У канцы 1831 года Дамейка атрымаў эміграцыйны пашпарт i на пачатку студзеня 1832 года паштовым дыліжансам выехаў ў Дрэздань. Тут пасля васьмігадовага расстання сустрэўся з сябрамі: Адамам Міцкевічам, Антонам Эдвардам Адынцом, Стэфанам Гарчынскім, Люцыянам Вайзенхофам. У Дрэздані ўзмацнілася сяброўства паміж Міцкевічам i Дамейкам. У гэты час Міцкевіч працаваў над III часткай "Дзядоў”, у якой увекавечыў сяброў зняволеных "у базыльянаў", a сярод ix Жэготу - Дамейку. У маі Дамейка атрымаў вестку пра смерць маці, якую вельмі балюча перажываў. Сябры ўгаварылі яго здзейсніць кароткае падарожжа па Саксонскай Швейцарыі i ў Фрыбург, дзе наведаў славутую Горную Акадэмію.
Ціск расейскага ўрада на Саксонскія ўлады прымусіў эмігрантаў пакінуць Дрэздань. Міцкіевіч i Дамейка i некалькі ix таварышаў выехалі ў Францыю. Трыдцать першага ліпеня 1832 года апынуліся ў Парыжы.
У Францыі Дамейка правёў 5 гадоў. Сутыкненне з эміграцыйным жыццём расчаравала яго i адбіла жаданне займацца палітычнымі справамі. Абмежаваўся навукова-грамадскай дзейнасцю ў Літаратурным Таварыстве i Таварыстве Літоўскіх i Рускіх Зямель. Для апошняга выпрацаваў праграмы навуковых прац у двух секцыях: гістарычна-літаратурнай на чале з Міцкевічам i матэматычна-прыродазнаўчай, у якой актыўна працаваў. Таварыства не змагло рэалізаваць свае планы, у 1833 годзе дзейнасць яго была спынена. З 1833 года Дамейка актыўна працаваў у Таварыстве навуковай дапамогі, мэтай якога было палягчэнне вучобы польскай эміграцыйнай моладзі. Працягваў падтрымліваць цесныя сувязі з сябрамі, самааддана служачы ім дапамогай i неаднаразова падтрымліваючы грашыма. Асабліва моцныя вузы сяброўства ядналі яго з Міцкевічам, быў сведкам на яго шлюбе, дапамагаў у многіх працах. Адлюстраваннем удзячнасці i прывязанасці быў першапачаткоы намер назваць "Пана Тадэвуша" -"Жэгота".
У Парыжы канчаткова ўсталяваліся навуковыя інтарэсы Дамейкі. Наведваў лекцыі матэматыкі, фізікі, аналітычнай хіміі, батанікі, мінералогіі i геалогіі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс i Батанічным садзе. Слухаў лекцыі знакамітых французскіх геолагаў: Луі Прэбоста, П'ера Кард'ера i вельмі блізкага да палякаў Леона Элі дэ Бамонта, з якім пабываў у геалагічнай экспедыцыі ў Алексоне. Пры намове Бамонта i яго пратэкцыі 23 жніўня 1834 года Дамейка паступіў у Парыжскую Горную школу, якую акончыў 1 жніўня 1837 г. з дыпломам інжынера-гарняка. Быў старанным студэнтам, які паказваў добрыя вынікі. Падчас навучання слухаў лекцыі знакамітых навукоўцаў: Дамініка Араго, Бамонта, П'ера Дзюфрэнуа - тагачаснага дырэктара школы. Падчас вакацый здзейсніў шмат геалагічных вандровак па Францыі. Сабраны матэрыял стаў падставай калекцыі, якую пазней забраў на другі кантынент. Цесныя сувязі з Горнай Школай падтрымліваў Дамейка на працягу шматгадовага побыту ў Чылі.
У час навучання ў Горнай школе Дамейка працаваў над стварэннем карты прыроды Польшчы. Выканаў тры карты: гідраграфічную, геалагічную, "лясную" (ландшафтна-гаспадарчую). Падрыхтаваў таксама працу-каментарый да карт над назвай "Эсэ па геалогіі, геаграфіі i эканоміцы, якое служыла б асновай фізічнай геаграфіі гэтай краіны". Перад выездам з Францыі ўсе правы да гэтых матэрыялаў, якія былі першай спробай стварэння фізіяграфічнага атласа Польшчы, разам з выдавецкай інструкцыяй перадаў A. Міцкевічу. Пазней ў лістах да сяброў Дамейка не раз вяртаўся да справы ix публікацыі. Але гэтыя намеры не здзейсніліся. Рукапісныя матэрыялы знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы і бібліятэцы Польскай Акадэміі Навук ў Кракаве i Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Пасля заканчання навукі Дамейка атрымаў пасаду ў Бон Фонтэн у Альзасе, дзе шукаў жалезную руду. У пачатку кастрычніка 1837 года ён атрымаў прапанову заняць пасаду прафесара хіміі i мінералогіі ў Горной школе ў Ля Сарэна ў гарняцкай правінцыі Какімба ў Чылі.
Пераклад: Аляксандр Колышка, Марыя Вітукевіч
Бібліяграфія
1. Аб ушанаванні I. Дамейкі. Лідская газета. 1. лістапада 1994 г.
2. Булай М. Вялікі асветнік. Лідская газета. 4,7,11 снежня 1993 г.
3. Афанасьева Т. Игнатий Домейко. Гродненская правда, 24 сентября 1992г.
4. Булай М. Лідскія шляхі Ігната Дамейкі. у кн. Наш радавод. Ліда,1994, с. 78-83
5. Грыцэвіч В. Твой, Беларусь, назаўсёды. Уперад, 22 чэрвеня 1983 г.
6. Грыцкевіч В. I. Дамейка, Настаўніцкая газета. 23 студзеня 1993 г.
7. Доўнар T. Вялікі асветнік, Судовы веснік 1994 r. №.1, с. 73-75
8. Из дальних лет. в кн. Клейн Б.С. Взгляд из прошлого. Мн., 1989 г., с. 27-44
9. Мальдис А. Национальный герой Чили. Деловой Вестник, 1994, № 3, с. 23
10. Цвірка К. Вялікі асветнік, Полымя, 1995, № 1
Опубликовано 25 ноября 2010 года