
Вы трымаеце ў руках трэцяе выданьне кнігі "Катихисісъ, то естъ наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма для простыхъ людей языка руского въ пытаніахъ и отказехъ събрана". Першы раз яна пабачыла сьвет у Нясьвіжы ў 1562 г.
"Катэхізіс" у XVI ст. быў шырока вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім, у Польшчы, у Маскоўскай Русі, нават у Швэцыі.
Вядома, што ў 1628 г. "Катэхізіс" быў перавыдадзены ў Стакгольме.
Аднак сёньня "Катэхізіс" С. Буднага зьяўляецца бібліяграфічнай рэдкасьцю, зь якой маюць магчымасьць азнаёміцца толькі нешматлікія дасьледчыкі.
Таму ў 2002 г. ў межах праграмы па сьвяткаваньні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі распачалася праца па адаптацыі тэксту "Катэхізісу" і перакладу яго на сучасную беларускую мову, каб ня толькі людзі вучоныя, але і паспалітыя маглі пазнаёміцца зь ідэямі і вучэньнем беларускіх рэфарматараў XVI ст.
І вось зараз мы з радасьцю прадстаўляем шаноўнаму чытачу плён працы многіх людзей, "каб прагнучыя мелі разуменьне ўсіх Словаў Божых і Ягонай праўды, каб гэтаму і самі вучыліся, і дзяцей сваіх навучылі".
___________________________________________
ЗМЕСТ:
Рэдакцыйная калегія
1.1. Да чытача
1.2. Падзяка
1.3. Сымон Будны і "Катэхізіс" 1562 г.
1.4. Хрысьціянскае вучэньне ў пытаньнях і адказах
1.5. КАТЭХІЗІС. Уступ
2. Прадмова да КАТЭХІЗІСУ
3. КАТЭХІЗІС. (частка 1. Коратка выкладзены)
4. КАТЭХІЗІС. (частка 2. Пра веру)
5. КАТЭХІЗІС. (частка 3. Пра малітву)
6. КАТЭХІЗІС. (частка 4. Пра таямніцы)
7. КАНЕЦ
8. ДАДАТАК. Кароткія нататкі пра хрышчэньне дзяцей ____________________________________________
ОТКРЫТЬ ПУБЛИКАЦИЮ