публикация №1292157043, версия для печати

Віленскі кляштар францысканцаў


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292157043)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →




Пабудаваны ў канцы 14—1-й чвэрці 15 ст. на месцы спаленага ў 1390 крыжакамі драўлянага касцёла. У 1533 згарэў дах касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі i абваліліся скляпенні. Уяўленне аб помніку пасля аднаўлення дае гравюра Вільні пач. 17 ст. Т.Макоўскага. Гэта была гатычная, напэўна, зальная 3-нефавая пабудова, накрытая высокім дахам. Гал. фасад быў прарэзаны па восі сіметрыі акном спічастай формы i завяршаўся франтонам прыступкавай формы. Да паўд. сцяны прэсбітэрыя прымыкалі га-тычны будынак 2-павярховага кляштара, які часткова захаваўся да нашага часу, a таксама вежа-званіца (разбурана ў 1872). У час пажараў Вільні 1610,1737, 1748 храм значна пашкоджаны. У 2-й пал. 18 ст. яго перабудавалі ў стылі барока. Быўпадвышаны цэнтральны неф. Па сваёй архітэктоніцы помнік стаў базі-лікай. Франтон гал. фасада набыў плаў-ныя барочныя лініі. Інтэр'ер выкананы ў стылі позняга барока i ранняга класіцыз-му. Пасля значных рэканструкцый касцёл асвячоны ў 1764 i 1794. У 1773—80 завершана фарміраванне архітэктурнага комплексу кляштара ў класіцыстычным стылі пад кіраўніцтвам архітэктараў К.Каменскага i А.Касоўскага. Значныя пашкоджанні касцёлу i жылому корпусу нанесены ў час вайны 1812. У 1864 за ўдзел манахаў у паўстанні 1863 касцёл i кляштар зачынены i прыстасаваны пад архіў, адміністрацыйныя i жылыя памяш-канні.У1907—17тутдзейнічалілітоўскія асветныя ўстановы. У 1936—38 касцёл з кляштарам вернуты францысканцам. У1941 сав. ўлады нацыяналізавалі кляш-тар. У1998 помнік перададзены канвен-туалам. Будынак кляштара часткова адрэстаўрыраваны. Касцёл — 6-слупавая базіліка з моцна выцягнутым прэсбітэ-рыем, што заканчваецца шматграннай апсідай, сцены якой умацаваны контрфорсамі. 3 бакоў да вімы прымыкаюць сакрыстыя i капліцы. Цэнтр. неф накрыты 2-схільным, бакавыя — 1-схільным дахамі. Гал. фасад прарэзаны дзвярным праёмам спічастай формы i аконнымі праёмамі з паўцыркульным завяршэннем, члянёны пілястрамі i карнізным поясам у 2-м ярусе. Кампазіцыю фасада вянчае атыкавы франтон з паўкруглым складана прафіляваным завяршэннем i барочнымі валютамі па баках. Пластыку паўн. фасада вызначаюць пабудаваныя каля яго край-ніх праслаў цыліндрычная вежа з вінта-вымі ўсходамі i квадратная ў плане кап-ліца, вуглы якой умацаваны контрфор-самі. Цэнтр. нефі прэсбітэрый вырашаны адзіным аб'ёмам з агульным дахам. Унут-раная прастора перакрыта крыжовымі скляпеннямі без папярэчных падпружных арак. Аналагічныя скляпенні ўжыты ў сакрыстыі, у капліцах выкарыстаны гатычныя сотавыя скляпенні. Фасады храма захавалі гатычную тэхніку муроўкі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292157043 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Віленскі кляштар францысканцаў

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network