публикация №1290778920, версия для печати

БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНIЯ 1596 г. I ЎНIЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў ХVII -XVIII СТСТ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290778920)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


9 кастрычніка 1596 г. у царкве святога Мікалая бьша ўрачыста абвешчана Брэсцкая унія. Новая царква стала называцца ўніяцкай, або грэка-каталіцкай. Праваслаўны сабор унію не прыняў. Кароль Жыгімонт III Ваза сваім універсалам (актам) ад15снежня 1596 г.зацвердзіў акт уніі і заклікаў беларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапаў. Унію прыняла значная частка праваслаўнага насельнiцтва Беларусі, але ў некаторых раёнах яна не замацавалася (Слуцкаекняства, наваколле Пінска і Магілёва).

Брэсцкая унія была праведзена на аснове ўзаемных уступак: прызнавалася вяршэнства папы рымскага, у царкоўных догматах - зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога Сына (каталіцкі догмат). У той жа час захаваліся ўсе праваслаўныя абрады, богаслужэнне і казанні на царкоўна-славянскай (потым на беларускай, а на ўкраіне - на ўкраін-скай) мове. Захавалася і права шлюбу для белага духавенства, як і ў Праваслаўнай царкве.

Супраціўленне царкоўнай уніі было большым на ўкраіне, чым на Беларусі. Але і ў нашым краі супраціўленне прымала часам актыўныя формы. Так, у Віцебску ў 1623 г. адбылося забойства архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя канфлікты адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі. У першай палове XVII ст. на сеймах выступалі з пратэстамі супраць уніі праваслаўныя шляхецкія дэпутаты.

У 1620 г. аднак была адноўлена Праваслаўная царква на чале з мітрапалітам з рэзідэнцыяй у Кіеве. Яму былі падпарадкаваны і праваслаўныя ў Беларусі. У 1632 г. кароль Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў Праваслаўную царкву, а сейм у 1633 г. зацвердзіў гэтае прызнанне.

Але паступова ўніяцкая царква на Беларусі ахапіла сваёй дзеннасцю шырокія масы гарадскога і асабліва сельскага насельніцтва, большая частка якога яшчэ ў канцы ХVІст. аўтаміатычна, разам з епіскапамі і святарамі сталася уніятамі. Пра-васлаўныя брацтвы - рэлігійна-дабрачынныя і кулыўрныя аб'яднанні гараджан - таксама пераўтварыліся ва ўніяцкія. Былі створаны і новыя - пры ўніяцкіх цэрквах і манастырах. Братчыкі дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да брацтваў, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру, прапагандавалі хрысціянскае веравучэнне іншымі сродкамі. Літаратура выдавалася на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Найбольш вядомымі уніяцкiмі брацтвамі былі Траецкае ў Вільні, брацтвы пры цэрквах Спаса і святога Пятра ў Друі і іншыя.

Да канца XVIII ст. 75 працэнтаў жыхароў Беларусі было ўніятамі (у сельскай мясцовасці - 80 працэнтаў). Тады ж праваслаўныя складалі 6,5 працэнта насельнiцтва. Такім чынам, амаль усё беларускае насельніцтва аніякаму рэлігійнаму прыгнёту (як гэта пгісалі дарэвалюцыйныя расійскія і савецкія, у тьм ліку беларускія гісторыкі) не падвяргалася. Уніяты даўно ўжо прызвычаіліся да сваёй царквы (як адзначыў Ф.Энгельс), дзе не толькі казанні, але і богаслужэнне ішло на беларускай мове. Герой паўстання 1863 г. і нацыянальны герой Беларусі Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (дарэчы, Кастусём ён ніколі і не быў і нават "не ведаў", што яго ў савецкі час пераймянуюць у "сялянскага правадыра" Кастуся) лічыў, пішу-чы пра гэта ў газеце "Мужыцкая праўда", што ўнiяцкая царква стала нацыянальнай царквой беларускага народа.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290778920 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНIЯ 1596 г. I ЎНIЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў ХVII -XVIII СТСТ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network