публикация №1045355510, версия для печати

Адам Фалькоўскі (лідскі ксёндз) - гісторыя сьмерці і пасьляжыцьця


Дата публикации: 16 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045355510)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


КСЁНДЗ АДАМ ФАЛЬКОЎСКІ ГІСТОРЫЯ СЬМЕРЦІ І ПАСЬЛЯЖЫЦЬЦЯ 1863г. Ксёндз Фалькоўскі Адам. Падзеі студзенькага паўстаньня засталі ксендза Адама Фалькоўскага на пасадзе пробашча парафіі Ішчолна, Лідзкага павету, Віленскай губерні. 1. Штаб 2-ой гвардзейскай дывізіі пяхоты 8 чэрвеня 1863 г. № 4056 перасылае да галоўнага штаба Віленскай вайсковай акругі статыстычныя зьвесткі аб палітычных злачынцах, асуджаных у палявым карным падразьдзеле пры штабе 2-ой гвардзейскай дывізіі, а ў іх гаворыцца, што ксёндз А.Ф. быў пад сьледзтвам ад 27 лютага 1863 і., пад судом знайходзіцца ад 3 травеня 1863 г. Пад ваенна-палявы суд яго аддаў 3 травеня 1863 г. галоўнакамандуючы Віленскай вайсковай акругі за тое, што ксёндз А.Ф. зачытаў падбухторны маніфест ( маніфест паўстаньня С.С.) і заклікаў жыхароў да паўстаньня. 2. Ксёндз А.Ф. быў арыштаваны 3 травеня 1863 года. 3. Віленскі губернатар 26 чэрвеня 1863 г. накіраваў на імя Віленскага генерал-губернатара справаздачу за № 2556, а ў ён пералік асобаў, маёмасьць якіх была прызначана на секвестрацыю. Паміж імі ёсьць ксёндз А.Ф., чыя маёмасьць знайходэіцца ў плябані ў Ішчолне. 4. У сьпісе палітычных злачынцаў, чыя маёмасьць была вызначана на канфіскацыю, указаны ксёндз А.Ф. з парафіі Ішчолна, які быў страчаны ( казнен С.С.). 5. У алфавітным пераліку палітычных злачынцаў, чыя маёмасьць прызначаецца да канфіскацыі, названы ксёндз А.Ф., пробашч з Ішчолны, які быў страчаны. 6. Віленскі губернатар 26 чэрвеня 1863 г. прадставіў Віленскаму генерал-губернатару за № 2556 пералік асобаў, на чыю маёмасьць вырашыў неадкладна накласьці секвестр. Сярод іх названы ксёндз А.Ф.,пробашч з Ішчолны, чыя маёмасьць знайходзіцца ў плябані ў Ішчолне, у трэцім раёне Лідзкага павету. 7. Алфавітны пералік уладальнікаў, чыя маёмасьць была сканфіскаваная і прынятая ў скарб (казну С.С.) расейскаій дзяржавы. утрымоўвае зьвесткі пра канфіскацыю рухомай маёмасьці ксёндза А.Ф., пробашча парафіі Ішчолна, учыненую 26 лютага 1864 г. адпаведна дэцызіі ад 2 ліпеня 1863 г. 8. Віленскі губернатар у пераліку сканфіскаванай маёмасьці асобаў. якія прынялі чынны ўдзел у паўстаньні, называе паміж іншымі ксёндза А.Ф., пробашча з Ішчолны. Маёмасьць яго нерухомая. Дэцызія выдадзена 2 ліпеня 1863 і. Маёмасьць перададзена ў скарб 31 ліпеня 1863г. 9. Віленскі губернатар 23 ліпеня 1963 г. за .№ 18192 пераслаў да Віленскага генерал-губернатара дадатковы пералік маемасьці падлеглай секвестрацыі і перадачы ў распараджэньне Палаты дзяржаўных маёмасьцяў. Сярод тых уладальнікаў указаны ксёндз А.Ф., чыя рухомая маёмасьць знайходзіцца ў плябані ў Ішчолне. 10. Губернскае ведамства ў Вільні 9 кастрычніка 1863 г. за № 26764 пераслала да Канцылярыі Віленскага генерал-губернатара пералік маёмасьці, аддадзенай пад секвестр за ўдзел у паўстаньні яе ўладальнікаў. Паміж пералічанымі названая маёмасьць ксёндза А.Ф. Перададзена скарбу 31 ліпеня 1863 г. 11. У алфавітным пераліку палітычных злачынцаў Віленскай губерні, завершаным да 1 кастрычніка1864 года, чыя маёмасьць была прызначана для канфіскацыі на карысьць скарбу, пад N 1789 указаны ксёндз А.Ф.. пробашч .) Ішчолны. 12. Ліст, што накіраваў Віленскі кансыстор са зьвесткамі пра ксяндзоў, якіх расейскі ўрад караў за ўдзел у студзеньскім паўстаньні, пра ксёндза А.Ф. пробашча з Ішчолны паведамлена коратка: арыштаваны 2 сакавіка 1863 г. і адасланы зь Ліды ў Вільню. Так зарапартаваў да кансыстора Радуньскі дзекан 3 сакавіка 1863 і. за №99. Расстраляны 10 чэрвеня 1863 г. у Лідзе ( па старому стылю С.С.) 13. У брашуры “Год 1863. Вырокі ( Прыгаворы С.С.) сьмерці" на старонны 14 паведамляецца: "Фалькоўскі Адам. сын Барталамея. ксёндз Ішчолнскага касьцёла ў Лідзкім павеце ў сілу канфірмацыі галоўнага начальніка краю ад 21 травеня і 8 чэрвеня 1865 г. № 610 і 766 расстраляны ў Лідзе 13 чэрвеня 1863 г. ( стары стыль С.С.) за чытаньне рэвалюцыйнага маніфесту і заклік жыхароў да паўстаньня.” 14. Ні ў Лідзе, ні ў Ішчолне ксёндз А.Ф. не мае ні адной мемарыяльнай дошкі. На яго магіле ў Лідзе пабудаваны бетонны помнік з жалезным крыжам без ніякага надпісу. 15. Зьвесткі, якія асабіста напісаў і ласкава нам выдзеліў ксёндз Гіпаліт Баярунец, лідзкі дэкан, з удзячнасьцю да іх зьмяшчаем у гэтым пункце: "Сьветлай памяці ксёндз Адам Фалькоўскі, пробашч у Ішчолне Лідзкага дэканату за прачытаньне маніфесту Народнага Ураду з амбона ў касцёле Ішчолны быў арыштаваны Мураўёвым — вешальнікам і прыгавораны да сьмерці праз расстрэл. Страта ( казнь С С) наступіла 24 чэрвеня 1863 г. ( новы стыль С.С.) у Лідзе на пляцы, у той час за горадам, на так званым "выгане". Гэтае мейсца сёньня знайходзіцца ўжо ў горадзе. У 1919 годзе яшчэ жылі людзі, што памяталі гэтае крывавае здарэньне, і яны мне расказалі. што каля 6 гадзін раніцы с.п. ксёндз Адам Фалькоўскі ішоў на месца страты засяроджаны і чытаў малітвы з кантычкі. Яго прывялі зь Лідзкай вязьніцы да мейсца, дзе была выкапана яма і падрыхтавана сьвежая вапна ў вялікан бочцы Яму зачыталі сьмяротны вырак ( прыгавор С.С), пасьля чаго яго прывязалі да слупа і завязалі вочы. Грымнуў залп з казацкіх карабінаў. Ксёндз абвіс, як ужо мёртвы, потым яго адвязалі, укінулі цела без труны ў яму і залілі вапнай. Магілу закапалі, эскадрон казакаў на конях зацёр усялякі сьлед магілы. Наш польскі люд ціха назіраў, і стоячы ў розных пунктах перасячэньнем ліній акрэсьліў месца магілы, а пасьля адходу катаў аблажыў магілу каменямі. Паліцыя шматкратна раскідвала каменьне, але наш добры народ заўсёды пазначаў тое мейсца чатырохвуголь-нікам з каменяў. 3 часам тыя камяні заглыбіліся і магіла звонку ўжо не была відна. У 1919 годзе нашыя лідзкія чыгуначнікі пры ўдзеле лідзкіх абывацеляў задумалі ўшанаваць магілу ксендза і паставіць помнік. Чыгуначнік пан Стэфан Лоўкіс узяў тую справу блізка ля сэрца, зрабіў крыж з жалезных труб і падрыхтаваў цэмент для пастаноўкі помніка. Тады наступіла хвіліна, калі трэба было адшукаць магілу. Тыя людзі — жывыя ў 1919 годзе сведкі падзеі, паслухаўшы мае парады, сталі на тыя самыя мейсцы, як у 1863 годзе і на скрыжаваньні ліній знайшлі магілу. Пры капаньні ямы пад фундамент помніка натрапілі на камяні, а глыбей на вапну. Мейсца гэтае — бяспрэчна, магіла страчанага ксен-дза. Пад кіраўніцтвам п. Стэфана Лоўкіса чыгуначнікі залілі фундамент з бетону на метр над зямлёй, а пасярод уставілі жалезны крыж. Ніякага надпісу няма. Ніжэй падпісаны Лідзкі дэкан 3-га травеня 1919 года пры ўдзеле шматлікага духавенства з Лідзкага дэканату пасьвяціў помнік. Тут жа пры помніку быў алтар, дзе я адправіў палявую сьвятую імшу. Казаньне па сутнасьці справы прачытаў ксёндз Рамуальд Сьвіркоўскі, пробашч са Шчучына. Канешне былі ўсе дзяржаўныя ўлады начале зь Лідзкім старастам панам Станіславам Здановічам, 15-я Познаньская дывізія, якая разьмяшчалася ў Лідзе, уся школьная моладзь, а вернікаў зь Ліды і ваколіц можна было налічыць каля 15тысяч. Пасьля набажэнства адбыўся вайсковы парад, а потым урачыстае шэсьце ў горад, якое скончылася на плошчы каля фарнага касьцёла, выступам, пана старасты Здановіча. Той крыж стаіць і сёньня. У 1932 годзе пастамент быў адрамантаваны магістратам горада Ліды. Адна з вуліц прылеглых да помніка названа вуліцай ксендза Фалькоўскага. Ксёндз Гіпаліт Баярунец, дэкан Лідзкі. 16. У архіве фарнага касьцёла ў Лідзе захоўваец-ца метрычная кніга памёрлых ( Метрическая книга умерших Лндского римско-котолического костёла с 1 января 1861 г. по 1871 г. октября 18 дня), у якой на стар. 50 запісаны акт № 85: "13 чэрвеня ( стар. стыль С.С) 1863 г. у Лідзе скончыў жыццё кс. Адам Фалькоўскі, адміністратор пар. Ішчолна, расстраляны, быў прычашчоны сьв. сакрамантам, меў 51 год. Цела яго пахавана за г.Ліда пры дарозе на Крупы. (1863 г. нюня 13 дня в г. Лнде скончался ксендз Адам Фальковский, администратор Ишчолнского костела через расстрелянье, был причащён св.таинством ксендз Адам Фальковский, имевший от роду лет 51. настоятель Ищолнского костела. Тело его похоронено в г. Лида при дороге на Крупы). У актах архіва Віленскай Метрапалітарнай Курыі знайходзім таксама яшчэ зьвесткі з часоў студзеньскага паўстаньня пра кс.Адама Фалькоў-скага, пробашча пар. Ішчолна. Лідзкага павету Віленскай губерні. 17. На запытаньне архібіскупа Магілёўскага В.Жылінскага ад 22 лютага 1863 г. № 627 адказвае біскуп Красіньскі 17 і 19 сакавіка 1863 г. за № 359, што вайсковыя ўлады арыштавалі ксендза А.Ф. 18. Калі 17 чэрвеня 1863 г. Віленскі ваенны генерал - губернатар за № 9 зьвярнуўся з запытам да кс.Юзэфа Баўкевіча, намесьніка высланага біскупа Красіньскага з запытам, хто з духавенства Віленскай дыяцэзіі замешаны да паўстаньня, то атрымаў адказ, што вайсковыя ўлады паміж іншымі арыштавалі ксенза А.Ф. Пераклад і заўвагі Станіслава Судніка. У 1940 годзе савецкія ўлады зьнесьлі крыж і зруйнавалі магілу ксендза Адама Фалькоўскага. У кастрычніку 1996 года Лідская гарадская рада БНФ "Адраджэньне" зьвярнулася да гарадскіх уладаў з просьбай даць дазвол на аднаўленьне крыжа на магіле ксендза Адама Фалькоўскага, але атрымала адмоўны адказ, маўляў, у горадэе і так шмат крыжоў. 2 лістапада 1996 года сябры Лідзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" асьвяцілі ў фарным касьцёле (асьвячаў ксёндз Гжэгаш) і ўстанавілі на магіле ксендза Адама Фалькоўскага драўляны 5-мятровы крыж. Праз два дні ўлады крыж зьнесьлі (мэрам горада ў гэты час быў Уладзімір Малец). 6 траўня 1997 года сябры Лідзкай арганізацыі БНФ "Адраджчньне" зноў устанавілі на магіле ксендза Адама Фалькоўскага крыж. У той жа дзень улады крыж зьнесьлі. 22 чэрвеня 1997 года сябры Лідзкай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” асьвяцілі ў капліцы па вул.Тухачэўскага крыж (асьвячаў ксёндз Юзаф) і наладзілі ўрачыстае шэсьце да магілы ксяндза Адама Фалькоўскага. Сябры БНФ утанавілі крыж. Жанчыны адсьпявалі ружанец. За гэтую акцыю восем сяброў БНФ было затрымана міліцыяй. Шэсьць чалавек: Станіслаў Суднік, Уладзімер Хрышчановіч, Антон Пігулеўскі, Міхась Бурачэўскі, Віктар Аўгусьцін і Віктар Шырма сталі перад судом і былі аштрафованы на тры мільёны рублёў кожны. У тую ж ноч крыж быў зьнесены. 11 ліпеня 1998 года сябры Згуртаваньня лідзкай моладзі імя Гедыміна ў чацьвёрты раз устанавілі крыж на магіле ксендза Адама фалькоўскага. Праз тры дні крыж быў знесены. (Увесь гэты час мэрам горада быў Уладзімір Малец). Станіслаў Суднік “Лідзкі Летапісец” №6.

Опубликовано 16 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045355510 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Адам Фалькоўскі (лідскі ксёндз) - гісторыя сьмерці і пасьляжыцьця

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network