публикация №1696506215, версия для печати

Гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь»


Дата публикации: 05 октября 2023
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1696506215)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ
Источник: (c) Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.


У бібліятэцы Англіканскага ўніверсітэта ў Дубліне (Ірландыя) захоўваецца рукапіс, што датуецца другой паловай ХІІІ ст. Даследчыкі лічаць, што гэта самая ранняя крыніца, у якой упершыню згадваецца тэрмін «Белая Русь».

У Іпацьеўскім летапісе пад 1305 г. таксама ўзгадваецца Белая Русь. Заходнія раёны нашай краіны да ХІХ ст. называлі «Літвой», «Чорнай Руссю», «Руссю Літоўскй».

Чаму Русь «белая»? Яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. падарожнік і дыпламат Сігізмунд Герберштэйн тлумачыў гэта вялікай колькасцю снегу, які тут выпадае. Паводле другой версіі, назва паходзіць ад белага колеру адзення або вобліку мясцовых жыхароў — светлага колеру твару, валасоў. Складанасць праблемы заключаецца ў тым, што слова «белы» ўжываецца найперш за ўсё ў сімвалічным, пераносным сэнсе. Таму гісторыкі выказваюць розныя меркаванні: «белая» – значыць вольная, незалежная ад мангола-татар, хрысціянская. 

Опубликовано 05 октября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): гісторыя Беларусі


Полная версия публикации №1696506215 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь»

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network