публикация №1290778867, версия для печати

Канфесii на беларусі. Язычнiцтва


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290778867)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Да канца 1 тысячагоддзя н.э. плямёны, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, прытрымліваліся старажытных язычніцкіх вераванняў, прынесеных у гэты рэгіён Еўропы нашымі далёкімі арыйскімі (індаеўрапейскiмі) продкамі яшчэн а рубяжы III і II тысячагоддзяў да н.э.


Рэлігіяй усходніх славян бьшо язычніцтва з пантэонам багоў, шматбожжам, з абагаўленнем навакольнай прыроды. Язычніцтва нашага рэгіёна адрознівалася ад агульнаславянскіх уяўленняў. Язьічнішва ўсходнiх славян генетьічна паходзіла ад шматбожжа, ад пантэона старажытна-індыйскай рэлігіі. Але за некалькі тысячагоддзяў вандраванняў у Азіі і ў Еўропе, а таксама з-за новых клiматычных умоў, асяроддзя і спосабаў вядзення гаспадаркi падзелу індаеўрапейскай агульнасці на групы, новых перасяленняў, змяняліся і рэлігійныя погляды нашых далёкіх продкаў.


У язычніцкім пантэоне найвышэйшымі багамі былі Дзіў, Род, Сварог, Стрыбог, Святавіт. Гэта імёны Бога, агульнага ддя ўсіх індаеўрапейскiх народаў, але ўжо ў славянскіх племянных уяўленнях. Далей ішлі багі, народжаныя старэйшым ба-жаством: Дажбог, Каляда, Ярыла, Сура, Велес (гэта розныя імёны Сонца); Пярун - бог грому і маланкі; Сварог - бог неба;


Купала - бог дастатку і ўраджаю; Вярба - баііня вясны, абуд-жэння прыроды; Тур - бажаство дзікіх звяроў ( па назве самага дужага з іх); Лада - багіня кахання; Цёця (у беларусаў) - багіня асенняга ўраджаю; Парадзіха - жаночы пачатак жыцця; Жыжаль - богагню; Пераплут-бог весялосцi.


У штодзённым жыцці чалавека існавалі яшчэ духі дабраі зла: Жыцень - жытны дух; Аўсень - дух авечак, а таксама дамавікі, лесавікі (або лесуны), вадзянікі, русалкі, ваўка-лакі і іншыя. Асобна стаялі бажаствы смерці і замагільнага існавання: Баба-Яга- багіня смерці; Зніч - у беларусаў бог пахавальнага агню; Велес, магчыма, выконваў функцыю бога замагільнага свету.


Адносіны да некаторых з гэтых істотаў ў старажытных беларусаў былі амаль прыяцельскімі. Так, каб задобрыць дамавіка дастаткова было кінуць яму ў прыпечак некалысі зярня-так ці скарыначку хлебаі выліць яму некалькі кропелек вады, або пад час урачыстасцяў і хмяльнога напою.



У канцы Х ст. галоўным бажаством усходніх славян быў Пярун. Гэты адзін са старажытных багоў, культ якога выводзіўся з часоў арыйскай, індаеўрапейскай супольнасці. У літоўцаў ён называецца Пяркунас. Гэта не толькі бог грому і маланкі, але і ўвасабленне навальнічай хмары, якая дае дождж і, такім чынам, спрыяе ўраджаю. У "Аповесці мінулых гадоў" сярод язычніцкіх багоў Пярун названы першым. Паводле старажытных беларускіх павер'яў Пярун выглядаў сівавалосым волатам. Ён панаваў над зямлёй, якая была падпарадкавана яго ўсемагутнасці. Перуна страшыліся і стараліся яго ўла-годзіць, зберагчыся ад яго страшнай кары. Для гэтага выпрацаваўся адмысловы сімвал - грамавы знак - круг з абазначэннем шасці радыўсаў. У беларускіх вёсках на пра-цягу стагоддзяў гэты знак ставілі на двярных шалёўках; каб захаваць хату ад удару маланкі, ад гневу Перуна.



У гонар Перуна будавалі капішчы-свяцілішчы, дзе зна-ходзіліся ідалы з выявай гэтага бога. Яго выявы рабіліся не толькi з дрэва, але і з каменю. Некаторыя даследчыкi лічаць, што знакамітая скульпурная фігура язычніцкага бога, высе-чаная з пясчаніку (вышынёй 1,2метра), знойдзеная ў 1963 г. на беразе р. Серабранка каля Шклова ("Шклоўскі ідал", або "Ёлап", паводле энцыклапедыі) і датаваная Х ст., увасабляе Перуна. Іншых выяў Перуна незасталося. Перад прыняццем хрысціянства Пярун быў вылучаны на першае месца, а божа-сівы сонца і агню адыйшлі на другое. Перуну прыносілiся крывавыя ахвяры. Ахвярнай жывёлай, паводпе стара-даўняй традыцыі, лічыўся бык, які сімвалізаваў жыццёвую магугнасць.


Хрышчэнне жыхароў полацкай, тураўскай зямель і іншых беларускіх зямель


Хрышчэнне бларускіх зямедь адбылося ў апошнім дзесяцігоддзі Х-пачатку XI ст. Першымі перайшлі ў хрысціянства, адмовіўшыся ад язычніцтва, баяры і дружына, потым гараджане і сяляне. У пачатку XI ст. былі ахрышчаны жыхары Тураўскага і Смаленскага княстваў (у склад апошняга ўваходзіла цяперашняя Магілёўская вобласць).


Хрысціянская царква тады яшчэ не была падзелена на каталіцкую і праваспаўную, а бьгаа адзінай, хаця ўжо ўсталяваліся Заходняя і Усходняя царкоўная іерархіі і заходні і ўсходнi абрады. Падзел адбыўся пазней, у 1054 годзе, калі абедзве царквы - Рымска-каталіцкая і Праваслаўная візантыйская - сталі існаваць асобна. Канчаткова гэты падзел аформіўся ў 1204 годзе. Таму, калі мы гаворым аб тысячагоддзі хрышчэння жыхароў беларускіх зямель, то правільна будзе называць гэта тысячагоддзем хрысціянства, а не праваслаўя ў Беларусі.


Жыхары Полацкага і Тураўскага княстваў былі ахрышчаны святарамі, якія прыехалі з Кiева і былі выхадцамі з Візантыі і Балгарыі. Але іх было мала, і таму хрысціянізацыя ў беларускіх землях зацягнулася. Пры гэтым цэрквы пераважна будаваліся ў гарадах, а ў рэдкіх тады і адметных ад гарадоў сельскіх паселішчах іх было няшмат. Таму жыхары сёл і сялец (як тады называліся сельскія паселііпчы) яшчэ доўгі час успрымалі хрысціянекую веру вонкава і павярхоўна.


У кожным старажытным беларускім княстве існавала епархія на чале зепіскапам - Полацкая, Тураўская і Смаленская (нагадаем, што ў склад апопшяй уваходзілі тады царкоўныя прыходы гарадоў і сёлаў сучаснай Магілёўскай вобласці). Пра-васлаўныя епіскапы мелі вялікі ўплыў на рашэнні князеў, а ў Полацку - і на рашэнні веча. 3 цягам часу, ужо ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўныя епіскапы ўзначальвалі соймы асобных зямель дзяржавы. Епіскапы беларускіх княстваў у царкоўных адносінах былі падпарадкаваны кіеўскаму мітрапаліту, а праз яго -канстанцінопальскаму патрыярху. Царкоўны гісторык Я.Е.Галубінскі лічыць, што Полацкая і Тураўская епархіі былі заснаваны ў 992 годзе. . Епіскапы мелі ўсе тыя правы, якія бьші распаўсюджаны на епіскапаў Праваслаўнай царквы, паводпе "Свiтку Яраслава", дадзенага кіеўскiм князем Яраславам Мудрым. Яны валодалі зямлёй з залежнымі сялянамі, атрымалі права суда ў сяменных і шлюбных адносінах, у галіне сямейнай маралі, атрымвалі ад падсудных"віны"(штрафы па суду). 3 вядомых летапісаў епіскапаў на пачатку XII ст. нагадваюцца полацкі епіскап Міна, а пасля Ілля. Менавіта ў яго час полацкая князёўна Прадслава, дачка князя Святасяава (Георгія) Усяслававіча і ўнучка ўсяслава Чарадзея, прыняла манашаскі сан з імем Ефрасінні ў жаночым манастыры пры Полацкiм Сафійскім саборы.


Ужо ў гэты час епіскапы, святары, дыяканы і манахі складалі асобнае, прывілеяванае саслоўе ў феадальнай дзяржаве. Яны не плацілі шматлікiх падаткаў, у іх быў свой епіскапскі суд, дзе судзілiся ўсе духоўныя асобы. Гэты суд распаўсюджваўся ў шэрагу пытанняў (напрыклад, у сямейна-побытавых справах) і на іншыя саслоўі. Кожная епархія мела сваю царкоўную адміністрацыю.


Побач з усходнім, візантыйскім абрадам (праваслаўем) на тэрыторыi Беларусі прыходзіць ізаходні, рымскі абрад хрысціянства. Так, каля 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрышчэнне паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Рэйнберна. Як паказваюць матэ-рыялы раскопак, "лацінскія" касцёлы існавалі ў XII ст. у Полацку і Смаленску. З канца XII ст. на тэрыторыю Полацкага княства пачынаецца ўплыў Лівонскага біскупства, стаоранагаў 1188г. У першай палове XIII ст. у Полацкім княстве нават існавала Русінсасае біскупства, падпарадкаванае ў 1255 г. новастворанай Рыжскай мітраполіі.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): конфессии в Беларуси, язычество, релегии на Беларуси


Полная версия публикации №1290778867 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Канфесii на беларусі. Язычнiцтва

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network