публикация №1045355591, версия для печати

Ілья Львовіч Гярловін ("расейскі Эйнштэйн")


Дата публикации: 16 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045355591)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


На подступах да Сусветнай Веды У 1993 годзе ў Лідзе памёр Ілья Львовіч Гярловін. Спецыялісты сцвярджаюць, што ён падняў на некалькі ўзроўняў тэорыю Эйнштэйна, спалучыўшы яе з тэорыяй Вярнадскага. Афіцыйная навука ўпарта не жадае заўважаць ні Гярловіна, ні яго працаў. Галоўную і практычна адзіную кнігу свайго жыцця ён выдаў у 1990-м годзе за свой кошт... Пустэльнік з вежы са слановай косці Зараз мы ўжо ніколі не даведаемся, чаму ніжагародскі хлопчык Ільюша Гярловін усвядоміў у сабе незвычайную любоў да фізікі, дакладней да яе самага загадкавага і найскладанейшага раздзелу – касмагоніі: навукі пра Сусвет, пра законы Светабудовы. Падшпаркі 30-х гадоў трызнілі Паўночным полюсам, гулялі ў Чкалава, а гэты чытаў… чытаў і думаў. Каля шырокай Волгі і думаецца шырока. З юнацтва Ілья захварэў праблемамі, дзе пачатак і канец Свету, ці ёсць Галоўны Закон Сусвету. Ці не таму мы не можам пранікнуць у гэтыя таямніцы, што спакойна жывём, не пакутуючы, як Горкі “Як можна жыць не зразумеўшы ўсяго гэтага?” А. Гярловін не мог жыць спакойна. І на самай справе, як можна есці і піць, дыхаць, калі ўсё гэта незразумела… Усё сваё дарослае жыццё Ілья Львовіч звязаў з Ленінградам. Стаўшы фізікам, ён звязаў сваё жыццё з навукай. Яго настаўнікамі былі акадэмікі Курчатаў і Ёфа (Иоффе). Але сам ён не стаў нават кандыдатам навук. І не ўтрымаўся ў Інстытуце паўправаднікоў, дзе працаваў у 60-х гадах. Ён быў рэдкім, магчыма, апошнім у нашыя дні прыкладам плеяды, “кабінетных вучоных”, як Дарвін, Фарадэй, для творчасці яму былі патрэбны ўсяго толькі цішыня і стол. Французкі паэт-здуменнік Сен-Бёў пусціў крыла-ты выраз “вежа са слановай косці” – сімвал пустэльнасці, дабраахвотнай ізаляцыі. Ілья Гярловін свядома замкнуў сябе ў гэтую нябачную вежу дзеля адзінай мэты ўсяго жыцця. Ілья Львовіч быў “не ад гэтага свету”, але не Дон-Кіхотам, хаця не раз сумна сябе такім і называў. Пры гэтым ён цвяроза і рэальна ацэньваў сябе ў навакольнай рэчаіснасці.У савецкія часы не мела сэнсу гучна заяўляць пра сваю дзёрзкасць? Нечага дабівацца, прасіць…? Хутчэй гэта несла пэўную небяспеку. Вось што ён піша ў прадмове да сваёй кнігі: “Аўтар не пайшоў за прыкладам Джарнарда Бруна і не ўзышоў на касцёр інквізіцыі сталінскіх і наступных за імі застойных гадоў, ён вырашыў пайсці за Галілея Галілеем і пра-цаваць, не рэкламу-ючы свае прынцыпы, паводле якіх “... і ўсё такі яна круціцца”. Аўтар усе гэтыя гады займаўся распрацоў-кай адзінай тэорыі по-ля (АТП) -- фундамен-тальнай фізічнай тэо-рыі, неабходнасць стварэння якой прад-казаў Эйнштэйн. Сутнасць тэорыі Але паспрабуем хоць крышку зразумець яго тэорыю. Ілья Гярловін паставіў пытанне глабальнага маштабу: “Чалавецтва ўступіла ў канфлікт з прыродай… з яе натуральнымі законамі… І перш за ўсё для вяртання прыроды і чалавецтва ў гармонію трэба зразумець гэтыя законы”. Блазеннай памяці дыялектычны матэрыялізм, тэалогія і іншыя філасофскія сістэмы пакуль не адказалі на гэтыя пытанні. Але яны павінны быць – гэтыя ўсеагульныя законы Сусвету, яны ёсць! Услед за Энштэйнам, які падарыў нам дзіўную тэорыю поля, за Вярнадскім з яго прынцыпам наасферы на цярністую дарогу пошукаў рызыкнуў уступіць і Ілья Гярловін. Ён абвясціў ПАРАДЫГМУ – усеагульна закон свету. Па сутнасці, гэта метадалагічная і строга матэматычная аснова тэорыі матэрыяльнага Сусвету. І мы ўслед за вялікімі аўтарытэтамі навукі скажам, што працы Гярловіна – наўпроставае развіццё і прадаўжэнне тэорыі Эйнштэйна. Аўтар працы са складанай і шматабяцальнай назваю “Асновы адзінай тэорыі ўсіх узаемадзеянняў у рэчыве” ўпэўнена мяркуе, што можна не толькі зразумець структуру і параметры мікрачасцінак, што ўтвараюць Сусвет, - у гэта амаль не магчыма паверыць – але і распрацаваць тэхналогію канструявання рэчыва. А гэта абяцае чалавецтву рэальнае адкрыццё новых відаў энергіі. Творчая думка вучонага ідзе далей: ён бачыць стварэнне прынцыпова новага тыпу касмічных апаратаў, не рэактыўных, а “актыўных” – якія выкарыстоўваюць гравітацыйную энергію. І ён дазволіў сабе памарыць на манер пісьменнікаў фантастаў і накідаў ідэю экранаплана – касмічнага планера будучыні. Новыя крыніцы энергіі будуць абсалютна экалагічна-чыстыя, таму што яны пры-мяркоўваюцца да прыродных парадкаў, а не парушаюць іх. Энергетыка перастане быць пудзілам, але будзе бяспечнай, таннай і чыстай. “Нам належыць авалодаць энергіяй фізічнага вакувуму” Калі А. Эйнштэйн сфармаваў ідэю адзінай тэорыі поля (АТП), мова ішла пра тэорыю, якая апісвае адзінае поле моцных (ядзерных) узаемадзеянняў, то як поле электрамагнітных узаемадзеянняў, ці як поле слабых (адказных за радыёактыўны распад), ці як поле гравітацыйных узаемадзеянняў. Яшчэ не народжаная, будучая АТП абвешчана асобнымі прадстаўнікамі навуковага свету “тэорыяй усяго”, якой на думку І. Гярловіна быць не можа, хаця б таму, што прырода развіваецца хутчэй, чым растуць нашы веды пра яе. Гэта аднак зусім не выключае існаванне адзіных законаў, справядлівых, як для жывой, так і для нежывой прыроды, г. зн. для наасферы (азначэнне уведзенае В. І. Вярнадскім і Т. дэ Шардэнам). Метадалагічная і матэматычная асновы тэорыі наасферы створана І. Гярловіным у працэсе распрацоўкі фізічнай АТП і названа ім парадыгмай для жыцця з дольных і развівальных сістэм. У сваю чаргу гэтая парадыгма дазволіла аўтару стварыць адзіную тэорыю фундаментальнага поля (ТФП). Што ж абяцае чалавецтву практычнае выкары-станне адкрыццяў “рускага Эйнштэйна”? Новую энергію, якой у вялікіх колькасцях кары-стаецца жывая прырода. Стварэнне прынцыпова новага касмічнага лятальнага апарата, які будзе не рэактыўны, а актыўны, г.зн. будзе як бы “адштурхоўвацца” ад фізічнага вакувуму, які з’яўляецца матэрыяльнай субстанцыяй, а не пустатой. Гэта дазволіць выра-шыць шматлікія праблемы палётаў (у прыватнасці праблему эканоміі энергіі), павялічыць час знахо-джання апарата ў космасе, паменшыць яго масу і габарыты, зрабіць больш танным яго выраб. Яшчэ адзін від энергіі – гравітацыйнай – якая згодна з тэорыяй В. Крата – І. Гярловіна выдзяляецца ў недрах звёзд і планет. Гэтую энергію, якая канцэн-труецца на даступных глыбінях у зямных недрах можна і трэба выкарыстоўваць (пакуль жа яна выклікае толькі землятрусы). Бяспечную і экалагічна чыстую ядзерную энер-гетыку. Спосабы аховы ад шаровай маланкі, якая, як і НЛА, нараджаецца ў выніку разраду ў фізічным вакувуме. Пералічанае – толькі малая частка сенсацый, што ўтрымоўваюцца ў кнізе І. Гярловіна “Асновы адзінай тэорыі ўсіх узаемадзеянняў у рэчыве”. Кніга выда-дзена Ленінградскім аддзяленнем “Энергоатомиздата” ў 1990 г. на сродкі аўтара, накладам 5 тыс. асобнікаў і засталася невядомай шырокаму чытачу. Ды яна і не была прызначана яму, галоўныя сенсацыі ў ёй – навуковыя. У прыватнасці, усё тая ж парадыгма, сфармуляваная паўстагоддзя назад (у 1946 г.) ужо тады прыводзіла да высновы: савецкі сацыялізм, як сістэма, няжыццяздольны. Ці варта здзіўляцца, што “рускі Эйнштэйн” памёр непрызнаным геніем? Не трэба ламаць цаглінкі Сусвету Не, ён быў, па вялікаму рахунку, прагматыкам, адыходзячы ад палітыкі, дысіндэнцтва, кар’ерызму ў свой, толькі яму зразумелы свет формулаў і пастула-таў. Што было карысці гучна крычаць… дзе-небудзь у Сібіры ў якасці палітзэка ці ў псіхушцы? Быў, праўда, яшчэ адзін шлях – з’ехаць, як гэта зрабілі сотні яго больш разважлівых супляменнікаў. Але Ілья Гярловін нават “у вежы з слановай косці” заставаўся патрыётам сваёй Радзімы. Быць можа гэта лёс усіх валжан – адчуваць вастрэй іншых сваю прыналеж-насць да Расеі. Ён не паехаў і зараз ляжыць… у Лідскай зямлі. Але як яму было цяжка ў гэтай рэчаіснасці ведае толькі яго верны сябар і апора жонка Галіна Іванаўна. Без яе хіба ён змог бы ўпісацца ў нашае фантасмагарычнае грамадства, дзе патрэбны даведкі, працоўныя кніжкі, уменне лаўчыць? За яго ў гэтай рэчаіснасці і прадстаўнічыла яна, ахоўваючы і аберагаючы яго. Выканаўшы свой абавязак на франтах капітан – артылерыст Гярловін больш з гэтай сістэмай звязаны не быў, ён увайшоў у іншую сістэму – сусветных законаў, вечных ісцін і парадыгм. Нельга сцвярджаць, што пра яго зусім ужо ніхто не ведаў у навуковых колах. Ведалі, спасылаліся ў сваіх працах, цытавалі. Але ніхто не запрашаў на кангрэсы і сімпозіюмы за мяжу, не прапаноўвалі ўзначаліць інстытут, нават лабараторыю па яго праблемах. Вечнае наша перакананне, што ўсё лепшае толькі за мяжой. А генафонд нацыі, яе культура і народныя вытокі сапраўды могуць нараджаць уласных Ньютонаў, але для таго, каб яны адбыліся, трэба, каб наша грамадства запатрабавала іх талент. Ільі Гярловіну, ленінградскаму фізіку, удалося тое, пра што некалі марыў Эйнштэйн: ён стварыў адзіную тэорыю поля. Адкрыццё Гярловіна (дакладней сказаць, сума адкрыццяў, паколькі манаграфія “Асновы адзінай тэорыі ўсіх узаемадзеянняў у рэчыве” ўтрымоўвае 24 матэматычна даказаныя прасвятленні ) пераварочвае прывычныя ўяўленні чалавецтва пра самога сябе. Гярловін гаворыць: не трэба расшчапляць ядро, не трэба спальваць нафту і вугаль. Спосаб пазбегнуць разладу паміж людзьмі і прыродай – у глыбіні мікра-свету… Ведаючы параметры мікрачасцінак, гэтых “цаглінак светабудовы”, ведаючы заканамернасць і асаблівасць іх злучэння, можна распрацаваць тэхна-логію канструявання рэчыва. Зараз на паскаральніках рэчыва “бомбяць” і паступаюць прыкладна таксама, як дзіця, якое ломіць ляльку, для таго каб даведацца, што ў яе ўнутры. Вылічаныя Гярловіным характарыстыкі “цаглінак” дазваляюць відазмяняць рэчывы, прыроду, не ломячы іх. Гярловін ніколі не хаваў сваю працу ад чужых позіркаў. Але ў хрушчоўскую адлігу і пазней яго спробы публікацый сваіх падыходаў да адзінай тэорыі поля ўпіраліся ў ярасны адпор афіцыйнай навукі. Пад-трымкай у тыя пустыя гады яму былі меркаванні буйнейшых фізікаў свету: Макса Борна, Поля Дыра-ка, Абдуса Салама – іх лісты з добразычлівымі і зацікаўленымі ацэнкамі. Канешне, ён мог бы звязаць сваю працу з праграмамі ВПК, але Гярловіна заўсёды адштурхоўвала ідэя разбурэння. З тэорыі Гярловіна выцякае па меншай меры дваццаць такіх жа нетрадыцыйных прыкладных кірункаў. 1993 год для будучых гісторыкаў будзе звязаны з каласальнай стратай магчымасці выратаваць наш Свет, зрабіўшы яго не толькі бяспечным для чалавека, але і магчымасцю падняць яго на ўзровень разумення таго, навошта ты жывеш чалавек. Драма Ільі Львовіча Гярловіна, як вучонага ў тым, што ён намнога апярэдзіў час. І пройдуць гады і дзесяцігоддзі, пакуль мы зноў згадаем таго, хто ў ліку нямногіх адкрыў шлях пераходу чалавецтва ад канфлікту з прыродай да гармоніі з ёю, які зразумеў, як пабудаваны Сусвет, як жыве і для чаго тое, што мы называем мікрасветам. У яго працах – ключ да арганізацыі прасторы, расшыфроўка “залатога сячэння” нашага месцажыхарства на планеце і ў Сусвеце. Самыя бліскучыя розумы сярэдзіны ХХ стагоддзя шукалі ключ да стварэння адзінай тэорыі поля. Яны адчувалі яе неабходнасць, таму што разумелі: наву-кова-тэхнічны прагрэс у яго сённяшнім выглядзе, як хаос з выпадковых, часцяком сляпых прарываў у таямніцы светабудовы, здольны толькі паглыбіць прорву паміж чалавекам і прыродай, нарадзіць экалагічныя і сацыяльныя катастрофы. Хто ў свеце мог уявіць, што за жалезнай заслонай, якой агарадзіў сябе Савецкі Саюз, ствараецца адзіная тэорыя ўсіх узаемадзеянняў у рэчыве, здольная дапамагчы чалавецтву зысці са шляху самазнішчэння, якім яно яшчэ працягвае рухацца, і ўступіць на шлях гармоніі паміж чалавекам і прыродай? А каму ў нашым тагачасным, перавернутым з ног на галаву грамадстве патрэбна была гармонія? Такіх, як Вярнадскі, былі адзінкі. Тым больш хто мог падумаць, што шматлікія раздзелы гэтай тэорыі пішуцца чалаве-кам з берагоў Волгі і Нявы на берагах, стаўшага блізкім яму Нёмана. І больш гэтага цяжка сказаць, каб не сказіць з-за свайго безнадзейнага неразумення ўсіх глыбінь думак і формул Гярловіна. “Habent sna fatum libelli” ці “Рукапісы не гараць…” Так, Ілья Львовіч не быў дысідэнтам, падрыўні-ком камуністычных устоеў. Але і таго, што ён гаварыў і рабіў, было дастаткова, каб аказацца пад каптуром КДБ. Мяркуючы паводле наяўных фактаў, справа абмяжоўвалася агульным наглядам, ды хіба яшчэ “праслухоўваннем” і перлюстрацыяй лістоў. І, канешне, гаворкі не было пра паездку за мяжу (а запрашалі) і пра выданне кнігі. Толькі ў эпоху перабудовы ён змог выйсці з сваёй тэорыяй на аўдыторыю. У 1988 годзе ў Ленінградскім палітэхнічным інстытуце імя М. І. Калініна быў выдадзены навучальны дапаможнік І. Гярловіна “Зыходная парадыгма асновы і вобласці практычнага выкарыстання адзінай тэорыі фундаментальнага поля - ТФП”. Дапаможнік быў прызначаны для выклад-чыкаў, якія навучаліся на курсах павышэння квалі-фікацыі, аспірантаў, студэнтаў старэйшых курсаў у якасці факультатыўнага матэрыялу. Пералік працаў Ільі Гарловіна складаецца ўсяго з дзесятка работ. І ўсё ж ён паспеў незадоўга да смерці у 1990 годзе выдаць галоўную кнігу свайго жыцця: “Асновы адзінай тэорыі ўсіх узаемадзеянняў у рэчыве”, зразумела, за свой кошт. І быццам паводле лацінскага выслоўя: “Кнігі маюць свой лёс”, - яна зажыла сваім, незалежным ад людзей лёсам. З шырокім распаўсюджаннем кнігі ўзніклі цяж-касці. Аўтар раздарыў і разаслаў некалькі соцень экзампляраў, а астатнія (наклад 5000 асобн.) засталіся ляжаць на складзе выдавецтва безнадзейна непрада-дзенымі. І іх знішчалі, як макулатуру. Але вось у 1993 годзе ў газеце “На грани невоз-можного” з’явілася цэлая паласа, прысвечаная памяці вучонага і яго кнізе. Галоўны рэдактар зацікавіўся, ці ёсць яшчэ асобнікі кнігі. Сын Ільі Львовіча распачаў пошукі і знайшоў у глыбіні склада дзівам ацалелыя некалькі пачкаў кнігі. Вось жа сапраўды меў рацыю Булгакаў: “Рукапісы не гараць”. І тады рэдакцыя “НГН” пачала высакародную гуманітарную акцыю распаўсюджвання кнігі Гярловіна. Стаўшы рэдкасцю, бібліяграфічным рары-тэтам, яна магла б прадавацца па цане рэдкіх выданняў. Але рэдакцыя на гэта не пайшла. Яна прызначыла сціплую цану для таго каб пакрыць затраты па яе продажу, але галоўнае – падтрымаць удаву вучонага, якая жыве на жабрацкую пенсію. А потым пачалося тое, пра што ніхто, нават, падумаць не мог. “Простыя людзі” чытаюць цяжкую кнігу, а афіцыйная навука маўчыць Пайшлі заяўкі на кнігу з усіх весяў былога СССР. Кнігу заказвалі інжынеры і настаўнікі, студэнты і хатнія гаспадыні. Геаграфія запытаў – уся краіна. Яе пачалі чытаць у гарадах, на хутарах Латвіі, на далёкай Чукотцы. Але ні адной заяўкі з узніклых зараз, як грыбы пасля дажджу, акадэмій ці інстытутаў. Прычына ў тым, што тэорыя Гярловіна ломіць прывычны, спакойны парадак жыцця і думкі вучоных, патрабуе перагледзець многае ў устоях і прынцыпах. Навошта гэта, каму ён патрэбны, гэты дзівак Гярло-він?.. Прасцей не заўважыць, не чуць. У прынцыпе даволі цяжка давесці нашым наву-коўцам, што Ілья Гярловін – вучоны маштабу Эйн-штэйна (“другі Эйнштэйн”, - сказаў яго блізкі сябр). Але, безумоўна, пра яго павінны ведаць і шырокая грамадскасць і навука. І больш правільна было б гаварыць, не пра тое адпавядае ці не адпавядае І. Гярловін маштабу Эйнштэйна, а пра тое, што мы сёння не можам нават вызначыць, чым памераць маштаб Гярловіна. Вось частка зместу кнігі: “І частка. Зыходная парадыгма, матэматычныя і фізічныя асновы тэорыі. ...1.1. Пераход ад квантавай лесвіцы ў сучаснай фізіцы да дыскрэтнай структурнай сістэмы рэчыва ў ТФП. 1.2. Адзіная тэорыя поля. 1.3. Пра нутраную структуру элементарных часцінак. 1.4. Дэтармінізм і квантавыя ўласцівасці ЭЧ. 1.5. Фізічны вакувум. 1.6. Тахіёны. 1.7. Чорныя дзіркі ў мега- і мікрасвеце. 1.8. Трыадзінства прастора-час-рэчыва. 1.9. Пра шматмерныя і распла-ставаныя прасторы”. Магутны матэматычны апарат, на якім грунту-ецца практычна кожнае палажэнне кнігі, робіць праблематычным нават подступы да нейкіх спрэчак. Спачатку гэта ўсё трэба паспрабаваць зразумець. Пры гэтым ніхто не гарантуе, што спробы будуць паспяховымі. Разам з тым на стыку 1991-1992 года выйшаў ангельскі пераклад гэтай кнігі. Дакладныя выхадныя звесткі адсутнічаюць. Пазначана друкарня ВВМІВ. Няма звестак і пра яе распаўсюджанне, але ёсць усе падставы меркаваць, што ангельскі пераклад некаму быў патрэбным. І не будзе нічога дзіўнага, калі працяг тэорыі Гярловіна выспее на Захадзе. Ад Ніжняга да Сяльца (З успамінаў Галіны Іванаўны Гярловінай, жонкі вучонага) “Ілья Львовіч Гярловін нарадзіўся 12 верасня 1919 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. Бацька – шавец, маці гувернантка ў маладосці, пасля працавала касірам. Да 1929 года жылі ў Горкім, затым вырашылі пера-ехаць у Ленінград. Дзед яго быў двухмятровы, барада чорная і ўсе зубы меў у 80 год. Адзін дзед жыў пад Віцебскам. Маці – хрышчоная яўрэйка. Бацька, які яго выхоўваў яўрэй. Бацька па крыві – рускі, Аляксандраў. Я нарадзілася ў 1936 годзе.Першая жонка жыве ў Горкім. Дачка, два ўнукі. Яны жылі тры гады, развяліся. Была шмат разоў замужам. Пад час вайны працавала медсястрой. У 1990 годзе мы былі ў Горкім. Нас памясцілі ў гасцініцы КПСС, цэнтр. Прыязджалі карэспандэнты было шмат народу, павезлі на машыне ў дом, дзе ён нарадзіўся. Там зараз ваенкамат, бельэтаж заглыбіўся ў зямлю. “Гэта ж мой дом, у якім я нарадзіўся”,- здзіўляўся Ілья. Калі падыходзілі да дому, нас сустрэлі, вайсковец паказаў усё памяшканне. Лесвіца захавалася. Ён мне паказваў: тут быў туалет, тут быў дзіцячы пакой, тут была гасцявы пакой (гасцін-ная), тры пакойчыкі. Вучыўся Ілья ў Ленінградзе ў школе. У восьмым класе загарэўся фізікай. Больш яго нічога не цікавіла. Яго пазнаёмілі з прафесарам Мачыньскім. Ілья вучыўся ў яго завочна. Прафесар гутарыў з ім па вечарах. Сам Мачыньскі стаў прафесарам у 27 гадоў. Ілья шмат ад яго ўзяў. Ілья захапіўся ракетабудаван-нем, хадзіў па ўстановах, збіраў грошы на запуск мадэляў. Наш дом быў побач з гэтай пляцоўкай дзе запускаліся ракеты, на ўскрайку горада. Адзін з карэспандэнтаў забраў здымкі гэтых ракет. Бацькі пераязджалі. Вучыўся ў некалькіх школах. Скончыў школу перад вайной у 36-м ці 37-м годзе. Яшчэ малым хлопчыкам пачаў працаваць у Пулкаўскай абсерваторыі. Вучыўся ў педінстытуце імя Пакроўскага. Фізіку там вёў Курчатаў і запрасіў яго працаваць да сябе. Калі Ілья прынёс яму сваю працу, Курчатаў сказаў: “Ілья ў вас ёсць пісьмовы стол? Пакладзіце на самае дно. А калі пасталееце, дастанеце і будзеце працаваць”. Закончыў інстытут Пакроўскага, пачалася вайна. Дыплом пра заканчэнне не атрымаў, пайшоў на фронт. Спачатку трапіў у артылерыйскую вучэль-ню. Вучэльня размяшчалася ў яго родным Горкім. Пагоны маёра атрымаў ужо пасля вайны. На фронце ў 1945 годзе напісаў маленькую кнігу, выдаў у Маскве. Чатыры гады правёў на фронце, каманда-ваў артылерыйскім дывізіёнам. Дывізіён быў на коннай цязе. Потым з’явіліся “Кацюшы”. Маршал Нядзелін прыязджаў да яго ў дывізіён. Дзяўчынка з яго дывізіёна стала жонкай Нядзеліна. (Нядзелін Мітрафан Іванавіч (1902-1960), галоўны маршал артылерыі (1959), Герой Савецкага Саюзу (1945). Чл. КПСС з 1924 г. У Савецкай Арміі з 1920 г. З 1955 г. нам.мін. абарон СССР, з 1959 – Галоўнакамандуючы Ракетнымі воскамі стратэг. прызн. Канд. у члены ЦК КПСС з 1952 г. Рэд.) Скончыў вайну ў Хабараўску. Ёсць ордэны. Два раненні. Ні адно не зафіксавана, г. зн. у шпіталь не клаўся. Вярнуўся ў Ленінград. Уладкаваўся на працу на завод “Радыст”. Працаваў у цэнтральнай заводскай лабараторыі. Мы пазнаёміліся ў 1956 годзе. Пажаніліся ў 1957-м. Мяне на адзін месяц адправілі працаваць у завадскую лабараторыю, там і пазнаёміліся з Ільёй. Пражылі 36 гадоў. І ўжо сем гадоў ён на могілках. Есць сын Аляксандр – інжынер-праграміст, дзве ўнучкі, 4 і 7 гадоў. Сын 1965 года нараджэння. У 1963 годзе Абрам Фёдаравіч Ёфа запрасіў яго працаваць да сябе ў інстытут паўправаднікоў. Усе працы Ільі Львовіча ў лабараторыі на “Радысце” і ў інстытуце паўправаднікоў. Пасля смерці Ёфы пайшоў з інстытута і пачаў працаваць дома (у інстытуце пачаліся нейкія скандалы і працаваць стала немагчыма). Ён быў свабодным вучоным. Але есці трэба кожны дзень, з’явілася сям’я. Выручыў талент вучонага-літаратара. Заняўся літаратурнай працай. Карміўся артыкуламі ў часопісах, пісаў сцэнарыі для кінастудыі “Леннавучфільм”. Псеўданім у яго быў Верын. Быў у прафкаме драматургаў. Сябраваў з Казанцавым. Казанцаў прапанаваў пісаць яму ўсякія фантастычныя рэчы для заробку. (Казанцаў Аляксандр Пятровіч, рускі пісьменнік, аўтар навукова-фантастычных раманаў “Палымяная выспа”, “Арк-тычны мост”, “Падводнае сонца”, “Фаэты” і інш. Асн. тэмы твораў – асваенне Паўночнага Ледавітага акіяну, заваяванне космасу, кантакты з прадстаўнікамі інш. планет).Я працавала медсястрой, аклад маленькі. З Казанцавым сябравалі да апошніх дзён, сустра-каліся. Яшчэ Ілья працаваў над кінасцэнарыямі. Было пастаўлена пяць навукова-папулярных кінакарцін. Адна была адпраўлена ў Манрэаль. Называлася “Сунічная паляна. Як рабіць тэлевізары”, другая “У свеце… трэцяга”, астатнія не памятаю. Пазычаў грошы на жыццё, напіша сцэнар, пааддае пазыкі і зноў спачатку. Яго добра ведаў Данііл Гранін (Гранін Данііл Аляксандравіч, рускі пісьменнік, аўтар раманаў “Шукальнікі”, “Іду на навальніцу”, “Перамога інжынера Корсакава” і інш. Разам з Алесем Адамовічам напісаў “Блакадную кнігу”). Мяне папрасілі, каб я падабрала перапіску Ільі з вялікімі фізікамі. Гэтая перапіска захавалася. Зараз шмат друкуюць без спасылак на Ілью Львовіча. Ілья Львовіч шмат гадоў не мог гаварыць наўпрост. Ён зашыфроўваў. Яму прапаноўвалі: “Давай зробім напапалам”, г.зн. яму прапаноўвалі апублікаваць гэтыя праца, але пад двума прозвішчамі. (“Я яшчэ памятаю, калі вучыўся ў МДУ, там трывала дыскусія: “Вось Гярловін – ідэаліст”. І ўсе фізікі-матэрыялісты на яго “наязджалі”. “Гярловін – гэта самы ідэалістыч-ны фізік, чуць ці не Бога ўводзіць у фізіку”. Усе яго тапталі. І ён некаторыя свае ідэі не мог выказаць наўпрост, ён нейкім чынам, як бы кадаваў іх, каб не выглядалі ідэалістычнымі”. Валеры Сліўкін.) Акадэміка Ландаву Ілья не любіў. Наогул ён не любіў тых, хто прысвойвае чужыя ідэі. Ілье Львовічу прапаноўвалі інстытут за мяжой у 1990-м годзе. У яго было пяць хваробаў. Яму трэба было аперавацца. Яму прапаноўвалі паехаць у Амерыку на тры месяцы чытаць лекцыі. А калі можна было ехаць, там наступілі канікулы. Грошы на паездку давалі нейкія бізнесмены. Яму хацелі дапамаг-чы, каб ён паказаў сябе свету. Пашпарты ляжалі, усё было гатова. Казанцаў праз некаторы час казаў мне: “Яшчэ рана яго прызнаваць, яго прызнаюць у будучыні”. Пратадзяканаў і прафесар Крат гаварылі тое самае. Аднойчы Ілья Львовіч выступіў на сходзе Акадэміі Навук. Яго атакавалі з усіх бакоў. Адзін з масцітых падышоў і паціснуў руку. Тады была барацьба ў фізіцы і трохі палітычная, трохі ідэала-гічная. Быў артыкул Гярловіна ў “Тэхніцы моладзі” з водгукам Халатнікава. У яго працах нешта для сябе знайходзяць і геолагі, і медыкі. Рэжым яго працы: клаўся позна. Ноччу мог устаць і працаваць. Кватэра 32 кв. м. Кнігі, паперы – усюды. Даводзілася цясніцца. Пару шафаў давялося перавесці сюды пад Ліду. Наша кватэра – склад кніг. Маса тэхнічнай літаратуры. Любіў кнігарню старой кнігі. Зайходзіў туды і казаў “Вось, Галка, Я патраціў частку сваёй зарплаты”. Купляў вельмі шмат кніг. Зараз я іх патроху прадаю. Уставаў рана, спаў мала. Днём сядаўся ў крэсла-гайдалку і мог заснуць. Устае, піша. Яму заўсёды не было калі. Калі хвілінка якая, мог пагаварыць, мог паесці. Ніякага цвёрдага рэжыму не было. На сына глядзеў, як на хлапчука. Потым сын пачаў дапамагаць яму. З’явіўся кампутар. Спачатку ўсё лічыў і выводзіў разлікі на “Філіпсе”. Потым, калі з’явілася электроніка на клавішах вельмі радаваўся. Яна вельмі дапамагала яму. На кампутары працаваў мабыць толькі апошнія гады два. Вучні разышліся. Моцнага аднаго вучня не выхаваў. Быў жорсткі ў адносінах да навукі. Не цярпеў пустой траты часу, ён увесь час працаваў. Ён хацеў, каб усе так выкладаліся, як ён, не шкадаваў сябе і яму здавалася, што ўсе павінны так працаваць. Можаш? Значыць павінен рабіць! Як мы трапілі на Нёман? Луцэнка паехаў сюды адпачываць. А мы павінны былі ехаць у Кіеў. Здалі білеты і не паехалі. Селі і прыехалі сюды. Рэчка ёсць, лес ёсць і з 1959 года мы адпачывалі ў Сяльцы (Лідскі раён). Прыехалі мы сюды нечакана, нікога не было, ніхто не сустракае. Гэта самы першы прыезд 1959 года. Пасяліліся ў доме ў Каратэнкі. Мне было 23 гады. Я ніколі не была ў вёсцы. Выйшлі на станцыі. Ён сказаў: пасядзі, пачакай. Праз 10 хвілін вярнуўся з вусатым дзядком, касірам на станцыі, пераначавалі ў яго. Раніцай нас знайшлі: “Мы вам падабралі пакой”. Развалюха – дом такі, у Жэні Урбан. У іх раней здымалі лецішча гэтыя Луцэнкі. А зараз Луцэнкі здымалі ў Клейды. Прафесар Пашахонаў з сям’ёй здымалі побач. Іх сын Лёня вырас. Луцэнкі тут бывалі з 59 года, Пашахонавы з 56-га. Пашахонавы жылі ў Жэні. Нам так спадабаліся Каратэнкі, дзе мы спыніліся першы раз. Так мы ўвесь час у іх і жылі. (Паводле аповедаў гэты Каратэнка быў сынам гене-рала, камандзіра Бабруйскага фартэцы, меў тут некалькі дамоў. В. С.). Гаспадар перад абедам заўсёды выпіваў 100 грам. Збіраў шышкі і паліў шышкамі буржуйку. Сын Каратэнкаў працаваў майстрам на чыгунцы. Да гаспадароў пачалі прыязджаць дочкі з Польшчы, іх там траіх было. Перад вайной ад’ехалі. Калі гаспадар памёр і гаспадыня Лідзія Фёдараўна засталася адна, захацела падарыць нам будку Зыгмунта Казубоўскага (пры Польшчы галоўнага ўрача Ліды, які пабудаваў бальніцу ў Лідзе, у свой час вучыўся ў медычнай акадэміі ў тым жа Санкт-Пецярбургу. В. С.). Яна гаварыла: “Што будзе з маім домам, яго забяруць, а вы застанецеся без нічога. Яна пачала ўгаварваць Ілью Львовіча, каб ён прыняў гэты падарунак. “Дарыць, - гаворыць той, - не трэба, прадайце”. Паклікала суседзяў: “Купіце, як хлеў пад сена”. Пытаецца: “Колькі дасце?” Папыталіся ў людзей, колькі за гэту развалюху можна даць. Людзі сказалі, што ад сілы рублёў 70. “Я даю вам 100 рублёў, і па руках”. Купіў гэтую развалюху Казубоўскага. Запрасіў старшыню калгаса Радзецкага, яшчэ нехта быў, памералі, адмералі, далі зямлю. (быў сход калгаснікаў, які вырашыў што трэба даць). Далі 4,5 соткі. На гэтых 4,5 сотках пачаў расці дом. Кожнае лета мы нешта прыбудоўвалі да гэтай будкі Казу-боўскага. З самім Казубоўскім, дакладней, сынам тога прыехаў з Польшчы, знайшлі агульную мову з Ільём Львовічам. Ён нас фатаграфаваў. “Навошта ж вы будку перасунулі, там жа студня”. (Выпрамлялі дарогу і давялося пасоўваць гэтую будку). Праз год у нас было туга з прадуктамі, атрымоўваем пасылку ад Казубоўскага. Там было ўсё, аж да шакаладу. Дом памалявалі жоўтай аліфай, прыязджаць пачалі кожны год, акрамя аднаго, калі нарадзіла і калі хварэла, не прыязджалі. Жылі спачатку па аднаму месяцу. Калі пайшла на пенсію пачалі прыязджаць на ўсё лета з траўня па верасень. Сяды-тады і ў верасні прыязджалі дзён на 10. Прыбудавалі кухню, веранду, туалет. Кантэйнерамі прывозілі адтуль усялякія будаўнічыя матэрыялы: ДСП, картон. Ашалявалі дом, паднавілі падлогу, столь, страху. Ён працаваў, уся гаспадарка на мне. Ён дапамагаў, яму было прыемна. Прырода, хлопцы хадзілі на пляж. Лавілі рыбу. Затоплены паром. Тут ленінградцаў было да 200 чалавек і масквічы прыязджалі. Прадукты прывозілі з Ленінграда. Быў офіс, была нейкая фірма, займалася навуковымі работамі, за іх кошт і адраман-тавалі гэты дом. Прыязджалі дактары навук з Ленінграда, рознага ўзросту лекары, фізікі, матэ-матыкі, эколагі. Яго абралі старшынём нейкага Таварыства і тут у Сяльцы яны наладзілі ў сябе такі, як бы сімпозіюм. З’ехаліся ўсе. З Байкала быў таварыш, з Горкага нехта, з Ленінграда людзі. Адрамантаваў гэты домік, у якім зараз жывём і зняў суседні і там зрабіў рамонт. Людзі што прыязджалі там і жылі, адзін раз там жыло сем чалавек. Хварэў, сардэчная вадкасць улівалася ў плеўру правага лёгкага. Ламала левую руку. Да яго хадзілі медсёстры Валя і Тоня. Дактары не маглі разабрацца з хваробай, я сама знайшла кропку націскала, і яму станавілася лягчэй. Сын 15 разоў у тое лета пры-язджаў. Тры разы куплялі білеты і здавалі. Ён ад-чуваў, што ўсё ўжо занадта дрэнна. Яго паклалі ў Лідскую бальніцу і там ён памёр у 1993 годзе 14 верасня. Машыну дала вай-сковая частка. Адпяваў права-слаўны святар з Ганчароў. Ён заўсёды хацеў быць тут пахаваным. “Будзе лягчэй, я пака-жу, дзе я хачу быць пахаваным. Я люблю гэтае месца, тут мы больш былі разам”. Ён хацеў застацца тут, бо тут у яго не было ні су-праціўнікаў, ні ворагаў. Гэтая зямля спрыяла яму”. Матэрыял сабраў Валеры Сліўкін, падрыхтаваў да друку Станіслаў Суднік Літаратура: “На грани невозможного”, 1995, 1996, 1997 г.г. Артыкулы Я. Дунаеўскага, У. Калініна, А. Валодзіна. На помніку надпіс: “Светлая памяць человеку ХХ века, учёнаму грядущих поколений Илье Львовичу Герловину. 12.ІХ.1919 –14.ІХ.1993. От жены и детей”. Надрукавана ў "Лiдскiм Летапiсцу" № 12.

Опубликовано 16 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045355591 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Ілья Львовіч Гярловін ("расейскі Эйнштэйн")

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network