публикация №1045434912, версия для печати

Уладзімір Арлоў


Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045434912)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


Уладзімір Арлоў, аўтар кніг “Еўфрасіння Полацкая”(1992) і “Рандэву на манеўрах”(1992), гістарычнага эсэ “У пошуках украдзенага скарбу”(1993), засведчыў сваю адданасць ісціне пра мінулае беларусаў яшчэ на пачатку 80-х гг., калі ў мясцовым і тагачасным саюзным друку публікаваў артыкулы, у якіх рэзка крытычна адгукаўся на 5-томную акадэмічную “Гісторыю БССР” і аднаіменны школьны падручнік, называючы прама асноўную іх загану -- свядомую фальсіфікацію мінулага ваўгоду афіцыйнай гісторыяграфіі. У заснаванай на дакументальных фактах гісторыі першага вядомага Еўропе беларускага горада Полацка, сталіцы Полацкага княства, у якім жыла ў той час патранеса і заступніца Беларусі Еўфрасіння Полацкая, У. Арлоў выступае як майстар празаічнага слова, а ў апавяданнях і аповесцях -- як строгі вучоны-прафісіянал, які ведае цану першакрыніцам і ўмее іх разглядваць на шырокім фоне мінулага і сучаснасці. Гісторыю ён любіць саму па сабе, у яе першавытворнасці, пазбягаючы мадэрнізацыі, калі даўняу ўсяго толькі ілюструе счасныя думкі аўтара. Сёняшнія нашы клопаты прысутнічаюць у поглядзе пісьменніка на даўнейшыя падзеі. У апавяданні “Каля дзікага поля”, дзе ўзнаўляюцца апошнія хвіліны жыцця безыменнага аўтара слыннага “Слова аб палку Ігаравым”, адчуваецца, напрыклад , цяперашняя павышаная цікаўнасць да нашай гісторыі, імкненне пераасэнсаваць многія яе старонкі ў сучасным інфармацыйным полі. Як вядома, існуе некалькі версій аб аўтарстве гэтага твора. Казахскі пісьменнік Алжас Сулейманаў адшукаў у тэксце “Слова” аргументы, якія сведчаць на карысць якраз казахскага паходжання аўтара : асобныя словы і паняцці, на яго думку, мог ведаць толькі усходні чалавек, жыхар степаў. У. Арлоў, таксама грунтуючыся на тэксце слыннага помніка, знаходзіць доказы “полацкай версіі” : сімпатыі невядомага аўтара, геніяльнага старажытнага песняра да Усяслава Чарадзея, які “збіраў крывічаў пад сваё крыло, у адну дзяржаву”, відавочныя, а невялікая рачулка Ула, якую ён прыгадвае, знаходзцца “за пяць попрышчаў ад Дзвіны”. Магчыма, менавіта на гэтай рачулцы і знаходзілася родавая вотчына аўтара “Слова”. Што да службы яго ў ноўгарад-северскага князя Ігара, подзьвігі якога ён уславіў, то і на гэта ёсць тлумачэнне : “выпалі Чарадзеевы ўнукі з дзедавай славы”, сталі “каваць крамолы на брацію сваю”, і пясняр, які гаварыў ім у вочы праўду, стаў ім непатрэбным . Менавіта ва ўнікальным культурным асяроддзі, якое так старанна стварала ў свой час Еўфрасіння, пра што У. Арлоў апавядае ў прысвечаным яе дзейнасці эсэ, і мог з’явіцца такі высокаадукаваны і адухоўлены талентам ад Бога чалавек, як аўтар “Слова”. Старонку за старонкай перагортвае У. Арлоў у сваіх творах кнігу народнай славы. Увагу яго спыняюць некаторыя найбольш яскравыя эпізоды і каларытныя постаці. Дакументальнасць яго прозы не падлягае сумненню. А там, дзе канчаецца гістарычны дакумент, рэальны факт, пачынаецца вялікая поле аўтарскай фантазіі. Аднак ў адрозненне ад бурнага ўяўлення яго слыннага папярэдніка У. Караткевіча, які свядома рамантызаваў мінулае, прывабліваючы на свой бок новых і новых прыхільнікаў, У. Арлоў стрымлівае сваю фантазю ў межах жыццёва верагоднага : навае пакаленне адукаваных чытачоў ужо вымагала дакладнасці і фактычнай праўдзівасці. Прынамсі, гэтым тлумачыцца яго імкненне перадаць слова сваім героям, удзельнікам далёкіх падзей. Пра падзеі падчас вайны Івана Жахлівага з Літвой і захоп маскоўцамі Полацка, які быў бязлітасна зруйнаваны, а яго жыхары люта знішчаны, напрыклад, апавядае ў лісце да сваіх родных стралец Аляксей, чалавек, як можна зразумець, з чулым сэрцам і светлай галавой, па-свойму праніклівы і мудры ( апавяданне “Пішу вам у Масковію” ). А пра князя Гераніма Радзівіла, падчашага ВКЛ, які хацеў застацца ў памяці людской не як душыцель сялянскага паўстання Вашчылы, а як мудры і справядлівы валадар Крычаўскага магістрата і дзеля гэтага прымушаў мясцовага летапісца Карпача фальсіфікаваць гісторыю, апавядае сам Карпач. Просты летапісец выбірае пакутлівую смерць на кале, але не згаджаецца на тое, каб абылгаць сваіх пабрацімаў, адабраць у іх, жывых і мёртвых, не толькі славу, але і гонар (“Міласць князя Гераніма”). У лістах з турмы, адрасаваных сыну Ежы, вядомы беларускі літаратар Аляксандр Незабытоўскі апавядае пра свой удзел у паўстанні супраць царскага самаўладдзя і пра сваё разуменне падзей (“Пакуль не згасла свечка”). Ужывае празаік і такі прыём, калі пра гістарычныя падзеі апавядае чалавек з варожымі да беларускай ідэі адносінамі, як гэта мы бачым у апавяданні “Рандэву на манеўрах”. Героі гістарычных твораў У. Арлова -- людзі незвычайныя. Слабыя фізічна, яны затое моцныя духам. Пераможаныя суседзямі, яны не адчу-ваюць сябе знішчанымі, бо ведаюць : апошняе слова ўрэшце будзе за імі, а калі ўжо не будзе іх саміх, то за іх дзецьмі. Менавіта ў гэтым трэба бачыць сэнс эпіграфа да апавядання “ Пяць мужчын у леснічоўцы” : “Gloria victis” (“Слава пераможным” ). Пяцёра беларусаў-інсургентаў, што засталіся пасля паражэння паўстання 1863 г., не лічаць сваю справу безнадзейнай. Так лічыць кіраўнік паўстанцкага атрада Тапор, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага, вядомы у гісторыі вызваленчага руху пад імем Людовіка Звяждоўскага. Так лічыць і беларускі філосаф Лышчын-скі, спалены за сваю ерась на кастры паводле загаду папскага нуцыя (“Місія папскага нуцыя”). Чалавека фізічна можна знішчыць, але пера-магчы ідэю нельга, бо ідэя неўміручая. У выніку варожых інтрыг тэўтонцаў гіне апошні полацкі князь Уладзімір, а з ім разам знікае ў хвалях часу дынастыя Рагвалодаў (“Дзень, калі ўпала страла”). Аднак збыліся не толькі горшыя прадба-чанні князя, але і лепшыя : праз два гады посля яго смерці полацкія ратнікі сталі плячо да пляча з наўгародцамі і пскавічамі на Чудскім возеры, дзе адбылося Лядовае пабоішча і крыжакі пацярпелі сакрушаль-ны разгром, што на некалькі стагодзеў адвучыла іх ад паходаў на Усход. У.Арлоў, як і іншыя нашы аўтары гістарычных твораў, шмкнецца знайсці адказ на пытанне, якое ў свой час вельмі захапляла Ф.Дастаеў-скага : у чым прычына таго, што беларусы, як нацыя, здольныя былі выжыць ва ўмовах жорсткага націску з боку агрэсіўных суседзяў на працягу стагоддзяў? Мабыць, было нешта такое ў іх нацыянальным характары, што дазваляла народу не толькі жыць, схіліўшы голаў перад рознага роду акупантамі, паланізатарамі і русіфікатарамі, але і зберагаць сваю жывую душу, не аддаваць яе на глум і здзек. У самым агульным выглядзе гэты погляд на беларуса выяўляецца ў славутай “Пагоні”. Грозны ваяка, які ўзняў свой меч і ўздыбіў каня, абараняе сваю нацыянальную незалежнасць і чалавечую годнасць ад любых замахаў.

Опубликовано 17 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045434912 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Уладзімір Арлоў

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network