яго фундацыі. На падставе

фундуша на будаўніцтва нясвіжскага калегіума езуітаў, выдадзенага Радзівілам Сіроткам 19 жніўня 1584 г. і зацверджанага каралём Стэфанам Баторыем на сейме ў Варшаве 4 лютага 1585 г., езуітам належалі дзве пляцоўкі па баках вуліцы Воднай. На яе ўсходнім баку меркавалася ўзвесці будынак калегіума з гаспадарчымі пабудовамі, садам і агародам, а на пляцоўцы з заходняга боку, як лазначана ў дакуменце, у той час ужо будаваўся касцёл, што дазволіла гісторыкам датаваць пачатак яго будаўніцтва прыблізна 1582—1584 гг. Аднак вядоліы польскі даследчык будаўнічай дзейнасці езуітаў у Рэчы Паспалітай ксёндз Ежы Пашэнда на падставе шматлікіх матэрыялаў (пераважна эпісталярнага жанру) з архіваў Ватыкана ўдакладніў, што ў гэты час на месцы існуючага касцёла будавалася першая мураваная каталіцкая святыня ў горадзе, якая спачатку была парафіяльнаю, а затым перададзена езуітам. У перапісцы рэгіянальнага кірауніка ордэна І. П.Кампана, М.-К.Радзівіла Сіроткі і біскупа віленскага Юрыя Радзівіла выказвалася незадаволенасць выглядам і памерамі гэтага збудавання. У выніку пасля двухгадовага абмеркавання, у 1586 г., толькі што ўзведзеныя муры касцёла разабралі. Гэты факт у гістарычнай рэтраспектыве цяжка вытлумачыць з эканамічнага пункту гледжання, але з ідэалагічнага ён тлумачыцца даволі пераканаўча. І дапамагае ў гэтым адзін каштоўны архіўны дакумент.

Каля 10 гадоў таму намі, разам з беларускім гісторыкам Г.Я.Галенчанкам, уведзена ў навуковы ўжытак унікальная архіўная крыніца — "Книга, заключающая в себе планы, фасады и детальные чертежи различных зданий конца ХУІ в.", а дакладней — альбом старажытных графічных матэрыялаў, які паходзіць з Нясвіжа, а цяпер захоўваецца ў Кіеве. Альбом складаецца з 71 графічнага аркуша. На адным з іх змешчаны план культавага будынка з надпісам, які сведчыць, што гэта першы нясвіжскі касцёл, закладзены ў 1581 г. і разбураны з ініцыятывы Юрыя Радзівіла. Дата закладкі пацвярджае, што святыню пачалі будаваць яшчэ да прыбыцця езуітаў у Нясвіж.

Архітэктурна-мастацтвазнаўчы анализ плана першага нясвіжскага касцёла пераконвае ў тым, што не толькі памеры збудавання і якасць будаўніцтва былі прычынамі яго знішчэння. На чарцяжы мы бачым, што будынак касцёла меў раннехрысціянскую цэнтрычна-крыжовую кампазіцыю, але без купала, з канструкцыйнымі элементамі гатычнай архітэктуры. Між тым на той час у сакральным будаўніцтве каталіцкага свету дамінуючым стаў тып храма ў выглядзе крыжова-купальнай базылікі з выцягнутым лацінскім крыжам у верхнім сячэнні будынка. Менавіта такой была кампазіцыя галоўнай святыні езуітаў — сабора Іль Джэзу ў Рыме. Яго строга вытрыманая тэктоніка крыжова-купальнай базылікі з плоскім бязвежавым галоўным фасадам, насычаным

дынамічнай ордэрнай пластыкай, увасабляла сенсуалістычнасць і дуалістычнасць светаўспрымання Новага часу. Архітэктура сабора Іль Джэзу стала ўзорнай для каталіцкіх храмаў эпохі барока і, у першую чаргу, для

новага нясвіжскага касцёла. У дакуменце, датаваным 12 снежня 1587 г., М.-К.Радзівіл Сіротка пісаў: "Залажыў касцёл новы, які павінен быць пабудаваны крыжовы з купалам пасярэдзіне наверсе, па тым узоры, які зацверджаны айцамі, тым больш і фундаменты з Божай дапамогай ужо закладзены Юрыем кардыналам Радзівілам, біскупам віленскім". Як бачым, князь падкрэсліў

асноўную ідэю кампазіцыі святыні і яе галоўных заказчыкаў, ’але не згадаў пра яшчэ адну выдатную асобу, галоўнага выканаўцу гэтага адказнага заказа — таленавітага архітэктара-італьянца Джавані Марыя Бернардоні, якога ён запрасіў да сябе ажно з Вечнага Горада.

Яшчэ зусім маладым чалавекам манах ордэна езуітаў Д.-М.Бернардоні браў удзел у будаўніцтве сабора Іль Джэзу, затым аналагічнага сабора ў Неапалі, вывучаў прафесійныя прыёмы майстроў позняга італьянскага Адраджэння і ранняга барока. Па дарозе ў Нясвіж ён на некалькі гадоў затрымаўся ў Любліне на будаўніцтве мясцовага касцёла езуітаў. У Нясвіж ён прыбыў, як сведчаць архівы, у ліпені ці жніўні 1586 г. Прыблізна праз год, 14 верасня 1587 г., кардынал Юры Радзівіл асвяціў краевугольны камень будучага касцёла. За гэты прамежак часу дойлід распрацаваў праект новай, небывалай дагэтуль на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай па сваёй аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і дэкаратыўным аздабленні святыні. Упершыню ў Цэнтральна-УСХОДНЯЙ Еўропе заказчык змог убачыць і ацаніць выгляд будучага збудавання па чарцяжы. Да гэтага часу будавалі цэхавым спосабам па традыцыйных эм-пірычных метадах, без папярэдняга адлюстравання збудавання ў адпаведным

маштабе і разліку яго нясучых канструкцый. Увядзенне праектнага чарцяжа ў будаўнічую практыку, з аднаго боку, адкрыла новыя магчымасці для архітэктурнай творчасці, у якои мог больш яскрава выявіцца індывідуальны мастацкі талент дойліда, а, з другога, — узвысіла ролю заказчыка, які мог актыўна ўплываць на творчы працэс, і такім чынам больш дакладна вызначыла сацыяльны заказ, ідэалагічную і эстэтычную праграмы стылю барока. Усё гэта было якасна новай з’явай у навукова-тэхнічным прагрэсе і мастацкай культуры ўсяго рэгіёна.

У архітэктурнай калекцыі чарцяжоў, пра якую мы ўжо казалі, захаваліся тры праектныя чарцяжы касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, што і дазволіла нам атрыбутаваць крыніцу як "Альбом Бернардоні". На аркушах паказаны план і падоўжаны разрэз святыні, а таксама план і фасад купала на васьмігранным светлавым барабане. Гэтыя матэрыялы разам з гравюрай Т.Макоўскага 1600 г. даюць уяўленне пра першапачатковы выгляд касцёла, у якім з цягам часу адбыліся пэўныя, хоць і нязначныя, змены.

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы ўяўляе сабою паменшаную на 1/3 копію сабора Іль Джэзу ў Рыме. Відавочна, што яго аб’ёмна-прасторавая структура запазычана непасрэдна ў Італіі, але святыня мела і свае мясцовыя адметнасці.

Паводле канцэпцыі фундацыі касцёла ён належаў не толькі ордэну езуітаў, але і парафіянам мястэчка і адначасова з’яўляўся фамільнай пахавальняй-маўзалеем княжацкага роду. Усе гэтыя функцыі мусілі быць адлюстраваныя ў архітэктоніцы святыні. Пад трансэптам (папярочным аб’ёмам, які перасякае цэнтрал-ную наву базылікі, утвараючы крыж) размешчаны напаўпадземны склеп-крыпта, дзе быў пахаваны сам фундатар касцёла. 3 таго часу крыпта дапоўнена бакавымі памяшканнямі, а ў 1750 г. у ёй пры ўваходзе на паўночнай сцяне ўстаноўлены і асвечаны алтар Беззаганнага Пачацця. На сённяшні дзень у крыпце знаходзіцца 71 труна прадстаўнікоў роду Радзівілаў, пахаваных да верасня 1939 г.

Асобныя памяшканні крыпты размешчаны пад бакавымі капліцамі (святых Пятра і Андрэя), якія з’яўляюцца адметнай асаблівасцю архітэктуры касцёла. Яны сіметрычна прылягаюць да бакавых наваў побач з трансэптам і маюць незвычайную для купальных капліцаў гранёную форму. Яны пабудаваны, верагодна, крыху пазней за касцёл. Паўднёвая капліца, святога Пятра, прызначалася для пробашчаў святыні, а паўночная, святога Андрэя, для парафіянаў. Яна была фундавана сябрам Сіроткі Андрэем Скарульскім, які і быў у ёй пахаваны. Хоры для арганаў у ранніх езуіцкіх касцёлах не рабіліся, таму Бернардоні іх не запраектаваў, але зрабіў эмпоры над бакавымі навамі для вучняў школы езуітаў. Мураваныя музычныя хоры пабудаваныя пазней, у 1611—1615 гг., дзякуючы фундацыі таго ж А.Скарульскага.

Далейшая гісторыя будынку святыні датычыць яго рамонтаў, нязначных панаўленняў і паступовага ўзбагачэння ўбрання. Падчас ваенных дзеянняў касцёл неаднаразова рабаваўся. У сярэдзіне ХУІІ ст. ён пацярпеў двойчы. 20 верасня 1655 г. мястэчка занялі казакі, якія разрабавалі святыню, а затым і падпалілі. У крыпце касцёла яны шукалі піўніцу, але, акрамя трунаў, нічога ие знайшлі. Праз 5 гадоў, у чэрвені 1660 г,, княжацісі замак асадзіла маскоўскае войска. У часе аблогі ў касцёле трымалі коней, а ўсё, што было з дрэва ці жалеза

дзверы, лаўкі, анкеры скляпенняў — забралі. Як замак, так і касцёл моцна пацярпелі ў Паўночную вайну і ў наступныя нашэсці.

...Калі ўваходзіш у гэту святыню, душу ахоплівае незвычайнае хваляванне. Светлая велічная прастора паступова развіваецца ўглыб да алтара, а пад купалам яна становіцца яшчэ больш узнёслай, амаль бязмежнай. Інтэр’ер не перанасычаны дэкаратыўнай аздобай, але кожная дэталь, кожны фрагмент маюць вялікую гісто-рыка-мастацкую каштоўнасць і глыбокі сакральны змест.

Галоўны алтар фундаваны малодшым братам Сіроткі Альбрэхтам Радзівілам. У 1671 г. ён заменены новым, а ў ХУІІІ ст. яшчэ двойчы перарабляўся. У цэнтры алтара — вялікі абраз "Тайная Вячэра", які раскрывае сэнс эўхарыстычнага таінства ахвяры Хрыста і пераўтварэння Яго Цела ў хлеб, а Крыві — у віно. Аўтарам абраза лічыцца прыдворны мастак Радзівілаў Ксаверы Дамінік Хескі-старэйшы. Сам Сіротка фундаваў алтар святога Крыжа ў паўночным крыле трансэпта. Нахіленыя калоны, якія падтрымліваюць анёлы, што абрамляюць гэты і процілеглы алтар Маці Божай Лёрэтанскай, сімвалізуюць часовы адыход сям’і Радзівілаў ад каталіцтва і пазнейшае вяртанне ў яго лона. У розны час і рознымі людзьмі фундаваны шматлікія меньшыя алтары: святых Ігнацыя Лаёлы, Фрацішка Ксаверыя, Станіслава Косткі, Барбары, Кацярыны, Фларыяна, Роха, Себасцьяна і іншыя.

Найбольш актыўна мастацкае аблічча інтэр’ера фармуе манументальны фрэскавы роспіс, які суцэльным дываном пакрывае скляпенні, сцены і калоны будынка касцёла. 3 хронікі нясвіжскага калегіума езуітаў вядома, што ў 1750 г. тагачасны ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька загадаў аднавіць касцел і ўнутры "упрыгожыць жывапісам фарбамі старанна " ( у арыгінале дадзена на латыні). Архітэктурна-будаўнічымі работамі кіраваў мясцовы дойлід Казімір Ждановіч, які пасля 1726 г. аднаўляў усю княжацкую рэзідэнцыю ў стылі позняга барока. Ён жа займаўся назапашваннем будаўнічых матэрыялаў і фарбаў, якія купляў за мяжой.

Размалёўку купала распачалі на пачатку 1751 г. Гэта быў ужо час апошняга росквіту барока, якому і адпавядае дынамічная экспрэ-сіўная манера роспісаў. Рухавыя постаці біблейскіх персанажаў у складаных ракурсах дадзены ў аздабленні познебарокавага архітэктурнага стафажу, які разрывае рэальную прастору святыні, стварае ілюзію яе бязмежнасці, знітаванасці з космасам. Пышны шматколерны сюжэтны роспіс скляпенняў робіць яшчэ большае эмацыянальнае ўздзеянне дзякуючы кант-расту яго багатай поліхроміі з монахром-най размалёўкай нясучых канструкцый у тэхніцы грызайль, што імітуе ордэрны архітэктурны дэкор.

Фрэскавы цыкл касцёла Божага Цела мае сваю семантычную праграму і іерархію сюжэтаў. У прасценках светлавога барабана і на самім купале, што сімвалізуе нябесную сферу, у два ярусы змешчаны выявы айцоў Касцёла, якіх шануюць і Заходняя, і УСХОДНЯЯ галіны хрысціянскага культу: святы Аугустын, Базыль Вялікі, Іаан Залатавусны і г.д. На ветразях купала, як звычайна, — выявы евангелістаў з сімваламі-атрыбутамі. У роспісах скляпенняў цэнтральнай навы асноўны мастацкі акцэнт зроблены на ўрачыстай мажорнай кампазіцыі над прэзбітэрыем, дзе алегарычнай мовай перадаецца трыумф каталіцкага Касцёла над іншымі канфесіямі. Роспісы на скляпеннях трансэпта ў паўночным крыле прысвечаны Хрысту (цэнтральная фрэска — "Гэта Чалавек"), а ў паўднёвым — Божай Маці (фрэска "Гэта Маці") і ў цэлым адлюстроўваюць шлях зямнога быцця ад нараджэння да ўкрыжавання Хрыста. Асноўны хрысталагічны цыкл дапаўняюць размешчаныя на скляпеннях святыні сюжэты паводле Старога Запавета і алегарычныя сцэны, якія надаюць гэтаму цыклу павучальнасць і пера-канаўчасць у палемічных канфесійных пытаннях.

У 1900 г. быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла. У гэты час фрэскавы жывапіс даволі значна паднавілі. Першапачатковы маляўнічы пласт збярогся толькі часткова на сцяне паўднёвай капліцы.

Неадемная часткай цудоўнай святыні, святыні незвычайнага лёсу, з’яўляюцца надмагіллі яго фундатара М.-К.Радзівіла Сіроткі і двух яго сыноў, размешчаныя на сценах паўночнага крыла трансэпта, каля ўваходу ў крыпту. Надмагілле сына Сіроткі, які юнаком памёр у Балоньі, вызначаецца аб’ёмнай пластыкай і поліхроміяй мармураў, што характэрна для італьянскага барока. Два іншыя надмагіллі больш адпавядаюць мастацкім прынцыпам ранняга беларускага барока. Яны выкананы з шэрага пясчаніка ў плоскім рэльефе, што стварае вытанчаную светла-ценевую гаму. Лініі рэльефа ўраўнаважаныя і па-мастацку выразныя. Барочны характар надмагілляў ствараецца агульнай напружанасцю кампазіцыі. Скульптурная выява Радзівіла Сіроткі размешчана ў архітэктурнай раме, якая сваёй важкасцю падаўляе прастору, — укленчаная фігура не магла б у ёй выпрастацца. Узнікае ўражанне ўнутранага канфлікта прасторы і масы, быцця і небыцця. Характэрна, што з шматлікіх жыццёвых іпастасяў Сіроткі — магутнага князя, грамадскага дзеяча, магната-будаўніка — ён паўстаў перад Вечнасцю ў адзенні паломніка, у якім, адрынуўшы ўсе зямныя спакусы, вырушыў у Святую Зямлю. І, можа, менавіта дзякуючы высокай духоўнасці князя і вялікай ласцьі, якую ён заслужыў у Бога, дагэтуль існуюць на нашай зямлі заснаваныя ім святыні — у Міры, Дзераўной, Чарнаўчыцах, Нясвіжы — нягледзячы на ўсе перыпетыі гістарычнага лёсу...

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779609 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network