публикация №1290779202, версия для печати

Катэдральны касцёл. Адраджэнне ў Беларусі


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290779202)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Не буду апавядаць пра тое, колькі лістоў напісалі католікі каб вярнуць святыню, як мерзлі парафіяне на прыступках былога касцёла, адстойваючы сваё права маліцца ў ім — пра гэта ўжо нямала напісана. І вось настаў дзень — 15 снежня 1993 года — калі была прынята Пастанова аб вяртанні веруючым Катэдральнага касцёла. Гэта зрабіла магчымым не толька яго духоўнае адраджэнне, але і аднаўленне унікальнага помніка ХУІІІ стагоддзя.

Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і Адміністратар Пінскі ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк асабіста кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі. Творчы калектыў складаўся з беларускіх і польскіх спецыялістаў. Цяжкая і высакародная праца працягвалася тры гады і два месяцы.

Сёння Катэдральны касцёл паўстаў перад намі ва ўсёй сваёй велічы: яго галоўны фасад фланкіруюць дзве пяціярусныя вежы, упрыгожаныя пілястрамі, паўкруглымі нішамі, скразнымі праёмамі, вазамі, рашоткали і прытожымі купаламі. У цэнтры фасада змешчана фігура Найсвяцейшай Марыі Панны.

Адноўлены паўднёва-заходні (з боку апсіды) фасад касцёла, які таксама мае ба-гаты архітэктурны дэкор. Капліцы Святой Троіцы і святога Феліцыяна, што прылягаюць да апсіды, розныя па архітэктурным і мастацкім вырашэнні, і гэта надае святыні яшчэ больш дынамічны і маляўнічы характар.

На жаль, пакуль не адноўлены інтэр’ер касцёла, і мы не можам убачыць вядомыя нам з інвентарных вопісау і здымкаў пачатку ХХст. цудоўныя фігуры 12 апосталаў, аднак мы ўжо сёння можам радавацца дакладнасці вобразаў, раскрытых беларускімі рэстаўратарамі ў апсідзе касцёла, любавацца арнаментальным жывапісам, выкананым "пад лепку" на профільных цягах антаблемента, сюжэтным жывапісам на скляпенні Троіцкай каплщы касцёла. Адноўлены карніз у галоўнай наве святыні з своеасаблівай галерэяй, агароджа-най металічнаю рашоткаю, якую зрабілі ўмелыя рукі польскіх майстроў.

На скляпеннях, калонах і сценах святыні зроблены і захаваны зандажы, якія дазваляюць бачыць фрагменты жывапісу, што ўпрыгожваў касцёл у розныя часы.

Не будзем сёння гаварыць пра няўдачы і памылкі, якія, відаць, непазбежныя ў працэсе працы. Сёння — Час Радасці. Да нас вярнулася Памяць — матэрыяльная, духоўная, светлая...

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290779202 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Катэдральны касцёл. Адраджэнне ў Беларусі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network