АВТОР: Пальчевский А.
ИСТОЧНИК: газета "Звязда", 4 декабря 1988 г.
Апублікаваныя ў друку ў сярэдзіне пістапада вывады камісіі прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Пастанова Прэзідыума «А6 выніках вывучэння абставін, звязаных з забаронай правядзення і спыненнем мітынгу ў гор. Мінску 30 кастрычніка 1988 года», здавалася, павінны былі расставіць усе кропкі над «і» ва ўзнікшай сітуацыі. Аднак наступныя артыкулы на гэту тэму ў некаторых выданнях, у тым ліку і саюзных, парадзілі новую хвалю неўразумелых пытанняў. Фактычна, яны паставілі пад сумненне і вывады камісіі, і Пастанову Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі. У сувязі э гэтым карэспандэнт БЕЛТА папрасіў сакратара Белсаўпрофа, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР М. I. РОША, які кіраваў работай камісіі, вярнуцца яшчэ раз да гэтых падзей.
— Мікалай Іванавіч, па якому прынцыпу камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР праводзіла расследаванне, ці ўсе абставіны былі вывучаны?
— Састаў камісіі быў вызначаны ў першых чыслах лістапада, да работы прыступілі адразу ж. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўната Савета рэслублікі была нам дадзена тольні адна інструкцыя: разабрацца ва ўсім э гранічнай аб'ектыўнасцю, асабліва звярнуўшы ўвагу на высвятленне няхай нават самых нязначных парушэнняў дэеючых законаў. Тему мы пачалі з рвзгляду матывіровак арганізатараў мітынгу, а таксама а выканкомаў Саветаў, якія адмовілі ім у яго правядзенні. Вынікі былі падрабязна выкладзены ў друку. Падкрэслю толькі яшчэ раз важную, на мой погляд, дэталь: ніякага дазволу на правядзенне мітынгу, як сцвярджаюць некаторыя аўтары, не было. Не значыўся сярод яго арганізатараў і «Мартыралог», створаны пасля паступлення заявак. Камісія недвухсэнсава заявіла аб тым, што выканкомы не выкарысталі прадастаўленага ім права прапанаваць іншае месца і час правядзення мерапрыемства і паведаміць аб гэтым яго ініцыятарам. Гэта так. Але афіцыяльная адмова заяўнікам была ўручана, і па закону яе трэба выконваць. Затым камісія пачала апытанне ўдзельнікаў мітынгу і прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Прычым не мы, а самі грамадзяне гаварылі, з кім яшчэ мы павінны сустрэцца. Усе названыя таварышы намі запрашаліся і маглі выказацца па сутнасці справы. Атмасфера сустрэч была спакойнай і канструктыўнай. 10 лістапада вывады камісіі былі падрыхтаваны і прадстаўлены на разгляд у Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Кожная прапанова і нават асобныя словы абмяркоўваліся членамі камісіі, і толькі калі была поўная аднадушнасць, пункт прымаўся.
— У гэтым дакуменце змяшчаецца сцвярджэнне аб тым, што несанкцыяніраваны мітынг меў мэты, розныя з тэмай, якую указалі ў сваіх заявах ініцыятары яго правядзення. Што паслужыла для вас доказам гэтага?
— Па агульнапрынятых, і не толькі ў нас у краіне, нормах арганізатары любога масавага мерапрыемстаа, у тым ліку і мітынгу, абавязаны ўказаць час, месца, мэту яго правядзення, назваць тэксты наглядных сродкаў (плакаты, лозунгі), а таксама ўказаць прыкладную колькасць удзельнікаў, Органы аховы правапарадку абавязаны сачыць за іх выкананнем, а пры парушэннях прыняць меры да спынення мерапрыемства.
У распараджэнне камісіі былі прадстаўлены пералічаныя дакументы. Але паступілі і тыя, якія выкарыстоўваліся 30 кастрычніка ля могілак на Маскоўскай шашы. Апошнія нічога агульнага з названымі ў заяўках на мітынг і да свята памінання «Дзяды» не мелі. Тэксты лістовак насілі правакацыйны характар. Гэта прызналі і самі грамадзяне пры іх апытаннях камісіяй. Акрамя таго, як паведаміла нам МУС БССР, у адказ на заклікі работнікаў міліцыі разыходзіцца, бо правядзенне мітынгу не было дазволена, з натоўпу чуліся зняважлівыя выкрыкі, лаянка ў адрас органаў аховы грамадскага парадку.
— А як камісія расцаніла дзеянні міліцыі?
— Пачну з таго, што мы звярнуліся да ініцыятараў правядзення мітынгу з зусім зразумелым пытаннем: чаму яны, ведаючы аб забароне мерапрыемства, не дабіваліся яго переносу на іншы час, не аб'явілі грамадзянам аб рашэнні мясцовых улад і не прынялі мер, якія выключалі б магчымыя эксцэсы? Мяркуючы па іх адказах, кантроль за развіццём падзей яны страцілі. Апытаныя адмаўлялі якую-небудзь сувязь з распаўсюджанымі ў горадзе запрашэннямі і заклікамі, у наяўнасці была стыхія ў гэтай справе, была невядома і колькасць людзей, якія могуць адгукнуцца на гэтыя ананімныя аб'явы.
У гэтых ўмовах былі зроблены адпаведныя крокі органамі аховы грамадскага парадку. Колькасць асабовага саставу міліцыі была, на наш погляд, завышана, але, паўтараю, гэта дыктавалася няяснасцю абстаноўкі.
Міліцыя, якая ўдзельнічала ў дзеяннях па спыненню мітынгу, не ўжывала спецыяльныя сродкі. Яе намаганні былі накіраваны на тое, каб прадухіліць горшае пры ўзнікненні панікі або ў выніку магчымай правакацыі. Там жа былі і дзеці! Вядомы шматлікія факты, і не толькі за рубяжом, калі масавыя зборы людзей па даволі бяскрыўдных выпадках (спартыўныя матчы, святы) прыводзілі да ахвяр. I ў разглядаемым выпадку любое здарэнне ў натоўпе магло выклікаць ланцуговую рэакцыю. Тады ўсе слоўныя заклікі міліцыі, ды і саміх удзельнікаў мітынгу, аказаліся б дарэмнымі. А калі б здарылася бяда, пацярпеўшыя наўрад ці былі б удзячны ўладам за тое, што не былі прыняты ўсе меры для яе прадухілення.
Як ужо адзначалася, у вывадах камісіі і Пастанове Прэзідыума, пракуратура рэспублікі не знайшла ў прынятых міліцыяй дзеяннях таго, што супярэчыла б закону.
— Вы ўпамянулі аб спецыяльных сродках. Дык ці былі дубінкі, газ, вайсковыя падраздзяленні?
— Гэтыя моманты камісія расследавала асабліва скрупулёзна. Пры апытанні сведак некаторыя гаварылі аб прымяненні дубінак, Калі ж мы папрасілі больш канкрэтна ўказаць факты — хто прымяняў, каго ўдарылі, дзе сляды удараў — відавочцаў не аказалася. Толькі адна з удзельніц падзей 30 кастрычніка сказала, што міліцыянер адштурхнуў яе нечым падобным на палку. Дарэчы, у далейшым мы так і не змаглі даведацца ў яе аб якіх-небудзь канкрэтных пацвярджэннях гэтаму.
Наогул, у зоне правядзення мітынгу, як было высветлена, не было міліцыі, аснашчанай спецсродкамі, хоць у месцы сканцэнтравання сіл правапарадку ў раё не вуліцы Каліноўскага знаходзілася падраздзяленне, якое мела іх. Стаялі там і машыны з вадамётнымі ўстаноўкамі. Людзі, ідучы да могілак, вядома, бачылі іх, ну, а чуткі і меркаванні маюць уласцівасць абрастаць з цягам часу «дакладнымі дэталямі». Цяпер пра салдат, якія быццам бы знаходзіліся там. Іх не было. Былі работнікі апаратаў гарадскога УУС і МУС, якія носяць афіцэрскую форму ваеннага ўзору і ніякіх адносін да войск не маюць.
— А што гэта за называемыя відавочцамі «людзі ў цывільным»?
— У дапамогу міліцыі былі прыцягнуты дружыннікі.
— Вы не ўпамянулі пра газ, МІкалай Іванавіч...
— Мне застаецца толькі паўтарыцца, хоць тут трэба назваць некаторыя дэталі. Некаторыя з тых, з кім мы гаварылі, сцвярджалі, што адчувалі на сабе ўздзеянне нейкай аэразолі з маленькіх балончыкаў, але ніхто ясна не назваў хоць бы прымет тых, хто прымяніў гэтыя балончыкі, не даў яснага адказу на пытанне, чаму не звярнуліся да экспертызы або ў пракуратуру са скаргай.
Акрамя таго, у Мінску працавала, акрамя нашай, камісія Пракуратуры МУС СССР. Ёю ўстаноўлена, што газавыя балоны ў той дзень не выдаваліся. Была праверана іх наяўнасць, усе дакументы, балоны ўзважаны на спецыяльных вагах. Ніводнага грама газу не зрасходавана.
— Ці супалі вашы вывады з тымі, што зрабіла маскоўская камісія?
— Так. Што ж датычыць ноткі недавер'я якая прагучала ў вашым пытанні, скажу наступнае: у рабоце камісіі з Масквы ўдзельнічалі мінчане — дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР і мясцовых Саветаў, людзі і аўтарытэтныя, і надзеленыя вялікімі паўнамоцтвамі. Так што аб спробах выратаваць «гонар мундзіра» тут гаварыць не прыходзіцца.
— Ці звярталіся да вас з якімі-небудзь заявамі пасля публікацыі ў друку вывадаў камісіі і Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па мітынгу ў Мінску 30 кастрычніка?
— Не. Ні заяў, ні званкоў не было.
— А па тых публікацыях, што былі надрукаваны ўслед за афіцыяльнымі?
— Таксама не.
— У апошніх артыкулах аб неправедзеным мітынгу акцэнт робіцца на вядомыя цяпер усёй краіне Курапаты. Што вы можаце сказаць наконт гэтага!
— Пытанне, уласна, прамых адносін да работы камісіі не мае, таму што ў заяўках на дазвол мітынгу Курапаты не ўпаміналіся. Яго арганізатары правядзенне мерапрыемства планавалі іменна ў горадзе. Гэта потым ужо некалькі соцень чалавек выйшлі за кальцавую дарогу, дзе, дарэчы, прагучалі і прамовы, і вершы...
Што ж датычыць агульнага нашага болю — проціпраўных рэпрэсій 30-х—40-х гадоў — то як член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і камуніст магу сказаць наступнае. Трэба аднавіць ва ўсёй паўнаце карціну жудаснай трагедыі ўсіх народаў нашай краіны, у тым ліку і беларускага, вярнуць добрае імя ўсім аганьбаваным людзям, Гэтым і займаюцца цяпер у рэспубліцы камісіі па рэабілітацыі бязвінна пацярпеўшых, і ў першую чаргу — Камісія Бюро ЦК КПБ. Па Курапатах працуе афіцыяльна створаная ўрадавая камісія, пракуратурай рэспублікі закончана следства. Наколькі мне вядома, іх вывады і абагульненыя матэрьіялы хутка будуць перададзень ўраду рэспублікі для прыняцця канчатковых рашэнняў.
— I апошняе пытанне, Мікалай Іванавіч. Якія вывады на будучыню зрабілі вы, удзельнічаючы ў рабоце камісіі?
— Думаю, трэба ўпамянуць пра нашы прапановы ў гэтай сувязі. Сярод іх — неабходнасць больш спакойнай рэакцыі мясцовых Саветаў, калі справа датычыць новых форм развіцця дэмакратыі і праяўленняў грамадскай актыўнасці. Тут неабходны максімум дэмакратызму і публічінасці. 3 другога боку — лозунг «Вучыцца дэмакратыі» актуальны і для многіх наваствораных грамадскіх фарміраванняў, а ўзважаны падыход і аб'ектыўнасць — для сродкаў масавай інфармацыі. Стыхія заўсёды разбуральная, у чым бы яна ні праяўлялася — прыродных катаклізмах, учынках людзей, нават у словах. Нам цяпер вельмі неабходна будаваць, а не разбураць.
Кар. БЕЛТА А. Пальчэўскі
"Звязда", 4 снежня 1988 г.