публикация №1696873896, версия для печати

Шматукладная гаспадарка ўсходніх славян


Дата публикации: 09 октября 2023
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1696873896)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ
Источник: (c) Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.


У Кіеўскай Русі ў адрозненне ад краін Заходняй Еўропы ў ІХ—ХІ стст. яшчэ адсутнічала буйное феадальнае землеўладанне, не існавала ў развітой форме феадальная іерархія. Тут жылі свабодныя абшчын­нікі, даволі значнай была доля раб­скай працы. Працэс фарміравання класа феадалаў ішоў марудна. Гэты клас прадстаўнікоў племянной знаці і набліжаных да князя людзей — ​яго дружыннікаў. Князь за службу даваў ім не зямлю, а права збіраць даніну з пэўнай тэрыторыі. Працэс збору даніны атрымаў назву палюддзе. Першапачаткова памер даніны не быў вы­значаны. І толькі пасля забойства драўлянамі князя Ігара яго жонка княгіня Вольга (945—957) загадала арганізаваць пагосты (месцы збору даніны) і вызначыла яе памер.

Асноўную частку жыхароў складалі свабодныя абшчыннікі, але з’явілася залежнае і паўзалежнае насельніцтва, што адлюстравана ў схеме.

 

У пісьмовых дакументах свабодныя абшчыннікі абазначаны назвамі «людзі», «смерды». Зборнік законаў «Руская Праўда» апавядае аб закупах — ​збяднелых сялянах, якія бралі ў феадала грашовую пазыку («купу») і павінны былі адпрацаваць яе ў яго гаспадарцы. Таксама ўпамінаюцца радовічы — ​сяляне, якія знаходзіліся ў залежнасці ад гаспадара ў адпаведнасці з дамовай («радам»).

Перажыткам родаплемянных адносін з’яўляліся ўсходнеславянская абшчына («верв»), з якой пачалі вылучацца асобныя сем’і, і так званыя «хатнія» рабы. У «Рускай Праўдзе» яны ўзгадваюцца пад назвамі «чэлядзь», «халопы». Галоўнай крыніцай павелічэння колькасці рабоў з’яўляўся палон.
Такім чынам, да ХІІ ст. ва ўсходніх славян суіснавалі тры эканамічныя ўклады: родаплемянны, які адыходзіў, рабаўладальніцкі, які не атрымаў значнага пашырэння, і феадальны, які толькі нараджаўся.

Пераважная большасць насельніцтва ў тыя часы жыла ў «весях», або вёсках — ​неўмацаваных сельскіх паселішчах. Таксама ў пісьмовых крыніцах сустракаюцца сёлы. Там жылі залежныя ад феадалаў людзі. Адсюль паходзіць слова «сяляне».

Опубликовано 09 октября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): гісторыя Беларусі


Полная версия публикации №1696873896 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Шматукладная гаспадарка ўсходніх славян

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network