публикация №1290776414, версия для печати

ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ Ў НАВАГРУДКУ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290776414)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Чужына, асабліва вымушаная, эміграцыя, не спрыяе творчаму натхненню. Толькі ў рэдкіх мастакоў слова-выгнанцаў з Радзімы захоўваецца дзейсны талент. Пасля "Пана Тадэвуша" (1834 г.)Адам Міцкевіч амаль не займаўся паэзіяй.Яго духоўнае жыццё набыло новы змест, атрымала іншую арыентацыю - палітыка. Настальгія, ад якой ён пакутаваў і ў Парыжы, і ў Лазане, і ў Венецыі, патрабавала нейкіх рэальных спраў. У думках паэт працягваў жыць на Навагрудчыне, і толькі ў хвіліны тугой самоты маглі выйсці з-пад пяра, як з самога сэрца такія словы: Літва! Ты як здароўе ў нас, мая Айчына!… Што варта ты, ацэніць той належным чынам, Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую... У геніяў ёсць шмат асаблівасцяў. Адна з іх - бачыць сваю будучыню. У "Яўгеніі Анегіне" Пушкін у дэталях апісаў уласную дуэль. Адзін з твораў Чэхава амаль дакладна паказвае апошнія дні жыцця аўтара. Міхал Кляофас Агінскі - славуты кампазітар (таксама наш зямляк - як і Міцкевіч) - падчас жыцця ў Залессі, напісаў знакаміты паланез "Развітанне з Радзімай". Ён як-бы прадбачыў, што, развітаўшыся з Радзімай, ен ужо сюды не вернецца... Не мінула гэтая горкая чаша і Міцкевіча. Горкая таму, што, напэўна, страшна ведаць свой лёс.

Аднойчы ў лісце да сябра - Ігнація Дамейкі - Міцкевіч напісаў: "За што - за што, Жэгота (так па-сяброўску Міцкевіч называў Дамейку), а за "Пана Тадэвуша" - павінны ўсё ж наваградцы паставіць мне помнік пасярод Наваградка". Яго прароцтва збылося - больш чым праз паўтара стагоддзя ў гістарычным цэнтры былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага - на вуліцы Малы Замак быў пастаўлены помнік нашаму славутаму земляку. Аўтар помніка - мінскі скульптар Валерый Янушкевіч.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290776414 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ Ў НАВАГРУДКУ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network