публикация №1696506201, версия для печати

Складванне этнічнай тэрыторыі і агульнай мовы беларускага этнасу


Дата публикации: 05 октября 2023
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1696506201)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ
Источник: (c) Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.


Тэрыторыя, на якой сфарміравалася беларуская народнасць, склалася да XVI ст. Паўночная мяжа этнічных зямель — ​на поўнач ад Браслава, Азярышча, Нешчарды — ​амаль поўнасцю супадала з дзяржаўнай граніцай ВКЛ з Лівон­скім ордэнам, пскоўскімі і наўгарод­скімі землямі.

Пасля Крэўскай уніі 1385 г. заходняя мяжа Беларусі з Польшчай у асноўным усталявалася. Але тут меўся своеасаблівы рэгіён поліэтнічнага насельніцтва (беларусы, палякі, літоўцы, яцвягі, украінцы) — ​Заходняе Падляшша, якое прымыкала да Гарадзенскай і Берасцейскай зямель.

Паўднёвы рэгіён Беларусі — ​Палессе — ​быў геаграфічна размежаваны з Украінай па басейне ракі Прыпяць з яе паўднёвымі прытокамі.

Найбольш зменлівымі ў ХIV—ХVI стст. былі ўсходнія межы ВКЛ. Тут у перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у яго ўваходзілі бранскія, смаленскія і некаторыя іншыя землі. Таму насельніцтва гэтых княстваў было часова ўцягнута ў этнічныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

У гэты час склаліся асаблівасці старабеларускай мовы. Яе асновай стала сярэднебеларуская група гаворак. Сярод гукавых змяненняў асабліва заўважнымі сталі дзеканне, цеканне, цвёрдае вымаўленне гука «р», аканне, яканне, выкарыстанне прыстаўных зычных і галосных гукаў у пачатку слова.

Дзяржаўны статус старабеларускай мовы садзейнічаў яе ўзбагачэнню новымі словамі, якія адлюстроўвалі розныя бакі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця. Сфарміраваліся новыя тэрміны: назвы павіннасцяў і падаткаў, службовых асоб і органаў дзяржаўнай улады. У мову траплялі запазычанні з іншых моў: на­прыклад, слова «праца» прыйшло з польскай, слова «дойлід» — з літоўскай, а слова «дах» — з нямецкай.

Опубликовано 05 октября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): гісторыя Беларусі


Полная версия публикации №1696506201 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Складванне этнічнай тэрыторыі і агульнай мовы беларускага этнасу

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network