публикация №1290779442, версия для печати

УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ Ў XVII СТ. І ЯЕ ДЗЕЁНАСЦЬ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779442)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


пачатку ХVІІ стагоддзя Уніяцкая Царква мела адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру, якую захавала ад Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай пасьля Брэсцкай царкоўнай уніі. На чале Уніяцкай Царквы стаяў мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся епіскапы. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існавала мітрапалітальная епархія з центрам у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. У склад яе ўваходзілі Віленскае ваяводства, паўднёвая частка Троцкага (з Гродна), Менскае, Наваградскае і Кіеўскае на Украіне. Архіепіскапу Полацкаму належала вялікая епархія, куды ўваходзілі Полацкае, Віцебскае і Мсьціслаўскае ваяводствы (са значнай адміністрацыйнай аўтаноміяй) з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай і Магілё-вам. Меншымі па тэрыторыі, але з вялікай колькасьцю вернікаў, былі Пінская епархія (Пінскі павет Брэсцкага ваяводства) і Луцкая (на Валыні), куды ўваходзіў Брэсцкі павет.У 1625 г. была заснавана уніяцкая архіепіскапская кафедра ў Смаленску. Пасьля ўзнаўленьня ў 1620г. Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі і прызнаньня яе афіцыйна ў 1632г. каралём Уладзіславам ІУ у Рэчы Паспалітай суіснавалі, акрамя Рымска-Каталіцкага Касьцёлу, дзьве царквы візантыйскага (усходняга) абраду — Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) і Грэка-Праваслаўная, але на Беларусі праваслаўных тады засталося мала (толькі ў раёнах Магілёва, Слуцка, Пінска і яшчэ Віцебска).

Вялікае значэньне для пашырэньня ўплываў Уніяцкай Царквы мела рэарганізацыя кіраваньня Аланастырамі Базыльянскага Ордэна, які аб’ядноўваў уніяцкія манастыры і быў падпарадкаваны мітрапаліту. Статут Ордэна Сьвятога Базыля (Васіля) Вялікага быў падрыхтаваны ў 1617г. Кангрэгацыі Базыльянскага Ордэна адбываліся звычайна ў Жыровіцкім манастыры (які быў уніяцкім), альбо ў Наваградку ці Вільні ў кляштары Сьвятой Тройцы (Базыльянскія муры).

У першай палове XVIIст. ранейшыя праваслаўныя брацтвы аўтаматычна пасьля царкоўнай уніі сталі уніяцкімі і працягвалі сваю рэлігійна-дабрачынную і грамадска-культурную дзейнасьць. У гэтыя аб’яднаньні ўваходзілі галоўным чынам мяшчане-рамесьнікі, гандляры, купцы, духавенства, зрэдку — шляхта. Паколькі на чале гарадскіх магістратаў стаялі купецка-цэхавыя вярхі, то уніяцкія брацтвы былі часткаю сістэмы гарадскога самакіраваньня па магдэбургскаму праву. Гэта дазваляла гарадскім уладам уздзейнічаць на боль-шасьць гараджанаў не толькі юрыдычна, але маральна і ідэйна. Брацтвы дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да іх, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру, якая выдавалася на беларускай і царкоўна-славянскай мовах. Былі зроблены спробы аб’яднаць Уніяцкую і Праваслаўную Цэрквы на Беларусі і Украіне з выбраньнем агульнага патрыярха, падпарадкаванага Рымскаму папе. Такі план быў прапанаваны уніяцкім мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на нарадзе епіскапаў Уніяцкай Царквы ў Наваградку, потым такая спроба паўтарылася, прычым іерархі Уніяцкай Царквы пагаджаліся абраць патрыярхам праваслаўнага архімандрыта Кіева-Пячэрскага манастыра (лаўры) Пятра Магілу (з 1632г. праваслаўны мітрапаліт кіеўскі). Аднак супраць аб’яднаньня Цэркваў выступілі праваслаўная шляхта і казацтва Украіны, з аднаго боку, і кангрэгацыя Прапаганды веры ў Рыме, з другога боку. Потым паспрабаваў аб’яднаць абедзьве Цэрквы візантыйскага абраду польскі кароль і вялікі князь літоўскі і рускі Уладзіслаў Ваза. Ён прапанаваў правесці у Варшаве аб’яднаўчы царкоўны Сабор з выбраньнем патрыярха пад вяршэнствам Рымскага папы. Аднак і на гэты раз кангрэгацыя Прапаганды веры выступіла супраць гэтага праекту.

У сярэдзіне XVIIст. Уніяцкая Царква займала трывалыя пазіцыі ў Літве і на Беларусі. Але падчас вызваленчай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам гетмана Багдана Хмельніцкага і вайны 1654-1 ббУгг. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай наступіў крызіс Царквы, асабліва пасьля акупацыі расійскімі і казацкімі войскамі большай часткі тэрыторыі Беларусі, а таксама часткі Літвы (1654-1655). На акупаванай тэрыторыі дзейнасьць Уніяцкай Царквы была забаронена, а уніяцкія сьвятары і манахі рэпрэсаваліся акупантамі. Расійскія ўлады падтрымлівалі на тэрыторыі Беларусі толькі Праваслаўную Царкву (пад кантролем маскоўскага патрыярха, а не канстанці-опальскага патрыярха, як было дагэтуль).

У апошняй чвэрці XVIIст. у рэлігійнай па літыцы дзяржавы і Каталіцкай Царквы можна заўважыць наступныя тэндэнцыі. Па-першае, каралеўская ўлада намагалася палагодзіць адносіны паміж уніятамі і праваслаўнымі для захаваньня спакою ў дзяржаве і для заключэньня саюзу з Расіяй супраць султанскай Турцыі і Крымскага ханства. Па-другое, адбывалася пэўнае збліжэньне паміж Рымска-Каталіцкай і Уніяцкай Цэрквамі. Гэта азначала павышэньне юрыдьганага і грамадскага статуса Уніяцкай Царквы. Па-трэцяе, ішоў адток, у асноўным шляхты і мяшчанаў, ад Праваслаўнай Царквы ў абедзьве Каталіцкія — лацінскага і візантыйскага абрадаў. Усё гэта, разам узятае, стварала новую сітуацыю.

Рэлігійныя канфлікты зменшыліся. Каталіцкі бок намагаўся цяпер аб’яднаць абедзьве царквы візантыйскага абраду. Аднак з-за палітычных абставінаў, нягледзячы на падтрымку караля Яна Сабескага і сойму, гэтая спроба аб’яднаньня не ўдалася. Кароль двойчы намагаўся сабраць аб’яднаны сінод у Любліне ў 1630г. і ў Варшаве ў 1631г., аднак праваслаўныя манахі адмовіліся ўдзельнічаць у паседжаньнях. У 1682г. Ян ІІІ Сабескі зноў вярнуўся да плана аб’яднаньня Праваслаўнай і Уніяцкай Цэркваў з абраньнем у Кіеве (што знаходзіўся з 1667г. у складзе Расіі) агульнага патрыярха, аднак з падпісаньнем "вечнага міру" паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (1636г.) кіеўскі праваслаўны мітрапаліт быў падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху. Таму аб’яднаньня абедзьвюх Цэркваў ужо быць не магло.

У другой палове XVIIст. уніяцкія мітрапаліты праводзілі пасьлядоўную палітыку захаваньня і пашырэньня ўплываў Уніяцкай Царквы як на Беларусі, так і на Украіне. Прэстыж Уніяцкай Царквы на Беларусі ўзрастаў, дзякуючы дзейнасьці гэтай Царквы па падтрымцы нацыянальна-культурных традыцый, шырокаму выкарыстань-ню падчас багаслужэньня і ў казаньнях беларускай мовы, дзякуючы друкаваньню кніг і брашураў на гэтай мове. У XVIIст. уніятамі была выдадзена шматлікая літаратура на беларускай мове: рэлігійныя і палемічныя творы мітрапалітаў Іпація Пацея, Іосіфа Вельяміна Руцкага і архіепіскапа Полацкага Язафата Кунцэвіча. Віленская і Супрасльская уніяцкія друкарні забясьпечвалі сваю Царкву богаслужэбнымі кнігамі.

Значнымі асяродкамі беларускай нацыя-нальнай культуры былі уніяцкія кляштары. У гарадах існавалі шпіталі, якія стварыла і ўтрымлівала Уніяцкая Царква. У Менску ў XVIIст. існавалі з 1616 да 1633 і з 1651г. два шпіталі уніятаў за кошт узносау брацтва, ахвяраваньня феадалаў і даходаў духавенства.

У пачатку XVIIст., напрыклад, у Менску ўзьнікла уніяцкая школа пры Казьмадзямянскім кляштары. У гэты час у школе налічвалася некалькі дзесяткаў вучняў, якія займаліся ў розных класах. Вучні малодшых класаў называліся "лапятамі", старэйшых — "вырасткамі". Настаўнікамі былі манахі-базыльяне. У 1630г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза даў прывілей манахам базыльянскага ордэна ў Менску, які дазваляў ім вучыць дзяцей усім навукам і мовам: грэцкай, лацінскай, царкоўнаславянскай, беларускай і польскай. На уніяцкую школу распаўсюджваліся ўсе ільготы, якімі карысталіся каталіцкія школы. У 1653г. гэты прывілей быў пацьверджаны каралём Янам Казімірам. Такое ж становішча з асьветай было ў іншых гарадах Беларусі.

Уніяцкая Царква ў XVIIст. заняла важнае месца ў рэлігійным жъщьці і культуры беларускага народа, стварыўшы трывалыя традыцыі ў яго гісторыі.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779442 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ Ў XVII СТ. І ЯЕ ДЗЕЁНАСЦЬ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network