публикация №1290779318, версия для печати

КАСЦЁЛЫ Ў БССР ПАДЧАС ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779318)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Аднымі з найменьш вядомых старонак Вялікай Айчыннай вайны зьяўляюцца падзеі, зьвязаныя з рэлігійным жыцьцём беларускага народа падчас акупацыі, з адносінамі акупацыйных улад да Царквы як сацыяльнага Інстытута. Тлумачыцца гэта тым, што ў сярэдзіне ЗО-х гадоў савецкая таталітарная дзяржава амаль што вырашыла, як тады пісалі, "царкоўнае пытаньне". У канцы ЗО-х гадоў на ўсёй тэрыторыі Усходняй Беларусі дзейнічалі толькі дзьве праваслаўныя царквы. 310 касьцёлаў, якія фармальна лічыліся незачыненымі ўладамі, ні адзін не меў святароў. Арыштаваны, расстраляны ці сасланы ў папраўча-працоўныя лагеры былі тысячы праваслаўных і каталіцкіх сьвятароў. Узьяднаньне Усходняй і Заходняй Беларусі ўзнавіла "рэлігійнае пытанне", бо ў Заходняй Беларусі да 1939 года дзейнічала 446 касьцёлаў, 542 царквы, 387 сінагог, 14 манастыроў. Сьвятарскую паслугу выконвала 617 каталіцкіх, 606 праваслаўных сьвятароў, 293 равіны. Да 1939 г. у СССР налічвалася 50 тыс. каталікоў, пасля далучэння - 6,5 млн. Наводзіць "парадак" пачалі адразу з арышту сьвятароў і закрыцьця храмаў. Але ажыцьцявіць яго поўнасьцю не пасьпелі: пачалася вайна.

Спачатку немцы, сярод якіх таксама былі каталікі, прыхільна паставіліся да каталіцкага духавенства. Ксяндзам вярнулі канфіскаваныя Савецкай уладай зямлю і гаспадарчы інвентар. Але адразу абавязалі іх здаваць нямецкім уладам пэўную частку прыбытку, вызначылі віды сельгаспаставак.

Мясцовае нямецкае кіраўніцтва не рэбавала зайсьці да ксяндза на абед ці вячэру. Але падтрымка ксяндзамі партызан, польскага нацыянальна-вызваленчага руху гэтую прыхільнасьць хутка ліквідавала. У 1942 г. гаспадаркі, плошча якіх перавышала 20 га, былі нацыяналізаваны. Ксяндзы абавязаны былі кожны месяц зьяўляцца ў гэбітскамісарыят для рэгістрацыі. Без адзнакі ў сьпецыяльнай картачцы служба ў касьцёле забаранялася. Немцы забаранялі таксама казаньні на польскай мове, яны баяліся антынямецкай "агітацыі" з боку ксяндзоў.

Нямецкая палітыка была скіравана супраць адбудовы каталіцтва ва Усходняй Беларусі. Улетку 1941г. арцыбіскуп Віленскі Ялбжыкоўскі накіраваў групу сьвятароў у былыя касьцёлы савецкай Беларусі. Калі яны прыбылі на месцы, то атрымалі ад нямецкай улады загад тут жа вяртацца назад. Аднак сьвятары не падпарадкаваліся загаду і працягвалі працу на парафіях. 3 часам усе яны былі арыштаваныя і расстраляны. Такі ж лёс напаткаў і іншых сьвятароў па ўсёй Беларусі. Многія з іх з тых парафіяў, што межавалі з былою савецкаю Беларусьсю, напрыклад, з Івянца, выязджалі ў суседнія вёскі і мястэчкі для часовай місіянерскай працы. Але немцы забаранялі і гэта. У выніку ўжо ў сьнежні 1942г. Мінск застаўся без каталіцкага духавенства. Часова адпраўляў Сьвятую Імшу ў мінскіх касьцёлах літоўскі вайсковы ксёндз Ігнатовічас, які абслугоўваў у асноўным літоўскія батальёны, раскватэраваныя на Міншчыне.

Аднавілі сваю дзейнасьць і ўніяты - каталікі ўсходняга абраду. Цэнтрам іх стала мястэчка Альберцін каля Слоніма. У красавіку 1942г. настаяцель іх місіі, заснаванай у 1924?., ксёндз А.Неманцэвіч атрымаў з Рыма тытул папскага экзарха для каталікоў усходняга абраду на Беларусі. Спачатку ўніяты былі прыхільна сустрэты нямецкімі ўладамі. Ксёндз Неманцэвіч актыўна праводзіў думку, што толькі ўніяцтва зьяўляецца беларускаю вераю. У Баранавічах у падтрымку ўніяцтва разгарнуў дзейнасьць праваслаўны сьвятар айцец Л.Гарошка. Але ўжо ў жніўні 1942 г. ксёндз Неманцэвіч быў арыштаваны СД, вывезены ў Мінск і там расстраляны. Пасьля гэтага з Альберціна ў Львоў вымушаны былі выехаць усе манахі-базыльяне. Дзейнасьць уніятаў на Беларусі была спынена.

У складаных абставінах ваеннага ліхалецьця людзі зьвярталіся да Бога за падтрымкай, прасілі Божай ласкі для сябе і сваіх родных. Сьвятары - пасрэднікі паміж Богам і людзьмі - як ніколі, адчулі сваю адказнасьць за духоўны стан свае паствы. І каталіцкае і праваслаўнае духавенства, як магло, старалася дапамагчы людзям у цяжкія часы ваенных выпрабаваньняў. Так, калі ў в. Луконіца Зэльвенскага раёна Брэсцкай вобласьці за сувязь з партызанамі арыштавалі двух сялян - Івана і Ціхана Махмачоў, ксёндз Генрых Драгель паручыўся за іх перад нямецкай адміністрацыяй і сялян адпусьцілі. Нямецкія ўлады выкарыстоўвалі любоў вернікаў да іх пастыраў у сваіх інтарэсах. Каб стрымаць дзейнасьць партызан, ксяндзоў арыштоўвалі як заложнікаў, трымалі ў турмах да 6 месяцаў, расстрэльвалі. Шмат сьвятароў ахвяравалі сваім жыцьцём дзеля людзей, асуджаных гітлераўцамі на сьмерць. Прыгадаем лёс ксяндза Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія не пакінулі сваіх вернікаў нават пад пагрозаю сьмерці: 17-18 лютага 1943г. у Росіцы яны былі спалены фашыстамі разам з католікамі і праваслаўнымі.

Зьнішчэньне ксяндзоў Ю.Кашыры і А.Ляшчэвіча не было выключэньнем. 1 жніўня 1943г. раніцай адзінаццаць сясьцёр-назаратанак былі расстраляны гітлераўцамі ў Наваградку.

На вайне сьвятары мелі такую ж долю, як іх паства.

Беларусы-каталікі ў П Сусьветную вайну рабілі спробы беларусізаваць рэлігійнае жыцьцё. Летам 1941г. ва Усходнюю Беларусь прыехалі ксяндзы Д.Малец, С.Глякоўскі, П.Татарыновіч, пазьней Вінцэнт Гадлеўскі. Яны пачалі адбудоўваць касьцёлы, адабраныя ад вернікаў бальшавікамі, арганізавалі парафіяльнае жыццё ў беларускім духу. Ксёндз В.Гадлеўскі абслугоўваў парафію ў Мінску і адначасова быў галоўным школьным інспектарам Беларусі. Ён склаў новую школьную праграму ў нацыянальным беларускім напрамку.

3 дапамогай ксяндза С.Глякоўскага быў выдадзены "Кароткі катэхізм для беларусаў-каталікоў" на беларускай мове.

Шэраг беларускіх каталіцкіх дзеячоў у кастрычніку 1942?. падрыхтавалі праект адкрыцьця на Беларусі арцыбіскупства, падпарадкаванага непасрэдна Ватыкану. На пасаду біскупа прапаноўваўся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Сярод тых, хто падпісаў адозву аб рэарганізацыі касьцёла, была і вядомая беларуская паэтка Натальля Арсеньнева.

Але ў 1942 г. былі арыштаваны беларускія ксяндзы Дыянісій Малец і Станіслаў Глякоўскі. Лёс іх застаўся дакладна невядомы, хоць ёсць меркаваньне, што яны былі расстраляны - у СД. У сьнежні 1942 г. у сваім службовым памяшканьні ў Мінску быў арыштаваны і ксёндз Гадлеўскі. Ёсць зьвесткі, што ён таксама быў расстраляны.

Праблема распаўсюджваньня каталіцызму на Беларусі падчас вайны мае яшчэ адзін, калі можна так сказаць, польскі аспект. У першую чаргу ён тычыцца ўзаемаадносін каталіцкага духавенства з беларускімі нацыянальнымі дзеячамі, прыхільнікамі развіцьця Беларусі пад заступніцтвам Германіі, у другую - з адносінамі ксяндзоў да Арміі Краёвай. Як ніколі дасюль, падчас вайны ва Усходняй Беларусі пачалі распаўсюджвацца думкі пра ксяндзоў, як прыхільнікаў паланізацыі і моцнай польскай дзяржавы. Не апошнюю ролю адыграла ў гэтым і праваслаўнае духавенства. Пачаліся даносы ў нямецкую адміністрацыю - спачатку палякаў на беларусаў, а потым наадварот. Вось прыклад аднаго з іх, які прыводзіць Юры Туронак у кнізе "Беларусь пад нямецкай акупацыяй": "Рыма-каталіцкае духавенства праводзіць вялікую прапаганду для аднаўленьня незалежнай польскай дзяржавы. Яно імкнецца згуртаваць насельніцтва і плануе пасьля адыходу нямецкіх войскаў стварыць партызанскія атрады для вызваленьня акупіраваных абшараў ад ворагаў польскасці, у тым ліку - ад немцаў. Правадырамі гэтага руху зьяўляюцца рыма-каталіцкія ксяндзы з касьцёлаў у Ашмянах, Галыианах, Гранасеках, Барунах, Смаргоні, Крэве, Драбах, Солах, Жупранах".

Па такіх даносах у лістападзе 1941г. было расстраляна некалькі ксяндзоў, у тым ліку і Генрык Глябовіч, які распачаў місіянерскую дзейнасьць на Міншчыне. Па даносу былі арыштаваны і ксяндзы-беларусы Глякоўскі і Малец.

Яшчэ больш ускладнялася становішча каталіцкага духавенства з-за адносін да Арміі Краёвай. Члены атрадаў Арміі Краёвай у асноўнай масе былі каталіцкага веравызнаньня. Ксяндзы не маглі нікому адмовіць ў хрысьціянскай паслузе, ва ўдзяленьні сакрамантаў, таму часта былі ў атрадах у "акаўцаў". Ксяндзы і самі дапамагалі партызанам Арміі Краёвай: зьбіралі і перадавалі ім ежу, вопратку, давалі прытулак. Калі гітлераўцы знаходзілі ў касьцёле ежу ці вопратку, ксяндза адразу ж расстрэльвалі.

3 вызваленьнем Беларусі ад нямецкай навалы становішча сьвятароў яшчэ больш ускладнілася. Савецкія ўлады распачалі судовыя расправы над ксяндзамі, што

адпраўлялі службы ў касьцёлах падчас вайны. Абвінавачваньні былі двух тыпаў - у супрацоўніцтве з немцамі ці ў сувязях з Арміяй Краёвай. Ужо ў сьнежні 1944 г. былі асуджаны да 15 год лагераў з канфіскацыяй маёмасьці ксёндз з мястэчка Радунь Гродзенскай вобласьці Вацлаў Нуркоўскі -за тое, што служыў у атрадзе Арміі Краёвай капеланам, ксёндз Фарнага касьцёла ў Гродне Хведар Рыла - за сувязь з гестапа. І хоць даказаць сувязь з немцамі спецслужбы не змаглі, для асуджэньня аказалася дастаткова таго, што немцы не расстралялі, а толькі зьбілі ксяндза і пэўны час пратрымалі ў турме, а потым выпусьцілі.

Партыйныя арганізацыі таксама ўзяліся за пошукі ворагаў сярод духавенства - як праваслаўнага, так і каталіцкага. У ЦК КПБ паступалі " Дакладныя запіскі", у якіх сьпецыяльна створаныя камісіі фабрыкавалі даносы на сьвятароў. Ахвяраю такой "дакладной запіскі" стаў цяперашні кардынал арцыбіскуп Мінска-Маплёўскі Казімір Сьвёнтэк, які адпакутаваў ў сталінскім ГУЛАГу дзесяць жахлівых гадоў.

Працэсы над каталіцкімі сьвятарамі працягваліся да 1953 г. Напрыканцы 40-х гадоў тэрміны пакараньня сталі больш жорсткімі - 25 гадоў зняволеньня або расстрэл.

Судзілі, вядомаж, невінаватых. Людзі, якіх выклікалі на суд як сьведак, на працэс ісьці не хацелі, пісалі лісты ў вышэйшыя органы ўлады аб невінаватасьці сьвятароў. Самі ксяндзы таксама сваю віну не прызнавалі, і таксама пісалі лісты. Як прыклад, ліст пробашча касьцёла ў вёсцы Белагруда Лідзкага раёна ксяндза Стэфана Гародкі, які пісаў: "Не признаваясь виновным в предъявленном мне обвинении, я доказывал в суде, что это обвинение возникло не на установленной истине, а на беспринципном беззаконии следователя, который путем домогательств и угроз, с применением тюремного карцера, склоняя меня, больного старика, к тому, что я вынужден был признавать все то, что следователь "фантазировал" в протоколах допроса, содержание которых явно не соответствовало моим объяснениям". Але лісты накіроўваліся па месцы асуджэньня і далучаліся да крымінальнай справы. Ніякага перагляду спраў асуджаных ніхто не зьбіраўся рабіць. Суд не цікавіўся ніякімі абставінамі жыцьця ксяндзоў падчас вайны. Ксёндз Крукоўскі, што сем месяцаў адсядзеў у нямецкай турме, аддаваў свае грошы на ўтрыманьне дзіцячага дома. Яго абвінавацілі ў апалячваньні выхавацеляў, распаўсюджваньні антысавецкай прапаганды.

Вызваліцца з лагераў быў толькі адзін шлях - згадзіцца на супрацоўніцтва са сьпецслужбамі. "Ксендз Аранович из числа религиозных авторитетов католической церкви Белоруссии и Литвы, имеет значительные связи, так что Аранович в дальнейшем может оказать большую помощь органам МГБ в разработке вражеского элемента из среды католического духовенства и актива католиков", - так сьледчыя аргументавалі спробы вярбоўкі. Рэабілітацыя асуджанага духавенства ішла цяжка. На-прыканцы 5О-х выпусьцілі хворых і непрацаздольных. толькі ў пачатку 9О-х у КДБ РБ пачалі пераглядаць судовыя справы "польскіх шпіёнаў з ліку каталіцкага духавенства". Многім вернута добрае імя. Але цень здрадніцтва яшчэ ляжыць на многіх непавінных.

Па-ранейшаму надзейна захоўваюць архівы КДБ тайны трагічных лёсаў ката-ліцкіх сьвятароў.

Але прыйдзе час і дабро абавязкова пераможа, над усім затрыумфуе сьвятло праўды.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779318 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ КАСЦЁЛЫ Ў БССР ПАДЧАС ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network