публикация №1290775699, версия для печати

Закрыццё газеты "Наша Ніва" і вынікі яе дзейнасці


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290775699)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, амаль кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары “Нашай нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчамасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі "Нашай нівы". А. Уласава забралі ў войска. Тады ён , спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.

Я паспрабавала паказаць абставіны, у якіх вымушана была існаваць газета, стварыць шматпланавы вобраз умоў, у якіх яна існавала. Ніхто не будзе спрачацца з тым, што матэрыяльная рэчаіснасць абумоўлівае змест нематэрыяльнага, духоўнага жыцця. Таму, відавочна, усё, што адбывалася з рэдакцыяй, усе цяжкасці, праз якія прайшла рэдакцыя - адлюстроўвалася на старонках газеты. І калі спачатку спрабаваць аналізаваць змест газеты, то наўрад ці можна знайсці нейкую логіку і паслядоўнасць. Калі ж падыходзіць з іншага боку - ад умоў - то ўсё ўбачыцца абумоўленым і паслядоўным.

Ітак, на змест газеты "Наша ніва" уплывала:

1. Тое, што яна была неафіцыйным друкаваным органам БСГ. Усе праграмы, іх змена, мэты партыі адлюстроўваліся на старонках газеты. "Наша ніва" ёсць дзецішча кіраўнікоў БСГ, хоць уласцівы сабе народны склад газета займала ад лепшых літаратараў і ад чытача-карэспандэнта.

2. Існаванне цэнзуры ў царскай Расіі. Сацыяльна-палітычныя пазіцыі газеты былі даволі супярэчлівыя. Такая непаслядаўнасць, памяркоўнасць крытыкі царызму была абумоўлена імкненнем уратаваць газету ад арыштаў і закрыцця пасля сумнага вопыту з "Нашай доляй".

3. Тое, што рэдакцыя падзялялася на "верхнюю" і "ніжнюю" палаты. Гэтым тлумачыцца часам супрацьлеглыя погляды на беларускую справу ў артыкулах.

4. Матэрыяльныя цяжкасці.

5. Змена гістарычных умоў. Нельга разглядаць "Нашу ніву" як нейкае адзінае, нязменнае выданне на працягу амаль дзесяці гадоў. Мяняліся абставіны, мянялася аблічча і змест газеты. У Віленскім камітэце па справах друку у пачатку 1907 далі такое апісанне "Нашай нівы": "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі." У 1908 г. "Наша ніва" заслужыла больш памяркоўную характарыстыку: "Адстойвае інтарэсы беларускага народа, прагрэсіўнага кірунку". У 1913 г.: "Кірунак - умерана-апазіцыйны з імкненнем да аддзялення беларускай нацыі."[17]



P.S. Даведацца пра дзейнасць першай сапраўднай беларускай газеты, думаю, вельмі карысна для сучаснага чалавека, у якога больш няма ідэалаў, мар пра шчасце для ўсяго народа, які больш самазабыўна не працуе на карысць Радзімы. Думанне сучаснага беларуса вельмі адрозніваецца ад рамантычных поглядаў нашых папярэднікаў пачатку стагоддзя - сёння наўрад ці хтосьці будзе так змагацца з абставінамі - цэнзурай, недахопам грошай, неразуменнем, крытыкай дзеля нейкай нацыянальнай ідэі, сёння газеты ставяць іншыя мэты.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968.

2. Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971.

3. Беларуская журналістыка (1760 – 1917), ч. 1. Мн., 1993.

4. Вітан К. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

5. Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

6. Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928.

7. "Наша ніва" 1906 – 1914.

8. Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

9. Смолкін М. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

10. Станкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі. // З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994

ДАДАТАК:

[1] Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

[2] Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.: Вучэб. дапам ./ Пад рэд. Я. Новіка, Г.Мацуля. - Мн., 1998. - С.362-363.

[3] Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928, С.35.

[4] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа // ЛіМ, 1992, 12 чэрв

[5] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры // Полымя, 1966, №3.

[6] Наша ніва. 1907. №8.

[7] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213 -214.

[8] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[9] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[10] Цытаты па М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[11] М. Багдановіч. Збор твораў, т.2, стар.232. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[12] "Крестьянин", 1909, №26. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[13] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213.

[14] "Наша ніва" 1906, №5.

[15] Вітан Кветка. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[16] Станкевіч Янка. Вацлаў Ластоўскі.//З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[17] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971. - С.202.

[18] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. - С. 205.

[19] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

[20] Томас Бэрд “Наша ніва” – інтэлектуальнае ядро беларускага адраджэння // Янка Купала і “Наша ніва”, Мн., 1997.

[21] Цытата па: Лукін В.С. “Наша ніва” – цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння (1906-1915), Мн., 2000.

[22] Цытата па: Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290775699 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Закрыццё газеты "Наша Ніва" і вынікі яе дзейнасці

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network