Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.
У гэты час у самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла на сваей вонкавай пласцiне якi-небудзь малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены ў Полацку. Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку. Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi, заказваюць у iх драўляныя з малюнкам формы. Кафляная печ дасягае значных памераў i складваецца з розных вiдаў кафлi.
З’яўляецца сюжэтная кафля — гэта вынiк творчых «вандровак» беларускiх кафляроў у iталiю, Германiю i Чэхiю. У 16 ст. з’яўляецца «партрэтная» кафля з выявамi мужчыны (партрэт Васiля Цяпiнскага).
Крыху пазней ў 16 ст. з’явiўся новы, вельмi характэрны для беларускай кафлi малюнак. Не было такога населеннага пункта ў нашым краi, дзе б не ўжывалi кафлю з геаматрычным альбо раслiнным арнаментам . Шырока таксама ўжывалася геральдычная кафля з выявамi звяроў, мiфалагiчных iстот. Акрамя кафлi мы бачым гэты штрышок на каваных дзвярах Мiрскага замка, Сафiйскага сабора.
Новы штуршок у выпрацоўцы кафлi дало мураванае будаўнiцтва ў стылi барока, якое пашыраецца ў гарадах Беларусi. У гэты час яно дасягае сваёй вышынi. Кафляныя печы сталi важным элементам iнтэр’ера. Яны мелi складанапрафiляваную барочную форму, якая будавалася з розных вiдаў кафлi. Асаблiва багатымi i разнастайнымi былi арнаментальныя матывы. Для ранняга барока характэрна кафля з адбiткамi дат (Магiлёў, Мiнск) i выявамi чалавечага твару. Да нас дайшлi малюнкi праектаў печаў 17 ст. з кафлi, аздобленай раслiнным арнаментам. Два такiя малюнкi знойдзены ў замке Радзiвiлаў. У другой палове 17 ст. у беларускiм кафлярстве адбываюцца пэўныя змены. Знiкае рамка ў вузкай палосачнай кафлi. Больш простай становiцца канструкцыя самой печы. Яна становiцца прамавугольнай. Адметная рыса позняй барочнай кафлi-наяўнасць васьмiвугольнай або авальнай рамкi на яе вонкавай пласцiне. У час руска-польскай вайны (1654-1667 гг. ), калi на тэрыторыi Беларусi разгарнулiся галоўныя ваенныя дзеяннi, попыт на кафлю часова знiкае, i многiя беларускiя кафляры перабралiся ў Расiю. Шмат помнiкаў было разбурана. Але нягледзячы на перабудовы i на вялiкiя разбурэннi, кафлярства ўсё роўна засталося адной з найцiкавейшых распаўсюджаных галiн творчасцi беларускiх майстроў.
Опубликовано 25 ноября 2010 года