1) Камандзiр батальёну i ўсе нiжэйшыя камандзiры - беларусы. 2) Каманднай i службовай мовай у батальёне - беларуская. 3) Кандыдатаў на камандзiраў прадстаўляе галоўны вайсковы рэфэрэнт БСА пры Самапомачы. 4) Маральную апеку над батальёнам i прапаганду маюць беларусы. 5) Узбраеньне, абмундзiраваньне i выжывеньне нямецкае, паводле нямецкiх вайсковых нормаў. 6) Адзнакi на мундзiрах павiны быць аднак беларускiя, на шапках Пагонi, а бел-чырвона-белыя сьцяжкi на левым рукаве. 7) Батальён можа быць ужыты толькi на Беларусi й толькi супроць ворагаў беларускага народу бальшавiцкiх партызанаў.' >

публикация №1290697990, версия для печати

Асаблівасці ў арганізацыі ваенных аб'яднанняў беларусаў супраць СССР пад час ВАВ у БССР


Дата публикации: 25 ноября 2010
Автор: Франц Кушаль
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290697990)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Асаблівасці былi наступныя:

1) Камандзiр батальёну i ўсе нiжэйшыя камандзiры - беларусы. 2) Каманднай i службовай мовай у батальёне - беларуская. 3) Кандыдатаў на камандзiраў прадстаўляе галоўны вайсковы рэфэрэнт БСА пры Самапомачы. 4) Маральную апеку над батальёнам i прапаганду маюць беларусы. 5) Узбраеньне, абмундзiраваньне i выжывеньне нямецкае, паводле нямецкiх вайсковых нормаў. 6) Адзнакi на мундзiрах павiны быць аднак беларускiя, на шапках Пагонi, а бел-чырвона-белыя сьцяжкi на левым рукаве. 7) Батальён можа быць ужыты толькi на Беларусi й толькi супроць ворагаў беларускага народу бальшавiцкiх партызанаў.

Калi Шлегель прачытаў гэтыя варункi, ён сказаў, што на ўсё згаджаецца, апрача таго толькi, што камандзiр батальёну павiнен быць беларус. Усе iншыя камандзiры, сказаў ён, будуць беларусы, але камандзiр батальёну павiнен быць немец. Калi я i Саковiч адказалi, што мы згаджаемся на гэтую зьмену, калi iнакш ня можна, то Шлегель сказаў: "Калi так, дык я ў вашай прысутнасьцi падпiсваюся пад вашымi варункамi". "А цяпер, падпiсаўшы паперу, зьвярнуўся ён да мяне, - жадаю вам удачы ў арганiзацыi новага беларускага батальёну".

На наступны дзень я выехаў у вакругi, каб на месцы паразумецца з акруговымi рэфэрэнтамi БСА i кiраўнiкамi Самапомачы. Як тыя, так i другiя пайшлi мне цалкам на руку. Запэў-нiўшы пэўную колькасьць добраахвотнiкаў з кожнае акругi, я вярнуўся ў Менск i пачаў чакаць iхнага прыбыцьця.

У пачатку лютага 1943 г. добраахвотнiкi пачалi прыбываць. Немцы далi мне сапраўды быццам цалкам свабодную руку ў арганiзацыi батальёну. Iз афiцэраў прыбылi ў батальён падлейтэнант Мазур, падлейтэнант Орсiч, лейтэнанты Мялешка, Дрозд, Мохарт, Калька, Бандык i пазьней Iванiцкi. Камандзiрамi ротаў былi вызначаныя Мазур i Орсiч. У першай палове сакавiка батальён быў гатовы. Складаўся ён з дзьвюх ротаў па 200 чалавек у кожнай. Калi батальён быў зааргнiзаваны, прапагандыстам прызначылi на маю прапанову лейтэнанта Чабатарэвiча.

Батальён гэты быў добра абмундзiраваны й знаходзiўся на ваенным харчаваньнi. Справа ўзгадаваньня жаўнераў была пастаўленая вельмi высока. Усё беларускае грамадзянства зьвяртала на батальён вялiкую ўвагу, для батальёну ладзiлiся тэатральныя паказы, вечарыны й iншае. Саюз моладзi з свайго боку даваў для жаўнераў аматарскiя паказы. Адным словам, гэта быў узорны вайсковы аддзел - улюбёнец беларускага грамадзянства.

У маi 1943 году батальён пайшоў у вакцыю супроць парты-занаў. У вакцыi як камандзiры, так i стральцы паказалi сябе з найлепшага боку. Пасьля колькiтыднёвай акцыi батальён вярнуўся ў Менск. Камандзiр батальёну немец i iншыя немцы вельмi хвалiлi нашых стральцоў i камандзiраў. У часе акцыi былi ахвяры сярод сральцоў i падафiцэраў. Гэтыя ахвяры вельмi ўрачыста былi пахаваныя ў Менску пры ўдзеле беларускага грамадзянства й немцаў. Адным словам, батальён цалкам здаў эгзамен i мы спадзявалiся, што атрымаем дазвол на арганiзацыю далейшых беларускiх батальёнаў.

У гэтым самым часе, калi здавалася, што ўсё на як найлепшай дарозе, пачалi здарацца канфлiкты памiж камандзiрам батальёну - немцам i нашымi афiцэрамi. Я, як апякун гэтага батальёну, мусiў выступаць пры кожным канфлiкце як пасярэднiк памiж камандзiрам батальёну й нашымi афiцэрамi.

Прычыны для канфлiкту галоўным чынам былi дзьве: адна тая, што немцы папрыдзялялi да ротаў сваiх падафiцэраў, якiя называлiся шэфамi ротаў i iнструктарамi. Вось гэтыя шэфы ротаў i пачалi ўваходзiць у кампэтэнцыi камандзiраў ротаў i зьвязаў. Нашыя афiцэры не хацелi зрачыся сваiх правоў i прывiлеяў камандзiраў на карысьць нямецкiх падафiцэраў. Iзноў нямецкiя падафiцэры пры кожным асаджэньнi iх, у выпадку, калi яны мяшалiся ў правы нашых камандзiраў, жалiлiся камандзiру батальёну. Немец, камандзiр батальёну, заўсёды прымаў бок сваiх нямецкiх падафiцэраў i нападаў на афiцэраў беларусаў, хоць бы яны мелi стопрацэнтовую рацыю. Нашыя афiцэры ў такiм выпадку адклiкалiся да мяне.

Другая прычына канфлiкту была тая, што на ўсiх гаспадарскiх функцыях у батальёне стаялi нямецкiя падафiцэры, якiя абкрадалi нашых жаўнераў. Я асабiста сцьвердзiў некалькi раз крадзеж нямецкiмi падафiцэрамi харчоў, аб чым дакладваў нямецкiм вышэйшым уладам. З гэтай прычыны камандзiр батальёну меў частыя няпрыемнасьцi й канфлiкт гэты памiж iм i намi што раз больш паглыбляўся. Найбольш няўступлiвым быў камандзiр 2-гой роты падлейтэнант Мазур, шчыры беларус, чалавек вельмi амбiтны i iмпульсыйны.

Камандзiр батальёну прасiў мяне, каб я адклiкаў Мазура й даў на ягонае мейсца iншага афiцэра. Аднак я просьбы ягонай здаволiць ня мог iз прынцыпу. Праз некаторы час каман-дзiр батальёну паведамiў мне, што Мазур высылаецца ў афiцэрскую школу ў Бэрлiн на перашкаленьне. Такi зварот у дачыненьнi да Мазура мяне вельмi зьдзiвiў, аднак я гэтаму паверыў. Хутка Мазур "быў высланы ў Бэрлiн". Перад ад'ездам ён пайшоў у СД па дакумэнты: i як увайшоў у будынак СД, так з таго моманту нiхто яго больш ня бачыў. Тыднi прыблiзна праз два пасьля гэтага выпадку камандзiр батальёну паведамiў афiцэрам батальёну, што Мазур быў забiты ў часе бамбардаваньня Потсдаму, дзе знаходзiлася ягоная школа, але, як вядома, Потсдам нiколi ня быў бамбардаваны, i сьмерць Мазура засталася загадкай.

Усё лета 1943 году батальён прымаў удзел у вакцыях. Былi ахвяры ў людзях, але батальён стаўся нязвычайна баёвай адзiн-кай. У восенi таго году яго папоўнiла рота, якая была створаная пры СД у Вялейцы пад камандаваньнем камандзiра гэтае роты лейтэнанта Качана Аркадзiя. Апрача таго, з Глыбоцкае акругi прыбыло каля 150 чалавек на чале з лейтэнантам Якубёнкам. Гэтай жа восеняй батальён быў пераведзяны з Менску ў Вялейку. Тут батальён яшчэ папоўнiўся аддзеламi, якiя былi зарганiзаваныя пры iншых СД на Беларусi. Такiм чынам у Вялейцы батальён разгарнуўся ў вялiкую адзiнку ў складзе каля тысячы чалавек. Афiцэрскi склад батальёну быў наступны: надлейтэнант Орсiч, лейтэнанты Мялешка, Бандык, Дрозд, Калька, Iванiцкi, Качан, Якубёнак, Бобка, Мохарт, Сасукевiч, Кушнеровiч, Клiнцэвiч. У Вялейцы батальён атрымаў нумар 13 i афiцыйна называўся 13-ты Беларускi Палiцыйны Батальён пры СД. Беларусы звычайна называлi яго батальёнам СС. Пасьля кароткага збiраньня батальёну ў вадну цэласьць, невялiкiя часткi батальёну, звычайна ня больш зьвязу, былi паразсыпаныя па акруговых СД, дзе несьлi ахоўную службу. Большая частка батальёну засталася ў Вялейцы й усьцяж прымала ўдзел у супроцьпартызанскiх акцыях. Гэтак сама бралi ўдзел у супроцьпартызанскiх акцыях i зьвязы, якiя знаходзiлiся пры акруговых СД. Камандзiрам аднаго зьвязу, выдзеленага iз 13-га батальёну, быў лейтэнант Мялешка, якi выконваў службу ў Лiдзе. Вось гэты самы лейтэнант Мялешка, вельмi вартасны афiцэр, згiнуў сьмерцяй героя пры вельмi цiкавых абставiнах.

У студзенi 1944 году акруговы начальнiк нямецкае палiцыi ў Лiдзе хацеў правесьцi акцыю супроць партызанаў. З гэтай мэтай ён папоўнiў зьвяз, якiм камандаваў Мялешка, рознай зьберанiнай, як ОТ, палiцыя, урадаўцы з гэбiтскамiсарыяту й iнш. Сабралася досыць вялiкая група людзей, якой i меў камандаваць у часе акцыi Мялешка. Кiляметраў прыблiзна за дзесяць ад Лiды стаяла нямецкая рота, якая сама мела ўзяць удзел у акцыi. Нямецкi камандзiр абудвух аддзелаў не паведамiў дакладна камандзiру роты, калi i зь якога кiрунку прыбу-дзе аддзел iз Лiды, каб злучыцца з ротай для супольнай акцыi. Затое той атрымаў ад ранiцы паведамленьне ад свае варты, што да вёскi наблiжаецца падазроны аддзел. Камандзiр роты выйшаў на скрай вёскi й пачаў праз бiнокль наглядаць падозраны аддзел. Калi ён пiльна прыгледзiўся, дык пабачыў узброеных людзей у розных вопратках. ОТ насiла вопраткi, калёрам падобныя да польскага вайсковага абмундзiраваньня, а дзеля таго, што ў Лiдчыне было шмат польскiх партызанаў, то ня дзiва, што камандзiр роты палiчыў незнаёмы аддзел за польскiх партызанаў i, падпусьцiўшы на адпаведную адлегласьць, скамандваў роце адкрыць агонь. На чале аддзелу адважна крочыў лейтэнант Мялешка, i ён жа першы быў цяжка паранены. Жаўнер, якi пасьпяшаўся на помач свайму улюбёнаму камандзiру, быў забiты. Непаразуменьне хутка высьвятлiлася, але Мялешка тут жа памёр. Такiм недарэчным чынам згiнуў наш адважны, малады афiцэр, якi падаваў найлепшыя надзеi.

Большасьць батальёну знаходзiлася стала ў Вялейцы. Тут ён вельмi часта прымаў удзел у супроцьпартызанскiх акцыях. Аднак камандзiр батальёну, немец, вельмi тэндэнцыйна ставiўся да нашых афiцэраў. Значэньня беларускiх афiцэраў ён увесь час стараўся зьвесьцi да нуля, супроцьстаўляючы iм нямецкiх падафiцэраў. Гэткiя адносiны давялi да адкрытага бунту нашых афiцэраў пры наступных абставiнах.

Начальнiк Вялейскага СД обэрштурмфюрэр Гравэ наехаў на мiну i быў забiты. На пахаваньне Гравэ прыгатавалася iсьцi й рота беларускага батальёну. Камандзiр гэтае роты лейтэнант Бандык выстраiў яе i, калi прыйшоў да роты камандзiр батальёну, здаў таму рапарт. Але камандзiр батальёну загадаў Бандыку ўступiць у строй, а камандаваньне ротай перадаў падафiцэру немцу. Бандык у строй не ўступiў. Бачучы гэта, камандзiры зьвязаў лейтэнанты гэтаксама выступiлi iз строю й далучылiся да Бандыка. Ротай камандаваў нямецкi падафiцэр, а нашыя афiцэры на пахаваньнi былi прысутныя асобнай групай, прыватна. Гэты ўчынак Бандыка й ягоных афiцэраў камандзiр батальёну палiчыў за адкрыты бунт, прыгразiў iм палявым судом i напiсаў адпаведны рапарт начальнiку СД Беларусi ў Менску.

На другi дзень пасьля гэтага iнцыдэнту я прыехаў у Вялейку на iнспэкцыю батальёнаў БКА. Лейтэнант Бандык зьявiў-ся да мяне iз сваiмi афiцэрамi й расказаў аб iнцыдэнце. Я неадкладна напiсаў адпаведны рапарт Прэзыдэнту БЦР i прасiў Прэзыдэнта зьвярнуцца па гэтай справе да начальнiка СД. Прэзыдэнт iнтэрвэньяваў i ў рэшце рэштаў нашым афiцэрам была прызнаная слушнасьць. Камандзiр батальёну сказаў Бандыку, што ён пагарачыўся, але адносiны памiж iмi яшчэ пагоршылiся.

У гэтым самым часе адзiн зьвяз 13-га батальёну стаяў у Глыбокiм. Камандзiрам гэтага зьвязу быў надлейтэнант Орсiч, адзiн з найвыдатнейшых афiцэраў батальёну. Орсiч меў ня толькi выдатныя камандзiрскiя здольнасьцi, але й быў чалавекам уплывовым, духовым правадыром афiцэраў i стральцоў батальёну. Ягоны зьвяз праводзiў вучэбнае вострае страляньне зь мiнамёту. Адна мiна ўзарвалася ў мiнамёце, так што ўсе людзi, якiя знаходзiлiся блiзка, былi цяжка параненыя. Быў цяжка паранены i надлейтэнант Орсiч. Асколак прабiў яму лёгкiя навылёт. Калi я наведаў яго ў лязарэце, стан ягоны быў амаль безнадзейны, хаця ў гэты мамэнт, па чутках, ён паправiў-ся i знаходзiцца ў лязарэце ў Баварыi на вылячэньнi.

У канцы чэрвеня 1944 г. распачалася эвакуацыя з Беларусi. 13-ты батальён пачаў адступаць на захад разам зь нямецкiм войскам. Па дарозе далучалiся да яго часткi, якiя былi ад батальёну аддзеленыя. Адносiны памiж камандзiрам батальёну немцам i нашымi афiцэрамi што раз горшалi i зрабiлiся нарэшце немагчымымi. Нямецкiя афiцэры былi поўнымi панамi палажэньня ў ротах. Гэты стан давёў да распачлiвага кроку нашых афiцэраў. У Аўгустове на пастою лейтэнант Бандык заалярмаваў сваю роту. Да роты далучылiся афiцэры Iванiцкi, Дрозд i Мохарт i пад камандай Бандыка адлучылiся ад батальёну й пайшлi ў лес. Такiм чынам 150 стральцоў i 4-х афiцэраў ад батальёну адпала. Пасьля гэтага факту камандзiр батальёну сабраў рэшту афiцэраў i накiраваў iх у РОА. Лейтэнанты Сасукевiч, Кушнеровiч i Клiнцэвiч замест РОА прыехалi ў Бэрлiн у БЦР, дзе й былi прыдзеляныя да 1-га Кадравага Беларускага Батальёну.

Афiцэры, якiя пакiнулi батальён у Аўгустове, ня мелi намеру здрадзiць. Да гэтага распачлiвага кроку яны былi вымушаныя толькi неадпаведнымi адносiнамi да iх немцаў. Аб гэтым сьведчыць той факт, што два афiцэры, лейтэнант Дрозд i Мохарт, пакiнуўшы батальён, далучылiся да калёны ўцекачоў i разам з калёнай адступiлi ў Нямеччыну. Калi даведаўся аб гэтым камандзiр батальёну, то паслаў патруль, зложаны з немцаў, каб арыштаваць Дразда й Мохарта. Патруль прыбыў у калёну, забраў лейтэнанта Дразда й Мохарта, i, адвёўшы iх ад калёны, на вачох бежанцоў, абодвух застрэлiў. Кажуць, што быццам лейтэнант Мохарт быў толькi паранены й уцёк. Цi гэта праўда, ня ведама.

Калi лейтэнант Сасукевiч i iншыя прыбылi ў БЦР i расказалi аб гэтых падзеях, я неадкладна паехаў на месца пастою батальёну, каб праверыць усё на мейсцы. Было гэта ў кастрычнiку 1944 г. Частка батальёну стаяла ў мясцовасьцi Альбрэтс-дорф каля Брандбэргу. Гэта была толькi адна рота. Камандзiр гэтае роты гаўптштурмфюрэр немец вельмi ўсцешыўся з майго прыезду, бо трэба было падняць настрой у людзей, якi быў вельмi ўпаў. У гутарцы са мною камандзiр батальёну на мае запытаньнi, чаму гэтак здарылася, што нашых афiцэраў няма ў батальёне, даў вельмi неясны адказ. Ён абвiнавацiў нашых афiцэраў у тым, што яны не хацелi падпарадкавацца нямецкiм падафiцэрам. Камандзiр батальёну загадаў сабраць усiх людзей, каб я мог зь iмi гаварыць. Калi я пачаў гаварыць зь людзьмi, то сьцьвердзiў сапраўды благi настрой у iх. Першае, на што мне жалiлiся стральцы, гэта на адсутнасьць пры iх сваiх афiцэраў. "Мы жадаем, казалi мне стральцы, каб БЦР прылажыла ўсiх стараньняў, каб нашыя афiцэры вярнулiся да нас".

У гэтым часе ў батальёне было яшчэ каля 600 чалавек, але людзi былi падзеленыя на адзiнкi й раскiнутыя па ўсёй Нямеччыне: 1 рота ў Лебрэхсдорфе - 85 чалавек; 1 рота ў Нiхачове - 89 чалавек; 2 роты ў Лесляў - 260 чалавек; 1 рота ў Трыесьце - 112 чалавек; 1 зьвяз у Бэрлiне - 21 чалавек.

Опубликовано 25 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290697990 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Асаблівасці ў арганізацыі ваенных аб'яднанняў беларусаў супраць СССР пад час ВАВ у БССР

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network