публикация №1290773100, версия для печати

Гісторыя беларускіх паданняў і бываліц


Дата публикации: 26 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290773100)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім апавяданнем, ад гэтых папярэдніх істотна адрозніваецца тым, што зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі. Устаноўка на гістарызм - найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і грамадская функцыя паданняў перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.

Істотнай прыкметай многіх паданняў з’яляецца іх растлумачальны характар - імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося, як ўзнікла і гэтак называецца. Вытлумачыць, напрыклад, паходжанне і назвы пэўных населёных пунктаў, рэк і рэчак, азёр і крыніц, курганоў, лесу, паляны, балота і інш. У беларускім фальклоры большасць паданняў менавіта такога зместу. Астатнія - іх меншасць - звязаны з лёсам і жыццём пэўнай асобы, канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага і цікавага.

Што да асаблівасцей мастацкай формы падання, то яна не вызначаецца той традыцыйнай кананічнасцю, устойлівасцю кампазіцыйна - структурных элементаў, што ўласціва казкам. Сюжет у ім, як правіла, аднаэпізодны, часам і зусім няма выразна акрэсленага сюжета, няма і такіх характэрных для казачнай прозы кампанентаў, як агульныя месцы, пастаянныя формы, дыялог, зачын, канцоўка.

Бываліца - вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і надзеі не так далёкага мінулага, расказанае адметнай, «складнай», рытмізаванай і збольшага рыфмаванай мовай.

Тэмай, зместам, характарам адносін да рэчаіснасці бываліцы блізкія да бытавых казак. З казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі. Але выдумка найбольш такая, што не выходзіць за рамкі рэальнага магчымага. У адрозненні ад казак бываліца не карыстаецца традыцыйнымі прыёмамі казачнай паэтыкі.

Галоўнае, што вызначае ўласнае жанравае аблічча бываліцы, што аб’ядноўвае досыць разнародныя і ў тэматычных і ў мастацкіх адносінах творы, - гэта іх складная, блізкая да вершаванай, мова.

Опубликовано 26 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290773100 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Гісторыя беларускіх паданняў і бываліц

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network