публикация №1045385958, версия для печати

Гісторыя Вялікага Княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага


Дата публикации: 16 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045385958)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


ВВЕДЕНИЕ Гісторыя Вялікага Княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўіпчьшы. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыя.іы з дзяржаунага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г. Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Кня-ства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы — М.Устралаў, М.Каяловіч, П Бран-цаў —менавіта заходнерускім землям адводзілі галоуную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Полыпчая, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не зауважалі на землях Русі, што сталі складовал часткай Вялікага ІКняства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў — беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не болып чым галінамі аднаго "рускага' (мелася на ўвазе вялікарускага) народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове. Пэуны адыход ад прыведзенан трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX — пачатку XX ст. '- М Любаускага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар-Запольскага, У.Пічэты Яны разглядалі Вялікае Кня-ства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заход-няй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсён яе псторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV — XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызнача-лася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам. Але ў савецкі час (прыкладна з 30-х гг.) у працах беларускіх і расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прырауноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі. На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высно-вы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 — 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х —90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыі (В.Ластоўскі, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Кня-ства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа. Болып узважана падыходзяць да ацэнкі дзяржаўнасці Вялі-кага Княства Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "ўсе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы". Ў 20 — 80-я гг. нашага стагоддзя у беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацьіяльна-эка-намічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага.' Гісторыі вялі-какняжацкіх гарадоў прысвечаны даследаванні В.Дружчыца, З.Капыскага, В.Мялешкі, А.Грыцкевіча. Праблемы аграрнай гісторыі разглядаліся у артыкулах і манаграфіях У.Йічэты, К.Кернажыцкага, Дз.Пахілевіча, М.Спірыдонава, П.Лойкі, В.Голубева. Ваенна-гістарычнай тэматыцы прысвяцілі свае працы М.Ткачоў, Г.Сагановіч. Гісторыю культуры і права рас-працоўвалі ў сваіх даследаваннях Я.Юхо, С.Падокшын, С.Сокал, Г.Галенчанка і інш. У сваіх навуковых пошуках гісторыкі абапіраюцца на першакрыніцы. Менавіта яны дазваляюць нібы пабачыць мінулае сваімі вачыма, пабываць у ім, адчуць дух і атмасферу адышоўшых эпох, зразумець норавы, клопаты, памкненні праш-чураў. Гэтыя пісьмовыя помнікі падзяляюцца на дакументальныя (актавыя матэрыялы, заканадаўства, матэрыялы справаводства) і апавядальныя, да якіх адносяода летапісы і хронікі, літаратур-ныя і публіцыстычныя творы, мемуары. Нанболып масавымі крыніцамі з'яўляюцца акты і граматы сацыяльна-эканамічнага і сацьіяльна-палітычнага характару. Яны характарызуюць працэс фарміравання феадальнага землеўладання, стан гаспадаркі, саслоўную структуру насельніц-тва і сацыяльную палітыку ўрада. Люстэркам свайго часу з'яўля-юцца заканадаўчыя помнікі — Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Па іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, правасвядомасць, мараль і побыт, культуру і мову людзей XV - XVI стст. Багацейшай крыніцай ведаў аб мінулым з'яўляецца справа-водчая дакументацыя, што адклалася ў вялікакняжацкай канцы-лярыі ў Вільні (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага), у акгавых кнігах судовых устаноў дзяржавы. Розныя бакі жыцця Беларусі адлюстроўваюць матэрыялы рэвізій гаспадарскіх ула-данняу адміністратыўных раёнаў (старостваў, эканомій, валас-цей, княстваў), інвентарныя апісанні феадальных уладанняў, гарадоў і мястэчак, мытныя кнігі. Гісторыя вайсковай справы знайшла адбітак у "попісах" (вопісах) войска Вялікага Княства Літоускага 1528, 1565 і 1567 гг. Значную цікавасць для гісторыка ўяўляюць дакументы валь-ных Соймаў Вялікага Княства Літоускага і Рэчы Паспалітай, павятовых сонмікаў, з'ездаў шляхты: спісы пьпанняў для раз-гляду, інструкцыі, наказы дэпутатам ад шляхты, прамовы, паве-дамленні розных камісій, скаргі, пратаколы пасяджэнняў, уні-версалы, дэкларацыі, канстытуцыі (пастановы) і інш. Іх дапаўняюць "дыярыўшы" з апісаннем сеймавых падзей, выступ-ленняў дэпутатаў, закулісных палітычных інтрыг. Асобную групу крыніц складаюць перапіска вялікіх князёў літоўскіх з магаатамі Беларусі, Літвы, Ўкраіны,' з кіраўнікамі суседніх дзяржаў, карэспандэнцыя паноў-рады, гаспадарскай канцылярыі, вышэшпых царкоўных іерархау. Асноуным відам апавядальных крыніц з'яўляюцца летапісы. Падзеі XIII — XIV стст. знайшлі адлюстраванне ў галіцка-ва-лынскім, ноўгарадскім, пскоўскім, уладзіміра-суздальскім ле-тапісах XV — XVI стст. — у агульнарускіх летапісных зборах. Выдатнымі помнікамі агульнадзяржаунага летапісання Вялікага Княства Літоўскага з'яўляюцца Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Збор 1446 г., Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жмойцкага, Хроніка Быхаўца. Кожнае іх слова — важная крыніца для гісторыка. Палітычнай гісторыі Вялікага Княства' Літоўскага ўдзялілі значную ўвагу польскія гісторыкі XV — XVI стст.: Я.ДЛугаш, Б.Вапоўскі, М.Кромер, М.Бельскі і інш. Асаблівую цікавасць уяўляе "Хроніка польская, літоўская і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоускага. Бурлівыя падзеі XVI—XVII стст. пакінулі вялікую коль-касць мемуарау рознан гістарычнай, інфармацыйнай і мастацкан вартасці. Нанболып прыкметнымі з'яуляюцца "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага і "Дыярыўш" А.Філіповіча.Фрагмен-тарныя звесткі пра Беларусь палітычнага, геаграфічнага і быта-вога характару сустракаюцца і ў запісках замежных дыпламатаў, вандроунікау, пісьменнікаў (С.Герберштэйна, А.Гваньіні, А.Па-севіна і інш.). Яны адлюстроўваюць погляды еўрапейцаў на нашу гісторыю. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст. 1.1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваг-радскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель — пад такімі назвамі была вядома ў псторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную псторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст У XIII ст усходнеславянскія абшары былі яшчэ па-крыты мноствам дробных феадальных удзельных княст-ваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэпенах Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20. На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст сталай дзяр-жаўнасці яшчэ не было Стан у гэтым рэпёне можна вызна-чыць як пераддзяржаўны Тутузнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу Як сведчыць псторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знеш-няя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях — тэрыторыях латышоў і эстаў — ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысці-целяў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялі-кага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст з паўдневага ўсходу Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўдневыя княствы Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам. У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсход-неславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае нама-ганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меныпай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў. Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя тра-дыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. 1 ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюц-ца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы. Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб На-ваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час па-чалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінулым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі". Хаця горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, але "па знаходках прад-метаў раскошы супернічае са знакамітымі старажытна-рускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца ўла-дальнікам унікальных рэчаў"[1]. Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, пгго багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжац-кай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. 1 калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гт. наваградцьі праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне. Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падэеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем — прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка — вы-ступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелі-тоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях. Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамі-наецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыто-рыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіц-ка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Мшдоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з'яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. "прня веру Хрнстову от Востока (г.зн. правас-лаўную) со многнмн свонмн баяры". Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабіс-тымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг "Лнтву зане, понмана бе вся земля Лнтовьская". Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадо-бы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцгва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваг-радчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт. Няўдачы, іпто праследавалі Міндоўга, выклікалі незада-воленасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палі-тык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваг-радскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбіна-цыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае кня-жанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зоучны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастра-юцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецда, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі. Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла — жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Болып увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же н бежа до Пiньска". Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "понде с пнняны к Новогороду н оттоле пое с собою Новогородце н понде в Лнтву княжнть". Наступным этапам удзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў На-лыпчанаў і Дзяволтвы. Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прьгчым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена на-сельніцтва як тых, так і другіх зямель. Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні сусе-дзяў, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяр-жаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. 1 з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгод-насці, калі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гістопоіі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржа-ве ў крыві міжусобных дынастычных звадак. Ды урэшце рэіпт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 — 40-я гт. XIII ст. — час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, — ці, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст., калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла пераш-кодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах. Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка. Прадстаўнік галіцка-га княжацкага дома Шварн, які бьгў паўнапраўным улада-ром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазіцыяй на чале з Тройдзенем. Галічанін быў адлучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага драблення Галіцка-Валын-скай Русі ёй не ўдалося паставіць пад свой кантроль падзеі ў Літоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сілы. Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, іпто склаліся ў адзіны дзяр-жаўны арганізм у 50 — 60-я гт. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяр-жаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэ-тэнзій на незалежнасць Літвы. А пгто прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі. На пачатку 70-х гг. XIII ст. князь луцкі Мсціслаў Данілавіч "пошел бяшеть от Копыля, воюя по Полесью". У 1275 г. Леў Данілавіч у хаўрусе з залатаар-дынскім ханам Менгу-Цімурам беспаспяхова спрабаваў пад-началіць землі верхняга Панямоння. Праз некаторы час для той жа мэты ён скарыстаў сілы арды Нагая. Але зноў жа безвынікова. У хуткім часе пасля згаданых выпраў з Галіч-чынай і Валынню быў заключаны мір. Гэта дазволіла Тройд' зеню кінуць сілы на абарону паўночна-заходніх межаў. Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі болып-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках быў вынік паспяховага адбіцця крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася болыд дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавілі-ся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў кры-жакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў. Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзе-ня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атры-мала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло сваё ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні. Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гатага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругарад-нае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўта-номны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры ха-рактэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы ў сваёй зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "нм давать воеводу по старому, по нх волн, н который нм будет нелюб воевода ... нно нам воеводу нм нного датн, по нх волн". Другая — гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, бо заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кант-роль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: "А воеводе нашому полоцкому мешчан не суднтн одному, суднтн ему с бояры н мешчаны". Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася ў мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцеб-ска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіраван-ня: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяр-коўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы. Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў вы-ключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць ў сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады яку мясцовых, так і ў цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя ўгісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя. Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўта-номіі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскагэ. Феадальныя княствы-дзяржавы, якія існавалі на тэры-торыі Беларусі яшчэ ў Х — XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі і новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам. ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ Урывак з "Хронікі з летапісцаў старадаўніх" Феадосія Сафанові-ча а.6 жыцці і дзейнасці князя Міндоўга "По смертн отца своего Рннголта Мнвдог застал князем лнтовскнм н жмодскнм...; з прусамн, з крнжакамн славный проваднл войны. Потом от сыновцов (пляменннкаў) свонх Тевтннла н Внкннта з помочью войск короля руского Данннла Мнндог был так барзоутескеный, аж муснл мнстра крнжадкого Андрея проснтн о помоч. А гды ему Авдрей не хотел датн помочн, ажбы окрестнлся в рымскую веру, учнннл так Мендог, окрестнлся. А жебы в вере охотне трнвал, прнслал ему папеж Ннокентнй корону, н укоронован застал королем лнтовскнм. Але того ж року знову покннул веру рымскую н до паганскнх забобонов вернулся... Сам с тым Мендог от Тронната, своего сыновца, гды спал, был забнтай з двома сынамн, Руклею н Репнкасом'[2] фрагменты з тэксту Іпацьеўскага летатсу аб падзеях палітыч най барацьбы памгж Наваградскай, Галгцка Валынскай, Жамойцкай г Полацкай землямг ў 50 — 60 я гг XIII ст "В лето 6760 (1252) нзгна Мндог сыновца своего Тевтевнла н Еднвнда, пославшю ему на войну ею со уем (дзядзькам) свонм со Выконтом, на Русь воевать ко Смоленьску, н рече ' Што кто прнемлеть, собе держнть', вражбою бо за ворожьство с ннмн Лнтву заня, понмана бе вся земля Лнтовьская н бесчнсленое нменне нх, прнтрене бо богатьство нх, н посла на не вон свое, хотя убнтн я Онема же уведавшнма, н бежаста ко князю Даннлу н Васнлковн, н прнехаша во Волод мерь Даннл же н Васнлко, брат его, розгадав со сыном, брата сн посла на Воковыеск, а сына на Услоннм, а сам нде ко Зднтову н поймаша грады многы н взвратншася в домы В лето 6763 (1255) потом же Воншелк створн мнр с Даннлом н выда двдерь Мнндогдову за Шварна, сестру свою, н прнде в Холм к Даннлу В лето 6770 (1262) во осень убнт бысть велнкнй князь лнтовьскн Мнньдовг, самодержець бысть во всей земле Лнтовьской По Мнндов-говн же убнтьн, Воншелк убоявься того же н бежа до Пнньска н ту жнвяшеть, а Тренята нача княжнтн во всей земле Лнтовьской н в Жемотн йпослапобратапоТовтнвнладоПолотьска, рекатако "Брате! Прнедн семо, розделнте землю н добыток Мнвдовьгов" Оному же прехавшу к нему, н поча думатя Товтнвнл, хотя убнтн Треняту, а Тренята собе думашеть на Товтнвнла пак, н прннесе думу Товтнвнлову боярцн его Прокопнй Полочаннн Тренята же потереднв н убнв Товтнвнла н на-ча княжнтн однн Посем же почаша думатн конюсн-Мнндовговн, 4 пароб-цн, како бы лзе нм убнтн Треняту, оному же ндуіцу до мовннцы мыться, онн же, усмотревше собе время таково, убнша Треняту, н тако бысть конець убнтья Тренятнна Се же услышав Воншелк, пойде с Пнняны к Новугороду, н отголе поя со собою Новгородце н пойде в Лнтву княжнть, Лнтва же вся прняша н с радостью, своего господнчнца Воншелк нача городы нматн во Дявельтве н в Нальвданех городы же понмав, а ворогы своя нзбнв, н тако прндоша восвоясн Посі м же Воншелк дал княженне свое зятю своему Шварновн, а сам опять восхоте прятн мннскнй чнн н посем Лев* прнеха к нему в манастырь н убн Воншечка завнстью, оже бяшеть дал землю Лнтовьскую брату его Шварновн. ' Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст. У першай палове XIV ст Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцеб-ская і Менская Недзе да 1340 г межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам. Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер'ю Гэтыя рускія землі бачылі ў дзяржаве Гедыміна саюзніцу ў барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся ў гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340) Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэпене. Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля папбелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак' "Моннвнду дал отец Корачев да Слоннм, Нарнмонту — Пннеск, Олгнрду — Крево, да к тому князь внтебскнй, сынов не держал, прннял его к дотьце, — Внтебск в зятн Евнутня осаднл во Внльнн на велнком княженн А Кестутню — Трокн Корняту — Новгородок А Люборта прннял володнмерскнй князь к дотьце — во Володнмер й в Луцеск н во всю землю Волын-скую" Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшча-лася на сенняшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях. Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ўжо накатаным класічным ўзоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Гэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцііых дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях раз-віцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі. Яўнут, сярэдні сью Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Алыерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гіста-рычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзімі-равай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік правас-лаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць правас-лаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў. Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. гіры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.). У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагіч-ная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Геды-мін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, даўтварэн-ня праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэн-нем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэаліза-валіся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынас-тычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства — правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе — адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок. Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакня-жыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу — Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад перша-га Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб паз-бавіць свайго апанента апоры, якой з'яўлялася Полаччы-на, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой ўдзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі ў складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулі-коўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы — "Андрей да брат его Дмнтрнй" (князь бранскі). Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя-Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не пры-маюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам. Нестабільнае становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж су-седнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрышчэнне язычніцкай часткі насельнііггва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "велнкому князю Ягайле бытн в нх волн". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку. Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед-княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ёе пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абя-цаннямі значных за тое прывілеяў. Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Полыіічай. Менавіта ў гэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вілыельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэн-ты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе правасяаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княпва Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая — каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спры-яльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заклю-чыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішча-на Масква пасля наезду хана Тахтамыша. Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася ў 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла за-снаваў біскупства ў Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку ў Вялікім Княстве складаўся з 50 — 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіцкай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі. Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцьгйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паход-жання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне ііалітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства. Як з гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася роз-нымі палітычнамі дзеячамі і групоўкамі. Першым выка-рыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" ка-ралеўства, якое 6 супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога — Маскве. Унутры дзяржавы для ажыц-цяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцый-ную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржа-вай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаар-дынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе": "Вмтовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде н на Саран, н на Болгарах, н на Азтархан, н на Озове, н на Заятцькой Орде, а ты мене посадн на Московском велнком княженнн... н на Новгороде Велнком, н на Пско-ве, а Тферь н Рязань моа н есть, а Немцы н сам возму". Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўда-лося. 12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попустн бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружнне". У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб'яднала-ся пад эгідай Польскага каралеўства. Гэта дало свой плён у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаным поль-ска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая арма-да. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вынішчэннем. Удар па заваёўніках быў настолькі ашаламляльны, што славянскія землі 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі. Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дага-вор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключа-на за 16 гадоў да гэтага ў Крэве. У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася прак-тычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастано-вы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., усганаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вало-даць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалі-тычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назна-чаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феада-лаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталі-ся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя". У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які ў свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга "гаспадара" Вялі-кага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. — праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрый-коўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраю-чыся на Русь, што яму спачувала”. Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры пад-трымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапа-саджаны "гаспадар" пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіра-ванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя "рускіх" абласцей княства займае вьппэйшыя пасады, засядае ў "вернай" вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карса-ковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. 1 гэта нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца ў веравызнаннях вядзе да палітычных супярэч-насцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэч-насцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Ккяства Літоўскага права на ўладу і багацце. Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага ве-равызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежава-най улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі ў Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага. Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распа-лася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец: "й Лнтва же посаднша велнкого князя Жнгнмонта Кесьту-тевнч на велнкое княженне на Внлнн ... н прнде Швнтрнгай-ло на Полотесісь н на Смоленскь, н князн руськне н бояре посаднша князя Швнтрнгайла на велнкое княженне на Рус-кое". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Сма-ленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існа-вала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскау Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але факгычна Вялікае Княства Рускае спыніла сваё існаванне ў выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпла-матыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралём. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 ка-стрычніка 1432 г. каралём Полыпчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украін-скага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жыгімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыцца ў прэ-амбуле тым, пгго "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым болып горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім" князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па пры-кладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання ў спад-чыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку правас-лаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва. Прывілей 1434 г., па якім "руская" знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, — без-умоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў — удзел праваслаўных феадалаў у кіраванні дзяржавай — гэтай граматай не вырашалася. На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма. На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усё болып уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства ў гэты час паўстаў на ўсходзе. 3 канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ вгзантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслаўных хрыс-ціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб'яўлення ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваёй вотчы-най і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа. Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзе-янні вяліся ў 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 — 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты ў беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палі-тыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам аба-роны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы. 3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялі-кага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных зася-дацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (К.Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ўжо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага па-ходжання — беларускага, літоўскага, украінскага, руска-га, розных вер — каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанц-кай — уяўлялі сабой адну сацыяльную групу. Яна была аб'яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класа-вых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх суполь-най дзяржавай — Айчынай. Нездарма ў першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады — Гаспадарскай Радзе — не сустракалася груповак, якія 6 утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў. Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб'яднання ў XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння ў XVI ст. адбылося другое —дзяржаўна-палітычнае — аб'яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны ўзор палі-тычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм. ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ Паведамленне "Хронікг Літоўскай і Жмойцкай" аб перамозе войск Альгерда над татарамі ў бітве на Сініх Водах "Олгерд ... выправнлся протнв татаров в Полл Днкне ... А гды прншлн до Снней Воды, мннувшн Канев н Черкасы, указалася нм в полю велнкая орда... Славное звнтязство (перамогу) Олгерд над татарамн одержал, н все поля до Кнева здавна належачне от нх лотровства (панавання) очнстнл, вернулся до Лнтвы з частю войска своего, а другуя часть в Подолю оставнл..."[3] Вытрымкі з "Пахвалы еялікаму князю Вітаўту, якая змешчана ў "Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх" "... Хачу вам расказать пра вялікага князя Аляксандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і пімат іншых земляў гаспадара... Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна б было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара. Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся руская была яму падуладная... няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару... Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць"[4]. Апісанне ў "Хроніцы з летапісцаў старадаўніх" грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім "Року 1432 Жнгмунт Кенстутовнчь зостал велнкнм князем лнтов-скнм. Свндрнгала, в тон час в Ошмяне будучн, отстереженнн, побег... Затым полотчане н кневляне, н Русь вся прннялн его за князя, бо нх добростью своею себе прнхнлял н рускон веры держался... Потом Свндрнгаяла, собравшн вояско ... пошел на Лнтву, повоевал н пополнл Внлно, Трокн... Крево, Лнду, нншнямногнн места... Потом умерл крол Ягела року 1434. Свцдрш-алло мешкал на Внтебском княженнн. Псуом Свндрнгало, собравшн вонско, воевал на Жнгмунта, князя лнтовского. Жнгмунту поіцастнлося, же свнтяжнл (перамог) Сввдрнганла н выгнал его з Лнтвы, н Руское отнял от него княженне"[5]. Урыўкі з еялікакняжацкай граматы ад 7 чэрвеня 1563 г. а6 ураўнаванні ў правах шляхты каталіцкай і праваслаўнай веры "... До рады нашое, н на уряды (пасады) дворные н земскне, не только подданые костелу Рнмскому от того часу обнраны н прекладаны бытн мають, але однвако н заровно всн рыцерского стану з народу шля-хетского людн веры хрестнянское, яко Лнтва, так н Русь, кождый водле заслугнгодностнсвоее..."[6] Развіццё феадальных адносін Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у дру-гой палове XIII — першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля. Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху мана-польна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспа-дарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё болып зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі. У XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё болып характэрным для гаспадарання становіцца паг-лыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся пра-дукты сельскан гаспадаркі і купляліся неабходныя рамес-ныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць коль-касць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ра-нейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фаль-варак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вы-творчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка. Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працяіу XV ст. спарадычна з'яўляюцца фаль-варкі, з пачатку ж XVI ст. усё большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі — сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка — фальварак- Ужо ў 1450 г. Такая гаспадарка ўпамінаецца ў маёнтку Менедыкаўскім на Наваг-радчыне. Фальварак згадваецца ў запісах Браслаўскага зем-скага суда за 1481 г. у маёнтку Відзы, а ў 1498 г. "подле рек Днсны", у 1499 г. — у маёнтку Холхла Менскага павета. Шэраг упамінанняў аб фальварках утрымліваюць дакументы першай паловы XVI ст.- за 1507, 1524, 1528, 1529, 1548 гт. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Нёман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не пад-вяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў. "Устава на валокі" 1557 г. з'яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ўжо падсумоўваў пэўны вопыт фаль-варачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павін-насці. Тады дазвалялася дзвюм — тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі — 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям'і быў параўнаўча рэдкай з'явай. У гэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы ў адну ці болей валок. Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены ў становішчы сялянскіх мас. Развіццё фаль-варачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне фе-адалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым свед-чаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства, Статутьг Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь няволь-ная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператва-рыліся ў адзіны клас-сасяоўе — прыгоннае сялянства. Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступ-ныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чынша-выя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталя-вання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Бела-русі на першае месца выходзіць паншчына — праца ў панскай гаспадарцы. Так, паводле дакументальных даных ва ўладаннях Ю.М.Радзівіла ў 1528 г. на Літве і Беларусі з 1422 сялянскіх службаў 1229 былі цяглымі, тады як даннікі складалі ўсяго 193 службы. Ва ўладаннях Вілен-скага епіскапства на сярэдзіну XVI ст. каля 2/3 вясковага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ўжо называюць "прыгон" у якасці павін-насці. У адной з полацкіх грамат, датаванай 26 снежня 1502 г., сказана, што царкоўныя сяляне вёсак Далчаны, Веснічы і Пуцілкаўляны "в прнгон ... хожнвалн". Грамата, якая адносіцца да 1506 — 1509 гг., упамінае сярод жыхароў стана Бездзераўскага ў Полацкім ваяводстве людзей цяглых. Гэтую катэгорыю сялян называе сярод на-сельнііггва Гадамышскай воласці Полацкага павета грамата, што датуецца 1506 —1513 гт. Грамата 1507 г. акрамя дані патрабуе ад падданых "работы" на падараванне маёнтка Плі-сы Полацкага павета. Прыгоннымі называе другая грамата 1507 г. сялян уладання Гарчаны. У дзвюх граматах 1508 г. названы тры катэгорыі сялян: кутнікі, даннікі і цяглыя. Восем "служб тяглых" у маёнтку Славані падараваў вялікі князь літоўскі ў 1510 г. князю Палубенскаму. Практычны сэнс паняцця "прыгон" для таго часу выразна тлумачыць даравальная грамата полацкаму баярыну Яцку Сінковічу ад 19 жніўня 1511 г., дзе ўказваецца, што прыгонныя людзі ў панскім двары "пашню пашуть н всн потяглн тягнуть...". У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны ста-годдзя яна дасягнула ў сярэднім 2 дні на тыдзень. Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI — першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы. Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улі-кам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемых падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзі-ны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Радзей сустракаецца ў крыніцах патрабаванне выканання пашпчыны з дыму — двара селяніна. Болыы таго, падымнае і пазямельнае вы-лічэнне паншчыны часам перапляталася: колькасць дзён з валокі дапаўнялася колькасцю дзён з дыму. Увядзенне падымнага вызначэння паншчыны павялічвала колькасць дзён, якія селянін павінен быў адпрацаваць на панскай ворнай зямлі, таму што ў акрэслены перыяд на адной валоцы размяшчалася, як правіла, некалькі сялянскіх гаспадарак. Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчы-ны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе — па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні. Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з'явай, пры-чым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феа-дальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадук-цыі ва ўсходняй Беларусі з'яўлялася сялянская гаспадар-ка, якая яшчэ не ведала паншчыны. Умоўную мяжу памрк захадам і ўсходам Беларусі, дзе ў XVI ст. назіралася розніца ў эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша — Барысаў — Менск- — Слуцк — Пінск. Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякло, якое склада-лася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промысдаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым болыпай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашо-вым эквівалентам. Узмацненне прыгнёту выклікала супрацьдзеянне з боку сялянства, сацыяльныя канфлікты ў беларускай вёсцы. Адной з найболыц распаўсюджаных і масавых праяў ан-тыфеадальнага пратэсту на Беларусі былі скаргі. Формай адкрытага супраціўлення павелічэнню эксплуатацыі былі ўцёкі ад сваіх гаспадароў. Болып радыкальнымі формамі класавай барацьбы сялянства былі адмовы ад выканання павіннасцяў, нападзенні на маёнткі, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацяў, у некаторых выпадках забойства панскіх слуг, а то і саміх землеўласнікаў. Сялянскіх войнаў у класічным разуменні на Беларусі ў сярэднявеччы не было. Найболыы шырокімі і вядомымі былі выступленні сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці, рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, да якога далу-чылася частка беларускіх сялян і гараджан. У XIV — XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Руска-га, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся натэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры — болыіі 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. Жыхары добра разу-мелі яго вялікае значэнне, калі ў 1464 г. падчас перамоў з магістратам горада Рыгі заяўлялі: "А Полтеск тежн есть, хвалячн бога, место славутное ..., а не нюкшое во честн н во всём нн Внлнн, а нн Марнборка, а нн Кданьска". Некаторыя беларускія гарады XIV — XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадук-цыі гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надан-ня іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады —магістрат, суд. Аднымі з пер-шых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіра-ванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499). Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой ўсе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы — " госці" — пракладвалі гасцінцы — тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам. Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных ад- носін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV — першая палова XVII ст. — час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ Вытрымкі з "Уставы на еалокі" аб зацікаўленасці дзяржаеы еа утварэнт фальваркаў і нормах павіннасцей ця.глы.х сялян з еалокі "Фольваркн хочем метн абы везде становены, яко наболшы бытн могуть, пры каждых замках н дворех нашых, окром где бы кгрунты злые н непожыточные быля ... Цыншу з волокн кгрунту доброго — 21 гр., з середнего — 12 гр., с подлого — 8 гр., а з вельмн подлого, песковатого альбо блотлнвого — 6 гр.; овса з волок доброго н середнего кгрунту — по две бочкн, а с подлого —одна бочка ... а за отвоз бочкн каждое — 5 гр.; с тых жа менованых кгрунтов с кождое волокн сена воз однн альбо 3 гр. за сено, а за отвоз 2 гр., а з вельмн подлого кгрунту сена н овса даватн не повнннн, ннжлн з кождое волокн всякого кгрунту мають даватн гусь альбо полтора гроша, кур двое або пенезей 16, яек двадцать, або пенезей 4; на неводы гр.2... Робота тяглым людем с кождое волокн по два днн ма неделю, а толокн чотыре лете, с чым кажуть, за што мает бытн отпушчена нм работа о божьем нароженьн тыйдень, о месопустех тайдень, о велнкодня тыйдень..."[7] Апісанне парадку адбыеання паншчыны ў інвентары маёнтка Раклішкі Лідскага паеета за 1585 г. "На працу сяляне абавязаны выходзіць і станавіцца на вызяачаным месцы з узыходам сонца, а пакідаць работу хутка пасля захаду сонда. Працу павінен заказваць войт ці ўраднік. Хто б пасля заказу не выйшаў на працу, то за такую непаслухмянасць павінен адпрацаваць за адзін дзень два дні, не пакідаючы тэрыторыі паяскага двара, а за другі дзень — чатыры дні, таксама знаходзячыся пры двары. Калі хто-небудзь не выйшаў на працу ўсе тры дні ці на працягу шасці тыдняў па разу ў тыдзень, асабліва летам, то за гэта тыдзень у ланцугах павінен працаваць у двары. Пасля гэтага такі чалавек урадніку павінен быў даць барана. Калі б і пасля гэтага ў яго здарыліся нявыхады на працу, тады — бічаванве каля слупа. Калі хто праз хваробу не змог выйсці на паншчы' ну, тады павінен загадзя папярэдзіць войта .[8] Вытрымка з артыкула 13 раздзела 12 Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. аб умовах захавання свабоды вольным селянгнам пасля 10-гадовага тэрміну пражывання ў адным і тым. жа маёнтку "К тому уставуем, естлн бы который чоловек стану простого ..., будучн волным, похожнм... зашедшы за кого с князей, панов, шляхты, будь запоможенье от того пана взявшн або не взявшн, а десеть лет за тым паном заседел, таковый чоловек або детн его, похочут лн проч отыйтн, повнннн будуть откупнтнся з службы десетма копамн грошей н то все, што будуть у пана того своего запоможенье взялн, заплатнтн".[9] Фрагмент скаргг сялян вёскг Старакожы Горацкай воласці ўла дальткам князям Сапегам на злоўжываннг мясцовага адміністратара (лаўтка), датаванай 30 мг гг XVII ст "Мы, убогне подданые волостн Горскне з села Старакожы, ускар-жаемося вашым мнлостям, нашым мнлостнвым паном, на лавннка ста-рокожского на нме Рома Беззубца, который нам велнкне а незносные крнвды чыннт от колко лет Безвннне нас грабнт н грабежы у него гннуть, а колн почнем у него грабежов проснт, тогды нас бьеть, мордуеть нас самнх н детей нашнх што узмовнт на нас брат пану, то сам берет во двое того Ябедннк лнхнй, прнсяжннк, лнхвяр С пугою железною ходмт, што кат Детн, скоро обачывшы его с пугою ндучого, то от него утекают, а псы н духу его боятся"[10] Паведамленне аб уцёках сям'і падданага князя Палубенскага з маёнтка Котчыенскага Слонімскага павета і атсанне сялянскай гас падаркг В року прошлом тнсеча шестсот семом, месяца апреля первого дня подданый его мнлостн властный, нменя его Котчынского з села Озера в повете Слоннмском лелсачего най ме Павлюк Оснпцовнч, который дей давност земскую на маётностн Котчынской заседевшы здрадлнве утек-шын з жоною своею Полонеею н з сынам двема Харком, Васнлем н з дочкою Овдотею і зо всею маетностю то ест меновнте кляча одна, волы два, коров две свнней четверо, курей четверо, телнца двухлетняя, телят рочных двое,овец старых шестеро, молодых двое, збожя малочоного жнта бочок десет, ячменю бочок чотыры, овса бочок гры, пшеннцы бочка, грыкн бочок тры, ярыцы шанок (136 л), гороху пол-шанка, сочовнцы шанок, колеса нарогн н нншое суде домовое, бочкн, ушаткн, кублы "[11] Вытрымка са статута 1591 г аднаго з цэхау г Менска аб выка наннг неабходных патрабаванняў для атрымання звання майстра "Імкнучыся да таго, каб рамествы нашага цэха займелі ва ўсіх славу і адабрэнне, устанаўліваем, каб кожны, хто захоча з дазволу ўсяго цэха стаць майстрам у гор Менску, сваімі б рукамі вырабіў у прысутнасіп двух вызначаных цэхам для назірання майстроў ніжэй ашсаны шэдэўр па свайму рамяству і перадаў яго ў цэх Кавальскае рамяство цясак, падкова, сякера Гэтыя 3 рэчы павінны быць выраблены ў 1 дзень А калі б пералічаныя рэчы не былі б зроблены здавальняюча з першага раза, тады, па рашэнню майстроў і цэха, ен павінен гэтыя рэчы вырабляць друп і трэці раз Калі б і на трэці раз ен не справіўся, тады становіцца бадзяжным рамеснікам ці падмайс-трам, пакуль лепш не навучыцца "[12] ЛІТАРАТУРА: 1. Белоруссня в эпоху феодалнзма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993 2. Псторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т 1 Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992 3. Греков Н Б Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963 4. Грнцкееііч А П Частаовладельческне города Белорусснн в XVI —XVIII вв Мн , 1975 5. Грішкевііч А П Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI —ХУІПвв ) Мн , 1979 6. ГрыцкевгчВ П , МальдзгсА 1 Шляхі вялі праз Беларусь Мн ,1980 7. Доўнар Запольскі М В Псторыя Беларусі Мн , 1994 8. Ермаловіч М 1 Па слядах аднаго міфа Мн , 1991 9. ЕрмалоеічМ I Старажытная Беларусь Віленскі перыяд Мн ,1994 10. Ігнатоўскі У М Кароткі нарыс псторыі Беларусі Мн ,1991 11. Копысскші 3 Ю Экономнческое развнтне городов Белоруссня в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1966 12. Копысскгій 3 Ю Соцяально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1975 13. Ластоўскг В Ю Кароткая псторыя Беларусі Мн , 1993 Лойка П А Прыватмаўласюцкія сяляне Беларусі' Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI — XVIII стст Мн 1991 14. Любавскш М К Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно М , 1910, М , 1915 15. Мелешко В Н Могнлев в XVI - середнне XVII в Мн , 1988 Нарысы псторыі Беларусі Мн , 1994 Ч 1 16. Пычета В Н Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв М , 1961 17. Пччета В Н Аграрная реформа Снгазмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве М , 1958 18. Подокшын СА Реформацня н общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половнна XV — начало XVII в ) Мн , 1970 19. Полное собранне русскнх летописей М , 1962 Т 2, М , 1975 Т 32, М,1980 Т 35 20. Помнію старажытнай беларускай шсьмеянасвд Мн , 1975 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст Мн , 1983 21. Похплеенч Д Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI — XVIII вв Львов, 1957 22. Саганоегч Г М Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — XVII стст Мн , 1994 23. Сгшрпдонов М Ф Закреповденне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв ) Мн , 1993 24. Ткачоў М А Замкі і людзі Мн ,1991 Францыск Скарына 36 дакументаў і матэрыялаў Мн , 1988 25. Хрестоматня по нсторнн Белорусснн С древнейшнх времен до 1917г Мн , 1977 26. Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян В 3 т Мн , 1987 Т 1 27. Юхо Я А Кароткі нарыс псторыі дзяржавы і права Беларусі Мн , 1992 ДАДАТАК: [1] (Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 154). [2] Сафоновнч Феодоснй Хроннка з лнтопнсцнв стародавннх Кнев, 1992 С 172—173 [3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43. [4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 — 99. [5] Феодоснй Софоновнч. Хроника з лнтопнсцнв старадавннх. Кнев, 1992. С. 183 — 184. [6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143. [7] Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. С. 217, 219. [8] Акта, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312—335. Пераклад з рольскай. [9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317. [10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы ф 17 С 104 Ар 6. [11] Нацыянальны архіў РБ Ф 1785 В 1 Спр 22 Ар 15. [12] Белоруссня в эпоху Феодалнзма Т 1 С 296.

Опубликовано 16 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045385958 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Гісторыя Вялікага Княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network