публикация №1290773500, версия для печати

Старонкі Жыццяпісу Наркевіча Ёдкі


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290773500)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Уладальнiк маёнтка Наднёман Атон Ану-фрыевіч Наркевiч-Ёдка (1818-1887) - бацька Якуба Атонавіча - належау да старажытнага шляхецкага роду герба Лiс, што пачынауся ад лiдскага баярына Марцiна Ёдкi, якому у 1546 годзе былi дараваны маёнткi. Каля чатырох з паловай тысяч дзесяцін налiчвалi прыналежныя А. А. Наркевiчу-Едку землi у iгуменскiм i Слуцкім паветах. Вялікія прыбыткі давала здача у арэнду берага для рума. Папаунялi дастатак вадзяныя млыны i вінны вод-куп. А багацце вызначала у тыя часы становiшча. Таму нядзiуна, што Атон Ануфрыевiч быу маршалкам iгуменскага павета.

Сваю маёмасць А. А. Наркевiч-Ёдка павялiчыу дзякуючы шлюбу з Анэляй (Ганнай) Якаулеунай Эсткай. Яна атрымала у пасаг радавы маёнтак у Турыне. Праз Ганну Эстку род Наркевiчау-Ёдкау уступiу у сваяцтва з родам Касцюшкау ***. Як сведчаць дакументы, сястра Т. Касцюшкi была замужам за адным з Эсткау.

У 1847 годзе сям'я Атона Ануфрыевіча папоунiлася сынам, якому далi, як тады было прынята, патроенае імя: Сармат-Якуб-Жыгiмонт. Месца нараджэння Якуба (так звалі звычайна яго) даклад-на не устаноулена. Аднак у яго бiяграфіі, якая была выдадзена у Парыжы, называецца прыгаданы Турын. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што яго біеграф - француз з Парыжа,і усе звесткi для кнiгі ён мог атрымаць толькi ад самога Я. А. Наркевiча-Ёдкi, а таму iх трэба лiчыць найбольш ве-рагоднымi.

Датай нараджэння Якуба у некалькiх незалеж-ных афіцыйных дакументах лiчыцца 27 снежня. Па новым стылi яе неабходна прыняць 8 студзеня 1848 года.

Самім лёсам яму было вызначана забяспечанае жыццё заможнага памешчыка, падобнае жыццю дзесяткау iншых землеўласшкаў Мiнскай губернi. Аднак фармiравалi асобу Якуба i змалку трыво-жылi душу iншыя захапленнi. Яго таленавiтую на-туру, якая склалася у акружэннi наднёманскай прыроды, вабілі навука i мастацтва.

На пачатку 60-х гадоу яго аддалі ў Мінскую губернскую гiмназiю, поуны курс якой ён закончыў у 1865 годзе. Узровень падрыхтоукi там быу дастаткова высокi. Са сцен гэтай установы выйшла шмат выдатных дзеячау беларускай, рускай i польскай культуры. У лiку тых, хто вучыуся у Мiнскай гімназіі,- энцыклапедыст, беларусазнавец акадэмiк Яўхім Карскi, пiсьменнiкi Антон Лявiцкi i iван Неслухоўскi (Янка Лучына), юрыст Уладзiмiр Спасовiч, кампазiтар Станіслау Манюшка. Бясспрэчна, што гады, якія правёў у гімназіі Я. А. Наркевiч-Ёдка, узбагацiлi яго ведамi, ва уся-лякiм разе па заканчэннi яму была нададзена сту-пень бакалавра навук.

У гады вучобы ён аддае шмат часу ігры на фартэпiяна і дасягае у гэтым значных поспехау. Да заканчэння гімназіі пра Наркевiча-Ёдку загаварылi як пра знауцу музыкі, выдатнага музыку i кампазiтара. У гэтай якасці ён падарожнічау па Еуропе, давау канцэрты i меу "выдатныя водгукi карана-ваных асоб". Можна меркаваць, што у гэтым часе Я. А. Наркевiч-Едка не толькі паглыбляу музычную адукацыю (ёсць звесткi, што ён займауся у Парыжскай кансерваторыі), але i прысвячау сябе навукам, у прыватнасцi медыцыне. '

Пасля прыезду ў Расiю у 1868 годзе ён становiцца службоўцам I разряду Маскоускага дваранскага сходу, адначасова выкладае ў жаночай Марыiнска-Ярмолаускай навучальнай установе. Тут яму даручылі весцi курс тэорыі музыкі. i далей на усе жыццё за Я. А. Наркевiчам-Ёдкам замацавалася слава таленавiтага вiртуоза-піяніста. Яшчэ i сёння жыхары навакольных вёсак пераказваюць апавя-даннi старэйшых пра тое, што ў палацы часта гучала нязвыклая для сялянскага вуха музыка. На пачатку лета гаспадар маёнтка абавязкова запра-шау да сябе вайсковы аркестр, i у вячэрнюю пару над нёманскiмi Нiзiнамi далёка разносiлiся мелодыі вальсау.

Далёкі ад таго, каб заспакойвацца на дасягнутым, Я. А. Наркевiч-Ёдка зноу едзе за мяжу, дзе займаецца ў вышэйшых навучальных установах: спецыялізуецца у галіне фiзiкі, прыродазнауства i медыцыны. На жаль, мы яшчэ мала ведаем гэты перыяд яго жыцця. Аднак ёсць звесткі, што ён зай-мауся ў iнстытуце медыцыны у Фларэнцыі, на медыцынскiм факультэце у Сарбоне, у навучальных установах Вены. Адначасова ён працягвае удасканальваць музычнае майстэрства.

Несумненна, развіццю здольнасцей юнака спры-яла творчая атмасфера ў сям'і. Яго маці была усе-бакова адукаваная жанчына. Не выпадкова дачасна памерлая сястра Якуба Анэля таксама выявила талент - паэтычны. Гэтае яго "агульнаадукацыйнае" падарожжа су-пала з франка-прускай вайной і зацягнулася на доугія пяць гадоу. Развіццё падзей прыйшлося перачакаць у абложаным Парыжы. Жыу ён за кошт урокау музыкі. Праз кароткі час, у 1871 годзе, горад азарылі чырвоныя сцяг Парыжскай камуны. Нашаму земляку давялося бачыць вольны народ, яго вясёлую адвагу, гатоунасць прынесці любыя ахвяры дзеля свабоды. Верагодна, што на адным з паветраных шароў, якія запускаліся з Пауночнага вакзала абложанага горада, знаходзілiся і яго лісты на радзіму у далёкі Наднёман. Падрабязнасцей пра гэты перыяд жыцця Я. А. Наркевіча-Ёдкі, на жаль, мала і яны супярэчлівыя.

Хутчэй за усе ў той гістарычна знамянальны і насычаны падзеямі кругабег яму давялося сустрэцца з людзьмі, якія вызначылі далейшы жыццёвы шлях. Ва усялякім выпадку, з таго часу цяга да навукі атрымала верх над музычнымі схільнасцямі. Менавiта гэтыя гады ён лiчыць начаткам сваей на-вуковай дзейнасці.

Да таго часу адносіцца і яго жаніцьба з Аленай Адамаунай Пясляк з суседняга маёнтка Мохарты. У 1895 годзе яго сям'я ужо складалася з сыноу Атона-Тамаша-Льва (1878-1899), Адама-Якуба-Антона 1881 года нараджэння і Конрада-Ірадыёна 1885 года нараджэння, а таксама дзвюх дачок Ма-рыі і Алены. Тамаш рана памёр і пахаваны у Сан-Рэма (Італія). Конрад з 1921 года жыу у Кракаве, дзе і памёр пасля другой сусветнай вайны. Да апошняга часу у Польшчы жыла жонка Конрада. Алена была замужам за баронам Гарцінгам, Марыя-за Паганiнi-Нобiлi.

Перш чым перайсці да разгляду навуковай дзей-насцi. варта вылучыць асноуныя этапы даследаванняу для ацэнкi вучонага як асобы.

Я. А. Наркевiч-Едка пачау з таго, што у сваім маёнтку Атонаве, якi быу у пяці вёрстах на поудзень ад Наднёмана, пабудавау метэаралагічную станцыю. Пасля, у 1888 годзе, яна была перанесена у Наднёман. Станцыя зацiкавiла Рускае геаграфiчнае таварыства, у прыватнасці Галоуную фiзiчную абсерваторыю Расіі. Першапачатковае навуковае супрацоунщтва з гэтымі арганiзацыямi перарасло у кантакты з вучоным светам. Яны былi прадоужаны асабiстымi сяброускiмi сувязямі з такiмi вядомымі айчыннымi вучонымі, як А. i. Ваейкау, А. Н. Бараноускi. Не выпадкова часопіс "Нива" у 1891 годзе змясціу партрэты і жыццяпiсы А. І. Ваейкава і Я. А. Наркевiча-Ёдкi побач, на адной старонцы.

Спачатку вучоны ужывау на палях сядзiбы вя-домыя раней прылады i прыстасаванні, аднак адразу ж уносiу у iх свае iстотныя удасканальваннi. У прыватнасці, токi маланкаадводаў ён выкарыстоувау для павышэння урадлiвасцi глебы. Элек-тракультывацыя глебы пры дапамозе заглыбленых электродау упершыню была ажыццёулена без па-бочных крынiц току. Ужо вядомае асвойвалася творча.

Паступова акрэслiуся галоуны кірунак яго наву-ковых пошукау: вывучэнне уздзеяння вонкавых сiл прыроды, у першую чаргу электрычнасці, на жывы свет. Ф. Энгельс у 1883 годзе выразна ахарактары-заваў ролю электрычнасцi у прыродзе: "Як i цеплата, толькі у iншым родзе, электрычнасць некаторым чынам усюдыiсная. На зямлi не адбываецца амаль нiводнай змены, якая б не суправаджалася якiмi-небудзь электрычнымі з'явамi.Я. А. Наркевiч-Ёдка ужо на першых этапах даследаванняу таксама прыходзшць да пераканання, што "усе, што зна-ходзщца над або пад зямлёй, абкружана з усiх бакоу электрычнымі з'явамi..., усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з'явы". Ён выявiу, што электрычнасць робіць самы непасрэдны уплыу на прыроду, што акрамя кліма-ту у звычайным разуменни ёсць яшчэ электраклімат. Для падмацавання сваiх здагадак ён праводзiу шырокамаштабныя доследы.

Эксперыменты спараджалi новыя iдэi. Вывучэн-не уздзеяння высокага электрычнага напружання на глебу прывяло да адкрыцця так званай электраграфіі, да арыгінальнай гiпотэзы электрычнай пры-роды смерчу.

Я. А. Наркевiч-Ёдка меу грунтоуную медыцынскую адукацыю i практыку. Як сведчаць мясцовыя жыхары, у сваім маёнтку ён вылечвау цяжкiх, нярэдка безнадзейных хворых, прапагандавау процідыфтэрыйныя прышчэпкi, якiя уваходзiлi тады у жыццё, адкрыу у Слуцку і Пясочным аптэкi. Ён актыуна удзельнiчау у шэрагу з'ездау расiйскiх прыродазнауцау i урачоу, узначальвау мясцовае таварыства цвярозасці.+ .;

Гэты-кiрунак ягодзейнасці-прывёу да новых метадау лячэння - электрамасажу i электратэрапіі. У гэтым часе у маёнтку быу створаны санато-рый "Над-Нёман", дзе вучоны на практыцы увасабляу свае iдэi. Дасягнутыя вынiкi прынеслi яму вядомасць, і ён быу у 1892 годзе прызначаны членам-супрацоунiкам Інстытута эксперыментальнай медыцыны у Пецярбурзе. Працы у галіне электра-тэрапіі былi далей развіты у дастасаванні да магнiтатэрапіі i металатэрапіі. І нарэшце, мы не можам быць безуважныя да паведамленняу пра ягоныя доследы па рэгiстрацыi электрычных сiгналау на адлегласці, якiя былi праведзены у Наднёмане яшчэ да 1891 года. Такі дыяпазон даследаванняу Я. А. Наркевiча-Ёдкi за чвэрць стагоддзя.

Працуючы доугiя гады у шя навукi, вучоны, на жаль, не клапацiуся пра сябе i, нягледзячы на пя-рэчанш урачоу, накiравауся у i905 годзе са сваш пляменнiкам у чарговую, на гэты раз апошнюю, на-вуковую паездку. Ён зноу наведау гасцінную для яго Італiю, праездам з Мерана ён спынiуся ў Вене. Здароуе рэзка пагоршылася, i ён 6 (19) лютага 1905 года памёр на руках жонкі, якая прыехала да яго.

Цела нябожчыка было перавезена у Наднёман i нахавана на фамiльным могільніку. Развiтацца з вядомым вучоным сабралася шмат мясцовых жыха-роу.

3 усiх мiнскiх газет толькi прагрэсiуная грамадска-палiтычная i лiтаратурная газета "Северо-За-падный край", якая была неузабаве закрыта, змясцiла некралог пра заучасную смерць вучонага. Так супала, што гэтая падзея прыйшлася на год, якi апавясціу пра змену гiстарычных эпох...

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290773500 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Старонкі Жыццяпісу Наркевіча Ёдкі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network