Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).
Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.
Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічамі, або яшчэ кім- небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за пакупкай чаго- небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-небудзь.
Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску. Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб, бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення вяселля: дзень правядзення вяселля, аб прыданным нявесты і г.д.
Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца запасны.
Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў, яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выглыды праводзяцца не заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жыніха праз яго суседзяў ці іншых людзей, якія добра ведаюць жаніха.
Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой.
У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову, фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей квенікі.
У царкве поп вянчае жаніха і нявесту. Аб'яўляе іх мужам і жонкай, адзівае на іх пальцы персцёнкі, жадае жыць доўга ў каханні і згодзе. Пасля вянчання пра развод паміж мужам і жонкай нельга было і думаць, так як гэты абрад паходзіў ад бога, і каб развесціся трэба было зноў звярнуцца да яго.
Калі жаніх разам са сваім сватам, абвязаным ручніком, шаферамі і родзічамі забіралі з сабой нявесту, то трэба было ім плаціць выкуп за падушкі для нявесты на таргах брату або сястрэ нявесты.
Нявесту садзілі разам жаніхом на ўпрыгожаныя калёсы - у каней на шыі былі звонкія бубянцы, якія далёка былі чутны, калі ехала вяселле. На шляху язды вяселлю перагароджвалі дарогу, каб лепш разглядзець нявесту і патрабаваць выкуп ад жаніха. Звычайна жаніх адкупліваўся гарэлкай і закускай. Нявесту бацькі жаніха сустракалі перад сваім домам з хлебам і соллю. Пасля чаго запрашалі ўсіх гасцей збоку нявесты і жаніха за стол, дзе працягвалася вяселле з песняміі гульнямі.
За столом на куцце садзіцца нявеста каля яе шаферкі, кросныя бацька і маці і ўсе родзічы, каб замужам быў дастатак нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Бацькі нявесты ставяць на стол перад ёй посуд з падарункамі, пасля чаго ўсе госці кладуць падарункі ад сябе. Госці п'юць, закусваюць, пяюць вясельныя песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха.
Галоўнай дзеючай асобай і павагай карыстаўся ў час вяселля сват, які быў тамадой яе.
У канцы вяселля музыкант іграў марш кожнаму прысутнаму на вяселлі, за што яго адорвалі грашмі, хто колькі мог.
У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта быў сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць чалавек і падвод.
Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты і пасныя дні згодна закона Божага.
На другі дзень вяселля жаніх прыходзіў да бацькоў нявесты з бутэлькай гарэлкі абвязанай чырвонай стужкай і запрашаў іх да сябе ў госці.
Каб дапамагчы гаспадару правесці вяселле з меньшай стратай для гаспадаркі, бо людзі жылі бедна, некаторыя блізкія родзічы сваёй вёскі запрашалі гасцей з вяселля да сябе ў госці ў канцы вяселля. Гэтая дзея называлася перазоўкамі.
Калі я бралася за гэты рэферат, я ведала што наша краіна багата на розныя святы і абрады, але я не ўяўляла сабе што іх так шмат. Мне вельмі шкада, што многія з іх зніклі назаўсёды з нашай гісторыі. Гэта адбывалася па многім прычынам, але галоўнай была знікненне сялянства, а таксама тое што беларусаў многія не лічылі самастойнай нацыяй, ў што самі беларусы пачыналі верыць за што і пачалі губляць свае карані. Але не ўсё так дрэннна на першы погляд, бо некаторыя святы і абрады пачынаюць аднаўляцца і мне прыемна бачыць гэта, але мы ніколі не вароцім поўнасцю тое, што страчвалі вякамі, мы можам толькі ў нейкай ступені ліквідаваць белыя плямы нашай культуры.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Агульная энцыклапедыя.Рэд. кялегія : I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.-Мн.: БелСЭ, 1989
Этнаграфія Беларусі.Рэд. калегія: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш. -Мн.: БэлЭН, 1995
Касцюкавец Л.П. Бларускія народныя абрады,- Мн.: Беларусь,1994 г.
Кухаронак Т. I. Радзіныя звычаі і абрады беларусаў.-Мн.: Навука і тэхніка , 1993 г.
Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.
Сысоў I. М. 3 крыніц спрадвечных.-Мн.: Вышэншая школа , 1997 г.
Хатэнка А. Зніч крыжовых дорог.- Мн.: Полымя , 1992 г.
Паэзія земляробчага каляндара .; Укладальнік- Фядосік А.С.- Мн.: Вышэйшая школа , 1997 г.
Народны каляндар.
Успаміны са слоў.
Опубликовано 26 ноября 2010 года