публикация №1696873663, версия для печати

Аграрны характар эканомікі ВКЛ


Дата публикации: 09 октября 2023
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1696873663)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ →
Источник: (c) Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020. →


Аснову эканомікі Вялікага Княства Літоўскага складала сельская гаспадарка, а большую частку насельніцтва — сяляне. Вядучымі заняткамі з’яўляліся земляробства, жывёлагадоўля і сельскае рамяство, а дапаможнымі — бортніцтва, паляванне і рыбалоўства.

 

Сяляне вырошчвалі жыта, авёс, ячмень, пшаніцу, грэчку і іншыя культуры. Ураджайнасць заставалася нізкай: ураджай быў большым за аб’ём зерня, затрачанага на пасеў, толькі ў 3–4 разы пры трохпольным севазвароце.

Прылады працы для апрацоўкі зямлі развіваліся вельмі марудна і захоўвалі свой выгляд практычна нязменным аж да пачатку ХХ ст. Саха, лёгкі плуг, драўляная барана, каса, цэп, веялка-шуфлік — такім быў асноўны сялянскі інвентар. У якасці цяглавай сілы на захадзе і на поўдні Беларусі часцей выкарыстоўвалі валоў, а на паўночным усходзе — коней.Сяляне вырошчвалі жыта, авёс, ячмень, пшаніцу, грэчку і іншыя культуры. Ураджайнасць заставалася нізкай: ураджай быў большым за аб’ём зерня, затрачанага на пасеў, толькі ў 3–4 разы пры трохпольным севазвароце.

Сялянская гаспадарка ў цэлым насіла натуральны характар. Усё неабходнае для жыцця (прылады працы, посуд, тканіны, адзенне, абутак) сем’і выраблялі самастойна.

Залежнасць сялян ад феадалаў праяўлялася ў выплаце натуральнага або грашовага аброку («дзякла» — жытам, пшаніцай, сенам; «мезлева» — прадуктамі бортніцтва і палявання; «чынш» — грашамі) і адпрацоўцы паншчыны. Да сярэдзіны XVI ст. памер сялянскіх павіннасцей не быў строга вызначаны — яны выконваліся пароўну з кожнай гаспадаркі незалежна ад колькасці зямлі.

Опубликовано 09 октября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): гісторыя Беларусі →


Полная версия публикации №1696873663 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Аграрны характар эканомікі ВКЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network