LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Напалеон Орда (беларускі пісьменнік, кампазітар, мастак) → Версия для печати
Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1045433344)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ
Там жа атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862-63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю і багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да "паэмнасці", што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў "Граматыку музыкі", высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Для іх стварэння ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю і рамантычнаи узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. На кожным малюнку у левым ніжнім вугле аўтарам абавязкова пазначалася: "Зрысавана з натуры" - нязменнае аўтарскае сведчанне арыгінальнасці твора, таго, што мастак працаваў ля адлюстраванага помніка, сядзібы. Акрамя гэтага, Орда суправадззіў кароткімі, але змястоўнымі подпісамі кожны ліст літаграфіі, што, дарэчы, сведчыць аб яго далёка не дылетанцкім веданні гісторыі. (Менавіта гэтыя каментарыі суправаджаюць малюнкі Напалеона Орды ў "галерэі" на гэтай старонцы). Толькі на Беларусі ім зроблена больш як 200 такіх малюнкаў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гарадоў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан і інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захаваліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў, сядзіб і палацаў, помнікаў культавага дойлідства. Паводле яго малюнкаў і акварэляў у 1873-83 мастаком А.Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў Напалеона Орды зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.Опубликовано 17 февраля 2003 года