LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Рэлігійныя ўяўленні і духоўная культура старажытнага насельніцтва Беларусі. Міфалогія → Версия для печати
Дата публикации: 05 октября 2023
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1696505591)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ
Источник: (c) Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.
У першабытным грамадстве міфалогія з’яўлялася асноўным спосабам асэнсавання чалавекам навакольнага свету. Былі шырока распаўсюджаны міфы пра дрэвы (дуб, бярозу) і расліны (папараць-кветку), пра паходжанне асобных рэк, азёр, балот. Існавалі шматлікія паданні пра русалак, лесавікоў, дамавікоў.
Беларуская міфалогія захавалася ў традыцыйнай народнай культуры і знайшла сваё адлюстраванне ў фальклоры. Элементы міфалогіі прысутнічаюць у казках, замовах, купальскіх, вясельных песнях, пахавальных галашэннях. Напрыклад, чарадзейныя казкі ўтрымліваюць характарыстыку міфічных персанажаў, каляндарна-абрадавая паэзія адлюстроўвае міфічны змест абрадаў, да якіх яна адносіцца, а замовы даюць магічныя словы-формулы. Міфы, нават самыя фантастычныя, дапамагаюць асэнсаваць гісторыю беларускай народнай культуры.
Шмат міфаў у беларусаў прысвечаны душам памерлых продкаў — дзядам. Існуюць міфы, якія сведчаць пра існаванне старажытных вераванняў аб нашых продках у абліччы жывёл. Кіравалі светам старэйшыя багі. За імі стаяў шэраг ніжэйшых божастваў і духаў, якія былі ў старэйшых на паслугах. Кожны з багоў
і божастваў меў сваё прызначэнне і пэўным чынам уплываў на жыццё чалавека. Беларусы аднолькава шанавалі і добрых, і злых багоў, але перавагу аддавалі першым за іх «людскасць», набліжанасць да людзей.
Значнае месца ў міфалогіі беларусаў адведзена міфам пра чараўнікоў — людзей, якія маглі паспрачацца з духамі або прымусіць іх выконваць волю чалавека.
Опубликовано 05 октября 2023 года