публикация №1290775548, версия для печати

Утварэнне "Нашай нівы". "Наша ніва" - орган БСГ


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290775548)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Газета «Наша ніва» была фактычным органам палітычнай партыі Беларуская Сацыялістычная грамада, якая была створана ў 1902 годзе ў беларускім асяроддзі студэнтаў у Пецярбурзе. Спачатку яна называлася Беларускай рэвалюцыйнай грамадой. Дзейнасць партыі хутка перакінулася ў студэнцкае асяроддзе Масквы, а таксама ў Беларусь – у Мінск і Вільню. Гэта была рэвалюцыйная партыя сацыялістычнага характару. Ад іншых рэвалюцыйных партый БСГ адрознівалася тым, што ў цэнтры сваёй дзейнасці яна ставіла эканамічна-сацыяльныя пытанні вёскі. Нацыянальна-адраджэнскі характар БСГ быў найважнейшым момантам, які адрозніваў яе ад іншых палітычных партый, што вялі дзейнасць у Беларусі. Цэнтральны камітэт БСГ сфарміраваўся на другім з'ездзе ў 1906 годзе ў складзе братоў Луцкевічаў, Аляксандра Бурбіса и Вацлава Іванощскага. Гэтыя сябры Грамады разам з Аляксандрам Уласавым сталі кіраўнікамі «Нашай нівы».

Думка аб стварэнні беларускай газеты ўзнікла ў членаў БСГ ў канцы лета 1906. Тады партыя знаходзілася на нелегальным становішчы, і ёй неабходна было пачаць легальную справу. Антон Луцкевіч успамінаў: "У канцы лета 1906 году адбылася ў Вільні яшчэ адна наша партыйная канферэнцыя (у кватэры "Кудлы" - Катэцкага - на Юраўскім завулку.) Памятаю з гэтае канферэнцыі два вельмі важныя мамэнты: асуджэньне экспропрыяцыі, з'арганізаванай у Менску бяз ведама і згоды Ц.К., і - пастанова распачаць яўную легальную працу. Апошнюю справу рэфэраваў Іван і тут кінуў думку аб патрэбе друкаваньня легальнае беларускае газэты - ведама, у грамадаўскім духу. Прапазіцыя Івана была прынята аднагалосна. у выніку чаго праз пару месяцаў і нарадзілася "Наша Доля", замененая пасьля "Нашай Нівай"."[3]

І вось вынік прапазіцыі Івана Луцкевіча. 1 верасня 1906 года нарадзілася першая беларуская газета "Наша доля". Дарэчы, раней гэтага адбыцца не магло, бо права на выданне газет і літаратуры на беларускай мове было атрымана толькі ў 1905 годзе. З пяці выдадзеных нумароў "Нашай долі" - чатыры былі канфіскаваны. За "заклік да ўзброенага паўстання для перамены дзяржаўнага ладу" Віленская судовая палата пастанавіла "выданне газеты "Наша доля" забараніць назаўсёды", а рэдактара газеты пасадзіць у крэпасць тэрмінам на год. Але ўжо праз нейкі месяц ( у іншых крыніцах - яшчэ падчас выдання “Нашай долі”) ўдалося пачаць выпуск другой беларускай газеты.

"Наша ніва" пачала выходзіць 10 лістапада 1906 г. БСГ знаходзілася на нелегальным становішчы, і таму выдаўцамі газеты лічыліся прыватныя асобы. Першыя чатыры нумары падпісаны С. Вольскім, але за гэты час і пазней ім не падпісана ніводнага артыкула. Гэта дае падставу меркаваць, што Вольскі быў чалавекам выпадковым у рэдакцыі і беларускім руху ўвогуле. 8 снежня 1906 г. пяты нумар "Нашай нівы" падпісаў ужо Аляксандр Уласаў - актыўны член БСГ.

"Наша ніва" ёсць дзецішча кіраўнікоў БСГ, таму ўсе праграмы, іх змена, мэты партыі адлюстроўваліся на старонках газеты. Вось прыклад. Пасля 1905 года замест рэвалюцыйнай ідэі БСГ пачало рабіць стаўку на Дзяржаўную думу. Газета дае падрабязную справаздачу пра пасяджэнні думы, спадзяецца на рэформы. У снежні 1906 друкаваны орган БСГ змяшчае праграму паляпшэння становішча малазямельных і беззямельных сялян, у якой перад Думай ставіліся патрабаванні скасаваць усе законы, якія не дазваляюць свабодна купляць і прадаваць зямлю, ліквідаваць церазпалосіцу шляхам стварэння хутароў і інш. Рэдакцыя спадзяецца, што Дума дапаможа вырашыць праблемы. Аднак праз колькі часу ў газеце з'яўляюцца артыкулы, якія адназначна не падтрымліваюць Думу. У артыкуле "Дума і народ" (№8, 1907) сцвярджаецца, што марна чакаць ад Думы свабод ды зямлі, "бо яна, небарака, адна гэта не зробіць". Сапраўдных свабод і зямлі народ можа дачакацца толькі пасля абрання народнай рады, падтрыманай народнымі масамі. (Дарэчы, гэтыя думкі пераклікаюцца з праграмай БСГ, якой яна была да 1906 г.)

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968.

2. Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971.

3. Беларуская журналістыка (1760 – 1917), ч. 1. Мн., 1993.

4. Вітан К. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

5. Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

6. Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928.

7. "Наша ніва" 1906 – 1914.

8. Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

9. Смолкін М. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

10. Станкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі. // З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994

ДАДАТАК:

[1] Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

[2] Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.: Вучэб. дапам ./ Пад рэд. Я. Новіка, Г.Мацуля. - Мн., 1998. - С.362-363.

[3] Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928, С.35.

[4] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа // ЛіМ, 1992, 12 чэрв

[5] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры // Полымя, 1966, №3.

[6] Наша ніва. 1907. №8.

[7] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213 -214.

[8] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[9] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[10] Цытаты па М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[11] М. Багдановіч. Збор твораў, т.2, стар.232. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[12] "Крестьянин", 1909, №26. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[13] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213.

[14] "Наша ніва" 1906, №5.

[15] Вітан Кветка. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[16] Станкевіч Янка. Вацлаў Ластоўскі.//З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[17] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971. - С.202.

[18] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. - С. 205.

[19] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

[20] Томас Бэрд “Наша ніва” – інтэлектуальнае ядро беларускага адраджэння // Янка Купала і “Наша ніва”, Мн., 1997.

[21] Цытата па: Лукін В.С. “Наша ніва” – цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння (1906-1915), Мн., 2000.

[22] Цытата па: Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290775548 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Утварэнне "Нашай нівы". "Наша ніва" - орган БСГ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network