публикация №1045495189, версия для печати

Сетка рыма-каталіцкіх парфій на Беларусі ў 1387 - 1781 гадах


Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045495189)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


Да падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі не было адзінай тэрытарыяльнай структуры Рыма-Каталіцкага Касьцёла (лацінскага абраду). Парафіі гэтага Касьцёла належалі да трох цэнтраў касьцёльнай адміністрацыі - Віленскай, Луцкай і Смаленскай дыяцэзій. Такім чынам, невыпадкова прадметам дасьледаваньняў стала гісторыя Касьцёла ў асобных яго дыяцэзіях, якія ахоплівалі як беларускія, так і літоўскія, расейскія і ўкраінскія землі. У наш час пасьля ўтварэньня Папам Янам Паўлам ІІ Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, насьпела патрэба дасьледаваць гісторыю гэтай касьцёльнай правінцыі. Усувязі з гэтым істотнае значэньне мае карціна фарміраваньня парафіяльнай сеткі на беларускіх землях у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Гэта зыходны пункт як для дасьледаваньняў, якія адносяццада пазьнейшых гістарычных перыядаў, так і для фармуляваньня ацэнак і вывадаў, заснаваных на сапраўдным становішчы касьцёла да падзелаў Рэчы Паспалітай. Гэтую задачу аблягчаюць апублікаваныя вынікі архіўных дасьледаваньняў, праведзеных Янам Курчэўскім, Станіславам Літаком, ЕжыАхманьскім.Прадстаўленых гэтымі дасьледчыкамі падрабязных дадзеных дастаткова для ілюстрацыі разьвіцця парафіяльнай сеткі на Беларусі ў разглядаемым акрэсе - зразумела, за выключэньнем тых парафій, якія знаходзяцца на тэрыторыі суседніх дзяржаў. Вынікі дасьледаваньняў прадстаўлены ў табліцы, якая ілюструе фарміраваньне парафіяльнай сеткі ў падзеле надэканаты. Гэты падзел, што ажыцьцяўляўся ў Луцкай дыяцэзіі ў канцы ХУІ стагоддзя, а ў Віленскай, мажліва, у палове ХУІІ стагоддзя, ня быў аднак стабільным, бо з цягам часу адбываліся зьмены ў прыналежнасьці парафій да дэканатаў. І таму, каб забясьпечыць тэрытарыяльнае супастаўленьне дэканатаў была зроблена перагрупоўка парафій адпаведна з парафіяльнай структурай деканатаў, якая дзейнічала ў 1781 годзе, - гэта значыць, у апошнім годзе разглядаемага перыяду. Пасьлядоўнае пералічэньне парафій у падзеле на дэканаты не было, аднак, магчымым. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смаленская дыяцэзія, а таксама Аршанскі дэканат і частка Віцебскага, Бабруйскага, а таксама горад Полацк знаходзіліся ў Расейскай дзяржаве, дзе толькі ў 1798 годзе была арганізавана новая касьцёльная адміністрацыя. Такім чынам, парафіі на гэтай тэрыторыі ўказаны ў табліцы без падзелу на дэканаты (якія ўжо не існавалі), а зборна як "парафіі, далучаныя да Расеі ў 1772 годзе". Прыняць ранейшую за 1781 год мяжу, не было, аднак, мэтазгодным, таму што ў гэтым годзе Віленская біскупская курыя ўпершыню сабрала статыстычныя зьвесткі аб колькасьці вернікаў у падпарадкаваных ёй парафіях. Гэтыя дадзеныя ў нашых разважаньнях маюць вялікае значэньне. Зборна пададзены таксама парафіі Луцкай дыяцэзіі, якія пасьля апошняга падзелу былі ўключаны ў склад Віленскай дыяцэзіі. Не паўплывала гэта ні ў якой ступені на дэфармацыю дасьледчых вынікаў у агульна-беларускім маштабе. ххх Беларусь здаўна адрозьнівалася ад іншых усходнеславянскіх краін канфесійнаю структураю насельніцтва. Утой час яку Расеі і на Украіне сярод карэннага насельніцтва распаўсюдзілася ўсходняе хрысьцінства (праваслаўнае, пазьней - часткова ўніяцкае), на Беларусі разьвілося таксама і заходняе. Стык гэтых абедзьвюх канфесій і адначасова культурных колаў - візантыйскага і лацінскага - быў сьпецыфічным элементам гісторыі Беларусі, зыходным пунктам разнастайных яе інтэрпрэтацый і палітычных інспірацый. Ён меўтаксама істотны ўплыў на фарміраваньне нацыянальнай сьвядомасьці яе жыхароў. У часе хрысьціянізацыі Літвы ў лацінскім абрадзе беларускія землі былі ў вялікай ступені каланізаваныя русінамі. Расейскае засяленьне ў ХІУст., якое прасоўвалася з усходу і поўдня, паступова набліжалася да сучаснай беларуска-літоўскай мяжы, а ў ваколіцах Вільні нават перайшло яе. На ўсход ад гэтай лініі ўсё жтакі засталася шырокая зона, уякой побач з русінамі і надалей жылі літоўцы. Акрамя таго, вядомыя выпадкі літоўскіх пасяленьняў на ўсходзе. Літоўскае насельніцтва сапраўды падвяргалася беларусізацыі і прымала праваслаўе, аднак, пераважная яго частка заставалася яшчэ ў паганстве. Хрысьціянізацыя літоўцаў у лацінскім абрадзе распачалася ў 1387 годзе ў адпаведнасьці з наступным абяцаньнем Ягайлы ад 22 лютага ІЗЗ7года: "хочучы таксама памножыць каталіцкую веруў нашыхлітоўскіх і рускіх краях, са згоды і з дазволу нашых наймілейшых братоў, князёў і ўсёй шляхты літоўскай зямлі, мы вырашылі, распарадзіліся і нават прысягнулі, заручыліся і дакрананьнем да сьвятых таямніц пакляліся ўсіх радавітых літоўцаў абоіх полаў, любога становішча, прызваньня або годнасьці, якія жывуць у нашых літоўскіх і рускіх дзяржавах, да каталіцкай веры і паслушэнства Сьвятому Рымскаму Касьцёлу схіліць, далучыць, заклікаць, а то нават і прымусіць, незалежна ад іх веравызнаньня". Мяркуючы па цытаванымдэкрэце Ягайлы, абавязак прыняцьця хрышчэньня ўлацінскім абрадзе датычыў ня толькі літоўскіх паганаў, але таксама і тых літоўцаў, якія перш прынялі праваслаўе, а пасьля былі асіміляваныя альбо асіміляваліся з навакольнымрускім насельніцтвам. Менавіта з гэтых прычынаў не маглі быць эфектыўнымі спробы тэрытарыяльнага разьмежаваньня ўплываў каталіцызму і праваслаўя» зьмешанай зоне, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку Беларусі Існуючая тут спакон вякоў этнічная мазаіка выклікала аналагічную канфесійную мазаіку, а каталіцкія касьцёлы часта паўставалі ў суседзтве зправаслаўнымі цэрквамі. Дэкрэт жа Ягайлы не датычыў праваслаўных русінаў, аднак. клапоцячыся аб моцы новай веры сяродлітоўцаў, ён агаворваў, што У выпадку зьмешаных шлюбаў праваслаўны бок павінен быць абавязаны да прыняцьця каталіцызму. Такім чынам была прыпынена экспансія праваслаўя сярод літоўцаў, што ўсё ж такі не затрымала іх моўнай беларусізацыі. Яна рабіла больш латвымі сваяцкія сувяэі насельніцтва на паўночным захадзе Беларусі і спрыяла пашырэньню каталіцызму сярод русінаў гэтага рэгіёна.Каталіцкіяпарафіітаксамаўтвораныідля іншых этнічных груп - палякаў, латышоў, яцьвягаў і прусаў, аселых у часы сярэдневечча ў заходніх раёнах Беларусі. 3 часу хрысьціянізацыі Літвы да 1500 года, гэта значыць, на працягу крыху больш за сто гадоў, на Беларусі ўтварылася 90 каталіцкіх парафій. Больш інтэнсіўна ішло будаўніцтва касьцёлаў у першай палове ХУІ стагоддзя, у вынікучаго каля 1550 года агульная колькасць парафій вырасла да 152. Паводле дасьледаваньняў Ежы Ахманьскага, якія датычаць Віленскай дыяцэзіі і дапоўненых дадзенымі па беларускай частцы Луцкай дыяцэзіі, з агульнай лічбы 152 парафіяльных касьцёлаў 25 працэнтаў складалі вялікакняскія ахвяраваньні, а рэшта - магнацкія, а таксама літоўскіх і рускіх баяраў. Трэба заўважыць, што ўтвораныя да паловы ХУІ стагоддзя парафіі канцэнтраваліся галоўным чынам у літоўска-рускай зоне зьмешанага насельніцтва паміж заходняй мяжой Беларусі і лініяй Пружаны -Клецк - Менск - Іказьнь. У гэты час у паўночна-заходняй частцы краіны было 136 каталіцкіх парафій, гэта значыць, амаль 90 працэнтаў іх агульнай колькасьці на Беларусі. Ва ўсходняй частцы Віленскай дыяцэзіі ўтворана да паловы ХУІ стагоддзя ўсяго толькі чатыры парафіі ў важнейшых адміністрацыйных асяродках (Полацк, Віцебск, Слуцк), а таксама для літоўскіх пасяленцаў у Абольцах каля Оршы. Істотныя зьмены на канфесійнай карце Беларусі выклікала рэфармацыя, дзеля якой значная, а можа быць і пераважная частка магнатаў і шляхты пакінула сваю ранейшую прыналежнасьць да каталіцкага і праваслаўнага веравызнаньня, становячыся шчырымі прыхільнікамі новай веры. Яны апекаваліся пашырэньнем пратэстанцкіх збораў як шляхам збудавання новых сьвятынь, так і шляхам ператварэньня існуючыхда таго часу касьцёлаў і цэркваў. Паводле дасьледаваньняў Г.Мерчынга, у другой палове ХУІ стагоддзя колькасьць кальвінісцкіх, лютэранскіх і арыянскіх збораўу Вялікім княстве Літоўскім дасягнула 177, у тым ліку ў Віленскім ваяводзтве - 44, Троцкім - 32, Жмудзкім - 34, Наваградзкім - 31, Полацкім - 5, Віцебскім - 7, Берасьцейскім - 11, Менскім - 11. Гэтыя дадзеныя.аднак толькі з прыватных архіваў, - таму Марцэлі Косман дапускае, што агульная колькасьць парафій дасягала амаль 100''. Мяркуецца, што амаль палова гэтай колькасьці (92 зборы) была разьмешчана на беларускіх землях". Аднак цяжка з дакладнасьцю вызначыць уплыў рэфармацкага рухуна стан парафіяльнай сеткі Рыма-Каталіцкага Касьцёла на Беларусі, бо да гэтага часу не ўстаноўлена, колькі збораў узьнікла ў выніку заняцьця пратэстантамі былых касьцёлаў і цэркваў. Указаная вышэй колькасьць збораў у асобных ваяводзтвах - і асабліва нязначная іх толькасьць у Полацкім, Віцебскім і Мсьціслаўскім - дае падставы зрабіць вывады, што ў выніку рэфармацыі сетка каталіцкіх парафій зьменьшылася нашмат больш, чым праваслаўных, магчыма, нават напалову ў параўнаньні з 1550 годам. Хоць рэфармацкі рух і быў у роўнай ступені скіраваны супраць каталіцызму і праваслаўя, аднак яго вынікі для абедзьвюх канфесій былі рознымі. У той час, калі ва ўмовах контррэфармацыі літоўская шляхта вярталася да каталіцызму, руская ўжо ня была схільнаю вяртацца да праваслаўя і ўсё часьцей прымала каталіцызм. Гэта аказала важны ўплыўнафарміраваньне іразьмяшчэньне парафіяльнайсеткіўХУІІі ХУІІІ стагоддзях. Паводле дадзеных Віленскага Сінода з 1669 года ў ІЗ-ці дэканатах паўночна-заходняй часткі Беларусі, а таксама ў заходняй частцы Полацкага дэканата функцыянавалі 165 парафій у параўнаньні са 136-цю ў 1550 годзе. У гэты час Каталіцкі Касьцёл ня толькі вярнуў сабе пераважную частку сваіх сьвятыняў на гэтай тэрыторыі, страчаных у перыяд экспансіі рэфармацыі, але таксама і адбудоўваў дзесяткі касьцёлаў, спаленых або спустошаных маскоўскім войскам у часе нашэсьцяў з паловы ХУІІ стагоддзя. Акрамя таго, была завершана рэструктурызацыя ранейшай парафіяльнай сеткі шляхам ліквідацыі дробных або празьмерна ўшчыльненых парафій, перадачы асобных сьвятыняў для выкарыстаньня ордэнамі, а таксама шляхам іх ператварэньняўфіліяльныякасьцёлы. Такім чынам, ў перыяд з 1550 па 1669 год на гэтай тэрыторыі было зьнесена 28 ранейшых парафій і ўтворана 57 новых, у вынікучаго іх сетка павялічылася на 29 парафій. Найбольш вырасла яна ў Полацкім дэканаце - на 7 парафій, Радашковіцкім - на 6, Сьвірскім - на 5 і Наваградзкім - на 4, затое ў астатніх зьмены былі невялікія, аднолькава як на плюс, так і на мінус. Можна меркаваць, што сфарміраваная ў палове ХУІ 1 стагоддзя ў паўночна-заходняй частцы Беларусі парафіяльная сетка ў асноўным адпавядала патрэбам Рыма-Каталіцкага Касьцёла. Удалейшым, праўда, яе тэрытарыяльная структура ўсё ж удасканальвалася шляхам утварэньня адных і ліквідацыі іншых парафій. Аднак агульная іх колькасьць даказвала незвычайную стабілізацыю: у 1781 годзе тут дзейнічала 167 парафій, гэта значыць, усяго толькі на дзьве больш, чым у 1669 годзе. Гэта сьведчыць, што прыняцьце Касьцельнай уніі (1596 год) ня выклікала значнай тэрытарыяльнай экспансіі лацінскага Касьцёла на гэтай тэрыторыі. Але ў той час значна пашырылася сетка каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі, у якім да канца ХУІ стагоддзя пераважала праваслаўе. Утой час, калі ў 1550 годзе тут існавала толькі 16 парафій, то ў 1669 годзе іх колькасьць узрасла да 67, у 1774 годзе - да 77, і пасьля гэтага аж да першага падзелу Рэчы Паспалітай значньв зьменаў не было. Такая тэндэнцыя была характэрнай для ўсіх рэгіёнау гэтай тэрыторыі, аднак жа, наймацней яна праяўлялася на ўсходніх межах Віленскай дыяцэзіі - у Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім дэканатах, у якіх колькасьць парафій узрасла з чатырох у 15 50 годзе па меньшай меры да 51 у 1781 годзе. У той час убеларускай частцы Луцкай дыяцэзіі павялічылася яна ўдвая - да 25 парафій, і адна парафія была створана ў Смаленскай дыяцэзіі (у Забелах). Развіцьцё парафіяльнай сеткі на поўдні і на ўсходзе Беларусі было выклікана галоўным чынам канфесійнай трансфармацыяй тамтэйшай рускай шляхты. Пасьля ўпадкурэфармацыі не прываблівала яе ані ранейшае праваслаўе, ані каталіцызм ўсходняга абраду (унія), пераважнатрактаваны як "мужыцкая вера", які па сваёй сутнасьці не адрозьніваўся з пункту поглядурытуальнасьці ад ранейшага праваслаўя. Затое жаданай альтэрнатывай станавіўся лацінскі каталіцызм як з увагі на яго характар пануючага дзяржаўнага веравызнаньня, так і на асьветную дзейнасць Касьцёла, якая стварала перспектыву інтэлектуальнага разьвіцьця шляхты. Неафіцкая рупнасьць магнатэрыі выявілася ў шматлікіхахвяра-ваньнях на карысьць Каталіцкага Касьцёла, асабліва ордэнаў, колькасьцьяюх на працягуХУП і ХУІІ 1 стагоддзяў пастаяннаўзрастала. Паводле дасьледваньняў польскіх гісторыка ў 1772 годзе ў паўднёва-усходнім рэгіёне Беларусі існавала звыш 80 мужчынскіх манаскіх сядзібаў з рознымі рэгуламі, у тым ліку ў Аршанскім дэканаце - 29, Віцебскім і ўсходняй частцы Полацкага - па 11, Бабруйскім - 13 і ў беларускай частцы Луцкай дыяцэзіі - 19'. Акрамя таго, было ўтворана больш дзесяці жаночых кляштараў. Найбольшыя манаскія асяродкі ўзьніклі ў Брэсьце, Магілёве, Мсьціслаўі, Оршы, Пінску, Полацку, Віцебскуі Забелах, а меньшыя шматлікія манаскія асяродкі - ў панскіх маёнтках. Яны разгортвалі духоўную і асьветніцкую дзейнасьць, якая спрыяла каталіцызацыі і паланізацыі шляхецкай моладзі. Дзейнасьць ордэнаў, а таксама значнае павелічэньне колькасьці касьцёлаўі капліцумаёнткахне выклікалі, аднак, значнагапашырэньня каталіцызмулацінскага абраду сярод сялянства і мяшчанства Усходняй Беларусі і Палесься, якія ў ХУІІ і ХУІІІ стагоддзяхналежалі ўбольшасьці даўніяцкай царквы. Увялікай ступені на гэтапаўплывала выдадзеная Апостальскаю Сталіцаю ў 1624 годзе забарона пераходу з усходняга абрадуналацінскі без папярэднягадазволу. На самой справе забарона гэта выклікала пратэсты рускай шляхты і ёю ўсяляк абміналася, аднак жа, яна павінна была улічвацца рыма-каталіцкім духавенствам. Тамумагло яно весьці місійную дзейнасьць сярод іншаверцаў, да якіх алічвалі праваслаўных, аднак спробы перацягваньня ўніятаў у лацінскі абрад часта выклікалі ўмяшанне ўніяцкага духавенства, што іншы раз заканчвалася ў касьцельных судах. Такім чынам, нягледзячы на некаторую непасьлядоўнасьць, унія былада падзелаў Рэчы Паспалітай дзсйснай перашкодай, якая затрымлівала масавую лацінізацыю сялянства і мяшчанства. Пра вялікую розьніцуў разьвіцьці і разьмяшчэньні парафіяльнай сеткі сьведчыць колькасьць католікаў лацінскага абраду на паўночна-заходняй і паўднёва-усходняй тэрыторыі Беларусі. Ілюстрацыя гэтае зьявы суправаджаецца, аднак, пэўнымі цяжкасьцямі. Апублікаваныя ЯнамКурчэўскімстатыстычныязьвесткі.сабраныяў 1781 - 1782 гадах Віленскай біскупскай курыяй аб колькасьці парафій у Віленскай дыяцэзіі, не ахопліваюць той часткі дыяцэзіі, якая ў 1772 годзе была далучана да Расеі". Для гэтай тэрыторыі ў нас ёсьць магчымасьць зыкарыстаць падрабязныя дадзеныя з паловы сямідзесятых гадоў ХУІІІ стагодцзя, апублікаваныя Мацеем Ларэтам. Яны тычацца асоб, годных прыняцьця сьвятых сакрамэнтаў, а гэта значыць, не ахопліваюцьдзяцей. У сваю чаргу прыведзеныя Янам Курчэўскім статыстычныя зьвесткі па парафіях Луцкай дыяцэзіі адносяцца, найхутчэй, да 1797 года, калі гэтыя парафіі былі ўключаны ў Віленскую дыяцэзію". Затое недастаткова якіх-небудзь зьвестак, што датычаць колькасьці парафій у Забелах Смаленскай дыяцэзіі. Атрыманьне вынікаў пры супастаўленьні зьвестак па вышэйназваных тэрыторыях патрабавала б дадатковай статыстычнай ацэнкі, гэта значыць, павелічэньня колькасьці парафіян на тэрыторыях, далучаныхда Расеі, з-задзяцей, якія яшчэ недапускалісядасакрамэнтаў, а таксама з прычыны зьмяньшэньня колькасных паказчыкаў парафій Луцкай дыяцэзіі ў выніку натуральнага прыросту ў 1781 - 1797 гадах. Гэтага ня робіцца як з мэтай захаваньня аўтэнтычнасьці апублікаваных дадзеных, такізыходзячы зтаго, што павелічэньне колькасьці парафій, далучаных у 1772 годзе да Расеі, прыблізна ўраўнаважыла б зьмяньшэньне статыстычнай ацэнкі ў Луцкай дыяцэзіі, таму што ў абодвухтых рэгіёнах колькасьць каталіцкага насельніцтва была адносна невялікай і амаль аднолькавай. Як паказана ў прыведзенай табліцы, у 1781 годзе агульная колькасьцькатолікаўлацінскагаверавызнаньнянаБеларусіскладала 428,9 тысячы. Гэтыя зьвесткі ня ўлічваюць парафіі ў Забелах Смаленскай дыяцэзіі і чатырох парафій ў Бабруйскім дэканаце (Бабруйск, Багушэвічы, Давыд-Гарадок, Карпілаўка), якія, можа, не працавалі або не прадставілі ў Віленскую курыю дадзеных аб сваім колькасным складзе. Гэта значыць, што на ўсялякі выпадактрэба было б нязначна павялічыць агульную ацэнкуда 430 - 440 тысяч асоб. Гэтае насельніцтва пражывала перш заўсё ўпаўночна-заходняй частцы Беларусі - у Браслаўскім, Гарадзенскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім, Ашмянскім, Радашковіцкім, Радунскім, Ружанскім, Слонімскім, Сьвірскім, Віленскім, Ваўкавыскім дэканатах і заходняй частцы Полацкага. На гэтай тэрыторыі, якая складае прыблізна 20 працэнтаў тэрыторыі сучаснай Беларусі, знаходзілася амаль 70 працэнтаў парафій і каля 84 працэнтаў католікаў лацінскага абраду. Каталіцызм, які ўзьнік тут на аснове балцкага субстрату, быт гэтак жа, як і праваслаўе, аўтахтонным веравызнаньнем часткі усіх грамадзкіх слаёў. Ён, праўда, павялічваў свае ўплывы ў выніку індывідуальных канверсій праваслаўнай або ўніяцкай шляхты, а таксама праз зьмешаныя шлюбы, што, аднак, у той перыяд не выклікала значных зьменаў у канфесійнай структуры насельніцтва. Гэта была важная акалічнасьць, якая ўплывала на абмежаванае павелічэньне парафіяльнай сеткі ў ХУІІ і ХУІІІ стагоддзях, што не парушала пазіцый праваслаўнага і ўніяцкага касьцёлаў. Каталіцкія парафіі, якія былі на гэтай тэрыторыі, налічвалі ў 1781 годзе ў сярэднім звыш 2180 вернікаў і такім чынам былі здольныя да самастойнага функцыянаваньня. Іншая сітуацыя сфарміравалася ў паўднёва-усходнім рэгіёне Беларусі. Тут лацінскі каталіцызм вырас на глебе ўсходняга хрысьціянства і такім чынам ня быў аўтахтонным веравызнаньнем. Ён, ахапіўшы вялікую частку мясцовай шляхты і нешматлікіх польскіх пасяленцаў, ня змог, аднак, у значнай ступені замацавацца ў асяроддзі сялянства і часткова гараджан. Лацінізацыя шляхты парушыла традыцыйнае сацыяльна-культурнае адзінства на гэтай тэрыторыі. што асабліва ў ХУІІ стагоддзі стала прычынай неаднаразовых канфліктаў, невядомых на паўночным захадзе Беларусі. Гэтыя акалічнасьці абумовілі значна слабейшы статыстычны стан пазіцыі Рыма-Каталіцкага Касьцёла наўсходзе іпоўдні. На гэтую тэрыторыю, якая ахоплівае частку пакінутых у Рэчы Паспалітай пасьля першага падзелу, Бабруйскага і Віцебскага дэканатаў, усходнюю частку Полацкага, парафіі, далучаныя да Расеі, а таксама прыналежныя да Луцкай дыяиэзіі, і якая складалакаля 75 працэнтаў тэрыторыі Беларусі, прыходзілася каля 30 працэнтаў усіх парафій і няпоўныя 16 працэнтаў католікаў лацінскага абраду. У сярэднім парафіі былі тут нашмат меньшыя, чым на паўночным захадзе, колькасьць вернікаў складала 885 асобаў, пры гэтым колькасны склад паловы парафій не перавышаў 500 асоб. Дэканаты ахоплівалі вялікія тэрыторыі, што зводзіла нагляд задзейнасьцю парафіяльнага духавенства ў лепшым выпадку да большых гарадоў. Доля каталіцкага насельніцтва лацінскага абраду (430-440 тысяч) утагачаснай канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі складала 14 - 15 працэнтаў. 3 гэтага пункту гледжаньня таксама мела месца вялікая рэгіянальная неаднароднасьць. На падставе статыстычных дадзеных з паловы і канца ХІХ стагоддзя можна меркаваць, што ў прылягаючых да літоўскай мяжы Браслаўскім, Лідзкім, Ашмянскім, Радунскім і Сьвірскім дэканатах католікі складалі пераважную частку насельніцтва. Колькасьць іх паступова зьмяньшалася ва ўсходнім і паўднёвым напрамку, даходзячы ўсяго да некалькіх працэнтаў над Дняпром і Прыпяцьцю.

Опубликовано 17 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045495189 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Сетка рыма-каталіцкіх парфій на Беларусі ў 1387 - 1781 гадах

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network