публикация №1290349511, версия для печати

Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры ў Беларусі у 1990-1996 гады


Дата публикации: 21 ноября 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1290349511)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ


Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў.Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.
Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”.
Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.
Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.

Опубликовано 21 ноября 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1290349511 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры ў Беларусі у 1990-1996 гады

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network